Беларуская мова Змест Гісторыя | Лінгвагеаграфія | Пісьменства | Лінгвістычнае апісанне | Дыялекты | Цікавыя факты | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяbelБелсат: Беларусаў прызналі паўнапраўнаю нацыянальнай меншасцю ў ЧэхііЗакон України. Про засади державної мовної політикиЭтналогаАнтропология Беларуси в исследованиях конца XІX – середины XX в.ЭтналогЕўрарадыё. Сацыёлагі: Беларусы любяць, але не адстойваюцьАрхіваваназвесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г.звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г.Артыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?»Образование в Республике Беларусь, 2013Образование в Республике Беларусь, 2017Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2012Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2018Urzędowy Rejestr Gmin, w których jest używany język pomocniczyТэлеканал «Белсат» запускае перадачу па-расейскуКаліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм.Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, ISBN 978-80-7414-324-3, 2010, 300 s. s. 112—190.Півторак Г. П. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов: Міфи і правда про трьох братів слов'янських зі «спільної колиски».Беларуская моваПравілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыіпппп
Мовы і дыялекты паводле алфавітаБеларуская моваМовы БеларусіМовы Польшчы
Беларусьдзяржаўная
ПольшчарэгіянальнаяІндаеўрапейская сям'ябеларусаўіндаеўрапейскую моўную сям'юусходнеславянскуюБеларусіПольшчыУкраінеРасіілітаратурнайдыялектнай формахпаўночна-ўсходніпаўднёва-заходнісярэднебеларускіх гаворакцэнтральнай Беларусікірыліцыраспрацаванай у 1933 годзе19532008Браніславам Тарашкевічам1918тарашкевіцыВялікім Княстве Літоўскім1850-хгорада Мінскаперапісу 1989 годароднайБеларускай ССРбеларусаўперапісу насельніцтваБеларусі2009роднайпалякаўрускіхбеларусаўэтнасаўпалякаў1999беларусаўпалякірускіяукраінцытатарыбеларусаўРасііУкраінеПольшчырускайРэспубліцы Беларусьлітаратурнайрускайшколыдрукурадыётэлебачаннямастацкай літаратурыгуманітарнай навукіСправаводстваПрэзідэнт рэспублікіАляксандр ЛукашэнкаПольшчы26 студзеня2005РакітнаўскагаРовеншчыныцэнтральнай Беларусімінская гаворкасярэднебеларускай групы дыялектаўграматычныялексічныякірыліцыстараславянскай мовыглагалічнаебеларускім лацінскімбеларускім арабскімраманізацыіРаманізацыя беларускай мовылацінскім алфавітамфанетычныммарфалагічнымбеларускай арфаэпіігалосных гукаўзычныя гукісінтэтычнаяаналітызмучасцінах мовызнамянальныяслужбовыясінтаксісудзеяслоўнымпрыназоўнікавым кіраваннібеларускай графікірускі грамадзянскі шрыфткірыліцыБеларускі алфавітлітарылексіказамежнайзапазычаныясловыусходніх славяніндыйскіхіранскіхгерманскіхраманскіхбалтыйскіхславянскіхФанетычная сістэмафлектыўнаязмяняюццаграматычных катэгорыяхмарфемчасціны мовысклонуродулікучасуасобылікустануДыялектная беларуская мовасельскага насельніцтвапалескую (заходне-палескую) групу гаворакпаўночна-ўсходніпаўднёва-заходнісярэднебеларускіх гаворак«Белсат»спадарожнікAstra 4AEutelsat 33BІнтэрнэт2017рускай мовепалабская †польскаякашубскаяверхняяніжняясербахарвацкаябаснійскаясербскаяхарвацкаячарнагорскаяславенскаяславянасербская †
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Беларуская мова
Jump to navigation
Jump to search
| Беларуская мова | |
| Саманазва: | Беларуская мова |
|---|---|
| Краіны: | |
| Рэгіёны: | Усходняя Еўропа |
| Афіцыйны статус: |
|
| Арганізацыя, якая рэгулюе: | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
| Агульная колькасць носьбітаў: | каля 7 млн. чал. |
| Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
Індаеўрапейская сям'я
Роднасныя мовы: руская, украінская | |
Пісьменнасць: | Кірыліца |
| Моўныя коды | |
ISO 639-1: | be |
ISO 639-2: | bel |
ISO 639-3: | bel |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне і Расіі[3]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4].[?]
Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы.
У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».
Змест
1 Гісторыя
2 Лінгвагеаграфія
2.1 Колькасць носьбітаў
2.2 Беларусь
2.2.1 Адукацыя
2.2.1.1 Дашкольная адукацыя
2.2.1.2 Сярэдняя адукацыя
2.2.1.3 Сярэдняя спецыяльная адукацыя
2.2.1.4 Вышэйшая адукацыя
2.2.2 Друк
2.3 Польшча
2.4 Украіна
2.5 Сацыялінгвістычныя звесткі
3 Пісьменства
4 Лінгвістычнае апісанне
4.1 Лексіка
4.2 Фанетыка
4.3 Граматыка
5 Дыялекты
6 Цікавыя факты
7 Гл. таксама
8 Зноскі
9 Літаратура
10 Спасылкі
Гісторыя |
Этнаграфічная карта беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)
Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў.
Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай. [6]
Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:
Праславянскі (да 13 ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст.
Старабеларускі (13—18 ст.): абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
Новабеларускі, або сучасны (з пачатку 19 ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.
Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска[7].
Лінгвагеаграфія |
Колькасць носьбітаў |
Паводле перапісу 1989 года беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у т.л. 80,2 % беларусаў[4].
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года
Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[8].
Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[9].
Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[10].
У Расіі Беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[11]). Ва Украіне Беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[12]). У Польшчы Беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[13].
Беларусь |
Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.
У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.
Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца, у асноўным, на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.
Адукацыя |
Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.
На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[14].
Дашкольная адукацыя |
| Брэсцкая вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 16,6 | 15,8 | 15,7 | ||||
| Руская | 77,5 | 80,2 | 81,1 | ||||
| Беларуская і руская | 5,9 | 4,0 | 3,1 | ||||
![]() | |||||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 1,2 | 1,4 | 1,4 | ||||
| Руская | 91,1 | 94,5 | 94,7 | ||||
| Беларуская і руская | 7,6 | 4,1 | 3,8 | ||||
![]() | |||||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 68,2 | 65,8 | 64,1 | ||||
| Руская | 31,8 | 30,5 | 35,1 | ||||
| Беларуская і руская | – | 3,7 | 0,8 | ||||
![]() | |||||||
| Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | |
| Беларуская | 12,7 | 12,8 | 11,6 | 11,4 | 11,1 | 10,5 | 10,1 | 9,7 |
