Гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі Змест Характарыстыка | Прыклады фізічнага і псіхічнага гвалту | Заканадаўства | Постсавецкая прастора | Гл. таксама | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяНасилие на почве гомофобии и трансфобии: Справочный материалДыскрымінацыя ЛГБТКіруючыя прынцыпы па заахвочванні і абароне ажыццяўлення ўсіх правоў чалавека ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісексуалаў, трансгендарных і інтэрсексуальных людзейOfficials Say Homophobia Motivated Murder in RussiaSputnik. Избитый после ЛГБТ-вечеринки Михаил Пищевский скончалсяГамафоб сустрэўся з геем ці настаўнік фізкультуры — з мулярам-прыватнікам?Gewalt gegen Homosexuelle: Von wegen ToleranzДерягин Геннадий Борисович (доктор медицинских наук, профессор, зав.кафедрой судебной медицины и права СГМУ). Гомосексуализм. Бисексуальность.А. Грибанов, Т. Данилевич и др. Голубая книга. Положение геев и лесбиянок в Украине. // Региональный информационный и правозащитный Центр для геев и лесбиянок «Наш мир», 2000Архіўная копіягісторыякопіяЛ. Клейн. Другая любовь // СПб, 2000Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэнняHate Crimes and Violence Against LGBT PeopleHRCAntischwule Gewalt: Hintergründe und GegenperspektivenAntischwule Gewalt16АрхіваванаGewalt gegen Schwule — Die Opfer schweigenАрхіваванаOpfer, Täter, Angebote — Gewalt gegen Schwule und LesbenGewalt gegen Lesben — Gewalt gegen Schwule: Thesen zu Differenzen und GemeinsamkeitenПреступления на почве ненависти против ЛГБТ в России. — СПб.: ЦНСИ, 2017.Bekämpfung antihomosexueller GewaltAntihomosexuelle Gewalt?Anti Gay ViolenceБрашура пра гамафобны гвалтЛіцэнзія на забойства геяправіць
ГвалтЗлачынствы супраць асобыГвалт на глебе гамафобіі і трансфобііГамафобія
гвалтуЛГБТІгомасексуальныхбісексуальныхтрансгендарныхінтэрсексгамафобнымітрансфобнымігетэранарматыўнымцялесных пашкоджанняўсексуальнага гвалтупагрозышантажабразымобінгбулінгпсіхалагічнага гвалтузлачынстваў на глебе нянавісціінстытуцыйФБРзлачынстваў на глебе нянавісцісексуальная арыентацыягей-барынеанацыстаміскінхэдаміСМІВІЧцяжкіх цялесных пашкоджанняўсексуальнаму гвалтукарэктавальнага згвалтаванняПАРбыў жорстка забіты 23-гадовы Уладзіслаў Тарнавойчарада забойстваў маладых людзей, якія прытрымліваюцца культуры эмазабойстваў гонаруБеларусінапад на 33-гадовага Міхаіла Пішчэўскага20142015камінг-аўтаААНпрымусовую стэрылізацыюHRCзлачынстваў нянавісцігамафобаўЛеў КлейнМінскія1990-яПанікоўцыАляксандраўскі скверпаліцыя
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі
Jump to navigation
Jump to search
Інсцэноўка паняцця «гамафобны гвалт»
Збіванне ЛГБТ-актывіста ў Маскве групай падлеткаў
Гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі[1], гамафобны гвалт[2], гвалт па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці[3] — акты фізічнага ці псіхічнага гвалту, накіраваныя на прадстаўнікоў ЛГБТІ (гомасексуальных, бісексуальных, трансгендарных і інтэрсекс людзей) і выкліканыя гамафобнымі і трансфобнымі матывамі. Гвалту могуць падвяргацца і асобы, якія не з’яўляюцца ЛГБТ, але прылічаныя да іх, а таксама і іншыя асобы, якія не адказваюць гетэранарматыўным стандартам[1]. Акрамя прамых актаў фізічнага гвалту, у першую чаргу, цялесных пашкоджанняў і сексуальнага гвалту, да гвалту на глебе гамафобіі можна аднесці і іншыя дзеянні — псіхалагічнае запалохванне, пагрозы і шантаж, якія маюць пад сабой гамафобную глебу, а таксама і гамафобныя абразы, мобінг, булінг і іншыя праявы псіхалагічнага гвалту на глебе нянавісці да прадстаўнікоў ЛГБТ.
Фізічны і псіхічны гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі з’яўляюцца праявай злачынстваў на глебе нянавісці, калі ахвяра выбіраецца (усвядомлена ці неўсвядомлена) выключна з прычыны яе прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, у гэтым выпадку ЛГБТ.
