Лацінская мова Змест Пісьмовасць | Гісторыя | Уплыў на іншыя мовы | Характарыстыка | Лацінская мова ў біялогіі | Гл. таксама | Літаратура | Зноскі Спасылкі | НавігацыяЛатинский языкС.М. СТРУКАВА. ЛЕКСІКА ЛАЦІНСКАГА ПАХОДЖАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РАМАНСКІХ МОВАХС.М. СТРУКАВА. ЛЕКСІКА ЛАЦІНСКАГА ПАХОДЖАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РАМАНСКІХ МОВАХп
Мовы і дыялекты паводле алфавітаМёртвыя мовыЛацінская моваМовы набажэнстваўМовы ВатыканаКніжныя мовы
Індаеўрапейскаямёртвая моваіндаеўрапейскай моўнай сям'ііталійскай моўнай групыВатыканакаталіцкай царквыбіялогіімедыцынелацінскікапаЛацінскі алфавітпісьмовасціфалікскайлаціна-фалікская падгрупаокскайумбрыйскайіталійскую галінуіндаеўрапейскай сям’і моўМіжземнамор’імёртвых мосанскрытстаражытнагрэчаская моваЛацыйАпенінскага паўвостраваТыбралацінаміСатрыкасакральнагаэпітафііСцыпіёнаўсенацкайВакхаІталііАпенінскага паўвостраваСіцыліігрэчаская моваПаўночнай АфрыцыІспанііГалііБрытанііГерманііРэцыіПанонііДакііПлаўтЦыцэронаВергіліянайбуйнейшую дзяржавуМіжземнамор’яЕўропыПаўночную АфрыкуМалую АзіюГрэцыяМалая АзіяІталііГалііПірэнейскім паўвостравераманізацыікельтыГалііФранцыяБельгііШвейцарыіпаспяховых паходаўЮлія Цэзарагерманскімі плямёнаміБрытаніюПрынцыпат ранняй імперыіСенекаТацытЮвеналМарцыялАпулейпозняя імперыязаняпадхрысціянскіхАрыгенЦертуліянАўрэлій Аўгусцінмарфалагічныясінтаксічныяраманскіх моўхрысціянская латыньлітургічныямалітвыІеранім СтрыдоснкіБібліюВульгатаТрыдэнтскім саборыстаражытнаяўрэйскайстаражытнагрэчаскайСярэднія вякіфіласофііЭпоха АдраджэнняАндрэаса ВізаліяГабрыеля ФалопіяБарталамея ЭўстахіаІталііЦыцэронаГуманістыТ. МорЭразм РатэрдамскіМ. КапернікФ. БэканІ. НьютанЛацінскі алфавітРэфармацыісекулярызацыялютэранекальвіністыангліканеБібліюфранцузскай мовайВестфальская мірная дамоваАмерыга ВеспучыНовага СветуНерчынская дамоваСпінозаІсаак НьютанМіхаіл ЛаманосаўВялікай французскай рэвалюцыі19 стагоддзіфілалогіі20 стагоддзікаталіцкай царквыЗаходняй ЕўропыПаўднёвай АмерыкіВатыканастаражытнагрэчаскайБеларусіўзмацнення палітычнай сувязіПольшчайстарабеларускую мовулітоўскіялітоўскайпаланізацыяправаслаўнай верыПётр МагілаМялецій СматрыцкіЯн Казімір Пашкевістарабеларуская моваМінскуБабруйскуВіцебскуГроднаМагілёвеНясвіжыНавагрудкуОршыПолацкуМетрыкі Вялікага Княства ЛітоўскагастарабеларускуюўсходнеславянскіхБеларусіМікола ГусоўскіС. БудныСімяон ПолацкіАндрэй ВоланФранцішак КнязнінПруская вайнаЯна ВісліцкагаРадзівіліядаЯна РадванаГраматыка славенскаяІвана УжэвічаІвана МакцыяновічаМіхаіл КарыцкіПтушыны сеймбеларускую мовулацінізмывульгарная латыньраманскай групыітальянская моваАпенінскім паўвостравефранцузскаяаксітанская мовыГаліііспанскаякаталанскаяпартугальскаягалісійскаямірадскаяПірэнейскім паўвостраверэтараманскаяРэцыіШвейцарыіІталіірумынская моваДакііРумыніімалдаўская моваБалканскага паўвостравасардзінскую мовуфранцузскай мовыінфінітыўныяне мелі поспехугерманцаміРэйнДунайКёльннямКобленцнямМозэляРэйнаРэгесбурггорад ВенаМанчэстэрЛанкастэрНьюкаслФосбрукЛінкальнКалчэстэранглаўсаксаўютаўPalatinанглбульбапольскаеіспанскаефранцузскаеітальянскаеДж. РадарыЧыпалінаукраінскіххецкай мовайіндаіранскімікельцкіміназоўнікаўскланеннясклонаўславянскіх мовахаманіміяПрыметнікродаўДзеяслоўчасоўімперфектаперфектаспражэннісказеЕўропыраманскіх мовахбіялогііэпохі АдраджэннястаражытнагрэчаскайЛацінскі алфавіт
