Skip to main content

Купалле Змест Распаўсюджаная памылка | Этымалогія | Гісторыя | Міфалогія Купалля | Абраднасць | Аналагічныя святы ў іншых культурах | Купалле ў літаратуры і мастацтве | Глядзі таксма | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаКупаллеЛіпеньЯнка КупалаБеларускі народны каляндарКупаллеКупаллеБудзьма Беларусамі. КупаллеРадзіма мая — Беларусь. КупаллеБеларускі народны каляндарКупаллеГанцавіцкі краязнаўчы музей. Верашчакапп

Святы паводле алфавіта7 ліпеняСлавянскія святыКультура БеларусіБеларускія народныя святыНочы з асабістым імемНародны каляндар усходніх славян


(7 ліпеня) старажытнае народнае земляробчае святасонцастаяннемЮлiянскім календарыГрыгарыянскага календараСвятога ІаанаКупідонЯрылеіндаеўрапейскімЗмітра Скварчэўскагабронзавага векуЯрылеВ. К. СакаловаФранцішак СкарынавосенізімыНаша нівакамуністычныя ўладыГрыгарыянскі каляндарсонцаагнювадыбрат-сястрыцапапараць-кветкаЛысую гаруМсціславамшабашвогнішча7 ліпеняяешнюверашчакукарагодываражбаКраснапальскага раёнукулагуягадымукімёдцукаркісельнагахлебамблінаміверашчакаТураўшчынеМагілёўшчынеЛагойшчынеГродзеншчынеПалессіВілейшчынелітоўцаўЙонінэслатышоўанглічанжывапісепаэзііЯнка КупалафэнтэзіУладзіміра ЯгоўдзікаЯнка і Ружабраткі (брат-і-сястра)










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Купалле




З пляцоўкі Вікіпедыя









Jump to navigation
Jump to search



















Купалле
Купалле

М. М. Філіповіч. «На Купалле». 1921

Тып
народны

інакш
Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень, Свята Сонца і кахання, Іван Вядзьмацкі, Іван Калдунскі

Значэнне
«апоўдні года»

Адзначаецца
ўсходнімі славянамі

Дата
ў ноч з 23 чэрвеня (6 ліпеня)

на 24 чэрвеня (7 ліпеня)



Святкаванне
паліць вогнішчы і скакаць праз іх, вадзіць карагоды, плесці вянкі

Традыцыі
збіраць травы

Звязана з
гадовым сонцастаяннем

Купа́лле (Ноч на Івана Купалу) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязаны з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні. Адзначаецца ў ноч на 24 чэрвеня[1]. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень.




Змест





  • 1 Распаўсюджаная памылка


  • 2 Этымалогія


  • 3 Гісторыя

    • 3.1 Паходжанне


    • 3.2 Праблема даты



  • 4 Міфалогія Купалля

    • 4.1 Купальскія містэрыі


    • 4.2 Ведзьмы на Купалле



  • 5 Абраднасць

    • 5.1 Рытуалы


    • 5.2 Купальскае вогнішча


    • 5.3 Варажба


    • 5.4 Дзеўка-Купала


    • 5.5 Купальскія зёлкі


    • 5.6 Купальскія песні


    • 5.7 Купальскія ласункі


    • 5.8 Раніца пасля Купалля



  • 6 Аналагічныя святы ў іншых культурах


  • 7 Купалле ў літаратуры і мастацтве


  • 8 Глядзі таксма


  • 9 Зноскі


  • 10 Літаратура


  • 11 Спасылкі




Распаўсюджаная памылка |


Часта Купалле блытаюць з днём Святога Іаана (Яна, Івана) Хрысціцеля. Між тым гэта два розныя святы. «Сёння Купалле, а заўтра Ян…», — тлумачыць народная песня. Купалле — гэта ноч перад Іванавым днём, а не сам Іванаў дзень.



Этымалогія |


Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Выдзяляецца таксама індаеўрапейскі корань «куп» — са значэннем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лацінскага cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон. Назва можа паходзіць і ад «куп» у сэнсе «група людзей», «збор».


