Skip to main content

Цёрн Змест Этымалогія | Батанічнае апісанне | Арэал | Біялогія | Экалогія | Таксанамія | Развядзенне | Хваробы і шкоднікі | Збор, перапрацоўка і захоўванне | Гаспадарчае значэнне і прымяненне | Прысутнасць у культуры і вераваннях | Заўвагі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяСістэматыкана ВіківідахВыявына Вікісховішчы24802114937632461t:30116730297-1tro-27800136Taksonomiczne i geograficzne zróżnicowanie tarniny (Prunus spinosa L.) w świetle badań z użyciem automatycznej biometrii i eksploracyjnej analizy danychБаза Растения БеларусиДеревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции.Prunus spinosa – L.Cyanogenic glycosids from Prunus spinosa (Rosaceae)Safety data for hydrogen cyanideBlackthorn inflammationA report of 18 blackthorn injuries of the upper limbChloroplast DNA diversity within and among populations of the allotetraploid Prunus spinosa L.Степи в Польше? Они есть, но нуждаются в срочном спасенииDzierzba – ptak ciernistych krzewówDie Schlehe (Prunus spinosa)Prunus spinosa L. (Blackthorn, Sloe)HOSTS – a Database of the World's Lepidopteran HostplantsЦёрн: інфармацыяAssociation Between Chloroplast DNA and Mitochondrial DNA Haplotypes in Prunus spinosa L. (Rosaceae) Populations across EuropeЦёрн: інфармацыяАкадемик Г. В. Ерёмин о проблемах косточковых культурManagement of Natura 2000 habitats Semi-natural dry grasslands (Festuco- Brometalia) 6210Evaluation of Prunus spinosa L. as host of sharka and other virusesСловарь-справочник пчеловодаThe stick is king: The Shillelagh Bata or the rediscovery of a living Irish martial traditionТерновник (торон, слива колючая, тёрн, дерябник)Mummy Melodrama: Top 9 Secrets About Otzi the IcemanSchleheThe Treatyse of Fishing with an AngleWooden masterwork of saline in Ciechocinek, PolandАнатоль Балуценка. «Асенні сум»The Pear, the Sloe and SpringExmoor, BlackthorneSloe BlossomИллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томахГэты відТёрн (руск.) Слива знакомая и незнакомая

Расліны паводле алфавітаЧырвоная кніга БеларусіВікіпедыя:Артыкулы годаДэкаратыўныя расліныКустыМеданосныя расліныСлівовыяХарчовыя расліны


выявакуствідсліваРужавыяЕўропеЗаходняй АзііПаўночнай Афрыцыалычойдамашняй слівыфітатэрапіінавакольнага асяроддзямеданосдраўніныПлініем Старэйшымлацінскагапраслав.кустдрэўцакронукарупарасткішыпыпупышкікаранёвых атожылкаўЛісцеразмешчанапрылісткіКветкікветаножкахКветаложанектарнікачашалісцікаўВяночакпялёсткамітычынакпесцікзавязьMale and female sign.svgПладыаднакасцянкіКостачкаМесцапражываннеЕўропыІсландыіСкандынаўскага ПаўвостраваРасііМалую АзіюКаўказаІранАфрыкуАтласІзраіліБалхашнеалітуСкандынаўскім паўвостравеФінляндыюЛатвііВіцебскуюПскоўскуюСмаленскуюМаскоўскуюУладзімірскую вобласціТатарстанаБеларусісліваЧырвоную кнігуПольшчыТатрахБочаніЯварнікахсубальпійскага поясан. у. м.КаўказеКрымуКаўказеЗакарпацціКарпатахРазточчыАполліПалессіЛесастэпеСтэпеКрымуўзлескаххмызнякахбэлькахдалінахрэклесастэпестэпеФанерафітнектарапыленнясухой масывугляводаўглюкозафруктозапекцінуарганічных кіслотяблычнайхарчовых валокнаўбялкумінеральных солейфлаваноідыантацыяныкемферолдубільныя рэчывыстэролыкальцыюфосфаружалезавітаміну Сдубільных рэчывоўпрамаражванняглюкозафруктозуалеяўдубільныя рэчывыкамфарны алейтаніныамігдалінпруназінсамбунігрынгідролізусінільная кіслатабензойным альдэгідамЦэнтральнай ЕўропесвінейСмяротная доза (LD50)бурсітытэтраплоідхрамасомгаплатыпуплейстацэнеполімарфізмпластомнай ДНКфілагенетычныхзасухізоны марозаўстойлівасцікласіфікацыіраслінных супольнасцейхарактэрным відамдубоўчарнаклёнупашахсінантропны відагрэгацыіцеплалюбных травастояўакрайкахзапаведнікахстэпавайкаранёвых атожылкаўФітацэнолагіхарактэрным відамсінтаксонуRubo fruticosi-Prunetum spinosaeжуланысініцываласянкісаракушавыябеспазваночныхгрыбоўХваробы і шкоднікіматылькоўхвастатка бярозаваязалатагузкіперапончатакрылыхжукоўадзінкавых пчолсекцыюСліваРужавыхалычаполіплаідызацыіалычойБіяметрычныятэтраплоідныхгібрыдыслівы дамашняйцернаслівайалычойКаўказесліва дамашняяполіплаідызацыіселекцыітаксонцернаслівысартыалычыцёрн 'Абрикосовый'алычойРасіікаранёвымікаранёвыя атожылкігноемкампостамкаранёвыя атожылкіцеплалюбных травастояўпестыцыдыарбарыцыдыпаўлінава вока малоезалатагузкажаўтагузкахвастатка бярозаваяхімічнымі прэпаратаміманіліёзклястэраспарыёзкокамікозстужкавая мазаіка слівывоспа слівы (шарка)дзежкітканінайскляпахпалаткаміпечахсушылкахтэмпературымяшкілеталекаваядэкаратыўнаяежупрамаражваннявінварэннясокаўсіропаўэкстракталікёраўвоцатумармеладупасцілыцукатаўўзвараўкісялёўгарбатыналіўкікандытарскія вырабыдыетычныміводарамхарчовай прамысловасціхатняга кансерваванняФранцыімарынадывоцацеГерманіігарэлкіРасіівіныгарэлкуналіўкуцярноўкуангл.Наварыпачаранісп.партвейнлекавай сыравінайкапіляраўпечаніперыстальтыкукішакдыхальную сістэмустрававаннеадваругарбатайадварыкветкісыпахфурункулахскурыАдварыкаранёўзубоўдзёсеннароднай медыцынестраўнікава-кішачных захворванняхмеданоспылок-абножкунектараДраўнінадраўнінылёсакпаліцкіёўбізуноўІрландыідубінкіКаралеўскага ірландскага палкаСадружнасці нацыйальпінісцкія зачэпыглебужывых агароджаўпрышчэпайселекцыі раслінскрыжаваннелясных гадавальнікахдагістарычных палевых паселішчах у АльпахЭцтальскіх АльпахЭцыІмболкскрыпторыяхчарнілавіномШлома ІцхакіТалмудаТанахаВысокага Сярэднявеччажывіцачарнілаў для манускрыптаўрыбалоўнага кручкаДжуліяны БернерсXV стагодддзяЯнам Кшыштафам КлюкамсырградзіраньрасолуаэразольдровыНасеннеалейглюказідамігдалінэфірнага алеюактываваны вугальтаніныдубленняскурмедным купарвасамфарбучарнілышчолачаміСокпалатнакельцкай міфалогіікультуры славянстварэнняў начных жахаўвампіраўпакутніцкага вянкаІсуса ХрыстаСатанойпалявання на ведзьмаўспальвалі ведзьмаўПознанібалгараўпольск.ДранскеАрэньс-дэ-МарУільям Гаральд ДадліАльфрэд Джэймс МанінгсУільям Сцюарт МакджорджУільям Сцюарт Макджордж









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Цёрн


З пляцоўкі Вікіпедыя

Jump to navigation
Jump to search


Цёрн
Prunus spinosa .jpg
Навуковая класіфікацыя


Міжнародная навуковая назва

Prunus spinosa L.


Арэал

выява






Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы













ITIS  
24802

NCBI  
114937

EOL  
632461

GRIN 
 t:30116

IPNI 
 730297-1

TPL 
 tro-27800136

Цёрн, сліва калючая (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[3].


Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з'яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл.




