Skip to main content

Шаблон:Апошнія навіны/Архіў 2017 2016 Навігацыя







(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Шаблон:Апошнія навіны/Архіў


З пляцоўкі Вікіпедыя
< Шаблон:Апошнія навіны

Jump to navigation
Jump to search


  • Гарадскі пасёлак Баравуха ўключаны ў склад Наваполацка. (22 лютага)

  • Мінскі гарадскі суд прыгаварыў акадэміка Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару. (15 лютага)

  • У выніку нападу на школу ў Стоўбцах два чалавекі загінулі і два паранены. (11 лютага)

  • Памёр беларускі гісторык Міхаіл Касцюк. (5 лютага)

  • Памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. (3 лютага)

  • У Мінску завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. (27 студеня)

  • Памёр французскі кампазітар Мішэль Легран. (26 студеня)

  • Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, каб спыніць узурпацыю ўлады Нікаласам Мадура. (23 студеня)

  • Мэр Гданьска Павел Адамовіч памёр ад ран, нанесеных забойцам. (14 студеня)

  • Парламентарыі Рэспублікі Македонія адобрылі ўнясенне паправак у Канстытуцыю, якімі прадугледжана змяненне назвы краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія. (11 студзеня)

  • У Габоне адбылася спроба ваеннага перавароту. (7 студзеня)


  • Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей I уручыў мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Епіфанію Томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны. (6 студзеня)


  • Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу ў Варшаве прысвоена імя кампазітара Станіслава Манюшкі. (5 студзеня)

  • Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмным баку Месяца. (3 студзеня)


  • Анастасія Верамеенка ў дзясяты раз прызнана найлепшай баскетбалісткай Беларусі. (27 снежня)


  • Цунамі ў Зондскім праліве стала адным з самых разбуральных у гісторыі Інданезіі. (22 снежня)

  • У Доме кіно ў Мінску адбыўся I Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі». (17 снежня)


  • 31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла ў Севільі. Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана польская кінастужка «Халодная вайна». (15 снежня)

  • На Аб'яднаўчым саборы ўтворана Праваслаўная царква Украіны. (15 снежня)

  • Абвешчаны вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года. (12 снежня)

  • Канцлер Германіі Ангела Меркель пакінула пасаду кіраўніка сваёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. (7 снежня)

  • Футбаліст мадрыдскага «Рэала» і зборнай Харватыі Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч». (3 снежня)

  • Памёр Джордж Герберт Уокер Буш, 41-ы прэзідэнт ЗША. (30 лістапада)

  • Прэзідэнтам Грузіі абрана Саламэ Зурабішвілі. (28 лістапада)


  • Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. (28 лістапада)

  • У Аргенціне абвешчана жалоба па загінулых мараках падводнай лодкі «Сан-Хуан», якая была знойдзена прыкладна цераз год пасля гібелі. (18 лістапада)


  • Міжнародны камітэт мер і ваг прыняў новыя вызначэнні кілаграма, ампера, кельвіна і моля. (16 лістапада)

  • Памёр беларускі кампазітар Ігар Лучанок. (12 лістапада)

  • Памёр беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка. (9 лістапада)

  • Адкрыты рэканструяваны мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. (6 лістапада)


  • Мінскім абласным судом абвешчаны прысуд па справе аб гібелі Аляксандра Коржыча. (5 лістапада)

  • Памёрла грамадская актывістка Кацярына Гандзюк, якую аблілі кіслатой. (4 лістапада)


  • ФК БАТЭ стаў 15-разовым чэмпіёнам Беларусі па футболе. (4 лістапада)


  • Правы сацыял-ліберал Жаір Балсанару абраны прэзідэнтам Бразіліі. (29 кастрычніка)


  • Сахле-Ворк Зеўдэ стала першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта Эфіопіі. (25 кастрычніка)

  • Зняволены ў Расіі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў стаў лаўрэатам Прэміі Сахарава[en]. (25 кастрычніка)

  • У раёне горада Ілань на Тайвані з рэек сышоў пасажырскі цягнік, у выніку чаго загінула больш за 20 чалавек. (21 кастрычніка)

  • Праз 18 дзён пасля знікнення журналіста Джамаля Хашогі Саудаўская Аравія прызнала, што ён быў забіты[en] ў яе консульстве ў Стамбуле. (20 кастрычніка)

  • Станцыя BepiColombo стартавала да Меркурыя, якога дасягне праз сем гадоў. (20 кастрычніка)

  • Першую ракетку Беларусі Арыну Сабаленку прызналі навічком года Жаночай тэніснай асацыяцыі. (19 кастрычніка)

  • Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала брытанская пісьменніца Анна Бёрнс[en] за раман «Малочнік[en]». (17 кастрычніка)

  • Стартаваў 73-і сезон НБА. (16 кастрычніка)

  • Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб сваёй адстаўцы. (16 кастрычніка)

  • На праведзеным у Мінску пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ прынята рашэнне аб поўным разрыве еўхарыстычных зносін з Канстанцінопалем пасля прадастаўлення аўтакефаліі праваславнай царкве ва Украіне. (15 кастрычніка)

