Японія Змест Этымалогія | Геаграфічнае становішча | Прырода | Гісторыя | Дзяржаўны лад і палітыка | Насельніцтва | Эканоміка | Культура | Гл. таксама | Літаратура | Зноскі НавігацыяHGЯOJapan Statistical Yearbook 2010The Pearl Harbor Strike ForceАрхіваванаПадпісанне акту аб капітуляцыі Японіі '52 coup plot bid to rearm Japan: CIAАрхіваванаChina Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.comer 6 Manufacturing and ConstructionMarket data.World Factbook; Japan—EconomyGroningen Growth and Development Centre (GGDC)АрхіваванаJapan 500 2007пТвітэрFlickrProject GutenbergDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычныXX45095415238446511934253k11872797r4028495-50000 0001 2364 9740n7808902100568158ge1294253524295014936102648918X159367111
Дзяржавы паводле алфавітаЯпоніяКанстытуцыйныя манархіі
яп.астраўная дзяржаваУсходняй АзііастравахЦіхага акіянаКітаяКарэіІнданезііМадагаскараПапуа — Новай ГвінеіХакайдаХонсюСікокуКюсюЯпонсіх астравоўпалеалітудругой сусветнай вайнеунітарнаяХонсюТокіапарытэце пакупніцкай здольнасціІндыіЗШАВялікая дзяржаваВялікай сямёркіG20АЭСРСавета Бяспекі ААНАЦЭСАСЕАНкандзіТанмалайскуюЯпонскі архіпелагРукюАкінавуНампоХакайдаХонсюСікокуКюсюАхоцкага мораФіліпінскагаІтурупКунашырШыкатанХабамаіХакайдаХідаФудзіямаКюсюСікокуРукюКантовостраве ХонсювулканаўАсамаБандайземлетрасенніземлетрасенне 1923 годаземлетрасенне 2011 годаКарысныя выкапніжалезная рудамарганецмедзьцынкволавартуцьсурмавапнякікааліннафтысубтрапічнытрапічныКурасіаЦусімскаеАясіаАпадкаўтайфунаўСінанаТонэІсікарыБіваелкапіхтамагноліябамбукхвоякіпарыстуяэндэмікімлекакормячыхбарсукянотападобны сабакаяпонскі макакптушакпаўзуныяшчаркічарапахікрабамімалюскаміБандай-АсахіФудзі-Хаконэ-ІдзуКарэйскага паўвостравасвойскія жывёлыайнаміКюсюімператар Дзіму-ТэноАматэрасуяпонскіх імператараўканфуцыянствабудызмуСінтаізм604Сётоку ТайсіФудзівара6451192танскай мадэлі694Фудзівара-кьё710Нара784Нагаока794Кіётароду Фудзівара858888самураяў1192сёгунМінамота-но Ёрытома1868АсікагаАсікага ЁсінорыОда НабунагаТаётомі ХідэёсіТакугава Іэясуроду АсікагаТаётомі ХідэёсіІмдзінскай вайныТакугава Іэясу1603сёгунат ТакугавасялянстваНагасакісмяротнаму пакараннюімператара МэйдзіРэстаўрацыя МэйдзіЯпонскую імперыюяпона-кітайскайруска-японскайЯпонскімЖоўтымКарэюТайваньСахалінМаньчжурыюМаньчжоу-Годакладу ЛітанаЛіга НацыйАнтыкамінтэрнаўскі пактнацысцкай Германіяйкраін «Восі»напала на Пёрл-ХарбарЗШАВялікабрытанііДругой сусветнай вайнеГанконгФіліпіныМалакуКаралавым морыатамных бамбардзіровак1945далучэння СССРАкт аб безумоўнай капітуляцыіпацыфісцкуюканстытуцыюліберальную дэмакратыюАкупацыя Японіі саюзнымі войскаміСан-Францыскага мірнага дагавораААНрэкорднага эканамічнага ростуканстытуцыйная манархіяХірахітаАкіхітаНарухітапарламентутаемнаеВыканаўчую ўладупарламентСіндза АбэВялікай сямёркіG20АЭСРСавета Бяспекі ААНАЦЭСАСЕАНЗШАПаўночныя Марыянскія астравыХакайдаКурыльскага архіпелагаКунашырШыкатанІтурупХабамаіЯпонскім морыРукюТайваньРэспублікай Беларусь26 студзеня19921993Мінску1995Токіаяпонскага парламентаМінская вобласцьМагілёўская вобласцьМінскСэндайвялікай нараджальнасцю ў 1950-хЭфіопіяФіліпіныВ'етнамяпонцыкарэйцаўайнаўРукюрукюйцыяпонскай мовеаглюцінатыўнай мовекандзішто знаходзіцца на мяжы знікненнясінтаізмбудызмхрысціянстваанімістычныядаасізмканфуцыянстваТокіаІакагамаОсакаНагояСапараКобэКіётаФукуокаКавасакіХірасімадолараў ЗШАнаступствамі цунамісельскай гаспадарцыТакійская фондавая біржаToyota Motor CorporationHondaSonyMitsubishi MotorsкэйрэцуThe Toyota WayКатараІнданезііФукусімскай аварыіToyotaVolkswagen GroupSonyToshibaЗШАКітайПаўднёвая КарэяТайваньГанконгКітайЗШААўстраліяПаўднёвая КарэяСаудаўская АравіяААЭІнданезіяБеларусіРэстаўрацыі МэйдзіанімэмангаКітаяІндыібугакуномузыкутанецмаскахдзёрурыкабукібугакунокабукідзёрурыямато-эгохуаукіё-эгейшкабукіяпонскай мовеКодзікітанкаМан'ёсюАповесць пра ГэндзіМурасакі СікібугункірэнганоМатакіё ДзэаміІхара СайкакудзёрурыкабукіЦікамацу МандзаэмонхайкуМацуа БасёЁса БусонКабаясі ІсаУэда АкінарыДзіпэнся ІкуХаккэндэнЦубауці СёёФутабатэя СімэяАкіка ЁсанаКітамура ТакокуЭ. ЗаляКафу НагаіКунікіда ДопаНацумэ СосэкіТасон СімадзакіКатай ТаямаАсаму ДадзайТакунага СунааЁсікі ХаямаДзюн'іціра ТанідзакіР. АкутагаваРыіцы ЁкаміцуХарукі МуракаміГербСцягГімнДзяржаўны ладКанстытуцыяПарламентАдміністрацыйны падзелГеаграфіяГарадыСталіцаНасельніцтваМовыГісторыяЭканомікаВалютаКультураРэлігіяКінематографЛітаратураМузыкаСвятыСпортАдукацыяНавукаТранспартТурызмПоштаІнтэрнэтУзброеныя сілыЗнешняя палітыкаАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАзербайджанАманАрменіяАфганістанБангладэшБахрэйнБрунейБутанВ’етнамГрузіяЕгіпетЕменІарданіяІзраільІндыяІракІранКазахстанКамбоджаКатарКіпрКітайКувейтКыргызстанЛаосЛіванМалайзіяМальдывыМанголіяМ’янмаНепалПакістанПаўднёвая КарэяПаўночная КарэяРасіяСаудаўская АравіяСінгапурСірыяТаджыкістанТайландТуркменістанТурцыяУзбекістанУсходні ТыморФіліпіныШры-ЛанкаЯпоніяАбхазіяАзад КашмірВазірыстанДзяржава ВаДзяржава ШанЗаходні бераг ракі ІарданІракскі КурдыстанНагорна-Карабахская РэспублікаПалесцінская аўтаноміяПаўднёвая АсеціяПаўночны КіпрТайваньАкратыры і ДэкеліяБрыт.Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіянеГанконгКітайКакосавыя астравыАўстр.Востраў КалядАўстр.МакааКітайВялікабрытаніяГерманіяЗШАІталіяКанадаРасіяФранцыяЯпоніяЕўрапейскі саюзАландскія астравыАўстрыяВатыканІрландыяКоста-РыкаЛіхтэнштэйнМальтаПанамаСан-МарынаТуркменістанФінляндыяШвейцарыяШвецыя
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Японія
Jump to navigation
Jump to search
| |||||
Гімн: «君が代» | |||||
Заснавана | 11 лютага 660 да н.э.[1] | ||||
Афіцыйная мова | Японская[2] | ||||
Сталіца | Токіа | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Токіа, Іакагама, Осака | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Імператар Прэм'ер-міністр | Акіхіта Сіндза Абэ | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 377.944[3] км² 0,8 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Перапіс (2010) • Шчыльнасць | 126.320.000[4] чал. (11-я) 128.056.026 чал. 334,2 чал./км² (41-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва | $5,632 трлн (4-ы) $44.500 (27-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва | $5,228 трлн (3-ы) $41.150 (23-ы) | ||||
ІРЧП (2013) | ▲0,912 (вельмі высокі) (10-ы) | ||||
Этнахаронім | Японцы | ||||
Валюта | Іена (¥, JPY) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .jp | ||||
Код ISO | JP | ||||
Тэлефонны код | +81 | ||||
Часавыя паясы | +9 |
Японія (яп.: 日本, Nihon ці Nippon) — астраўная дзяржава ва Усходняй Азіі на астравах паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна на ўсходзе ад Кітая і Карэі, чацвёртая па памерах астраўная дзяржава свету (пасля Інданезіі, Мадагаскара і Папуа — Новай Гвінеі). У яе склад уваходзяць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — Хакайда, Хонсю, Сікоку, Кюсю.
Становішча Японсіх астравоў на сутыку літасферных пліт вызначае гарысіты характар, сейсмічнасць і вулканізм тэрыторыі. Клімат астравоў умераны і субтрапічны мусонны, спрыяльны для жыцця. Рэкі кароткія, але паўнаводныя, багатыя на гідраэнергію. 66 % плошчы Японіі пакрыта хваёвымі і шыракалістымі лясамі. Багаты і разнастайны жывёльны свет астравоў.
Японскія астравы населены ад часу верхняга палеаліту. Першыя ўзгадкі пра Японію ў кітайскіх летапісах адносяцца да І ст.н.э. Кітайская цывілізыя аказала вялікі ўплыў на Японію. У ХІІІ ст. Японія двойчы ўратавалася ад мангольскага ярма. Нядоўгія кантакты з еўрапейцамі, што пачаліся ў ХVІ ст, скончыліся працяглым перыядам ізаляцыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Японія стала на шлях адкрытасці, мадэрнізацыі і экспансіі. Паражэнне у другой сусветнай вайне прывяло да страты ўсіх калоній. У 1945 Японія стала першай і апошняй краінай, супраць якой была прыменена атамная зброя.
Сённяшняя Японія — дэмакратычная канстытуцыйная манархія на чале з адзіным у свеце імператарам. Японія — унітарная краіна, дзеліцца на 47 прэфектур. Сучасная афіцыйная назва краіны — «Ніхон коку» або «Ніпон коку» (日本国).
З насельніцтвам 126 млн чалавек мае 11 месца ў спісе самых населеных краін свету. 80 % насельніцтва краіны жыве на востраве Хонсю. У Японіі самы высокі ў свеце паказчык працягласці жыцця і адзін з найніжэйшых паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Монанацыянальная краіна, 99 % насельніцтва складаюць японцы. Сталіца — горад Токіа — разам з прылеглымі гарадамі ўтварае найвялікушую ў свеце агламерацыю з насельніцтвам каля 38 млн чал.
Высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па парытэце пакупніцкай здольнасці — яшчэ і Індыі. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля ЗША. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак.
Вялікая дзяржава сучаснага свету, Японія ўваходзіць у лік краін-членаў Вялікай сямёркі, G20, АЭСР, а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам Савета Бяспекі ААН. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у АЦЭС, падтрымлівае фармат АСЕАН +3. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб'яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях.