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Лацінская мова
Jump to navigation
Jump to search
Лацінская | |
Саманазва: | Lingua Latina |
---|---|
Краіны: | Ватыкан Мальтыйскі ордэн першапачаткова — Старажытны Рым |
Рэгіёны: | Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Блізкі Ўсход, Паўночная Афрыка (у I-V стст.) |
Афіцыйны статус: | Ватыкан |
Арганізацыя, якая рэгулюе: | Рымска-каталіцкая царква |
Вымерла: | Пісьмовая мова выцеснена раманскімі і германскімі мовамі ў XII-XV стст. (ва Усходняй Еўропе ў XVII ст.), у навуцы захоўвалася ў XVIII ст., у біялогіі, медыцыне, правазнаўстве і каталіцтве дагэтуль Вусная мова: развілася ў раманскія мовы к IX-XII стст. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
Індаеўрапейская
| |
Пісьменнасць: | лацініца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | la |
ISO 639-2: | lat |
ISO 639-3: | lat |
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка |
Лаці́нская мова, або лаці́на, таксама латы́нь, (лац.: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай моўнай сям'і (італійскай моўнай групы), якая істотна паўплывала на лексікон многіх моў свету. Афіцыйная мова Ватыкана і каталіцкай царквы. Ужываецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.
Змест
1 Пісьмовасць
2 Гісторыя
2.1 Архаічныя латынь
2.2 Класічная латынь
2.3 Посткласічная латынь
2.4 Позняя латынь
2.5 Сярэднявечная латынь
2.6 Латынь у Новы час
2.7 Латынь у Беларусі
3 Уплыў на іншыя мовы
3.1 Уплыў на беларускую мову
4 Характарыстыка
4.1 Фанетыка мовы
4.2 Граматыка мовы
4.3 Вымаўленне
4.4 Лексіка мовы
5 Лацінская мова ў біялогіі
6 Гл. таксама
7 Літаратура
8 Зноскі
9 Спасылкі
Пісьмовасць |
|
|
Літары C і K абедзве азначаюць /k/. У архаічных надпісах С звычайна выкарыстоўваецца перад І і Е, у той час як К выкарыстоўваецца перад А. Аднак у класічны час выкарыстанне К было абмежавана вялікім спісам спрадвечна лацінскіх слоў; у грэчаскіх запазычаннях капа (Κκ) заўсёды перадаецца літарай С. Літара Q дазваляе адрозніваць мінімальныя пары /k/ і /kʷ/, напрыклад cui /kui̯/ і qui /kʷiː/.
- У ранняй латыні С азначала две розныя фанемы /k/ і /g/. Пазней была ўведзена асобная літара G, аднак напісанне С захавалася ў скарачэннях шэрага старажытнарымскіх імён, напрыклад Gāius (Гай) скарочана пісалася C., а Gnaeus (Гней) як Cn.
- У класічнай латыні літары I і V (назва: ū) азначалі як галосныя /i/ і /u/, так і зычныя (дакладней, паўгалосныя) /j/ і /w/. У Сярэднявякоўі была уведзена розніца Ii/Jj і Uu/Vv, якая і зараз пры выданні лацінскіх тэкстаў з’яўляецца неабавязковай. Часта выкарыстоўваюцца толькі Ii, Uu, Vv, часам — Ii и Vu.