  • Запуск пілатаванага касмічнага карабля Саюз МС-10 завяршыўся аварыйнай пасадкай, касманаўты Аляксей Аўчынін і Тайлер Хэйг былі эвакуяваны. (11 кастрычніка)


  • Літаратурную прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Танцы над горадам». (11 кастрычніка)

  • Памёрла Мантсерат Кабалье, іспанская оперная спявачка. (6 кастрычніка)

  • Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Дэніс Муквегэ з ДР Конга і Надзя Мурад з Ірака. (5 кастрычніка)

  • Ва Узброеных сілах Украіны зацверджана новае прывітанне «Слава Украіне» — «Героям Слава». Слова «таварыш» заменяць на «пан» і «пані». (4 кастрычніка)

  • Памёр Шарль Азнавур, адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя. (1 кастрычніка)

  • Харват Лука Модрыч прызнаны найлепшым футбалістам свету па версіі ФІФА. (29 верасня)

  • Памёр Анатоль Капскі, беларускі бізнесмен, заснавальнік і кіраўнік барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ. (22 верасня)

  • Памёр Васіль Казакоў, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі. (9 верасня)

  • У Рыа-дэ-Жанэйра згарэў дашчэнту Нацыянальны музей Бразіліі, большая частка калекцыі з 20 млн экспанатаў знішчана. (2 верасня)

  • Памёр Джон Мак-Кейн, амерыканскі кангрэсмен, кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах 2008 г. (25 жніўня)

  • Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі «Прэм’ер» у амерыканскім Нью-Хейвене. (25 жніўня)

  • Прэм’ер-міністрам Аўстраліі стаў Скот Морысан. (24 жніўня)

  • Памёр Алесь Ліпай, беларускі журналіст, кіраўнік БелаПАН. (23 жніўня)

  • Памёр сёмы Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, ганскі дыпламат Кофі Анан. (18 жніўня)

  • Прызначаны новы прэм’ер-міністр Беларусі, а таксама міністры архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, эканомікі і старшыня ДВПК. (18 жніўня)

  • Памёр Хведар Нюнька, беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. (15 жніўня)

  • Памёр савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст Эдуард Успенскі. (14 жніўня)

  • Памёр народны артыст Беларусі, акцёр Мікалай Кірычэнка. (14 жніўня)

  • У Беларусі прайшлі вобыскі і затрыманні журналістаў па «справе БелТА». (7-8 жніўня)

  • Памёр беларускі рок-музыкант Аляксандр Кулінковіч. (4 жніўня)

  • Пераможцам выбараў у Зімбабвэ абвешчаны дзеючы прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва. (3 жніўня)


  • Самае доўгае поўнае зацьменне Месяца ў XXI стагоддзі. (27 ліпеня)

  • У фінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі атрымала перамогу над Харватыяй. (15 ліпеня)

  • Памёр беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР, Мікалай Дземянцей. (10 ліпеня)

  • Памёр брытанскі бактэрыёлаг, выбітны даследчык лячэння туберкулёзу Дэніс Мітчысан. (2 ліпеня)

  • Памёр рускі паэт Андрэй Дзяменцьеў. (26 чэрвеня)

  • Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава абвясціла пра завяршэнне кар’еры. (25 чэрвеня)

  • Адбыліся прэзідэнцкія выбары ў Турцыі, перамог Рэджэп Таіп Эрдаган. (24 чэрвеня)

  • У Мінску адкрыўся абноўлены стадыён «Дынама». (21 чэрвеня)


  • Грэцыя і Македонія падпісалі пагадненне пра перайменаванне былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македонія. (17 чэрвеня)

  • Памёр беларускі вучоны-анколаг Іосіф Залуцкі. (13 чэрвеня)

  • У Сінгапуры адбыўся саміт КНДР — ЗША[en] — кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, першая сустрэча лідараў гэтых краін. (12 чэрвеня)

  • Памёр беларускі журналіст і джазмен Авенір Вайнштэйн. (10 чэрвеня)


  • Голдэн Стэйт Уорыярз другі раз запар і трэці раз за чатыры гады сталі чэмпіёнамі НБА. (9 чэрвеня)


  • Канферэнцыя G7[en], якая прайшла ў Ла-Мальбе[ru] (Канада), выявіла рад рознагалоссяў сярод членаў клуба. (8—9 чэрвеня)

  • Памёр беларускі кампазітар Эдуард Зарыцкі. (6 чэрвеня)

  • Парламент Іспаніі пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ер-міністра. (1 чэрвеня)

  • У Гродне пачаўся ХII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і ўрачыста адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму. (1 чэрвеня)

  • Памёр Арсень Ліс, беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар. (28 мая)

  • Мадрыдскі «Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА трэці раз запар. (26 мая)


  • Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у дзясяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі. (26 мая)

  • Японскі фільм «Крамныя зладзеі» рэжысёра Хіракадзу Карээды ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю. (19 мая)