Раней меркавалася, што назва паходзіць ад імя Купалы — бога, якога быццам ушаноўвалі славяне-язычнікі. Сёння даследчыкі сумняваюцца ў існаванні такога боства. Ужо У. Проп ставіцца да яго скептычна і мяркуе, што Купалле магло быць прысвечана Ярыле.


Існавалі таксама рэгіянальныя варыянты назвы свята: Купава, Купалачка, Купальчык, Купало, Купал, Купалейка, Купальначка.



Гісторыя |



Паходжанне |


Пад рознымі назвамі свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Паводле гісторыка Змітра Скварчэўскага, свята ў гонар летняга сонцаварота вядома на Беларусі яшчэ з бронзавага веку. Ёсць меркаванне, што яно ўзнікла ў перыяд матрыярхату і было прысвечана нейкаму жаночаму вобразу. Таму ў купальскіх песнях Купала згадваецца ў якасці жаночага персанажа: маладой дзяўчыны ці дарослай жанчыны, у якой ёсць тры дачкі.


Ва ўсходніх славян Купалле ўпершыню згадваецца ў Цвярскім летапісе пад 1175 г., у Іпац’еўскім летапісе — пад 1262 г., у старабеларускіх граматах — з XIII—XIV стст. Захаваўся надпіс на сцяне Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, дзе згадваецца назва свята. Прадстаўнікі фалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы. Таксама ёсць меркаванне, што свята прысвячалася богу Ярыле, які нібыта памірае ў купальскі дзень, каб зноў адрадзіцца вясною на будучы год.


В. К. Сакалова прыходзіць да высновы, што ў найболей старажытным выглядзе Купалле захавалася менавіта ў беларусаў. «Украінцы таксама захавалі асноўныя старажытныя элементы, але ў ХІХ ст., калі Купала стаў вясёлым маладзёжным гуляннем, яны відазмяніліся і пераасэнсаваліся. Рускімі ж асноўныя элементы купальскага рытуалу былі або забыты або перанесены на іншыя святы…»[2]



Праблема даты |


У старажытнасці Купалле прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння, аднак магло святкавацца і ў блізкія даты. Як лічыць Зміцер Скварчэўскі, адзінай даты Купалля не існавала. Паводле этнаграфічных звестак, яно магло святкавацца некалькі разоў: сёння ў адной вёсцы, заўтра — у суседняй. Старадаўнія беларусы, тым болей сяляне, не мелі дакладных астранамічных прыбораў, таму даты росквіту лета, цеплыні і прыроды вызначалі вельмі прыблізна. Часта Купальскія абрады расцягвалі на цэлы шэраг дзён. Хроніка Стыйкоўскага вызначае Купалле як перыяд году з 25 траўня па 23 чэрвеня. Акрамя таго, перыяд сонцастаяння ў розныя стагоддзі мяняўся. Напрыклад, Францішак Скарына ў 16 ст. вызначае дату 12 чэрвеня (паводле сучасных астранамічных падлікаў, ён быў правы). Так ці інакш, Купалле сімвалізавала мяжу, пасля якой дзень пачынаў скарочвацца, цеплыня пачынала сыходзіць, а прырода — згасаць, набліжацца да канца лета, да восені, да зімы.


З цягам часу Купалле стала прымяркоўвацца да дня Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). Тады яно і набыло назву Іван (Ян) Купала. Але ў некаторых мясцінах яно спраўлялася і раней. «Наша ніва» ў нумарах 1910—1911 гг. называе ў якасці даты Купалля ноч 23-24 чэрвеня.


У 1918 г. камуністычныя ўлады правялі каляндарную рэформу і перайшлі на Грыгарыянскі каляндар. Руская праваслаўная царква адмовілася падтрымаць рэформу, і Іван Купала пачаў святкавацца ў ноч 6-7 ліпеня, што працягваецца і па наш час. Але некаторыя грамадска-культурныя супольнасці ў Беларусі спраўляюць купальскія абрады паводле старажытнай традыцыі — у ноч 20-21 (ці 21-22) чэрвеня, у перыяд летняга сонцастаяння.



