Skip to main content

Напалеон I Банапарт Змест Дзяцінства і вучоба | Маладосць | Ваенная кар'ера | На чале імперыі | Страта ўлады | Асабістае жыццё | Матэматыка | Правабаковы рух | Батаніка | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяНапалеон I«Tricolor and crescent»«Napoleon and Persia»«Napoleon»Quattrocchi, Umberto CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 2000.1812. Паход НапалеонаNNDBInternet Movie DatabaseProject GutenbergКиноПоискRKDartistsFind a GraveGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычныШвейцарскі гістарычны (online)ADV1016323690272048a11152515XX95404012008245w553979345641996812694883000050990118586408ITICCUCFIV969770000 0001 2283 82830000 0000 8024 8305n7905493300002929300450992jn2000060414035372777RUNLRAUTH772914RUNLRAUTH770140694RUNLRAUTH772913000042500069017743n950054766520220714737378002733791X106964661500122388

Члены Французскай акадэміі навукНарадзіліся 15 жніўняНарадзіліся ў 1769 годзеАсобыНарадзіліся ў АячаПамерлі 5 маяПамерлі ў 1821 годзеПахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаўКавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёнаКавалеры ордэна Святога апостала Андрэя ПершазванагаКавалеры ордэна Жалезнай кароныКавалеры ордэна Чорнага арлаКавалеры ордэна СланаКавалеры ордэна СерафімаўКавалеры ордэна Залатога рунаІмператары французскія


італфрАячаКорсіка5 мая1821Лонгвудна востраве Святой АленыПершай Французскай Рэспублікі11 лістапада179918 мая1804імператар Французаў18 мая18046 красавіка181420 красавіка22 чэрвеня1815Сто дзёнІталііШвейцарскай КанфедэрацыіРэйнскай КанфедэрацыіКодэкс Напалеонанапалеонаўскіх войнаўЕўропыФранцузскай рэвалюцыіАячаКорсіцыгенуэзскага1799XIX стагоддзяФранцузская імперыяЕўропыРасійская кампанія 1812 годабітве пад Лейпцыгам1813Шостая антыфранцузская кааліцыя1814Эльбабітве пад Ватэрлоа18 чэрвеня1815востраў Святой АленыАтлантычным акіянебрытанскімКарла-Марыя БуанапартэЛетыцыяй РамалінаКорсікаВерсаль17781779Карла БуанапартэЖазэфа1778Атэнефранцузскай мовеБрыен-ле-ШатоКорсікілацінеАляксандр МакедонскіЮлій Цэзаргеаграфіігісторыістратэгіітактыцыфіласофііфр.ПарыжыгідрастатыкаФранцыінямецкую мовуРасійскай манархіі14 лютага1785Валансе17881 верасня178517881788Францыі178920 чэрвеня1792ПарыжыЦюільры10 жніўня1793ФранцыяйАвіньёне1793Англіі1795Полем Барасам17959 сакавіка1796Жазэфіне23 лютага1796Лазар КарноСардзінскага каралеўстваАўстрыіІтальянскі паход Банапарта, 1796-1797Ла-МаншыЕгіпетВялікабрытанііІндыюБлізкім УсходзеТыпу Султанам1798СуэцаТыпу Саіба1798Французскай акадэміі навукразецкага каменя1809Мальты9 чэрвеня1798гаспітальераўФердынанда фон Гомпешпа цу Бальгайма1 ліпеняАлександрыімамлюкамібітве Шубра Хіт21 ліпенябітву ля пірамід1 жніўняГарацыя Нэльсанабітве пры НілеМіжземным моры1799ДамаскСірыяГалілеяЭль-АрышГазаЯфаХайфабубонай чумойАкры25 ліпеняАбукірыПарыжы1799ЕгіпцеІталіігенерал-фельдмаршалаА. В. СувораваФранцыюЖазефа Фушэразагнаў прадстаўнічыя органы і Дырэкторыюрэжым консульства9 лістапада1799Вайна 1812ПарыжаЭльбувостраў Святой АленыНапалеон II Банапарт18111832матэматыцыФранцузскай акадэміі навуклевабаковагаправабаковыБеларусі1804Леціцісавыяафрыканскіхдрэўпялёсткаўтычачак