| Руская | 76,7 | 87,2 | 83,6 | 84,8 | 88,9 | 89,5 | 89,9 | 90,3 |
| Беларуская і руская | 10,6 | - | 4,8 | 3,8 | - | - | - | - |
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | ||||||||
| Беларуская | 2,5 | 3,0 | 2,7 | 2,9 | 2,6 | 2,4 | 2,4 | 2,4 |
| Руская | 85,2 | 97,0 | 92,6 | 93,4 | 97,4 | 97,6 | 97,6 | 97,6 |
| Беларуская і руская | 12,3 | - | 4,7 | 3,7 | - | - | - | - |
Сельскія населеныя пункты | ||||||||
| Беларуская | 64,2 | 61,6 | 58,1 | 56,1 | 57,6 | 56,4 | 55,5 | 54,5 |
| Руская | 34,2 | 38,4 | 37,1 | 39,6 | 42,4 | 43,6 | 44,5 | 45,5 |
| Беларуская і руская | 1,6 | - | 4,8 | 4,3 | - | - | - | - |
| Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання (адук2017) | ||||
|---|---|---|---|---|
| 2010 | 2014 | 2015 | 2016 | |
Брэсцкая вобласць | ||||
| Беларуская | 16,8 | 14,7 | 14,3 | 14,1 |
| Руская | 83,2 | 85,3 | 85,7 | 85,9 |
Віцебская вобласць | ||||
| Беларуская | 10,0 | 7,8 | 7,5 | 7,1 |
| Руская | 90,0 | 92,2 | 92,5 | 92,9 |
Гомельская вобласць | ||||
| Беларуская | 9,7 | 7,9 | 7,6 | 7,2 |
| Руская | 90,3 | 92,1 | 92,4 | 92,8 |
Гродзенская вобласць | ||||
| Беларуская | 19,0 | 18,2 | 17,2 | 16,6 |
| Руская | 81,0 | 81,8 | 82,8 | 83,4 |
Мінск | ||||
| Беларуская | 3,8 | 3,2 | 3,6 | 3,4 |
| Руская | 96,2 | 96,8 | 96,4 | 96,6 |
Мінская вобласць | ||||
| Беларуская | 24,2 | 18,2 | 16,9 | 16,5 |
| Руская | 75,8 | 81,8 | 83,1 | 83,5 |
Магілёўская вобласць | ||||
| Беларуская | 10,4 | 8,2 | 7,8 | 7,5 |
| Руская | 89,6 | 91,8 | 92,2 | 92,5 |
Колькасць навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання,
| Беларусь | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2010/11 | 2011/12 | 2012/13 | 2015/16 | 2016/17 | |||
| Беларуская | 19,0 | 17,8 | 16,6 | ||||
| Руская | 80,9 | 82,1 | 83,3 | ||||
| Іншая | 0,1 | 0,1 | 0,1 | ||||
Брэсцкая вобласць | |||||||
| Беларуская | 24,5 | 23,8 | 22,9 | 20,6 | 19,9 | ||
| Руская | 75,5 | 76,2 | 77,0 | 79,4 | 80,1 | ||
| Іншая | - | 0,0 | 0,1 | - | - | ||
Віцебская вобласць | |||||||
| Беларуская | 18,6 | 16,8 | 14,9 | 11,3 | 11,6 | ||
| Руская | 81,4 | 83,2 | 85,1 | 88,7 | 88,4 | ||
| Іншая | - | - | - | - | - | ||
Гомельская вобласць | |||||||
| Беларуская | 18,0 | 14,6 | 13,9 | 12,1 | 12,4 | ||
| Руская | 82,0 | 85,4 | 86,1 | 87,9 | 87,6 | ||
| Іншая | – | – | – | – | – | ||
Гродзенская вобласць | |||||||
| Беларуская | 21,8 | 20,8 | 19,6 | 16,2 | 15,0 | ||
| Руская | 77,7 | 78,5 | 79,7 | 83,0 | 84,2 | ||
| Іншая | 0,5 | 0,7 | 0,7 | 0,8 | 0,8 | ||
Мінск | |||||||
| Беларуская | 2,3 | 2,3 | 2,0 | 1,8 | 1,8 | ||
| Руская | 97,7 | 97,7 | 98,0 | 98,2 | 98,2 | ||
| Іншая | – | – | – | – | – | ||
Мінская вобласць | |||||||
| Беларуская | 31,9 | 30,7 | 29,0 | 23,8 | 23,4 | ||
| Руская | 68,1 | 69,3 | 71,0 | 76,2 | 76,6 | ||
| Іншая | – | – | – | – | – | ||