Міфалогія Купалля |


Лічылася, што раніцай пасля Купальскай ночы сонца «грае». Яно нібыта плавае ў вадзе далёка на гарызонце, «купаецца». «На Купалу сонца грала…» — спяваецца ў народных песнях. Купальская ноч — быццам злучэнне двух несумяшчальных стыхій, агню і вады. У народных песнях і баладах часта паўтараецца матыў: дзяўчына і хлопец пабраліся шлюбам, а потым даведаліся, што яны — брат і сястра. Не вытрымаўшы сораму, яны ператварыліся ў кветку, у якой пялёсткі двух колераў — сіняга і жоўтага. Жоўты — колер сястры, сіні — колер брата (у іншых варыянтах — наадварот). Кветка вядомая як «брат-сястрыца», яна сапраўды расце ў Беларусі, квітнее летам і лічыцца адным з сімвалаў Купалля. У гэтым матыве можа быць рэшта вялікага славянскага міфа пра нараджэнне і зямлі, і неба, і ўсяго сусвету: праз шлюб двух першасных стыхій — агню і вады.



Купальскія містэрыі |


Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы. У ноч а 12-й гадзіне зацвітае папараць-кветка. Хто знойдзе яе — атрымае здольнасць бачыць схаваныя ў зямлі клады, разумець мову звяроў. Каб адшукаць яе, трэба выправіцца ноччу ў лес аднаму і зайсці ў так лясны гушчар, каб не чуць ні пеўняў, ні сабак з навакольных вёсак. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.



Ведзьмы на Купалле |


Адначасова Купалле — час разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Яны ператвараліся ў жаб, змей, прабіраліся ў хлеў, шкодзілі жывёлам. Гэтыя павер’і адлюстраваныя ў купальскіх песнях:




Хадзем, дзяўчаткі, на Купалу,

Хадзем, сястронкі, агонь класці.

…Пільнаваці жыта й пшаніцы

Ад тое ведзьмы-чараўніцы,

Каб яна па межах не хадзіла,

Раннія расы не абівала.

…З жыта спору не збірала.



[3].



Ведзьмы ператвараліся ў розных крылатых жывёл і ляцелі на Лысую гару пад Мсціславам, каб зладзіць там шабаш. Верагодна, гэта ўспамін пра язычніцкія культы, якія ў старажытнасці сапраўды праводзіліся жанчынамі на сакральных узгорках. У купальскіх песнях нават сустракаюцца радкі: «На гары Купала гарэла…» У іншым мясцінах верылі, што ў Купальскую ноч ведзьмы крадуць у людзей коней, на якіх скачуць на Лысую гару.


Калі чалавек не святкаваў Купалле, яго маглі палічыць ведзьмаром: значыць, у гэтую ноч ён лятаў на Лысую гару. З такім людзей паджартоўвалі: «Наталка на Купаллі не была, то-то ведзьма была!».


Каб абараніцца ад ведзьмаў, людзі выконвалі рытуалы:


  • Каб не скралі каня і не паехалі на ім на Лысую гару, гаспадар замыкаў хлеў.

  • На ганак хаты клалі крапіву, каб ведзьмы не нарабілі жыхарам шкоды.

  • Кідалі ў жыта галавешкі з агнём.

  • Абтыкалі сцены хаты і хлява святаянскімі зёлкамі.

  • Спальвалі ў агні саламяную ляльку (пудзіла ведзьмы). Часам «ведзьму» мог сімвалізаваць чэрап жывёліны, які таксама кідалі ў агонь.

  • У некаторых мясцовасцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцярогі праганялі статак.

  • Спявалі песні-абярэгі: «Ой, на Купаллі цёмныя ночы, ой выбер Божа ведзьміны Вочы! / Ой выберы Божа ведзьміны вочы, каб не хадзіла ў цёмныя ночы!..».