- Літары Y і Z былі ўведзены ў класічную эпоху дзеля запісу слоў грэчаскага паходжання, літара W была ўведзена ў Сярэднявякоўі дзеля запісу слоў германскага паходжання.
- Паўгалосны /j/ рэгулярна падвойваўся паміж галоснымі, але гэта не паказвалася пісьмова. Перад галосным І паўгалосны І не пісаўся наогул, напрыклад /ˈrejjikit/ ‘кінуў назад’ часцей пісалася reicit, а не reiicit
Лацінскі алфавіт з’яўляецца асновай пісьмовасці многіх сучасных моў.
Гісторыя |
Лацінская мова разам з фалікскай (лаціна-фалікская падгрупа), разам з окскай і умбрыйскай мовамі складала італійскую галіну індаеўрапейскай сям’і моў. У працэсе гістарычнага развіцця старажытнай Італіі лацінская мова выціснула іншыя італійскія мовы і з часам заняла дамінантнае становішча ў заходнім Міжземнамор’і. У цяперашні час адносіцца да ліку так званых мёртвых моў, як старажытнаіндыйскі санскрыт, старажытнагрэчаская мова.
У гістарычным развіцці лацінскай мовы адзначаецца некалькі этапаў, якія характэрны з пункту гледжання яе ўнутранай эвалюцыі і ўзаемадзеяння з іншымі мовамі.
Архаічныя латынь |
З’яўленне латыні як мовы адбылося у сярэдзіне ІІ тысячагоддзя да н.э. У пачатку І тыс. да н.э. на лацінскай мове размаўляла насельніцтва невялічкай вобласці Лацый (лац. ‘’Latium’’), што размешчана на захадзе сярэдняй часткі Апенінскага паўвострава, па ніжэйшай плыні Тыбра. Племя, што жыло ў лацыі, звалося лацінамі (лац. ‘’Latini), яе мова - лацінская. Цэнтрам гэтай вобласці стаў горад Рым (лац. ‘’Roma), з-за якога ўсе плямёны, што аб’ядналіся вакол яго, сталі зваць сябе рымлянамі (лац. ‘’Romani).
Наболей раннія пісьмовыя крыніцы на лацінскай мове маюць дачыненне, меркавана, да канца 6 - пачатка 5 стагоддзя да н.э. Гэта знойдзены ў 1978 годзе надпіс са старажытнака горада Сатрыка (50 кіламетраў на поўдзень ад Рыма), які датуецца канцом 6 стагоддзя да н.э., і урывак сакральнага надпісу на абломку чорнага камня, які знойдзены ў 1899 годзе пры раскопках рымскага форума, які адносіўся да 500 года да н.э. Да старажытных помнікаў архаічнай латыні адносяцца таксама і шматлікія надпісы на могілках і афіцыйныя дакументы 3 - пачатка 2 стагоддзя да н.э., з якіх найболей вядомыя эпітафіі рымскіх палітычных дзеячаў Сцыпіёнаў і тэкст сенацкай пастановы аб свяцілішчах бога Вакха.
Паступовае распаўсюджванне лацінскай мовы за межы Рыма і выцясненне іншых моў старажытнай Італіі пачынаецца з 4—3 стст. да н. э. Лацінізацыя Апенінскага паўвострава (за выключэннем поўдня Італіі і Сіцыліі, дзе захоўвалася грэчаская мова) у асноўным скончылася к 1 ст. да н. э. Далейшыя заваяванні рабаўладальніцкага Рыма прывялі да распаўсюджвання лацінскай мовы ў Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, Галіі, Брытаніі, прырэйнскай Германіі, у Рэцыі, Паноніі і Дакіі.
Найбуйнейшым прадстаўніком архаічнага перыяду ў галіне літаратурнай мовы з’яўляецца старажытнарымскі камедыёграф Плаўт (каля. 245—184 да н. э.), ад якога да нашага часу дайшло 20 камедый цалкам і даўна - урыўкамі. Аднак, трэба адзначыць, што слоўнікавы склад камедый Плаўта і фанетычная структура яго мовы ўжо набліжаецца да норм класічный латыні 1 стагоддзя да н.э.
Класічная латынь |
Класічная (”залатая”) латынь - літаратурная мова, якая дасягнула найвышэйшай выразнасці і сінтаксічнай стромкасці ў празаічных творах Цыцэрона (106 - 43 да н.э.) і ў паэтычных творах Вергілія (70 - 19 да н.э.) і Авідзія (43 да н.э. - 18 н.э).