Змест





  • 1 Этымалогія


  • 2 Батанічнае апісанне

    • 2.1 Марфалогія


    • 2.2 Парасткі


    • 2.3 Карані


    • 2.4 Лісце


    • 2.5 Кветкі


    • 2.6 Плады



  • 3 Арэал


  • 4 Біялогія

    • 4.1 Развіццё


    • 4.2 Хімічны састаў


    • 4.3 Таксічныя ўласцівасці


    • 4.4 Пагроза для здароўя людзей


    • 4.5 Генетыка



  • 5 Экалогія

    • 5.1 Месцапражыванні


    • 5.2 Міжвідавыя адносіны



  • 6 Таксанамія

    • 6.1 Падвіды


    • 6.2 Формы


    • 6.3 Гібрыды


    • 6.4 Сарты



  • 7 Развядзенне

    • 7.1 Патрабаванні


    • 7.2 Размнажэнне


    • 7.3 Догляд


    • 7.4 Знішчэнне



  • 8 Хваробы і шкоднікі


  • 9 Збор, перапрацоўка і захоўванне


  • 10 Гаспадарчае значэнне і прымяненне

    • 10.1 У кулінарыі

      • 10.1.1 Значэнне ў кухнях свету



    • 10.2 У медыцыне


    • 10.3 У пчалярстве


    • 10.4 У прамысловасці


    • 10.5 У лясной і садовай гаспадарцы


    • 10.6 Іншае



  • 11 Прысутнасць у культуры і вераваннях

    • 11.1 У літаратуры і фальклоры


    • 11.2 У геральдыцы


    • 11.3 У філатэліі


    • 11.4 У мастацтве



  • 12 Заўвагі


  • 13 Літаратура


  • 14 Спасылкі




Этымалогія |


Родавая навуковая назва Prunus выкарыстоўвалася ўжо ў антычнасці (напрыклад, Плініем Старэйшым) для апісання сліў. Відавая навуковая назва spinosa азначае «калючы» і паходзіць ад лацінскага слова spina (=шып, калючка)[4].


Беларускае слова «цёрн» узыходзіць да праслав.: *tьrnъ («калючка»)[5].



Батанічнае апісанне |



Illustration Prunus spinosa1.jpg



Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885


Марфалогія |


Галінасты куст вышынёй 3,5—4,5 м, радзей нізкарослае дрэўца не вышэй за 8 м[6], прычым па дадзеных некаторых аўтараў, высокія экзэмпляры гэта, верагодна, гібрыды з іншымі слівамі[7].



Парасткі |


Мае шырокаяйкападобную крону, цёмна-шэрую кару і шмат калючак. Маладыя парасткі мякка апушаны, прычым апушэнне знікае з узростам[3]. Аднагадовыя парасткі гладкія і карычневыя (з цяністага боку — аліўкава-зялёныя[8]), больш старыя — цёмна-карычневыя і бліскучыя, са шматлікімі дробнымі светлымі кропкамі. На канцах кароткіх парасткаў ператвораныя ў моцныя і доўгія шыпы(руск.) бел.[3]. Адгалінаванні другога шэрага разгорнутыя пад прамым або нават тупым вуглом. Вегетатыўныя пупышкі дробныя (да 2 мм), востраяйкападобныя, акружаныя шарападобнымі кветкавымі пупышкамі. Лускі пупышак чырвона-карычневыя, звычайна расніцавыя або апушаныя[8]. Пупышкі пасаджаныя па адной або па 2-3 побач (шэрагам)[6], прычым, як правіла, крайнія — кветкавыя[9]. Кара на старых ствалах — чорна-фіялетавая і злёгку парэпаная[10] вузкімі палосамі[11].



Карані |


Разрастаючыся і пашыраючыся пры дапамозе шматлікіх[3]каранёвых атожылкаў, цёрн утварае густыя калючыя і цяжкапраходныя зараснікі.



Лісце |


Лісце размешчана(англ.) бел. чаргова, расце на хвосціках даўжынёй 0,7-1,5 см (ад вяршыні часта чырвонага колеру[12]), ля аснавання якіх знаходзяцца вузкія, пакрытыя валасінкамі прылісткі з залозавымі зубкамі на краі даўжынёй каля 5 мм. Ліставая пласцінка даўгаватая або даўгавата-зваротнаяйкападобная, зубчаста-пальчатая, цёмна-зялёная, матавая, скурыстая, даўжынёй ад 1,5 да 6,5 см (часцей ад 2 да 4 см) і шырынёй ад 1 да 2,8 см, ля аснавання клінаватая, гародчата-пільчатая, зубчыкі залозавыя.


Маладое лісце з абодвух бакоў апушанае, пазней зверху голае, матавае, з ніжняга боку злёгку апушана, у асноўным па жылках[7][6]. Зверху цёмна-, знізу бледна-зялёнае[12].


Лісце вельмі зменлівае, нават у межах адной расліны — адрозніваецца лісце на кароткіх і доўгіх парастках і шыпах[13].





Kolcovy trn.jpg
Prunus spinosa.001 - Serra de Enciña de Lastra.JPG

Prunus spinosa leaf kz1.jpg


Злева направа: Шып, лісце, ліст з прылісткам


Кветкі |


Кветкі адзіночныя, радзей па 2[3], зусім рэдка па 3-5, часцей за ўсё згрупаваны на канцах парасткаў[14], растуць на кароткіх голых кветаножках (5-8 мм даўжынёй). Кветкі дробныя, 1,2—1,8 см у дыяметры, раскрываюцца паасобку або парамі ранняй вясной, калі лісця яшчэ няма[3]. Кветаложа(руск.) бел. ўвагнутае, выслана сакраторнай тканкай нектарніка[15], чашалісцікаў пяць, трохвугольна-яйкападобных[11], па краі расніцавых. Вяночак белы або зеленаваты, з пяццю доўгімі тупымі пялёсткамі 6-8 см даўжынёй. 20 тычынак завершаны на канцы жоўтымі або чырвонымі пыльнікамі, песцік адзін, нізкі і голы[11], завязь верхняя. Цвіценне вельмі багатае, у красавіку-маі[3].


Формула кветкі: Male and female sign.svg∗K(5)C5A20G1_displaystyle ast K_(5);C_5;A_20;G_underline 1;[16].





Schlehe1.jpg
Prunus spinosa B.jpg

Schlehe im Regen 2841.jpg


Злева направа: Куст у час цвіцення, кветкі, кветка


Плады |


Плады — сакавітыя аднанасенныя аднакасцянкі, падобныя на сліву, растуць на ўзнятых кароткіх хвосціках[11]. Плады круглявыя або круглява-канічныя, дыяметрам ад 1 да 1,5 см[7] (у падвідаў і гібрыдаў больш, да 3 см[7][6]). Яны маюць чорна-сіні колер з шызым васковым налётам[3]. Мякаць дрэнна аддзяляецца ад костачкі, мае зялёны колер і даўка-кіслы ці нават гаркаваты смак[3]. Плады спеюць позна, у жніўні-верасні[3]. Плоданасіць пачынае праз 2-3 гады[3].


Костачка пляскатая, яйкападобнай ці эліптычнай формы, маршчыністая, дасягае каля 1 см у даўжыню і 0,5 см у таўшчыню, яна пакрыта бародаўкамі і падоўжнымі рэбрамі[6].





Closeup of blackthorn aka sloe aka prunus spinosa sweden 20050924.jpg
BlackthornFruit.jpg

Prsp 001 php.jpg


Злева направа: Плады сярод лісця, плады на галінках, насенне


Арэал |


Месцапражыванне віду ўключае ў сябе шырокія вобласці Еўропы (без Ісландыі, паўночнай часткі Скандынаўскага Паўвострава і паўночнай Расіі), Малую Азію, раён Каўказа, Іран і паўночную Афрыку (у гарах Атлас[11][17]). Ізаляваныя месцаабітанні ёсць у Ізраілі і ў раёне возера Балхаш[7]. У цэнтральнай Еўропе з'явіўся, верагодна, каля 3000-2000 гадоў да н.э. — прынамсі з таго часу вядомы знаходкі насення ў шматлікіх раскопках эпохі неаліту[11].


Паўночная мяжа праходзіць ад 68°, на Скандынаўскім паўвостраве праз паўднёва-заходнюю Фінляндыю, праз паўднёвую частку Латвіі. У Беларусі праз Віцебскую вобласць. У Расіі праз Пскоўскую, Смаленскую, Маскоўскую, Уладзімірскую вобласці, паўднёвую частку Татарстана.


На тэрыторыі Беларусі адзіны дзікарослы від роду сліва (Prunus)[18], трапляецца на палянах, узлесках і ярах, занесены ў Чырвоную кнігу.


У Польшчы гэта звычайны від практычна для ўсёй тэрыторыі. Радзей сустракаецца ў паўночна-заходняй і, яшчэ радзей, у паўночна-ўсходняй частках краіны. Акрамя таго, адсутнічае на большых вышынях у гарах. У Татрах сустракаецца на вышынях да 1100 м н. у. м. (на Бочані(польск.) бел.)[19], у Яварніках дасягае каля 930 м н. у. м.[7]


Далей на поўдні расце да субальпійскага пояса да 1500—1600 м н. у. м. (напрыклад, на Каўказе[3]. У Крыму і на Каўказе сустракаецца да вышыні 1200—1600 метраў над узроўнем мора[20]. Распаўсюджаны ў Закарпацці, Карпатах, Разточчы(руск.) бел. — Аполлі, у заходнім Палессі і паўночным Лесастэпе, Стэпе і Крыму замяняецца Prunus stepposa.


Расце звычайна густымі зараснікамі па ўзлесках, на лесасеках, у хмызняках, бэльках(руск.) бел., далінах рэк пераважна ў лесастэпе і ў колках кустоў у стэпе.



