Skip to main content

На ростанях Змест Гісторыя напісання | Месца дзеяння | Час дзеяння | Назва | Праблематыка трылогіі | Аўтабіяграфічнасць | Трылогія ў тэатры і кіно | Пераклады | У культуры | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаАкадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесараНашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы125 лет Янке МавруКнижно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956)Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)Вокладка кнігіІлюстрацыя М. С. БасалыгіНа ростаняхАўдыёверсія трылогііВ. Жолтак У Люсiнскай школе 1959

Кнігі паводле алфавітаЯкуб КоласЛітаратурныя творы


Я. КоласаXX стагоддзяЛюсінеЯ. КарскамуВільніМінскуПолымяЛюсінаМікалаеўшчынаПінкавічыСтоўбцыАляксандр Антонавіч СянкевічАляксандр УласаўІванаАнтонаЯнка МаўрСяргей Скандракоўэвенк.Янка КупалаАлесь ЗвонакДраматычным тэатры імя Якуба КоласаА. А. КуляшоўМ. Лужанінрускую мовубалгарскайхарвацкайЗаграбчэшскайўкраінскую мовуГ. В. ВігурскаяОлеў ЙыгіЛ. П. АсецкіУ. Я. СулкоўскіМ. С. Басалыга









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



На ростанях


З пляцоўкі Вікіпедыя




Jump to navigation
Jump to search











На ростанях
На ростанях

U Paleskaj hłušy.jpg
Вокладка першага выдання першай кнігі трылогіі «На ростанях» (Вільня, 1923)
Аўтар:
Якуб Колас

Жанр:

Раман
Мова арыгінала:
беларуская
Выпуск:
Сцяг Беларусі 1955

На ростанях — эпічная трылогія класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця жанру рамана ў беларускай літаратуры[1]. Складаецца з трох частак: «У палескай глушы», «У глыбі Палесся» і «На ростанях». У іх намалявана шырокая карціна жыцця вясковай інтэлігенцыі і працоўнага сялянства пачатку XX стагоддзя[2].


Трылогія займае выключнае месца ў творчасці пісьменніка[3], ён працаваў над яе тэкстам літаральна ўсё сваё творчае жыццё. Пачатак напісання першай кнігі адносяць да 1921-22 гадоў, а асобным выданнем увесь твор выйшаў толькі ў 1955 годзе[3].


Падыход да тэмы, трактоўка вобраза галоўнага героя вызначаліся навізной: Якуб Колас абраў жанравую форму сацыяльна-псіхалагічнай аповесці з шырокім выкарыстаннем аўтабіяграфічнага матэрыялу. Такі шлях і сапраўды быў новы, бо сталай традыцыі мастацкага псіхалагізму, традыцыі псіхааналізу ў «вялікай прозе» беларуская літаратура на пачатку 20-х гадоў яшчэ не выпрацавала[4].




Змест





  • 1 Гісторыя напісання

    • 1.1 Першыя подступы


    • 1.2 Праца над тэкстам і публікацыі



  • 2 Месца дзеяння


  • 3 Час дзеяння


  • 4 Назва


  • 5 Праблематыка трылогіі


  • 6 Аўтабіяграфічнасць


  • 7 Трылогія ў тэатры і кіно


  • 8 Пераклады


  • 9 У культуры


  • 10 Зноскі


  • 11 Літаратура


  • 12 Спасылкі




Гісторыя напісання |



Першыя подступы |


Яшчэ да рэвалюцыі, працуючы настаўнікам, Я. Колас пачаў аповесць «Адзін з сотні»[5], фрагменты якой у перапрацаваным выглядзе былі выкарыстаныя ў аповесці «У палескай глушы»[2]. Галоўны герой — Сошкін — меў некаторыя рысы Лабановіча. Брат пісьменніка М. М. Міцкевіч сведчыць, што «гэта ёсць пачатак аповесці „У палескай глушы“. Толькі там Лабановіч завецца Сошкін. А Лабановіч-Сошкін — гэта ў значнай меры аўтапартрэт Коласа ў пэўны перыяд яго жыцця»[6].


