Skip to main content

Кандрат Крапіва Змест Біяграфія | Творчасць | Бібліяграфія, сцэнічныя пастаноўкі | Навуковая дзейнасць | Ацэнкі | Узнагароды | Памяць | У філатэліі | Зноскі Літаратура | Спасылкі | Навігацыя[d]Record #118997203Record #118997203К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата КрапивыРодился Кондрат КрапиваКандрат КрапіваКандрат Кандратавіч КрапіваБіяграфія на Slounik.orgТворы на «Беларускай Палічцы»Успаміны Зянона ПазнякаПомнік К. Крапіве на Усходніх могілкахпБольшая российская90698874XX104413114507009c1284662751189972030000 0001 1032 4701n82125088000137024jo2001100056070262853n9420755837267111681669109448884

Нарадзіліся 5 сакавікаНарадзіліся ў 1896 годзеНарадзіліся ў НізкуПамерлі 7 студзеняПамерлі ў 1991 годзеПамерлі ў МінскуПахаваныя на Усходніх могілках МінскаВыпускнікі педагагічнага факультэта БДУСупрацоўнікі часопіса «Полымя»Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБЧлены КПССЛаўрэаты Сталінскай прэмііЛаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССРГероі Сацыялістычнай ПрацыКавалеры ордэна ЛенінаКавалеры ордэна Кастрычніцкай РэвалюцыіКавалеры ордэна Чырвонага СцягаКавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага СцягаКавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступеніКавалеры ордэна Чырвонай ЗоркіКавалеры ордэна Дружбы народаўАсобыПісьменнікі паводле алфавітаПеракладчыкі БеларусіПеракладчыкі паводле алфавітаГрамадскія дзеячы БеларусіСатырыкі БеларусіСатырыкі паводле алфавітаЗаслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССРЧлены Саюза пісьменнікаў СССРДактары філалагічных навукПостаці беларускага літаратуразнаўстваПісьменнікі СССРНародныя паэты БеларусіАкадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіПаэты БеларусіБайкапісцыБеларускамоўныя паэтыДраматургі БеларусіПісьменнікі БеларусіБеларускамоўныя пісьменнікіПаэты СССРДэпутаты Вярхоўнага Савета БССРВіцэ-прэзідэнты НАНБ


НізокУздзенскі раён7 студзеня1991Мінскпісьменнікпаэтсатырыкдраматургперакладчыкграмадскі дзеячлітаратуразнавецНародны пісьменнік Беларусі1956Герой Сацыялістычнай Працы1975Сталінскіх прэмій19411951Дзяржаўнай прэміі СССР1971акадэмікАН БССРДоктар філалагічных навукСтоўбцахКойданава19131914МнішаныПершай сусветнай вайне1916Румынскім фронце1918Каменка19201923Чырвонай Арміі1924Астравок1925Мінск«Маладняк»1926«Узвышша»БДУ1930Цэнтральнага бюро краязнаўстваІнбелкульце19251926Полымя рэвалюцыі19321936І. Сталінапаходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь1939савецка-фінскай вайнеВялікай Айчыннай вайны19431945Раздавім фашысцкую гадзіну«Вожык»19471952АН БССР19561946ААН19821989Доктар філалагічных навук19471990ВС БССРСаюза пісьменнікаў СССР1934Усходніх могілкахСавецкая БеларусьПершай сусветнай вайныРСЧА«Хто смяецца апошнім»фразеалагізма«Партызаны»«Хто смяецца апошнім»Брама неўміручасцібеларускую мовуКарла МарксаФрыдрыха ЭнгельсаУладзіміра ЛенінаУільяма ШэкспіраДзяніса ФанвізінаІвана КрыловаАляксандра ПушкінаМікалая ГогаляАляксандра АстроўскагаАнтона ЧэхаваУладзіміра МаякоўскагаАляксандра ТвардоўскагаТараса ШаўчэнкіПартызаныХто смяецца апошнімБрама неўміручасціЯ. КоласамП. ГлебкамБеларускай Савецкай ЭнцыклапедыіІ. СталінаР. І. АванесавымЮ. Ф. Мацкевіч196819691989Іван НавуменкаЗаслужаны дзеяч навукі БССРБрама неўміручасці









