Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Змест Гісторыя Насельніцтва Тэрытарыяльны падзел СССР Кіраўнікі СССР Гл. таксама Зноскі Літаратура НавігацыяДэкларацыяпСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБольшая российская11865668d4077548-30000 0001 2375 1518n8012631200743732ge12858336332432304050026402629124251745
Рэспублікі СССРБылыя краіныСССР
сацыялістычнаядзяржава19221991ЕўразііеўрапейскайазіяцкайРасііМанархістыЛібералыбальшавікіпралетарыятукапіталізмуаўтаноміюБеларуская сацыялістычная грамададэмакратычнайрэспублікайсацыялістычныячыгункайзвяржэння самадзяржаўя ў сакавіку 1917Часовы ўрадКіевезаканадаўчайвыканаўчай уладыКастрычніцкай рэвалюцыі 1917Саўнаркомнародаўкраінынацыянальных меншасцейэтнаграфічных групРасійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР)1 чэрвеня1919 г.ЦК РКП(б)Савецкай Латвііімперыялізмамграмадзянскай вайневаеннай інтэрвенцыі 1918—201922 г.І. Сталіна«аўтанамізацыю»У. ЛенінаканфедэрацыіУССРБССРЗСФСР30 снежня1922Вярхоўнага судаЦэнтральны Выканаўчы КамітэтА. ЧарвякоўСавет Народных Камісараў (СНК)Азербайджанскай ССРАрмянскай ССРГрузінскай ССРПершая Канстытуцыя СССРТуркменская ССРУзбекская ССРТаджыкская ССРКазахская ССРКіргізская ССРКарэла-фінская ССРМалдаўская ССРЛітоўская ССРЛатвійская ССРЭстонская ССРіндустрыялізацыікалектывізацыісельскай гаспадарківёскімасавыя палітычныя рэпрэсііДругой сусветнай вайныАрганізацыі Аб'яднаных НацыйСавета Бяспекі ААНмаі1955 г.прамысловасцікультурыаховы здароўя1956 г.1970-х г.дэмакратыібюракратызацыяКамуністычная партыя Савецкага Саюза1980-х г.суверэнітэтуэлітыалігархаўасіміляцыянацыяналізмамрэформамісакавіку1990 г.красавікуПрацэс суверэнізацыі12 чэрвеня16 ліпеня27 ліпеняДэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай РэспублікіВярхоўны Савет БССРзаконаўснежань17 сакавіка1991 г.Рэферэндуму аб захаванні СССРГрузііЛітвыМалдовыЛатвііАрменііЭстонііСпроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў у жніўні 1991 г. увесці надзвычайнае становішча8 снежня1991БеларусіСтаніслаў ШушкевічУкраіныЛеанід КраўчукРасііБарыс ЕльцынБелавежскай пушчыСНДміжнароднага права10 снежня12 снежняВярхоўны Савет РСФСР21 снежняАлма-Ацінская дэкларацыяКазахстанаКыргызстанаТаджыкістанаТуркменістанаУзбекістанаУкраіны26 снежня1991Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССРСНД19541991Азербайджанская ССРАрмянская ССРБеларуская ССРГрузінская ССРКазахская ССРКіргізская ССРЛатвійская ССРЛітоўская ССРМалдаўская ССРРасійская СФСРТаджыкская ССРТуркменская ССРУзбекская ССРУкраінская ССРЭстонская ССРКарэла-Фінская ССРЗакаўказская СФСРАлбаніяБалгарыяВенгрыяГДРПольшчаРумыніяСССРЧэхаславакія
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Jump to navigation
Jump to search
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Союз Советских Социалистических Республик | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дэвіз «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!») | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гімн Інтэрнацыянал (1922 – 1944) Дзяржаўны гімн СССР (1944 – 1991) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Карта СССР з 1945 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сталіца | Масква | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбуйнейшыя гарады | Масква, Ленінград, Кіеў, Ташкент, Баку, Харкаў, Мінск, Горкі, Новасібірск, Свярдлоўск | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мова(ы) | Руская (дэ-факта)[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грашовая адзінка | Савецкі рубель | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча | 22.402.200 км² (1991) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва | 293.047.571 чал. (1989) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Форма кіравання | Федэратыўная савецкая сацыялістычная рэспубліка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фактычны