Змест
1 Характарыстыка
2 Прыклады фізічнага і псіхічнага гвалту
3 Заканадаўства
4 Постсавецкая прастора
5 Гл. таксама
6 Зноскі
7 Літаратура
8 Спасылкі
Характарыстыка |
Абраза і мобінг з’яўляюцца прыкладамі вербальнага гвалту на глебе гамафобіі
Псіхолаг і гісторык Енс Доблер[de] размяжоўвае гвалт на глебе гамафобіі і праявы дыскрымінацыі з боку прыватных асоб, інстытуцый, грамадства ці дзяржавы ў дачыненні да ЛГБТ, адносячы да падобных актаў гамафобнага гвалту толькі дзеянні фізічнага ці псіхічнага гвалту, класіфікавальныя ў якасці каральных крымінальных злачынстваў[4]. Даследаванні са ЗША, Германіі, Нідэрландаў, Францыі паказваюць, што ахвярай падобнага гвалту хоць бы раз у жыцці станавіўся прынамсі кожны трэці гомасексуал[5][6].
Паводле статыстыкі ФБР, прадстаўнікі ЛГБТ у некалькі разоў часцей падвяргаюцца гвалту, чым гетэрасексуальныя людзі[7]. Паводле тых жа даных, у 17 % усіх выпадкаў злачынстваў на глебе нянавісці (трэцяе месца пасля злачынстваў на глебе расавай і рэлігійнай непрыязнасці) матывам гвалту становіцца сексуальная арыентацыя ахвяры[7]. Аднак гэтыя даныя апісваюць толькі зарэгістраваныя ў пратаколах выпадкі. Большасць актаў гамафобнага гвалту (напрыклад, у ЗША — да 80 %, у Нідэрландах — да 90 %) не рэгіструюцца ў паліцыі, таму што ахвяры не звяртаюцца па дапамогу ў органы[8]. Шмат у чым гэта звязана з тым, што ахвяры не хочуць даводзіць да агульнага ведама сваю гомасексуальнасць[8]. Акрамя таго, многія злачынствы на глебе гамафобіі рэгіструюцца як бытавыя злачынствы[9].
Асобы, якія здзяйсняюць гвалт у дачыненні да ЛГБТ, паводле даследаванняў Доблера, — гэта, у першую чаргу, падлеткі і маладыя людзі мужчынскага полу[4]. Падобныя злачынствы здзяйсняюцца як у адзіночку, так і невялікімі групамі.
Вербальнаму ці фізічнаму нападу могуць падвяргацца і выпадковыя людзі на вуліцы, западозраныя ў гомасексуальнасці. Нярэдка аб’ектамі нападу становяцца і ўстановы, у якіх прысутнічае ЛГБТ-публіка, напрыклад, гей-бары, кафэ ці ЛГБТ-цэнтры[4]. У той жа час, паводле Доблера, толькі 5 % такіх злачынстваў здзяйсняюцца неанацыстамі, скінхэдамі і іншымі праварадыкальнымі групамі[4].
Матывы такіх злачынстваў часта замоўчваюцца ў СМІ, ці гэтыя злачынствы падаюцца як злачынствы, здзейсненыя ў «гомасексуальным асяроддзі»[8]. Да нядаўняга часу ЛГБТ-арганізацыі таксама не надавалі гэтай тэме дастаткова ўвагі з прычыне таго, што ахвяры гамафобнага гвалту неахвотна працавалі з ЛГБТ-цэнтрамі[8]. Толькі ўзнікненне эпідэміі СНІДу і з’яўленне праектаў па прафілактыцы ВІЧ сталі спрыяць з’яўленню розных прэвентыўных кампаній і адукацыйных праектаў, накіраваных, у тым ліку, і на папярэджанне гамафобнага гвалту[8].
Прыклады фізічнага і псіхічнага гвалту |
«Смерць педэрастам!» — гамафобнае графіці ў Бялградзе
Фізічны гвалт у дачыненні да ЛГБТ і асоб, прылічаных да іх, можа мець розныя формы і, асабліва ў выпадках папушчальніцтва ўрада ці наяўнасці антыгомасексуальнай дзяржаўнай палітыкі, можа прыводзіць да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Феномен, пры якім лесбіянкі падвяргаюцца сексуальнаму гвалту з мэтай пазнання мужчыны і «выпраўлення» такім чынам, атрымаў назву «карэктавальнага згвалтавання». Асаблівую праблему карэктавальнае згвалтаванне набыло ў краінах Афрыкі, і ў першую чаргу ў ПАР. Нярэдка пасля жорсткага згвалтавання ахвяры наносяцца цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.