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Кандрат Крапіва


З пляцоўкі Вікіпедыя

Jump to navigation
Jump to search









































Кандрат Крапіва
Кандрат Кандратавіч Атраховіч
1996. Stamp of Belarus 0126.jpg
Кандрат Крапіва на паштовай марцы Беларусі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:
Кандрат Кандратавіч Атраховіч
Псеўданімы:
Крапіва
Дата нараджэння:
22 лютага (5 сакавіка) 1896
Месца нараджэння:
  • Нізок, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці:
7 студзеня 1991(1991-01-07)[1](94 гады)
Месца смерці:
  • Мінск, БССР, СССР[2]
Пахаванне:
  • Усходнія могілкі
Грамадзянства:

  • Flag of Russia.svg Расійская імперыя
    Flag of the Soviet Union.svg СССР
Альма-матар:
  • Педагагічны факультэт БДУ[d]
Месца працы:
  • Цэнтральнае Бюро краязнаўства

  • Полымя

  • Раздавім фашысцкую гадзіну

  • Вожык

  • Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
драматург, літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік, паэт, журналіст, палітык
Жанр:
сатыра
Мова твораў:
беларуская
Дэбют:
1922
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • КПСС
Член у
  • Саюз пісьменнікаў СССР
Прэміі:
Сталінская прэмія — 1941Сталінская прэмія — 1951Дзяржаўная прэмія СССР — 1971
Узнагароды:


Герой Сацыялістычнай Працы  — 1975










Ордэн Леніна  — 1975Ордэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай РэвалюцыіОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Дружбы народаў

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кандра́т Крапіва́, сапр.: Кандра́т Кандра́тавіч Атрахо́віч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.


Народны пісьменнік Беларусі (1956)[3]. Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 — член-карэспандэнт, а з 1950 — акадэмік АН БССР[3]. Доктар філалагічных навук[3].




Змест





  • 1 Біяграфія


  • 2 Творчасць


  • 3 Бібліяграфія, сцэнічныя пастаноўкі

    • 3.1 Сатырычна-гумарыстычныя кнігі


    • 3.2 П’есы


    • 3.3 Зборнікі



  • 4 Навуковая дзейнасць


  • 5 Ацэнкі


  • 6 Узнагароды


  • 7 Памяць


  • 8 У філатэліі


  • 9 Зноскі


  • 10 Літаратура


  • 11 Спасылкі




Біяграфія |


Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння ў 1913 здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка[3]. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне[3]. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне[3]. У сакавіку 1916 года скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў[4]. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920—1923 — камандзір у Чырвонай Арміі[3]. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.


У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб’яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў 1930[3]. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926)[3], загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1936)[3]. Разам з шэрагам іншых беларускіх пісьменнікаў у жніўні 1936 года падпісаў зварот да І. Сталіна з заклікам «да канца раскрыць і знішчыць усе змяіныя гнёзды трацкісцка-зіноўеўскай фашысцкай хеўры»[5]. Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939—1940)[3]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда»[3], у 1943—1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1947 — рэдактар часопіса «Вожык»[3], у 1947—1952 загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР[3], дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956)[3].


У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956[3] — студзені 1982 — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 — вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947—1990), старшынёй ВС БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).


Памёр 7 студзеня 1991, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.



Творчасць |




К. Крапіва (3-ці справа) на III з’ездзе пісьменнікаў БССР. 1954 год


Яго першы друкаваны твор, фельетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 годзе[3]. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — з’явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года[4]. Да гэтага часу ён паспеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах Першай сусветнай вайны, і камандзірам РСЧА. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. Сатырычная накіраванасць, востры гумар, актуальнасць, выразная класавая пазіцыя выявіліся ў кнігах малых сатырычных формаў[3].


Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часцей з’яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў пад гэтым псеўданімам. Неўзабаве ён робіцца майстрам камедыйнага жанру, яго п’есы «Хто смяецца апошнім» і «Пяюць жаваранкі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця Кандрат Крапіва, шчодра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званнямі і прэміямі, будзе яшчэ не раз, адрываючыся ад «высокіх» акадэмічных спраў і грамадскіх заняткаў, вяртацца да жанру сваёй маладосці — байкі[6].