лідар краіны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1922 – 1924 | Уладзімір Ільіч Ленін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1924 – 1953 | Іосіф Вісарыёнавіч Сталін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1955 – 1964 | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1964 – 1982 | Леанід Ільіч Брэжнеў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1982 – 1984 | Юрый Уладзіміравіч Андропаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1984 – 1985 | Канстанцін Усцінавіч Чарненка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1985 – 1991 | Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Часавыя паясы | +2…+12[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інтэрнэт-дамен | .su | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1917 - 1923 | Грамадзянская вайна ў Расіі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 30 снежня 1922 | Стварэнне СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 30 снежня 1922 - 22 чэрвеня 1941 | Даваенны перыяд | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 22 чэрвеня 1941 - 9 мая 1945 | Вялікая Айчынная вайна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 25 лютага 1956 | Хрушчоўская адліга | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 1970 | Эпоха развітога сацыялізму | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 23 красавіка 1985 - снежань 1990 | Перабудова | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- 25 снежня 1991 | Распад СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР) — шматнацыянальная сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1922—1991 гадах на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Еўразіі (у еўрапейскай і азіяцкай частках) плошчай (пад канец свайго існавання) 22,4 млн. км2. Складаўся з саюзных рэспублік, якія паводле канстытуцыі з'яўляліся суверэннымі дзяржавамі. У склад асобных рэспублік уваходзілі аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі.
Змест
1 Гісторыя
1.1 Перадгісторыя
1.2 Утварэнне СССР
1.3 Даваенны перыяд
1.4 СССР у Другой сусветнай вайне
1.5 Пасляваенны перыяд
1.6 Распад СССР
2 Насельніцтва
3 Тэрытарыяльны падзел СССР
4 Кіраўнікі СССР
5 Гл. таксама
6 Зноскі
7 Літаратура
Гісторыя
Перадгісторыя
Яшчэ да звяржэння царызму ў палітычным спектры Расіі вызначылася некалькі кірункаў наконт будучага дзяржаўнага будаўніцтва. Манархісты выступалі за непахіснасць асноў самадзяржаўя, захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. Лібералы абаранялі дзяржаўнае адзінства з магчымым культурна-нацыянальным самавызначэннем народаў. Сацыял-дэмакраты, найперш бальшавікі, патрабавалі права нацый і народнасцей на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння нацыянальных дзяржаў. Аднак ажыццяўленне гэтага права бальшавікі разглядалі з пункту погляду класавай барацьбы пралетарыяту, паколькі лічылі, што буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы забяспечваюць прастору для больш хуткага развіцця капіталізму, што набліжае сацыялістычную рэвалюцыю. Нацыям, якія пажадалі застацца ў цэнтралізаванай дзяржаве, бальшавікі абяцалі аўтаномію, хоць такія паўнамоцтвы ўяўляліся імі невыразна. Напачатку бальшавікі адмоўна ставіліся да ідэй федэралізму ў дзяржаўным будаўніцтве, хоць і дапускалі такую магчымасць. Неанародніцкія партыі (расійскія, украінскія эсэры, Беларуская сацыялістычная грамада і інш.) выступалі за безумоўнае права на самавызначэнне, аднак спачатку бачылі Расійскую дзяржаву федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай з абласнымі (тэрытарыяльнымі) і нацыянальна-асобнымі (экстэрытарыяльнымі) аўтаноміямі. Нацыянальныя сацыялістычныя партыі меркавалі аднесці да кампетэнцыі федэральнага цэнтра толькі знешнепалітычную дзейнасць, забеспячэнне функцыянавання адзінай грашовай сістэмы, кіраванне ваеннымі сіламі і чыгункай.