Змест
|
Этымалогія |
Саманазва краіны гучыць як "Ніхон" або "Ніпон" (на кандзі — 日本), што літаральна азначае "Радзіма Сонца". Еўрапейцы трансфармавалі гэтае спалучэннева ўсім добра знаёмае "краіна ўзыходзячага сонца". Назва "Ніхон" упершыню сустракаецца на старонках кітайскай Кнігі Тан, якая распавядае пра японскую дэлегацыю ў Кітай канцы VII ст.н.э. У больш глыбокай старажытнасці ў дачыненні да Японіі выкарыстоўваліся такія тапонімы як Ямата (大和) і Вакоку (倭国).
Доўгі шлях назвы Краіны, дзе нараджаецца сонца, да беларускай мовы ляжаў праз кітайскую мову (Cipangu) — паўднёва-кітайскі дыялект — малайскую (Japun або Japang) — партугальскую — англійскую (або французскую) мовы.
Геаграфічнае становішча |
Японія займае ўвесь Японскі архіпелаг, а таксама прылеглыя астравы Рукю (уключаючы Акінаву) і Нампо. У яе склад уваходзяць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — Хакайда, Хонсю, Сікоку, Кюсю. Астравы ляжаць паміж 46° і 24° пн.ш. і працягнуліся на 3000 км ад Ахоцкага мора на поўначы да Філіпінскага на поўдні. Даўжыня берагавой лініі Японіі каля 30 тысяч кіламетраў. Заходнія берагі слаба парэзаны, усходнія і паўднёвыя маюць шмат заліваў і бухтаў.
Японія не пагадзілася з перадачай Савецкаму Саюзу паводле рашэння Ялцінскай канферэнцыі паўднёвых Курыльскіх астравоў (Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан, града Хабамаі) і выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 г. - з Расіяй як яго правапераемніцай. Гэтае балючае для ўзаемных адносін дзвюх краін пытанне ў Японіі мае назву "Праблемы Паўночных тэрыторый". Японія не рэкамендуе сваім грамадзянам наведваць Курылы, а расійскаму насельніцтву абяцае паважаць яго правы ў выпадку перадачы астравоў Японіі.
Прырода |
Каля 75 % тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы. На востраве Хакайда галоўныя хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з поўначы на поўдзень. На поўначы вострава Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на захадзе, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на ўсходзе; на поўдні хрыбты Хіда, Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвышэйшы пункт Японіі — Фудзіяма (3776 м.). Горны рэльеф пераважае на астравах Кюсю, Сікоку і Рукю. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20 % тэрыторыі, найбуйнейшыя Канто і Этыга (на востраве Хонсю) і Ісікары (на востраве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на заходнім узбярэжжы астравоў. Больш за 150 вулканаў, у т.л. 15 дзеючых (Асама, Бандай, Токаты, Міхара і іншыя). На ўсходнім узбярэжжы частыя землетрасенні (да 1,5 тысяч у год), адны з найбольш разбуральных — землетрасенне 1923 года, землетрасенне 2011 года.
Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезная руда, марганец, храміты, медзь, цынк, волава, ртуць, сурма, вапнякі, каалін, невялікія запасы нафты і газу. Клімат мусонны, на большай частцы тэрыторыі субтрапічны, на поўначы — умераны, на поўдні — трапічны. На клімат Японіі ўплываюць цячэнні Курасіа на поўдні і ўсходзе, Цусімскае на захадзе, халоднае Аясіа на паўночным усходзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −5 °C на Хакайда да 6 °C на поўдні Японскіх астравоў і 16 °C на архіпелагу Рукю, ліпеня адпаведна 22 °C, 27 °C і 28 °C. Ападкаў на большай частцы тэрыторыі 1700—2000 мм, на поўдні да 4000 мм за год. Штогод бывае 15—20 тайфунаў, пераважна восенню.
Рэкі кароткія. паўнаводныя, багатыя гідраэнергіяй; найбуйнейшыя — Сінана, Тонэ, Ісікары, Тэсіа. Шмат азёр, найбуйнейшае Біва (716 км²). Глебы на поўначы падзолістыя і балотна-лугавыя, на поўдні і поўначы Хонсю — буразёмы, на поўдні — жаўтазёмы і чырваназёмы. Пад лесам і хмызнякамі 67 % тэрыторыі. На поўначы Хакайда пераважаюць хвойныя лясы (елка і піхта), на паўднёвым захадзе Хакайда і паўночным усходзе Хонсю — субтрапічныя вечназялёныя лясы (магнолія, бамбук), у гарах — хвоя, кіпарыс, туя. На поўдні Кюсю і на архіпелагу Рукю трапічныя лясы з пальмаў, фікусаў, сагаўнікаў, папарацей і інш. Жывёльны свет разнастайны, ёсць эндэмікі і рэлікты. З млекакормячых трапляюцца воўк, барсук, янотападобны сабака, японскі чорны мядзведзь, японскі макак; з птушак — дзяцел, сойка, жураўлі, дрозд, арол. Пашыраны паўзуны, яшчаркі, чарапахі. Прыбярэжныя раёны багаты рыбай, крабамі, малюскамі. Каля 25 % плошчы — ахоўныя тэрыторыі. 28 нацыянальных паркаў (Бандай-Асахі, Іосіна-Кумана, Сайкай, Сікоцу-Тоя, Фудзі-Хаконэ-Ідзу) і 55 квазінацыянальных паркаў (падпарадкоўваюцца прэфектурным урадам); шэраг падводных паркаў на мелкаводдзях, запаведнікі, рэзерваты і заказнікі.
Гісторыя |
У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. з поўдня Карэйскага паўвострава на Японскія астравы праніклі т.зв. протаяпонскія плямёны. З іх прыходам тут з'явіліся свойскія жывёлы — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. На востраве Хакайда з айнамі змешваліся выхадцы з усходняга ўзбярэжа Азіі. На астравах Кюсю і Сікоку і на поўдні Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася з аўстранезійскімі плямёнамі. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясцовым аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываліся да V стагоддзя да н.э.