Магілёўская вобласць | |||||||
| Беларуская | 16,9 | 16,8 | 14,9 | 11,9 | 10,9 | ||
| Руская | 83,1 | 83,2 | 85,1 | 88,1 | 89,1 | ||
| Іншая | – | – | – | – | – | ||
| Віцебская вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 10,9 | 9,5 | 10,8 | ||||
| Руская | 83,5 | 86,9 | 85,6 | ||||
| Беларуская і руская | 5,6 | 3,6 | 3,6 | ||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 2,2 | 0,3 | 2,4 | ||||
| Руская | 91,2 | 96,3 | 94,5 | ||||
| Беларуская і руская | 6,6 | 3,4 | 3,1 | ||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 57,3 | 56,6 | 55,8 | ||||
| Руская | 42,7 | 39,2 | 37,6 | ||||
| Беларуская і руская | – | 4,2 | 6,6 | ||||
| Гомельская вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 12,1 | 8,3 | 7,5 | ||||
| Руская | 86,2 | 85,1 | 88,7 | ||||
| Беларуская і руская | 1,7 | 6,6 | 3,8 | ||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 2,4 | – | – | ||||
| Руская | 95,8 | 92,8 | 96,0 | ||||
| Беларуская і руская | 1,8 | 7,2 | 4,0 | ||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 50,3 | 42,5 | 38,7 | ||||
| Руская | 48,5 | 53,6 | 58,3 | ||||
| Беларуская і руская | 1,2 | 3,9 | 3,0 | ||||
| Гродзенская вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 17,1 | 17,2 | 18,5 | ||||
| Руская | 67,4 | 81,4 | 81,5 | ||||
| Беларуская і руская | 15,4 | 1,3 | – | ||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 3,6 | 6,1 | 7,6 | ||||
| Руская | 79,4 | 92,8 | 92,4 | ||||
| Беларуская і руская | 16,9 | 1,0 | – | ||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 79,9 | 75,2 | 77,6 | ||||
| Руская | 11,4 | 21,8 | 22,4 | ||||
| Беларуская і руская | 8,5 | 3,0 | – | ||||
| Мінская вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 26,5 | 21,3 | 20,5 | ||||
| Руская | 65,6 | 70,3 | 71,8 | ||||
| Беларуская і руская | 7,9 | 8,4 | 7,7 | ||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 8,6 | 5,2 | 6,6 | ||||
| Руская | 80,7 | 85,7 | 86,3 | ||||
| Беларуская і руская | 10,7 | 9,1 | 7,1 | ||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 68,7 | 57,4 | 52,1 | ||||
| Руская | 30,0 | 36,0 | 38,8 | ||||
| Беларуская і руская | 1,3 | 6,6 | 9,1 | ||||
| Магілёўская вобласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 10,8 | 11,2 | 9,0 | ||||
| Руская | 86,0 | 84,7 | 84,5 | ||||
| Беларуская і руская | 3,1 | 4,0 | 6,5 | ||||
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу | |||||||
| Беларуская | 1,8 | 3,2 | – | ||||
| Руская | 94,5 | 93,2 | 92,9 | ||||
| Беларуская і руская | 3,7 | 3,6 | 7,1 | ||||
Сельскія населеныя пункты | |||||||
| Беларуская | 59,8 | 55,3 | 58,6 | ||||
| Руская | 40,2 | 38,2 | 38,2 | ||||
| Беларуская і руская | – | 6,5 | 3,2 | ||||
| Мінск | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | 2011 | 2012 | |||||