У ранні перыяд сваёй літаратурнай творчасці Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне літаратурнай прозы. У гэтым кірунку яго асноўным жанрам стаў сатырычны аповед[4]. Ён высмейваў старыя парадкі і звычаі, выступаў гарачым прапагандыстам новага ўкладу жыцця, пісаў на модную ў 1920-я гады антырэлігійную, а таксама міжнародную тэмы.


Байкі, як і сатырычныя вершы, з’яўляюцца пад уражаннем нейкіх фактаў, падзей, канкрэтных прычын. Часта яны і паміраюць разам з тым часам, у якім нарадзіліся. Лепшыя байкі Кандрата Крапівы перажылі свой час. Кандрат Крапіва асабліва плённа працаваў у жанры байкі з сярэдзіны 1920-х гадоў. Ён стварыў у беларускай літаратуры непераўзыдзеныя яе ўзоры:[7] «Дзед і Баба», «Дыпламаваны баран», «Сава, Асёл ды Сонца», «Ганарысты парскж», «Махальнік Іваноў» і інш. Выразнасці маўлення Крапіва дасягае ўжываннем разгорнутых метафар, стварэннем метафарычнага кантэксту на аснове папярэдняга параўнання (байка «Жаба ў каляіне») ці на вобразнай аснове фразеалагізма[8].


У сацыяльна-бытавым рамане «Мядзведзічы» (няскончаны, кн. 1-я, 1932) аўтар паказаў жыццё вёскі напярэдадні калектывізацыі. Паэтычныя і празаічныя творы К. Крапівы насычаны дасціпным, часам грубаватым народным гумарам, з’едлівай іроніяй, сарказмам.


3 1933 года найбольшую ўвагу аддаваў драматургіі. П’есы К. Крапівы ўзнімалі актуальныя пытанні часу, шматпланава адлюстроўвалі тагачасную рэчаіснасць. Першым яго драматычным творам была псіхалагічная драма «Канец дружбы», у якой падымаліся складаныя маральна-этычныя праблемы[4], падзеі п’есы адбываюцца ў перыяд калектывізацыі. Драма «Партызаны» (паст. 1937) пра грамадзянскую вайну. У драмах «Проба агнём» (1943), «3 народам» (паст. 1948), «Людзі і д’яблы» (паст. 1958) паказваецца гераізм, самаахвярнасць людзей у Вялікую Айчынную вайну, даецца глыбокі аналіз сацыяльных і маральных вытокаў здрадніцтва. Пра пасляваеннае жыццё вёскі распавядалася ў камедыі «Пяюць жаваранкі» (паст. 1950), праблемы жыхароў горада ўзнімаюцца ў п’есе «Зацікаўленая асоба» (паст. 1953). Маральна-этычныя праблемы, выкрыццё праяў бездухоўнасці ў п’есе «На вастрыі» (паст. 1983). Вяршыні драматургічнай творчасці Кандрата Крапівы — вострыя, надзённыя камедыі «Хто смяецца апошнім» (паст. 1939), «Мілы чалавек» (паст. 1945), «Брама неўміручасці» (паст. 1974), скіраваныя супраць такіх негатыўных рыс чалавечага характару, як нахабства, кар’ерызм, абывацельшчына, невуцтва, бюракратызм[9].


Працаваў таксама ў галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. Кандрат Крапіва рашуча асуджае тых, хто стараецца прынізіць беларускую мову, хто не верыць у яе выяўленчыя магчымасці. Аўтар канстатуе, што культура кожнага народа можа паспяхова развівацца толькі на яго роднай мове[10].


Нават у сталым узросце не пераставаў тварыць, апошні твор — меладрама «На вастрыі» — быў напісаны ва ўзросце 86 гадоў у 1982 годзе.


Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету[4]. Сам пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі[4]. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя працы Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Уладзіміра Леніна, творы Уільяма Шэкспіра, Дзяніса Фанвізіна, Івана Крылова, Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Астроўскага, Антона Чэхава, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага, Тараса Шаўчэнкі і іншых.



Бібліяграфія, сцэнічныя пастаноўкі |



Сатырычна-гумарыстычныя кнігі |


Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925, 4-е перапрац. і дап. выд. 1932), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Хвядос — Чырвоны нос» (1931, вершаваная казка), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п’есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), а таксама кніжкі для дзяцей «Загадкі дзеда Кандрата».



