Skip to main content

Шатландыя Змест Гісторыя | Палітыка | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Рэлігія | Культура | Спорт | Гл. таксама | Зноскі Спасылкі | НавігацыяHGЯOДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаНацыянальная бібліятэка ШатландыіUndiscoveredscotland.co.ukппDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)4053233-1n7912393600571670ge130825134799371

ГербСцягГімнПалітыкаКанстытуцыяПарламентАдміністрацыйны падзелГеаграфіяГарадыСталіцаНасельніцтваМовыГісторыяЭканомікаВалютаКультураРэлігіяКінематографТэлебачаннеЛітаратураМузыкаСвятыСпортАдукацыяНавукаТранспартТурызмПоштагісторыя і маркіІнтэрнэтУзброеныя сілыСусветная спадчынаЗнешняя палітыка


Дзяржавы паводле алфавітаШатландыяАнгламоўныя краіны і тэрыторыі


шатл. гэл.англ.скотсЗлучанага Каралеўствавострава ВялікабрытаніяАнгліяйЭдынбургрымскайБрытаніяйАнглііУэльсаКаледоніяпікцкімігэльскіміДал РыядаФортрыуШатландскага каралеўства843Кенет Макальпіншкотаўуэсекскімі945СтратклайдЭдмунда IМалькальму IІндульфа954962ЛотыянеМалькальма IIМалькальм IVНартумбрыібітве пры КарэмеЗаваяванне Англіі нармандцамі1066Малькальм IIIМаргарытайЭдгара Этлінгакельцкага хрысціянстваДавід IфеадалізмуXIIIАляксандра IIIЭдуард IУільям УолесЭндру дэ МарэйІаана I БаліялаРоберт Брус25 сакавіка1306бітве пры Бенакберне131413321357Эдуард Баліялдынастыі Сцюартаў1370-хСярэднявеччаангла-шатландскай мовеШатландскай гэльскай мовайголуэйскі гэльскі дыялектXVIIIГолуэйЕўропыШатландская кланавая сістэма1603Якаў VIСадружнасціпрэсвітэрыянаміСлаўнай рэвалюцыіЯкава VIIВільгельмам IIIМарыяй II17071715якабітаўГановерская дынастыяшатландскай Асветыпрамысловай рэвалюцыіДругой Сусветнай вайныПаўночнага мора1997Парламент ШатландыіШатландскім акце19981996Парламенту Вялікабрытаніівострава ВялікабрытаніяГебрыдскіяАркнейскіяШэтландскіяАнгліяйракі ТвідСалвей-Фервостраў ІрландыяНарвегіяФарэрскія астравыІсландыяАтлантычны акіянПаўночнае мораГальфстрымВялікабрытаніістудзеньлютыліпеньжнівеньвецервіскітурызмЭдынбургГлазга20012005колькасці насельніцтва ў свецеЦарква ШатландыіпрэсвітэрыянскамуШатландская гэльскаяшатландская раўнінная мова1992Еўрапейскай Хартыяй рэгіянальных моў і моў меншасцей2001Шатландская літаратураРоберта БёрнсаВальтэра СкотаРоберта Луіса СтывенсанаДжэймса ХогакілтаШатландцышатландцыXX ст.









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());


56°39′ пн. ш. 4°12′ з. д.HGЯO


Шатландыя


З пляцоўкі Вікіпедыя




Jump to navigation
Jump to search



































Злучанае Каралеўства
Шатландыя
Scotland (англ. / скотс)
Alba (шатл. гэл.)






Flag of Scotland.svg

Герб Шатландыі

Сцяг Шатландыі

Герб Шатландыі

Scotland in the UK and Europe.svg

Дэвіз: «In My Defens God Me Defend»
«У маёй абароне Бог мяне абараняе»

Гімн: «Flower of Scotland (a)»

Заснавана

843

Афіцыйныя мовы

Англійская, шатландская гэльская, скотс

Сталіца

Эдынбург

Найбуйнейшыя гарады

Глазга

Форма кіравання

Парламентарная манархія

Каралева
Прэм'ер-міністр
Першы міністр


Елізавета II
Дэвід Кэмеран
Нікала Стэрджан

Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні


78.387 км²
1,9

Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2006)
• Шчыльнасць


5.327.700 чал.
5.313.600 чал.
67,5 чал./км²

ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва


$245,267 млрд
$45.904

Этнахаронім

Шатландцы

Валюта

Фунт стэрлінгаў (£, GBP)

Інтэрнэт-дамены

.scot, .uk, .eu

Код ISO
GB-SCT

Тэлефонны код
+44

Часавыя паясы
+0
a. Не афіцыйны, але самы папулярны з неафіцыйных

Шатландыя (шатл. гэл.: Alba, англ.: Scotland, скотс: Scotland) — адна з чатырох краін Злучанага Каралеўства, мае найбольшую аўтаномію. У мінулым незалежнае каралеўства ў Паўночнай Еўропе. Шатландыя займае поўнач вострава Вялікабрытанія і мяжуе па сушы з Англіяй. Сталіца — Эдынбург.





