Skip to main content

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч Змест Паходжанне | Біяграфія | Творчасць | Тэатр Дуніна-Марцінкевіча | Памяць | Выбраная бібліяграфія | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяУ цэнтры Менску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-МарцінкевічуВінцэнт Дунін-МарцінкевічДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ Вінцэнт п

Нарадзіліся 4 лютагаНарадзіліся ў 1808 годзеНарадзіліся ў Бабруйскім павецеПамерлі 21 снежняПамерлі ў 1884 годзеПамерлі ў Валожынскім раёнеПахаваныя ў Валожынскім раёнеАсобыПісьменнікі паводле алфавітаПамерлі 29 снежняПісьменнікі Расійскай імперыіПісьменнікі БеларусіПаэты паводле алфавітаПаэты Расійскай імперыіПаэты БеларусіДраматургі паводле алфавітаДраматургі Расійскай імперыіДраматургі БеларусіБеларускамоўныя паэтыБеларускамоўныя пісьменнікіПольскамоўныя пісьменнікіТэатральныя крытыкі БеларусіВінцэнт Дунін-Марцінкевіч


ПанюшкавічыБабруйскі паветРасійская імперыяБабруйскі раён29 снежня1884ЛюцынкаМінскі павет, Расійская імперыяВаложынскі раёнпразаікпаэтдраматургтэатральны крытыкбеларускай літаратурышляхецкага (дваранскага)гербу «Лебедзь»Данііпольск.Бабруйскім павецеСтаніслава Богуш-СестранцэвічашляхціцаБабруйскае павятовае вучылішчаС. Богуш-СестранцэвічПецярбургПецярбургскім універсітэцеВіленскім універсітэце1827Івянецпаўстання 1863—64 гадоўСалікамскуПецярбургКіеўКоўнаС. Манюшкампа-беларускупа-польскуМінску«Kurier Wilenski» («Виленский вестник»)Адам Ганоры Кіркор1846ВільнісентыменталізмамГапон1861Адама Міцкевіча«Пана Тадэвуша»Пінская шляхтаЗалётыслоўнікаўграматыкБеларусіМінскуБабруйскуГлуску«Наша ніва»Рамуальда ЗямкевічаАльгерда БульбыЯдвігіна Ш.Янкі КупалыБеларуская грамада ў ПразеТупальшчынаЛюцінцывёсцы СычкаваМагілёўскі абласны тэатр драмы і камедыіБабруйску4 лютага20083 верасня2016Станіславу Манюшку










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search


































Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч
Vinsent Dunin-Martsinkevich.jpg
1863
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:
Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч
Псеўданімы:
Навум Прыгаворка
Дата нараджэння:
4 лютага 1808(1808-02-04)
Месца нараджэння:
  • Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці:
21 снежня 1884(1884-12-21) (76 гадоў)
Месца смерці:
  • Люцiнка[d], Валожынскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР
Пахаванне:
  • Валожынскі раён
Грамадзянства:
Расійская імперыя
Бацька:
Ян Дунін-Марцінкевіч[d]
Дзеці:
Каміла Марцінкевіч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
мовазнавец, драматург, паэт, аўтар, перакладчык, пісьменнік
Кірунак:
камедыя
Жанр:
сатыра
Мова твораў:
польская і беларуская
Дэбют:
«Сялянка»

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Вінцэ́нт-Яку́б (Вікенцій Іванавіч) Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя, цяпер Бабруйскі раён Беларусі — 29 снежня 1884, Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці; Псеўданім: Навум Прыгаворка) — беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры.




Змест





  • 1 Паходжанне


  • 2 Біяграфія


  • 3 Творчасць


  • 4 Тэатр Дуніна-Марцінкевіча


  • 5 Памяць


  • 6 Выбраная бібліяграфія


  • 7 Зноскі


  • 8 Літаратура


  • 9 Спасылкі




Паходжанне |


Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ваяводаў». Аднак паступова род драбнеў, і перад нараджэннем Вінцэнта яго бацькі самі арандавалі ў Бабруйскім павеце маёнтак свайго далёкага, але ўплывовага сваяка — магілёўскага біскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (1731—1826).



Біяграфія |



Wincenty Dunin-Marcinkiewicz 2.jpg


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета (цяпер в. Панюшкавічы, Бабруйскі р-н) ў сям'і шляхціца-арандатара (дакладная дата нараджэння высветлена параўнаўча нядаўна[1]). Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча (1824). С. Богуш-Сестранцэвіч, знаходзячыся на пасадзе мітрапаліта ўсіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Расійскай імперыі, узяў пляменніка ў Пецярбург, дзе падлетак Вінцэнт жыў у сярэдзіне 1820-х гадоў.


Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (па іншых звестках — у Віленскім універсітэце) на медыцынскім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатаміравання і пакінуў вучобу.


З 1827 года юнак распачынае чыноўніцкую кар'еру. Ён працаваў памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе, служыў перакладчыкам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, быў служачым у Мінскай крымінальнай палаце.


У 1840 сумесна з жонкай Юзэфай Бараноўскай, з якой ажаніўся ў вельмі маладым веку, набыў невялікі маёнтак Люцінка (Люцынка) у Пяршайскай воласці (каля мястэчка Івянец) Мінскага павета і кінуў дзяржаўную службу. Люцынка стала калыскай яго творчых задум. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця.




В. Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай у групе інтэлігенцыі горада Мінска, пачатак 1860-х гг.


Падчас паўстання 1863—64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў (напр., «Гутаркі старога дзеда»). Хоць прамы ўдзел В. Дуніна-Марцінкевіча ў паўстанні не быў даказаны, яго арыштавалі. 3 кастрычнік 1864 да снежня 1865 зняволены ў мінскую турму, потым быў пад наглядам паліцыі (зняты ў 1872—74, зноў устаноўлены ў 1876). Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі. Дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі была выслана ў Сібір і з 1863 адбывала ссылку ў Салікамску.


Спрабаваў (1876) адкрыць нелегальную школку для навакольных дзяцей.


За сваё жыццё В. Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў шматлікія падарожжы па Беларусі, а таксама ў Пецярбург, Маскву, Варшаву, Кіеў, Коўна. Ён сустракаўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з С. Манюшкам. Валодаў некалькімі мовамі, выдатна ведаў беларускую вусна-паэтычную творчасць, пісьмовыя літаратуры (польскую, рускую, украінскую, французскую).


Памёр у Люцынцы.



Творчасць |


Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і выканаўшы ў ёй адну з галоўных роляў.


Прысылаў свае творы ў газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»), якую рэдагаваў Адам Ганоры Кіркор. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»), у якім сяляне гавораць па-беларуску. Опера была пастаўлена ў 1852 на мінскай сцэне створаным ім тэатральным калектывам (паўторна пастаўлена ў Мінску ў 1994). Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выконваў ролю Навума Прыгаворкі (адсюль яго псеўданім).


Першыя вядомыя паэтычныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча на польскай мове («Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна») прасякнуты сентыменталізмам і рэлігійнымі матывамі.




Аповесці «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» В. Дуніна-Мацінкевіча, надрукаваныя ў 1910 г. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца


У 1850-я г. распрацоўваў новыя жанравыя формы — вершаванае апавяданне і аповесць, баладу, вытрыманыя ў павучальна-дыдактычным духу («Вечарніцы», «Гапон», 1855, «Купала», 1856, «Шчароўскія дажынкі», 1857, «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума», нап. 1857). У гэтых творах сплавіліся рамантычная цікавасць да народных звычаяў, традыцый і рэалістычнае імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча сфарміраваўся своеасаблівы метад рамантычнага этнаграфізму, які адпавядаў пачатковаму этапу развіцця беларускай літаратуры XIX ст.[2]


Адыход ад сентыментальна-ідылічных форм і жанраў выявіўся ў структуры вершаваных твораў, іх вострай канфліктнасці, імкненні вылучыць на першы план маральна-бытавую праблематыку, у спробах асэнсаваць некаторыя надзённыя з'явы сацыяльна-гістарычнай рэчаіснасці[2]. У «Стаўроўскіх дзядах» (2-я частка «Вечарніц») побач са звычаёвымі рэаліямі выразна гучаць агульнагуманістычныя і сацыяльныя матывы. Ідэя маральнай чысціні народа выяўлена ў вершаванай аповесці «Купала». 3 пазіцый народнай этыкі зыходзіў аўтар і ў паэме «Гапон», паказаўшы барацьбу героя за асабістае шчасце, шырыню яго натуры, моцнае пачуццё чалавечай годнасці. У творы адлюстраваны і характэрныя сацыяльна-псіхалагічныя з'явы часу — нарастанне стыхійнага бунту сялян, трагедыя рэкрутчыны, маральны заняпад феадальнага грамадства. Этнаграфічна-бытавая праблематыка вызначальная і для вершаванай аповесці «Шчароўскія дажынкі», вершаванага апавядання «Быліцы, расказы Навума», балады «Травіца брат-сястрыца» і інш. У іх асноўнай матывіроўкай паводзін і ўчынкаў сталі народныя крытэрыі працавітасці і сумленнасці чалавека. Паэтызацыя земляробчай працы, узвышэнне чалавека з народа — сведчанне сувязі творчасці пачынальніка беларускай літаратуры з перадавымі традыцыямі славянскіх літаратур, глыбокага дэмакратызму яго эстэтыкі. У «Быліцах, расказах Навума» п'янства, маральная разбэшчанасць матывуюцца адмоўным уплывам феадальнай культуры.