Біялогія |


Марозаўстойлівая, святлалюбная расліна.



Развіццё |



XN Priocnemis sp.jpg


Кветкі цёрна, якія апыляе дарожная аса з роду Priocnemis

Фанерафіт(польск.) бел.. Цвіце вельмі багата, але кароткі час, у красавіку і маі (далей на поўдзень у сакавіку[7]), перад з’яўленнем лісця. Кветкі духмяныя і выдзяляюць нектар. Прыцягваюць розных насякомых-апыляльнікаў, доля якіх у апылення вельмі важная (сітуацыя з абмежаваным доступам насякомых да кветак аказвае значны ўплыў на колькасць завязей і пладоў)[21]. Плады спеюць у верасні[22] і доўга застаюцца на галінах[23].



Хімічны састаў |


Плады цёрну ў свежым стане ўтрымліваюць да 30,1 % сухой масы(польск.) бел. (у самой мякаці ўтрымліваецца да 83 % вады[24]), 8,7-9,3 % вугляводаў (глюкоза і фруктоза, 0,73 % пекціну), 2,5-2,6 % арганічных кіслот (у тым ліку яблычнай[3]), 2,4 % харчовых валокнаў, 1,5 % бялку, 1,0-1,3 % мінеральных солей(укр.) бел.[22][24], акрамя гэтага флаваноіды(руск.) бел. (антацыяны[25] і кемферол(англ.) бел.[26]), дубільныя рэчывы[3] (1,7 %[27]) і стэролы[28], а таксама выражаныя ў мг на 100 гр: 32 кальцыю, 25 фосфару, 1,9 жалеза[24].


Утрыманне вітаміну С каля 12-19 мг%[29]. Энергетычная каштоўнасць 100 г — 54 ккал[24]. З-за высокага ўтрымання кіслаты і дубільных рэчывоў плады могуць мець такі даўкі смак, што ў свежым стане будуць амаль неядомыя. Пасля прамаражвання пладоў, колькасць кіслот і дубільных рэчываў у іх значна памяншаецца, а глюкоза часткова раскладваецца ў фруктозу, што робіць іх больш салодкімі[22][29]. Ядры таксама ўключаюць значныя колькасці алеяў[29]. Кара і карані ўтрымліваюць дубільныя рэчывы i камфарны алей(руск.) бел.[11], а кара на старых парастках — таніны[30].



Таксічныя ўласцівасці |



Терн КР03.JPG


Ягады цёрна

Насенне ўтрымлівае цыянагенныя гліказіды — амігдалін(руск.) бел.[31], пруназін(руск.) бел.[32] і самбунігрын(польск.) бел.[33]. У невялікіх колькасцях гліказіды прысутнічаюць таксама ў кветках[26]. У выніку ферментнага гідролізу з іх утвараецца моцна таксічная сінільная кіслата з бензойным альдэгідам(руск.) бел., які мае характэрны пах марцыпанаў[32].


Сярод усіх слівовых, якія культывуюць у Цэнтральнай Еўропе, цёрн мае самае высокае ўтрыманне сінільнай кіслаты ў насенні, пачынаючы ад 3 да 6 %[34]. Вядомыя выпадкі з’яўлення сімптомаў атручвання сінільнай кіслатой у свіней, якія з’ядалі насенне цёрну[34]. У выпадку спажывання чалавекам сінільная кіслата можа прывесці да смерці ў дозе 1 мг на 1 кг масы цела.


Смяротная доза (LD50), разлічаная для мышэй, гэта 3,7 мг/кг[35]. Смерць адбываецца ў выніку гіпаксіі з-за паралічу дыхання і энзіматычнага блоку[36][30].



Пагроза для здароўя людзей |


Акрамя атрутнасці насення, апісанай вышэй, шыпы цёрна могуць наносіць балючыя траўмы паверхні цела. Доўгія (да 6 см) і тонкія шыпулькі глыбока пранікаюць у скуру і абломваюцца, пакідаюцы верхавінку ўнутры цела. Клінічнымі даследаваннямі пацверджана, што нават калі пацыенты сцвярджалі, што вынялі шып поўнасцю, яго фрагменты заставаліся ў тканках, вызываючы хранічныя запаленчыя станы, у тым ліку бурсіты. У такіх выпадках патрабуецца хірургічнае лячэнне, часам на дастаткова вялікай ранавай плошчы, таму што фрагменты могуць мігрыраваць у тканках. Асаблівыя цяжкасці ствараюць сітуацыі, калі людзі не памятаюць сам факт уколу шыпамі цёрну[37][38].



Генетыка |


Цёрн — гэта тэтраплоід (2n=4x). Стандартны гаплаідальны лік храмасом x=8, гаплаідальны лік храмасом n=16 (2n=32)[39]. Дыферэнцыянаванне гаплатыпу(руск.) бел. значна болей у паўднёвай частцы арэала цёрну — што выразна паказвае на ўчасткі гэтага віду ў плейстацэне[40]. Высокі полімарфізм(польск.) бел. пластомнай ДНК(руск.) бел. у гэтага віду значна ўскладняе правядзенне з ім філагенетычных даследаванняў[41].



Экалогія |



Месцапражыванні |


Цёрн непатрабавальная расліна, расце на самых розных глебах — пясчаных, гліністых і камяністых. Часам вырастае на грудах камянёў па ўскраінах палёў[14]. Ён аддае перавагу вапнавым глебам і з'яўляецца індыкатарным відам[31]. Цёрн вельмі ўстойлівы да засухі[42] і марозу[23] (адносіцца да 4 зоны марозаўстойлівасці(руск.) бел.[30]). Высокія патрабаванні мае толькі да колькасці святла — аптымальна расце і багата пладаносіць пад прамымі сонечнымі прамянямі[23], аднак нядрэнна сябе адчувае і ў паўцені[30]. У класіфікацыі раслінных супольнасцей Цэнтральнай Еўропы з'яўляецца характэрным відам(польск.) бел. для класа (Cl.) Rhamno-Prunetea[43]. Часам расце ў светлых лясах і зарасніках з удзелам дубоў і чарнаклёну[13]. Расце на лясных узлесках і стварае зараснікі на палях. На закінутых пашах і землях сельскагаспадарчага прызначэння з'яўляецца адным з першых відаў-піянераў[12][8]. У населеных пунктах, на ўзбочынах і схілах расце як сінантропны від[13]. У адпаведных умовах з'яўляецца экспансійным відам[14], часта ўтварае масівы, аднавідавыя агрэгацыі(польск.) бел.. Зараснікі таксама з'яўляюцца ў месцах росту цеплалюбных травастояў(польск.) бел.[44] і на акрайках(польск.) бел., выступаючы пагрозай іх існаванню. Таксама сустракаюцца ў запаведніках(руск.) бел. стэпавай(руск.) бел. і скальнай расліннасці[7].


У выпадку выгарання ў час пажараў цярноўнік хутка аднаўляецца за кошт шматлікага галінавання каранёвых атожылкаў[30].



Міжвідавыя адносіны |




Файл:Spra-2011-05-01.ogvPlay media

Вусень Phigalia pilosaria харчуецца на лісці цёрну



Sleedoorn Prunus spinosa Hyponomeuta rupsen.jpg


Вусень Hyponomeuta malinella на цёрне

За выключэннем выпадкаў, калі цярноўнік пашыраецца на далікатныя ксератэрмныя экасістэмы і акрайкі, сельскагаспадарчыя землі і таму падобнае, зараснікі цёрну з'яўляюцца каштоўнымі для навакольнага асяроддзя, бо ўтвараюць непраходныя для чалавека і буйных жывёл абшары, якія становяцца домам і кармавой пляцоўкай для шматлікіх птушак і дробных жывёл. Фітацэнолагі лічаць цёрн характэрным відам для зараснікаў сінтаксону Rubo fruticosi-Prunetum spinosae(польск.) бел.[45].


У цёрне сярод іншых любяць гнездавацца жуланы (Lanius collurio)[46], акрамя гэтага сініцы (Paridae) і валасянкі (Sylviidae)[47]. Плады адыгрываюць важную ролю ў рацыёне птушак, тым больш важна, што яны доўга даступныя[22]. Імі жывяцца каля 20 відаў птушак[47]. На калючках цёрну саракушавыя (Laniidae) часта наколваюць дробных жывёл або насякомых, ствараючы такім чынам запасы на будучыню[14]. Гэта расліна таксама з'яўляецца важным відам для пражывання і харчавання вялікага спіса беспазваночных і грыбоў[48] (віды, якія сваім існаваннем значна шкодзяць цёрну, пералічаны ў раздзеле Хваробы і шкоднікі). На лісці цёрну харчуюцца вусені каля 135 відаў матылькоў[49], прычым расліна мае выключна важнае значэнне для Satyrium pruni і хвастатка бярозавая (Thecla betulae)[30], акрамя гэтага аб'ядаецца вусенямі залатагузкі (Euproctis chrysorrhoea), Noctua comes, Noctua janthina, Xestia triangulum, Peribatodes rhomboidaria[49]. На лісці харчуюцца таксама лічынкі розных відаў перапончатакрылых і жукоў[48]. У час цвіцення кветкі вабяць між іншых Lucilia caesar, Anaglyptus mysticus, каля 20 відаў адзінкавых пчол(польск.) бел.[47].