Пасля звяржэння самадзяржаўя ў сакавіку 1917 Часовы ўрад дэклараваў поўнае раўнапраўе грамадзян незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці, скасаваў мяжу яўрэйскай аселасці, абяцаў свабоду развіцця моў. Нягледзячы на абвяшчэнне Расіі рэспублікай (верасень 1917), Часовы ўрад не збіраўся ажыццяўляць права самавызначэння народаў, што выклікала незадаволенасць нацыянал-дэмакратычных рухаў. У верасні 1917 ў Кіеве адбыўся з'езд «народаў Расіі», скліканы Цэнтральнай украінскай радай, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх эсэраў, БСГ, грузінскіх, армянскіх сацыялістаў і інш. З'езд прагаласаваў за дзяржаўнае ўладкаванне Расіі ў выглядзе федэрацыі аўтаномных абласцей і нацый, палічыў асноўным дэфектам «празмерную цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай улады». З'езд пастанавіў: незалежна ад склікання Усерасійскага Устаноўчага сейма склікаць мясцовыя нацыянальныя ўстаноўчыя сеймы, якія павінны вызначыць канкрэтныя формы сваіх адносін з цэнтральнымі органамі федэрацыі, а таксама ўнутраную арганізацыю аўтаномных устаноў канкрэтнага народа або вобласці. Аднак Часовы ўрад не прыслухаўся да патрабаванняў нацыянальных дзеячаў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і пераходу ўлады да Саветаў, Саўнарком прыняў Дэкларацыю правоў народаў Расіі, якая абвясціла роўнасць і суверэннасць усіх народаў краіны, права на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, адмену ўсіх нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаванняў, свабоднае развіццё нацыянальных меншасцей і этнаграфічных груп. Пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху бальшавікі змянілі сваё стаўленне да федэралісцкіх ідэй, але сталі разглядаць савецкі федэралізм як перахрдную форму да поўнага інтэрнацыянальнага адзінства працоўных.
III Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) паклаў пачатак утварэнню Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Аднак нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва маладых рэспублік праходзіла ў вострай палітычнай барацьбе і мела 2 кірункі: савецкі і парламентарны (на ўзор Заходняй Еўропы). Стварэнне незалежных нацыянальных савецкіх рэспублік некаторыя бальшавіцкія кіраўнікі разглядалі як спосаб вырашэння часовых палітычных, у т.л. знешнепалітычных задач, каб, з аднаго боку, супрацьстаяць заходнім краінам, а з другога — нейтралізаваць мясцовыя «сепаратысцкія» намаганні нацыянальных дзеячаў.
1 чэрвеня 1919 г. па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Савецкай Латвіі быў прыняты Дэкрэт «Аб аб'яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». Ваенна-палітычны саюз дапамог савецкім рэспублікам выстаяць у грамадзянскай вайне і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20, умацаваць уладу камуністам. 3 пераходам да мірнага будаўніцтва тэндэнцыя іх далейшага аб'яднання яшчэ больш узмацнілася. Аднак на шляхах нацыянальна-дзяржаўнага федэратыўнага ўсталявання вызначыліся супярэчнасці. 3 аднаго боку, рэспублікі былі фармальна незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, з другога — спробы цэнтралізацыі органаў кіравання прыводзілі да таго, што паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік, і такім чынам парушаліся падпісаныя двухбаковыя дагаворы.
У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся 2 пункты погляду: прапанова І. Сталіна ажыццявіць «аўтанамізацыю» савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР; ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае федэратыўнае аб'яднанне — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Разам з тым некаторыя партыйныя дзеячы ўбачылі ў ленінскім плане Саюза, ідэі канфедэрацыі, а іншыя прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць Камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу "дэмакратычнага цэнтралізму" і забяспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. У выніку пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.
Утварэнне СССР
З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР[4], у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначыў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК; старшыні М. Калінін, Р. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў). На 2-й сесіі ЦВК сфарміраваны ўрад СССР — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. У снежні 1922, у склад СССР увайшлі РСФСР (афіцыйна абвешчана ў студзені 1918), УССР (снежань 1917), БССР (студзень 1919) і ЗСФСР (снежань 1922) у складзе Азербайджанскай ССР (красавік 1920), Армянскай ССР (лістапад 1920) і Грузінскай ССР (люты 1921). Першая Канстытуцыя СССР (зацверджана 31 студзеня 1924 на II з'ездзе Саветаў СССР) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай.