Гамафобнымі матывамі апраўдваюцца таксама і жорсткія забойствы. Пры гэтым ахвяра можа нават і не быць прадстаўніком ЛГБТ, але быць прылічанай да такіх. Напрыклад, у маі 2013 года на глебе нянавісці да геяў у Валгаградзе быў жорстка забіты 23-гадовы Уладзіслаў Тарнавой[10]. У 2012 годзе ў Іраку адбылася чарада забойстваў маладых людзей, якія прытрымліваюцца культуры эма. Вядомыя прыклады забойстваў ЛГБТ членамі сям’і для «зняцця ганьбы з сям’і». Такія злачынствы могуць разглядацца ў якасці так званых забойстваў гонару.
У Беларусі найбольш рэзанансным стаў напад на 33-гадовага Міхаіла Пішчэўскага ў маі 2014 года, у выніку якога ён атрымаў цяжкія траўмы, з-за якіх давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгу[11]. Міхаіл Пішчэўскі памер у бальніцы ў кастрычніка 2015 года[12].
Фізічны гвалт нярэдка суправаджаецца таксама і псіхічным гвалтам. Найбольш адчувальнай групай да вербальнага гвалту з’яўляюцца маладыя гомасексуалы, якія праходзяць фазу камінг-аўта. Нярэдка звязаныя з гэтым абразы і зневажэнні пераносяцца імі больш балюча за фізічны гвалт[13].
ААН прылічае да гвалту на глебе гамафобіі таксама і прымусовае лячэнне ў мэтах «змянення» сексуальнай арыентацыі, анальны агляд мужчын-геяў для «доказу» іх гомасексуальнасці, прымусовую стэрылізацыю трансгендарных асоб[1].
Заканадаўства |
Злачынствы на глебе гамафобіі ці трансфобіі з'яўляюцца злачынствамі нянавісці Злачынствы на глебе гамафобіі з'яўляюцца злачынствамі нянавісці
ЛГБТ-арганізацыі выступаюць за ўключэнне матыву злачынстваў з прычыны нянавісці да ЛГБТ у якасці абцяжваючых абставін. Паводле даклада, апублікаванага HRC у 2009 годзе, 68 % амерыканцаў выступаюць за заканадаўчае прылічэнне злачынстваў на глебе нянавісці да ЛГБТ да групы злачынстваў нянавісці[7].
Постсавецкая прастора |
На постсавецкай прасторы аналаг — тэрмін «рамонт», якім абазначаецца «фізічная расправа над гомасексуаламі з боку групы хуліганаў-гамафобаў, звычайна ў месцах знаёмстваў і на вечарынках»[14]. Адпаведна, нападнікі называюцца «рамонтнікамі»[15][16].
Пра мэтанакіраваныя напады на геяў і лесбіянак у краінах былога СССР сведчаць розныя аўтары. Так, расійскі гісторык і сексолаг Леў Клейн піша:[16]
Такія банды ёсць і ў нас, на жаргоне іх называюць «рамонтнікамі», і яны нават карысталіся дзе-нідзе падтрымкай міліцыі. Так, у Маскве міліцыя стварыла аператыўны атрад юных дружыннікаў для барацьбы з «гомасексуалістамі», які давялося судзіць. Галоўным абвінавачваным быў 16-гадовы Дзіма Сарокін. Ад выканання заданняў дзеці перайшлі да самастойных нападаў з абрабаваннямі і згвалтаваннямі. На чале банды апынуўся адзін з тых, каго банда пераследвала. Гэты студэнт-эканаміст, які стаў «гомікам» пасля таго, як яго згвалтавалі ў туалеце музея У. І. Леніна, некаторы час сам практыкаваў гомасексуальны секс, а пасля нападу банды, далучыўся да яе. Яму спадабалася, і неўзабаве ён стаў верхаводам. Скончылася ўсё арыштам і судом (Айзенштат, 1997). Але ёсць банды, якія дзейнічаюць і па ўласнай ініцыятыве.
Арыгінальны тэкст (руск.)Такие банды есть и у нас, на жаргоне их называют „ремонтниками“, и они даже пользовались кое-где поддержкой милиции. Так, в Москве милиция создала оперативный отряд юных дружинников для борьбы с „гомосексуалистами“, который пришлось судить. Главным обвиняемым был 16-летний Дима Сорокин. От выполнения заданий ребята перешли к самостоятельным нападениям с ограблениями и изнасилованиями. Во главе банды оказался один из тех, кого банда преследовала. Этот студент-экономист, ставший „гомиком“ после того, как его изнасиловали в туалете музея В. И. Ленина, некоторое время сам практиковал голубой секс, а после нападения банды, присоединился к ней. Ему понравилось, и вскоре он стал главарем. Закончилось всё арестом и судом (Айзенштадт, 1997). Но есть банды, действующие и по собственной инициативе.