Змест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітыка


  • 3 Геаграфія

    • 3.1 Самыя высокія горы


    • 3.2 Самыя доўгія рэкі



  • 4 Эканоміка

    • 4.1 Турызм

      • 4.1.1 Месцы для наведвання



    • 4.2 Транспарт



  • 5 Дэмаграфія


  • 6 Рэлігія


  • 7 Культура

    • 7.1 Мова


    • 7.2 Літаратура


    • 7.3 Кланы і Тартаны


    • 7.4 Новы Год. Hogmanay


    • 7.5 Нацыянальная вопратка


    • 7.6 Нацыянальныя сімвалы



  • 8 Спорт


  • 9 Гл. таксама


  • 10 Зноскі


  • 11 Спасылкі




Гісторыя |


Лічыцца, што першыя людзі з'явіліся ў Шатландыі прыблізна 8 тысяч гадоў таму. Першыя сталыя паселішчы датуюцца IV тысячагоддзем да н.э. Пісьмовая гісторыя Шатландыі пачынаецца з рымскай заваёвы Брытаніі, калі былі акупаваны і атрымалі статут рымскіх правінцый і сталі менавацца Брытаніяй тэрыторыі сучаснай Англіі і Уэльса. Частка паўднёвай Шатландыі была на нядоўгі час узятая пад няпросты кантроль Рыма, але паўночныя землі былі вольныя ад рымскага заваявання і зваліся Каледонія. Каледонія была населена пікцкімі і гэльскімі плямёнамі, на яе тэрыторыі размяшчаліся гэльскае каралеўства Дал Рыяда і пікцкае — Фортрыу. Але гісторыя Шатландскага каралеўства традыцыйна бярэ свой адлік з 843 г., калі Кенет Макальпін стаў каралём аб'яднанага каралеўства шкотаў і піктаў. На працягу наступных стагоддзяў тэрыторыя Шатландскага каралеўства пашырылася да плошчы прыблізна адпаведнай плошчы сучаснай Шатландыі. Гэты перыяд адзначаны параўнальна добрымі адносінамі з уэсекскімі валадарамі Англіі і моцнай раздробленасцю, якая, аднак, не замінала правядзенню паспяховай экспансіянісцкай палітыкі. Праз некаторы час пасля ўварвання ў 945 годзе ў Стратклайд англійскага караля Эдмунда I правінцыя была перададзена Малькальму I. Падчас кіравання караля Індульфа (954—962) шкоты занялі крэпасць, пазней названую Эдынбургам, — свой першы апорны пункт у Лотыяне. Падчас уладарання Малькальма II адзінства Шатландыі ўмацавалася. Пераломным годам, магчыма, быў 1018, калі Малькальм IV нанёс Нартумбрыі паражэнне ў бітве пры Карэме.


Заваяванне Англіі нармандцамі (1066) стала прычынаю ланцуга падзей, праз якія Шатландыя змяніла сваёй гэльскай культурнай арыентацыі. Малькальм III пабраўся шлюбам з Маргарытай, сястрой Эдгара Этлінга, зрынутага англа-саксонскага прэтэндэнта на англійскі сталец, які пасля атрымаў падтрымку з боку Шатландыі. Маргарыта згуляла важную ролю ў паніжэнні ўплыву кельцкага хрысціянства. Яе сын, Давід I стаў важным англа-нармандскім валадаром. Ён спрыяў увядзенню ў Шатландыі феадалізму і заахвочваў прыток насельніцтва з Нідэрландаў у гарады, каб умацаваць гандлёвыя сувязі з кантынентальнай Еўропай. Да канца XIII ст. шматлікія нармандскія і англа-нармандскія сем'і атрымалі маёнткі ў Шатландыі. Пасля смерці Маргарыты, апошняй прамой спадчынніцы Аляксандра III, шатландская арыстакратыя звярнулася да караля Англіі, каб ён разважыў спрэчкі паміж прэтэндэнтамі на шатландскі сталец. Замест гэтага Эдуард I паспрабаваў уладкаваць на шатландскі сталец свайго вылучэнца і ўзяць Шатландыю пад поўны кантроль, аднак гэтага не атрымалася з-за супраціву шатландцаў, якімі кіравалі спачатку Уільям Уолес і Эндру дэ Марэй, якія падтрымлівалі Іаана I Баліяла, а затым — Роберт Брус. Брус узышоў на каралеўскі сталец як кароль Роберт I 25 сакавіка 1306 і атрымаў канчатковую перамогу над англічанамі ў бітве пры Бенакберне ў 1314 г. Але пасля яго смерці падчас другой вайны за незалежнасць Шатландыі (1332—1357) зноў пачалася міжусобная барацьба, у якой Эдуард Баліял беспаспяхова спрабаваў адваяваць сталец у спадчыннікаў Бруса пры падтрымцы англійскага караля. Толькі з прыходам дынастыі Сцюартаў у 1370-х сітуацыя ў Шатландыі пачала стабілізавацца.