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Напалеон I Банапарт


З пляцоўкі Вікіпедыя

Jump to navigation
Jump to search




















































Напалеон I
фр.: Napoléon Ier
Напалеон I
Напалеон Банапарт у сваім кабінеце. Давід, масла

Imperial Coat of Arms of France (1804-1815).svg




сцяг

1-ы імператар французаў
(Першая імперыя)

18 мая 1804 — 6 красавіка 1814
20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815
Каранацыя:

2 снежня 1804, Нотр-Дам
Папярэднік:
тытул заснаваны
Пераемнік:

Напалеон II




сцяг


Першы консул Французскай рэспублікі

9 лістапада 1799 — 20 сакавіка 1804
Папярэднік:
пасада заснавана
Пераемнік:
пасада скасавана;
ён сам як імператар Францыі




сцяг


Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі

27 студзеня 1802 — 17 сакавіка 1805
Віцэ-прэзідэнт:
Франчэска Мельці д'Эрыль
Папярэднік:
пасада заснавана
Пераемнік:
пасада скасавана;
ён сам як кароль Італіі




сцяг


кароль Італіі

17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814
Папярэднік:
пасада заснавана;
ён сам як Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі;
Карл V як апошні тытулярны кароль Італіі
Пераемнік:
тытул скасаваны; Віктар Эмануіл II
 
Адукацыя:
  • Ваенная школа[d]
Дзейнасць:

палітык, дзяржаўны дзеяч, афіцэр, ваенны
Член у:
  • Французская акадэмія навук
Веравызнанне:

каталік
Нараджэнне:

15 жніўня 1769(1769-08-15)
Аяча, Корсіка
Смерць:

5 мая 1821(1821-05-05) (51 год)
Лонгвуд, Востраў Святой Алены
Пахаванне:

Востраў Святой Алены, у 1840 годзе перапахаваны ў Дом інвалідаў, Парыж
Род:

Банапарты
Бацька:

Карла Буанапартэ
Маці:

Летыцыя Рамаліна
Жонка:

1) Жазэфіна дэ Багарнэ
2) Марыя-Луіза Аўстрыйская

Дзеці:

ад 2-га шлюбу
сын: Напалеон II
пазашлюбныя
сыны: Шарль Леон Дзенюэль, Аляксандр Валеўскі
дачка: Жазэфіна Напалеона дэ Манталон

 
Аўтограф:

Autograph of Napoleon 1805.png
 
Узнагароды:











Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Святога Андрэя Першазванага

Ordine imperiale della corona di ferro, austria.png
Ордэн Чорнага арла
Кавалер ордэна Слана
Кавалер ордэна Серафімаў

Order of the Golden Fleece Rib.gif

Напалеон I Банапарт (італ. Napoleone Buonaparte, фр. Napoleon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аяча, Корсіка — 5 мая 1821, Лонгвуд, на востраве Святой Алены) генерал французскай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Французскай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 мая 1804 года, імператар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 мая 1804 да 6 красавіка 1814 года. У перыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 года Напалеон Банапарт на нядоўгі час, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасці імператара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швейцарскай Канфедэрацыі і пратэктарам Рэйнскай Канфедэрацыі.


Яго прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, істотна паўплывала на многія сістэмы грамадзянскага права ва ўсім свеце, але перш за ўсё яго ведаюць дзякуючы яго ролі ў войнах Францыі супраць шэрагу кааліцый, так званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаванне над большай часткай кантынентальнай Еўропы і імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Французскай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаванне імператарскай манархіі, гэта значыць аднавіліся некаторыя парадкі зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму поспеху ў войнах, часцяком супраць колькасна перавышаючага ворага, ён лічыцца аднім з найвялікшых палкаводцаў усіх часоў і яго кампаніі вывучаюцца ў ваенных акадэміях у большасці краін свету[1].


Напалеон нарадзіўся ў Аяча на Корсіцы, у сям'і дробнай шляхты генуэзскага паходжання, і прайшоў падрыхтоўку ў якасці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым у часы першай Французскай рэспублікі і правёў паспяховыя кампаніі супраць першай і другой антыфранцузскіх кааліцый. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і паставіў сябе першым консулам дзяржавы, праз пяць гадоў французскі сенат абвясціў яго імператарам. У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя Французская імперыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў (т.зв. напалеонаўскіх войн) з удзелам усіх буйных еўрапейскіх дзяржаў[1].