Таксанамія |


Цёрн — гэта адзін з 12 відаў, якія ўключаны ў секцыю(польск.) бел. Prunus у падродзе Prunus роду Сліва (Prunus) сямейства Ружавых (Rosaceae)[50]. Найбольш цесна з ім звязаныя такія віды слівы, як: алыча (Prunus cerasifera), Prunus coccomilia, Prunus curdica, Prunus insititia, Prunus salicina, Prunus ussuriensis і гібрыдныя віды з той жа групы: domestica і Prunus × gigantea[51]. Верагодна, цёрн узнік у выніку поліплаідызацыі дыплаідальнага таксона, які быў агульным продкам з алычой (Prunus cerasifera)[13].


Цёрн - дастаткова зменлівы знешне від. Асобнікі моцна адрозніваюцца вышынёй, памерамі лісця, кветак і пладоў, ступенню апушэння і таўшчынёй і колькасцю шыпоў. Раней зменлівасць апісвалі як розніцу паміж формамі, але хутчэй за ўсё яна вынікае з розных чыннікаў знешняга ўплыву на асобную расліну[6]. Характэрным для месцаў, адкрытых моцным вятрам і з актыўным выпасам жывёлы, з'яўляецца рост карлікавых форм расліны, амаль поўнасцю прыціснутых да зямлі[11]. Біяметрычныя і генетычныя аналізы не выяўляюць выразных градыентаў зменнасці цёрна ў межах арэала[13][52]. Гэта тлумачыцца тым, што актыўнае распаўсюджанне насення млекакормячымі і птушкамі на вялікія адлегласці памяншае генетычную зменлівасць паміж папуляцыямі[52].



Падвіды |


Некаторыя падвіды цёрну[53]:


  • subsp. spinosa — намінатыўны падвід(укр.) бел., шыпы голыя[53],

  • subsp. megalocarpa Dom. — моцныя калючыя кусты, з большым лісцем і пладамі, чым тыповы падвід[7] (шыпы голыя, плады болей за 15 мм у дыяметры, костачка болей за 10 мм[53]),

  • subsp. ovoideoglobosa Dom. — слаба калючыя кусты, плады вялікія (болей за 15 мм у дыяметры) і сферычныя, голыя сцеблы, костачка больш за 11 мм у даўжыні[53][7],

  • subsp. fechtneri Dom. — слаба калючыя кусты, плады дробныя (дыяметр 15 мм) і авальныя, шыпы голыя[53][7],

  • subsp. moravica Dom. — слаба калючыя кусты або зусім без шыпоў[7], плады сферычныя, шыпы голыя[53],

  • subsp. dasyphylla Schur — на думку некаторых спецыялістаў варыянтам Prunus domestica insititia[7], шыпы апушаныя, костачка толькі злёгку маршчыністая або гладкая, плод сярэдні, каля 15 мм у дыяметры або крыху меней[53],

  • subsp. cerasina Hrabět. — таксон з характарыстыкамі, прамежкавымі паміж тыповым падвідам і subsp. dasyphylla, раней атаясамліваўся з Prunus fruticans[7], шыпы апушаныя, костачка часта гладкая, плод сферычны, у дыяметры болей за 15 мм[53].


Формы |



  • f. plena West. — з белымі махрыстымі кветкамі

  • f. purpurea Andre — з ружовымі кветкамі і пурпурным лісцем

  • f. typica Medw. — з голым лісцем і кветаножкамі

  • f. puberula Medw. — кветаножкі і ніжняя частка лісця апушаны[20]


Гібрыды |


У цёрна шмат тэтраплоідных гібрыдаў з іншымі відамі. Іх правільнае найменне — гібрыдны цёрн. Цёрн утварае складаныя для аналізу гібрыды з падвідам слівы дамашняй (Prunus domestica) цернаслівай (Prunus domestica insititia) (=Prunus ×fruticans Weihe) і з алычой (Prunus cerasifera) (=Prunus ×media Kov.[13])[14], якія сустракаюцца ў прыродзе на Каўказе[54]. Сярод тамтэйшых лясоў і зараснікаў некаторыя асобнікі цёрну вырастаюць у шматяруснае дрэва з вялікімі яркімі яйкападобнымі пладамі[54]. Лічыцца, што нават асобнікі з кветкамі рознай ступені ружовасці могуць прадстаўляць сабой гібрыды алычы[14]. У рэшце рэшт, лічыцца таксама, што гексаплоідная сліва дамашняя (Prunus domestica) ўтварылася ў выніку поліплаідызацыі гібрыда алычы і цёрну[55]. У селекцыі(руск.) бел. выкарыстоўваюцца таксама гібрыды між іншым з Prunus tomentosa[39] і Prunus domestica italica[54].


Таксанамічныя праблемы стварае таксон, які, верагодна, з'яўляецца гібрыдам цёрну і цернаслівы (Prunus domestica insititia) і апісваецца як Prunus ×fruticans Weihe або Prunus spinosa var. macrocarpa Wallr.[56] (некаторыя аўтары ставяць пад сумненне яго паходжанне[7]). Prunus ×fruticans як правіла вышэй за тыповыя асобнікі P. spinosa (перавышае 3 метра), з менш калючымі галінамі, буйнейшымі і саладзейшымі пладамі, у якіх мякаць лягчэй аддзяляецца ад костачкі з вострымі канцамі. У межах гэтага таксона апісаны два падвіды: subsp. ligerina (Lloyd) Domin з голымі шыпамі і subsp. amelanchierflora (Paillot) Domin з апушанымі шыпамі[7]. Паводле Flora Europaea гэты таксон з-за зменлівасці і ўзаемнага падабенства на бацькоўскія віды немагчыма вызначыць і адрозніць на падставе адных марфалагічных крытэрыяў[57].



Сарты |


Вядомы розныя сарты цёрну[10][11]:


  • 'Purpurea' — з пурпурным лісцем і ружовымі кветкамі

  • 'Plena' — з кветкамі, якія маюць падвойны рад пялёсткаў у калякветніку

  • 'Variegata' — з белым жылкаваннем лісця

Вядомы таксама сорт 'Rosea', які з'явіўся ў выніку гібрыду цёрну і алычы (P. cerasifera 'Nigra')[13].


У Сярэдняй паласе Расіі вырошчваюць цёрн 'Абрикосовый' (гібрыд цёрну з алычой) і формы цёрну духмянага (гібрыды з кітайска-амерыканскай слівай 'Тока') '10-17', '16-9', '83'. Плады ў іх практычна без даўкасці, духмяныя. Зімаўстойлівасць на ўзроўні цёрну[58].



Развядзенне |



Blackthorn thicket, Eglinton.JPG


Зараснік цёрну без лісця


Schlehe-001.jpg


Зараснік цёрну ў кветках


Prunus spinosa 001.jpg


Зараснік цёрну летам

Часам высаджваецца ў біятэхнічных пасадках, рэдка як дэкаратыўная расліна або ў садах. Нават там, дзе часам высаджваюць для атрымання пладоў (у некаторых раёнах Расіі), асноўнай крыніцай ураджаю з'яўляюцца, як правіла, дзікія папуляцыі[55].



Патрабаванні |


Цёрн добра расце на любой глебе, акрамя забалочаных і кіслых участкаў. Лепш за ўсё развіваецца на добра пранікальных паверхнях[30] і ў сонечных месцах[59].



Размнажэнне |


Костачкі для севу атрымліваюць з пладоў да іх поўнага паспявання, у канцы жніўня — пачатку верасня. Насенне закладваюць у глебу на глыбіню 2-3 см восенню, або, пры зборы ў лістападзе, ранняй вясной. Усходы з'яўляюцца чарговай вясной[15][31]. Вельмі зручны і просты спосаб развядзення — гэта пасадка каранёвымі атожылкамі[59].



Догляд |


Кусты цёрну не патрабуюць абрэзкі, калі толькі няма патрэбы сфармаваць крону ў дэкаратыўных мэтах. Вакол дрэва трэба рэгулярна выдаляць шматлікія каранёвыя атожылкі, калі толькі не стаіць мэта атрымаць густы і шчыльны зараснік. У выпадку вырошчвання культурных сартоў трэба праполваць прыствольны ўчастак і кожныя некалькі гадоў угнойваць натуральнымі ўгнаеннямі — гноем або кампостам(руск.) бел.[59].