У вершах была запісана легенда пра Яшукову гару, пачатая пісьменнікам у Люсіне[5]. Сцэны ў астрозе, якімі заканчваецца трылогія, нагадваюць успаміны Я. Коласа пра зняволенне ў астрозе, надрукаваныя ім скора пасля пераезду ў Мінск[5].



Праца над тэкстам і публікацыі |




Якуб Колас у 1921 годзе


У лістападзе 1921 года Я. Колас напісаў Я. Карскаму[5]:





"
Цяпер пішу бытавую аповесць з жыцця настаўніцтва і так званай сельскай інтэлігенцыі. Аповесць мае назву «У палескай глушы»
"

Над гэтай часткай трылогіі ён працаваў у 1921—1922 гадах[3]. Урыўкі з яе друкаваліся ў часопісах: «Вольны сцяг», Мінск, 1921, № 6(8) і «Адраджэнне», Мінск, 1922. Асобным выданнем аповесць упершыню выйшла ў Вільні ў 1923 г., а затым другім і трэцім выданнямі — у Мінску ў 1927 і 1928 гг. У канцы 1928 г. аповесць была выдадзена на харвацкай мове, у 1929 — на рускай, у 1950 — на польскай, у 1956 — на фінскай мовах[2]. Цікава, што сам Я. Колас вызначыў свой першы буйны празаічны твор як «апавяданне», які паводле жанравай прыналежнасці ўяўляе сабой разгорнутую аповесць.


У прадмове да першага выдання аповесці Я. Колас зазначыў, што думае пашырыць і паглыбіць выяўленне жыцця вясковай інтэлігенцыі і сялянства ў сваіх далейшых творах, якія павінны стаць працягам «У палескай глушы»[2].




Вокладка першага выдання другой кнігі трылогіі «У глыбі Палесся». Мастак В. Дваркоўскі. Вільня, 1927


Другая частка «У глыбі Палесся», якая стала працягам аповесці «У палескай глушы». Часам напісання твора ва ўсіх прыжыццёвых выданнях пазначаюцца 1926—1927 гады, аднак ёсць падставы меркаваць, што пачатак працы прыпадае на 1924 год, бо ў канцы гэтага года ў часопісе «Полымя», № 4 паведамлялася, што Я. Колас ужо напісаў палавіну другой палескай аповесці, якая будзе называцца «У глыбі Палесся»[2].


Да выхаду ў свет асобным выданнем у 1927 годзе гэтая аповесць друкавалася ў часопісах: «Асвета» (1926, № 1) — урыўкі пад загалоўкам «Рэдактар», «Панямонскія ведамасці», «Па мястэчку» і «Трохі фантастыкі»; «Узвышша» (1927, № 2, 3) — раздзелы XIII—XV пад агульнай назвай «На новым месцы» і раздзелы XXI—XXIV; «Полымя» (1927, № 4) — раздзелы XVI, XVIII—XX; «Маладняк» (1927, № 5, 7—8) — раздзелы X—XII, XXVII—XXIX[2].


Да працы над трэцяй часткай, аднайменнай усёй трылогіі, аўтар прыступіў у 1948 годзе[3]. Дата завяршэння аповесці — 24 чэрвеня 1954 года[2]. Друкавалася ў часопісе «Полымя» (1949, № 2, 11; 1950, № 4, 8; 1951, № 6; 1952, № 11; 1953, № 2, 11; 1954, № 1, 3, 8). Пачатак яе — першыя тры раздзелы — змешчаныя таксама і ў часопісе «Беларусь» (1949, № 1)[2].


Пасля завяршэння трэцяй кнігі трылогіі аўтар палічыў неабходным аб'яднаць цыкл палескіх аповесцей і выдаць іх асобнай кнігай пад агульнай назвай «На ростанях». Рыхтуючы трылогію да друку асобным выданнем (1955), Я. Колас перапрацаваў асобныя месцы і нават цэлыя раздзелы[3], напісаў новыя, унёс у тэкст шматлікія змены і папраўкі. Істотна перапрацавана ў ідэйных і стылістычных адносінах трэцяя кніга трылогіі «На ростанях». У першых дзвюх аповесцях аўтарскія змены і праўкі носяць пераважна моўна-стылістычны характар. Канчаткова падрыхтаваўшы трылогію да друку Я. Колас у лісце да Яўгена Мазалькова ад 25/VII 1955 г. паведамляў: «Все повести внимательно просмотрены перед сдачей в печать»[2].