Цягам крыху больш за дзесяцігоддзе французскія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынентальнай Еўропы шляхам заваёвы ці стварэння саюзаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расійская кампанія 1812 года. Пасля паражэння Напалеона ў бітве пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года Шостая антыфранцузская кааліцыя ўступіла ў Францыю і прымусіла Напалеона адмовіцца ад трона ў красавіку 1814 года. Ён быў адпраўлен у ссылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года, Напалеон быў выслан на востраў Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця пад брытанскім наглядам.




Змест





  • 1 Дзяцінства і вучоба


  • 2 Маладосць


  • 3 Ваенная кар'ера

    • 3.1 Тулон і званне брыгаднага генерала


    • 3.2 Вайна ў Егіпце і Італіі і здабыццё ўлады



  • 4 На чале імперыі


  • 5 Страта ўлады


  • 6 Асабістае жыццё

    • 6.1 Жонкі і дзеці


    • 6.2 Прыёмныя дзеці


    • 6.3 Пазашлюбныя сувязі



  • 7 Матэматыка


  • 8 Правабаковы рух


  • 9 Батаніка


  • 10 Гл. таксама


  • 11 Зноскі


  • 12 Літаратура


  • 13 Спасылкі




Дзяцінства і вучоба |




Маці Напалеона




Бацька Напалеона


Напалеон быў другім сынам карсіканскага шляхціча Карла-Марыя Буанапартэ, ад яго шлюбу з Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасля таго як Корсіка перайшла ў валоданне французаў. Бацька Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойваў незалежнасць айчыны, але пасля яго паражэння выявіў жаданне прызнаць лаяльнасць французскаму ўраду і нават стаў фаварытам французскага намесніка, атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасці дэпутата ад карсіканскай шляхты ў Версаль(1778). Вынікам гэтага пераходу Карла на бок Францыі было тое, што яго другі сын быў прынят (1779) за каралеўскі кошт, у брыенскую ваенную школу.



Маладосць |


Дзякуючы супрацоўніцтву з французамі Карла Буанапартэ атрымалася дамагчыся каралеўскіх стыпэндый для двух старэйшых сыноў, Жазэфа і Напалеона. У той час як Жазэф рыхтаваўся стаць святаром, Напалеону была прызначана ваенная кар'ера. У снежні 1778 года абодва хлопчыка пакінулі востраў і былі ўзяты ў каледж у Атэне, галоўным чынам з мэтай навучання французскай мове, хоць Напалеон усё сваё жыццё гаварыў з моцным акцэнтам. На наступны год Напалеон паступіў у кадэцкую школу ў Брыен-ле-Шато. Сяброў у каледжы ў Напалеона не было, бо ён паходзіў з не дужа багатай сям'і, ды і да таго ж быў карсіканцам, прычым з ярка выяўленым патрыятызмам да роднага вострава і непрыязнасцю да французаў як прыгнятальнікаў Корсікі. Менавіта ў Брыене імя Напалеона Буанапартэ стала вымаўляцца на французскі манер — «Напалеон Банапарт».


Асаблівых поспехаў Напалеон дабіўся ў матэматыцы; гуманітарныя навукі, наадварот, даваліся яму з цяжкасцю. Напрыклад, у лаціне ён быў настолькі слабы, што настаўнікі нават не дапускалі яго да экзаменаў. Акрамя таго, ён рабіў даволі шмат памылак пры напісанні, затое стыль яго стаў нашмат лепшы дзякуючы яго любові да чытання. Больш за ўсё Напалеона цікавілі такія персанажы, як Аляксандр Македонскі і Юлій Цэзар. Ужо з таго ранняга часу Напалеон надзвычай шмат працаваў і чытаў кнігі ў розных галінах ведаў, па геаграфіі, гісторыі, стратэгіі, тактыцы, артылерыйскай справе, філасофіі, любіў ён кнігі пра розныя падарожжы.