Знішчэнне |


З-за лёгкасці, з якой цёрн утварае каранёвыя атожылкі і новыя парасткі пасля абразання, гэты від вельмі цяжка выдаліць адтуль, дзе непажадана яго вырастанне. Яго кантроль ажыццяўляецца ў мэтах абароны багатых нелясных фларыстычных супольнасцей, у асаблівасці цеплалюбных травастояў(польск.) бел., на якіх цёрн з'яўляецца экспансіўным відам (за выключэннем паўночнай часткі яго арэала). Для таго, каб эфектыўна выкараніць гэты від, неабходна знішчаць яго на працягу вегетацыйнага сезона. Менш эфектыўная, але бяспечная для спадарожных відаў флоры і фаўны, зрэзка праводзіцца ў асенне-зімовы перыяд. Пасля выдалення куста даводзіцца некалькі наступных гадоў сачыць за гэтым месцам і своечасова выдаляць новыя парасткі, якія з'яўляюцца з глебы. Пры знішчэнні заразнікаў цёрну варта выкопваць пні, калі гэта не перашкаджае існаванню іншых відаў. Акрамя гэтага можна выкарыстоўваць пестыцыды (арбарыцыды(польск.) бел.)[60].



Хваробы і шкоднікі |



Taphrina pruni gall on Blackthorn.JPG


Дэфармаваныя плады, паражаныя Taphrina pruni

Цёрн падвяргаецца ўздзеянню такіх шкоднікаў слівовых, як Cydia funebrana, Aculus fockeui, Hoplocampa minuta, паўлінава вока малое (Saturnia pavonia), Peribatodes rhomboidaria, Lomographa bimaculata, Hemithea aestivaria, Epirrita christyi, Epirrita dilutata, Eupithecia exiguata, Pasiphila rectangulata, Opisthograptis luteolata, Colotois pennaria, залатагузка (Euproctis chrysorrhoea), жаўтагузка (Euproctis similis), Nola cucullatella, Noctua comes, Noctua janthina, Xestia triangulum, Satyrium pruni, хвастатка бярозавая (Thecla betulae), Scythropia crataegella і Coleophora anatipennella і Hoplocampa flava. Мёртвая драўніна дае харчаванне лічынкам віду Esperia oliviella.


Пры неабходнасці цёрн апрыскваюць хімічнымі прэпаратамі(польск.) бел.[59].


Сярод захворванняў, якія выклікаюць патагенныя грыбы, можна згадаць маніліёз(руск.) бел. (нішчыць кветкі і парасткі), лісце хварэе на клястэраспарыёз(узб.) бел. і кокамікоз. Пашкоджванне пладоў вызывае від грыбоў Taphrina pruni. У выпадку грыбковых захворванняў прымяняюцца хімічныя сродкі, а пры вірусных пашкоджаннях неабходна выразаць хворыя расліны і спальваць іх. Сярод апошніх самыя частыя — стужкавая мазаіка слівы і воспа слівы (шарка)(укр.) бел.[59].


Праблемным момантам з'яўляецца значэнне цёрна ў распаўсюджанні вірусных хвароб, якія шкодзяць слівам, што растуць у садах[61].



Збор, перапрацоўка і захоўванне |


Збіраюць плады, кветкі, лісце і карані.


Кветкі збіраюць адразу асцярожна адразу пасля зацвітання[3] і высушваюць[62] — яны вельмі далікатныя, лёгка крышацца і цямнеюць. Іх сушаць пры тэмпературы каля 35 °C[28] або на сонцы[63] пры добрым праветрыванні[64]. Гатовая сыравіна павінна быць добра высушанай, сметанковага або белага колеру і з тонкім водарам горкага міндаля. З 5 кг свежых кветак атрымліваецца 1 кг сухіх[64].


Плады збіраюць свежымі, але яшчэ цвёрдымі (у кастрычніку і лістападзе[62]). Пры нарыхтоўцы зручна стрэсваць плады на разасланыя пад дрэвамі палотны[64]. Сыравіну сартуюць, выдаляючы пашкоджаныя плады і прымешкі[3]. Перабраныя чыстыя плады ссыпаюць у драўляныя дзежкі, затуляюць чыстай вільготнай тканінай і захоўваюць у скляпах ці ж адпраўляюць на пункты перапрацоўкі[3]. Сушаць плады на сонцы або пад палаткамі, у печах або сушылках пры тэмпературы 45-50°[28]. Высушаныя плады вельмі маршчыністыя, амаль чорныя, з даўкім, крыху кіслым смакам і без паху[62]. Іх пакуюць у папяровыя мяшкі вагой па 25 або 50 кг і захоўваюць у сухіх халаднаватых памяшканнях. Для атрымання 1 кг сухіх трэба каля 3,5 кг свежых пладоў[64].


Для кулінарнага выкарыстання плады збіраюць у спелым стане з кастрычніка (тады маюць самую багатую пажыўнасць) да пачатку зімы. Пасля падмярзання становяцца мягчэйшымі і хутчэй псуюцца[22], таму пры зборы пасля замаразкаў плады патрабуюць неадкладнага выкарыстання ў ежу або перапрацоўкі[65].


Лісце збіраюць у сярэдзіне лета, сушаць звычайным спосабам.



Гаспадарчае значэнне і прымяненне |


Харчовая, меданосная, лекавая, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.



У кулінарыі |



Frutos del otono.jpg


Цёрн на вітрыне (унізе, у цэнтры) у іспанскай Мурсіі

Плады з глыбокай старажытнасці ўжываліся ў ежу. Мякаць пладоў, нягледзячы на даўкі смак у свежым выглядзе, цэніцца за пажыўную каштоўнасць, смак і водар[22][66].


Плады цёрну ўжываюць у ежу свежымі, асабліва пасля прамаражвання, якое робіць іх саладзейшымі[22][66], а таксама выкарыстоўваюць як каштоўны прадукт для розных спосабаў перапрацоўкі, вытворчасці він, варэння, сокаў, сіропаў, экстракта, лікёраў, воцату, мармеладу, пасцілы(руск.) бел., цукатаў. Вырабы з цёрну маюць далікатны пах і пікантны смак[22].


Сваіх смакавых уласцівасцей цёрн не губляе нават пасля высушвання. Сухія плады і лісце ідуць на прыгатаванне ўзвараў, кісялёў і для заварвання гарбаты[55][67][68].


Віны, наліўкі(руск.) бел. і кандытарскія вырабы з цёрну адрозніваюцца высокімі смакавымі і дыетычнымі(укр.) бел. ўласцівасцямі, тонкім прыемным водарам.


Цёрн выкарыстоўваюць як у харчовай прамысловасці, так і для хатняга кансервавання.


Костачкі не ўжываюцца ў ежу з-за ўтрымання сінільнай кіслаты[30].



Значэнне ў кухнях свету |



Sloe Gin.jpg


Дамашняя цярновая наліўка

Плады цёрну адыгрывалі істотную ролю ў гаспадарцы першабытных пасяленцаў Еўропы, яшчэ да распаўсюджвання тут у культуры пладовых дрэў з іншых частак свету[69].


Салодкія стравы з цёрну некалі падаваліся ў якасці дадатку да асноўных страў. У Францыі з недаспелых пладоў рабілі марынады(руск.) бел. ў воцаце[30][69], а са спелых — лікёр prunelle[13]. У Германіі плады, здробненыя з вадой, ужываліся для дыстыляцыі высокаградуснай гарэлкі[69]. У Расіі з цёрну рабілі не тольку гарэлку і іншыя алкагольныя напоі, але і воцатныя марынады, джэмы і жэле, а таксама фруктовыя сокі[27]. У Польшчы плады дадавалі галоўным чынам у віны, у тым ліку як фарбавальнік, араматызатар і ўтрымальнік дубільных рэчываў, але і як галоўны кампанент таксама. Акрамя гэтага з цёрну рабілі гарэлку і наліўку(руск.) бел. (цярноўку(польск.) бел.)[22], сокі і сіропы[27]. У Брытаніі з пладоў выраблялі наліўку пад назвай «цярновы джын» (англ.: sloe gin), а ў іспанскай Навары рабілі дужа моцны лікёр пачаран (ісп.: pacharán)[13]. Цёрн дабаўлялі ў партвейн для надання яму больш рэзкага смаку і паху[67][70].



У медыцыне |


У афіцыйнай медыцыне лекавай сыравінай(укр.) бел. з'яўляюцца кветкі (Flos Pruni spinose) і плады (Fructus Pruni spinose) цёрну. Актыўнымі рэчывамі ў цёрне выступаюць дубільныя рэчывы, флаваноіды і цыянагенныя гліказіды. За антысептычнае, супрацьзапаленчае і запіральнае дзеянне[3] адказваюць таніны[32]. Флаваноіды дзейнічаюць, у прыватнасці, як антыаксіданты, супрацьзапаленчае і памяншаюць пранікальнасць сценак крывяносных сасудаў[25].


Адвар з кветак валодае мачагоннай і патагоннай, слабільнай, адхарквальнай і антытаксічнай уласцівасцямі[71], ён таксама памяншае пранікальнасць капіляраў[28]. Кветкі цёрну карысныя і пры розных хваробах печані. Яны рэгулююць перыстальтыку(руск.) бел. кішак і лічацца далікатным слабільным сродкам. Кветкі таксама можна заварваць як гарбату[32]. Вельмі малыя дозы цыянападобных гліказідаў у іх стымулююць дыхальную сістэму, страваванне і паляпшаюць самаадчуванне[30].