Перыяд фарміравання і росквіту класічнай лацінскай мовы быў звязаны з ператварэннем Рыма ў найбуйнейшую дзяржаву Міжземнамор’я, якая падпарадкавала сабе значную частку Еўропы, Паўночную Афрыку і Малую Азію. Ва ўсходніх правінцыях рымскай дзяржавы (Грэцыя, Малая Азія) была шырока распаўсюджава грэчаская мова і высокаразвітая грэчаская культура, лацінская мова не атрымала шырокага распаўсюду. Інакш справа складвалася ў заходнім Міжземнамор’і. На канец 2 стагоддзя да н.э. лацінская мова пануе на ўсёй тэрыторыі Італіі, а хутка распаўсюджваецца ў Галіі, на Пірэнейскім паўвостраве. Праз рымскіх салдат і гандляроў лацінская мова атрымлівае выхад у масы і аказваецца найболей эфектыўным сродкам раманізацыі захопленых тэрыторый.
Лацінскія фразы Non tam praeclare est scire Latine, quam turpe nescire |
Не так ухвальна ведаць лацінскую мову, як ганебна не ведаць яе. |
Пры гэтым найболей актыўна раманізуюцца бліжэйшыя суседзі рымлян - кельты, якія жылі на тэрыторыі Галіі (сучасная Францыя), Бельгіі, Швейцарыі. Заваяванне Галіі пачалося яшчэ ў другой палове 2 стагоддзя да н.э. і скончылася ў канцы 50-х гг. да н.э. у выніку паспяховых паходаў Юлія Цэзара. Тады ж рымскія войскі упершыню шчыльна сутыкнуліся з германскімі плямёнамі, якія так і не здолелі захапіць, у выніку чаго тыя пазбеглі раманізацыі, а іх мовы далі пачатак усім германскім мовам сучаснай Еўропы. Цэзар таксама здзеснівае два паходы ў Брытанію, аднак гэтыя кароткія экспедыцыі не мелі сур’ёзных наступстваў. Толькі ў 1 стагоддзі нашай эры рымляне здолелі далучыць Брытанію да сваёй імперыі.
Посткласічная латынь |
Ад класічнай латыні прынята адрозніваць мову рымскай мастацкай літаратуры так званага посткласічнага (”срэбранага”) перыяду, які храналагічна супадаў з 1-2 стагодзямі н.э. (так званы Прынцыпат ранняй імперыі). Сапраўды, мова празаічных пісьменнікаў і паэтаў таго часу (Сенека, Тацыт, Ювенал, Марцыял, Апулей) адрозніваецца значнай самабытнасцю ў выбары стылёвых сродкаў. Але, паколькі нормы граматычнага строю лацінскай мовы, якія былі распрацаваны цягам класічнага перыяду, не парушаюцца, то дзяленне на класічную і посткласічную латынь мае хутчэй літаратуразнаўскае, чым лінгвістычнае значэнне.
Позняя латынь |
У якасці асобнага перыяда ў гісторыі латыні вылучаюць познюю латынь, якая храналагічна супадае з 3 - 6 стагоддзмі (позняя імперыя, яе заняпад і ўзнікненне варварскіх дзяржаў). У творах пісьменнікаў гэтага перыяду (пераважна гісторыкаў і хрысціянскіх багасловаў, такіх як Арыген, Цертуліян, Аўрэлій Аўгусцін) з’яўляюцца марфалагічныя і сінтаксічныя нормы, якія рыхтуюць пераход ад латыні да раманскіх моў.
Сярэднявечная латынь |
Сярэднявяковая, або хрысціянская латынь, - гэта найперш літургічныя (рэлігійныя) тэксты - гімны, спевы, малітвы. У канцы 4 стагоддзя Іеранім Стрыдоснкі пераклаў Біблію на лацінскую мову. Гэта пераклад, вядомы пад назвай «Вульгата» быў прызнаны раўнацэнным арыгіналу на каталіцкім Трыдэнтскім саборы ў 16 стагоддзі. З таго часу латынь, нароўні са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовамі лічыцца адной з сакральных моў Бібліі.