  • У фінале Кубка Беларусі па футболе 2018 «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над «БАТЭ». (19 мая)

  • Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы па футболе. (16 мая)

  • Аргенцінец Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». (15 мая)

  • Прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай атрымала перамогу на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Toy». (12 мая)

  • Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля горада Косава. (12 мая)

  • Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы тэрмін. (10 мая)

  • На Гаваях у раёне Пуна аб’яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. (10 мая)


  • Чэмпіянат свету па снукеры 2018 скончыўся перамогай валійца Марка Уільямса. (7 мая)

  • Улады Гаваяў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа. (4 мая)


  • Уладзімір Патупчык зняты з пасады міністра энергетыкі Беларусі за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу. (2 мая)

  • Вышэйшы кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам у пагранічным пункце Пханмунджом. (27 красавіка)


  • Серж Саргсян падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Арменіі на фоне масавых антыўрадавых акцый. (23 красавіка)

  • Кароль Свазіленда Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Эсваціні. (19 красавіка)

  • Урачыста адкрыты бюст Францыска Скарыны ў Кішынёве. (18 красавіка)


  • Серж Саргсян абраны прэм’ер-міністрам Арменіі. (17 красавіка)


  • Міла Джуканавіч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Чарнагорыі. (15 красавіка)

  • Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры. (6 красавіка)


  • Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі ў зкстралізе. (6 красавіка)

  • Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прыгаворана да 24 гадоў турмы ў выніку карупцыйнага скандалу. (6 красавіка)

  • Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры. (3 красавіка)

  • Лаўрэатам Абелеўскай прэміі «за дальнабачную праграму[en], якая звязвае тэорыю прадстаўленняў з тэорыяй лікаў» стаў Роберт Ленглендс. (20 сакавіка)


  • Прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін. (18 сакавіка)


  • Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР на трэці тэрмін. (17 сакавіка)


  • Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін. (14 сакавіка)

  • Памёр Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык. (14 сакавіка)

  • ФК «Дынама-Брэст» выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2018. (10 сакавіка)

  • Беларуска Дар’я Домрачава атрымала 31-ю перамогу на этапах Кубка свету па біятлоне. (9 сакавіка)

  • Памерла беларускі мовазнавец Валянціна Лемцюгова. (3 сакавіка)

  • Памёр беларускі археолаг і гісторык Георгій Штыхаў. (2 сакавіка)

  • Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане. (25 лютага)

  • Беларуская каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай выйграла залатыя медалі ў біятлоннай эстафеце на Алімпійскіх гульнях. (22 лютага)

  • Нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд. (21 лютага)

  • Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры. (18 лютага)

  • У Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. (18 лютага)

  • Прах беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл перапахаваны ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. (17 лютага)


  • Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях. (15 лютага)

  • Прайшла цырымонія адкрыцця 23-й Зімовай Алімпіяды. (9 лютага)

  • Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасевіч атрымаў у Варшаве прэмію імя Аляксандра Гейштара(польск.) бел.. (8 лютага)

  • Памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. (7 лютага)


  • Нікас Анастасіадзіс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. (4 лютага)

  • На 108-м годзе жыцця памёр беларускі грамадскі дзеяч і навуковец Барыс Кіт. (1 лютага)

  • Адбылося зацьменне Месяца(англ.) бел.. (31 студзеня)

  • Дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўзначаліла сусветны рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. (29 студзеня)


  • Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі. (28 студзеня)

  • Памёр Міхаіл Анемпадыстаў, беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг. (24 студзеня)

  • Памёрла амерыканская пісьменніца і літаратурны крытык Урсула Кробер Ле Гуін (22 студзеня)

  • Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абраны старшынёй грамадскага аб’яднання «Белая Русь». (19 студзеня)

  • Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна здабыла малы Крышталёвы глобус у індывідуальнай гонцы. (11 студзеня)

  • Памёр амерыканскі астранаўт Джон Уотс Янг. (5 студзеня)


2017



  • Джордж Веа абраны прэзідэнтам Ліберыі. (26 снежня)

  • Памёр Фёдар Мікалаевіч Капуцкі, беларускі хімік, акадэмік НАН Беларусі, былы рэктар БДУ. (24 снежня)


  • Генеральная Асамблея ААН прагаласавала супраць прызнання Іерусаліма сталіцай Ізраіля. (21 снежня)

  • На выбарах у парламент Каталоніі большасць атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна. (21 снежня)

  • Найлепшым футбалістам Беларусі 2017 года прызнаны нападаючы ФК БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук. (19 снежня)


  • Палесцінскі рух ХАМАС абвясціў трэцюю інтыфаду Ізраілю. (12 снежня)


  • Матэвуш Маравецкі прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы. (8 снежня)

  • Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля. (6 снежня)

  • Забіты былы прэзідэнт Емена Алі Абдула Салех. (4 снежня)

  • Першую асабістую гонку Кубка свету па біятлоне 2017/18 выйграла беларуска Надзея Скардзіна. (29 лістапада)

  • Спынены крымінальны пераслед усіх фігурантаў па справе «Белага легіёна». (27 лістапада)

  • Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера. (27 лістапада)


  • Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 завяршыўся перамогай ФК БАТЭ. (26 лістапада)

  • Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены секцыяй па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. (25 лістапада)

  • Саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» адбыўся ў Бруселі. (24 лістапада)

  • Пасля шэрагу дыскваліфікацый за парушэнне антыдопінгавых правіл каманда Расіі пазбавілася першага месца ў медальным заліку на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2014. (24 лістапада)

  • Былы камандзір узброеных сіл баснійскіх сербаў Ратка Младзіч прысуджаны Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах у былой Югаславіі да пажыццёвага зняволення за генацыд. (22 лістапада)

  • Вайскоўцы абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ і адхіленнне ад спраў прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ. (15 лістапада)

  • Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены членамі Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы. (15 лістапада)

  • Памёр расійскі сатырык Міхаіл Задорнаў. (10 лістапада)

  • Літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». (31 кастрычніка)

  • Старшынёй Таварыства беларускай мовы абраная Алена Анісім. (29 кастрычніка)


  • Каталонія абвясціла незалежнасць(англ.) бел.. (27 кастрычніка)

  • У Японіі большасць на парламенцкіх выбарах(руск.) бел. атрымала кіруючая кааліцыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі(руск.) бел. і партыі «Камэйта(руск.) бел.». (22 кастрычніка)

  • Памёр адзін з заснавальнікаў гурта AC/DC Джордж Янг(руск.) бел.. (22 кастрычніка)

  • Урачыста адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне (Швейцарыя). (21 кастрычніка)

  • Па выніках парламенцкіх выбараў у Чэхіі першай па колькасці набраных галасоў стала партыя ANO 2011(руск.) бел.. (20-21 кастрычніка)

  • З дапамогай гравітацыйных хваль упершыню выяўлена зліццё нейтронных зорак. (16 кастрычніка)


  • Зборная Ісландыі па футболе трапіла ў фінальную частку Чэмпіянату свету; Ісландыя стала найменшай паводле колькасці насельніцтва краінай, якая калі-небудзь дамаглася такога. (9 кастрычніка)

  • 59 чалавек загінула і больш за 400 параненых у час масавага расстрэлу на фестывалі ў Лас-Вегасе (ЗША) (2 кастрычніка)

  • На непрызнаным іспанскімі ўладамі рэферэндуме ў Каталоніі 90 працэнтаў выказаліся за незалежнасць ад Іспаніі. Яўка склала 42 %. (1 кастрычніка)

  • Старшынёй Партыі БНФ абраны Рыгор Кастусёў. (30 верасня)

  • Памёр беларускі кампазітар Дзмітрый Смольскі. (29 верасня)

  • Прызначаны новыя міністр культуры і міністр інфармацыі Беларусі, а таксама рэктары БДУ, БНТУ, МДУ імя А. Куляшова і МДУХ. (28 верасня)

  • У Іракскім Курдыстане больш за 92 % тых, хто прагаласаваў на рэферэндуме, выказаліся за незалежнасць; улады Ірака лічаць галасаванне неканстытуцыйным. (25 верасня)

  • Па выніках выбараў у бундэстаг увайшлі сем палітычных партый, а перамогу атрымаў блок ХДС/ХСС на чале з канцлерам Ангелай Меркель. (24 верасня)

  • Адбылося сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017». (14—20 верасня)


  • Землетрасенне ў Мексіцы магнітудай 7,1 стала прычынай гібелі звыш 200 чалавек. (19 верасня)


  • Прэмію «Эмі» як лепшы камедыйны серыял атрымаў «Віцэ-прэзідэнт», як лепшы драматычны — «Апавяданне служанкі». (17 верасня)


  • Мужчынская зборная Славеніі па баскетболе выйграла чэмпіянат Еўропы ўпершыню ў сваёй гісторыі. (17 верасня)

  • Міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс» завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна. (15 верасня)


  • Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон «Аб адукацыі», якім вызначана, што мовай адукацыйнага працэсу будзе дзяржаўная мова. (5 верасня)


  • Уладзімір Чапелін выйграў залаты медаль чэмпіянату свету па летнім біятлоне(руск.) бел. ў спрынце. (27 жніўня)

  • Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз перамог на Google Code Jam, міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, якія праводзіць Google. Беларусы 5 гадоў запар перамагаюць на гэтым спаборніцтве. (24 жніўня)

  • Адбылося сонечнае зацьменне, яго поўную фазу можна было бачыць на тэрытороыі ЗША. (21 жніўня)

  • У Каталоніі ў выніку серыі тэрарыстычных нападаў загінулі 14 чалавек, больш за 100 паранены. (17-18 жніўня)

  • Бразільскі футбаліст Нэймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сен-Жэрмен» за адступныя памерам 222 млн. еўра, гэты трансфер стаў найдаражэйшым у гісторыі. (3 жніўня)

  • Сталіцамі летніх Алімпійскіх гульняў 2024 і 2028 гадоў выбраны Парыж і Лос-Анджэлес, адпаведна. (31 ліпеня)

  • Брытанскі велагоншчык Крыс Фрум[ru] перамог у шашэйнай велагонцы Тур дэ Франс 2017[ru]. (23 ліпеня)

  • Пасля чатырохтыднёвых перамоў 122 з 193 дзяржаў-членаў ААН прынялі Дагавор аб забароне ядзернай зброі.