У выданні ўкраінскага праваабарончага цэнтра «Наш мир» падрабязна апісваецца, як праходзілі праследаванні і нападкі[15]:
Спецыфічнай з’явай быў «рамонт». У перабудоўны час частка моладзі ўспрыняла публікацыі пра геяў і іх праблемы вельмі негатыўна, і ўбачыўшы у іх асобе ворага, з якім трэба было змагацца. Звычайна малады сімпатычны хлопец з групы «рамонтнікаў» выкарыстоўваўся ў якасці прынады, з’яўляючыся ў месцах сустрэч геяў. Ахвяру «падсадная качка» прыводзіў ці ў зацішнае месца непадалёк, ці на кватэру. У абодвух выпадках там ахвяру чакала ўся група. Пасля зневажэнняў, збіванняў і рабавання гея адпускалі, хоць у некаторых выпадках гэта магло скончыцца і горш. Іншыя групы «рамонтнікаў» не турбавалі сябе і такім сцэнарыем і прыставалі проста да ўсіх падазроных («не так» апрануты, завушніца ў вуху). Некаторыя прадстаўнікі крымінальнага свету спецыялізаваліся на рабаванні геяў. Усё пачыналася зноў-ткі са знаёмства. Калі ж гей прыводзіў новага знаёмага дамоў, той пасля палавога кантакту (ці без яго) рабаваў гаспадара. Разлік быў на тое, што ахвяра не пойдзе ў міліцыю са страху перад крымінальным пакараннем за гомасексуалізм і тым, што гэты бок яго жыцця атрымае агалоску.
Арыгінальны тэкст (руск.)Специфическим явлением был „ремонт“. В перестроечное время часть молодежи восприняла публикации о геях и их проблемах весьма негативно, найдя в их лице врага, с которым следовало бороться. Обычно молодой симпатичный парень из группы „ремонтников“ использовался в качестве приманки, появляясь в местах встреч геев. Жертву „подсадная утка“ приводил или в укромное место неподалеку, или на квартиру. В обоих случаях там жертву ждала вся группа. После унижений, избиений и грабежа гея отпускали, хотя в некоторых случаях это могло закончиться и хуже. Другие группы „ремонтников“ не утруждали себя и таким сценарием и приставали просто ко всем подозрительным („не так“ одет, серьга в ухе). Некоторые представители криминального мира специализировались на грабеже геев. Все начиналось опять-таки со знакомства. Когда же гей приводил нового знакомого домой, тот после полового контакта (или без него) грабил хозяина. Расчет был на то, что жертва не пойдет в милицию из-за страха перед уголовным наказанием за гомосексуализм и тем, что эта сторона его жизни получит огласку.
Аўтары выдання сцвярджаюць, што «вядомы толькі адзін выпадак, калі міліцыя рэальна дапамагла абараніць гея, і мноства выпадкаў, калі яна не захацела ўмешвацца ці сама паступала з гомасексуаламі цалкам незаконным чынам». Тым не менш, там жа падкрэсліваецца, што «эпоха масавага „рамонту“ — праследаванняў, збіванняў і шантажу гомасексуалаў — засталася ў мінулым».
Мінскія геі згадваюць пра існаванне «рамонтнікаў» у 1990-я гады на «Панікоўцы» (цяпер Аляксандраўскі сквер), вядомым месцы сустрэч мужчын-гомасексуалаў таго часу. Паколькі паліцыя ніяк не абараняла геяў ад «рамонту» і не прымала да разгляду заявы пра пра здзейсненыя злачынствы, абараняцца даводзілася самастойна[17].
Гл. таксама |
- Стаўленне грамадства да гомасексуальнасці
- Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці
- Самагубствы ЛГБТ
- Гомасексуальная паніка
- Прапаганда гамафобіі
- Стральба ў тэль-авіўскім ЛГБТ-цэнтры
- Гвалт над жанчынамі
Зноскі |
↑ 1,01,11,2 Насилие на почве гомофобии и трансфобии: Справочный материал. United Nations Free & Equal. Праверана 2 студзеня 2015.
↑ Дыскрымінацыя ЛГБТ. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Праверана 6 чэрвеня 2016.
↑ Кіруючыя прынцыпы па заахвочванні і абароне ажыццяўлення ўсіх правоў чалавека ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісексуалаў, трансгендарных і інтэрсексуальных людзей. Савет Еўрапейскага Саюза (24 чэрвеня 2013). Праверана 8 чэрвеня 2016.
