Skip to main content

Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912) Змест Мэты і вынікі | Падрыхтоўка і планаванне | Ход экспедыцыі | Вяртанне | Пасля вяртання | Каментарыі | Заўвагі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяКапитан А. С. КучинThe Antarctic ClimateАрхіваванаНарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912)The South Pole: An Account of the Norwegian Antarctic Expedition in the Fram, 1910—1912. Vol. I—IIЭкспедыцыя Амундсена на сайце coolantarctica.comпп

Антарктычныя экспедыцыіРуаль АмундсенАб’екты рэестра Памяць свету


Руаля АмундсенаАнтарктыкуПаўднёвага геаграфічнага полюсаэкспедыцыяй «Тэра Нова»Роберта Фалкана СкотаПаўднёвага Полюса14 снежня1911Руаль АмундсенПаўночна-Заходняга праходуяхце «Ёа»Паўночнага полюсаПірыПаўднёвага полюсаОскара ВістынгаХельмера ХансенаСверэ ХаселяОлафа Б'ёланаТрансантарктычны хрыбетледавіка РосаПаўднёвапалярнага платопаўвострава Эдуарда VIIакіянаграфічныхгляцыялагічныхпланктонаПаўднёвага акіяна«залатога веку» палярных даследаванняў11 чэрвенягідрасамалётамідырыжабляміПершай сусветнай вайныПаўночны полюс1918судне «Мод»мора РосаДжэймс РосЭрэбусТэрорВялікага ледзянога бар’ераБрытанскай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыі на «Дыскаверы»Роберта СкотаЗямлёй Эдуарда VII1902Эрнэст ШэклтанЭдвард Уілсан1908паспрабаваў прабіцца да полюса29 кастрычніка19089 студзеня1909Фрыцьёф НансенНарвежскай палярнай экспедыцыі 1893—1896 гадоўКаралеўскім геаграфічным таварыствеэкспедыцыяй Свердрупа1907Клементу Маркхэму2 красавіка1913АтлантычныЦіхі акіяныСан-Францыскамысе Бараўпакавыя льдыПаўночны полюсстортынгЗШАХокан VIIкаралева МодФрыцьёф Нансен1910АргенцінеПедра КрыстоферсенНовы светРобертам ПірыDaily Mail13 верасня1909Фрэдэрык Кук21 красавікаВільгельм ФільхнерСірасэ НобуДуглас МоўсанРоберта СкотаКапенгагенАлясцыКрысціянііМадэйраІндыйскі акіяныАўстралііШэклтанамБуэнас-АйрэсФрамхеймаВялікдзеньРоберт Скотэкспедыцыі «Тэра Нова»НансенамОта СвердрупамфеноламсмалойрухавікагазыДызельны рухавікСтакгольмекают-кампаніюпомпавентылятарыКамбузлінолеумамцынкавымірухавіком унутранага згарання1896газыводазмяшчэннюПеміканалкагольных напояўчаркагарэлкіпуншу1910ТромсёЛапландыіБергенебарографытэрмографыЦэйса19101 мая2 чэрвеня7 чэрвеняПаўночным морыБрытанскіх астравоўСтакгольма23 ліпеня9 жніўняМадэйру6 верасняпершым плаваннем «Фрама»Ла-МаншаФуншалеКергелене4 кастрычніка1 студзеня19112 студзеняпакавыя льдыМельбурн12 кастрычнікашэльфавага ледавіка Роса4 лютага22 лютага10 лютагабамбукавымітраска11 красавікакрывацёкаў21 красавіка191124 жніўнясаўнаграмафондартсЯлмар ЁхансенсупВялікдзеньпеміканашакаладу31 жніўнянадвор'е8 вераснягарэлка16 вераснясабачая запрэжкапрымусаабмаражэнні20 кастрычнікаЗямлі караля Эдуарда VIIкапітанлейтэнантуэкспедыцыі на «Дыскаверы»20 кастрычніка23 кастрычніка26 кастрычніка5 лістапада9 лістапада11 лістападаТрансантарктычныя горы17 лістападашэльфавага ледавіка19 лістапада18 лістападаледавіку21 лістападагорнай хваробы6 снежня14 снежняХокана VIIЭдуарда VIIцыгарФрэдэрыка КукаРоберта ПірыПаўночнага полюсамарская мілятэадалітабсервацыясекстантагарызонтамнавігатара2 студзеня1912туман5 студзеня7 студзеня19 лістапада26 студзеняяпонская антарктычная экспедыцыя15 лютагаМыс Горн31 сакавікапланктона29 ліпенявостраве Святой Алены19 жніўня5 кастрычніка13 лістападаастравы Прынс-Эдуард24 снежня1911айсбергі28 снежня10 студзеня16 студзеняДугласу Моўсану30 студзеня19127 сакавікаХобарцефунтаўЭрнэст Шэклтан15 сакавіка26 мая15 лістападаДжордж Натаніэль Керзан16 снежня19 снежняВіктара-Эмануіла9 студзеня1913самагубствам11 лютага12 лістападаБуэнас-АйрэсаСан-ФранцыскаПанамскага канала3 кастрычніка2 студзеня191425 сакавікаМантэвідэа16 чэрвеня11 жніўня3 жніўня









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912)


З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нарвежская антарктычная экспедыцыя, 1910—1912)

Jump to navigation
Jump to search


Трэцяе плаванне «Фрама»

Flickr - Riksarkivet (National Archives of Norway) - Fram.jpg
«Фрам» пад ветразямі









Краіна

Flag of Norway.svg Нарвегія
Дата пачатку
3 чэрвеня 1910 года
Дата заканчэння
8 сакавіка 1912 года
Кіраўнік

Руаль Амундсен
Склад

20 чалавек, у тым ліку:


  • Начальнік экспедыцыі, камандзір берагавога атрада Руаль Амундсен

  • Камандзір «Фрама» Торвальд Нільсен

  • Біёлаг — Аляксандр Сцяпанавіч Кучын

  • Каюр — Ялмар Ёхансен

Маршрут

Amundsen Map 2 ru.svg
Крысціянія, Фуншал, Кітовая бухта, Буэнас-Айрэс, Атлантычны сектар Паўднёвага акіяна, Кітовая бухта, Хобарт.
Дасягненні

  • Упершыню ў гісторыі дасягнуты Паўднёвы полюс 14 снежня 1911 года
Адкрыцці

  • Трансантарктычныя горы

  • Ледавік Акселя Хейберга

  • Дэталёва вывучана паверхня шэльфавага ледавіка Роса і Паўднёвапалярнага плато, а таксама паўвострава Эдуарда VII.

  • Шырокі комплекс метэаралагічных дадзеных.

  • Суднавы атрад на «Фраме» зрабіў шэраг важных акіянаграфічных і гляцыялагічных даследаванняў (узятыя 891 проба вады і 190 проб планктону) у Атлантычным сектары Паўднёвага акіяна

Нарве́жская паля́рная экспеды́цыя 1910—1912 гадоў (або Трэ́цяе пла́ванне «Фра́ма») пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена — даследчая экспедыцыя ў Антарктыку, галоўнай мэтай якой было дасягненне Паўднёвага геаграфічнага полюса.


У час экспедыцыі, якая праходзіла ў вострай канкурэнтнай барацьбе з англійскай экспедыцыяй «Тэра Нова» Роберта Фалкана Скота, былі атрыманы важныя навуковыя вынікі. Галоўным дасягненнем Амундсена было заваяванне Паўднёвага Полюса 14 снежня 1911 года. Каманда Скота дабралася да полюса праз 33 дні і загінула на зваротным шляху, не дайшоўшы да базы 264 км.





Мэты і вынікі |


Руаль Амундсен, паводле слоў нарвежскага пісьменніка Тура Санеса, «уяўляў сабой новы тып палярнага даследчыка. Ён не быў навукоўцам, якi займаўся даследаваннем каляпалярных абласцей, як Нансен або Нордэншэльд, ці натхнёным дылетантам, як Андрэ»[1]. Яго галоўнай мэтай былі першаадкрывальніцкія рэкорды, у выніку яму ўдалося вырашыць у 1903—1906 гадах задачу праходжання Паўночна-Заходняга праходу(англ.) бел. на яхце «Ёа»(англ.) бел.. Сапраўдным намерам Амундсена было заваяванне Паўночнага полюса. У аўтабіяграфіі ён пісаў:




Наступнай задачай, якую я задумаў вырашыць, было адкрыццё Паўночнага полюса. Мне вельмі хацелася самому зрабіць спробу, распачатую некалькі гадоў назад доктарам Нансенам, а менавіта — прадрэйфаваць з палярнымі цячэннямі праз Паўночны полюс папярок Паўночнага Ледавітага акіяна. <…> Але вось, калі ўсё ўжо было амаль гатова да адпраўлення, па ўсім свеце распаўсюдзілася вестка аб адкрыцці адміралам Піры Паўночнага полюса ў красавіку 1909 года. Гэта, вядома, было для мяне жорсткім ударам![2]:51—52




У выніку Амундсен, не разлічваючы на спонсарскую падтрымку, адважыўся ў тайне ад усіх радыкальна змяніць уласныя планы, узяўшыся за заваяванне Паўднёвага полюса. 14 снежня 1911 года каманда Амундсена ў складзе (Оскара Вістынга(англ.) бел., Хельмера Хансена(руск.) бел., Сверэ Хаселя(англ.) бел. і Олафа Б'ёлана(нарв.) бел.) дабралася да мэты. Амундсен пісаў:




Не магу сказаць…, што дасягнуў мэты свайго жыцця. Гэта было б ужо занадта відавочнай і адкрытай выдумкай. Лепш… я скажу прама, што, па-мойму, яшчэ ніколі ніхто з людзей не стаяў у пункце, дыяметральна супрацьлеглым мэце яго імкненняў у такім поўным сэнсе слова, як я ў гэтым выпадку. Раён Паўночнага полюса — чаго там! — сам Паўночны полюс вабіў мяне з дзяцінства, і вось я на Паўднёвым полюсе. Сапраўды ўсё навыварат![3]:491






Амундсен. Франтыспіс англійскага выдання кнігі «Паўднёвы полюс». 1912 год.


У навуковым дачыненні экспедыцыя абследавала Трансантарктычны хрыбет, узяўшы некаторыя геалагічныя ўзоры, дапушчэнне Амундсена аб яго працягласці пазней пацвердзілася. Экспедыцыя дэталёва вывучыла паверхню шэльфавага ледавіка Роса і Паўднёвапалярнага плато, а таксама паўвострава Эдуарда VII. Экспедыцыя таксама даставіла шырокі комплекс метэаралагічных дадзеных. Суднавы атрад на «Фраме» зрабіў шэраг важных акіянаграфічных і гляцыялагічных даследаванняў (узятыя 891 проба вады і 190 проб планктона) ў Атлантычным сектары Паўднёвага акіяна[1]:225.


У палітычным сэнсе экспедыцыя прыўнесла шмат праблем у нарвежска-брытанскія адносіны: брытанцы разглядалі Антарктыку як зону свайго прыярытэту, а гібель Скота прывяла да вельмі негатыўнага стаўлення да самога Амундсена[4]:496—502.


Экспедыцыя Амундсена стала пачаткам канца «залатога веку» палярных даследаванняў: магчымасці сабачай запрэжкі як транспартнага і даследчага сродку ў экстрэмальных умовах былі вычарпаныя[5]. Не выпадкова 11 чэрвеня 1914 года Амундсен атрымаў дыплом авіятара, маючы на той час налёт у 20 гадзін[6]:232. У далейшым Амундсен будзе актыўна карыстацца гідрасамалётамі і дырыжаблямі. З пункту гледжання Амундсена, паход да Паўднёвага полюса быў толькі этапам яго арктычнай экспедыцыі, аднак з-за падзей Першай сусветнай вайны ў паход на Паўночны полюс ён выступіў у 1918 годзе на судне «Мод»(англ.) бел.[6]:241.