Плады маюць лёгкае запіральнае і супрацьзапаленчае дзеянне[71][32]. Выкарыстоўваецца ў выглядзе адвару(руск.) бел. і (½ чайнай лыжкі сушаных пладоў на адну шклянку вады) для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракта[3], а таксама для паласкання[3] рота і горла пры запаленні[66]. Лячыць запаленне можа таксама гарбатай з сушаных пладоў або свежым сокам пладоў[32].


З лісця раслін гатуюць адвары(руск.) бел., якія ўжываюцца пры захворваннях нырак[72], яго таксама рэкамендуюць як мачагонны і слабільны сродак.


Плады, кветкі і кару цёрну ўжываюць як кровеачышчальны сродак, асабліва пры скурных сыпах(руск.) бел., масавых фурункулах.


Карані, кара і маладая драўніна маюць супрацьзапаленчыя і патагонныя ўласцівасці. Верхні слой кары цёрну рэкамендуюць прыкладваць пры рожыстых запаленнях скуры. Адвары(руск.) бел. з каранёў і лісця выкарыстоўваюць для паласкання рота пры захворванні зубоў і дзёсен.


У народнай медыцыне плады цёрну выкарыстоўваюцца пры страўнікава-кішачных захворваннях(укр.) бел., а таксама як кровеачышчальны, дыетычны і супрацьзапаленчы сродак.



У пчалярстве |


Цёрн — вясновы меданос, што дае падтрымліваючы ўзятак, пылок-абножку і трохі нектара[73][74]. Меданоснасць расліны да 25 кг на гектар[15].



У прамысловасці |



Assorted shillelagh.JPG


Традыцыйныя ірландскія кіі, якія пераважна робяцца з цярновых галін

Драўніна цёрну вельмі трывалая і цвёрдая, карычнева-чырванаватага колеру. Яна добра паддаецца паліроўцы. Драўніну цёрну выкарыстоўваюць пры вытворчасці дробных сталярных і такарных вырабаў.


З-за высокай цвёрдасці драўніны цёрну ён з'яўляецца дасканалым матэрыялам для вытворчасці лёсак(польск.) бел., паліц(руск.) бел., кіёў(руск.) бел., дзяржанняў розных прылад і бізуноў[68].


У Ірландыі з цёрну робяць традыцыйныя дубінкі[75]. Такія дубінкі ў Брытанскай арміі з'яўляюцца часткай вайсковага рыштунку сяржантаў у Каралеўскага ірландскага палка(руск.) бел.; традыцыя нашэння такой зброі таксама сустракаецца ў ірландскіх палках некаторых другіх краін Садружнасці нацый.


Таксама з цёрну робяць альпінісцкія зачэпы(руск.) бел..



У лясной і садовай гаспадарцы |



Berries in the hedge - geograph.org.uk - 967926.jpg



Жывая агароджа(руск.) бел. з цярноўніка

Адмыслова высаджваюць кусты цярноўніку на адхонах, у ярах, па берагах рэк і каналаў, каб умацаваць іх[6][23]. Акрамя гэтага цярноўнік лагодна ставіцца да прыморскіх умоў і можа выкарыстоўвацца для замацавання насыпаў і адхонаў на ўзбярэжжах[30]. Абараняе глебу ад воднай і ветравой эрозіі[14]. На пашах дрэвы могуць высаджвацца, каб абараніць збожжавыя і травы ад згрызання дзікімі жывёламі[76].


Выкарыстоўваецца цярноўнік і ў якасці дэкаратыўных жывых агароджаў(руск.) бел.. У яго зарасніках ствараюцца выдатныя ўмовы для жыцця і харчавання дробных птушак і млекакормячых[6][23].


Цёрн служыць выдатнай прышчэпай(руск.) бел. для кустовых форм персіка, абрыкоса і сліў, цёрн - зіма- і засухаўстойлівы від[77]. Таксама выкарыстоўваецца ў селекцыі раслін(руск.) бел. для стварэння ўстойлівых сартоў сліў праз скрыжаванне(польск.) бел. з імі і, радзей, для атрымання ўласна пладоў цёрну[6].


Цёрн лічыцца адным з найбольш каштоўных відаў для фарміравання кустоў і лясных участкаў на абочынах з-за экалагічнай важнасці, але адначасова гэта адзін з самых недаацэненых відаў, які практычна не сустракаецца ў лясных гадавальніках[23].



Іншае |



Aerozol pod teznia.JPG


З правага боку бачна сцяну з цёрну ў градзірні, па якой сцякае саляны раствор

Цярновыя костачкі знаходзяць яшчэ ў дагістарычных палевых паселішчах у Альпах[67]. Сведчаннем даўняга выкарыстання цёрну чалавекам з'яўляецца знакаміты выпадак адкрыцця ў 1991 годзе ў Эцтальскіх Альпах найстарэйшай у Еўропе 5300-гадовай муміі чалавека, названага Эцы(руск.) бел., у якога ў страўніку былі знойдзеныя рэшткі цёрну[78].


Пазней цярноўнік высаджвалі, каб абазначыць межы зямельных уладанняў. У Брытаніі і Паўночнай Еўропе цярновыя агароджы садзілі, каб абмежаваць рух буйной рагатай жывёлы[79].


Цвіценне цярноўніку можа быць звязана са святкаваннем старажытнага кельцкага свята Імболк(руск.) бел.[80].


У сярэдневяковых скрыпторыях выкарыстоўвалі чарніла, прыгатаванае ў тым ліку і з кары цёрну. Парасткі цёрну вымочвалі і варылі, потым змешвалі з віном і зноў гатавалі. З часам гэты рэцэпт выйшаў з ужывання, таму што такое чарніла было не вельмі ўстойлівае да святла[81]. Шлома Іцхакі(руск.) бел., вядомы каментатар Талмуда і Танаха часоў Высокага Сярэднявечча, таксама пісаў, што жывіца цёрну (які ён называе фр.: Prunellier) выкарыстоўвалася як інгрэдыент у вытворчасці чарнілаў для манускрыптаў(руск.) бел.[82].


«Цярновы чарвяк», які выкарыстоўваўся ў якасці рыбалоўнага кручка(англ.) бел., згадваецца ў творы Джуліяны Бернерс(руск.) бел. XV стагодддзя «The Treatyse of Fishing with an Angle»[83].


Згодна з Янам Кшыштафам Клюкам, дабаўленне пладоў цёрну ў бочку з сапсаваным віном эфектыўна яго паляпшае, а сыр, загорнуты ў кару цёрну, мае больш працяглы тэрмін ужывання[84].


Вязкі цёрну з'яўляюцца асноўным матэрыялам для будавання градзірань, імі запаўняюць драўляную канструкцыю, у якой з расолу(польск.) бел. ўтвараецца аэразоль[85].


З цёрну атрымліваюцца выдатныя дровы, якія гараць павольна з добрым жарам і мала дымяць[86].


Насенне цёрну ўтрымлівае тлусты алей (да 37 %), глюказід амігдалін і можа служыць сыравінай для атрымання тлустага і міндальнага эфірнага алею. З костачак здабываюць актываваны вугаль.


У касметыцы мякаць пладоў выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі звязальных масак для твару[30].


Кара і драўніна цёрну ўтрымліваюць таніны (да 8 %)[30] і выкарыстоўваюцца для дублення скур. Пры змешванні кары з медным купарвасам(руск.) бел. атрымліваюць чорную фарбу і якасныя чорныя чарнілы, а пры змешванні са шчолачамі — жоўтую фарбу. Лісце дае зялёную фарбу, а плады ад цёмна-шэрай да зялёнай[30]. Сок пладоў выкарыстоўваюць для маркіроўкі палатна(руск.) бел., таму што ён практычна нязмыўны[55].



Прысутнасць у культуры і вераваннях |



Schlehen Keramik 01.jpg


Керамічная талерка з выявай цёрна

У сувязі з распаўсюджанасцю, здольнасцю ўтвараць моцныя зараснікі, пышнае цвіценне і характэрныя даўкія плады цёрн з'яўляецца добра распазнавальнай раслінай і адыгрывае важную ролю ў народнай культуры. З-за сваіх характарыстык рэдка мела станоўчы і спрыяльны вобраз, хоць у кельцкай міфалогіі(руск.) бел. лічылася святой раслінай[13].


У культуры славян кусты цёрну высаджвалі на магілах самазабойцаў, каб яны не пужалі жывых. На цярновых вогнішчах палілі вядзьмарак. Людзі верылі, што цярновым колам можна забіць стварэнняў начных жахаў(руск.) бел., у тым ліку вампіраў[87].


У сувязі са згадваннем цёрна ў якасці матэрыялу для пакутніцкага вянка Ісуса Хрыста, у хрысціянскай культуры расліна была звязана з Сатаной.