Дзякуючы перамозе ў конкурсе «Кара́лі каралевы» ён быў прынят у Каралеўскую кадэцкую школу (фр.: École royale militaire) ў Парыжы. Там ён вывучаў наступныя прадметы: гідрастатыка, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнне, а таксама дзяржаўнае права. Па-ранейшаму ён шакаваў настаўнікаў сваім захапленнем Корсікай і непрыязнасцю да Францыі. Ён нямала біўся ў той час, быў вельмі самотны, сяброў у Напалеона амаль не было. Вучыўся ён у гэты перыяд выдатна, вельмі шмат чытаў, складаючы шырокія канспекты. Аднак, нямецкую мову ён так і не здолеў засвоіць. Пазней ён выказваў вельмі негатыўнае стаўленне да гэтай мовы і дзівіўся, як наогул можна вывучыць хоць адно яе слова. Падобная непрыязнасць да нямецкай мовы шмат у чым спрыяла яго прахалодным адносінам да Расійскай манархіі, значную ролю ў якой выконвалі немцы.


14 лютага 1785 года памёр яго бацька, і Напалеон узяў на сябе ролю кіраўніка сям'і, хоць паводле правіл кіраўніком сям'і павінен быў стаць старэйшы сын, які быў не такім уладным, як яго незвычайны брат. У тым жа годзе ён датэрмінова скончыў адукацыю і пачаў сваю прафесійную кар'еру ў Валансе ў чыне лейтэнанта. У чэрвені 1788 года быў пераведзен у Асон. Каб дапамагчы маці, ён узяў да сябе свайго 11-гадовага брата Луі на выхаванне. Жыў надзвычай бедна, харчаваўся двойчы ў дзень малаком і хлебам. Аднак, Напалеон імкнуўся не паказваць свайго гаротнага матэрыяльнага становішча.



Ваенная кар'ера |


Ваенная служба ў Напалеона пачалася 1 верасня 1785 года ў званні падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі не хапала грошаў і таму ён не мог весці свецкае жыццё, ўзамен гэтага ён аддаваўся чытанню гістарычных і палітычных кніг. Сам ён у гэты час піша гісторыю Корсікі, якую давёў да Паолі. У восень 1788 ён напісаў нарыс разваг аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі Асветніцтва. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788, а потым у час рэвалюцыі ў Францыі, дзе ён уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 ён прыняў удзел у барацьбе партый, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеянняў карсіканскіх улад. 20 чэрвеня 1792, ён выпадкам быў у Парыжы і бачыў, як народ уварваўся ў Цюільры і паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён быў паклаў на месцы чатыры сотні гэтай «канальі», а рэшты б збеглі. 10 жніўня ён бачыў падзенне манархіі; новы ўрад прызначыў яго ў капітаны і ён зноў з'яжджае ў Аяча, праводзіць там каля дзевяці месяцаў, але зараз ён выступае ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аяча абвясціў род Банапартаў здраднікамі (1793) і яго родныя — маці і дзеці вымушаны былі збегчы з вострава; іх дом быў спалены і разрабаваны. З гэтага моманту яго лёс застаецца звязаным з Францыяй.


Ён прымае ўдзел у падаўленні правансальскага паўстання з цэнтрам у Авіньёне супраць Канвенту і яго імя становіцца вядомым ураду.



Тулон і званне брыгаднага генерала |


У канцы жніўня 1793 паўстаў Тулон, які перайшоў на бок Англіі. Кіраўнік французскай артылерыі быў паранен і камісары (сярод іх быў Рабесп'ер), аддалі камандаванне Напалеону. Сваё заданне ён выканаў выдатна: Тулон у снежні быў узяты, за што пераможца быў узведзен у брыгадныя генералы ўжо ў 24-гадовым узросце.