Асобным выданнем трылогія «На ростанях» выйшла ў Мінску ў 1955 годзе.



Месца дзеяння |


Дзеянне трылогіі адбываецца на тэрыторыі Палесся, Случчыны і Наднямоння. Я. Колас змяняе[3] некаторыя геаграфічныя назвы ў першай кнізе: Люсіна→Цельшына, Мікалаеўшчына→Мікуцічы, Пінкавічы→Выганы, Стоўбцы→Стаўбуны, але апісанні ім дае даволі дакладныя, што робіць іх вядомымі для жыхароў тых месцаў. Ва ўсім творы аўтар згадвае шмат тапонімаў і мікратапонімаў, якія служаць арыенцірамі для вызначэння мясцін, дзе адбываюцца падзеі трылогіі[3].



Час дзеяння |


Першая частка ахоплівае прамежак ад 1902 па 1904 годы. Канчаецца трылогія сцэнаю, для якой аўтар дае[5] дакладную дату — 15 верасня 1911 года. Такім чынам дзеянні трылогіі адбываюцца прыкладна на працягу дзесяцігоддзя[3].



Назва |


Назва трылогіі была дадзена аўтарам з пэўнай мэтай паказаць шырыню праблематык, вялікае кола пытанняў і адказаў на іх, якія Я. Колас падымае ў творы. Пісьменнік настойваў, каб назва «На ростанях» была захавана менавіта такой і ў рускім перакладзе[5].



Праблематыка трылогіі |




Аўтограф прадмовы да трэцяй кнігі трылогіі


Галоўным матывам трылогіі для Я. Коласа стала імкненне паказаць значэнне ролі інтэлігенцыі ў працэсе асэнсавання беларусамі свайго месца ў свеце, сваёй нацыянальнай самасвядомасці[5].


Асноўным пытаннем, якое ставіць перад сабою галоўны герой з'яўляецца фраза «Для чаго чалавек жыве на зямлі?». У адказе на яго светапогляд Лабановіча змяняецца ад пазіцый забеспячэння ўласнага камфорту і дабрабыту сваёй сям'і праз ланцужок «я→сям'я→бліжэйшае асяроддзе→радзіма→увесь народ» да высновы, што чалавек мае маральны абавязак не толькі сумленна працаваць на сваім месцы, але таксама павінен памятаць пра больш агульныя і далёкія мэты на карысць усяго грамадства.


Трылогія ўздымае пытанні класавых адносін у беларускіх вёсках, праблему непісьменнасці сялян тых часоў, адносіны між людзьмі і г. д. Аўтар паказвае рознакаляровую палітку грамадскага і палітычнага жыцця на фоне маляўнічых краявідаў і прыродных сцэн. Але прырода выступае ў Я. Коласа не толькі фонам, яна актыўны герой яго рамана. Аўтар праводзіць паралелі паміж станам прыроды і станам грамадства. Так, у трэцяй кнізе пасля сцэны разгулу завірухі пісьменнік пераходзіць да разваг аб жорсткай рэакцыі, якая наступіла пасля рэвалюцыі 1905 года[5].



Аўтабіяграфічнасць |




Мемарыяльная шыльда на школе ў в. Люсіна, у якой працаваў Я. Колас





Іван Іванавіч Луцкевіч


Многія падзеі, у якіх удзельнічаў Лабановіч, адбываліся з самім Я. Коласам. У першую чаргу ўласна асноўная праца жыцця Лабановіча — настаўніцтва ў невялікіх вёсках — была ўзята з аўтабіяграфіі пісьменніка, які пачынаў свой працоўны шлях у в. Люсіна, якая стала правобразам Цельшына[5].


Аўтар, як і галоўны герой, удзельнічаў у рэвалюцыйных выступленнях, нелегальным настаўніцкім з'ездзе. Ён быў звольнены з пасады, пераехаў у Вільна, працаваў у рэдакцыі газеты «Наша ніва», быў асуджаны і зняволены ў турме[3]. Нават імя па бацьку Лабановіча спачатку было Міхайлавіч, як і ў пісьменніка, толькі потым яно змянілася на Пятровіч[3].