Да канца Сярэднявечча Шатландыя была падзелена на дзве культурныя зоны: дольную, жыхары якой размаўлялі на англа-шатландскай мове, і горную Шатландыю, насельніцтва якой карысталася Шатландскай гэльскай мовай. Тым не менш, голуэйскі гэльскі дыялект захоўваўся магчыма аж да XVIII ст. ў аддаленых частках паўднёвага захаду краіны, якія ўваходзілі ў графства Голуэй. Гістарычна, дольная Шатландыя ў культурным плане была бліжэйшая да Еўропы. У горнай жа Шатландыі сфарміравалася адна з адметных рыс рэгіёна — Шатландская кланавая сістэма.


У 1603 кароль Шатландыі Якаў VI пераняў англійскі сталец і стаў каралём Англіі Якавам I. За выключэннем часу існавання Садружнасці, Шатландыя заставалася асобнай дзяржавай, але разам з тым мелі месца значныя канфлікты паміж манархам і шатландскімі прэсвітэрыянамі з нагоды формы царкоўнага кіравання. Пасля Слаўнай рэвалюцыі і звяржэння каталіка Якава VII Вільгельмам III і Марыяй II Шатландыя кароткі час пагражала абраць уласнага манарха-пратэстанта, але пад пагрозай разрыву гандлёвых і транспартных сувязяў з Англіяй шатландскі парламент сумесна з англійскім у 1707 прыняў «Акт аб Уніі». У выніку аб'яднання было створана каралеўства Вялікабрытанія. У 1715 на поўначы Шатландыі падняліся два буйных паўстання якабітаў, але Гановерская дынастыя здзюжала. Якабіцкія прэтэндэнты на прастол захоўвалі папулярнасць у горных і паўночна-ўсходніх абласцях, асабліва сярод не прэсвітэрыян.


Пасля прыняцця «Акту аб Уніі», шатландскай Асветы і прамысловай рэвалюцыі краіна стала магутным еўрапейскім камерцыйным, навуковым і індустрыяльным цэнтрам. Пасля Другой Сусветнай вайны Шатландыя выпрабавала на сабе рэзкі спад вытворчасці, але ў апошнія дзесяцігоддзі адбываецца культурнае і эканамічнае адраджэнне рэгіёна за кошт развіцця сферы фінансавых аперацый і вытворчасці электронікі, а таксама прыбыткаў ад здабычы нафты і газу на шэльфу Паўночнага мора. У 1997 былі праведзены выбары ў Парламент Шатландыі, стварэнне якога было замацавана ў «Шатландскім акце» ў 1998 г.


Гл. таксама: Спіс брытанскіх манархаў


Палітыка |



Геаграфія |


У 1996 рашэннем Парламенту Вялікабрытаніі Шатландыя была падзелена на 32 вобласці.


Тэрыторыя Шатландыі ўключае ў сябе паўночную траціну вострава Вялікабрытанія і прылеглыя астравы — Гебрыдскія, Аркнейскія і Шэтландскія. Працягласць берагавой лініі Шатландыі — 9911 км. На поўдні мяжуе з Англіяй. Працягласць мяжы ад ракі Твід на захадзе да затокі Салвей-Фер на ўсходзе — каля 96 км. У 30 км на паўднёвы ўсход ад узбярэжжа размешчана востраў Ірландыя, у 400 км на паўночны ўсход — Нарвегія, на поўнач ад Шатландыі ляжаць Фарэрскія астравы і Ісландыя. Усходні бераг Шатландыі абмывае Атлантычны акіян, заходні — Паўночнае мора.


Асноўная тэрыторыя складаецца з трох галоўных геаграфічных і геалагічных зон. Два буйныя масівы — Паўднёвая ўзгорыстасць (Southern upland) на поўдні і Высокія землі (Highlands) на поўначы — падзеленыя нізінаю Нізкіх зямель (Lowlands), дзе жыве дзве траціны насельніцтва Шатландыі.


Клімат умераны акіянічны. Дзякуючы цёплай атлантычнай плыні Гальфстрым тэмпературы ў Шатландыі вышэй, чым у краінах, якія месцяцца на той жа паралелі, але ніжэй, чым у іншых рэгіёнах Вялікабрытаніі. З-за нераўнамернага рэльефу паверхні надвор'е адрозніваецца крайняй няўстойлівасцю. У самыя халодныя месяцы года — студзень і люты — сярэдні тэмпературны максімум складае 5 — 7 °C. У самыя цёплыя месяцы — ліпень і жнівень — 19 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 3000 мм на поўначы да 800 мм на поўдні. Для рэгіёна характэрны паўднёва-заходні вецер, частыя штормы на ўзбярэжжы і астравах.