У часы палявання на ведзьмаў(руск.) бел. у Англіі цёрн лічыўся раслінай, якая выкарыстоўваецца для рытуальнага вядзьмарства, таму з яго складвалі вогнішчы, на якіх спальвалі ведзьмаў(руск.) бел.[13]. З іншага боку, у Познані існуе легенда, згодна з якой Бог дараваў незлічоныя беласнежныя кветкі цярноўніку, каб ён мог даказаць сваю невінаватасць і зняць абвінавачванне, што з яго быў створаны цярновы вянок[81].


У балгараў да XIX стагоддзя існавала павер'е, што плады цёрну або цярновая галінка, пакладзеная ў рот пры пахаванні, абароніць зубы ад выпадзення[87].



У літаратуры і фальклоры |



Квiтнее цёрн падобна кветкам слiвы,
Хто зблытае — пазнае шмат бяды,
Прыгожы белы цвет i сэрцу мiлы,
Ды даўкiя i кволыя плады.



Анатоль Балуценка. «Асенні сум»[88]

Польскія сяляне кажуць «Цёрн цвіце — быць зіме» (польск.: Tarnina kwitnie – będzie zimno), гэтая з'ява звязана з тым, што час цвіцення цёрну супадае з пахаладаннем, якое часта прыходзіць у маі[63].



У геральдыцы |



У філатэліі |



У мастацтве |


Цёрн на сваіх палотнах малявалі між іншых Уільям Гаральд Дадлі(англ.) бел.[89], Альфрэд Джэймс Манінгс(руск.) бел.[90], Уільям Сцюарт Макджордж(руск.) бел.[91].



Заўвагі |




  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.


  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».


  3. 3,003,013,023,033,043,053,063,073,083,093,103,113,123,133,143,153,163,173,183,19 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тёрн // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 100-102. — 200 с. — 130 000 экз.


  4. Marian Rejewski Pochodzenie łacińskich nazw roślin polskich — Warszawa, 1996. — ISBN 83-05-12868-7.


  5. Derksen R. Etymological dictionary of the Slavic inherited lexicon — Leiden — Boston: Brill, 2008. — P. 505.


  6. 6,06,16,26,36,46,56,66,76,8 Władysław Szafer, Pawłowski B. (red.) Flora Polska. Tom VII — Kraków, 1955. — С. 279-281.


  7. 7,007,017,027,037,047,057,067,077,087,097,107,117,127,137,147,15 Slavomil Hejný, Bohumil Křísa (red.) Květena České Republiky 3 — Praha, 2003. — С. 438-439. — ISBN 80-200-1090-4.


  8. 8,08,18,2 Jean-Denis Godet Pędy i paki — Warszawa, 1998. — С. 308. — ISBN 83-7073-143-0.


  9. Leonidas Świejkowski Rośliny lecznicze i przemysłowe — Warszawa, 1990. — С. 329. — ISBN 83-85005-41-2.


  10. 10,010,1 Owen Johnson Drzewa — 2009. — С. 340. — (Przewodnik Collinsa). — ISBN 978-83-7073-643-9.


  11. 11,011,111,211,311,411,511,611,711,8 Josef H. Reichholf, Günter Steinbach Wielka encyklopedia drzewa krzewy — Warszawa, 1995. — С. 124. — ISBN 83-7079-440-8.


  12. 12,012,112,2 Jean-Denis Godet Drzewa i krzewy — Warszawa, 1997. — С. 116, 204, 205. — ISBN 83-7073156-2.


  13. 13,0013,0113,0213,0313,0413,0513,0613,0713,0813,0913,10 Wojciech Borkowski Taksonomiczne i geograficzne zróżnicowanie tarniny (Prunus spinosa L.) w świetle badań z użyciem automatycznej biometrii i eksploracyjnej analizy danych (польск.) . Praca doktorska wykonana w Zakładzie Systematyki i Geografii Roślin Uniwersytetu Warszawskiego (28 лютага 2001). Праверана 15 ліпеня 2011.


  14. 14,014,114,214,314,414,514,6 Włodzimierz Seneta, Jakub Dolatowski Dendrologia — Warszawa, 1997. — С. 296-297. — ISBN 83-01-12099-1.


  15. 15,015,115,2 Mieczysław Lipiński Pożytki pszczele — Warszawa, 2010. — С. 128. — ISBN 978-83-09-99024-6.


  16. Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учебник для вузов / Под ред. Р. В. Камелина — СПб.: Спецлит, изд-во СПХФА, 2003. — С. 435. — 647 с. — 5000 экз. — ISBN 5-299-00237-8.


  17. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 637. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.) 


  18. База Растения Беларуси


  19. Bogumił Pawłowski Flora Tatr Tom 1 — Warszawa, 1956. — С. 519.


  20. 20,020,1 Соколов С. Я. Род 33. Prunus — Слива // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 695. — 872 с. — 3000 экз.


  21. Jacobs JH, Clark SJ, Denholm I, Goulson D, Stoate C, Osborne JL Pollination biology of fruit-bearing hedgerow plants and the role of flower-visiting insects in fruit-set — С. 1397-1404.


  22. 22,022,122,222,322,422,522,622,722,8 Wiesław Grochowski Uboczna produkcja leśna — Warszawa, 1990. — ISBN 83-01-09535-0.


  23. 23,023,123,223,323,423,5 Bugała Władysław Drzewa i krzewy dla terenów zieleni — Warszawa, 1991. — С. 344. — ISBN 83-09-00013-8.


  24. 24,024,124,224,3 Michał Ziemiański Słownik towaroznawczy artykułów żywnościowych — Warszawa, 1957. — С. 488-489.


  25. 25,025,1 Eliza Lamer-Zarawska, Barbara Kowal-Gierczak, Jan Niedwerok Fitoterapia i leki roślinne — Warszawa, 2007. — С. 67. — ISBN 978-83-200-3401-1.


  26. 26,026,1 Jan Volák, Jiří Stodola Rośliny lecznicze — Warszawa, 1983. — С. 244. — ISBN 83-7066-389-3.


  27. 27,027,127,2 Irena Gumowska Kuchnia pod chmurką — Warszawa С. 50.


  28. 28,028,128,228,3 Lidia Antkowiak Rośliny lecznicze — Poznań, 1998. — С. 122. — ISBN 83-7160-146-8.


  29. 29,029,129,2 Wiesław Grochowski Jadalne owoce leśne — Warszawa, 1986. — ISBN 83-09-00021-9.


  30. 30,0030,0130,0230,0330,0430,0530,0630,0730,0830,0930,1030,1130,1230,13 Prunus spinosa – L. (англ.) . Plants For A Future. Праверана 5 ліпеня 2011.


  31. 31,031,131,2 Hrynkiewicz-Sudnik Jerzy, Sękowski Bolesław, Wilczkiewicz Mieczysław Rozmnażanie drzew i krzewów liściastych — Warszawa, 2001. — С. 350–351. — ISBN 83-01-13434-8.


  32. 32,032,132,232,332,432,5 van Wyk Ben-Erik, Wink Michael Rośliny lecznicze świata — Wrocław, 2008. — ISBN 83-60466-51-3.


  33. Y. Kumarasamya, P. J. Cox, M. Jaspars, L. Nahar, S. D. Sarker Cyanogenic glycosids from Prunus spinosa (Rosaceae) — С. 1063-1065.


  34. 34,034,1 Jakub Mowszowicz Przewodnik do oznaczania krajowych roślin trujących i szkodliwych — Warszawa, 1982. — С. 225. — ISBN 83-09-00660-8.


  35. Safety Officer in Physical Chemistry at Oxford University Safety data for hydrogen cyanide. The Physical and Theoretical Chemistry Laboratory, Oxford University (28 лютага 2010).


  36. Maria Hanneberg, Elżbieta Skrzydlewska Zatrucia roślinami wyższymi i grzybami — Warszawa, 1984. — С. 119. — ISBN 83-200-0419-5.


  37. J. J. Kelly Blackthorn inflammation — 1966. — С. 474-477.


  38. Himanshu Sharma A report of 18 blackthorn injuries of the upper limb — 2004. — С. 930-935.


  39. 39,039,1 Jules Janick, Robert E. Paull The encyclopedia of fruit & nuts — Oxfordshire С. 698.


  40. Mohanty A, Martín JP, Aguinagalde I Population genetic analysis of European Prunus spinosa (Rosaceae) using chloroplast DNA markers — 2002 Т. 89 (8). — С. 1223-1228.


  41. Mohanty A, Martín JP, Aguinagalde I Chloroplast DNA diversity within and among populations of the allotetraploid Prunus spinosa L. — Т. 100, 8. — С. 1304-1310.


  42. Białobok S., Hellwig Z. (red.) Drzewoznawstwo — Warszawa, 1955. — С. 356.


  43. Matuszkiewicz Władysław Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski — Warszawa, 2006. — ISBN 83-01-14439-4.


  44. Степи в Польше? Они есть, но нуждаются в срочном спасении (руск.) 


  45. Władysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2007. ISBN 978-83-01-14439-5.


  46. Piotr Popielarz Dzierzba – ptak ciernistych krzewów (польск.) . eLipinki.pl. Праверана 5 ліпеня 2011.


  47. 47,047,147,2 Die Schlehe (Prunus spinosa) (ням.) . Праверана 7 ліпеня 2011.