Лацінская мова ў Сярэднія вякі стала міжнароднай мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова літаратуры.
Латынь у Новы час |
Эпоха Адраджэння пакінула нам вялікую колькасць навуковых прац на лацінскай мове. Гэта медыцынскія трактаты медыкаў італьянскай школы 16 стагоддзя: «Аб будове чалавечага цела» Андрэаса Візалія (1543), «Анатамічныя назіранні» Габрыеля Фалопія (1561), «Анатамічныя творы» Барталамея Эўстахіа (1552) і інш.
Латынь Сярэдніх вякоў даволі далёка адыйшла ад класічных твораў рымлян, і ў 14 стагоддзі ў Італіі пачаўся рух за вяртанне да ўзорнай старажытнай латыні Цыцэрона, у супрацьлегласць латыні царквы і ўніверсітэтаў, якую гуманісты з пагардай звалі «куханнай латынню». Гуманісты актыўна размаўлялі і пісалі на лацінскай мове: Т. Мор, Эразм Ратэрдамскі, М. Капернік, Ф. Бэкан, І. Ньютан. Дзякуючы лацінскай мове культура Рыма і ўспрынятая ім грэчаская культура сталі набыткам чалавецтва. Еўрапейскія мовы адчулі на сабе ўплыў лацінскай мовы як крыніцы лексічнага ўзбагачэння і папаўнення палітычнай, навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі. Лацінскі алфавіт абслугоўвае многія мовы свету.
Лацінская мова ў 16 стагоддзі застаецца найважнейшым сродкам міжнароднай камунікацыі культурнага і навуковага асяроддзя. Аднак, у час Рэфармацыі, секулярызацыя жыцця ўсё болей абмяжоўвае ўжыванне латыні ў царкоўнай галіне: лютэране, кальвіністы, англікане перакладаюць Біблію на родныя мовы сваіх краін, у выніку чаго Біблія робіцца агульназразумелай. Людзі самі вывучаюць біблейскія нормы і пачынаюць крытыкаваць з іх дапамогай дзяржаву, каралеўскую ўладу і саму царкву. У дыпламатыі латынь паступова выцясняецца французскай мовай: Вестфальская мірная дамова 1648 года была першым міжнародным палітычным дакументам, які напісаны не на латыні.
Да 18 стагоддзя латынь была міжнароднай мовай навукі. У лацінскім перакладзе ў 1503 годзе сталі шырока вядомыя запісы Амерыга Веспучы аб адкрыцці Новага Свету. На лацінскай мове быў складзены першы дакумент руска-кітайскіх адносін - Нерчынская дамова. На латыні пісаў свае творы філосаф Спіноза (1632 - 1677), англійскі навуковец Ісаак Ньютан (1643 - 1727), рускі вучоны Міхаіл Ламаносаў (1711 - 1765) і інш. Аднак пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ў канцы 18 стагоддзя ўніверсітэцкае выкладанне было перакладзена з латыні на сучасныя мовы, што істотна падарвала статус латыні як асноўнай мовы навукі. У выніку, у 19 стагоддзі латынь амаль выйшла з ужываня. Долей за ўсё яна пратрымалася ў філалогіі (асабліва класічнай) і медыцыне. У 20 стагоддзі латынь засталася толькі мовай каталіцкай царквы, аднак і ў гэтай якасці яна саступіла большасць пазіцый нацыянальным мовам розных краін у 2-й палове 20 стагоддзя. У апошнія гады ў краінах Заходняй Еўропы і Паўднёвай Амерыкі ўзнік рух за адраджэнне выкарыстання лацінскай мовы ў якасці міжнароднай мовы навукі. Адбылося некалькі кангрэсаў міжнароднай арганізацыі, якую стварылі дзеля гэтай мэты, выходзіць спецыяльны часопіс. Таксама латынь сёння з’яўляецца афіцыйнай мовай Ватыкана.
У рэцше рэшт лацінская мова, разам са старажытнагрэчаскай, служыць дзеля ўтварэння тэрміналогіі грамадска-палітычнай і навуковай сферы.