Даваенны перыяд
У ходзе працэсу нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў склад СССР 13 мая 1925 ўвайшлі Туркменская ССР і Узбекская ССР (утвораны 27 кстрычніка 1924), 5 снежня 1929 — Таджыкская ССР (утворана 16 кстрычніка 1929), 5 снежня 1936 — Казахская ССР і Кіргізская ССР, 31 сакавіка 1940 — Карэла-фінская ССР, 2 жніўня 1940 — Малдаўская ССР, 3-6 жніўня 1940 — Літоўская ССР, Латвійская ССР і Эстонская ССР (утвораны 21 ліпеня 1940).
Канстытуцыя СССР 1936 г. абмежавала паўнамоцтвы саюзных рэспублік. У ёй не было нават намёку на тое, што суб'екты СССР перадаюць значную частку паўнамоцгваў Саюзу, г.зн. дзейнічала не дагаворная, а канстытуцыйная норма. Павялічылася колькасць агульнасаюзных камісарыятаў.
Утварэнне СССР дало магчымасць сканцэнтраваць неабходныя сродкі для хуткага ажыццяўлення індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва. Гэта садзейнічала стварэнню буйнага эканамічнага патэнцыялу, які забяспечыў тэхніка-эканамічную незалежнасць дзяржавы. Хуткая суцэльная калектывізацыя вёскі дазволіла ўзяць у яе сродкі на патрэбы індустрыялізацыі і абароны.
Разам з тым камуністычная партыя кіравалася ідэямі «дзяржаўнага сацыялізму», што абумовіла далейшую цэнтралізацыю ўлады, абмежаванне паўнамоцгваў саюзных рэспублік, адзяржаўленне народнай гаспадаркі, згортванне эканамічна-матэрыяльных стымулаў. Стварэнне адміністрацыйна-каманднай сістэмы выклікала сур'ёзныя скажэнні ў грамадска-палітычным жыцці краіны, масавыя палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян. Аднак нягледзячы на розныя хібы і дэфармацыі грамадства, за гады першых пяцігодак быў створаны магутны палітычны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял.
СССР у Другой сусветнай вайне
Пасляваенны перыяд
Пасля Другой сусветнай вайны міжнародная роля СССР значна вырасла. Савецкі Саюз з'яўляўся членам-заснавалььнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (з красавіка 1945) і адньім з пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Паводде рашэння Сан-Францыскай канферэнцыі 1945, скліканай з мэтай утварэння ААН, у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі былі таксамаі ўключаны БССР і УССР.
Пасля вайны СССР здолеў параўнальна хутка аднавіць разбураную гаспадарку.
Важнай рысай у нацыянальна-дзяржаўнай палітыцьі ў 1950-я г. стала пашырэнне правоў і ініцыятыў саюзных рэспублік. У маі 1955 г. быў зменены парадак планавання і фінансавання народнай гаспадаркі рэспублік СССР. Замест ранейшага парадку зацвярджэння ўрадам СССР дэталёвых паказчыкаў па развіцці рэспубліканскай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя цяпер вызначаўся толькі агульны аб'ём валавой і таварнай прадукцыі, а таксама капіталаўкладанняў па саюзных рэепубліках. Канкрэтнае планаванне аб'ёму вытворчасці і капіталаўкладанняў па прадпрыемствах і ведамствах было перададзена ў распараджэнне рэспубліканскіх саветаў міністраў. Яны атрымалі права выкарыстоўваць дадаткова выяўленыя і атрыманыя пры выкананні рэспубліканскага бюджэту даходы на фінансаванне жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, сацыяльна-культурных мерапрыемстваў. Пашырыліся таксама паўнамоцтвы саветаў міністраў саюзных рэспублік у кіраўніцтве прамысловасцю і будаўніцтвам. У распараджэнне рэспублік у 1956 г. перададзены функцыі па кіраўніцгве работай судовых устаноў і органаў юстыцыі. Аднак з пачатку 1970-х г. усё больш сталі выяўляцца адмоўныя рысы «дзяржаўнага сацыялізму» (абмежаванне дэмакратыі, адхіленне працоўных ад уласнасці і ўлады, парушэнні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, бюракратызацыя дзяржаўнага апарату і інш.), што прывяло да паглыблення крызісных з'яў. У якасці прававой нормы ў арт. 6 Канстытуцыі СССР 1977 было замацавана, шго «кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з'яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза». Спробы паскорыць сацыяльна-эканамічнае развіццё на аснове канцэпцыі перабудовы (з сярэдзіны 1980-х г.) станоўчых вынікаў не прынеслі.