  • У Гамбургу завяршыўся 12-ы саміт G-20.

  • Новым прэзідэнтам Манголіі выбраны Халтмаагійн Батулга.


  • Зборная Германіі па футболе ўпершыню ў сваёй гісторыі стала ўладальніцай Кубка канфедэрацый, абгуляўшы ў фінале з лікам 1:0 зборную Чылі.


  • Пастаянная палата трацейскага суда ў Гаазе прыняла рашэнне на карысць Славеніі ў тэрытарыяльнай спрэчцы[en] наконт Піранскага заліва з Харватыяй.


  • Бундэстаг легалізаваў аднаполыя шлюбы ў Германіі.

  • Памёр Гельмут Коль, былы канцлер Германіі. (16 чэрвеня)

  • Беларус Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у час Еўрамайдана, стаў першым замежнікам, удастоеным звання Герой Украіны. (13 чэрвеня)

  • Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым Украіны з краінамі Еўрасаюза, за выключэннем Вялікабрытаніі і Ірландыі. (11 чэрвеня)

  • Памёр амерыканскі музыка і спявак, адзін з заснавальнікаў рок-гурта «The Allman Brothers Band» Грэг Олмэн. (28 мая)


  • Швецыя стала чэмпіёнам свету па хакеі з шайбай на 81-м чэмпіянаце, які праходзіў у Германіі і Францыі. (21 мая)


  • Хасан Рухані перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Іране. (19 мая)

  • На конкурсе «Еўрабачанне» ў Кіеве перамог партугальскі спявак Салвадор Сабрал з песняй «Amar Pelos Dois». (13 мая)


  • Мун Джэін перамог на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі. (10 мая)

  • Памёр беларускі паэт і перакладчык Мікола Аўрамчык. (8 мая)


  • Эмануэль Макрон перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. (7 мая)

  • Памёр беларускі пісьменнік Алесь Рыбак. (7 мая)


  • Марк Сэлбі перамог Джона Хігінса ў фінале чэмпіянату свету па снукеры з лікам 18:15, абараніўшы свой тытул і стаўшы трохразовым чэмпіёнам. (1 мая)

  • У Турцыі заблакіраваны ўсе раздзелы Вікіпедыі. (29 красавіка)


  • Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 красавіка Міжнародным днём памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. (26 красавіка)


  • Парламент Вялікабрытаніі прагаласаваў за прызначэнне датэрміновых усеагульных выбараў, якія прапанавала правесці дзеючы прэм’ер-міністр Т. Мэй.

  • У Турцыі рэферэндум ухваліў 18 паправак да Канстытуцыі, якія далі магчымасць Р. Т. Эрдагану ў выпадку перамогі на будучых выбарах заставацца прэзідэнтам да 2029 года.

  • На «задворках» Сонечнай сістэмы знайшлі карлікавую планету, якая ў тры разы далей ад Сонца, чым Плутон.


  • ВМС ЗША нанеслі ўдар па сірыйскай авіябазе Шайрат ракетамі «Тамагаўк» пасля хімічнай атакі на Хан-Шэйхун.

  • Стваральнік Сеціва Цім Бернерс-Лі ганараваны Прэміяй Цьюрынга.


  • Ленін Марэна перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Эквадоры.

  • Адбыўся тэракт у Пецярбургскім метрапалітэне.

  • На прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі перамогу атрымаў дзеючы прэм’ер-міністр Аляксандр Вучыч.

  • У Парагваі дэманстранты захапілі будынак парламента.


  • SpaceX упершыню паўторна выкарыстоўвала першую ступень ракеты-носьбіта Falcon 9 і паспяхова вывела на арбіту спадарожнік SES‑10.

  • Партыя «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі(руск.) бел.» (ГЕРБ) перамагла на парламенцкіх выбарах.

  • Былы прэзідэнт Емена Абд Рабу Мансур аль-Хадзі асуджаны да смяротнага пакарання.

  • Памёр вядомы беларускі мастак Май Данцыг.

  • У Мінску жорстка разагнана традыцыйнае шэсце на Дзень Волі.

  • Упершыню за гісторыю назіранняў пачаў вывяргацца вулкан Камбальная Сопка(руск.) бел..

  • Французскі матэматык Іў Меер ганараваны Абелеўскай прэміяй «за вырашальную ролю ў стварэнні матэматычнай тэорыі вэйвлетаў».

  • У цэнтры Кіева застрэлены(руск.) бел. збеглы дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Дзяніс Вараненкаў(руск.) бел..

  • Каля будынка парламента ў Лондане адбыўся тэракт(руск.) бел..