Падрыхтоўка і планаванне |



Перадгісторыя |



Брытанскія даследаванні ў Антарктыдзе |




Спадарожнікі Шэклтана на 88° 23' пд. ш. 9 студзеня 1909 года. Фота Эрнэста Шэклтана.


Раён мора Роса мог з поўным правам называцца традыцыйным раёнам даследаванняў Вялікабрытаніі, бо яшчэ ў 1841—1842 гадах даследаванні тут праводзіў сэр Джэймс Рос. 27 студзеня 1841 года ён адкрыў два вулканы — Эрэбус і Тэрор(англ.) бел., потым востраў, на якім яны размяшчаюцца, быў названы яго імем. Пасля гэтага Рос правёў свае караблі ўздоўж Вялікага ледзянога бар’ера і дасягнуў бухты, якую ў пачатку ХХ стагоддзя назвалі Кітовай[7]:51-52.


Зноў даследчыкі з’явіліся ў моры Роса ў 1901 годзе ў ходзе Брытанскай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыі на «Дыскаверы» капітана Роберта Скота, якая зазімавала ў праліве Мак-Мёрда. Найбліжэйшы бераг быў названы ім Зямлёй Эдуарда VII. У 1902 годзе Скот, Эрнэст Шэклтан і Эдвард Уілсан паспрабавалі выступіць у першы саначны паход да Паўднёвага полюса і дасягнулі 30 снежня пункта 82° 17' пд. ш.. З прычыны недахопу правіянту і цяжкіх лядовых умоў, экспедыцыянеры вымушаныя былі вярнуцца. Скот не ставіў перад сабой спартыўных задач, разглядаючы гэты паход як выпрабавальны: трэба было выпрабаваць розныя тэхналогіі перамяшчэння па ледзяным покрыве. Скот быў праціўнікам выкарыстання ездавых сабак: лічыў, што яны занадта пражэрлівыя, у Антарктыцы няма дзічыны, каб іх пракарміць і г. д. (Практыка скормлівання іншым сабакам загінулых або наўмысна забітых жывёл, якую выкарыстоўвалі нарвежскія экспедыцыі, была абсалютна непрымальнай для Скота). У той перыяд Скот лічыў, што адзінай цяглавай сілай у паўднёвапалярным паходзе павінны быць людзі[1]:178.


У 1908 годзе Шэклтан паспрабаваў прабіцца да полюса (гэта было галоўнай задачай яго экспедыцыі), выкарыстоўваючы новую тактыку: у сані запрагаліся маньчжурскія нізкарослыя коні (англічане называлі іх «поні»). Аднак неўзабаве яны загінулі ад холаду, і большую частку маршруту ў 2800 км Шэклтану і спадарожнікам давялося ісці пешшу, не выкарыстоўваючы нават лыж. Выйшаўшы з Мак-Мёрда 29 кастрычніка 1908 года, Шэклтан і яго каманда (Фрэнк Уайлд, Эрык Маршал і Джэймсан Адамс) 9 студзеня 1909 года дасягнулі 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы па полюса 180 км (112 міль)[8]:100—101. Яны разведалі трасу на Палярнае плато па ледавіку Бірдмара (названы ў гонар спонсара экспедыцыі)[9]:55.



Праект Нансена |


Фрыцьёф Нансен яшчэ да заканчэння апрацоўкі матэрыялаў Нарвежскай палярнай экспедыцыі 1893—1896 гадоў планаваў нарвежскую экспедыцыю ў Антарктыду. План Нансена быў выкладзены на дакладзе ў Каралеўскім геаграфічным таварыстве. Яшчэ ў 1897 годзе Нансен меркаваў, што паспяховая экспедыцыя да Паўднёвага полюса павінна складацца з двух атрадаў: суднавага і берагавога. Суднавы атрад служыць для транспарціроўкі рыштунку і сабак (лікам каля 100) і выкарыстоўваецца для акіянаграфічных даследаванняў. Берагавы атрад, адшукаўшы базу для зімоўкі, здзейсніць марш-кідок да полюса[1]:181. Экспедыцыя пачала ажыццяўляцца, але «Фрам» здаваўся непрыдатным для новых планаў Нансена (тым больш што судна было занята ў той перыяд экспедыцыяй Свердрупа). У 1899 годзе Колін Арчэр распрацаваў праект новага паўднёвапалярнага судна, але рэалізаваны ён не быў. Далей Нансен быў загружаны навуковай працай і палітыкай, і толькі ў 1907 годзе адважыўся вярнуцца да антарктычных планаў. Ён прыйшоў да высновы, што «Фрам» будзе цалкам прыдатным для экспедыцыі такога роду[1]:183.


У лісце сэру Клементу Маркхэму Нансен апісваў далейшае:





У 1907 годзе я зноў пачаў быў займацца сваёй падрыхтоўкай. Якраз у гэты самы час з’явіўся Амундсен і расказаў мне пра свой план — прайсці на малым судне Берынгавым пралівам да ледзянога берага, высадзіцца на лёд і прадрэйфаваць разам з ім цераз Паўночны Ледавіты акіян. Дрэйфаваць на судне ён баяўся. Я прама сказаў яму, што ўхваліць яго план не магу… Здарся яму вырашыцца на такую ​​экспедыцыю, для гэтага ёсць адна магчымасць — праводзіць яе на «Фраме», які пабудаваны адмыслова для плавання ў льдах. Але тады ўзнікнуць цяжкасці, таму што я сам збіраюся скарыстацца «Фрамам» для сваёй экспедыцыі да Паўднёвага полюса. Тады ён спытаў, ці не пагаджуся я ўзяць яго з сабой перш у маю экспедыцыю, з тым каб пасля ён мог атрымаць «Фрам» для свайго дрэйфу ў Ледавітым моры[1]:183.




Лёс экспедыцыі Амундсена вырашыла хвароба Евы Нансен — жонкі Фрыцьёфа Нансена[10]:287. У лісце Амундсену ад 2 красавіка 1913 года Нансен пісаў:





…Дзеля Вас я прынёс ахвяру, якой не прыносіў нікому з тых, хто жыве на свеце, — адмяніў уласны паход да Паўднёвага полюса, закліканы стаць заключным акордам маёй кар’еры як палярнага даследчыка, і адмовіўся ад «Фрама», каб Вы маглі ажыццявіць свой дрэйф праз Паўночны ледавіты акіян[6]:209.





Падрыхтоўка |



Планы Амундсена да 1909 года. Фінансаванне |


10 лістапада 1908 года план Амундсена быў абвешчаны грамадскасці. Амундсен абвясціў, што экспедыцыя плануецца працягласцю ў 4—5 гадоў. «Фрам» павінен быў адплыць у пачатку 1910 года, перасекчы Атлантычны і Ціхі акіяны, даўкамплектавацца ў Сан-Францыска, каб да жніўня таго ж года быць на мысе Бараў(руск.) бел., адтуль прайсці на поўнач і ўмерзнуць у пакавыя льды, гатовыя вынесці «Фрам» за Паўночны полюс да паўночнага ўзбярэжжа Грэнландыі. Па патрабаванні Нансена 20 красавіка 1907 года стортынг асігнаваў 40 000 крон для пагашэння запазычанасцей Амундсена па экспедыцыі на «Ёа», пасля чаго ў 1907—1908 гадах ён правёў турнэ па ЗША, якое прынесла дастатковую колькасць сродкаў. 11 лістапада кароль Хокан VII і каралева Мод ахвяравалі экспедыцыі 30 000 крон[1]:185. Аднак абвешчаная падпіска не дала дастаткова сродкаў, таму Фрыцьёф Нансен у студзені 1909 года заснаваў спецыяльны камітэт для фінансавання экспедыцыі. Пастановай стортынга ад 9 лютага 1909 года «Фрам» быў перададзены Амундсену, адначасова было асігнавана 75 000 крон для рамонту і аснашчэння судна. Рашэнне было прынята 87 галасамі супраць 34[3]:256.
Агульны бюджэт экспедыцыі быў запланаваны ў 400 000 крон, да 1909 года ўдалося сабраць не больш за 100 000 — чвэрць патрэбнай сумы[1]:185—186. Да мая 1910 года фінансавы дэфіцыт Амундсена дасягнуў 150 000 крон, пры гэтым не было адкуль узяць сродкаў нават для зваротнага рэйса «Фрама». Спонсар нечакана знайшоўся ў Аргенціне: гэта быў магнат-жывёлавод дон Педра Крыстоферсен(руск.) бел., які перасяліўся ў Новы свет у 1876 годзе. Яго брат Крыстафер Крыстоферсен стаў у 1910 годзе нарвежскім паслом у Аргенціне, а да таго займаў пасаду міністра замежных спраў (у 1908—1910 гадах) і быў блізка знаёмы з Нансенам. Дон Педра бясплатна забяспечыў «Фрам» газай і неабходнымі харчамі[1]:200. Тым не менш, Амундсен залез у даўгі і быў вымушаны закласці свой дом за 25 тыс. крон[4]:218—219.



«Палярная гонка» |


Тэрмін «палярная гонка» быў уведзены Робертам Піры ў інтэрв’ю газеце Daily Mail(англ.) бел. 13 верасня 1909 года. У гэтым нумары былі апублікаваныя планы экспедыцыі Скота з каментарыямі вядомых палярнікаў. Піры, акрамя ўсяго іншага, заявіў:




Можаце мне паверыць на слова: гонкі да Паўднёвага полюса, якія пачнуцца паміж амерыканцамі і брытанцамі ў бліжэйшыя сем месяцаў, будуць напружанымі. Ад іх будзе перахапляць дыханне. Такіх гонак свет яшчэ ніколі не бачыў[1]:189.




Амундсен к таму часу ўжо прыняў рашэнне адмовіцца ад паўночнапалярных планаў (хоць бы часова): 1 верасня 1909 года стары сябар і паплечнік Амундсена Фрэдэрык Кук афіцыйна абвясціў аб дасягненні Паўночнага полюса 21 красавіка 1908 года. 7 верасня таго ж года аб дасягненні Паўночнага полюса абвясціў Роберт Піры: паводле яго заявы, гэта адбылося 6 красавіка 1909 года. У прэсе ўпарта мусіраваліся чуткі, што наступнай мэтай Піры будзе Паўднёвы полюс, аналагічныя экспедыцыі рыхтавалі: у Францыі — Жан-Батыст Шарко, у Германіі — Вільгельм Фільхнер, у Японіі — Сірасэ Нобу. Рыхтаваліся экспедыцыі ў Бельгіі і Аўстраліі (Дуглас Моўсан). Ніхто з іх, уключаючы Роберта Скота, не называў канкрэтных дат пачатку экспедыцыі[11]:173. У дзень абвяшчэння Піры, 7 верасня 1909 года, Амундсен выехаў у Капенгаген, дзе тады з лекцыйным турнэ знаходзіўся Кук. Імаверна, у выніку размовы з ім, 9 верасня Амундсен робіць заказ кампаніі «Каралеўскі грэнландскі гандаль» на набыццё 50 ездавых грэнландскіх лаек, 14 поўных камплектаў эскімоскага футравага адзення, палярнага абутку, матэрыялаў для яго рамонту, неапрацаваных аленевых шкур і г. д. Першапачаткова меркавалася ўсё гэта закупіць на Алясцы. Тым самым становіцца зразумела, што па крайняй меры, 9 верасня 1909 года Амундсен адважыўся на штурм Паўднёвага полюса[1]:188.