| Беларуская | 0,1 | 3,1 | 3,1 | ||||
| Руская | 72,2 | 92,3 | 94,3 | ||||
| Беларуская і руская | 27,7 | 4,5 | 2,5 | ||||
Сярэдняя адукацыя |
| Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005/06 | 2006/07 | 2007/08 | 2008/09 | 2009/10 | 2010/11 | 2011/12 | 2012/13 | 2013/14 | 2014/15 | 2015/16 | 2016/17 | |
| Беларуская | 280,2 | 245,9 | 231,5 | 211,2 | 189,1 | 178,4 | 163,4 | 150,7 | 142,0 | 135,1 | 130,6 | 128,6 |
| % | 23,3 | 21,5 ▼ | 20,9 ▼ | 20,0 ▼ | 19,2 ▼ | 19,0 ▼ | 17,8 ▼ | 16,6 ▼ | 15,5 ▼ | 14,5 ▼ | 13,7 ▼ | 13,3 ▼ |
| Руская | 922,9 | 898,6 | 873,3 | 846,4 | 793,7 | 761,4 | 752,3 | 757,7 | 772,4 | 795,3 | 823,0 | 838,4 |
| % | 76,7 | 78,5 ▲ | 79,0 ▲ | 80,0 ▲ | 80,7 ▲ | 80,9 ▲ | 82,1 ▲ | 83,3 ▲ | 84,4 ▲ | 85,4 ▲ | 86,2 ▲ | 86,6 ▲ |
| Іншая | 0,7 | 0,6 | 0,6 | 0,6 | 0,6 | 0,6 | 0,8 | 0,7[17] | 0,8 | 0,9 | 0,9 | 0,91[18] |
| % | 0,0 | 0,0 ▬ | 0,1 ▲ | 0,0 ▼ | 0,1 ▲ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ | 0,1 ▬ |
Сярэдняя спецыяльная адукацыя |
| Колькасць навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі паводле мовы навучання | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005/06 | 2011/12 | 2012/13 | 2013/14 | 2014/15 | 2015/16 | 2016/17 | ||
| Беларуская | 1,304 | 1,567 | 1,429 | 1,1 | 0,3 | 0,2 | 0,1 | |
| % | 0,9 | 1,0 ▲ | 0,9 ▼ | 0,8 ▼ | 0,2 ▼ | 0,1 ▼ | 0,1 ▬ | |
| Руская | 126,878 | 138,379 | 128,525 | 115,8 | 106,9 | 103,7 | 99,4 | |
| % | 82,3 | 84,9 ▲ | 84,5 ▲ | 83,7 ▼ | 82,9 ▼ | 85,5 ▲ | 84,4 ▼ | |
| Беларуская і руская | 25,961 | 22,957 | 22,228 | 21,5 | 21,8 | 17,4 | 18,2 | |
| % | 16,8 | 14,1 ▼ | 14,6 ▲ | 15,5 ▲ | 16,9 ▲ | 14,4 ▼ | 15,5 ▲ | |
Вышэйшая адукацыя |
| Колькасць студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі паводле мовы навучання | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2005/06 | 2011/12 | 2012/13 | 2013/14 | 2014/15 | 2015/16 | 2016/17 | ||
| Беларуская | 7,141 | 4,353 | 0,683 | 0,6 | 0,3 | 0,7 | 0,5 | |
| % | 1,9 | 1,0 ▼ | 0,2 ▼ | 0,1 ▼ | 0,1 ▬ | 0,2 ▲ | 0,2 ▬ | |
| Руская | 218,754 | 276,990 | 267,391 | 242,6 | 213,3 | 202,8 | 193,8 | |
| % | 57,1 | 62,1 ▲ | 62,4 ▲ | 61,4 ▼ | 58,8 ▼ | 60,3 ▲ | 61,9 ▲ | |
| Беларуская і руская | 157,150 | 164,233 | 160,374 | 152,1 | 149,3 | 132,5 | 117,8 | |
| % | 41,0 | 36,9 ▼ | 37,4 ▲ | 38,5 ▲ | 41,1 ▲ | 39,4 ▼ | 37,6 ▼ | |
Друк |
| Кнігі і брашуры | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2000 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | |
| Колькасць (друкаваных адзінак) | 7 686 | 10 784 | 11 569 | 12 565 | 13 210 | 12 885 | 11 040 | 11 084 | 11 344 | 11 441 | 11 613 | 10 273 | 9 581 | 9 590 |
| у тым ліку на беларускай мове | 761 | 992 | 827 | 952 | 879 | 1 084 | 951 | 940 | 1 073 | 1 153 | 1 105 | 1 168 | 1 122 | 1 314 |
Графікі | ||||||||||||||