  • Развешвалі над дзвярыма хлявоў ці на вокнах розныя вострыя інструменты — сярпы, іголкі, косы.

  • У даўніну падазронай жывёліну (кату, сабаку, жабе) наносілі калецтва. Калі тое ж калецтва потым выяўлялася ў кагосьці з вяскоўцаў — значыць, ён вядзьмар і на купальскую ноч ператвараўся ў жывёліну, каб шкодзіць людзям.


Абраднасць |



Рытуалы |


Купалле мела карнавальна-экстатычны характар, блізкі да антычных вакхічных культаў.


Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча.


Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пач. ХХ ст. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.



Купальскае вогнішча |


Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны пазней спальваліся. У некаторых мясцінах у полымя кідалі старыя вуллі, каб пчолы былі здаровыя і прыносілі мёд. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае драўлянае кола (магчыма, сімвал сонца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). У агонь таксама кідалі пучок лёну і крычалі магічныя словы: «Зарадзі лён». Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе пудзіла Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай ці Ведзьмай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш.



Варажба |


Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.):


  • Заплюшчыць вочы і назбіраць усляпую розных траў, пакласці іх пад падушку. А раніцаў разглядзець іх: калі назбіралася 12 відаў рознай травы, то ў гэтым годзе дзяўчына выйдзе замуж.

  • Пакласці вянкі на ваду, каб у сярэдзіне кожнага вянка была замацаваная свечка. Калі вянок нейкай дзяўчыны патоне і свечка згасне, — значыць, наканаваны разлюбіў яе. Калі не патоне — быць ёй замужам.

  • Калі ў хаце быў нехта хворы, паміж бярвенняў прасоўвалі купальскую кветку. Калі раніцай яе знаходзілі завялай, — значыць, хворы памрэ. Калі кветка засталася жывой, — значыць, хвароба пройдзе.

  • Дзяўчаты (пад смех і жарты сваіх сябровак) — поўзалі па зямлі і зрывалі зубамі аер. А на наступны дзень глядзелі, чый аер лепей адрос. Значыць, той дзяўчыне і быць замужам гэтым годам.

  • Дзяўчаты зрывалі зубамі траву трыпутнік і шапталі: «Трыпутнік — трыпутнік, ты расцеш пры дарозе, бачыш старога і малога, ці не бачыў майго мілога?». Пасля гэтага суджаны павінны быў прысніцца ноччу.

Варажбітныя абрады адлюстроўваюцца ў купальскіх песнях:




Цёмна ночка Іванаўская.

Набяром, сястрыцы,

Жоўтага пясочку

I пасеем, сястрыцы,

Пад таткаву клетку.

А знаці, пазнаці,

Пясочак не ўзыдзець —

Нам у таткі не быці,

Вянкоў не насіці.



[4].




Дзеўка-Купала |


У абраднасці Магілёўшчыны Купалле паўставала жывым жаночым персанажам, які звалі «Дзеўка-Купала». Яе ролю выконвала самая прыгожая дзяўчына вёскі. Іншыя дзяўчаты распраналі яе і абмотвалі лісцем і галінкамі, на галаву клалі вянок. Потым яе вялі ў лес, дзе былі падрыхтаваныя вянкі. Дзяўчыне завязвалі вочы, і яна раздавала іншым дзяўчатам вянкі. Каму даставаўся свежы вянок — значыць, той жыць шчасліва, каму завялы — той «не бачыць шчасця».



Купальскія зёлкі |


Яшчэ днём перад купальскай ноччу дзяўчаты і жанчыны збіралі розныя расліны: лічылася, што ў гэты час яны набываюць асабістую моц. У Круглянскім раёне збіралі купалкі, у Глыбоцкім — багатыркі. І тыя, і другія лічыліся моцным сродкам дзеля любоўнай магіі. Таксама збіраліся васількі, папараць, рута, святаяннік. Купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Людзі верылі, што іх моц толькі ўзрастае, калі асвяціць іх у царкве ці касцёле. Калі нехта хварэў, з іх гатавалі адвары ці абкурвалі імі хворага. Архілін, паводле павер’яў, абараняў ад падкопаў злых духаў, сок цірліча прыцягваў багацце, а пералёт-трава прыносіла шчасце.