Латынь у Беларусі |
Лацінская мова ўпершыню з’явілася ў Беларусі ў 13 стагоддзі. Пачала пашырацца ў канцы 14 стагоддзя, пасля ўзмацнення палітычнай сувязі з Польшчай. Пры гэтым яна часта выцясняла старабеларускую мову з дзяржаўнага справаводства. Асабіста гэтаму спрыялі літоўскія феадалы, сярод якіх існавала легенда аб рымскім паходжанні літоўскай эліты і аб роднасці літоўскай і лацінскай мовы. Яшчэ адной крыніцай распаўсюду лацінскай мовы была паланізацыя і акаталічванне. З іншага боку, дзякуючы вывучэнню латыні беларускія кніжнікі пазнаёміліся з дасягненнямі еўрапейскай навукі і літаратуры. У 16 стагоддзі латынь ведала большасць адукаваных людзей, у тым ліку праваслаўнай веры.
Праваслаўны аўтар Пётр Магіла піша, што без лацінскай мовы нельга ў дзяржаве абыйсціся. Ён пагаджаецца, што, каб людзі не былі ”прастакамі”, каб ”каб і ў палітычных рэчах, і ў артыкулах веры разбіраліся”, яны павінны акрамя грэчаскай і славянскай мовы ведаць лацінскую. Латынню карыстаецца праваслаўны дзеяч Мялецій Сматрыцкі і многія іншыя. У цэлым стаўленне да латыні было паважлівае, яе ўспрымалі найперш як мову адукаваных людзей, а не як мову каталіцкай веры. У 1621 годзе Ян Казімір Пашкевіч пісаў: “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною, Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Літве блазном будзеш”[1]. Пад ”русчізною” маецца на ўвазе менавіта старабеларуская мова.
У многіх езуіцкіх школах, якія існавалі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гродна, Магілёве, Нясвіжы, Навагрудку, Оршы, Полацку, нават выкладанне вялося на латыні. Многія дакументы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага напісаны на лацінскай мове, часам з перакладам на старабеларускую.
У 16—18 ст. на ўсходнеславянскіх землях, у т.л. на Беларусі, лаціская мова выкладалася ў навучальных установах, выкарыстоўвалася ў справаводстве, дыпламатычнай перапісцы, пры напісанні навуковых трактатаў і літаратурных твораў. Яе добра ведалі і на ёй пісалі беларускія асветнікі Мікола Гусоўскі, С. Будны, Сімяон Полацкі, Андрэй Волан, Францішак Князнін і іншыя. На лацінскай мове былі напісаны такія творы, як паэма ”Пруская вайна” Яна Вісліцкага, паэма ”Радзівіліяда” (1592 г.) Яна Радвана, “Граматыка славенская” Івана Ужэвіча (1645 г.), “Уступныя лекцыі па матэматыцы” Івана Макцыяновіча (1725 – 1790). Беларускім паэтам-лаціністам быў Міхаіл Карыцкі, аўтар алегарычнай паэмы “Птушыны сейм”. Многія запазычанні з лацінскай мовы ўвайшлі ў беларускую мову (т.зв. лацінізмы).
Уплыў на іншыя мовы |
Лацінская мова ў яе народнай (размоўнае версіі) - так званая ”вульгарная латынь” з’явілася асновай дзеля новых нацыянальных моў раманскай групы, да якой належаць: італьянская мова, якая ўзнікла на Апенінскім паўвостраве ў выніку эвалюцыі лацінскай мовы; французская і аксітанская мовы, якія развіліся ў былой Галіі пад уплывам германскім дыялектаў; іспанская, каталанская, партугальская, галісійская і мірадская мовы - на Пірэнейскім паўвостраве, рэтараманская (на тэрыторыі рымская калоніі Рэцыі - часта сучаснай Швейцарыі і паўднёвы ўсход Італіі); румынская мова (на тэрыторыі былой правінцыі Дакіі - сучаснай Румыніі), малдаўская мова і некаторыя іншыя усходне-раманскія мовы Балканскага паўвострава. Асабліва трэба адзначыць сардзінскую мову як найболей блізкую да класічнай латыні.