| Тыраж, млн. экз. | 61,6 | 40,3 | 52,0 | 49,8 | 55,4 | 52,8 | 43,1 | 34,3 | 33,1 | 31,4 | 31,2 | 21,6 | 23,1 | 23,1 |
| у тым ліку на беларускай мове | 5,9 | 2,9 | 4,6 | 3,8 | 3,1 | 5,3 | 4,0 | 2,9 | 4,0 | 3,9 | 3,6 | 3,7 | 3,7 | 4,3 |
Графікі | ||||||||||||||
| Часопісы і іншыя перыядычныя выданні (уключаючы зборнікі і бюлетэні, якія выходзяць перыядычна) | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2000 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | |
| Колькасць выданняў | 354 | 563 | 648 | 714 | 777 | 884 | 885 | 918 | 897 | 921 | 936 | 906 | 870 | 862 |
| у тым ліку на беларускай мове | 111 | 120 | 131 | 137 | 143 | 153 | 147 | 160 | 151 | 133 | 132 | 135 | 143 | 122 |
Графікі | ||||||||||||||
| Гадавы тыраж, млн. экз. | 16,7 | 28,1 | 31,2 | 38,1 | 41,5 | 54,0 | 59,1 | 60,5 | 65,4 | 75,7 | 78,3 | 63,6 | 53,6 | 44,0 |
| у тым ліку на беларускай мове | 4,3 | 3,4 | 3,4 | 3,4 | 3,4 | 3,3 | 3,2 | 2,9 | 2,7 | 2,4 | 2,1 | 1,9 | 1,6 | 1,5 |
Графікі | ||||||||||||||
| Газеты | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2000 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | |
| Колькасць выданняў | 610 | 729 | 697 | 682 | 689 | 700 | 713 | 693 | 662 | 654 | 619 | 585 | 549 | 530 |
| у тым ліку на беларускай мове | 202 | 197 | 193 | 185 | 179 | 183 | 185 | 183 | 187 | 189 | 186 | 185 | 181 | 180 |
Графікі | ||||||||||||||
| Разавы тыраж, млн. экз. | 11,4 | 10,3 | 10,5 | 10,9 | 10,0 | 8,7 | 8,1 | 7,3 | 6,5 | 6,6 | 6,3 | 5,9 | 5,5 | 5,2 |
| у тым ліку на беларускай мове | 1,8 | 1,1 | 1,2 | 1,1 | 1,1 | 1,2 | 1,2 | 1,3 | 1,2 | 1,2 | 1,2 | 1,1 | 1,1 | 1,0 |
Графікі | ||||||||||||||
| Гадавы тыраж, млн. экз. | 635,4 | 591,9 | 598,9 | 565,3 | 544,5 | 525,0 | 510,3 | 494,9 | 467,3 | 455,0 | 445,4 | 426,5 | 407,5 | 368,5 |
| у тым ліку на беларускай мове | 215,6 | 138,9 | 131,5 | 128,8 | 128,9 | 128,7 | 130,4 | 134,4 | 127,3 | 121,3 | 107,4 | 101,0 | 98,6 | 93,4 |
Графікі | ||||||||||||||
Польшча |
Гміны ў Падляскім ваяводстве, у якіх уведзена альбо можна ўвесці беларускую мову як дапаможную (стан на 2010 год).
На тэрыторыі Польшчы паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 беларуская мова ўведзена ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:
горад і гарадская гміна Гайнаўка (3 снежня 2007)
гміна Орля (7 мая 2009)
гміна Нарэўка (16 чэрвеня 2009)
гміна Чыжы (8 лютага 2010)
гміна Гайнаўка (28 мая 2010)[21][22].
Украіна |
Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[23][24].
Сацыялінгвістычныя звесткі |
Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4] (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[25]сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы), але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці беларускіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам[4].