Купальскія песні |



Купальскія песні найбольш распаўсюджаныя ў Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Беларусі. Рэдка сустракаюцца ў Гомельскай вобласці. Зусім не сустракаюцца на усходзе Магілёўскай вобласці (Хоцімскі, Кручаўскі, Клімаўскі раёны), Гродзенскай (Астравецкі, Лідскі, Дзятлаўскі раёны) і на паўднёва-заходняй ускраіне Брэсцкай вобласці (Брэсцкі, Жабінскаўскі раён).



Купальскія ласункі |


Сялянне з Краснапальскага раёну змешвалі бульбяное цеста з мукою і пяклі пірагі, начынялі іх зялёнай цыбуляй ці кіслай капустай з просам. Амаль па ўсёй Беларусі на Купалле гатавалі кулагу: ягады ставілі на агонь і варылі. Потым дадавалі ў іх крыху мукі, мёд ці цукар, варылі да кісельнага стану. Падавалі на стол з хлебам ці блінамі. Іншым ласункам была верашчака — страва дзеля мачання бліноў. На Тураўшчыне, Магілёўшчыне і Лагойшчыне яе гатавалі так: спачатку сала, мяса ці каўбаса падсмажваліся на патэльні, потым у іх дадавалася мука, араматныя зёлкі. На Гродзеншчыне, у Цэнтральным і Ўсходнім Палессі верашчака была крыху іншай: сала, мяса ці каўбаса варыліся, потым перакалочваліся мукою. На Вілейшчыне і ў некаторых раёнах Гродзеншчыны верашчаку рабілі на хлебным ці бурачным квасе. Сёння верашчака шырока вядомая на Беларусі пад назваю мачанка.



Раніца пасля Купалля |


Раніцай пасля Купальскай ночы дзяўчаты і хлопцы сустракалі світанак, назіралі, як сонца «грае» (пераліваецца рознымі колерамі, дзеліцца на кругі), купаліся ў вадзе, каталіся па траве з купальскімі росамі, каб набрацца сілы.



Аналагічныя святы ў іншых культурах |


Многія індаеўрапейскія народы святкавалі перыяд летняга сонцастаянна. Пасля прыходу хрысціянства адпаведная абраднасць у многіх народаў Еўропы была перанесеная на тое ж свята Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). У літоўцаў вядомы Йонінэс, у латышоў - Ліга, у англічан — Ноч перад днём святога Джона, у нарвежцаў — ноч перад святым Хансам (st. Hans), у шведаў — Мідсомар (Midsommar), у датчан — Іёнсок (Jonsok). Швейцарцы святкавалі Sunnawend (Летні сонцаварот), з якім былі звязаныя павер’і пра схаваныя клады, пра гномаў, пра таямнічыя «ангі Іаганіса», што ззялі ў цемры.



Купалле ў літаратуры і мастацтве |


Свята шырока адлюстравана ў жывапісе, паэзіі, сучасных песнях. Беларускі паэт Янка Купала не толькі ўтварае ад назвы свята свой псеўданім, але і прысвячае яму частку сваёй творчасці:




На купалле на святое

Рві, матуля, зелле тое,

Што ў нас папараць завецца!

I шчаслівым быць здаецца!


Як нарвеш яго даволі

Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —

Палажы за абразамі,

Пасвянці сваймі слязамі…


Двойчы, тройчы — а крапліста —

Злі слязою брыльянцістай

I чакай з яго прыплоду

Ад усходу да заходу…


Як узыйдуць з зелля кветкі. —

Будуць шчасце меці дзеткі,

Будзеш, маці, меці ў хаце

Долю, згоду і багацце!..