Пасля тэрмідарыянскага перавароту Банапарт з-за сваіх сувязей з Агюстэнам Рабесп'ерам спачатку быў арыштаваны, але пасля вызвалення з-за канфлікту з камандаваннем ён выйшаў у адстаўку, а праз год, у жніўні 1795 года, атрымаў пасаду ў тапаграфічным аддзяленні Камітэта грамадскага выратавання. У крытычны для тэрмідарыянцаў момант ён быў прызначан Полем Барасам яго памочнікам і вызначыўся пры разгоне раялісцкага бунту ў Парыжы ў 1795 годзе, за што быў пераведзены ў чын дывізіённага генерала і прызначан камандуючым войскамі тылу. Менш чым праз год, 9 сакавіка 1796 года, Банапарт ажаніўся з удавой пакаранага пры якабінскім тэроры генерала, графа Багарнэ, Жазэфіне, былой палюбоўніцай аднаго з тагачасных кіраўнікоў Францыі — Бараса. Вясельным падарункам Бараса маладому генералу, як некаторыя лічаць, была пасада камандуючага Італьянскай арміяй (прызначэнне адбылося 23 лютага 1796 года), але прапанаваў Банапарта на гэту пасаду Лазар Карно. Ужо камандуючы Італьянскай арміяй, Напалеон нанёс поўнае паражэнне войскам Сардзінскага каралеўства і Аўстрыі, што праславіла яго як аднаго з лепшых палкаводцаў Рэспублікі[2] (гл. Італьянскі паход Банапарта, 1796-1797).



Вайна ў Егіпце і Італіі і здабыццё ўлады |




Напалеон уваходзіць у Александрыю 3 ліпеня 1798 года. Гіём-Франсуа Кальсон (1800)




Напалеон Банапарт ля Сфінкса. Жан-Леон Жэром (каля 1868)


Пасля двух месяцаў планавання, Банапарт зрабіў выснову, што ваенна-марская моц Францыі яшчэ не была досыць моцнай, каб супрацьстаяць ваенным сілам Англіі ў Ла-Маншы і прапанаваў здзейсніць ваенную экспедыцыю, каб захапіць Егіпет і тым самым падарваць доступ Вялікабрытаніі ў Індыю, дзе яна мела асаблівыя гандлёвыя інтарэсы[3]. Банапарт жадаў стварэння французскай прысутнасці на Блізкім Усходзе, каб мець больш цесныя сувязі з мусульманскімі ворагамі англічанін у Індыі, Тыпу Султанам[4].


Напалеон запэўніў Дырэкторыю, што «як толькі ён захопіць Егіпет, ён будзе наладжваць адносіны з індыйскім князем, з якім разам будзе нападаць на англічан у іх заморскіх уладаннях»[5]. У адпаведнасці з лютаўскім дакладам Тайлерана, які быў зроблен у 1798 годзе: «Маючы базу ў Егіпце, мы вышлем сілы ў 15 тысяч чалавек з Суэца ў Індыю, каб далучыцца да сіл Тыпу Саіба, каб разам прагнаць англічан». Дырэкторыя пагадзіліся з прапановамі напалеонаўскага блоку.


У маі 1798 года Банапарт быў абраны членам Французскай акадэміі навук. У яго егіпецкую экспедыцыю ўвайшла група з 167 вучоных, якая складалася з матэматыкаў, прыродазнаўцаў, хімікаў і геадэзістаў. Навукоўцы зрабілі шэраг важных адкрыццяў, як знаходжанне разецкага каменя. Іхняя праца была апублікавана ў выданні Description de l'Égypte ў 1809 годзе.


Па дарозе ў Егіпет, Банапарт дасягнуў Мальты 9 чэрвеня 1798 года, якая кіравалася рыцарамі ордэна гаспітальераў. Дзвесце рыцараў французскага паходжання не падтрымалі Вялікага магістра Фердынанда фон Гомпешпа цу Бальгайма, і далі зразумець, што яны не будуць ваяваць супраць сваіх суайчыннікаў. Гомпешп здаўся пасля сімвалічнага супраціўлення, і Банапарт захапіў важную ваенна-марскую базу са стратай усяго толькі трох чалавек[6].