Аднак мовы раманскага паходжання вельмі адрозніваюцца адна ад адной. Гэта тлучачыцца тым, што латынь засвойвалася ў розных правінцыях імперыі з рознай хуткасцю, уступала ў складанае ўзаемадзеянне з мясцовымі мовамі і дыялектамі. Аднак раманскія мовы маюць падобныя марфалагічныя лацінскія рысы. Напрыклад, глагольная сістэма французскай мовы прадстаўляе сабою далейшае развіццё форм глагола, якое пачалося яшчэ ў народнай латыні. У перыяд фарміравання французскай літаратурнай мовы на яе меў уплыў лацінскі сінтаксіс, пад уздзеяннем якога ў французскай граматыцы фарміраваліся правілы спалучэння і паслядоўнасці часоў, інфінітыўныя звароты і інш.
Спробы рымлян падпарадкаваць сабе германскія плямёны ў 1 ст. да н.э. - 1 ст. н.э. не мелі поспеху, аднак эканамічныя сувязі рымлян з германцамі існавалі доўга. Яны здзесніваліся галоўным чынам праз рымскія гарнізоны-калоніі, размешчаныя ўздоўж рэк Рэйн і Дунай. Аб гэтым нагадваюць нават сённешнія назвы нямецкіх гарадоў: Кёльн (ням. Köln, ад лац. colonia — «паселішча»), Кобленц (ням. Koblenz, лац. confluentes - літаральна ”які сцякаецца”, бо Кобленц размешчаны ля збегу Мозэля і Рэйна, Рэгесбург (нем. Regensburg, от лат. regina castra), горад Вена (ад лац. vindobona) і інш.
У Брытаніі найболей старажытнымі слядамі лацінскай мовы з’яўляюцца назвы гарадоў са складовай часткай -chester, -caster ці -castle от лац. castra - ”ваенны лагер” і castellum - ”умацаванне”, foss- ад лац. fossa — «роў», col(n) ад лац. colonia — «паселішча»: Манчэстэр (англ. Manchester), Ланкастэр (англ. Lancaster), Ньюкасл (англ. Newcastle), Фосбрук (англ. Fossbrook), Лінкальн (англ. Lincoln), Калчэстэр (англ. Colchester). Заваяванне Брытаніі ў 5-6 стагоддзях германскімі плямёнамі англаў, саксаў і ютаў павялічыла колькасць лацінізмаў за кошт слоў, якія германцы раней перанялі ад рымлян.
Уплыў на беларускую мову |
Беларускае слова ”палац” паходзіць ад назвы аднаго з сямі сакральных узгоркаў, на якіх быў пабудаваны Рым, - Palatin. Цікава, што гэтая назва патрапіла ў многія еўрапейскія мовы (англ. “Palace“, рускае ”Палаты” і інш).
Слова ”бульба” можа быць звязана з лацінскім ”bulbus” (”цыбуліна”). Цікава, што ў многія еўрапейскія мовы яно патрапіла менавіта ў значэнні ”цыбуля” (іспанскае bulbo, італьянскае bulbo, франц. bulbe, нямецкае Bolle). Праўда, у польскае ”bulwa” азначае ”клубень”, а чэшскае bulva – ”караняплод”.
Само беларускае слова ”цыбуля” таксама мае раманскае паходжанне (іспанскае ”cebolla” - ”цыбуліна”, французскае ”ciboule” - ”цыбуля-татарка”). Адсюль паходзіць і італьянскае ”cipollina” (”цыбулька”) і, адпаведна, імя галоўнага героя кнігі Дж. Радары ”Чыпаліна”. Цікава, што ў некаторых украінскіх перакладах яго імя гучыць як ”Цибуліно”[2].
Характарыстыка |
Лацінская мова захоўвае многія архаічныя індаеўрапейскія рысы, што збліжае яе з хецкай мовай, індаіранскімі, кельцкімі мовамі.
Фанетыка мовы |
Лацінская мова характарызуецца выразным вымаўленнем галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непрыдыхальных зычных, характэрнае для многіх старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае.
Граматыка мовы |
Латынь мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць пяць тыпаў скланення. У лацінскай мове выдзяляюць 6 склонаў (прыкладна як і ў славянскіх мовах), але ў множным ліку адзначаецца аманімія форм датыва і аблатыва. Прыметнік бывае трох родаў і дапасоўваецца да назоўніка ў родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай часоў з адрозніваннем імперфекта і перфекта ў прошлым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады (абвесны, умоўны і загадны), два станы (незалежны і залежны), выдзяляецца чатыры спражэнні, ёсць мноства няправільных дзеясловаў.