Паводле кітайскіх хронік легендарны імператар Дзіму-Тэно — нашчадак багіні Аматэрасу — у 660 годзе да н.э. стаў родапачынальнікам дасюль бесперарыўнай дынастыі японскіх імператараў. У канцы 3 стагоддзя н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага горада Нара на раўніне Ямата. У другой палове IV стагоддзя імператары Ямата павялі экспансію на поўдзень, што паспрыяла кантактам з высокаразвітай цывілізацыяй Кітая. Развіццё японскай цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, пранікненне кітайскай мовы, літаратуры, філасофіі, канфуцыянства і будызму, які ў канцы VI стагоддзя пры імператарах дынастыі Сога будызм зрабіўся нацыянальнай рэлігіяй. Сінтаізм захаваў цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кітайскай культуры распаўсюджіўся і на палітычныя інстытуты. Унутраная палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб'яднанне краіны і афармленне ідэалогіі адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў 604 годзе прынцам Сётоку Тайсі «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага палітычнага прынцыпу сфармуляваны вышэйшы суверынітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталявалася сістэма чыноўніцкіх рангаў і прыдворнага цырыманіялу.
Для гісторыі фарміравання японскай дзяржаўнасці вялікае значэнне мела эпоха Фудзівара (645—1192). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (ад назвы года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). 2-я палова VII стагоддзя прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада паводле кітайскай танскай мадэлі. Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна была падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У 694 годзе пабудаваны першы сталічны горад Фудзівара-кьё. Працэс афармлення сярэднявечнай японскай дзяржавы завершаны ў VIII стагоддзі, на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у 710 годзе ў Нара, у 784 годзе ў Нагаока і ў 794 годзе ў Кіёта. Станаўленне грамадства суправаджалася адыходам ад класічнага ўзору дзяржаўнага ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы IX стагоддзя ўлада належала прадстаўнікам роду Фудзівара, якія з 858 года кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з 888 года — у якасці канцлераў пры паўналетніх. Характэрнай рысай сацыяльнага жыцця стала фарміраванне саслоўя самураяў.
Круты паварот у гісторыі Японіі адбыўся ў 1192 годзе, калі вярхоўным правіцелем краіны з тытулам сёгун стаў Мінамота-но Ёрытома. З таго часу да 1868 года Японіяй кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат Мінамота праіснаваў да 1335 года. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. У 1274 і 1281 гадах японцы паспяхова супраціўляліся ўварванню мангольскай арміі. Другі сёгунат Асікага (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войн. У пачатку XV стагоддзя ўзмацнілася цэнтральная ўлада. Аднак пасля забойства Асікага Ёсіноры ў Японіі зноў разгарэліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феадальную вайну 1467—1477. Місію аб'яднання краіны выканалі 3 палітычныя дзеячы: Ода Набунага, Таётомі Хідэёсі і Такугава Іэясу. У 1573 годзе Ода скінуў апошняга сёгуна з роду Асікага. Ён валодаў паловай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленнасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб'яднанне Японіі завяршыў пераемнік Ода — Таётомі Хідэёсі, які ў ходзе Імдзінскай вайны беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік Такугава Іэясу ў 1603 годзе абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) сёгунат Такугава, асноўныя намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваеннай дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманільныя і рэлігійныя функцыі. Аграрная рэформа замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга былі размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтральнай фігурай ў дзяржаве стаў воін-самурай. Асноўную масу насельніцтва складала сялянства. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т.л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — Нагасакі); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Японіі, падлягаў смяротнаму пакаранню. XVII стагоддзе для Японіі было часам стабільнасці і росквіту. З канца XVIII стагоддзя пачаўся эканамічны крызіс. Толькі ў XIX стагоддзі адбылося больш 1000 сялянскіх паўстанняў.
У 1853-54 гг.. амерыканская эскадра адмірала Мэцью Пэры двойчы ўвайшла ў заліў Эда і навязала Японіі «дамову аб міры і сяброўстве». Услед прыкладу ЗША рушылі і іншыя магутныя дзяржавы, такім гвалтоўным чынам скончыўшы працяглую ізаляцыю Японіі. На хвалі ксенафобскіх настрояў заходнеяпонскія княствы Сацума-хан і Цёсю-хан развязалі сацумска-брытанскую і сіманасекскую войны 1863 года, але пацярпелі паражэнне. Усвядоміўшы тэхнічную адсталасць Японіі ад Захаду і небяспеку каланізацыі, княствы пачалі мадэрнізацыю арміі і перамовы з імператарскім дваром. 3 студзеня 1868 года антысёгунская апазіцыя ў аднабаковым парадку сфарміравала новы ўрад і прыняла ад імя імператара Мэйдзі ўказ аб рэстаўрацыі імператарскага кіравання. Сёгунат Такугава ліквідаваўся, а былы сёгун адхіляўся ад улады і губляў тытулы і землі. Гэта падзея завяршыла перыяд Эда і адзначыла канец пяцісотгадовага дамінавання самураяў у японскай палітыцы.
Рэстаўрацыя Мэйдзі ператварыла Японскую імперыю ў індустрыяльную сусветную дзяржаву. Пасля перамогі ў япона-кітайскай (1894—1895) і руска-японскай (1904—1905) войнах Японія забяспечыла сабе панаванне на Японскім і Жоўтым морах і далучыла да сябе Карэю, Тайвань і паўднёвы Сахалін.
У 1931 годзе, працягваючы сваю палітыку экспансіянізму, заняла Маньчжурыю і стварыла марыянетачную дзяржаву Маньчжоу-Го. Пасля дакладу Літана ў 1933 годзе Ліга Нацый асудзіла яе дзеянні і Японія дэманстратыўна пакінула Лігу[5]. У 1936 годзе Японія падпісала Антыкамінтэрнаўскі пакт з нацысцкай Германіяй, а ў 1941 годзе далучылася да краін «Восі»[6]. 7 снежня 1941 года Японія напала на Пёрл-Харбар і абвясціла вайну ЗША і Вялікабрытаніі. Гэта прыводзіць да ўдзелу ЗША ў Другой сусветнай вайне. Японская імперыя заваявала Ганконг, Філіпіны і Малаку, але ў 1942 годзе паражэнне ў Каралавым моры пазбавіла яе перавагі на моры[7]. Пасля атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі 6 і 9 жніўня 1945 года авіяцыяй ЗША, а таксама пасля далучэння СССР да ваенных дзеяннямі, Японія падпісала 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі[8].