Новы план Амундсена |


У новых умовах Амундсен вырашыў дзейнічаць скрытна: напярэдадні выхаду ў мора аб яго сапраўдных планах ведалі толькі два чалавекі: камандзір «Фрама» Т. Нільсен і брат-адвакат Леон Амундсен. Новы план выглядаў так: выхад з Крысціяніі не пазней жніўня 1910 года, першы і адзіны заход у порт — на востраве Мадэйра, дзе трэба было абвясціць камандзе сапраўдныя намеры камандзіра. Далей — шлях у Антарктыку праз Атлантычны і Індыйскі акіяны пад ветразямі да Аўстраліі з тым, каб прабіцца да ледзянога бар’ера не пазней новага 1911 года. База была абрана загадзя — Кітовая бухта, у свой час адвергнутая Шэклтанам, які даў ёй імя. Паводле плана высадка каманды павінна была адбыцца 15 студзеня 1911 года. Высадзіўшы зімовачны атрад у 10 чалавек з разабраным домам, 100 сабакамі і запасамі паліва і правіянту на два гады, «Фрам» павінен быў адысці ў Буэнас-Айрэс, які стаў галоўнай базай марскога атрада экспедыцыі. Вярнуцца ён павінен быў у кастрычніку 1911 года, далейшыя планы павінны былі вызначыць на месцы[3]:252.


Задачай берагавога атрада станавілася разведка ледзянога бар’ера да 80° пд. ш. і дастаўка туды максімальнай колькасці правіянту. Склады павінны былі быць нарыхтаваны да пачатку паўднёвай зімы і палярнай ночы — да красавіка 1911 года. Дадаткова трэба было забіць максімальную колькасць цюленяў, каб забяспечыць сабак і людзей свежым мясам на ўсю зіму. Пакінуць базу трэба было як мага раней — у жніўні 1911 года. Курс на полюс павінен быў пракладвацца строга па мерыдыяне. База Амундсена размяшчалася ў 650 км ад базы Скота і амаль на адзін геаграфічны градус шыраты на поўдзень ад яе (на 96 км бліжэй да полюса)[12]:60. Амундсен пісаў:





Я не так ужо дрэнна разлічыў графік, пра гэта кажа заключная фраза майго плана: «…апошнія ўдзельнікі пераходу да полюса вернуцца 25 студзеня». Менавіта 25 студзеня 1912 года мы вярнуліся да Фрамхейма…[3]:256




Усю першую палову 1910 года Амундсен вёў адасоблены лад жыцця, наогул не паказваючыся на публіцы. Неабходныя работы па экспедыцыі вяліся прама на яго віле «Ураніеборг» у Бунефіёрдзе. На Вялікдзень у Нарвегію прыехаў Роберт Скот, каб выпрабаваць маторныя сані для экспедыцыі «Тэра Нова» і сустрэцца з Нансенам і Амундсенам — вядучымі палярнікамі свету, пракансультавацца з імі і абмяняцца інфармацыяй: Скот разлічваў, што яго экспедыцыя ў Антарктыдзе і арктычная каманда Амундсена будуць дзейнічаць паводле адзінага навукова-даследчага плана. Амундсен не адказаў на лісты і тэлеграмы Скота, а таксама на яго тэлефонныя званкі[6]:120—121.



Экспедыцыйнае судна |





Макет «Фрама», які паказвае яго выгляд і ветразі пасля перабудовы.


Рэканструкцыя «Фрама» была рэкамендавана яшчэ ў 1902 годзе Ота Свердрупам, але судна было пастаўлена на прыкол, застаўшыся без усяго паруснага ўзбраення ў пажары 1905 года. Пасля перагавораў паміж кіраўніцтвам ваенна-марской верфі Хортэн і Амундсенам 9 сакавіка 1909 года быў заключаны дагавор аб пераабсталяванні «Фрама»: Колін Арчэр к таму часу адышоў ад спраў, але паспеў правесці 1 чэрвеня 1908 года генеральную рэвізію судна[1]:189. Высветлілася, што ашалёўка кают была папсавана грыбком і пачала гніць. Грыбок пашкодзіў бэлькі верхняй палубы і т. п. Ніжняя палуба добра захавалася, дубовыя канструкцыі гніенне не кранула, але ўсе яловыя панэлі ў трумах былі папсаваны грыбком. Вугальныя ямы таксама былі пашкоджаны гніеннем, тое ж самае тычылася стэпсаў мачт[13]. Восенню 1909 года «Фрам» быў уведзены ў док, корпус быў грунтоўна ачышчаны і цалкам афарбаваны ў чорны колер. Былі выдалены ўсе драўляныя панэлі і ўнутраная ашалёўка корпуса, усе новыя драўляныя часткі былі прамазаны фенолам або смалой. Былі вырабленыя новыя мачты і аснастка, аднак на новыя ветразі не хапіла грошай, і таму «Фрам» адправіўся ў шлях з некамплектам[3]:299.




Дызель «Фрама», выстаўлены ў музеі.


Галоўным змяненнем была замена рухавіка. Паравая машына, якая служыла Нансену і Свердрупу, была заменена чатырохтактным двухцыліндравым дызельным рухавіком з реверсіўнай цягай. Адпаведна, непатрэбнымі аказваліся вугальныя ямы, але патрабаваліся цыстэрны на 90 тон газы і змазачных матэрыялаў, іх размясцілі ў былой кацельні. Бакі запаўняліся праз верхнюю палубу з дапамогай помпы і вентыляў з гарлавінамі. Злучальных труб паміж паліўнымі танкамі не было. Расходны паліўны бак размяшчаўся непасрэдна ў машынным аддзяленні і меў асіметрычную форму[13].


Дызельны рухавік меў вадзяное ахалоджванне. Ён быў пабудаваны ў Стакгольме канструктарам Кнутам Сюндбекам і развіваў 180 к. с. пры 280 аб/мін. Расход газы быў 7¾ унцый на 1 к. с./гадзіну (каля 500 л/сут.). Пры запасе газы ў 90 тон дызель «Фрама» мог безперапынна працаваць 2273 гадзіны (95 сутак), забяспечваючы скорасць 4,5 вузла. Аднак з-за асаблівасцей канструкцыі патрабавалася выкарыстанне маленькай шрубы (5 футаў 9 цаляў = 1,7 м дыяметрам), малаэфектыўнай у штармавое надвор’е. Выхлапныя газы адводзіліся ў трубу, якая праходзіла праз кармавую кают-кампанію. Выхлап рэгуляваўся па кірунку ветру. Ад галоўнага дызеля працавала вялікая трумная помпа(руск.) бел. і вентылятары машыннага аддзялення для працы ў тропіках[13].


Жылыя памяшканні пад кармавой паўпалубай (8 кают і салон) прызначаліся для афіцэраў. Насавая кают-кампанія і жылыя памяшканні ў палубнай надбудове на баку прызначаліся для матросаў. Камбуз(англ.) бел. быў агульны, ежа, якую падавалі ў абодвух салонах, — аднолькавая. Жылыя памяшканні на юце не мелі вентыляцыі і натуральнага асвятлення, таму ў плаванне ў экватарыяльнай зоне пры працуючым дызелі ператвараліся ў душагубку. Насавыя памяшканні былі больш камфартабельнымі для тропікаў, але халоднымі для палярных шырот[3]:300.




Камбуз на «Фраме». Сучасны выгляд.


Цеплаізаляцыя кают была абноўлена: каюты на носе былі абабітыя коркам і двайной драўлянай панэллю з пластом прасмоленага лямца, каюты на карме былі абабітыя коркам. Падлога — усюды пакрыта лінолеумам(ням.) бел.. На носе «Фрама» было ўладкавана спецыяльнае памяшканне для захоўвання мяхоў, акаванае цынкавымі лістамі. За ім размяшчаўся шпілевы адсек, абсталяваны аднацыліндровым рухавіком унутранага згарання. Перадач было дзве: раменная і ланцуговая (меркавалася як аварыйная для высокіх шырот)[13].


Масток быў дапоўнены штурманскай кабінай, якая ацяплялася ад ахалоджвання дызеля. Для ацяплення і асвятлення жылых памяшканняў выкарыстоўвалася газа (200-свечкавыя газакалільныя лямпы «Люкс»). Электраабсталяванне з «Фрама» было дэмантавана яшчэ ў 1896 годзе, бакі для асвятляльнай газы размяшчаліся на кармавой паўпалубе. Была заменена бізань-мачта, якая мела трэшчыну ля стэпса. Са старой бізані быў зроблены новы бушпрыт. Агульная плошча ветразей па праекце — 6640 кв. футаў (616 м²)[13].


Усе ўнутраныя памяшканні судна і пераборкі былі абабітыя трыма слаямі дошак з ізаляцыяй з корку. Фальшборт быў абнесены трывалай сеткай, каб прадухіліць падзенне сабак з палубы. Знутры ён быў зашыты дошкамі. Уся палуба была накрыта тэнтам з адтулінамі для парусных работ. Гэта было неабходна для абароны сабак ад сонца і дажджу ў трапічных шыротах. Для перавозкі сабак палуба была перакрыта дашчанымі шчытамі, размешчанымі ў двух цалях ад асноўнай палубы. Гэта забяспечвала цыркуляцыю паветра, дазваляла трымаць сабак у сухасці нават у штармавое надвор’е і чысціць шчыты ад экскрэментаў[3]:282.


Пасля выхаду з Крысціяніі вясной 1910 года асадка «Фрама» дасягала 17 футаў на носе і 19 футаў 5 цаляў на карме, што адпавядала водазмяшчэнню 1100 т[13].



Рыштунак |



Правіянт і патрэбы каманды |


Амундсен цалкам давяраў вопыту Нансена і свайму ўласнаму. Выбар кансерваў цалкам паўтараў рэкамендацыі Нансена, усе харчы былі старанна запаяныя ў бляшаныя банкі і запакаваныя ў драўляныя скрыні (больш за 900 іх будзе выгружана ў Антарктыдзе). Некаторыя кансервавыя фабрыкі Нарвегіі і ЗША пастаўлялі вялікія партыі сваёй прадукцыі бязвыплатна — у рэкламных мэтах, што было важна для абмежаванага ў сродках Амундсена. Пемікан рабіўся па новым рэцэпце — з даданнем гародніны і аўсянай крупы. Дадзены прадукт прызначаўся для нарвежскай арміі: узброеныя сілы спадзяваліся праверыць новы рацыён у экстрэмальных умовах[3]:256—257. Армія і ў далейшым забяспечвала Амундсена неабходным рыштункам: яму было пастаўлена 200 спісаных коўдраў, з якіх былі пашытыя лыжныя касцюмы. Армія дала ветраахоўныя касцюмы, ніжнюю бялізну, штармавыя касцюмы, боты і чаравікі, а таксама вялікія (усяго 15 на 16 месцаў кожная) і малыя вайсковыя палаткі[3]:260—262.


Для патрэб каманды спонсары далі бібліятэку (каля 3000 тамоў), папяровая прыналежнасці, ігральныя карты, грамафон з наборам запісаў, вялікую колькасць тытунёвых вырабаў і спіртных напояў. Амундсен інакш, чым Нансен, глядзеў на ўжыванне ў экспедыцыях алкагольных напояў:




Пытанне аб алкаголі ў палярных падарожжах абмяркоўвалася часта. Асабіста я лічу алкаголь ва ўмераных колькасцях лекамі для палярнікаў. Гаворка ідзе, вядома, пра людзей, якія знаходзяцца на зімоўцы. Іншая справа — саначныя пераходы. Тут алкаголю не месца, як мы ўсе ведаем па вопыту… трэба лічыцца з вагой рыштунку[3]:264.


Норма спажывання спіртнога складала: чарка + 15 кропель гарэлкі па серадах і нядзелях і шклянка пуншу ў суботу вечарам. Па святах была дабаўка. Пасля штармавых вахт выдавалі пунш[3]:265.