Самыя высокія горы |


  • Бен-Невіс (1343 м)

  • Бен-Макдуі (1309 м)

  • Брэрых (1296 м)

  • Каірнтул (1293 м)

  • Каірнгорм (1245 м)

  • Бен-Ловерс (1214 м)


Самыя доўгія рэкі |


  • Tay (188 км)

  • Спэй (177 км)
    • Клайд (170 км)

  • Твід (154 км)

  • Ды (154 км)

  • Дон (132 км)

  • Форт (106 км)


Эканоміка |


Асноўнымі галінамі Шатландскай эканомікі з'яўляюцца электронная прамысловасць (каля паловы ўсяго таварнага экспарту), марская здабыча нафты і газу, вытворчасць віскі, турызм, лясная прамысловасць і рыбалоўства.
Добра развітая фінансавая сфера, чатыры шатландскіх клірынгавыя банкі маюць права выпускаць у зварот уласныя банкноты, што часцяком выклікае падазроны ў англійскіх гандляроў.
Віскі вырабляюць у Шатландыі каля 90 фірмаў, экспартуючы прадукцыі на 1,3 мільярды фунтаў стэрлінгаў. Падатковыя палёгкі і іншыя формы фінансавай падтрымкі рэгіонаў стала ўзрасталі, павялічыўшыся з 12 млн фунтаў у 1960 годзе да 500 млн фунтаў у 1979 годзе. Затым, з прыходам да ўлады М. Тэтчар, рэгіянальнае інвесціраванне рэзка скарацілася з адначасовым павелічэннем аб'ёмаў пэўных адрасных інвестыцый.
Расчыняючы структуру эканомікі Шатландыі, варта адзначыць, што доля дзяржаўнага сектара ў ёй больш, чым у іншых рэгіёнах Вялікабрытаніі. Шатландыя мае развітую абаронную прамысловасць. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады істотна скарацілася вытворчасць тэкстылю, аўтамабіляў, віскі, здабыча вуголля і суднабудаванне, значны рост атрымалі электронная прамысловасць, уключаючы вытворчасць ЭВМ, і нафтаздабыча. Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Шатландыі складаюць 17 % ад агульнага аб'ёму замежных інвестыцый Вялікабрытаніі. У той жа час вялікай праблемай Шатландыі з'яўляецца стала нарастаючае беспрацоўе, асабліва сярод мужчынскага насельніцтва. Ключавымі органамі кіравання эканамічнага развіцця Шатландыі з'яўляецца цэнтральны ўрад, а менавіта яго Шатландскае аддзяленне (Scottish Office), якое ўключае ў сябе два аддзелы, якія займаюцца развіццём: адзін па Шатландыі, іншы па рэгіёне Высокіх зямель і астравоў (Highlands & Islands).
Вялізнае значэнне для развіцця эканомікі Шатландыі мае прыцягненне прамых замежных інвестыцый (FDI). З 1996—1997 гг. Шатландыя прыцягнула 86 праектаў з планаваным аб'ёмам інвестыцый роўным 3121,6 млн фунтаў стэрлінгаў, было створана амаль 15 тысяч новых рабочых месцаў. Такім чынам, у Шатландыю прыцягваецца адна траціна ўсіх замежных інвестыцый Вялікабрытаніі, прычым 65 % гэтых інвестыцый прыходзіцца на электронную прамысловасць. Унутранае стымуляванне інвестыцыйнай дзейнасці ў Шатландыі здзяйсняецца праз агенцтва LIS («Размяшчэнне на тэрыторыі Шатландыі»). Асноўнай задачай LIS з'яўляецца максімалізацыя прытоку інвестыцый, стварэнне новых рабочых месцаў сродкам: маркетынгу, кансультацыяў і дапамогі патэнцыйным фундатарам, пастаўкі найбольш перспектыўных мэтавых пакетаў, абароны фундатараў.



Турызм |


Шатландыя — гэта добра развіты турыстычны край. Турызм дае 200000 рабочых месцаў (каля 9 % ад агульнай колькасці працаздольных) галоўным чынам у сектары абслугоўвання, выдаткі турыстаў склалі 4,4 млрд фунтаў стэрлінгаў за 2003 г. Галоўную масу наведвальнікаў складаюць турысты з Злучанага Каралеўства. У 2002 г. яны наведалі Шатландыю 18,5 млн разоў, пражыўшы 64,5 млн дзён і страціўшы 3,7 млрд фунтаў стэрлінгаў. Замежнікі наведалі Шатландыю 1,58 млн разоў, пражыўшы 15 млн дзён і страціўшы 806 млн фунтаў стэрлінгаў. З іх грамадзяне ЗША склалі большасць — 24 %, Германіі — 9 %, Францыі — 8 %, Канады — 7 % і Аўстраліі — 6 %.