У 1947 годзе Японія прыняла новую пацыфісцкую канстытуцыю, у якой робіцца акцэнт на ліберальную дэмакратыю. Акупацыя Японіі саюзнымі войскамі скончылася з прыняццем Сан-Францыскага мірнага дагавора, які набыў моц у 1952 годзе[9], а ў 1956 годзе Японія ўступіла ў ААН. Пазней Японія дамаглася рэкорднага эканамічнага росту, які працягваўся чатыры дзесяцігоддзі і складаў у сярэднім 10 % штогод.
Дзяржаўны лад і палітыка |
Японія — канстытуцыйная манархія. Паводле Канстытуцыі 1947 года кіраўнік дзяржавы — імператар, які ў Канстытуцыі завецца "сімвалам Дзяржавы і еднасці народа". А перадусім, згодна з Канстытуцыяй, носьбітам суверэнітэту з'яўляецца японскі народ. Імператар, чые паўнамоцтвы сур'ёзна абмежаваны, ажыццяўляе дзяржаўныя справы па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. У 1989 года пасля смерці імператара Хірахіта новым імператарам стаў яго сын Акіхіта. 8 жніўня 2016 Акіхіта афіцыйна заявіў аб намеры адрачыся ад прастолу на карысць свайго сына Нарухіта. Цырымонія адрачэння пройдзе 30 красавіка 2019 года.
Вышэйшая заканадаўчая ўлада належыць парламенту (яп. 国会, Какай), які складаецца з 2 палат: прадстаўнікоў (465 дэпутатаў) і саветнікаў (242 дэпутаты). Тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў 4 гады, палаты саветнікаў — 6 гадоў (з перавыбраннем паловы складу кожныя 3 гады). У палату прадстаўнікоў выбіраецца 300 дэпутатаў ад 11 аднамандатных акруг і 200 ад партый па прапарцыянальнай сістэме, у палату саветнікаў — 152 дэпутаты ад 47 прэфектур і 100 па прапарцыянальнай сістэме ад усёй краіны. Квартаруецца Какай у такійскім раёне Тыёда, непадалёк ад Імператарскага палаца. Японскія выбаршчыкі маюць права галасаваць з 18 гадоў, галасаванне таемнае і свабоднае.
Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм'ер-міністрам, якога са свайго складу выбірае парламент. Загад імператара зацвярджае прэм'ера на пасадзе. У сваю чаргу, прэм'ер-міністр прызначае ўсіх астатніх міністраў. Судовая ўлада складаецца з Вярхоўнага суда і судоў трох ніжэйшых узроўняў.
Сярод палітычных партый найбольшым даверам карыстаецца кансерватыўная Ліберальна-Дэмакратычная Партыя (ЛДП), што знаходзіцца ва ўладзе з 1955, за выняткам перапынкаў у 1993-94 і 2009-12 гг.. Па стане на лістапад 2017 ЛДП трымае 283 месцы ў ніжняй і 125 — у верхняй палатах парламента. Бягучы прэм'ер — Сіндза Абэ — таксама паўстаў з шыхтоў Ліберальна-Дэмакратычнай партыі. Апазіцыю вакол сябе гуртуе левацэнтрысцкая Канстытуцыйна-Дэмакратычная партыя.
Што тычыцца гісторыі права, то да перыяду Эда японская юрысдыкцыя фармавалася пад моцным кітайскім ўплывам. З канца ХІХ стагоддзя Японія шукала ўласны шлях, але відавочна не змагла адмовіцца ад прагрэсіўных запазычанняў з еўрапейскага — асабліва германскага — права. Натхнёны германскім заканадаўствам Грамадзянскі кодэкс 1896 года з пасляваеннымі дапаўненнямі ляжыць у аснове сённяшняй прававой Японіі.
Знешняя палітыка |
Японія мае дыпламатычныя адносіны з большасцю краін свету і з'яўляецца актыўным удзельнікам ААН са снежня 1956 года. Японія ўваходзіць у склад Вялікай сямёркі, G20, АЭСР, а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам Савета Бяспекі ААН. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у АЦЭС, падтрымлівае фармат АСЕАН +3. Галоўным саюзнікам Японіі пасля другой сусветнай вайны сталі ЗША, якія застаюцца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Японіі, а амерыканскія ваенныя базы ахоўваюць бяспеку краіны ўзыходзячага сонца.
Тэрытарыяльныя спрэчкі |
Пасля другой сусветнай вайны Злучаным Штатам адышлі Паўночныя Марыянскія астравы, з чым Японія пагаджаецца. Затое занятыя ў 1945 савецкімі войскамі бліжэйшыя да Хакайда астравы Курыльскага архіпелага — Кунашыр, Шыкатан, Ітуруп і града Хабамаі — лічыць сваімі. Аспрэчвае Японія і карэйскую прыпіску драбнюткіх скалістых астраўкоў Ліянкур (яп. Takeshima, кар. Dokdo) у Японскім моры. У 1972 Японія атрымала ў валоданне астравы Сенкаку на поўдні ад Рукю. На гэтыя астравы прэтэндуе Тайвань, і, натуральна, Кітай, які прэтэндуе на Тайвань.
Беларуска-японскія адносіны |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй ўстаноўлены 26 студзеня 1992 года. З студзеня 1993 года функцыянуе Пасольства Японіі ў г.Мінску. У чэрвені 1995 года адкрыта Пасольства Беларусі ў г.Токіа. Трагічная роднаснасць дзвюх дзяржаў звязана з тым, што і Беларусь, і Японія моцна пацярпелі ад радыяцыі. Тым не менш за 27 гадоў, афіцыйныя сустрэчы адбываліся на ўзроўні максімум дэпутатаў парламентаў, саветнікаў і замміністраў замежных справаў.