Ідэя абнаўлення жыцця на больш гуманных, дэмакратычных прынцыпах выразна выяўлена ў «Халімоне на каранацыі»[2] (нап. 1857, апубл. 1946). Твор праўдзіва адлюстраваў супярэчнасці ў свядомасці сялянскай масы напярэдадні рэформы 1861 года: нягледзячы на расчараванне спадарожнікаў Халімона пасля каранацыі, у іх усё ж застаецца вера ў «добрага» цара.


У распрацоўцы жанру балады паэт апіраўся на багатыя традыцыі рамантызму славянскіх літаратур, яе вытокі бачыў у народнай творчасці[2]. Пра шырыню і плённасць творчых інтарэсаў В. Дуніна-Марцінкевіча сведчаць яго вершаваныя апавяданні на польскай мове, прысвечаныя актуальным з'явам грамадскага жыцця («Благаславёная сям'я», 1856), гістарычным падзеям («Славяне ў XIX стагоддзі», 1856, «Люцынка, або Шведы на Літве», нап. 1857). Пра арыентацыю на здабыткі Адама Міцкевіча і яго рамантычнай школы сведчаць і творы на польскай мове, і пераклад на беларускую мову «Пана Тадэвуша» (1859), забароненыя царскай цэнзурай (выйшлі толькі 2 «быліцы»).


У 1860-я — 1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». У камедыі «Пінская шляхта» (аўтарскае вызначэнне: фарс-вадэвіль, нап. 1866, апубл. 1918) аўтар выкрывае паразітычную сутнасць царскага чыноўніцтва. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п'явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты. Сатырычная камедыя «Залёты» (нап. 1870, апубл. 1918) напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. У цэнтры п'есы вобраз вясковага гандляра Антона Сабковіча, асноўныя прынцыпы якога індывідуалізм, цынічны разлік, эгаізм.


Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).


Творчае станаўленне В. Дуніна-Марцінкевіча складанае. Ён паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, у выпрацоўцы новых жанрава-стылістычных форм (ідылія, вершаванае апавяданне і аповесць, балада, камедыя). Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.



Тэатр Дуніна-Марцінкевіча |


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў 1840—50-я гады. Тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацыянальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю. Выступаў пераважна ў фальварку Люцынка, а таксама ў Мінску, Бабруйску, Глуску і інш. У 1852 дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі, і ён паказваў спектаклі фактычна нелегальна да 1856.[3]


Выступленні прымяркоўваліся да свят і ўрачыстасцей. Для гэтага пісьменнік спецыяльна пісаў новую п'есу (большасць не збераглася). У спектаклях ужываліся руская, беларуская і польская мовы. У Мінску паказаны «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 9.2.1852; у ролях Іагана Бенатана і Навума Прыгаворкі раскрыўся яркі камедыйны талент В. Дуніна-Марцінкевіча).


У трупу (больш за 20 чалавек) уваходзілі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, яго дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў, К. Кжыжаноўскі, Ляўданскі, Лопат, Ю. Кабылінскі, Прушынскі і інш. У пастаноўках удзельнічаў хор сялян з Люцынкі, быў аркестр.



Памяць |




Помнік Вінцэнту Дунін-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку ў Мінску.


Польскі пецярбургскі часопіс «Kraj» («Край») у некралогу В. Дуніна-Марцінкевіча напісаў: «Удзячна і сардэчна ўспомняць яго некалі — калі пасталеюць — наступныя беларускія пакаленні».


На пачатку ХХ стагоддзя невялікая кагорта беларусаў-адраджэнцаў адзначыла 25-ю гадавіну смерці пісьменніка. Газета «Наша ніва» прысвяціла яму асобны нумар. Побач з артыкуламі Рамуальда Зямкевіча «Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне», Альгерда Бульбы «Грамадзянскае становішча В. Дуніна-Марцінкевіча», Ядвігіна Ш. «В. Дунін-Марцінкевіч у практычным жыцці», вершам Янкі Купалы «Памяці Вінцука Марцінкевіча» быў змешчаны рэдакцыйны матэрыял, у якім адзначалася:





"Усе культурныя нацыі вельмі шануюць памяць найбольш заслужаных сыноў сваіх і ў гадаўшчыну іх ураджэння, смерці і т.п. успамінаюць іх заслугі. Такія нацыянальныя памінкі маюць вялікую вагу: асвячаюць перад народам жыццё і працу лепшых грамадзян, яны паказваюць моц і сілу ўсяе нацыі, каторая такіх сыноў узгадавала, развіваюць у народзе паважанне да сябе самога, будзяць нацыянальную свядомасць, а разам з гэтым заахвочваюць кожнага да працы для грамадзянства, даводзячы жывым прыкладам, што раней ці пазней родны край ацэніць тую працу павэдлуг справядлівасці.