Шатландыя наогул уяўляецца як чысты несапсаваны край з прыгожымі краявідамі, якія маюць доўгую і грунтоўную гісторыю і спалучаныя з тысячамі гістарычных месцаў і цікавасцей. Гэта ўключае старадаўнія каменныя колы, стаячыя камяні і пахавальныя пакоі, разнастайныя рэшткі з Каменнага, Бронзавага і Жалезнага вякоў. Таксама маецца шмат старажытных замкаў, дамоў, палёў бітв, руінаў і музеяў. Мноства людзей вабіць культура Шатландыі.


Гарады Эдынбург і Глазга становяцца ўсё больш касмапалітычнай альтэрнатывай да перыферыі. Турысты прыязджаюць увесь год, але галоўным турысцкім сезонам з'яўляецца перыяд з красавіка па кастрычнік уключна. У дадатак да гэтых фактараў, Нацыянальнае турысцкае агенцтва «Visitscotland» («Наведай Шатландыю») разгарнула стратэгію нізкавага маркетынгу, які накіраваны на выкарыстанне, апрача іншага, моцы Шатландыі ў гольфавым, рыбацкім і харчовым і пітным турызме. Іншым папуларнай прычынай наведвання Шатландыі, асабліва з Паўночнае Амерыкі, з'яўляецца генеалогія, шмат турыстаў прыязджае, каб даследаваць карані сям'і і продкаў.



Месцы для наведвання |


Эдынбург з'яўляецца сталіцай і шырока вядомы як адзін з найпрыгажэйшых гарадоў у Еўропе. Стары і Новы горад Эдынбургу ўваходзяць у спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Эдынбург з'яўляецца самым папулярным месцам наведвання ў Шатландыі і займае другое месца ў Злучаным Каралеўстве пасля Лондана. Галоўныя цікавасці горада ўключаюць замак, палац Holyroodhouse, комплекс «Our Dynamic Earth» («Наша дынамічная зямля») і Каралеўскую Мілю. Ёсць тры ўніверсітэты, уключаючы Універсітэт Эдынбурга, які быў заснаваны ў 1583 годзе.


Глазга — гэта самы вялікі горад у краіне, і другі паводле велічыні месца наведвання. Яго цікавасці ўключаюць калекцыю Burrell, касцёл, навуковы цэнтр і музей Kelvingrove. У дадатак, шмат турыстаў прыязджаюць у Глазга дзеля знакамітае гатычнае і віктарыянскае архітэктуры, як і дзеля пакупак. У горадзе тры ўніверсітэты, уключаючы Універсітэт Глазга.


Стырлінг вядомы як гістарычнае мястэчка ў цэнтральнай Шатландыі, каля 30 міляў на паўночны захад ад Эдынбурга, і як «брама ў Высокія землі», праз сваё геаграфічнае знаходжанне паміж горныміі і дольнымі землямі Шатландыі (Highlands and Lowlands). Сярод цікавасцей вылучаюцца замак і манумент National Wallace.


Абердзін знакаміты як «Гранітны горад» і сваёй гатычнай архітэктурай. Насельніцтва складае каля 210.000 чалавек, горад служыць галоўным адміністрацыйным цэнтрам для паўночнага ўсходу Шатландыі. Са сваім вялікім портам і гаванню, Абердзін служыць пунктам адпраўкі для шматлікіх паромаў, што злучаюць брытанскую Шатландыю з паўночнымі астравамі Оркні і Шэтланд. У Абердзіне ёсць два ўніверсітэты і вялікае студэнцкае насельніцтва.


Сент-Эндрус з'яўляецца маленькім, але мітуслівым мястэчкам у паўночна-ўсходнім Файфе. Эканоміка засяроджаная вакол індустрыі гольфа, бо мястэчка з'яўляецца радзімай сучаснае гульні. Універсітэт Св. Эндру (самы стары ў Шатландыі) мае каледжы, што раскіданыя па мястэчку.


Перт — гэта маленькае, але гістарычнае мястэчка на ўсходнім узбярэжжы, якое стаіць на рацэ Тэй. Перт вядомы багатымі паркамі. Паблізу знаходзіцца вёска Скон, старажытная сталіца Шатландыі і былая радзіма шатландскіх каралёў.


Інвернес з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Высокіх зямель, знаходзіцца блізка да возера Нес і служыць транспартным вузлом для большасці Высокіх зямель. Гэта папулярнае месца наведвання для турыстаў, якія жадаюць наведаць поўнач Шатландыі.


Іншыя папулярныя сярод турыстаў мясціны ўключаюць Высокія землі і Гебрыды (востраў Скай, напрыклад).


Бен Невіс (1343 м) з'яўляецца самай высокай гарой у Злучаным Каралеўстве, але ёсць шмат іншых выбітных гор у Шатландыі, хаця паводле міжнародных стандартаў усе горы адносна малыя. Гара Квілін на востраве Скай прапануе колькі няпростых схілаў, такіх як «Недасягальная вяршыня».


