Беларуская кухня Стравы | Змест Напоі | Рахунак стратаў | Гл. таксама | Спасылкі | Крыніцы | НавігацыяТрадыцыйная стравы Мядзельшчыны непаўторныя сярод беларускіхпп
Беларуская кухня
Беларусівегетарыянскіямёду1319 ст.яўрэйскаятатарскаявенгерскаяанглійскаяруская кухняхлебпірагібліныкараваісвятыкашыклёцкілазанкікалдуныкапустабігасубуракіхаладнікморквабульба18 ст.19 ст.хрушчыбабкадранікіклёцкікапыткаДзічынасвініныбараніныялавічыныкішкукаўбухстуднісальцісонымачанкаПрыправыгусі16 ст.індыкіпаўгускімалакотварожны сырсырсмятанаалеюаліўкавыпастоўакуніюшкугалкіСелядцытраскубаршчэўнікампівабелаеграматкакавугарбатуКаўнасеканунВіноГрэцыіМалдовымальвазіяцаркоўныя кагоры16 ст.ВенгрыітакайцукрамГарэлка15 ст.акавітызуброўкакрупніккрамбамбулятраянказбіценьузварыКава1683гарбатайСССРбручкапастарнакбабовыябабысачавіцапрыправымацярдушкабядрынецпаўгускікіндзюкСт. Чарнецкага1682В. Вялёндкі17861830Я. ШытлераГ. Цюндзявіцкай1848В. Завадскай187418611880-х20 ст.Другой сусветнай вайны
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Беларуская кухня
Jump to navigation
Jump to search
Белару́ская ку́хня фарміравалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш., якія фарміраваліся на працягу многіх тысячагоддзяў. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вегетарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 – 19 ст. на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцей — яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.
Стравы |
Змест
|
Гатовыя калдуны з соусамі
Аснову сельскай гаспадаркі беларусаў здаўна складала вытворчасць збожжа. Асноўным прадуктам харчавання быў хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна распаўсюджанай была выпечка з грэцкай мукі. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на святы. Дагэтуль жытні хлеб у Беларусі ў вялікай пашане, з ім ядуць і першыя, і другія стравы. Апроч хлеба, з мукі вараць кашы, робяць клёцкі, лазанкі, калдуны і інш. Cамая папулярная гародніна — капуста, якую вараць, тушаць, квасяць і выкарыстоўваюць для гатавання розных страў, напрыклад бігасу, а таксама буракі, з якіх у прыватнасці гатуюць халаднік, і морква.
Бабка
Цяпер круглы год не сыходзіць са стала бульба, з якой у Беларусі ўпершыню пазнаёміліся ў 18 ст., пачалі вырошчваць на пач. 19 ст., а да канца 19 ст. яна стала асновай рацыёну. Бульбу вараць, тушаць, смажаць, запякаюць, фаршыруюць. З яе гатуюць супы, салаты, піражкі і хрушчы. Смачная бульба ў спалучэнні з грыбамі, свінінай. Асабліва вядомыя стравы з сырой дранай бульбы запазычаныя калісьці з нямецкай кулінарыі — бабка, дранікі, клёцкі, капытка.