Абсталяванне саначнага паходу |




Амундсен у эскімоскай палярнай вопратцы.


У ліпені 1910 года ў Нарвегію было дастаўлена 100 грэнландскіх лаек. Асновай корму для сабак былі 20 тон сушанай траскі, атрыманай ад аптэкара Фрыца Цапфе з Тромсё. Сабак падзялілі на запрэжкі па дзесяць, падабраўшы туды жывёл, якія добра ладзілі адна з адной. Карміў і трэніраваў запрэжку яе будучы каюр з берагавой каманды. Асабістая запрэжка Амундсена размясцілася на капітанскім мосціку[3]:284.


Экспедыцыя мела 10 нарт канструкцыі Нансена, даўжынёй 3,5 м. Яны былі пабудаваныя з ясеню, аснашчаны стальнымі палазамі і прызначаліся для любых форм рэльефу. Уласная іх вага была роўная 80 кг[3]:266—267. Лыж ўзялі 20 пар (з арэхавай драўніны даўжынёй 2,4 м) — магчыма больш доўгіх для перасячэння расколін у ледавіках і яшчэ 10 пар снежных лыж-ракетак. Кожны палярнік меў два камплекты паходнага адзення: для звышнізкіх (эскімоскія, трохслойны — з аленевых шкур) і ўмерана нізкіх тэмператур — пашыты з ваўняных коўдраў (зверху накідваліся штармоўкі). На ўсякі выпадак ўзялі 250 апрацаваных аленевых шкур з Лапландыі. Абуткам кожны член экспедыцыі павінен быў забяспечыць сябе сам[3]:271.


Навуковым абсталяваннем экспедыцыі займаліся Нансен і прафесар Б. Хеланд-Хансен. «Фрам» быў нанова абсталяваны акіянаграфічным абсталяваннем. Амундсен, Прэструд і Ертсен прайшлі курс акіянаграфіі на біялагічнай станцыі ў Бергене. Метэаралагічным абсталяваннем «Фрам» абсталяваў прафесар Х. Мон, аднак на зімоўцы высветлілася, што барографы і тэрмографы(чэшск.) бел. не пераносяць нізкіх тэмператур (Амундсен пісаў, што тэрмограф у выніку паказваў графік змены тэмператур на камбузе экспедыцыйнай базы[3]:369). Меліся таксама два анероіды і два гіпсатэрмометры. Для геафізічных даследаванняў меўся маятнікавы прыбор. Навігацыйнае абсталяванне ўключала тэадаліт, два секстанты, тры штучныя гарызонты (з іх адзін ртутны), біноклі Цэйса(ням.) бел., чатыры спіртавыя компасы[3]:273.


Істотнай часткай апаратуры быў дом для зімоўкі, пабудаваны ў садзе сядзібы Амундсена ў 1910 годзе братамі Хансам і Ёргенам Стуберудамі, прычым Ёрген быў уключаны ў склад экспедыцыі. Афіцыйна дом называўся для прэсы «Абсервацыйнай будкай», бо план паходу ў Антарктыку хаваўся. Гэта выклікала шмат здзіўлення:





Звычайна пад назіральным пунктам разумеюць адносна простае збудаванне, у якім можна схавацца ад непагадзі і ветру. Наш дом быў капітальным: трайныя сцены, двайная падлога і столь. Мэблёўка — дзесяць зручных ложкаў, пліта і стол, да таго ж з новай цыратай.


— Ну, добра, я яшчэ магу дапусціць, што ім хочацца назіраць у цяпле і з выгодамі, — казаў Хельмер Хансен, — але цырата на стале, гэтага я не разумею[3]:276.




Дом меў памер 8 на 4 м у даўжыню і шырыню, вышыня ад канька даху да падлогі 4 м. Жылы адсек меў плошчу 24 м², там размяшчаўся агульны стол і 10 ложкаў уздоўж сцен (шэсць з аднаго боку і чатыры з другога ў два ярусы)[3]:266.



Каманда |


Амундсен строга падышоў да падбору экіпажа. Ён адбіраў людзей, здольных працаваць у камандзе, якія падпарадкоўвацца строгай дысцыпліне, вопытных лыжнікаў і каюраў, якія прывыклі працаваць ва ўмовах палярных краін[3]:254—255.


Амундсен не хацеў мець у полюснай камандзе навукоўцаў, бо яны маглі б не падпарадкавацца яго аўтарытэту[1]:192—193. На борце «Фрама» не было лекара (самым сур’ёзным захворваннем было абвастрэнне язвы страўніка ў Амундсена). Узамен памочнік камандзіра — Фрэдэрык Яльмар Ертсен прайшоў курс навучання на дантыста:





На дзіва хутка і ўпэўнена Ертсен спраўляўся з самымі складанымі выпадкамі. Ці заўсёды яго лячэнне ішло на карысць пацыенту — гэта іншае пытанне, якое я пакіну без адказу. Зубы ён рваў з спрытам штукара. Раз — ён паказвае пустыя шчыпцы, два — у гэтых шчыпцах ужо тырчыць вялікі карэнны зуб. Мяркуючы па крыках, аперацыя гэтая праходзіла не зусім бязбольна[3]:254—255.




Пры адплыцці ў жніўні 1910 года на борце «Фрама» знаходзіліся 20 чалавек, адзін з іх удзельнічаў у экспедыцыі Нансена, двое — у экспедыцыі Свердрупа, трое — у экспедыцыі Амундсена на «Ёа». Склад берагавога атрада Амундсен абвясціў 1 снежня 1910 года[1]:219.



Берагавы атрад |




  1. Руаль Амундсен (нарв.: Roald Amundsen) — начальнік экспедыцыі, начальнік саннай партыі ў паходзе да Паўднёвага полюса.


  2. Олаф Б'ёланд(нарв.) бел. (нарв.: Olav Bjaaland) — вопытны лыжнік і цясляр.


  3. Оскар Вістынг(англ.) бел. (нарв.: Oscar Wisting) — лыжнік і каюр. Служыў артылерыстам на Хортэнскай верфі. Амундсен узяў яго ў каманду, нягледзячы на тое, што Вістынг не ўмеў хадзіць на лыжах і абыходзіцца з сабакамі, але хутка ўсяму навучыўся.


  4. Ёрген Стуберуд(англ.) бел. (нарв.: Jørgen Stubberud) — цясляр, удзельнік паходу да Зямлі караля Эдуарда VII.


  5. Крысціян Прэструд(англ.) бел. (нарв.: Kristian Prestrud) — лейтэнант ВМФ Нарвегіі, непасрэдны начальнік Вістынга на Хортэнскай верфі, начальнік саннай партыі да Зямлі караля Эдуарда VII. У экспедыцыі праводзіў метэаралагічныя і іншыя вымярэнні.


  6. Ялмар Ёхансен(англ.) бел. (нарв.: Fredrik Hjalmar Johansen) — капітан запаса нарвежскай арміі, удзельнік Нарвежскай палярнай экспедыцыі ў 1893—1896 гадах. Самы вопытны каюр у экспедыцыі.


  7. Хельмер Хансен(англ.) бел. (нарв.: Helmer Hanssen) — лыжнік.


  8. Сверэ Хасель(дацк.) бел. (нарв.: Sverre Hassel) — лыжнік.


  9. Адольф Хенрык Ліндстром(шведск.) бел. (нарв.: Adolf Henrik Lindstrøm) — кок і правіянтмайстар, удзельнік экспедыцый Свердрупа і Амундсена[14][15].


Каманда «Фрама» (суднавы атрад) |



  1. Торвальд Нільсен (нарв.: Thorvald Nilsen) — старшы лейтэнант ВМФ Нарвегіі, камандзір «Фрама», адзіны член каманды, азнаёмлены з сапраўднымі мэтамі экспедыцыі.


  2. Фрэдэрык Яльмар Ертсен (нарв.: Fredrik Hjalmar Gjertsen) — першы памочнік камандзіра, лейтэнант ВМФ Нарвегіі. Выконваў таксама абавязкі суднавага лекара. Першапачаткова Амундсен хацеў узяць памочнікам камандзіра Оле Энгельстада, але ў 1909 годзе той быў забіты маланкай у час даследаванняў атмасферы.


  3. Людвіг Хансен — матрос.


  4. Карэніус Ульсен — кок, юнга (самы малады ўдзельнік экспедыцыі, у 1910 годзе яму было 18 гадоў).


  5. Мартин Рихард Рённе — парусны майстар.


  6. Сандвінг — кок. Быў спісаны на бераг у Фуншале з-за «няўжыўчывага характару»[1]:207.


  7. Кнут Сюндбек — швед па нацыянальнасці, суднавы механік (інжынер, які стварыў дызельны рухавік для «Фрама»), супрацоўнік фірмы Рудольфа Дызеля. Першапачаткова механікам быў Эліясен, але паход у Паўночнае мора паказаў, што ён не спраўляецца з абавязкамі.


  8. Якаб Нётвет — другі механік. Вярнуўся ў Нарвегію з Буэнас-Айрэса ў пачатку 1912 года.


  9. Хальвард Крыстэнсен — матрос, узведзены ў час плавання ў трэцяга механіка, які на практыцы засвоіў спецыяльнасць.


  10. Андреас Бек — матрос, лядовы штурман.


  11. Аляксандр Сцяпанавіч Кучын — біёлаг, акіянограф. У пачатку 1912 года ён вярнуўся ў Расію з Буэнас-Айрэса[16]..

У маі — чэрвені 1910 года ў час акіянаграфічных даследаванняў на борце «Фрама» знаходзіўся нямецкі акіянолаг Адольф Шрор.


У Буэнас-Айрэсе каманда «Фрама» папоўнілася матросамі Хальварсенам, Андэрсанам, Ольсенам і Стэлерам — немцам, які добра гаварыў па-нарвежску[1]:224.



Ход экспедыцыі |



Плаванне чэрвеня—ліпеня 1910 года |




Шляхі канкурыруючых экспедыцый у Антарктыдзе: маршруты Скота (зялёны) і Амундсена (чырвоны).


1 мая 1910 года «Фрам» быў прышвартаваўся ў Акерсхусе ля прычала Гістарычнага музея для загрузкі рыштунку. 2 чэрвеня борт наведала каралеўская пара, якую прымалі Амундсен і Нансен. 3 чэрвеня «Фрам» быў перабазіраваны ў Бунефіёрд, дзе на борт пагрузілі разабраны дом для зімоўкі ў Антарктыцы. Адплылі ў 24:00 7 чэрвеня ў кароткі паход па Паўночным моры і вакол Брытанскіх астравоў — гэта было папярэдняе выпрабаванне суднавага дызеля, у час якога праводзіліся акіянаграфічныя даследаванні. Нансен бачыў адплыццё «Фрама» з акна свайго кабінета і пазней прызнаўся сыну Оду, што гэта быў самы горкі час яго жыцця[1]:197. Моцныя штармы скарацілі плаванне, да таго ж высветлілася, што ўзятая салярка ўтрымлівае занадта шмат цяжкіх фракцый і засмечвае рухавік. Старшы механік Эліясен не спраўляўся. Першая акіянаграфічная станцыя была праведзена 14 чэрвеня, яе праводзілі Кучын і Шрор. Ужо ў ліпені праграма работ была згорнута, а «Фрам» 11 ліпеня вярнуўся ў Берген. Са Стакгольма прыслалі механіка Аспелюнда, які перабраў рухавік нанова. Фірма па гандлі нафтапрадуктамі зрабіла замену саляркі на газу на вельмі льготных умовах[3]:279—280. 23 ліпеня «Фрам» вярнуўся ў Крысціянію прымаць сушаную рыбу, сабак і інш. Тут сапраўдныя мэты экспедыцыі былі адкрыты памочніку камандзіра Ертсену і лейтэнанту Прэструду[1]:200. Эліясен быў спісаны на бераг, яго замянілі Сюндбекам[3]:281.