"


Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе ў час вечарыны, прысвечанай 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. 1924


Беларуская грамада ў Празе 30.12.1924 правяла юбілейную вечарыну, прысвечаную 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча.
На магіле пісьменніка ва ўрочышчы Тупальшчына, недалёка ад Люцінкі пастаўлены помнік, а ў самой Люцінцы месца, дзе стаяла хата Беларускага Дудара, адзначана мемарыяльным знакам. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена і на радзіме пісьменніка, у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна.


Імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча носіць вуліца ў Мінску. Таксама імя В. Дуніна-Марцінкевіча носіць Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску.
Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Беларусі існуе Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга.
4 лютага 2008 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты «В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год». Пошта Беларусі ў 2008 годзе выпусціла марку, прысвечаную пісьменніку. 3 верасня 2016 года ў цэнтры Мінска адкрыты помнік кампазітару Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу[4].


Выдадзены самы поўны, у двух тамах, збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча (1984).



Выбраная бібліяграфія |


  • Hapon: powieść białoruska, z prawdziwego zdarzenia, w języku białoruskiego ludu napisana: ozdobiona 4 rycynami / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: nakładem księgarzy mińskich braci Bejlinów, 1855. — 125 с.

  • Ciekawyś? Przeczytaj!: trzy powiastki i wierszyk ulotny / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: drukiem Jokiela Dworzeca, 1856. — 112 с.

  • Dudarz białoruski, czyli Wszystkiego po trosze / przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. — Mińsk: nakładem i drukiem J. Dworca, 1857. — 117 с.

  • Wieczarnicy / Wincuka Dunin-Marcinkiewicza. — Pieciarburh: Zahlanie sonce i ŭ naše wakonce, 1909. — 32 c. — (Biełaruskije pieśniary; T. 5).

  • Драматычныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 124, [2] с.


Зноскі




  1. Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / Уклад. Г. В. Кісялёў. Мн., 1977. С. 118.


  2. 2,02,12,22,3 Грынчык М. Дунін-Марцінкевіч / БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998. С. 260.


  3. БЭ ў 18 т. Т. 6. С. 261.


  4. У цэнтры Менску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу



Літаратура |


  • Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. — Мн., 1988.

  • Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мн., 1992.

  • Рагойша В. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мн.: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8

  • Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. I. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. ISBN 978-985-08-1167-7.

  • Wincenty Dunin-Marcinkiewicz : poeta polsko-białoruski / Józef Gołąbek. — Wilno, 1932.


Спасылкі |








  • ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ Вінцэнт



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вінцэнт_Дунін-Марцінкевіч&oldid=3337915"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.940","walltime":"1.417","ppvisitednodes":"value":6797,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":182268,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":33761,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":26,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":20,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4215,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":22,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1239.512 1 -total"," 82.22% 1019.073 1 Шаблон:Пісьменнік"," 81.48% 1009.935 1 Шаблон:Картка"," 18.03% 223.456 14 Шаблон:Wikidata"," 17.58% 217.964 1 Шаблон:Wikidata/p20"," 17.02% 211.005 1 Шаблон:Wikidata/p19"," 8.49% 105.274 4 Шаблон:Ў"," 8.20% 101.629 4 Шаблон:Str_rightc"," 7.95% 98.568 4 Шаблон:Str_sub_long"," 6.35% 78.729 1 Шаблон:Картка/Вікікрыніцы"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.544","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":6629803,"limit":52428800,"limitreport-logs":"formatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -5109350400000 and -5109264000001nformatPlaceWithQualifiers(..., P20)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are -2683238400000 and -2683152000001nformatPlaceWithQualifiers(..., P119)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are -2683238400000 and -2683152000001nLoaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype time of P2031 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P135 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P136 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P1412 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1338","timestamp":"20190413091756","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0412u0456u043du0446u044du043du0442 u0414u0443u043du0456u043d-u041cu0430u0440u0446u0456u043du043au0435u0432u0456u0447","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%94%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%BD-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q3008609","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q3008609","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-09-13T13:59:42Z","dateModified":"2019-03-16T14:28:08Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/83/Vinsent_Dunin-Martsinkevich.jpg","headline":"u0431u0435u043bu0430u0440u0443u0441u043au0456 u043fu0440u0430u0437u0430u0456u043a"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":131,"wgHostname":"mw1257"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result