  • На парламенцкіх выбарах[ru] у Нідэрландах перамагла партыя дзеючага прэм’ера Рутэ, ультраправая «Партыя свабоды» стала другой па колькасці атрыманых месцаў.


  • Канстытуцыйны суд[ru] Паўднёвай Карэі зацвердзіў імпічмент прэзідэнта Пак Кын Хэ.


  • Дональд Туск, нягледзячы на супраціўленне ўрада Польшчы, пераабраны Старшынёй Еўрапейскага савета на наступныя 2,5 гады.

  • На Мальце абвалілася знакамітае Блакітнае акно.


  • WikiLeaks пачаў публікацыю самай вялікай уцечкі[ru] дакументаў ЦРУ, што апісваюць праграмныя інструменты і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца агенцтвам для ўзлому[ru] смартфонаў, камп’ютараў і тэлевізараў.

  • Знойдзеныя ў паўночным Стафардшыры (Англія) торквесы[d] прызнаны найстаражытнейшымі залатымі вырабамі[d] на тэрыторыі Брытаніі.


  • Пальміра вызвалена[ru] ад сіл «Ісламскай дзяржавы».

  • «Месяцавае святло[ru]» атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «найлепшы фільм», найлепшым рэжысёрам?! быў прызнаны Дэм'ен Шазел[ru] за фільм «Ла-Ла Ленд», а найлепшым фільмам на замежнай мове[ru] — «Каміваяжор[ru]».

  • У сістэме зоркі TRAPPIST-1 (на іл.) выяўлена сем экзапланет зямнога тыпу, тры з іх знаходзяцца ў зоне, прыдатнай да жыцця.

  • З касмадрома Байканур апошні раз стартавала ракета-носьбіт «Саюз-У» — самая масавая ракета ў сусветнай касманаўтыцы.

  • Немка Лаура Дальмаер?! першай у гісторыі біятлона выйграла пяць залатых медалёў на адным чэмпіянаце свету.

  • Індыйская ракета-носьбіт PSLV-XL вывела на арбіту адначасна рэкордную колькасць спадарожнікаў — 104.

  • У гарадах Беларусі прайшлі мітынгі супраць Дэкрэта аб дармаедстве. (17, 19 , 26 лютага)

  • У аэрапорце Куала-Лумпура забіты Кім Чон Нам — старэйшы брат і палітычны канкурэнт лідара КНДР Кім Чэн Ына.

  • У штаце Каліфорнія з-за пагрозы разбурэння вадаскіда Оравілскай плаціны звыш 190 тысяч чалавек пакінулі дамы.

  • На 59-й цырымоніі «Грэмі»[ru] найлепшым запісам была прызнана песня «Hello» спявачкі Адэль. (12 лютага)


  • Гурбангулы Бердымухамедаў у трэці раз выбраны[ru] прэзідэнтам Туркменістана[ru] з вынікам 97,7 % галасоў. (12 лютага)


  • Франк-Вальтэр Штайнмаер выбраны[ru] федэральным прэзідэнтам Германіі. (12 лютага)

  • «Ла-Ла Ленд» перамог у пяці катэгорыях, уключаючы катэгорыю «за лепшы фільм[ru]», на 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі BAFTA[ru]. (12 лютага)

  • Адбылося ўручэнне Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне папулярнай музыкі «Ліра». (9 лютага)

  • Дэпутаты Еўрапейскага парламента прагаласавалі за скасаванне візавага рэжыму з Грузіяй.


  • Афрыканскі саюз прагаласаваў за вяртанне ў склад арганізацыі Марока.

  • На конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет — 2016[ru]» упершыню з 1953 года[ru] перамагла францужанка — Ірыс Мітэнар[ru]


  • Расія ўстанавіла пагранічную зону[ru] на мяжы з Беларуссю. (1 лютага)

  • Памёр беларускі эстрадны спявак Аляксандр Ціхановіч. (28 студзеня)

  • Фінал беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2017», перамог дуэт NAVI з песняй «Гісторыя майго жыцця?!». (20 студзеня)


  • Прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ пагадзіўся пакінуць сваю пасаду і пакінуць краіну пасля канстытуцыйнага крызісу[ru] і пачатку інтэрвенцыі з боку краін ЭКАВАС. (20 студзеня)

  • Новым старшынёй Еўрапейскага парламента стаў італьянец Антоніа Таяні. (17 студзеня)

  • У выніку авіякатастрофы пад Бішкекам загінулі 37 чалавек. (16 студзеня)

  • Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы[ru] ў Лэйк-Плэсідзе. (14 студзеня)


  • Медалём Францыска Скарыны былі ўзнагароджаны Анжэла Мікульская, Ігар Пазняк і Надзея Філіпава (13 студзеня)

  • Завершана будаўніцтва Эльбскай філармоніі ў Гамбургу. (11 студзеня)

  • Памёр вядомы польскі філосаф і сацыёлаг Зыгмунт Баўман. (9 студзеня)

  • Ва ўзросце 101 года памёр вядомы дзеяч беларускай эміграцыі Антон Шукелойць. (7 студзеня)