П’есы |


Аўтар п’ес «Канец дружбы» (апублікавана і пастаўлена ў 1934), «Партызаны» (апублікавана і пастаўлена ў 1937), «Хто смяецца апошнім» (апублікавана і пастаўлена ў 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм), «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «З народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асоба» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д’яблы» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983).



Зборнікі |


Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзведзічы» (кн. 1, 1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943). Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974—1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).



Навуковая дзейнасць |


Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я. Коласам і П. Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988—1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш. Выбітны знаўца беларускай мовы, Крапіва ўзначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся распрацоўкай тэрміналогіі ў розных галінах навукі.


Кандрат Крапіва аўтар лінгвістычных артыкулаў «Шкодная блытаніна ў пытаннях мовы» (1949), «Аб прынцыпах удакладнення беларускага правапісу» (1952) і інш. У іх разглядаецца шэраг актуальных пытанняў беларускага мовазнаўства: паходжанне мовы, фарміраванне і гістарычнае развіццё літаратурнай мовы і яе сучасны стан, літаратурная мова і дыялекты, правапіс і лексікаграфічная тэорыя і практыка, мова і пісьменнік, культура мовы. Мова разглядаецца як складаная грамадская з'ява, у якой агульнае і прыватнае, устойлівае і зменнае, унутранае і знешняе знаходзяцца ў строгай сістэме і ўзаемасувязі. Даследчык раскрывае ўзаемасувязі паміж мовай і грамадствам, высвятляе прычыны змяненняў у сістэме мовы. Паколькі асновай для фарміравання сучаснай беларускай літаратурнай мовы сталі сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе істотныя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, аўтар лічыць неабходным далейшае вывучэнне мясцовых гаворак. Крапіва заклікае пісьменнікаў вучыіша ў народа законам і хараству беларускай мовы, у народнай мове шукаць тыя скарбы, якія патрэбны для стварэння паўнакроўных вобразаў:





"

Той, хто не чуў народнай гаворкі з усім багаццем яе лексікі і фразеалогіі, хто абыякава ставіцца да гэтай найбагацейшай крыніцы, той не зможа ствараць яркіх, паўнакроўных твораў.[11]


"

Пісьменнік выказвае свае адмоўныя адносіны да няўдалых наватвораў, непатрэбных запазычанняў, архаізмаў, канцылярызмаў, не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметных форм тыпу трэск ламаемых галінак, трымаўшаеся эа жыццё дрэва і г. д. Слушнымі былі многія заўвагі Крапівы па праблеме нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы[12]. Напрыклад:





"

3 граматычнымі формамі трэба абыходзіцца вельмі асцярожна. Усякае штучнае скасаванне ці уніфікацыя граматычных форм, пакуль яны існуюць у агульнанароднай мове, з'яўляецца шкодным самаўпраўствам[13].


"

У часы культу асобы І. Сталіна К. Крапіва напісаў шэраг апалагетычных артыкулаў. У 1950-я гады, калі разгарнулася дыскусія па пытаннях беларускага правапісу, Крапіва ўзначаліў Арфаграфічную камісію АН БССР. На падставе яго прапаноў, выказаных у артыкуле «Пытанні беларускага правапісу» і ў працэсе абмеркавання «Праекта змен і ўдакладненняў беларускага правапісу», было ўнармавана напісанне складаных слоў, ужыванне канчаткаў у родным склоне адзіночнага ліку розных груп назоўнікаў мужчынскага роду, адноўлена народная традыцыя адрозніваць дзеяслоўныя формы абвеснага і загаднага ладаў (берацебярэце), вернуты лічэбнікам два, дзве, абодва, абедзве іх родавыя формы і адпаведныя склонавыя канчаткі, праведзена шмат удакладненняў і змен[14].


Пры непасрэдным удзеле і пад навуковай рэдакцыяй К. Крапівы выдадзены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963). Разам з Р. І. Аванесавым і Ю. Ф. Мацкевіч выпусціў працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак»[3] (1968, карты — 1969).


У артыкулах «Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства» (1976) і «Ці будзем мы ездзіць па левым баку?» (1979) Кандрат Крапіва ахоўвае арыентацыю на «збліжэнне і ўзаемнае ўзбагачэнне» беларускай і рускай моў, перасцерагае некаторых аўтараў рабіць у мове змены і ўдакладненні «без санкцыі тых устаноў, на якія ўскладзены абавязак наглядаць за станам літаратурнай мовы».