Шлях у Антарктыку |


9 жніўня «Фрам» адбыў на Мадэйру, куды прыйшлі 6 верасня. У моры Амундсен адразу ж увёў на борце строгую дысцыпліну. Ёхансен пісаў у дзённіку:





15 жніўня. На борце пануюць ваенныя парадкі, якія дзейнічаюць вельмі раздражняльна. <…> Я… міжволі параўноўваю гэты паход з першым плаваннем «Фрама». Тут занадта шмат фармальнасцей, паміж намі няма спаянасці, таварыства, не кажучы ўжо пра такое высокае пачуццё, як сяброўства, якое цалкам неабходнае для такой сур’ёзнай экспедыцыі. Вядома, з часам усё паступова наладзіцца[1]:202—203.




Выходзячы з Ла-Манша, Амундсен адправіў Нансену ліст, які тлумачыць яго сапраўдныя планы, і ліст аналагічнага зместу, адрасаваны каралю. Стаянка ў Фуншале доўжылася да 9 верасня: былі адрамантаваны падшыпнікі грабнога вінта і назапашана 35 т прэснай вады (яе залівалі нават у вялікія шлюпкі і паліўныя бакі). 9 верасня адбыўся інцыдэнт: мясцовыя газеты апублікавалі паведамленні аб паходзе Амундсена да Паўднёвага полюса. А 18:00 Амундсен сабраў каманду і растлумачыў свае сапраўдныя намеры, прапанаваўшы нязгодным вярнуцца на радзіму за яго кошт[1]:208. Хельмер Хансен апісваў гэта так:





Кожны з нас, адзін за адным, быў спытаны, ці згодны ён з гэтым новым для нас планам і ці хоча ён адолець замест Паўночнага полюса Паўднёвы. Вынікам было тое, што ўсе мы, як адзін, адказалі — так. На гэтым прадстаўленне скончылася[1]:208.




А 21:00 9 верасня «Фрам» пакінуў Мадэйру. Наступны прыпынак меркавалася зрабіць на Кергелене, але непагадзь не дазволіла да яго наблізіцца. Пераход ажыццяўляўся павольна: «Фрам» быў капрызным у кіраванні і хісткім суднам, у дадатак на борце было 97 сабак. Экватар перасеклі 4 кастрычніка, але не сталі ўладкоўваць цырымоніі з-за адсутнасці свабоднага месца. За ўвесь час было страчана некалькі сабак: адну змыла за борт у час шторму, некалькі памерла ад хвароб, але астатніх удалося захаваць у форме да ўмераных шырот. 1 студзеня 1911 года быў заўважаны першы айсберг, 2 студзеня экспедыцыя перасекла Паўднёвы палярны круг. Пераход праз пакавыя льды заняў чацвёра сутак (зыходзячы з вятроў і цячэнняў, Нільсен выказаў здагадку, што існуе праход у льдах; здагадка пацвердзілася). 11 студзеня быў заўважаны Вялікі ледзяны бар’ер, 14 студзеня 1911 года «Фрам» увайшоў у Кітовую бухту[3]:314.



Рэакцыя Скота |


Барк «Тэра Нова» прыбыў у Мельбурн 12 кастрычніка 1910 года, дзе была атрымана тэлеграма Леона Амундсена ад 2 кастрычніка: «Маю гонар паведаміць „Фрам“ накіроўваецца Антарктыку. Амундсен». Паведамленне аказала на Скота вельмі цяжкае дзеянне. Раніцай 13-га ён накіраваў тэлеграму Нансену з просьбай аб тлумачэннях, Нансен адказаў: «Не ў курсе справы»[1]:212. Праліва Мак-Мёрда экспедыцыя Скота дасягнула 4 студзеня 1911 года[17]:101.



Зімоўка 1911 года |


Амундсен нічога не ведаў аб прыродзе шэльфавага ледавіка Роса, але меркаваў, вывучаючы карты 1841 і 1908 гадоў, што гэта вобласць мацерыка. Амундсен, Нільсен, Прэструд і Стуберуд правялі папярэднюю разведку: паводле плана зімовачную базу збіраліся будаваць у 18,5 км ад узбярэжжа (10 марскіх міль). У бухце было мноства цюленяў, на якіх адразу ж разгарнулася паляванне. Па ходзе разведкі было вырашана, што база будзе пабудавана ў 4 км ад узбярэжжа[3]:317.


Высадка берагавога атрада прайшла 15 студзеня, к таму часу сабак натуральным чынам стала 116 галоў (з іх 10 сук). Перавозка будаўнічых матэрыялаў праходзіла 15—16 студзеня 1911 года (на ёй былі заняты 80 сабак, якія працавалі ў запрэжцы па 10 праз дзень), пад дах дом быў падведзены ўжо 21 студзеня. Наваселле адсвяткавалі 28 студзеня, перавёзшы больш за 900 скрынь з правіянтам, дом атрымаў імя «Фрамхейм»[1]:219.




«Фрам» і «Тэра Нова» ў Кітовай бухце.


4 лютага Кітовую бухту наведаў лейтэнант Кэмпбел на барцы «Тэра Нова» (ад базы Скота — 650 км). Камандзір Нільсен не стаў сустракаць гасцей, але «Фрам» наведалі сам Кэмпбел і лейтэнант Пенел. Пазней Кэмпбел, Пенел і доктар Левік па запрашэнні Амундсена наведалі «Фрамхейм» і хутка зняліся з месца — даставіць Скоту падрабязнасці[1]:220. Скот пісаў у дзённіку 22 лютага:





Не падлягае сумненню, што план Амундсена з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай нашаму. Амундсен знаходзіцца на 60 міль бліжэй да полюса, чым мы. Ніколі я не думаў, каб ён змог паспяхова даставіць на бар’ер столькі сабак. Яго план ісці на сабаках цудоўны. Галоўнае, ён можа выступіць у шлях у пачатку года, з коньмі ж гэта немагчыма[17]:178—179.




У знешні свет вестка пра сустрэчу экспедыцый-канкурэнтаў прыйшла 28 сакавіка, выклікаўшы бурную рэакцыю ў прэсе[6]:157—158.


10 лютага Амундсен, Ёхансен, Хансен і Прэструд адправіліся на 80° пд. ш. на трох санках, дасягнуўшы месца прызначэння 14-га чысла. Вярнуліся яны 16 лютага, днём раней «Фрам» пакінуў Кітовую бухту[3]:340.


Наступныя паходы групы Амундсена на поўдзень базіраваліся на лагеры 80-й шыраты. Дарогу пазначалі бамбукавымі вехамі з чорнымі сцягамі; калі вехі скончыліся, іх выдатна замяніла сушаная траска. Людзі, якія заставаліся на базе, нарыхтавалі больш за 60 т мяса цюленяў. У выніку трох паходаў (да 11 красавіка) былі закладзеныя склады аж да 82° пд. ш., куды было звезена звыш 3000 кг правіянту, у тым ліку 1200 кг цюленіны, і гаручага. У апошнім (красавіцкім) паходзе начальнік не ўдзельнічаў: ён пакутаваў ад крывацёкаў з прамой кішкі і акрыяў толькі к чэрвеню. Гэта былі наступствы траўмы, атрыманай яшчэ на «Ёа». Камандаваў апошнім паходам Ёхансен, як самы вопытны палярнік у камандзе[18].




Складскія памяшканні «Фрамхейма», абсталяваныя ў ледавіку. На фота — Оскар Вістынг на складе газы.


Палярная ноч на шыраце «Фрамхейма» пачалася 21 красавіка 1911 года і доўжылася да 24 жніўня. Зімоўка праходзіла ў спрыяльнай абстаноўцы, для неабходных работ нарвежцы пабудавалі падснежны гарадок, дзе была нават саўна(руск.) бел., і маглі на некалькі гадзін у дзень адасабляцца. Зімоўшчыкі мелі грамафон і набор пласцінак, у асноўным класічнага рэпертуару. Для забавы служылі карты і дартс, а таксама чытанне (бібліятэчка ўключала 80 кніг). Амундсен успамінаў, што ў «Фрамхейме» асаблівай папулярнасцю карыстаўся дэтэктыў «Экспрэс Рым — Парыж»[19]. Ялмар Ёхансен пісаў у дзённіку:





12 красавіка: мы жывём цяпер сапраўды раскошна, пры добрай ежы і добрых напоях. Сёння падалі цудоўны абед: курыны суп, смажаную цялячую грудзінку, спаржу, на дэсерт — пудынг, з напояў — гарэлку, партвейн, фруктовую ваду, каву і лікёр «Бенедыктын». У дзверы ўжо стукаецца Вялікдзень — наперадзе цэлы тыдзень адпачынку і бесклапотнага жыцця. Сёння вечарам настала чарга мне і Прэструду грунтоўна памыцца: пасля вячэры для дваіх чалавек ёсць магчымасць прыняць у кухні ванну[20].




Усю палярную зіму ішла інтэнсіўная падрыхтоўка да паходу. Б’ёланд, пераканаўшыся, што паверхня ледавіка роўная, паменшыў вагу санак з 80 да 30 кг, — першапачаткова яны прызначаліся для цяжкага рэльефу. Ёхансен усю зіму займаўся ўкладкай правіянту, каб не марнаваць час на яго распакаванне і ўзважванне ў дарозе. Усяго ён расклаў у строгім парадку 42000 аўсяных галет, адкрыў 1321 банку пемікана(англ.) бел., разламаў кавалачкамі 100 кг шакаладу і набіў 203 «каўбасы» сухім малаком[21]. У харчовую скрыню ўкладваліся 5400 галет або 4 рады кавалкаў пемікана. Паколькі яны мелі форму кансервавай банкі (12 см дыяметрам і 5 см вышыні), ромбападобныя прамежкі запаўняліся малочнымі «каўбасамі», а іншая прастора — кавалачкамі шакаладу[22]. Стандартны дзённы рацыён каманды Амундсена ў паходзе складаў: 40 галет (400 г), 75 г сухога малака, 125 г шакаладу і 375 г пемікана, усяго 975 г цвёрдай ежы. Да гэтага варта дадаць мяса цюленяў і сабак, якое таксама ўжывалася рэгулярна. Энергетычная каштоўнасць рацыёну 4560 кілакалорый (у каманды Р. Скота — 4430). Сутачныя энергетычныя выдаткі члена каманды ў Амундсена складалі прыкладна 4500 кілакалорый (5500 кілакалорый у Р. Скота)[23].



Няўдалы выхад да полюса |




Амундсен у эскімоскай палярнай экіпіроўцы. Абутак перароблены пад лыжнае мацаванне Вітфельда — Хёер-Элефсена, якое пакідае пятку свабоднай[24].


Пад канец палярнай ночы Амундсенам кіравала нецярпенне — яго каманда знаходзілася ў 650 км ад групы Скота і на 96 км бліжэй да полюса, таму нельга было судзіць аб умовах надвор’я ў канкурэнтаў (тады яшчэ не было вядома, што ў «Фрамхейме» было халадней, чым на базе Скота. Сярэдняя зімовая тэмпература дасягала ў Амундсена −38 °С, у Скота −27 °С[25], але асноўнай цяглавай сілай у Скота былі коні, што вызначала пазнейшыя тэрміны выхаду). Амундсена асабліва турбавалі весткі аб маторных санках Скота, таму ён вырашыў выступаць 1 верасня 1911 года[18]. Аднак нават за 4 дні да адпраўлення тэмпература не падымалася вышэй −57 °С[26]. Толькі 31 жніўня пацяплела да −26 °С, але далей надвор'е зноў сапсавалася[27].