↑ 4,04,14,24,3 Dobler, 2004
↑ Gewalt gegen Schwule, 1991, с. 4
↑ Gewalt gegen Schwule und Lesben, 1996, с. 9—11
↑ 7,07,17,2 HRC Report, 2009
↑ 8,08,18,28,38,4 Gewalt gegen Schwule, 1991
↑ HRC Report, 2009, с. 2
↑ Officials Say Homophobia Motivated Murder in Russia (англ.) . The New York Times (12 мая 2013). Праверана 2 студзеня 2015.
↑ Sputnik. Избитый после ЛГБТ-вечеринки Михаил Пищевский скончался
↑ Гамафоб сустрэўся з геем ці настаўнік фізкультуры — з мулярам-прыватнікам?
↑ Gewalt gegen Homosexuelle: Von wegen Toleranz (ням.) . Süddeutsche Zeitung (17 мая 2010). Праверана 9 чэрвеня 2014.
↑ Дерягин Геннадий Борисович (доктор медицинских наук, профессор, зав.кафедрой судебной медицины и права СГМУ). Гомосексуализм. Бисексуальность.
↑ 15,015,1 А. Грибанов, Т. Данилевич и др. Голубая книга. Положение геев и лесбиянок в Украине. // Региональный информационный и правозащитный Центр для геев и лесбиянок «Наш мир», 2000 Архіўная копія ад 22 мая 2010 на Wayback Machine (недаступная спасылка — гісторыя, копія)
↑ 16,016,1 Л. Клейн. Другая любовь // СПб, 2000
↑ Уладзімір Валодзін Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння — Менск, 2016. — 600 экз.
Літаратура |
- Michelle A. Marzullo and Alyn J. Libman. Hate Crimes and Violence Against LGBT People — Washington: HRC, 2009. — ISBN 978-1-934765-08-1.
- Jens Dobler. Antischwule Gewalt: Hintergründe und Gegenperspektiven (ням.) // Gewalt und Geschlecht. — Opladen: Leske u. Budrich, 2003. — С. 67—81.
- Jens Dobler. Antischwule Gewalt (ням.) // Berliner Forum Gewaltprävention. — Berlin: Landeskommission Berlin gegen Gewalt, 2004. — № 16. — С. 72—73. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
- Gewalt gegen Schwule — Die Opfer schweigen (ням.) . — Berlin: Senatsverwaltung für Jugend und Familie, 1991. — № 3. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
Opfer, Täter, Angebote — Gewalt gegen Schwule und Lesben (ням.) . — Berlin: Senatsverwaltung für Jugend und Familie, 1996. — № 15.(недаступная спасылка)- Gewalt gegen Lesben — Gewalt gegen Schwule: Thesen zu Differenzen und Gemeinsamkeiten (ням.) // Gewalt gegen Lesben. — Berlin: Querverlag, 2001. — ISBN ISBN 3-89656-063-8.
Dworek, Günter. Gewalt gegen Schwule (1989)
Martin Kantor. Homophobia: Description, Development, and Dynamics of Gay Bashing (1998)- Кондаков, Александр. Преступления на почве ненависти против ЛГБТ в России. — СПб.: ЦНСИ, 2017.
Спасылкі |
Bekämpfung antihomosexueller Gewalt(ням.)
Antihomosexuelle Gewalt?(ням.)
Anti Gay Violence(англ.)
Брашура пра гамафобны гвалт (праект MANEO, Берлін)(руск.)- Ліцэнзія на забойства гея
Партал: ЛГБТ |
|---|
ЛГБТ |
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Катэгорыі:
- Гвалт
- Злачынствы супраць асобы
- Гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі
- Гамафобія
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.352","walltime":"0.540","ppvisitednodes":"value":3275,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":44618,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":17558,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":8,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":6,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":12582,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 442.674 1 -total"," 35.94% 159.093 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 16.95% 75.014 1 Шаблон:Навігацыя"," 15.94% 70.549 1 Шаблон:Заўвагі"," 8.47% 37.476 5 Шаблон:Wikidata-link"," 7.25% 32.075 1 Шаблон:Нп5"," 6.65% 29.417 1 Шаблон:Wikidata"," 5.92% 26.193 1 Шаблон:Ifsubst"," 5.43% 24.021 5 Шаблон:Cite_web"," 4.74% 20.999 15 Шаблон:Sfn"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.104","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2244223,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1300","timestamp":"20190327034642","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":136,"wgHostname":"mw1319"););