2016


  • Ва ўзросце 53 гадоў памёр вядомы брытанскі эстрадны спявак Джордж Майкл. (25 снежня)

  • Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі пацярпеў катастрофу пасля ўзлёту з аэрапорта Сочы. (25 снежня)

  • У выніку тэракту на калядным кірмашы ў Берліне(руск.) бел. загінулі прынамсі 12 чалавек, каля 50 атрымалі раненні. (19 снежня)

  • У Анкары забіты(руск.) бел. пасол Расіі ў Турцыі(руск.) бел. Андрэй Карлаў. (19 снежня)

  • Памёр беларускі журналіст, пісьменнік і даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў Леанід Маракоў. (17 снежня)

  • Запушчана еўрапейская спадарожнікавая навігацыйная сістэма Галілеа. (15 снежня)

  • Падчас баявых дзеянняў улады Сірыі страцілі(руск.) бел. Пальміру і вярнулі кантроль(руск.) бел. над горадам Халеб.

  • Новым прэм’ер-міністрам Італіі прызначаны Паала Джэнцілоні. (12 снежня)

  • Уведзены ў эксплуатацыю самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль — Гатардскі базісны тунэль. (11 снежня)


  • Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле версіі часопіса Time(руск.) бел.. (7 снежня)


  • Прэм'ер-міністр Італіі(англ.) бел. Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку (5 снежня)

  • Народ Гамбіі змяніў мірным шляхам(руск.) бел. кіраўніка дзяржавы ўпершыню за апошнія 22 гады. (1 снежня)


  • Магнус Карлсен абараніў тытул чэмпіёна свету(руск.) бел. па шахматах, перамогшы прэтэндэнта Сяргея Каракіна ў тай-брэйку. (30 лістапада)

  • Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта новым каралём Тайланда(руск.) бел. быў абвешчаны Маха Вачыралангкорн. (29 лістапада)

  • У небе над Калумбіяй разбіўся самалёт(руск.) бел. з футбольнай камандай «Шапекаэнсі»(руск.) бел. на борце. (29 лістапада)

  • Ва ўзросце 90 гадоў памёр рэвалюцыянер і былы Прэзідэнт Кубы(англ.) бел. Фідэль Кастра. (25 лістапада)


  • Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. (8 лістапада)

  • Першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка за пераклад карэла-фінскага эпасу «Калевала». (25 кастрычніка)

  • Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі гісторыкі Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў. (25 кастрычніка)

  • Лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды». (25 кастрычніка)


  • Беларусь выбрана месцам правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года. (21 кастрычніка)

  • Спускальны модуль «Скіяпарэлі» місіі «Экзамарс» разбіўся пры спробе сесці на Марс, а «Трэйс Гас Орбітэр» стаў штучным спадарожнікам Чырвонай планеты. (19 кастрычніка)

  • Былы прэм’ер-міністр Партугаліі Антоніу Гутэрыш абраны на пасаду Генеральнага сакратара ААН. (13 кастрычніка)

  • Памёр кароль Тайланда Пхуміпон Адульядэт. (13 кастрычніка)


  • Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Бобу Дылану за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі. (13 кастрычніка)


  • Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт». (12 кастрычніка)

  • Лаўрэатамі Прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля сталі Олівер Харт і Бенгт Хольмстрэм за ўнёсак у тэорыю кантрактаў. (10 кастрычніка)


  • Нобелеўская прэмія міру прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу за высілкі па спыненні ў краіне больш як паўвекавой грамадзянскай вайны. (7 кастрычніка)


  • Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджана Жан-П’еру Саважу, Фрэйзеру Стодарту і Бернарду Ферынгу за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын. (5 кастрычніка)


  • Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджана Данкану Холдэйну, Джону Майклу Костэрліцу і Дэвіду Таўлесу за тэарэтычныя адкрыцці тапалагічных фазавых пераходаў і тапалагічных фаз рэчыва. (4 кастрычніка)


  • Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана японскаму біёлагу Ёсіноры Асумі за даследаванні механізмаў аўтафагіі. (3 кастрычніка)

  • Упершыню на пасаду прэзідэнта Эстоніі выбрана(англ.) бел. жанчына — Керсці Кальюлайд. (3 кастрычніка)


  • Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка. (30 верасня)

  • Памёр былы Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, выхадзец з Беларусі. (28 верасня)

  • У Кітаі запрацаваў найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп FAST. (25 верасня)

  • Завяршылася 68-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Эмі»; лепшым камедыйным серыялам названы «Віцэ-прэзідэнт», лепшым драматычным — «Гульня тронаў». (18 верасня)

  • Памёр беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Юрый Хадыка. (11 верасня)

  • Цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў 2016. Беларускі спартыўны функцыянер, насуперак забароне МПК, пранёс сцяг Расіі, дыскваліфікаванай за допінг. (7 верасня)


  • Маці Тэрэза прылічана Каталіцкай царквой да ліку святых. (4 верасня)

  • Памёр прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, які кіраваў краінай больш за 26 гадоў. (2 верасня)