Пісьменства |
Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.
| Аа | Бб | Вв | Гг | Дд | Ее | Ёё | Жж |
| Зз | Іі | Йй | Кк | Лл | Мм | Нн | Оо |
| Пп | Рр | Сс | Тт | Уу | Ўў | Фф | Хх |
| Цц | Чч | Шш | Ыы | Ьь | Ээ | Юю | Яя |
Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка — да 11-12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.
Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). Таксама існуе неафіцыйны варыянт запісу лацінскім алфавітам.
Лінгвістычнае апісанне |
Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэнні з марфалагічным. У цесным узаемадзеянні з ёю ішло фарміраванне беларускай арфаэпіі. У беларускай фанетычнай сістэме 5 галосных гукаў і 32 зычныя гукі. Марфалогія беларускай сінтэтычная з рысамі аналітызму. Усе словы размяркоўваюцца па 10 часцінах мовы, якія падзяляюцца на знамянальныя (апрача прыслоўя маюць формы словазмянення) і службовыя. Спецыфіку сінтаксісу надаюць галоўным чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні. У аснове беларускай графікі — рускі грамадзянскі шрыфт, утвораны ў выніку рэформы кірыліцы. Беларускі алфавіт налічвае 32 літары[4].
Лексіка |
Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.
Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у XIII—XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.
Фанетыка |
Фанетычная сістэма сучаснай Беларускай мовы складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[26] зычных[Крыніца?].
Граматыка |
Беларуская мова флектыўная, г. зн. словы ў беларускай мове змяняюцца па граматычных катэгорыях з дапамогаю адмысловых марфем.
Выдзяляюцца часціны мовы:
- Назоўнік
- Прыметнік
Лічэбнікі (колькасныя і парадкавыя)- Займеннік
Дзеяслоў з дзвюма іменнымі формамі: дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўем- Прыслоўе
- Прыназоўнік
- Злучнік
- Часціца
Выклічнікі і гукаперайманні
Іменныя часціны маюць катэгорыі склону, роду і ліку.
Дзеяслоў мае катэгорыі часу, асобы і ліку, а ў асобных формах — стану, роду і склону.
Дыялекты |
Дыялекты беларускай мовы
Гістарычна навукоўцы пядзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-заходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.
Дыялектная беларуская мова захоўваецца пераважна сярод сельскага насельніцтва. Яна ўключае асноўны масіў гаворак і т. зв. палескую (заходне-палескую) групу гаворак. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзіцца папаса пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход)[4].
Цікавыя факты |
Тэлеканал «Белсат» быў адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам, які дзейнічае ў Польшчы і транслюе свае перадачы на Беларусь праз спадарожнік Astra 4A, Eutelsat 33B і праз Інтэрнэт. У 2017 годзе перастаў быць цалкам беларускамоўным каналам, запушчаная перадача на рускай мове[27].
Гл. таксама |
- Беларуская мова ў свеце
- Старабеларуская мова
- Заходнепалеская мікрамова
- Падляшская мікрамова
- Трасянка
Зноскі
↑ Белсат: Беларусаў прызналі паўнапраўнаю нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі
↑ Закон України. Про засади державної мовної політики
↑ Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналога.
↑ 4,04,14,24,34,44,5 Беларуская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
↑ Кампендыум…
↑ (in ru)Антропология Беларуси в исследованиях конца XІX – середины XX в.. ЛитРес. 10 April 2018. pp. 113–. ISBN 978-5-04-109768-4. https://books.google.com/books?id=RO5UDwAAQBAJ&pg=PA113.
↑ Нарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17.
↑ Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/.
↑ Этналог
↑ Еўрарадыё. Сацыёлагі: Беларусы любяць, але не адстойваюць Архівавана 9 лютага 2019 года..
↑ звесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г.
↑ звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г.
↑ звесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г.
↑ Артыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?»
↑ Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Образование в Республике Беларусь, 2013 (руск.)
↑ Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Образование в Республике Беларусь, 2017 (руск.)
↑ На польскай мове – 670 чалавек, на літоўскай мове – 57 чалавек.