У чэрвені 2004 года была заснавана Асацыяцыя дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь Палаты прадстаўнікоў японскага парламента. Кіраўніком Асацыяцыі з'яўляецца дэпутат Е.Аона. Пачынаючы з 2000 года, праведзена сем раўндаў беларуска-японскіх кансультацый паміж МЗС, апошні з якіх адбыўся ў снежні 2009 года.
З кожным годам пашыраецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: на 2018 гэта Мінская вобласць — прэфектура Міягі, Магілёўская вобласць — прэфектура Осака, гарады Мінск і Сэндай, Шклоў і Таке, Нясвіж і Сіраісі).[10].
У 2018 Беларускія візы атрымала каля 1100 японцаў, што стала рэкорднай колькасцю.
Адміністрацыйна-тэрытарыялны падзел |
Японія дзеліцца на 47 прэфектур, кожная пад началам выбарнага губернатара, заканадаўчай і адміністрацыйнай бюракратыі. Кожная прэфектура дзеліцца на гарады, мястэчкі і вёскі. Сёння агламерацыйныя працэсы садзейнічаюць зліццю гарадоў у больш вялікія цэлыя, што змяншае колькасць адзінак на ніжэйшых узроўнях і скарачае бюракратычныя выдаткі.
Насельніцтва |
Для Японіі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена вялікай нараджальнасцю ў 1950-х і адной з рэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (85,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў — 12,7%, людзей старэйшых за 65 гадоў — 28,4%.[11] Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца, і, калі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету, у бліжэйшым будучым яе абыйдуць таксама Эфіопія, Філіпіны, В'етнам.
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны: 98,1 % складаюць японцы, якія называюць сябе ніхондхін (日本人), а сваю мову — ніхонга (日本語); невялікая колькасць карэйцаў (0,4%), кітайцаў (0,5%); яшчэ каля 1% філіпінцаў, в'етнамцаў, а таксама бразільцаў і перуанцаў японскага паходжання. Увогуле, Японія не вельмі ахвотна прымае мігрантаў, асабліва бежанцаў. У Японіі, пераважна на востраве Хакайда, пражывае каля 25 000 айнаў — самабытнага, але сёння практычна асіміляванага народа. На астравах Рукю жывуць рукюйцы, якіх японцы разглядаюць як субэтнас японскага народа. Да сацыяльных меншасцяў адносяцца буракуміны — японскія "недатыкальныя", што дыскрымінуюцца і ў наш час.
99 % жыхароў краіны размаўляюць на японскай мове — аглюцінатыўнай мове, што ўтварае асобную сям'ю. Для пісьмовай перадачы японскай мовы выкарыстоўваюць іерагліфічнае пісьмо кандзі. На айнскай мове, што знаходзіцца на мяжы знікнення, размаўляе невялікая колькасць старых на востраве Хакайда.
Асноўныя рэлігіі — сінтаізм і будызм, прычым многія японцы арганічна спалучаюць вызнанне дзвюх гэтых вераў, аб чым сведчыць статыстыка: 70,4% вернікаў з'яўляюцца прыхільнікамі сінтаіму, 69,8% — будызму. У Японіі каля 100 тыс. сінтаісцкіх храмаў, прычым даследванні сцвярджаюць, што японцы ахвотней удзельнічаюць у рэлігійных рытуалах, чым з'яўляюцца шчырымі вернікамі. Каля 1,5% японцаў вызнаюць хрысціянства, якое было завезена місіянерамі яшчэ ў XVI ст.. Сёння многія святы і традыцыі, вытокі якіх ляжаць у хрысціянстве, набылі папулярнасць у Японіі: японцы дораць падарункі на Раство Хрыстова, адзначаюць Дзень святога Валянціна, бяруць шлюб на еўрапейскі манер. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння анімістычныя традыцыі. Вялікі ўплыў на жыццё грамадства аказалі завезеныя з Кітая даасізм і канфуцыянства.
Пры высокім сярэднім паказчыку шчыльнасці насельніцтва (334 чал. на 1 км²) большасць жыхароў канцэнтруецца на раўнінах паўднёва-ўсходняга Хонсю. Найбольш шчыльна заселена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 91%, невялікая доля сельскага насельніцтва тлумачыцца не толькі тэхнагеннасцю сучаснай японскай цывілізацыі, але і слабым сельскагаспадарчым асваеннем гарыстых лясістых астравоў. Буйныя гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Нагоя, Сапара, Кобэ, Кіёта, Фукуока, Кавасакі, Хірасіма. У Японіі сфарміравалася некалькі агламерацый, якія ўтвараюць адзін з буйнейшых сусветных мегалаполісаў — Такайда (больш за 60 млн чал.), які канцэнтруе 48 % насельніцтва краіны[12].
Эканоміка |
На у 2018 Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн долараў ЗША. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах[13]. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. Чацвёртая ў свеце па памерах экспарту, шостая — імпарту. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельнітва (65 млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю: сярод японцаў. Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9 % у 2017[14]). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239% ВУП — найвышэйшы працэнт у свеце — і не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і наступствамі цунамі 2011 года.
Японія — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны[15]. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і Такійская фондавая біржа, якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі[16].
Японія валодае буйнымі вытворчымі магутнасцямі, і ў ёй знаходзяцца некалькі найбуйнейшых вытворцаў механічных транспартных сродкаў, электронікі, станкоў, сталі, суднаў, хімічных рэчываў, тэкстылю і харчовых прадуктаў[17]. Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін[18]. Паводле індэксу Біг-Мака японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце. Сярод найбуйнейшых кампаній — Toyota Motor Corporation, Nintendo, NTT DoCoMo, Canon, Honda, Takeda Pharmaceutical, Sony, Nippon Steel, Tepco, Mitsubishi Motors і 711[19]. У 2018 годзе 228 японскіх кампаній ўваходзілі ў Forbes 2000, што складае 11 % спісу, у 2006 такіх кампаній было 326.[20]. Спецыфіка японскага капіталізму заключаецца ў існаванні сістэмы кэйрэцу — буйных фінансава-прамыловых груп, такіх як Mitsubishi, Sumitomo Group і інш; пажыццёвым наёме і кар'ерным росце ў межах аднаго прадпрыемства; а таксама ў такіх метадах мэнэджменту як "Таятызм" (The Toyota Way), што прадугледжвае бесперапыннае ўдасканаленне і павагу да спажыўцоў.