У Шатландыі шмат азёраў, уключаючы Ламонд і Нес, якое лічыцца некаторымі месцам жыхарства монстра. Таксама шмат рэк, добрых для рыбалоўства (Тэй — 188 км, Твід, Дон, Ды).


У Шатландыі можна добра папаляваць, асабліва паспяховыя аблавы на аленяў і стральба па цецеруках.



Транспарт |


Шатландыя злучаная з астатнім Злучаным Каралеўствам аўтамабільнымі дарогамі, чыгункай і паветранымі шляхамі. Аэрапорты ў Эдынбургу, Глазга, Прэствіку і Абердзіне служаць галоўным міжнароднымі брамамі ў Шатландыю. Сетка маршрутаў стала пашыраецца. Краіна добра звязаная паветранымі шляхамі з Еўропай, здзяйсняюцца штодзённыя рэйсы ў шэраг еўрапейскіх гарадоў, такіх як Парыж, Берлін, Рым, Барселона, Дублін і Стакгольм. Таксама дзейнічаюць простыя пералёты ў Паўночную Амерыку (Нью-Ёрк, Бостан, Філадэльфія, Таронта, Ванкувер і Калгары).


Краіна таксама звязаная з мацерыковай Еўропай паромамі, якія выходзяць штодня з Росыта (Rosyth) у раёне Файф (Fife) да бельгійскага порту Зэебруге (Zeebrugge). Паромы таксама злучаюць Шатландыю з Паўночнай Ірландыяй, ходзячы паміж Странрэрам (Stranraer) і Белфастам і Каірнрыянам (Cairnryan) і Ларнам (Larne).



Дэмаграфія |


Па выніках перапісу 2001 года насельніцтва Шатландыі складае 5062011 чал. Паводле падлікаў 2005 года яно ўзрасло да 5094800 чал. Калі бы Шатландыя была незалежнай дзяржавай, яна займала бы 114 месца па колькасці насельніцтва ў свеце.



Рэлігія |


Нацыянальная царква Шатландыі — Царква Шатландыі, арганізаваная па прэсвітэрыянскаму тыпу.



  • Царква Шатландыі — 42 %

  • Атэісты — 28 %


  • Каталіцтва — 16 %

  • Іншыя хрысціянскія цэрквы — 7 %

  • Не адказалі — 5 %


  • Іслам — 0,8 %


  • Будызм — 0,1 %


  • Сікхізм — 0,1 %


  • Іўдаізм — 0,1 %


  • Індуізм — 0,1 %

  • Іншыя рэлігіі — 0,5 %


Культура |



Мова |


У цяперашні час у Вялікабрытаніі няма афіцыйна прынятай дзяржаўнай мовы, аднак на тэрыторыі Шатландыі выкарыстоўваюцца тры мовы — англійская (якая дэ факта з'яўляецца галоўнай), шатландская гэльская і скотс. Шатландская гэльская і шатландская раўнінная мова(скотс) былі афіцыйна прызнаныя ў 1992 г. Еўрапейскай Хартыяй рэгіянальных моў і моў меншасцей, якую ў 2001 г. ратыфікавала Вялікабрытанія.



Літаратура |


Шатландская літаратура мае багатую гісторыю. Класікай свайго жанру з'яўляюцца творы Роберта Бёрнса і Вальтэра Скота, Роберта Луіса Стывенсана і Джэймса Хога.



Кланы і Тартаны |


Гаворачы аб традыцыях Шатландыі трэба адзначыць самую галоўную — клан. Клан у Шатландыі перакладаецца як «дзеці» альбо «нашчадкі». Гэта гурт сем'яў, якія носяць адно прозвішча і маюць агульнага продка. Да 1745 шатландскія кланы кіраваліся чыфтэйнамі (chieftains), які з'яўляўся старэйшым у клане, тэарэтычна, тым, які мае найвышэйшую ступень сваяцтва з агульным продкам.


Цікава, што ў Шатландыі, дзякуючы сістэме кланаў, у грамадстве былі мацнейшымі сацыяльныя адрозненні паміж рознымі кланамі, чым паміж рознымі грамадскімі класамі. Варта зазначыць, што сістэма кланаў папулярная дагэтуль і захавалася яна больш як нацыянальная. У Шатландыі кланавая прыналежнасць вызначалася паводле адзення, асабліва мужчынскага кілта. Расфарбоўка кілта мусіла быць пэўнай — у адпаведнасці з тартанам.


Тартан з'яўляецца ваўнянай матэрыяй з узорам ліній рознай шырыні і розных колераў, якія перасякаюць адно аднаго пад пэўнымі кутамі.