У каманду ўвайшло 8 чалавек (акрамя Ліндстрома — нязменнага захавальніка базы) з усімі 86 сабакамі, якія перажылі зіму. Першая спроба паходу да Паўднёвага полюса была прадпрынятая 8 верасня 1911 года пры −37 °С. Ёхансен лічыў гэты выхад заўчасным, але абавязаны быў падпарадкавацца. Паход аказаўся няўдалым: пры падзенні тэмпературы да −56 °C лыжы не слізгалі, а сабакі не маглі спаць. Узятая ў паход гарэлка замерзла[28].


Палярнікі вырашылі дабрацца да склада на 80° пд. ш., разгрузіць там нарты і вяртацца ў «Фрамхейм». 16 верасня Амундсен, які меў лепшую сабачую запрэжку, накіраваўся назад на базу, не паклапаціўшыся пра бяспеку сваіх людзей, якія знаходзіліся ў больш складаных умовах. Вяртанне ператварылася ў неарганізаваныя ўцёкі[29]. Інтэрвал часу паміж вяртаннем членаў экспедыцыі ў «Фрамхейм» склаў 6 гадзін, на базе нават не быў запалены ліхтар, каб палегчыць адстаўшым арыентацыю ў прасторы. На гэтым шляху Ёхансен выратаваў менш вопытнага Прэструда ад смерці ў снежнай завеі і на экстрэмальным холадзе −60 °C: у таго ўпала ўся сабачая запрэжка(ням.) бел.. У Ёхансена нават не было палаткі і прымуса(руск.) бел., іх пазычыў яму Хасель. Вынікам былі абмаражэнні ног у трох чалавек, лячэнне якіх было доўгім. Характэрна, што Ёхансена і Прэструда Амундсен сустрэў пытаннем: «Куды вы прапалі?!»[30].


Назаўтра па вяртанні ў «Фрамхейм» Ёхансен, грунтуючыся на сваім вопыце палярных падарожжаў з Нансенам, рэзка раскрытыкаваў кіраўніцтва Амундсена. Раздражнёны апазіцыяй, Амундсен выключыў Ёхансена з палярнай партыі, нягледзячы на ​​тое, што ён быў самым вопытным каюрам экспедыцыі. Адносіны былі сапсаваныя канчаткова: Амундсен і Ёхансен не размаўлялі да самага 20 кастрычніка. Ёхансен разам з Прэструдам і Стуберудам, якія падтрымалі яго, замест прэстыжнага паходу да геаграфічнага полюса былі накіраваны Амундсенам на другарадную экспедыцыю да Зямлі караля Эдуарда VII. Акрамя таго, капітан Ёхансен з гэтага часу быў падпарадкаваны яўна менш падрыхтаванаму трыццацігадоваму лейтэнанту Прэструду[31]. Р. Хантфард параўнаў адносіны Амундсена і Ёхансена з непаразуменнямі Скота і Шэклтана ў экспедыцыі на «Дыскаверы»[32].



Пакарэнне Паўднёвага полюса |





Ледавік Акселя Хейберга(англ.) бел., па якім каманда Амундсена паднялася на Палярнае плато.



Толькі ў кастрычніку 1911 года з’явіліся прыкметы антарктычнай вясны. Тым не менш надвор’е ў сезон 1911—1912 гадоў было анамальна халодным: тэмпературы трымаліся паміж —30 °C і —20 °C, пры норме —15 °C — —10 °C[33].


20 кастрычніка ў шлях адправіліся пяцёра ўдзельнікаў палярнага паходу. У іх былі 4 нарт і 52 сабакі. Ёхансен палічыў, што гэтага рэсурсу не хопіць для паспяховага вяртання. Першага склада на 80° пд. ш. дасягнулі 23 кастрычніка і наладзілі двухдзённы прывал. Пачынаючы з 26 кастрычніка экспедыцыя стала будаваць снежныя піраміды вышынёй каля 2 м для арыентацыі ў прасторы (частая дрэнная пагода на ледавіку Антарктыды наогул прыводзіць да дэзарыентацыі), іх узводзілі праз кожныя 3 мілі. Пачатковыя 180 міль шляху былі размечаныя шастамі са сцягамі і іншымі вехамі. Апошні з закладзеных раней складоў быў дасягнуты 5 лістапада ў густым тумане. Далей шлях праходзіў па невядомай тэрыторыі[34]. 9 лістапада каманда дасягнула 83° пд. ш., дзе быў закладзены вялікі склад для зваротнага шляху. Тут прыйшлося прыстрэліць некалькіх цяжарных сук, якія былі закапаны ў снег пра запас. 11 лістапада сталі бачны Трансантарктычныя горы, самыя высокія вяршыні атрымалі імёны Фрыцьёфа Нансена і дона Педра Крыстоферсена[35]. Тут былі сабраныя і пакінутыя на прамежкавым складзе геалагічныя ўзоры. 17 лістапада каманда падышла да мяжы шэльфавага ледавіка[36], трэба было падымацца на Палярнае плато. Да полюса заставалася 550 км.


Спачатку Амундсен меркаваў скарачаць групу па меры паходу, каб да полюса дабраліся не больш двух чалавек. Не абышлося без скандалу: 19 лістапада Амундсен вырашыў адправіць назад Хаселя і Б’ёланда, пасля чаго апошні поўзаў перад Амундсенам на каленях і вельмі прыніжана прасіў перамяніць рашэнне[37]. Звесткі пра гэтыя падзеі засталіся толькі ў дзённіку Хаселя, Амундсен абмежаваўся ў той дзень апісаннем горных панарам[36].


У апошні рывок на полюс Амундсен браў правіянт на 60 дзён, 30-дзённы запас заставаўся на складзе 84° пд. ш. Сабак да гэтага часу засталося 42. Было вырашана падняцца на плато, забіць 24 сабакі і з 18-ю рушыць да полюса. Па шляху меркавалася забіць яшчэ шэсць сабак, у лагер павінны былі вярнуцца 12 жывёл. Планы цалкам апраўдаліся[36].


Уздым на плато пачаўся 18 лістапада пад гарой Бэці, названай так у гонар старой нянькі Амундсена — шведкі Элізабет Густаўсан. У першы дзень каманда прайшла 18,5 км, падняўшыся на 600 м над узроўнем мора[38]. Вістынг і Хансен разведалі пад’ём па ледавіку вышынёй каля 1300 м, працягласці якога вызначыць не ўдалося (ён атрымаў імя Акселя Хейберга). Далей былі іншыя перавалы вышынёй да 2400 м[39].


21 лістапада быў пройдзены 31 км з пад’ёмам на вышыню 1800 м.




Падводзячы вынік гэтага дня… бачыш, на што здольныя добра трэніраваныя сабакі. І сані заставаліся досыць цяжкімі. Ці трэба гаварыць што-небудзь яшчэ, ці мала аднаго гэтага факта?[40]


Лагер 21 лістапада атрымаў назву «Бойні»: кожны каюр забіваў сваіх сабак, на якіх упаў выбар, Амундсен у гэтым не ўдзельнічаў, узяўшы на сябе абавязкі кока. 24 сабакі былі разабраныя і пахаваныя ў ледавік, а таксама часткова з’едзены на месцы[41]. На кароткі час вызірнула сонца, пасля чаго ўдалося вызначыць, што экспедыцыя дасягнула 85° 36' пд. ш. Двухдзённы адпачынак з багатай ежай падмацаваў сабак, аднак далей каманда сустрэлася з вялізнымі цяжкасцямі, пра што сведчаць дадзеныя гэтым месцам назвы: Чортаў ледавік і Танцпляцоўка д’ябла. Гэта былі зоны глыбокіх расколін на вышыні 3030 м над узроўнем мора і круты ледавік. Выяўленыя далей горы атрымалі імя Хеланд-Хансена. Амундсен непакоіўся: альпінісцкае абсталяванне засталося на складзе ўнізе, але атрымалася знайсці адносна спадзісты ледавік для ўздыму[42].


Тэмпературы ўвесь гэты час трымаліся на ўзроўні −20 °C пры штармавых вятрах, сабакі і члены каманды пакутавалі ад горнай хваробы. Пастаянныя штармавыя вятры прыносілі новыя праблемы. Амундсен пісаў:




Ну і выгляд быў у нас! Вістынг, Хансен і я асабліва пацярпелі падчас апошняга бурану, у кожнага з нас левая шчака ператварылася ў суцэльную больку, з якой сачыліся сукравіцы з гноем[43].[Заўв 1]


6 снежня нарвежцы дасягнулі найвышэйшага пункта на шляху — 3260 м над узроўнем мора — і ў той жа дзень пабілі рэкорд Шэклтана 1909 года. Нервы каманды былі на мяжы: часта разгараліся дробныя сваркі. Сверэ Хасель адкрыта называў у дзённіку Начальніка — «зваднікам», а Вістынга і Хансена — «яго падхалімамі»[44].




На Паўднёвым полюсе. Злева направа: Амундсен, Хельмер Хансен, Сверэ Хасель, Оскар Вістынг.
Фатограф: Олаф Б’ёланд, снежань 1911 года.


Полюса Амундсен і таварышы дасягнулі 14 снежня ў 15:00 па часе «Фрамхейма». Раўніна вакол яго была названа імем Хокана VII (Шэклтан назваў яе ў гонар Эдуарда VII). Заваяванне полюса адсвяткавалі курэннем цыгар, якія былі ў Б’ёланда. Паколькі цыгар было восем — па колькасці першапачатковых удзельнікаў каманды, тры з іх дасталіся Амундсену[45].


З-за вострых дэбатаў, якімі суправаджаліся абмеркаванні справаздач палярных экспедыцый і, у прыватнасці, канкурыруючых сцвярджэнняў Фрэдэрыка Кука і Роберта Піры аб дасягненні імі Паўночнага полюса першымі, Амундсен падышоў да вызначэння геаграфічнага становішча з асаблівай адказнасцю. Амундсен лічыў, што яго прылады дазволяць вызначыць месцазнаходжанне з хібнасцю не лепш чым адна марская міля, таму ён вырашыў «акружаць» полюс лыжнымі прабегамі на адлегласці 10 міль ад разліковага пункта[46].


Паколькі тэадаліт быў пашкоджаны, абсервацыя рабілася з дапамогай секстанта. Сонца за 24 гадзіны зрабіла вакол лагера круг, не хаваючыся за гарызонтам. Выканаўшы вымярэнні і вылічэнні, Амундсен вызначыў, што іх бягучая пазіцыя прыкладна на 5,5 міль (8,5 кіламетраў) аддалена ад матэматычнага пунктf Паўднёвага полюса. Гэта месца было таксама «акружана» на лыжах[47].





Хельмер Хансен і Амундсен вызначаюць свае каардынаты на Паўднёвым полюсе. Добра бачны штучны гарызонт, пакладзены на харчовую скрыню.


17 снежня Амундсен вырашыў, што знаходзіцца ў сапраўдным пункце Паўднёвага полюса і распачаў новы 24-гадзінны цыкл вымярэнняў, прычым кожную абсервацыю выконвалі два чалавекі з дбайнай фіксацыяй у навігацыйным часопісе. Чацвёра з пяці падарожнікаў мелі кваліфікацыю навігатара (акрамя Олафа Б’ёланда)[48].