Мясныя |
Мясныя стравы даўней гатавалі ў асноўным на святы, пераважна зімовыя. Дзічына таксама была найбольш даступная ўвосень і зімой. Сярод мясных прадуктаў асноўнае месца займалі вырабы са свініны, значна меней, але больш як сёння, спажывалася бараніны, яшчэ менш — ялавічыны. Свіней забівалі пераважна ў лістападзе-студзені, а таксама вясной; найбольш часта перад Калядамі, што з'яўляецца старажытным, яшчэ з паганскіх часоў, звычаем. З нарэзанага мяса або мяснога фаршу выраблялі кілбасы; з пячонкі, крыві з дадаткам мукі, крупаў — кішку; свіныя страўнікі таксама начынялі фаршамі (кіндзюк, шкалондза, або каўбух); вырабялі студні, сальцісоны, рулеты, вэндзілі шынкі — свіныя лапаткі са скурай, кумпякі — лапаткі без скуры, якую салілі разам з салам, рэбры, галёнкі — верхнія часткі ног, аддзеленыя ад шынак і кумпякоў, свіныя вушы. Саланіну, каўбасы, вяндліну захоўвалі да цяжкіх сельскагаспадарчых работ — сенакосу, жніва. У сённяшняй беларускай кулінарыі перавагу аддаюць мясу, тушанаму з агароднінай і грыбамі, запечанаму з сырам і г.д. Адна з найбольш вядомых страў — мачанка. Прыправы — перац, каляндру, часнок, пятрушку і інш. - выкарыстоўваюць памяркоўна.
З хатняй птушкі |
З хатняй птушкі найбольш звыклымі былі куры, качкі, гусі; у 16 ст. з'явіліся індыкі. Асноўнай мэтай гадоўлі птушкі было атрыманне яек. У сялянскім рацыёне птушынае мяса было рэдкасцю, яго спажывалі пераважна як дыетычную ежу пры хваробах, часцей прадавалі на рынку ці выплочвалі ў якасці натуральнай даніны. Традыцыйным дэлікатэсам былі вэнджаныя "паўгускі", вяленыя качкі. Печаная ці смажаная гусь з грыбамі, ці фаршыраваная кашай – традыцыйная беларуская страва, вядомая з многіх літаратурных крыніц.
Малочныя |
Малочных прадуктаў раней спажывалася значна меней, чым сёння (менш за 100 л. на чалавека ў год у пераліку на цэльнае малако). Мясцовая "чырвоная" парода буйной рагатай жывёлы не вызначалася высокімі надоямі, а значную частку статка складалі валы. Асноўным сродкам кансервацыі і галоўнай формай спажывання малака быў тварожны сыр, які елі пераважна ў святы. Тварожны сыр высушваўся да крамянасці, яго крышылі нажом або смакталі як цукеркі. Больш распаўсюджаным, чым сёння, быў сыр з казінага малака. Ферментаваны сыр (сычужны) быў да 18 стагоддзя экзатычным відам імпарту, мала вядомым нават прывілеяваным саслоўям. Яго мясцовая вытворчасць пачалася толькі ў 19 стагоддзі. Яшчэ менш, чым сыр, ужывалася смятана і масла, якімі, як і цэльным малаком, "забельвалі" супы, кашы і іншыя стравы. Больш спажывалі раслінны тлушч у форме алею — ільняны і канапляны, у вышэйшых саслоўях часам і аліўкавы. Алеем штодзённа запраўлялі кашы, прыпраўлялі селядцоў.
Рыбныя |
Рыба ў Беларусі спажывалася пераважна мясцовая, прэснаводная, асабліва шмат у перыяд пастоў. Папулярнымі былі ліні, асятры, шчупакі, мянтузы, ляшчы, акуні і г.д., з якіх варылі юшку, рабілі рыбныя клёцкі — галкі, а таксама вендзілі, салілі. Селядцы былі ці не адзінай марской рыбай, даступнай, хаця б на святы, усім пластам грамадства. Прывілеяваныя класы калі-некалі спажывалі таксама траску.
Найбольш сытным перыядам у годзе быў прамежак паміж Калядамі і Масленіцай, г.зв. мясаед, калі спажывалася найбольш мясных прадуктаў. Такі рытм у пэўным сэнсе дапамагаў прыстасавацца да дэфіцыту асноўных прадуктаў харчавання. Вясной запасаў ежы бракавала, тады меню разнастаілі шчаўём, крапівой, баршчэўнікам, лебядой, карэннем заячай капусты, бацвіннем, маладымі парасткамі хвоі, “мязгой” — яшчэ не зацвярдзелай абалонай асіны і бярозы. Голад быў звычайнай з'явай у жыцці прыгоннай вёскі, а ў часы неўраджаяў, войн, эпідэмій – таксама ў гарадах.