Бітва пірамід 21 ліпеня 1798 года. Луі-Франсуа Лежэн (1808)


Генерал Банапарт і яго экспедыцыя здолела выслізгнуць ад праследавання каралеўскага флоту і 1 ліпеня высадзілася ў Александрыі, дзе ўступіла ў бой з мамлюкамі, кіруючай ваеннай кастай Егіпту, у бітве Шубра Хіт. 21 ліпеня французы зноў ўступілі ў бойку ў бітву ля пірамід, каля 24 км ад пірамід. Войскі генерала Банапарта, якія налічвалі каля 25 тысяч салдат, колькасна былі амаль роўнымі, але французы атрымалі рашучую перамогу, страціўшы толькі 29 чалавек, тады як каля 2 тысяч егіпцян былі забіты. Перамога падняла дух французскага войска[7].


1 жніўня брытанскі флот пад камандаваннем Гарацыя Нэльсана захапіў або знішчыў усе акрамя двух французскіх судоў у бітве пры Ніле, і мэта Банапарта на ўмацаванне пазіцый Францыі ў Міжземным моры была сарвана. Ягонай арміі ўдалося атрымаць часовую ўладу ў Егіпце, не зважаючы на тое, што Банапарт сутыкнуўся з колькімі паўстаннямі. У пачатку 1799 года ён здзейсніў паход арміі на Дамаск, гэта значыць у рэгіёны Сірыя і Галілея. Банапарт разам з 13 тысячамі салдат захапіў такія прыбярэжныя гарады, як Эль-Арыш, Газа, Яфа і Хайфа. Напад на Яфу быў асабліва жорсткім. Банапарт, даведаўшыся, многія з абаронцаў былі ваеннапалоннымі, нібыта на ўмоўна-датэрміновым вызваленні, загадаў закалоць штыкамі ці скінуць у воду абарончы гарнізон і 1400 зняволеных, каб захаваць кулі. Мужчыны, жанчыны і дзеці, рабаваліся і забіваліся ў горадзе на працягу трох дзён.


Французскае войска, саслабленае хваробамі, у асноўным бубонай чумой, і збяднелае на прыпасы, было не ў стане абараніць крэпасць Акры і Банапарт вярнуўся з ім у Егіпет ужо ў траўні. Каб паскорыць адступленне, ён загадаў зачумленых салдат атруціць, аднак не ўсе салдаты былі атручаны, а тых, хто застаўся, катавалі туркі. Вярнуўшыся ў Егіпет 25 ліпеня Банапарт перамог асманскае войска, якое дэсантавалася незадоўга да таго ў Абукіры.



На чале імперыі |





Банапарт — першы консул, мастак Дамінік Энгр





Алегарычная выява Напалеона



Крызіс улады ў Парыжы дасягнуў свайго апагею да 1799 годзе, калі Банапарт знаходзіўся з войскамі ў Егіпце. Карумпаваная Дырэкторыя была няздольна захаваць заваяванні рэвалюцыі. У Італіі руска-аўстрыйскія войскі пад камандаваннем генерал-фельдмаршала А. В. Суворава ліквідавалі ўсе набыткі Напалеона, і нават узнікла пагроза іх уварвання ў Францыю. У гэтых умовах папулярны генерал, які вярнуўся з Егіпта, з дапамогай Жазефа Фушэ і абапіраючыся на верную яму армію, разагнаў прадстаўнічыя органы і Дырэкторыю і абвясціў рэжым консульства (9 лістапада 1799).


У 1802 абвешчан пажыццёвым консулам, у 1804 — імператарам. 3 мэтай умацавання новай буржуазнай манархіі Напалеон I Банапарт стварыў імперскае дваранства і пышны імператарскі двор. Ва ўнутранай палітыцы кіраваўся інтарэсамі буржуазіі і заможнага сялянства. У 1804, 1808 і 1810 пры ўдзеле Напалеона распрацован і выдадзен Грамадзянскі, Камерцыйны і Крымінальны кодэксы — т.зв. «Кодэксы Напалеона», што рэгулявалі грамадскія адносіны, ахоўвалі непарушнасць прыватнай маёмасці, стваралі ўмовы для развіцця свабоднай канкурэнцыі і прамысловасці. У ходзе напалеонаўскіх войнаў значна пашырыў сваю імперыю. Але не здолеў перамагчы свайго галоўнага праціўніка — Вялікабрытанію, з якой Францыя знаходзілася ў стане вайны з 1793 (за выключэннем 1802-03). Спробы Напалеона ізаляваць Вялікабрытанію шляхам кантынентальнай блакады не мелі поспеху.