↑ На польскай мове – 868 чалавек, на літоўскай мове – 63 чалавекі.
↑ Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2012 (руск.)
↑ Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2018 (руск.)
↑ Urzędowy Rejestr Gmin, w których jest używany język pomocniczy
↑ Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009
↑ http://www.nn.by/2000/43/08.htm Білоруська Україна
↑ http://ukrcensus.gov.ua/results/general/language/rivne/Результати перепису населення 2001 року. Національний склад.
↑ Нарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17.
↑ Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 ахоплівае ўсе зычныя гукі, разам з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Беларускай мове
↑ Тэлеканал «Белсат» запускае перадачу па-расейску. svaboda.org (31 траўня 2017).
Літаратура |
- Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — С. 377—382.
Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 56—58.
Каліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм. // Личность — слово — социум: материалы VIII Международной науч.-практ. конф. 28-29 апреля 2008 г., Минск: в 2 ч./отв. ред. Т. А. Фалалеева. — Минск : Паркус-Плюс, 2008, ч. 1., 256 с., ISSN 2076-4588, c. 105—110.- Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, ISBN 978-80-7414-324-3, 2010, 300 s. s. 112—190.
Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с. ISBN 985-482-033-5, ISBN 985-428-614-2.- Нарысы па гісторыі беларускай мовы : Дапаможнік для студэнтаў ВНУ / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.] ; АН Беларускай ССР. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — 450 с.
Півторак Г. П. До питання про українсько-білоруську мовну взаємодію донаціонального періоду: (Досягнення, завдання і перспективи досліджень) // Мовознавство. — 1978. — № 3. — С. 31-40.- Півторак Г. П. Українська, білоруська, російська: Три мови — три історії // VІ Міжнародний конгрес україністів (Донецьк, 26 черв. — 1 лип. 2005 р.): Доповіді та повідомлення. — Кн. 5: Мовознавство. — К., 2007. — С. 521—529.
Півторак Г. П. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов: Міфи і правда про трьох братів слов'янських зі «спільної колиски». — К.: Академія, 2001. — 152 с. (2-ге вид., доп. — К.: Арістей, 2004. — 180 с.).- Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси. Ин-т языкознания им. Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундамент. исслед. ; под ред. А. Н. Булыко, Л. П. Крысина. — Минск : Беларуская навука, 1999. — 246 с.
Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. — Мінск : Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд.спец. і праф.адукацыі БССР, 1963. — 339 с.
Спасылкі |
Беларуская мова ў Вікіпадручніку | |
Беларуская мова ў Вікіцытатніку | |
Беларуская мова на Вікісховішчы |
- Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
| ||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыі:
- Мовы і дыялекты паводле алфавіта
- Беларуская мова
- Мовы Беларусі
- Мовы Польшчы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.728","walltime":"0.918","ppvisitednodes":"value":7298,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":230940,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":16824,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":24,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":19351,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 630.384 1 -total"," 27.73% 174.819 1 Шаблон:Навігацыя"," 18.91% 119.187 1 Шаблон:Картка:Мова"," 18.11% 114.141 1 Шаблон:Картка"," 16.51% 104.093 1 Шаблон:Зноскі"," 16.12% 101.612 1 Шаблон:Reflist"," 11.63% 73.318 4 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 10.78% 67.957 2 Шаблон:Ў"," 10.69% 67.401 9 Шаблон:Wikidata-link"," 10.36% 65.308 2 Шаблон:Str_rightc"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.137","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2710983,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1321","timestamp":"20190228180149","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0411u0435u043bu0430u0440u0443u0441u043au0430u044f u043cu043eu0432u0430","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q9091","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q9091","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-03-15T13:02:25Z","dateModified":"2019-02-09T19:43:33Z","headline":"u0443u0441u0445u043eu0434u043du0435u0441u043bu0430u0432u044fu043du0441u043au0430u044f u043cu043eu0432u0430"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":119,"wgHostname":"mw1258"););
