Напоі |
Алкагольныя |
Самымі старажытнымі алкагольнымі напоямі былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2–3 аб.%), але спажывалася ў знач. колькасці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі (асабліва ў фальварках) досыць часта. У параўнанні з сучаснасцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу ("белае"). Піўныя поліўкі (з жаўткамі, тварагом, смятанай — граматка) да 19 ст. замянялі сярэдняму класу каву і гарбату. Пітны мёд, у залежнасці ад прапорцыі мёду і вады і ступені перагонкі, меў мацунак ад 12% да 50%; асабліва цаніўся мёд, які "сыцілі" ў Каўнасе. У адрозненне ад Расійскай дзяржавы, вытворчасць і спажыванне алкагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вяселле; магдэбургскія гарады мелі на выключнае права вытворчасці і продаж напояў у корчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойнага вырабу пэўнай колькасці напояў у канун вялікіх святаў.
Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Грэцыі і Малдовы (мальвазія, царкоўныя кагоры), з 16 ст. найбольшую папулярнасць сярод шляхты набыло віно з Венгрыі (асабліва такай). У 17–18 ст. пашырылася мода на рэйнскія, якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам, і французскія віны. Гарэлка (вино горелое) з'явілася ў ВКЛ у канцы 15 ст. і па меры змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд, з кан. 17 – пач. 18 ст. заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15–20% (г.зв. простая) да "акавіты" (каля 70%). Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г.д.
Неалкагольныя |
З неалкагольных напояў у беларусаў былі папулярныя бярозавы і кляновы сокі, якія нарыхтоўвалі ў сакавіку, спажывалі не толькі ў свежым, але і ў зброджаным вылядзе: злівалі ў кадку, дадавалі дрожджы, некалькі галінак парэчак для паляпшэння смаку і насыпалі авёс, які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу; у Польшчы «бярозавая юшка» служыла аб'ектам сталых кпінаў над літоўцамі і беларусамі. Іншым традыцыйным напоем быў хлебны квас, які выраблялі досыць салодкім. І квас, і бярозавы сок летам выкарыстоўвалі для прыгатавання халаднікоў. Папулярнымі былі адвары розных зёлак (ліпавага квецця, дзіванны), збіцень, узвары з яблыкаў, груш.
Кава распаўсюдзілася ў Рэчы Паспалітай з канца 17 ст. (традыцыйна лічыцца, што першая буйная партыя трапіла як трафей пры перамозе над туркамі ў Венскай бітве (1683)). Вельмі хутка кава набыла вялікую папулярнасць сярод шляхты і мяшчан і пачала лічыцца адным з «сармацкіх» нацыянальных сімвалаў; ніжэйшыя саслоўі імітавалі каву з пражаных жалудоў, ячменя, цыкорыі. З гарбатай шляхта пазнаёмілася ў сяр. 18 ст., але да падзелаў дзяржавы яна так і не набыла папулярнасці, маючы рэпутацыю толькі аптэчнага сродку.
Рахунак стратаў |
За савецкі перыяд з побыту беларусаў вымыліся не толькі стравы былых прывілеяваных класаў, але і істотна спрасцілася і збяднілася і меню нашчадкаў былых прыгонных сялян, якое ў асноўным уніфікавалася з меню ўсяго насельніцтва былога СССР, асабліва з рускімі. Амаль цалкам зніклі многія карняплоды (бручка, пастарнак і г.д.), бабовыя расліны (бабы, сачавіца) выпечка з грэчаскай мукі, традыцыйныя прыправы (мацярдушка, бядрынец і г.д.), многія венджаныя вырабы (паўгускі, кіндзюк), стравы з бараніны, канапланага насення, традыцыйныя гатункі сыру і масла і г.д.