Маецца шмат розных тартанаў, кожны з якіх звязаны з пэўным шатландскім кланам. Кожны клан у Высокіх землях мае пэўны, звязаны з ім колер і правераны ўзор, які належачыя да клана носяць на кілтах і пледах. Апрануць чужыя колеры з'яўляецца сацыяльным парушэннем (gaffe). За гэтым строга назірае ў Шатландыі адказная асоба, галоўны герольд, захавальнік гербаў і старшынства кланаў. У яго складаныя абавязкі ўваходзіць сачыць за тым, каб ніхто не прысвоіў сабе недазволеныя тытулы, чужыя тартаны, не завёў на дудзе (bag-pipe) падчас цырыманіяльнага маршу мелодыю іншага клана. З усіх канцоў свету прыходзяць да яго запыты адносна кланавай прыналежнасці і сімволікі. У кожнага клана ёсць сваё свята, і ў гэты дзень усе сябры клана апранаюць свае кланавае адзенне, дзе б яны не былі.


Таксама бываюць міжнародныя сустрэчы кланаў у Эдынбургу. На сустрэчы кланаў з'язджаюцца людзі, якія носяць адно і тое ж шатландскае імя. Дэлегаты такіх сустрэч апранаюцца ў нацыянальныя строі. На сустрэчах кланаў заўсёды прысутнічаюць дудары, музыка якіх цешыць слых прадстаўнікоў кланаў, адбываюцца спаборніцтвы ў кіданні бярвення — кебера, у безе ўгару, танцы, адным з якіх з'яўляецца танец з падскокваннем над скрыжаванымі шаблямі, ядуць хагіс — адмыслова гатаваны авечы страўнік, які набіты кавалкамі мяса са спецыямі —з бульбяным пюрэ альбо пюрэ з рэпы.



Новы Год. Hogmanay |


Улічваючы ўплыў пурытанства на шатландскія традыцыі можна сказаць, што, у адрозненні ад большасці іншых краін Еўропы, на працягу доўгага перыяду гісторыі ў Шатландыі зімовыя святы пачыналіся не напярэдадні Калядаў. Ажно да сярэдзіны XX ст., банкі, офісы і фабрыкі працавалі нават 25 снежня. Асноўным зімовым святам шатландцаў з'яўляўся Новы Год альбо Hogmanay.


Сёння Hogmanay таксама найважнейшы дзень у шатландскім календары. Гэта не толькі масавыя гулянні. У гэтага свята, якое з'явілася ў часы нашэсця вікінгаў, вялізныя традыцыі. Кожны дом дбайна прыбраны да звону з бліжэйшай царквы, які абвяшчае аб наступе новага года. Людзі апранаюць самыя лепшыя строі. Некаторыя ідуць у царкву на начную службу.


Па вуліцах рухаюцца шэсці з паходнямі — агонь на цэлы год выганіць злы дух з гарадоў і вёсак. Шатландцы запальваюць у бочцы смалу і коцяць бочку па вуліцах. Гэта сімвалізуе спаленне старога года. Пасля гэтага дазваляюць пачацца новаму года. Кажучы аб навагодніх шэсцях, нельга не згадаць аб тым, што на працягу стагоддзяў у некаторых гарадах Шатландыі 11 студзеня гэтак жа праводзяцца розныя «агністыя» святы. 11 студзеня — дзень на які выпадаў Hogmanay, паводле старога стылю (стары каляндр быў скасаваны ў 1752 г., але дагэтуль некаторыя святы адзначаюцца паводле яго).


Калі гадзіннік б'е поўнач, людзі, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, бяруцца за рукі і спяваюць «Auld Lang Syne», песню, назва якой азначае «у памяць мінулага». Бутэлька з віскі ходзіць па коле, а затым час выконваць звычай «first foot» або" першы госць" — самы старажытны звычай. Шатландцы мяркуюць, што першы чалавек, які ўваходзіць у дом у Новы Год прыносіць шчасце альбо няўдачу. Вельмі добрай прыкметай лічыцца, калі першым у Новы Год у хату ўвойдзе цёмнавалосы мужчына з падарункам.
Кожны грукаецца ў дом да суседа або сябра, захапіўшы з сабою абавязковыя падарункі — соль і кавалачак вуголля. Лічыцца, што той, хто атрымаў такі навагодні падарунак у надыходзячым годзе, не будзе адчуваць патрэбы ў ежы і паліве. Гэтак жа звычайна госць прыносіць і бутэльку віскі. З госцем да шатландцаў прыходзіць дабрабыт.


У цяперашні час у Шатландыі выпякаюць для навагодняга стала вялікі круглы пясочны торт, які ўпрыгожаны згатаваным у цукру міндалем і іншымі арэхамі, цукеркамі, цукровымі і марцыпанавымі фігуркамі. Кожны год вялізная колькасць такіх тартоў рассылаецца ва ўсе куткі свету шатландцам у эміграцыі. Іх звычайна ўпрыгожваюць нацыянальныя эмблемы — верас, шатландскі крыж, рукі скрыжаваныя над морам, горы і інш.