24 чэрвеня 1812 г. Напалеон пачаў вайну супраць Расійскай імперыі (гл. Вайна 1812). У шэрагу аперацый (напр., Бярэзінская аперацыя 1812) асабіста кіраваў войскамі і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Каб заручыцца падгрымкай магнатаў і шляхты ВКЛ і для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі, зацвердзіў Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Ухіліўся ад пацвярджэння акта Генеральнай канфедэрацыі 1812 аб аднаўленні Польскага каралеўства як унітарнай дзяржавы, хоць не пагадзіўся і на стварэнне асобнай Літоўскай канфедэрацыі. У выніку вайны 1812 яго «Вялікая армія» была разгромлена, што выклікала ўздым антыфранцузскага руху ў залежных ад Напалеона краінах.




Напалеон Банапарт пасля адрачэння ў палацы Фантэнбло Поль Дэларош


Пасля паражэнняў у кампаніі 1813-14 і заняцця ў сакавіку 1814 войскамі антыфранцузскай кааліцыі Парыжа адрокся ад трона (6 красавіка 1814).



Страта ўлады |


Саюзнікі-пераможцы захавалі за Напалеонам тытул імператара і аддалі яму ва ўладанне востраў Эльбу. Выкарыстаўшы незадаволенасць французаў рэстаўрацыяй улады Бурбонаў, Напалеон Банапарт высадзіўся 1 сакавіка 1815 г. на поўдні Францыі і да 20 сакавіка 1815 аднавіў сваю ўладу (т.зв. «Сто дзён»). Пасля паражэння пры Ватэрлоа 18.6.1815 зноў адрокся ад трона (22.6.1815). Арыштаваны англічанамі, сасланы на востраў Святой Алены, дзе і памёр.



Асабістае жыццё |



Жонкі і дзеці |


  • 1-я жонка: (з 9 сакавіка 1796, Парыж) Жазэфіна дэ Багарнэ (1763—1814), імператрыца французаў. Дзяцей не мелі. Развяліся 16 снежня 1809 года.

  • 2-я жонка: (з 1 красавіка 1810, Сен-Клу) Марыя-Луіза Габсбург-Латарынгская (1791—1847), эрцгерцагіня Аўстрыйская, імператрыца французаў. Мелі аднаго сына:

Напалеон II Банапарт (1811—1832)



Прыёмныя дзеці |


(дзеці Жазэфіны дэ Багарнэ ад 1-га шлюбу)



  • Яўген дэ Багарнэ (1781—1824), герцаг Лейхтэнбергскі


  • Гартэнзія дэ Багарнэ (1783—1837), герцагіня дэ Сен-Ле, каралева Галандыі

(стрыечная пляменніца першага мужа Жазэфіны дэ Багарнэ)



  • Стэфанія дэ Багарнэ (1789—1860), вялікая герцагіня Бадэнская


Пазашлюбныя сувязі |



  • пазашл. сувязь Элеанора Дзенюэль дэ ла Планье (пам. 1868)
    • Шарль Леон (1806—1881)


  • пазашл. сувязь Марыя Ланчынская, графіня Валеўская (1786—1817)

    • Аляксандр Валеўскі (1810—1868)


  • пазашл. сувязь Альбіна дэ Васаль (у трэцім шлюбе Манталон) (1779—1848)
    • Жазэфіна Напалеонэ дэ Манталон (1818—1819)


Матэматыка |


За заслугі ў матэматыцы Напалеон быў абраны акадэмікам Французскай акадэміі навук. Сярод іншага можна адзначыць:


  • Задача пра роўнастароннія трохвугольнікі, што носіць яго імя.

  • Ён прапанаваў просты спосаб пабудовы квадрата адной лінейкай з дзвюма засечкамі. Развязак гэтай задачы стаў значным крокам доваду магчымасці з дапамогай аднаго цыркуля ці толькі лінейкі з дзвюма засечкамі рабіць любыя пабудовы, што выконваюцца цыркулем і лінейкай без засечак.