Распад СССР
У канцы 1980-х г узмацніліся цэнтрабежныя тэндэнцыі ў саюзных рэспубліках, іх імкненне да суверэнітэту. Прычыны будучага распаду СССР, якія намеціліся ў канцы 1980-х г., заключаліся ў абмежаванні паўнамоцтваў саюзных рэспублік, кансервацыі многіх адсталых форм арганізацыі грамадства (кланавасць, пратэкцыянізм, бюракратыя), дыктаце цэнтра ў эканамічным монаразвіцці без уліку асаблівасцей кожнай рэспублікі, перараджэнні партыйнай, дзяржаўнай і інтэлектуальнай эліты ў асобны клан алігархаў на падставе першалачатковага назапашвання капіталу, скажэннях у духоўным жыцці народаў (уніфікацыя адукацыі і асветы, моўная асіміляцыя), наяўнасці нацыянальнага нігілізму пад сцягам барацьбы з нацыяналізмам, намаганнях Захаду да скасавання СССР як галоўнай перашкоды на шляху да распаўсюджання т.зв. «заходных каштоўнасцей», дапамозе заходных колаў групоўкам і плыням некамуністычнай скіраванасці, што тады дзейнічалі ў саюзных рэспубліках. Усё гэта паступова прыводзіла да радыкалізацыі палітыкі саміх саюзных рэспублік, якія бьілі незадаволены няўдалымі рэформамі, няздольнасцю федэральнага цэнтра вырашаць складаныя праблемы.
У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы абвясціў аб «аднаўленні незалежнасці літоўскай дзяржавы», скасаванні дзеяння Канстытуцыі Літоўскай ССР і Канстытуцыі СССР на тэрыторыі рэспублікі. У красавіку 1990 г. аб незалежнасці сваіх рэспублік заявілі Вярхоўныя Саветы Латвіі і Эстоніі. Працэс суверэнізацыі закрануў і іншыя рэспублікі, хаця спачатку яны не заяўлялі аб выхадзе з СССР. 12 чэрвеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце з'езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі. 16 ліпеня 1990 г. дакумент адпаведнай накіраванасці прыняў Вярхоўны Савет Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зацвердзіў Вярхоўны Савет БССР; яна абвясціла вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і яе законаў.
У гэтых умовах кіраўніўцтва СССР паспрабавала распрацаваць праект новага саюзнага дагавора (лістапад 1990 г.). Аднак нават такая ініцыятыва цэнтра з боку кіраўнікоў суверэнных рэспублік шырокай падтрымкі не знайшла. IV з'езд народных дэпутатаў СССР (снежань 1990 г.) прыняў рашэнне аб правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Рэферэндуму аб захаванні СССР. Улады Грузіі, Літвы, Малдовы, Латвіі, Арменіі і Эстоніі не выканалі рашэнні IV з'езда народных дэпутатаў СССР аб правядзенні рэферэндуму. У той жа час за захаванне СССР выказалася 76,4% прагаласаваўшых.
Спроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў у жніўні 1991 г. увесці надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР, выклікала адмоўную рэакцыю ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і іншых рэспублік. Урадамі і Вярхоўнымі Саветамі суверэнных рэспублік быў канчаткова ўзяты курс на незалежнасць. 8 снежня 1991 г. лідары Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расіі (Барыс Ельцын) у Белавежскай пушчы (у беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі, Камянецкі раён) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), у якім канстатавалі, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». 10 снежня 1991 г. Вярхоўныя Саветы Беларусі і Украіны, 12 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет РСФСР ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД і дэнансавалі Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР. 21 снежня 1991 г. была прынята Алма-Ацінская дэкларацыя кіраўнікоў 11 незалежных дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны), у якой зноў было сцверджана: «3 утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне».