[5].



З сучаснай літаратуры тэма Купалля шырока закранута ў дзіцячай аповесці-казцы (ці фэнтэзі) Уладзіміра Ягоўдзіка «Янка і Ружа» (2013 г.)



Глядзі таксма |




  • Янка Купала

  • Народны каляндар


Зноскі




  1. ЭГБ. Т. 4. С. 309.


  2. Ліпень


  3. [http://starbel.narod.ru/folk/leta.htm 
    Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. ]



  4. [http://starbel.narod.ru/folk/leta.htm
    Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. ]



  5. Янка Купала



Літаратура |


  • Беларускія народныя абрады. — Мн., 1994.

  • Васілевіч Ул. А. Беларускі народны каляндар (бел.) . — Мн.: 1992.


  • Зайкоўскі Э. Купалле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.


  • Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мн.: Полымя, 1993.


Спасылкі |



  • Купалле // «Рэгіянальная газета»


  • Купалле // Расейскі Этнаграфічны Музей (руск.) 

  • Будзьма Беларусамі. Купалле

  • Радзіма мая — Беларусь. Купалле

  • Беларускі народны каляндар

  • Купалле

  • Ганцавіцкі краязнаўчы музей. Верашчака




Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Купалле&oldid=3258806"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.324","walltime":"0.425","ppvisitednodes":"value":1796,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":107531,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4291,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":9153,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 268.031 1 -total"," 35.92% 96.278 1 Шаблон:Commonscat"," 33.83% 90.685 1 Шаблон:Навігацыя"," 21.61% 57.932 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 21.42% 57.406 5 Шаблон:Wikidata-link"," 20.02% 53.653 1 Шаблон:Беларускі_народны_каляндар"," 9.43% 25.269 2 Шаблон:Wikidata"," 6.90% 18.492 1 Шаблон:Свята"," 5.33% 14.283 1 Шаблон:Артыкул"," 5.12% 13.719 1 Шаблон:Славянскія_святы"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.040","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1634162,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1305","timestamp":"20190413104534","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041au0443u043fu0430u043bu043bu0435","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%B5","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q8152262","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q8152262","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2011-07-05T05:18:20Z","dateModified":"2018-12-12T13:50:24Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/3/30/1921._%D0%9D%D0%B0_%D0%9A%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%B5.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":158,"wgHostname":"mw1319"););

Popular posts from this blog

Ружовы пелікан Змест Знешні выгляд | Пашырэнне | Асаблівасці біялогіі | Літаратура | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 змена/ 22697590 Сістэматыкана ВіківідахВыявына Вікісховішчы174693363011049382

ValueError: Error when checking input: expected conv2d_13_input to have shape (3, 150, 150) but got array with shape (150, 150, 3)2019 Community Moderator ElectionError when checking : expected dense_1_input to have shape (None, 5) but got array with shape (200, 1)Error 'Expected 2D array, got 1D array instead:'ValueError: Error when checking input: expected lstm_41_input to have 3 dimensions, but got array with shape (40000,100)ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)ValueError: Error when checking target: expected dense_2 to have shape (1,) but got array with shape (0,)Keras exception: ValueError: Error when checking input: expected conv2d_1_input to have shape (150, 150, 3) but got array with shape (256, 256, 3)Steps taking too long to completewhen checking input: expected dense_1_input to have shape (13328,) but got array with shape (317,)ValueError: Error when checking target: expected dense_3 to have shape (None, 1) but got array with shape (7715, 40000)Keras exception: Error when checking input: expected dense_input to have shape (2,) but got array with shape (1,)

Illegal assignment from SObject to ContactFetching String, Id from Map - Illegal Assignment Id to Field / ObjectError: Compile Error: Illegal assignment from String to BooleanError: List has no rows for assignment to SObjectError on Test Class - System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectRemote action problemDML requires SObject or SObject list type error“Illegal assignment from List to List”Test Class Fail: Batch Class: System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectMapping to a user'List has no rows for assignment to SObject' Mystery