Правабаковы рух |


Напалеон ва ўсіх дзяржавах, якія заваяваў і кіраваў, змяніў рух з левабаковага (які дагэтуль лічыўся натуральным) на правабаковы. Гэта захавалася дасюль (таксама ў Беларусі) ва ўсіх тых дзяржавах.



Батаніка |


У 1804 годзе ў гонар Напалеону быў названы від дрэваў Napoleonaea P.Beauv., які ўваходзіць у сямейства Леціцісавыя. Асаблівасць гэтых афрыканскіх дрэў у тым, што іх кветкі не маюць пялёсткаў, але маюць тры колы тычачак, ствараючы вяночкавую структуру[8].



Гл. таксама |


  • Вайна 3-й кааліцыі з Францыяй

  • Караліна Банапарт

  • Марыя Валеўская


Зноскі




  1. 1,01,1 Schom, Alan (1998). «Napoleon Bonaparte» (1. HarperPerennial ed.). New York: HarperPerennial. ISBN 0-06-092958-8.


  2. Напалеон I. Савецкая гістарычная энцыклапедыя


  3. Roberts, Andrew (2001). «Napoleon and Wellington». Weidenfeld and Nicholson. p.xviii. ISBN 0-297-64607-9.


  4. Watson, William (2003). «Tricolor and crescent». Greenwood Publishing Group. p.13-14. ISBN 0-275-97470-7.


  5. Amini, Iradj (2000). «Napoleon and Persia». Taylor & Francis. p.12, ISBN 0-934211-58-2.


  6. McLynn, Frank (1998). «Napoleon». Pimlico. p.175, ISBN 0-7126-6247-2.


  7. Dwyer, Philip (2008). «Napoleon:The Path to Power 1769—1799». Bloomsbury. p.372, ISBN 978-0-7475-6677-9.


  8. Quattrocchi, Umberto CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 2000. — ISBN 0-8493-2677-X, ISBN 978-0-8493-2677-6.(англ.) 



Літаратура |


  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000..


Спасылкі |



  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Напалеон I Банапарт

  • 1812. Паход Напалеона






Lys thick.svg

Каралі і імператары Францыі (987—1870)

Lys thick.svg


Капетынгі (987—1328)




















987

996

1031

1060

1108

1137

1180

1223

1226
  

Гуга Капет

Роберт II

Генрых I

Філіп I

Людовік VI

Людовік VII

Філіп II

Людовік VIII
  



















1226

1270

1285

1314

1316

1316

1322

1328
  

Людовік IX

Філіп III

Філіп IV

Людовік X

Іаан I

Філіп V

Карл IV
  

Валуа (1328—1589)



















1328

1350

1364

1380

1422

1461

1483

1498
  

Філіп VI

Іаан II

Карл V

Карл VI

Карл VII

Людовік XI

Карл VIII
  

















1498

1515

1547

1559

1560

1574

1589
  

Людовік XII

Францыск I

Генрых II

Францыск II

Карл IX

Генрых III
  


Бурбоны (1589—1792)















1589

1610

1643

1715

1774

1792
  

Генрых IV

Людовік XIII

Людовік XIV

Людовік XV

Людовік XVI
  



















1792

1804

1814

1824

1830

1848

1852

1870
  
 — 

Напалеон I
( Першая імперыя,
Банапарты)


Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)


Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)


Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)



Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)

  



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Напалеон_I_Банапарт&oldid=3127342"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.760","walltime":"0.955","ppvisitednodes":"value":5144,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":99723,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":26689,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":27,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":9,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":7512,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":8,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 783.958 1 -total"," 60.62% 475.252 1 Шаблон:Дзяржаўны_дзеяч"," 39.76% 311.738 42 Шаблон:Wikidata"," 24.24% 190.015 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 14.37% 112.625 1 Шаблон:Дзяржаўны_дзеяч/Асабовыя_дадзеныя"," 14.30% 112.135 16 Шаблон:If-wikidata"," 4.48% 35.117 12 Шаблон:ДД_тытул"," 3.19% 24.989 1 Шаблон:Месца_нараджэння"," 3.05% 23.897 4 Шаблон:Str_right"," 2.84% 22.249 1 Шаблон:Зноскі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.354","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5254864,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1333","timestamp":"20190314205252","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":140,"wgHostname":"mw1265"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result