На гэты раз з вылічэнняў Амундсена вынікала, што група знаходзіцца ў 1,5 мілях (каля 2,4 кіламетраў) ад полюса, і двое экспедыцыянераў пазначылі сцягамі і «атачылі» разліковае месца. Такім чынам, дзеля дакладнасці заваявання Паўднёвы полюс быў «акружаны» экспедыцыяй тройчы. На полюсе была пакінута шаўковая палатка — «Пульхейм» — з лістамі Роберту Скоту і каралю Нарвегіі[49]. Хасель у дзённіку пісаў, што, калі Скот дабярэцца да полюса, яму будзе непрыемна выявіць там палатку з нарвежскім сцягам і вымпелам «Фрама»…[45]


Амундсен пакінуў на Паўднёвым полюсе ліст наступнага зместу[50]:





Дарагі капітан Скот,
паколькі Вы, імаверна, станеце першым, хто дасягне гэтага месца пасля нас, я ласкава прашу накіраваць гэты ліст каралю Хокану VII. Калі Вам спатрэбяцца любыя з рэчаў у гэтай палатцы, не саромейцеся іх выкарыстоўваць. З павагай жадаю Вам шчаслівага вяртання.
Шчыра Ваш, Руаль Амундсен.





Вярталіся хутка: Чортаў ледавік быў дасягнуты 2 студзеня 1912 года, спуск заняў адзін дзень. Надвор’е рэзка сапсавалася: спусціўся туман. У тумане 5 студзеня экспедыцыя ледзь не прапусціла Бойню, якую выпадкова знайшоў Вістынг, наткнуўшыся на ўласную зламаную лыжу[51]. У той жа дзень пачаўся шторм пры тэмпературы −23 °C[51]. Дасягнуты поспех, аднак, не змяніў адносіны членаў каманды ў лепшы бок: аднойчы Б’ёланда і Хаселя сурова адчыталі за храп[52]. Хасель у дзённіку скардзіўся, што Амундсен «заўсёды абірае самы непрыязны і напышлівы тон вымовы»; на той час добрыя адносіны з Начальнікам захаваў адзін толькі Х. Хансен[52].


7 студзеня нарвежцы былі ля падножжа ледніка Акселя Хейберга, у тым жа месцы, якое пакінулі 19 лістапада, на вышыні 900 м над узроўнем мора. Тут каманда прыняла новы распарадак: пасля 28 кіламетраў пераходу рабіўся 6-гадзінны прывал, затым — новы пераход і г. д.[53]. Пасля новага збору геалагічных дадзеных была забіта адна сабака (засталося 11), і ля падножжа ледавіка ў каменнай пірамідзе былі пахаваны 17 л газы ў бітоне і запалкі[54][Заўв 2]. У экспедыцыі было правіянту на 35 дзён шляху і прамежкавыя склады на кожным градусе шыраты. З таго дня экспедыцыянеры кожны дзень елі мяса[55].


У «Фрамхейм» каманда прыбыла ў 04:00 26 студзеня 1912 года з двума нартамі і 11-ю сабакамі. Пройдзеная адлегласць склала крыху менш за 3000 км, такім чынам, за 99 дзён шляху сярэдні пераход склаў 36 км[56]. Палярнікі, якія заставаліся ў «Фрамхейме», паведамілі, што да іх ў госці завітала японская антарктычная экспедыцыя.



Дзейнасць марскога атрада |




Абсервацыя на борце «Фрама».


15 лютага 1911 года «Фрам» пакінуў Кітовую бухту, маючы загад прайсці як мага далей на поўдзень. Максімальны дасягнуты ім пункт быў 78° 41' пд. ш. На той момант «Фрам» быў суднам, якое далей іншых зайшло і на поўначы, і на поўдні[1]:222. Судна ішло ўздоўж Бар’ера Роса і з 17 па 23 лютага прабівалася скрозь пакавыя льды. 11—18 сакавіка «Фрам» вытрымаў моцныя штармы, не несучы ніякіх пашкоджанняў. Мыс Горн абмінулі 31 сакавіка, прыбыўшы ў эстуарыяй Ла-Плата ў першы дзень Вялікадня. Шлях ад Кітовай бухты да Буэнас-Айрэса заняў 62 дні[1]:224.


30 чэрвеня «Фрам» перасёк уласны курс з Хортэна, замкнуўшы тым самым кругасветную дыстанцыю. Капітан Нільсен выдзеліў тры месяцы для выканання акіянаграфічнай праграмы. Да яе выканання прыступілі 11 ліпеня 1911 года. Была абследавана прастора Паўднёвай Атлантыкі паміж Паўднёвай Амерыкай і Афрыкай працягласцю ў 8000 міль, адлегласці паміж акіянаграфічнымі станцыямі складалі 100 міль. Усяго былі праведзены 60 станцый, узятая 891 проба вады і 190 — планктона. Усё гэта было адпраўлена ў Нарвегію для даследаванняў. 29 ліпеня «Фрам» пабываў на востраве Святой Алены. Акіянаграфічную праграму завяршылі 19 жніўня, вярнуўшыся ў Буэнас-Айрэс 1 верасня ў 24:00 па мясцовым часе[1]:226.


Тут каманда сустрэлася з экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера на судне «Дойчланд». У час стаянкі каманда Нільсена была забяспечана ўсім неабходным, уключаючы 50 тыс. л. газы. Акрамя таго, Крыстоферсен паставіў на «Фрам» поўны камплект ветразей і закупіў інвентара і правіянту на гады дрэйфу (Нільсен меў загад Амундсена: калі нешта здарыцца з берагавым атрадам — ісці да Берынгава праліва, пачынаць дрэйф па першапачатковай праграме). Крыстоферсен абавязаўся накіраваць у Кітовую бухту экспедыцыю, калі «Фрам» не з’явіцца ў Аўстраліі ў вызначаны час[1]:231—232.



Вяртанне |




«Фрам» ля Ледзянога бар’ера ў студзені 1912 года.


5 кастрычніка «Фрам» накіраваўся эвакуіраваць атрад Амундсена. У штармавым надвор’і судна развівала максімальную скорасць да 10 вузлоў. 13 лістапада абмінулі астравы Прынс-Эдуард(руск.) бел.. 24 снежня 1911 года з’явіліся першыя айсбергі. Берагоў пакавых льдоў судна дасягнула 28 снежня. 10 студзеня «Фрам» прыбыў у Кітовую бухту. Амундсена пакуль не было. 16 студзеня ў Кітовую бухту ўвайшло японскае судна «Кайнан-Мару», яго камандзір Сірасэ Нобу і лейтэнант Камура пабывалі на «Фраме»[3]:523.


Заваёўнікі Паўднёвага полюса пакінулі «Фрамхейм» для патрэб будучых экспедыцый, забраўшы з сабой 39 сабак (яны былі перададзеныя ў Аўстраліі Дугласу Моўсану[1]:241). 30 студзеня 1912 года ў 20:30 судна пакінула Кітовую бухту ў густым тумане. Пераход праз пакавыя льды заняў 5 тыдняў з сярэдняй скорасцю 2 вузлы. 7 сакавіка 1912 года «Фрам» прышвартаваўся ў Хобарце. Амундсен уласным кодам звязаўся з братам Леонам, паведаміўшы, што ўсе мэты дасягнуты. Аб Скоце ў Аўстраліі не было ніякіх вестак. Леон Амундсен к таму часу прадаў эксклюзіўныя правы на публікацыю матэрыялаў аб Нарвежскай палярнай экспедыцыі лонданскай газеце Daily Chronicle. Ганарар Руаля Амундсена склаў 2000 фунтаў. Цікава, што неацэнную дапамогу ў заключэнні дагавора аказаў Эрнэст Шэклтан[6]:159—160. Паводле ўмоў кантракта Амундсену належала выключнае права публікацыі справаздач і дзённікаў усіх удзельнікаў экспедыцыі. Яны не маглі публікаваць што-небудзь без згоды Амундсена на працягу трох гадоў пасля вяртання[16]


15 сакавіка 1912 года ў Хобарце быў скасаваны кантракт паміж Амундсенам і Ёхансенам, пасля чаго апошні быў адпраўлены ў Нарвегію за свой кошт. 20 сакавіка Амундсен пакінуў экспедыцыю, збіраючыся ў Новую Зеландыю і Аргенціну, «Фраму» належала ісці ў Буэнас-Айрэс рыхтавацца да арктычнай часткі экспедыцыі. Неўзабаве быў заключаны дагавор аб выданні кнігі аб экспедыцыі з выдавецтвам Jacob Dybwads Forlag на 111 тыс. крон — рэкордная па тым часе сума[6]:163. Зноў экспедыцыя ўз’ядналася ў Буэнас-Айрэсе 26 мая. Было вырашана, што «Фрам» застанецца ў Паўднёвай Амерыцы, каманду адправілі на радзіму за кошт дона Педра Крыстоферсена, застаўся толькі Нільсен. Сверэ Хасель выступіў у ролі кур’ера, прывезлі паперы Амундсена на радзіму. Урачыстая сустрэча была ўладкавана ў Бергене 1 ліпеня[6]:175.


Даклад Амундсена ў Геаграфічным таварыстве Нарвегіі быў прачытаны 9 верасня ў прысутнасці дыпламатычнага корпуса і каралеўскага сямейства, «стаўшы самым значным мерапрыемствам Таварыства за ўсе 25 гадоў яго існавання»[6]:180. Нансена пры гэтым не было — ён знаходзіўся ў экспедыцыі на Шпіцбергене[6]:180.


15 лістапада адбыўся скандал у Каралеўскім геаграфічным таварыстве ў Лондане: прэзідэнт Таварыства — лорд Джордж Натаніэль Керзан(ням.) бел. сказаў двухсэнсоўную прамову. Амундсен апісваў гэты эпізод так:





Старанна ўзважваючы словы, лорд Керзон абгрунтаваў запрашэнне мяне ў якасці дакладчыка, прычым асабліва адзначыў тую акалічнасць, што я прыпісваю частку нашага поспеху сабакам, пасля чаго завяршыў сваю прамову словамі: «Таму прапаную ўсім прысутным грымнуць трохразовае „ура“ ў гонар сабак», — ды яшчэ падкрэсліў саркастычны і зневажальны сэнс свайго выказвання заспакойлівым жэстам у мой бок[2]:57.




Некаторае суцяшэнне палярнік атрымаў ад захопленага прыёму ў Парыжы 16 снежня, дзе ён быў узведзены ў афіцэры Ганаровага легіёна, і прыёму ў Рыме 19 снежня з аўдыенцыяй у караля Віктара-Эмануіла[6]:195. Стортынг прызначыў Амундсену ганаровы аклад у 6 000 крон у год, а кожны член экспедыцыі атрымаў яшчэ прэмію ў 4 000 крон[6]:219—220.



Пасля вяртання |




Амундсен у 1913 годзе.


Трыумф Амундсена быў азмрочаны некалькімі смерцямі: 9 студзеня 1913 года скончыў жыццё самагубствам Ялмар Ёхансен[6]:200, а 11 лютага ў Новую Зеландыю прыбыў барк «Тэра Нова» з паведамленнем, што 12 лістапада 1912 года былі знойдзены целы Скота і яго двух таварышаў, якія загінулі ў канцы сакавіка[Заўв 3].


Амундсен казаў у адным з інтэрв’ю:





Я ахвяраваў бы славай і ўсімі грашыма, здолей я такім шляхам зберагчы Скота ад жудаснай гібелі[1]:244.




Амундсен у той перыяд знаходзіўся з лекцыйным турнэ ў ЗША, даўшы больш за 160 выступленняў. У адным з лістоў брату ён паведамляў:





Сумны лёс Скота выклікаў незвычайную цікавасць да маіх дакладаў. Наведвальнасць, якая пачала была падаць, зноў узляцела на недасягальную вышыню[6]:203.




Ім было прынята рашэнне перавесці «Фрам» з Буэнас-Айрэса ў Сан-Францыска сваім ходам, каб працягнуць экспедыцыю па плане 1908 года. З каманды к таму часу выбыў Б’ёлан, які атрымаў ад Амундсена 20 тыс. крон на заснаванне фабрыкі па выпуску лыж (гандлёвая марка «Пульхейм»)[6]:206.