Энергетыка Японіі базуецца на імпартных нафце з Персідскага заліва і вугалі з Аўстраліі. Вугаль выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы і чорнай металургіі. Японія — найбуйнейшы ў свеце спажывец звадкаванага прыроднага газу, што пастаўляецца з Катара, Аўстраліі, Інданезіі. Да 2011 каля траціны электраэнергіі выпрацоўвалася на АЭС, аднак пасля Фукусімскай аварыі большасць АЭС прыпыніла працу, што адбілася на паказчыках сусветнай атамнай энергетыкі. Нягледзячы на экалагічныя пратэсты, урад Японіі мяркуе перагледзець стандарты бяспекі і перазапусціць станцыі у 2020-х. У 2017 было заяўлена, што ў бліжэйшы час чакаецца ўзнаўленне працы 21 рэактара а ў 2030 — яшчэ 30, што сумарна пераўзыйдзе "дафукусімскія" магутнасці. Японскія рэкі багатыя на гідраэлектраэнергію, аднак іх патэнцыял практычна выкарыстаны і не можа здаволіць нават дзясятай часткі патрэб краіны.
Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн Toyota канкуруе з Volkswagen Group за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з'яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый Sony, Toshiba, Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго 5 мільёнаў га (13 % тэрыторыі). Дзякуючы высокай ураджайнасці і перадавым тэхналогіям, Японія напалову забяспечвае сябе ўласнымі прадукткамі харчавання. Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.
У 2016 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарце былі ЗША (18,8 %), Кітай (18,4 %), Паўднёвая Карэя (6,7 %), Тайвань (5,7 %), Ганконг (4,7 %), а па імпарце — Кітай (24,2 %), ЗША (11,2 %), Аўстралія (4,6 %), Паўднёвая Карэя (4,2 %), Саудаўская Аравія (3,2 %), ААЭ (2,9 %) і Інданезія (2,9 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца камп'ютары і бытавая тэхніка, выкапнёвая паліва і руды, ежа (у асаблівасці ялавічына і свініна), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна[21].
Традыцыйнымі экспартнымі таварамі Беларусі ў Японію з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, шкловалакно, лазеры, прылады на вадкіх крышталях, дазіметры; імпартуе Беларусь абсталяванне для прамысловых прадпрыемстваў, запчасткі для аўтамабіляў, электроніку. Агульны тавараабарот у 2017 склаў 42 млн даляраў, са слабаадмоўным для Беларусі сальда (- 2,2 млн).[22]
Культура |
У Японіі з канца I тысячагоддзя н. э. існуе развітая літаратура (так, тэкст японскага гімна датуецца IX—X стагоддзем). Да нашых дзён захоўваюцца помнікі жывапісу і архітэктуры з пачатку II тысячагоддзя. Вялікі ўплыў на японскую культуру ў перыяд яе станаўлення мела кітайская, а пасля Рэстаўрацыі Мэйдзі — заходнееўрапейская. У XX стагоддзі японскія анімэ і манга заваявалі прызнанне ў сусветным маштабе.
Тэатр |
Вытокі японскага тэатра ў старажытных абрадах, культавых урачыстасцях. У 7-8 стагоддзях у Японію пранікаюць тэатральныя формы Карэі, Кітая, Індыі (музычна-танцавальныя паказы гагаку і бугаку), што садзейнічала фарміраванню класічнага тэатра Японіі. У канцы 14 стагоддзя на аснове запазычаных і мясцовых уяўленняў узнік тэатр но, які ўключаў музыку, танец і драматычнае дзеянне. Галоўныя дзеючыя асобы выступалі ў масках, акрамя выпадку, калі была рэалістычная роля; большасць сцэн — хор карцэнтаваў падзеі. Тэкст акцёры дэкламавалі ці гартанна спявалі. Усе ролі па традыцыі выконвалі мужчыны.
У пачатку 17 стагоддзя з ростам гарадоў пашырыліся тэатральныя жанры — тэатр лялек дзёруры (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоў-казачнікаў і музыкантаў) і тэатр кабукі. У пачатку 20 стагоддзя ўзніклі новыя жанры, створаныя ў выніку абнаўлення традыцыйнага тэатру (сімпа, сінкакугэкі) і еўрапейскіх форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатральнае мастацтва падзяляецца на традыцыйнае (бугаку, но, кабукі, дзёруры) і еўрапейскае (драма, опера, балет).
Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (японская гарадская меладрама) і сінкакугэкі (драма, асновай якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных тэатраў складаюць пераклады п'ес еўрапейскіх і амерыканскіх драматургаў, а таксама творы сучасных японскіх аўтараў.
Жывапіс |
Японскі жывапіс — адзін з найбольш старажытных і вытанчаных з японскіх відаў мастацтваў, характарызуецца шырокай разнастайнасцю жанраў і стыляў.
Для японскага жывапісу, як і для літаратуры, уласціва адвядзенне вядучага месца прыродзе і адлюстраванне яе ў якасці носьбіта чароўнага пачатку.
Пачынаючы з X стагоддзя ў японскім жывапісе вылучаюць кірунак ямато-э, карціны ўяўляюць сабой гарызантальныя скруткі, якімі ілюстравалі літаратурныя творы. У XIV стагоддзі развіваецца стыль гохуа (манахромная акварэль), а ў першай палове XVII стагоддзя мастакі пачынаюць друкаваць укіё-э — гравюры на дрэве, на якіх малявалі гейш, папулярных акцёраў тэатра кабукі і пейзажы.