26 снежня 1991 г. Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў Дэкларацыю пра спыненне існавання СССР у сувязі са стварэннем СНД. Такім чынам СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.
Насельніцтва
Насельніцтва СССР у 1989 г. складала прыблізна 278 млн. чалавек, што рабіла СССР адной з краін з самым вялікім насельніцтвам. Самым вялікім па-колькасці народам з'яўляліся рускія (каля 145 млн.), затым украінцы (каля 44 млн.) і ўзбекі (каля 16 млн.).
Тэрытарыяльны падзел СССР
У 1954—1991 гадах у Савецкі Саюз уваходзілі 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):
- Армянская ССР
- Азербайджанская ССР
- Беларуская ССР
- Эстонская ССР
- Грузінская ССР
- Казахская ССР
- Кіргізская ССР
- Латвійская ССР
- Літоўская ССР
- Малдаўская ССР
- Расійская СФСР
- Таджыкская ССР
- Туркменская ССР
- Украінская ССР
- Узбекская ССР
Кіраўнікі СССР
- Уладзімір Ленін
- Іосіф Сталін
- Мікіта Хрушчоў
- Леанід Брэжнеў
- Юрый Андропаў
- Канстанцін Чарненка
- Міхаіл Гарбачоў
Гл. таксама
- Гома саветыкус
- II з'езд Саветаў Заходняй вобласці
- IV Усебеларускі з'езд Саветаў
- VI Усебеларускі з'езд Саветаў
- Сепаратызм у СССР
- Самвыдат
- Праваабарончы рух у СССР
- Маральны кодэкс будаўніка камунізму
Зноскі
↑ Дэ-юрэ ў СССР да 1990 года не было афіцыйнай мовы. Руская мова фактычна з'яўлялася асноўнай мовай. Закон СССР ад 24 красавіка 1990 «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай мовай СССР.
↑ на тэрыторыі СССР дзейнічаў дэкрэтны час
↑ Пералічаны толькі дзяржавы — былыя саюзныя рэспублікі, якія цяпер — члены ААН. Дзяржавай-прадаўжальніцай СССР з'яўляецца Расійская Федэрацыя
↑ Дэкларацыя
Літаратура
- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
|
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у Вікіцытатніку | |
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік на Вікісховішчы |
|
Катэгорыі:
- Рэспублікі СССР
- Былыя краіны
- СССР
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.912","walltime":"1.174","ppvisitednodes":"value":6906,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":111325,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":25777,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":25,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":8,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2221,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":6,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 897.545 1 -total"," 29.66% 266.242 1 Шаблон:Гістарычная_дзяржава"," 24.56% 220.436 1 Шаблон:Commonscat"," 24.01% 215.493 1 Шаблон:Навігацыя"," 21.90% 196.556 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 18.65% 167.354 16 Шаблон:Wikidata"," 16.97% 152.308 7 Шаблон:Wikidata-link"," 16.09% 144.428 1 Шаблон:СЭУ"," 15.64% 140.334 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 11.00% 98.758 6 Шаблон:If-wikidata"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.385","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":8031485,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype time of P576 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype time of P576 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P122 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P122 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1334","timestamp":"20190330171605","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0421u0430u044eu0437 u0421u0430u0432u0435u0446u043au0456u0445 u0421u0430u0446u044bu044fu043bu0456u0441u0442u044bu0447u043du044bu0445 u0420u044du0441u043fu0443u0431u043bu0456u043a","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D1%8E%D0%B7_%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%A1%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q15180","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q15180","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-05-04T12:36:57Z","dateModified":"2019-03-22T17:31:50Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/a9/Flag_of_the_Soviet_Union.svg","headline":"u0431u044bu043bu0430u044f u0434u0437u044fu0440u0436u0430u0432u0430 u045e u043fu0430u045eu043du043eu0447u043du0430u0439 u0447u0430u0441u0442u0446u044b u0415u045eu0440u0430u0437u0456u0456, u044fu043au0430u044f u0456u0441u043du0430u0432u0430u043bu0430 u0437 1923 u043fu0430 1991 u0433u043eu0434"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":163,"wgHostname":"mw1268"););