Шматлікія традыцыі Hogmanay сышлі ў мінулае, але дагэтуль усе шатландцы ўпэўненыя: Новы год павінен быць сустрэты ў мажоры — з 1 студзеня пачынаецца новы адлік часу, не абцяжараны мінулымі нягодамі.



Нацыянальная вопратка |


Традыцыйна, акрамя кілта, у шатландскі нацыянальны строй (Highland dress) уваходзіць твідавая куртка (tweed jacket), простыя доўгія панчохі, берэт і скураны гаманок ?????? (sporran), які вісіць на вузкай папружцы, што ахоплівае сцёгны. Гэты варыянт строю носяць удзень. Для вечара маецца іншы варыянт строю — кілт апранаецца з футравым гаманком, панчохамі са сваім пэўным тартанам, твідавай курткай і кашуляй. Шатландскі берэт (tam-o'-shanter) — гэта ваўняны капялюш без палёў з пампонам альбо пяром на версе. Звычайна яго носяць злёгку ссунуўшы набок. Сваю назву берэт атрымаў ад імя героя верша Роберта Бёрнса з аднайменнай назвай. Варта згадаць і такую дэталь строю як нож. Праўдзівы горац (Highlander) за сваёй правай панчохай павінны насіць нож, на тронку якога выграваваная кветка чартапалоху і апраўлены тапаз. Трэба зазначыць, што калі горац усоўваў нож з унутранага боку нагі, то паводле шатландскай традыцыі гэта азначала аб'яву вайны. Мірныя людзі носяць нож заўсёды са знешняга боку.


Адносна такой асноўнай дэталі шатландскага нацыянальнага строю, як кілт, варта зазначыць, што насілі яе раней не ўсе шатландцы, а толькі горцы. Высокія землі (Highlands) уключаюць у сябе самыя высокія горы Брытаніі. Кілт для некаторых горцаў і дагэтуль з'яўляецца паўсядзённай вопраткай. Да сярэдзіны XX ст. жыхары раўнін (lowlanders) насілі нагавіцы і нават не клецістыя. Але цяпер кілты і ў іх ужо сталі традыцыяй.



Нацыянальныя сімвалы |



  • Шатландскі сцяг уяўляе сабой малюнак Андрэеўскага крыжа на сінім палотнішчы. Апостал Андрэй лічыцца апекуном Шатландыі, паводле легенды, яго рэшткі былі перанесены ў VIII ст. з Канстанцінопаля ў шатландскі горад Сент-Эндрус. Малюнкі апостала, а таксама X-падобнага крыжа, на якім ён, па паданні, быў укрыжаваны, служаць знакамі Шатландыі.

  • Кветка чартапалоху з'яўляецца напаўафіцыйным нацыянальным сімвалам Шатландыі і змяшчаецца, у прыватнасці, на грашовых знаках. Паводле падання, у XIII ст. узбярэжныя паселішчы скотаў цярпелі ад рэйзаў нарманаў. Аднойчы атрымалася пазбегнуць нечаканага начнога нападу дзякуючы таму, што нарманы басанож зашлі ў зараснікі шатландскага чартапалоху, чым выдалі сябе.

  • Тартан (клецістая тканіна, «шатландка»), выкарыстоўваецца для вырабу кілтаў.


Спорт |



Гл. таксама |


  • Шкоты

  • Аляксандр I Шатландскі

  • Аляксандр II, кароль Шатландыі

  • Джон Пол Джонс, адмірал

  • Замак Данвеган

  • Уільям Уолес


Зноскі





Спасылкі |



  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шатландыя

  • Нацыянальная бібліятэка Шатландыі

  • Undiscoveredscotland.co.uk



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шатландыя&oldid=3294326"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.416","walltime":"0.579","ppvisitednodes":"value":1737,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":62819,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":5298,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":8,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":371,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":7,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 429.295 1 -total"," 43.53% 186.884 1 Шаблон:Дзяржава"," 33.83% 145.244 19 Шаблон:Wikidata"," 31.33% 134.488 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 11.83% 50.776 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 11.76% 50.467 1 Шаблон:Злучанае_Каралеўства"," 9.33% 40.039 2 Шаблон:If-wikidata"," 6.38% 27.400 1 Шаблон:Coord"," 3.99% 17.117 1 Шаблон:Commons"," 3.88% 16.666 1 Шаблон:Шатландыя_ў_тэмах"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.208","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":4539353,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1256","timestamp":"20190315004627","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0428u0430u0442u043bu0430u043du0434u044bu044f","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%82%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%8B%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q22","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q22","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-04-16T14:08:28Z","dateModified":"2019-01-14T10:47:21Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/10/Flag_of_Scotland.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":185,"wgHostname":"mw1255"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

Герб Смалявічаў Апісанне | Спасылкі | НавігацыяГерб города Смолевичип