  • У выніку землетрасення ў Італіі загінулі прынамсі 250 чалавек, больш за 350 паранены. (24 жніўня)


  • Завершаны XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. (22 жніўня)

  • У паводцы ў Рэспубліцы Македонія загінуў 21 чалавек. (7 жніўня)

  • У Рыа-дэ-Жанэйра пачаліся XXXI летнія Алімпійскія гульні. (6 жніўня)

  • Памёр беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў. (28 ліпеня)

  • У Мюнхене ў выніку масавых забойстваў загінулі 9 чалавек і яшчэ 32 паранена. (22 ліпеня)

  • У Кіеве ў выніку выбуху ў аўто загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет. (20 ліпеня)


  • Турэцкія ваенныя спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот. (15 ліпеня)

  • У Ніцы на святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі здзейснены тэрарыстычны акт. (14 ліпеня)


  • Тэрэза Мэй стала новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. (13 ліпеня)

  • Ахвярамі сутыкнення цягнікоў у Андрыі (Італія) сталі прынамсі 25 чалавек. (12 ліпеня)

  • Пераможцамі Уімблдонскага турніру ў адзіночных разрадах сталі брытанец Эндзі Марэй і амерыканка Серэна Уільямс. (10 ліпеня)

  • У фінале Еўра-2016 у дадатковы час з лікам 1:0 зборная Партугаліі перамагла зборную Францыі. (10 ліпеня)

  • Адбыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2016 у Амстэрдаме. (6—10 ліпеня)


  • Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Юнона» выйшла на арбіту Юпітэра. (5 ліпеня)

  • У выніку двайнога тэракта ў Багдадзе загінулі 292 чалавекі. (3 ліпеня)

  • У Беларусі адбылася дэнамінацыя нацыянальнай валюты. (1 ліпеня)

  • У стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся тэракт, 43 чалавекі загінулі. (28 чэрвеня)

  • Памерлі беларускія акцёр Расціслаў Янкоўскі і кампазітар Сяргей Картэс. (26 чэрвеня)


  • Зборная Чылі па футболе другі раз запар стала чэмпіёнам Амерыкі, абгуляўшы ў фінале зборную Аргенціны. (26 чэрвеня)

  • Грамадзяне Вялікабрытаніі прагаласавалі за выхад краіны з Еўрасаюза. (23 чэрвеня)


  • Масавае забойства ў гей-клубе ў Арланда стала найбуйнейшым па колькасці ахвяр у гісторыі ЗША з моманту тэрактаў 11 верасня 2001 года. (12 чэрвеня)



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шаблон:Апошнія_навіны/Архіў&oldid=3334547"





Навігацыя
























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.456","walltime":"0.541","ppvisitednodes":"value":4175,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":118157,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":31601,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":8,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":64,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 245.960 1 -total"," 60.35% 148.444 37 Шаблон:Нп5"," 55.34% 136.114 37 Шаблон:Ifsubst"," 20.55% 50.539 23 Шаблон:Нп3"," 7.64% 18.790 4 Шаблон:Num"," 6.32% 15.544 5 Шаблон:Nobr"," 4.95% 12.169 4 Шаблон:Replace"," 4.53% 11.140 5 Шаблон:Iw"," 2.72% 6.699 22 Шаблон:Ref-ru"," 2.58% 6.349 3 Шаблон:Nbsp"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.064","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2093421,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1337","timestamp":"20190307200558","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":197,"wgHostname":"mw1265"););

Popular posts from this blog

ValueError: Error when checking input: expected conv2d_13_input to have shape (3, 150, 150) but got array with shape (150, 150, 3)2019 Community Moderator ElectionError when checking : expected dense_1_input to have shape (None, 5) but got array with shape (200, 1)Error 'Expected 2D array, got 1D array instead:'ValueError: Error when checking input: expected lstm_41_input to have 3 dimensions, but got array with shape (40000,100)ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)ValueError: Error when checking target: expected dense_2 to have shape (1,) but got array with shape (0,)Keras exception: ValueError: Error when checking input: expected conv2d_1_input to have shape (150, 150, 3) but got array with shape (256, 256, 3)Steps taking too long to completewhen checking input: expected dense_1_input to have shape (13328,) but got array with shape (317,)ValueError: Error when checking target: expected dense_3 to have shape (None, 1) but got array with shape (7715, 40000)Keras exception: Error when checking input: expected dense_input to have shape (2,) but got array with shape (1,)

Ружовы пелікан Змест Знешні выгляд | Пашырэнне | Асаблівасці біялогіі | Літаратура | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 змена/ 22697590 Сістэматыкана ВіківідахВыявына Вікісховішчы174693363011049382

Illegal assignment from SObject to ContactFetching String, Id from Map - Illegal Assignment Id to Field / ObjectError: Compile Error: Illegal assignment from String to BooleanError: List has no rows for assignment to SObjectError on Test Class - System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectRemote action problemDML requires SObject or SObject list type error“Illegal assignment from List to List”Test Class Fail: Batch Class: System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectMapping to a user'List has no rows for assignment to SObject' Mystery