Ацэнкі |


У прадмове да апошняй прыжыццёвай кнігі Кандрата Крапівы «Калючы строй», якая выйшла ў 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Іван Навуменка пісаў: «Калі б Кандрат Крапіва нават не напісаў сваіх драм і сатырычных камедый, рамана „Мядзведзічы“, то аднымі толькі сваімі байкамі, сатырычнымі вершамі ён заняў бы адно з першых месцаў у беларускай літаратуры». І крыху ніжэй растлумачыў: «Гэта такі згустак вострага народнага розуму, варожага смеху, абсмейвання зла і зацвярджэння дабра, якіх да Крапівы не ведала беларуская літаратура»[6].



Узнагароды |


Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п’есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п’есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 — за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п’есу «Брама неўміручасці».



Памяць |


  • Пра Кандрата Крапіву створаны дакументальны фільм «Кандрат Крапіва» (1983, рэж. М. Купеева)[4]

  • У гонар Кандрата Крапівы названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Уздзенская сярэдняя школа № 2[4]

  • У Мінску на доме № 76 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка[4]

  • У 1996 годзе ў гонар Кандрата Крапівы ў Беларусі выпушчана паштовая марка

  • Імя Кандрата Крапівы носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе[4]


У філатэліі |



Зноскі




  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118997203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q304037"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q256507"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q170109"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578"></a>



  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118997203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q304037"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q256507"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q170109"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578"></a>



  3. 3,003,013,023,033,043,053,063,073,083,093,103,113,123,133,143,153,163,173,18 Крапива Кондрат Кондратьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 329. — 737 с.


  4. 4,04,14,24,34,44,54,64,74,84,9 К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы (руск.) 


  5. http://belisrael.info/?p=13231


  6. 6,06,1 Родился Кондрат Крапива (руск.) 


  7. БЭ, т. 8. С. 451


  8. Беларуская мова: Энцыклапедыя. С. 268


  9. БЭ, т. 8. С. 452


  10. Беларуская мова: Энцыклапедыя. С. 269


  11. Крапіва К. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы // Крапіва К. 36. тв. Мн., 1956. Т, 2. С. 167


  12. Беларуская мова: Энцыклапедыя. С. 269


  13. Пытанні беларускага правапісу // Весці АН БССР. 1952. № 2. С. 35


  14. Беларуская мова: Энцыклапедыя. С. 269



Літаратура |


  • Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X

  • Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

  • Лаўшук С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. — 2-е выд. — Мн., 2002.

  • Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва: Постаць і творы. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн., 2003.


Спасылкі |





  • Кандрат Кандратавіч Крапіва ў базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі

  • Біяграфія на Slounik.org

  • Творы на «Беларускай Палічцы»

  • Успаміны Зянона Пазняка

  • Помнік К. Крапіве на Усходніх могілках



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Кандрат_Крапіва&oldid=3284852"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"1.092","walltime":"1.407","ppvisitednodes":"value":3623,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":214115,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":25696,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":26,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":14499,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":32,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1192.246 1 -total"," 72.92% 869.400 1 Шаблон:Пісьменнік"," 72.41% 863.283 1 Шаблон:Картка"," 18.70% 223.008 14 Шаблон:Wikidata"," 12.90% 153.843 1 Шаблон:Wikidata/p20"," 11.57% 137.953 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 6.66% 79.396 1 Шаблон:Wikidata/p570"," 6.09% 72.550 1 Шаблон:Wikidata/p19"," 4.50% 53.658 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 3.77% 44.964 1 Шаблон:Пісьменнікі_і_паэты_Беларусі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.714","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":11727242,"limit":52428800,"limitreport-logs":"formatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -2330726400000 and -2330640000001nGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Берлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnformatPlaceWithQualifiers(..., P20)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are 663206400000 and 663292799999nGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Берлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnformatPlaceWithQualifiers(..., P119)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are 663206400000 and 663292799999nLoaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype time of P2031 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P135 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P136 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P1412 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1268","timestamp":"20190314200308","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":108,"wgHostname":"mw1321"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result