  48. 48,048,1 Malcolm Storey Prunus spinosa L. (Blackthorn, Sloe) (англ.) . BioInfo (UK). Праверана 5 ліпеня 2011.


  49. 49,049,1 HOSTS – a Database of the World's Lepidopteran Hostplants (англ.) . Праверана 7 ліпеня 2011.


  50. Цёрн: інфармацыя на сайце GRIN


  51. Gerd Krüssmann Manual of Cultivated Broad-Leaved Trees and Shrubs: Pru-Z — Portland, Oregon, 1986. — ISBN 9780881920062.


  52. 52,052,1 Mohanty A, Martín JP, Gonzales LM, Aguinagalde I Association Between Chloroplast DNA and Mitochondrial DNA Haplotypes in Prunus spinosa L. (Rosaceae) Populations across Europe — 2003. — С. 749-755.


  53. 53,053,153,253,353,453,553,653,7 František Kühn Alte Pflaumen, lebende Zeugen mittelalterlichen Obstbaust // Frühe Nutzung pflanzlicher Ressourcen:
    internationales Symposium Duderstadt, 12.-15.5.1994 — Münster, 1999.



  54. 54,054,154,2 Aniela Kozłowska Pochodzenie drzew owocowych — Warszawa, 1951. — С. 44-45.


  55. 55,055,155,255,3 Korous Khoshbakht Agrobiodiversity of plant genetic resources in Savadkouh/Iran with emphasis on plant uses and socioeconomic aspects — Kassel, 2006. — С. 34.


  56. Цёрн: інфармацыя на сайце GRIN


  57. G.T Tutin, V.H. Heywood, N.A. Burges, D.M. Moore, D.H. Valentine, S.M. Walters, D.A. Webb Flora Europaea — Cambridge, 1981. — С. 78. — ISBN 052106662X.


  58. Академик Г. В. Ерёмин о проблемах косточковых культур. Сады Сибири. Праверана 23 мая 2014.


  59. 59,059,159,259,359,4 Andrzej Sarwa Szlachetne i dzikie drzewa, krzewy i pnącza owocowe — Warszawa, 2000. — С. 250-252. — ISBN 83-0513153-X.


  60. Management of Natura 2000 habitats Semi-natural dry grasslands (Festuco- Brometalia) 6210 (англ.) . Technical Report 12/24 21-23 (28 лютага 2008). Праверана 8 ліпеня 2011.


  61. M. Rankovic, I. Dulic-Markovic Evaluation of Prunus spinosa L. as host of sharka and other viruses.


  62. 62,062,162,2 Bożena Bełdowska, Joanna Guzewska Rośliny lecznicze – opis, zbiór, zastosowanie — Warszawa, 1987. — С. 193-194. — ISBN 83-202-0489-5.


  63. 63,063,1 Izabella Kiljańska, Hanna Mojkowska Zielnik polski — Warszawa, 1988. — С. 343-345. — ISBN 83-223-2319-0.


  64. 64,064,164,264,3 Jadwiga Kwaśniewska, Krystyna Mikołajczyk Wszyscy zbieramy zioła — Warszawa, 1983. — С. 122.


  65. Krystyna Bonenberg Rośliny użyteczne człowiekowi — Warszawa, 1988. — С. 141. — ISBN 83-202-451-8.


  66. 66,066,166,2 Mazerant Anna Mała księga ziół — Warszawa, 1990. — ISBN 83-202-0810-6.


  67. 67,067,167,2 Rines, George Edwin, ed. (1920). «Sloe». Encyclopedia Americana.


  68. 68,068,1 Beach, Chandler B., ed. (1914). «Sloe». The New Student's Reference Work. Chicago: F. E. Compton and Co.


  69. 69,069,169,2 Łukasz Łuczaj Dzikie rośliny jadalne Polski — Krosno, 2004. — С. 220. — ISBN 83-904633-6-9.


  70. Gilman, D. C.; Thurston, H. T.; Colby, F. M., eds. (1905). «Sloe». New International Encyclopedia (1st ed.). New York: Dodd, Mead.


  71. 71,071,1 Jindřich Krejča, Jan Macků Atlas roślin leczniczych — Warszawa, 1989. — ISBN 83-04-03281-3.


  72. Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — 1975. — С. 100. — 200 с.


  73. Абрикосов Х. Н. и др. Тёрн // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 362.


  74. Алексєєнко Ф. М.; Бабич І. А.; Дмитренко Л. І.; Мегедь О. Г.; Нестероводський В. А.; Савченко Я. М. (1966). У Кузьміна М. Ф.; Радько М. К. Виробнича енциклопедія бджільництва. Київ «Урожай». с. 441.


  75. Chouinard B.A., Maxime. The stick is king: The Shillelagh Bata or the rediscovery of a living Irish martial tradition. https://web.archive.org/web/20120101000000*/http://www.freifechter.com/files/stick_edited.pdf. Retrieved on 5 July 2011. 


  76. Michiel F. WallisDeVries, Jan Pieter Bakker, S. E. van Wieren Grazing and conservation management — Dordrecht, 1998. — С. 113. — (Conservation Biology Series). — ISBN 0-412-47520-0.


  77. Терновник (торон, слива колючая, тёрн, дерябник).


  78. Tia Ghose Mummy Melodrama: Top 9 Secrets About Otzi the Iceman. LiveScience (8 лістапада 2012). Праверана 10 лістапада 2012. (to locate, click ahead to part 4)


  79. Alice M. Coats, Garden Shrubs and Their Histories (1964) 1992, s.v. «Prunus».


  80. Aveni, Anthony F. (2004). The Book of the Year: A Brief History of Our Seasonal Holidays. Oxford University Press, USA. p. 38. ISBN 0-19-517154-3. 


  81. 81,081,1 Schlehe (ням.) . Madaus. Праверана 7 ліпеня 2011.


  82. Talmud Bavli, Tractate Shabbat 23a


  83. The Treatyse of Fishing with an Angle (attributed to Dame Juliana Berners(руск.) бел. in the 15th century)


  84. Krzysztof Kluk Dykcyyonarz roślinny. T. II — Warszawa, 1808. — С. 240.


  85. Waldemar Affelt Wooden masterwork of saline in Ciechocinek, Poland (англ.) . Proceedings of the First International Congress on Construction History, Madrid, 20th-24th January 2003, ed. S. Huerta, Madrid: I. Juan de Herrera, SEdHC, ETSAM, A. E. Benvenuto, COAM, F. Dragados (28 лютага 2003). Праверана 7 ліпеня 2011.


  86. The Scout Association 1999. The Burning Properties of Wood, London, U.K. [1]


  87. 87,087,1 Maria Ziółkowska Gawędy o drzewach — Warszawa, 1983. — С. 257. — ISBN 83-205-3485-2.


  88. Анатоль Балуценка. «Асенні сум»


  89. The Pear, the Sloe and Spring (англ.) 


  90. Exmoor, Blackthorne (англ.) 


  91. Sloe Blossom (англ.) 



Літаратура |


  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 110. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 637. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 757. Prunus spinosa L. (incl. P. stepposa Kotov.) — Слива колючая, или Тёрн // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 393. — ISBN 9-87317-128-9.


  • В. И. Чопик(укр.) бел., Л. Г. Дудченко(укр.) бел., А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины(укр.) бел.» Справочник; Киев, Навукова думка(укр.) бел., 1983. (руск.) 

  • Єлін Ю. Я., Зерова М. Я.(руск.) бел., Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів. — Київ, 1979. — 440 с.


Спасылкі |





Венерын чаравічак

Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 




  • Тёрн (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 16 студзеня 2010)


  • Воробьев Б. Слива знакомая и незнакомая. Информационный садовый центр. Праверана 18 кастрычніка 2013.











Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Цёрн&oldid=3284025"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"1.908","walltime":"2.229","ppvisitednodes":"value":47229,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":323357,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":89779,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":37,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":104,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":90221,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":10,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1610.650 1 -total"," 46.77% 753.291 1 Шаблон:Таксон"," 42.59% 686.035 1 Шаблон:Такса-картка"," 25.73% 414.424 68 Шаблон:Recursion"," 19.48% 313.720 21 Шаблон:Wikidata"," 19.39% 312.232 1 Шаблон:TaxRecursion"," 18.84% 303.525 21 Шаблон:TaxSubRecursion"," 18.80% 302.766 22 Шаблон:TaxString"," 18.00% 289.890 1 Шаблон:Заўвагі"," 13.88% 223.485 23 Шаблон:Rang"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.279","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":7860967,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype string of P225 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P935 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P815 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P685 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P830 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P961 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P1070 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P962 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P842 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P935 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P815 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P685 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P830 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P961 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype external-id of P1070 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P225 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P225 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1247","timestamp":"20190228231145","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0426u0451u0440u043d","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%91%D1%80%D0%BD","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q129018","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q129018","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2012-01-09T06:25:10Z","dateModified":"2018-12-29T14:33:14Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/b/b0/Prunus_spinosa_.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":191,"wgHostname":"mw1243"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result