К таму часу прадставілася магчымасць выкарыстоўваць «Фрам» у цырымоніі адкрыцця Панамскага канала. 3 кастрычніка 1913 года «Фрам» пад камандаваннем Т. Нільсена прыбыў у Калон. Паколькі да снежня канал усё яшчэ не быў адкрыты, ад гэтай ідэі Амундсен адмовіўся[6]:221—222. Пераход з Калона назад у Буэнас-Айрэс быў вельмі цяжкі: 100 дзён бесперапынна працягваліся штормы. Драўляная канструкцыя, якая вытрымала дзве арктычныя экспедыцыі і кругасветнае плаванне, была непапраўна сапсаваная трапічнымі шашалямі. Нашэсце насякомых 2 студзеня 1914 года знішчыла ўсе бартавыя запасы правіянту. 18 сакавіка 1914 года памёр матрос Андрэас Бек[6]:226—227. Толькі 25 сакавіка 1914 года «Фрам» прыбыў у Мантэвідэа, маючы патрэбу ў капітальным рамонце.


16 чэрвеня 1914 года старое судна вярнулася ў Хортэн і было пастаўлена на прыкол. «Фрам» з 7 чэрвеня 1910 года два з паловай разы абышоў зямны шар, прайшоўшы 54 тыс. марскія мілі, пераважна — ва ўмераных і экватарыяльных водах. 11 жніўня судна было абследавана класіфікацыйным бюро: гніеннем была папсавана ўся падводная частка судна, унутраная і вонкавая ашалёўка, палуба і палубныя бімсы. Кошт капітальнага рамонту ацэньваўся ў 150 тыс. крон, што прыкладна раўнялася кошту пабудовы «Фрама»[1]:250—251. Амундсен адмовіўся ад урадавай субсідыі, што азначала перапыненне экспедыцыі на нявызначаны тэрмін[1]:251.


З пачаткам Першай сусветнай вайны большая частка пакінутай каманды была прызвана на ваенную службу. 3 жніўня 1914 года Амундсен перадаў свой самалёт «Морыс-Фарман» у дар арміі і прасіўся ў ваенна-паветраную часць[6]:232. У 1917 годзе «Фрам» быў цалкам раскамплектаваны пры падрыхтоўцы новай экспедыцыі Амундсена на «Мод» па ранейшым плане — дрэйф праз Ледавіты акіян з дасягненнем Паўночнага полюса[1]:251.


У 1928 годзе каля «Фрамхейма» заснаваў сваю базу Little America I амерыканскі палярны даследчык Рычард Іўлін Бэрд. Старой базай Амундсена было ўжо немагчыма карыстацца, бо яна была цалкам пахавана пад снегам[57]:165. Паводле непацверджаных дадзеных, участак ледавіка, на якім некалі размяшчаўся «Фрамхейм», у 2000-я гады адкалоўся ў выглядзе айсберга і адплыў у акіян.



Каментарыі |




  1. Амундсен пісаў, што раны Хансена загоіліся толькі ў Хобарце — праз тры месяцы.


  2. Хантфард пісаў, што праз пяцьдзясят гадоў гэты склад быў знойдзены доктарам Ч. Свіцінбэнкам (Charles Swithinbank) — удзельнікам Антарктычнай праграмы ЗША. Бітон быў поўны (Huntford R. The Last Place on Earth. Scott and Amundsen's Race to the South Pole — N. Y.: The Modern Library, 1999. — С. 583.).


  3. Брат Амундсена Леон так пракаменціраваў весткі (Буман-Ларсен, с. 202—203):


    …Экспедыцыя (Скота) арганізоўвалася спосабамі, якія не выклікаюць даверу. Мне здаецца… усе павінны радавацца, што ты ўжо пабываў на Паўднёвым полюсе. Інакш… імгненна сабралі б новую брытанскую экспедыцыю для дасягнення той жа мэты, хутчэй за ўсё не змяніўшы методыку паходу. У выніку катастрофа была б за катастрофай, як гэта было ў выпадку з Паўночна-Заходнім праходам.







Заўвагі |




  1. 1,001,011,021,031,041,051,061,071,081,091,101,111,121,131,141,151,161,171,181,191,201,211,221,231,241,251,261,271,281,291,301,311,32 Саннес Т. Б. «Фрам»: приключения полярных экспедиций / Пер. с нем. А. Л. Маковкина. — Л.: Судостроение, 1991. — ISBN 5-7355-0120-8.


  2. 2,02,1 Амундсен Р. Моя жизнь / Пер. А. и М. Йоргенсен — Л.: Изд-во Главсевморпути, 1937. — Т. V. — (Собрание сочинений).


  3. 3,003,013,023,033,043,053,063,073,083,093,103,113,123,133,143,153,163,173,183,193,203,213,223,233,243,25 Амундсен Р. Южный полюс / Пер. Л. Л. Жданова — Р. Пири. Северный полюс. Р. Амундсен. Южный полюс. — М.: Мысль, 1972.


  4. 4,04,1 Roland Huntford. Scott & Amundsen — Dramatischer Kampf um den Südpol — Heyne, 2000. — ISBN 3-453-17790-8.


  5. Предисловие В. С. Корякина в кн.: Буманн-Ларсен, с. 6.


  6. 6,006,016,026,036,046,056,066,076,086,096,106,116,126,136,146,156,166,17 Буманн-Ларсен, Тур. Амундсен / Пер. Т. В. Доброницкой, Н. Н. Фёдоровой — М.: Молодая гвардия, 2005. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 5-235-02860-0.


  7. Rubin, Jeff Antarctica — Lonely Planet, 2008. — ISBN 9781741045499.


  8. Preston, Diana. A First Rate Tragedy — London: Constable, 1999. — ISBN 0-09-479530-4.


  9. Plimpton, George Ernest Shackleton — DK, 2003. — ISBN 9780789493156.


  10. Нансен-Хейер, Лив. Книга об отце / Пер. с норв — Л.: Гидрометеоиздат, 1973.


  11. Ладлэм, Г. Капитан Скотт / Пер. В. Я. Голанта — 2-е изд. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989.


  12. Gareth Wood, Eric Jamieson South Pole — TouchWood Editions, 1996. — ISBN 9780920663486.


  13. 13,013,113,213,313,413,5 Amundsen, 1912. Appendix I. Напісаны комадарам Крысціянам Бломам.


  14. Амундсен, 1972, с. 280—282


  15. Буманн-Ларсен, 2005, с. 144—147


  16. 16,016,1 Г. А. Брегман. Капитан А. С. Кучин // Ежегодник «Летопись Севера». — Москва: Моск. фил. Геогр. об-ва СССР / Гос. изд-во геогр. лит-ры, 1962. — Т. 3.


  17. 17,017,1 Скотт, Роберт Фолкон. Экспедиция к Южному полюсу / Пер. В. А. Островского — М.: Дрофа, 2007. — ISBN 978-5-358-02109-9.


  18. 18,018,1 Буманн-Ларсен, 2005, с. 149


  19. Амундсен, 1972, с. 383


  20. Саннес, 1991, с. 221


  21. Huntford, 1999, p. 428


  22. Амундсен, 1972, с. 394—395


  23. Huntford, 1999, p. 640


  24. Амундсен, 1972, с. 268


  25. Huntford, 1999, p. 425


  26. Huntford, 1999, p. 443


  27. Huntford, 1999, p. 444


  28. Амундсен, 1972, с. 427


  29. Huntford, 1999, p. 448—449


  30. Буманн-Ларсен, 2005, с. 150


  31. Буманн-Ларсен, 2005, с. 152


  32. Huntford, 1999, p. 429


  33. The Antarctic Climate (англ.) . Antarctic Connection. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011.


  34. Амундсен, 1972, с. 446


  35. Амундсен, 1972, с. 447


  36. 36,036,136,2 Амундсен, 1972, с. 450—451


  37. Буманн-Ларсен, 2005, с. 154—155


  38. Амундсен, 1972, с. 453


  39. Амундсен, 1972, с. 460


  40. Амундсен, 1972, с. 463


  41. Huntford, 1999, p. 493—494


  42. Амундсен, 1972, с. 462


  43. Амундсен, 1972, с. 488


  44. Буманн-Ларсен, 2005, с. 155


  45. 45,045,1 Буманн-Ларсен, 2005, с. 156


  46. Амундсен, 1972, с. 493


  47. Амундсен, 1972, с. 494


  48. Буманн-Ларсен, 2005, с. 154


  49. Амундсен, 1972, с. 495


  50. Huntford, 1999, p. 565


  51. 51,051,1 Амундсен, 1972, с. 507


  52. 52,052,1 Буманн-Ларсен, 2005, с. 157


  53. Амундсен, 1972, с. 509


  54. Амундсен, 1972, с. 510


  55. Амундсен, 1972, с. 511


  56. Амундсен, 1972, с. 517


  57. Stonehouse, Bernard Encyclopedia of Antarctica and the southern oceans — John Wiley and Sons. — 2002. — ISBN 9780471986652.



Літаратура |




  • Собрание сочинений / Пер. А. и М. Йоргенсен — Л.: Изд-во Главсевморпути, 1937. — Т. V.

  • Р. Пири. Северный полюс Р. Амундсен. Южный полюс / Пер. Л. Л. Жданова — М.: Мысль, 1972.

  • Амундсен / Пер. Т. В. Доброницкой, Н. Н. Фёдоровой — М.: Молодая гвардия, 2005. — ISBN 5-235-02860-0.

  • Капитан Скотт / Пер. В. Я. Голанта — 2-е изд. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989.

  • кніга об отце / Пер. с норв — Л.: Гидрометеоиздат, 1973.

  • «Фрам»: приключения полярных экспедиций / Пер. с нем. А. Л. Маковкина — Л.: Судостроение, 1991. — ISBN 5-7355-0120-8.

  • Экспедиция к Южному полюсу / Пер. В. А. Островского — М.: Дрофа, 2007. — ISBN 978-5-358-02109-9.

  • The South Pole: An Account of the Norwegian Antarctic Expedition in the Fram, 1910—1912. Vol. I—II — L.: John Murray, 1912.

  • Scott & Amundsen — Dramatischer Kampf um den Südpol — Heyne, 2000. — ISBN 3-453-17790-8.


Спасылкі |



  • Экспедыцыя Амундсена на сайце coolantarctica.com (англ.)  (Праверана 16 жніўня 2010)






Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Нарвежская_антарктычная_экспедыцыя_(1910—1912)&oldid=3187825"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.696","walltime":"0.909","ppvisitednodes":"value":11830,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":163660,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":36616,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":28,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":49580,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 611.644 1 -total"," 17.76% 108.613 2 Шаблон:Заўвагі"," 14.74% 90.167 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 14.30% 87.485 1 Шаблон:Commonscat"," 13.69% 83.742 1 Шаблон:Навігацыя"," 12.75% 77.986 1 Шаблон:Антарктычныя_экспедыцыі,_1819_—_1922"," 10.44% 63.864 31 Шаблон:Нп3"," 9.61% 58.772 86 Шаблон:Nobr"," 8.23% 50.314 5 Шаблон:Wikidata-link"," 7.34% 44.911 23 Шаблон:Кніга"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.044","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1587670,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1326","timestamp":"20190228212816","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041du0430u0440u0432u0435u0436u0441u043au0430u044f u0430u043du0442u0430u0440u043au0442u044bu0447u043du0430u044f u044du043au0441u043fu0435u0434u044bu0446u044bu044f (1910u20141912)","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B2%D0%B5%D0%B6%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%8D%D0%BA%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%86%D1%8B%D1%8F_(1910%E2%80%941912)","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q8414","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q8414","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2015-03-29T09:52:53Z","dateModified":"2018-08-01T13:30:41Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/1f/Flickr_-_Riksarkivet_%28National_Archives_of_Norway%29_-_Fram.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":343,"wgHostname":"mw1320"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result