Літаратура |
Развіваецца на японскай мове. Першыя паэтычныя помнікі на японскай мове з 8 стагоддзя; летапіс «Кодзікі» — збор народнай эпічнай творчасці і паэтычная анталогія пераважна ў жанры танка «Ман'ёсю» («Збор мірыяд пялёсткаў»). У 10 стагоддзі выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга Сярэднявечча «Збор даўніх і новых песень». Вяршыня класічнай літаратуры Японіі — «Аповесць пра Гэндзі» (11 стагоддзе) Мурасакі Сікібу. У 13-15 стагоддзях зарадзіўся жанр гункі — ваенная эпапея «Хэйкэ манагатары» («Паданне пра дом Тайра»). У 14-15 стагоддзях расквітнеў паэтычны жанр рэнга («нанізанне страфы»), узніклі тэатр масак но і першыя п'есы ёкёку на сюжэты народных паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр Матакіё Дзэамі). У 16 стагоддзі зарадзілася гарадская літаратура; майстар гарадской навелы укіёдзосі — Іхара Сайкаку. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на тэатр лялек дзёруры і тэатр кабукі. Найбуйнейшы прадстаўнік — Цікамацу Мандзаэмон. У паэзіі панаваў жанр хайку (Мацуа Басё, Ёса Бусон, Кабаясі Іса). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная літаратура (Уэда Акінары).
У пачатку 19 стагоддзя рэалістычныя традыцыі гарадской літаратуры прадаўжаў Дзіпэнся Іку. Быў створаны самы вялікі раман класічнай японскай літаратуры Хаккэндэн. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў адбыліся вялікія зрухі ў развіцці літаратуры, шырока перакладаліся творы заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачатак новай літаратуры даў трактат «Сутнасць рамана» Цубауці Сёё, які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывідуальнае жыццё. У аснове японскага рэалізму — раман «Плывучае воблака» Футабатэя Сімэя. З паяўленнем паэтычны зборнік «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі (Акіка Ёсана, Кітамура Такоку). Паралельна з рамантычнай паэзіяй развіваўся рэалістычны кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэтычнай формай 20 стагоддзя.
У пачатку 20 стагоддзя пад уплывам творчасці Э. Заля ўзнік рух за натуралізм (Кафу Нагаі). Сацыяльная праблематыка, разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю — галоўныя тэмы японскіх рэалістаў (Кунікіда Допа, Нацумэ Сосэкі, Тасон Сімадзакі, Катай Таяма, Асаму Дадзай). У 1920—1930-я гады ўзніклі плыні пралетарскай літаратуры (Такунага Сунаа, Ёсікі Хаяма), неарамантызму (Дзюн'іціра Танідзакі), неагуманізму, «школа новага майстэрства» (неарэалізму; Р. Акутагава). Прынцыпы мадэрнісцкай эстэтыкі адбіліся на творчасці групы «неасенсуалістаў» (Рыіцы Ёкаміцу). У пачатку 21 стагоддзя папулярным пісьменнікам быў Харукі Муракамі.
Гл. таксама |
- Кукай
- J-pop
- Японская шырма
Літаратура |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 281-293. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6.
Зноскі
↑ Легендарная дата
↑ De facto, закона аб афіцыйнай мове няма
↑ Japan Statistical Yearbook 2010 (англ.)
↑ http://www.stat.go.jp/english/data/jinsui/tsuki/index.html
↑ Елисеефф В., Елисеефф Д. Японская цивилизация — М.: АСТ, 2008. — С. 108. — 528 с. — ISBN 978-5-9713-7611-8.
↑ Kelley L. Ross The Pearl Harbor Strike Force (англ.) . friesian.com. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 студзеня 2000.
↑ Елисеефф В., Елисеефф Д. Японская цивилизация — М.: АСТ, 2008. — С. 109. — 528 с. — ISBN 978-5-9713-7611-8.
↑ Падпісанне акту аб капітуляцыі Японіі , Известия (2 сентября 1945). Праверана 21 студзеня 2010.
↑ Joseph Coleman '52 coup plot bid to rearm Japan: CIA (англ.) . The Japan Times (6 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 студзеня 2010.
↑ https://www.belta.by/interview/view/proshedshij-2018-god-stal-perelomnym-v-razvitii-belorussko-japonskih-otnoshenij-6657/
↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html
↑ Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6
↑ China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com
↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html
↑ er 6 Manufacturing and Construction, Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications
↑ Market data. New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.
↑ World Factbook; Japan—Economy. CIA (19 снежня 2006). Праверана 28 снежня 2006.
↑ Groningen Growth and Development Centre (GGDC). GGDC (26 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 30 лістапада 2009.
↑ Japan 500 2007, Financial Times
↑ https://www.forbes.com/global2000/#4dda7b38335d
↑ http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=114&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
↑ https://www.by.emb-japan.go.jp/itpr_ru/index18.html#politics
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Японія
|
Катэгорыі:
- Дзяржавы паводле алфавіта
- Японія
- Канстытуцыйныя манархіі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.920","walltime":"1.221","ppvisitednodes":"value":3667,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":77168,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":18137,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":11,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":12260,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":9,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 897.927 1 -total"," 40.28% 361.714 1 Шаблон:Дзяржава"," 34.81% 312.590 19 Шаблон:Wikidata"," 30.63% 275.003 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 9.35% 83.941 4 Шаблон:Навігацыйная_паласа"," 6.69% 60.045 2 Шаблон:If-wikidata"," 6.05% 54.366 1 Шаблон:Зноскі"," 5.70% 51.155 1 Шаблон:Reflist"," 4.92% 44.152 1 Шаблон:Нейтральныя_дзяржавы"," 4.56% 40.983 1 Шаблон:Японія_ў_тэмах"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.481","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":15148811,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1293","timestamp":"20190402151410","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u042fu043fu043eu043du0456u044f","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BF%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q17","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q17","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2006-10-06T18:40:33Z","dateModified":"2019-03-28T14:21:07Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9e/Flag_of_Japan.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":199,"wgHostname":"mw1274"););