Гісторыю харчавання, кулінарыі і гастранаміі ў Беларусі можна ўмоўна падзяліць на некалькі перыядаў:
- Харчаванне ў дагістарычны і старажытна-рускі перыяд
Харчаванне ў перыяд ВКЛ (сяр. 13 ст. — 1795)
Харчаванне ў перыяд Расійскай імперыі (1772—1917)- Харчаванне ў савецкі перыяд (1917—1991)
- Харчаванне ў перыяд незалежнай Беларусі (з 1991)
Першыя польскія кулінарныя кнігі — «Compendium ferculorum» кухмістра Ст. Чарнецкага (1682), «Кухар дасканалы» В. Вялёндкі (1786) — атрымалі адносна шырокае распаўсюджанне і ў ВКЛ. Спробы зафіксаваць і сістэматызаваць традыцыі прыгатавання, захоўвання і спажывання ежы і пітва ў кнігах у Беларусі пачаліся толькі ў 19 ст. — «Кухар добра навучаны» (1830) Я. Шытлера, «Літоўская гаспадыня» Г. Цюндзявіцкай (1848), «Кухарка літоўская» В. Завадскай (1874).
Пасля рэформы 1861 года і асабліва пад час аграрнага крызісу 1880-х гадоў узрасла цікавасць да матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сялянства, якая ў гэты час імкліва пазбаўлялася спадчыны прыгонніцтва. Пачынальнікі беларускай этнаграфіі фіксавалі рэцэпты традыцыйных народных страў, рытуалы спажывання ежы і прылады яе прыгатавання і г.д.
Аднак гэтая праца насіла бессістэмны характар. Разам з тым, палітычныя катаклізмы першай паловы 20 ст. цалкам знішчылі цэлыя сацыяльныя класы былой Беларусі — шляхту і мяшчанства, носьбітаў больш высокай матэрыяльнай і духоўнай культуры, у тым ліку кулінарнай. Ідэя пра існаванне ці магчымасць рэканструкцыі ўласна беларускай нацыянальнай кухні ўзнікла значна пазней, толькі пасля Другой сусветнай вайны, і да канца 20 ст. адзінай крыніцай такой рэканструкцыі лічылася этнаграфічная спадчына былога прыгоннага сялянства, зафіксаваная ў перыяд распаду яго традыцыйнага ладу жыцця.
Задача стварэння паўнавартаснай беларускай нацыянальнай кулінарнай і гастранамічнай культуры, якая абапіраецца як на «народныя», так і на «высокія» традыцыі, дагэтуль застаецца актуальнай.
Гл. таксама |
- Патраўка
- Валаваны
- Кныш
- Раўгеня
Спасылкі |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская кухня
Аляксадра Парахня: Традыцыйная стравы Мядзельшчыны непаўторныя сярод беларускіх // «Рэгіянальная газета»
Крыніцы |
Белы А. Беларуская кухня // Праект «Наша ежа»
| ||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Катэгорыя:
- Беларуская кухня
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.240","walltime":"0.311","ppvisitednodes":"value":782,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":80024,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":449,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":10,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 178.536 1 -total"," 53.42% 95.382 1 Шаблон:Commons"," 49.72% 88.763 2 Шаблон:Wikidata"," 36.47% 65.116 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 28.50% 50.888 1 Шаблон:Беларусы"," 12.92% 23.060 1 Шаблон:Нацыянальныя_кухні"," 8.03% 14.328 1 Шаблон:Нп3"," 4.17% 7.442 112 Шаблон:*"," 3.43% 6.129 2 Шаблон:Колер"," 3.25% 5.801 1 Шаблон:Ref-ru"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.043","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1340164,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1309","timestamp":"20190413091754","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0411u0435u043bu0430u0440u0443u0441u043au0430u044f u043au0443u0445u043du044f","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D1%85%D0%BD%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q1850480","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q1850480","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-09-11T14:20:16Z","dateModified":"2017-02-07T16:40:21Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":116,"wgHostname":"mw1245"););