Пераважны парадак слоў SOV, пры якім дзеяслоў займае апошняе месца ў сказе, архаічны.
Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выражаць складаныя паняцці і сітуацыі.
Вымаўленне |
У выніку таго, што латынь доўга функцыянавала на тэрыторыі Еўропы, адначасова з нацыянальнымі мовамі, яна адчувала ўплыў гэтых моў. Гэта адбівалася на чытанні лацінскіх тэкстаў, які падпарадкоўваліся нормам вымаўлення адпаведных нацыянальных моў[3]. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца і ў наш час.
Пры вымаўленне лацінскіх слоў носібіты сучасных моў часта не надаюць увагі таму, каб вымаўляць лацінскія словы так, як гэта рабілі старажытныя рымляне, у выніку чаго ўзнікла мноства сістэм лацінскага вымаўлення. У большасці выпадкаў лацінкае вымаўленне адаптыруецца да фанетыкі роднай мовы. У іншых выпадках педагогі артыентыруюцца на вымаўленне ў сучасных раманскіх мовах, абапіраючыся на спрэчны тэзіс, быццам за 2 тысячы гадоў фанетыка гукаў мала змянілася.
Лексіка мовы |
У лацінскай мове ёсць некаторая колькасць грэчаскіх запазычанняў, але асноўная частка яе лексікі ўласналацінская. Існуе шмат спосабаў словаўтварэння з дапамогай суфіксаў і прыставак.
Лацінская мова ў біялогіі |
Лацінская мова ў біялогіі можа лічыцца самастойнай навуковай моваў, якая пайшла ад латыні эпохі Адраджэння, але ўзбагачаная мноствам слоў, запазычаных пераважна са старажытнагрэчаскай і іншых моў. Акрамя таго, многія словы латыні ўжываюцца ў біялагічных тэкстах у новым, спецыяльным сэнсе. Граматыка ў лацінскай біялагічнай мове значна спрошчана. Лацінскі алфавіт дапоўнены: у адрозненні ад класічнай латыні, у ім ёсць літары «j», «u», «w».
Сучасныя кодэксы біялагічнай наменклатуры патрабуюць, каб навуковыя назвы жывых арганізмаў былі па форме ”лацінскімі”, то бое былі напісаны літарамі лацінскага алфавіта і падпарадкоўваліся правілам лацінскай граматыкі, незалежна ад таго, з якой мовы яны запазычаныя.
Гл. таксама |
- Casus belli
Літаратура |
- Лацінская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 167.
- Латинский язык // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Ходорковская Б. Б. Латинский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 253.- Тронский И.М. Очерки по истории латинского языка. М.; Л., 1953.
- Тронский И.М. Историческая грамматика латинского языка. М., 1960.
Зноскі
↑ С.М. СТРУКАВА. ЛЕКСІКА ЛАЦІНСКАГА ПАХОДЖАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РАМАНСКІХ МОВАХ
↑ С.М. СТРУКАВА. ЛЕКСІКА ЛАЦІНСКАГА ПАХОДЖАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РАМАНСКІХ МОВАХ
↑ Латинська мова: підручник / В. Д. Литвинов, Л. П. Скорина. — К. : Вища школа, 1990. — 247 с. ISBN 5-11-001896-0
Спасылкі |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лацінская мова
|
Катэгорыі:
- Мовы і дыялекты паводле алфавіта
- Мёртвыя мовы
- Лацінская мова
- Мовы набажэнстваў
- Мовы Ватыкана
- Кніжныя мовы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.296","walltime":"0.412","ppvisitednodes":"value":2379,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":46070,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":5120,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1684,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 266.454 1 -total"," 30.56% 81.432 1 Шаблон:Мова"," 27.67% 73.724 1 Шаблон:Картка"," 23.11% 61.567 1 Шаблон:Commons"," 21.59% 57.519 2 Шаблон:Wikidata"," 14.02% 37.348 1 Шаблон:Італійскія_мовы"," 7.67% 20.442 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 5.71% 15.226 1 Шаблон:ВТ-ЭСБЕ"," 4.12% 10.980 3 Шаблон:Main"," 4.03% 10.737 1 Шаблон:Зноскі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.069","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1795007,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1330","timestamp":"20190330181906","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":133,"wgHostname":"mw1265"););