Амаль усе асноўныя падзеі, з аглядкай на мастацкую перапрацоўку, адбываліся з блізкімі і знаёмымі Я. Коласа[3]. Многія героі маюць сваіх прататыпаў, выступаючы пад іх уласнымі імёнамі ці пад крыху або зусім змененымі[3]. Напрыклад, у вобразе Алеся Садовіча выведзены Аляксандр Антонавіч Сянкевіч, які вучыўся разам з Я. Коласам[7]. Прататыпам рэдактара-выдаўца Уласюка Мікіты Аляксандравіча стаў рэдактар «Нашай нівы» амаль ад пачатку яе выхаду да 1914 г. Аляксандр Уласаў, а ў Ясі і Стафане Ліскоўскіх можна пазнаць братоў Івана і Антона Луцэвічаў[8]. Прататыпам Івана Тадорыка стаў Янка Маўр, з якім Колас сябраваў, а потым і парадніўся праз шлюб сына Коласа Міхася з дачкой Маўра Наталляй[9]. Прататыпам Кандаковіча стаў Сяргей Скандракоў.


Многія эпізадычныя персанажы таксама мелі рэальных прататыпаў (панна Ядвіся — Ядвіга Ігнатаўна Баранцэвіч, Саханюк — настаўнік Дылеўскі, Вольга Віктараўна Андросава — настаўніца Вольга Віктараўна Ганцова, Янка Тукала (ад эвенк.: тукала — «зямля», «пясок») — настаўнік Сымон Самахвал цi Янка Купала)[2].



Трылогія ў тэатры і кіно |


У 1958 інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» (аўтар п'есы — Алесь Звонак, пастаўлена ў Драматычным тэатры імя Якуба Коласа), у 1960—1961 быў пастаўлены фільм «Першыя выпрабаванні» (аўтары сцэнарыя А. А. Куляшоў і М. Лужанін)[10].



Пераклады |


Трылогія перакладалася на рускую мову, у 1963 годзе выходзіла на балгарскай, у 1928 на харвацкай («У Палескай глушы» ў перакладзе С. Кірына, Заграб), у 1960 — на чэшскай. На ўкраінскую мову трылогію пераклала Г. В. Вігурская[11], на эстонскую — Олеў Йыгі.



У культуры |


Трылогія натхніла на графічныя работы розных мастакоў. Графік Л. П. Асецкі стварыў серыю «Паводле матываў трылогіі Я. Коласа „На ростанях“» у 1973 годзе[12], а У. Я. Сулкоўскі намаляваў шэраг карцін, тэматычна звянаных з трылогіяй, у тым ліку «Люсінскае наваколле. (Целяшоў дуб)», «Ядвіся»[13].


Ілюстрацыі для выдання трылогіі 2006 года стварыў М. С. Басалыга[14][15].



Зноскі




  1. Акадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) (руск.) 


  2. 2,02,12,22,32,42,52,62,72,82,9 Колас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9. Трылогія «На ростанях». Мн., Маст. літ., 1975. С. 759—763. — 800 с.


  3. 3,003,013,023,033,043,053,063,073,083,093,103,11 Трылогія «На ростанях». Беларуская літаратура: Падручнік для 10 кл. / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык, К. М. Мароз і інш. пад рэд. В. Я. Ляшук.- Мн.: Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997.-608 с.: іл. ISBN 5-87659-009-6


  4. Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесара


  5. 5,05,15,25,35,45,55,65,75,8 Трылогія «На ростанях». Шкраба Р. В. Беларуская літаратура: Падр. для 10-га кл. сярэдн. шк.— Мн.: Маст. літ., 1996.—223 с.: 121 л. іл.


  6. «Беларускі летапіс», 1937, № 6—7


  7. Кісялёў У. І прататып у класічных творах // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., № 4, 1987. С.12—13


  8. Нашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы


  9. 125 лет Янке Мавру (руск.) 


  10. Книжно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956) (руск.) 


  11. Вигурская Галина Васильевна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.


  12. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.


  13. Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)


  14. Вокладка кнігі


  15. Ілюстрацыя М. С. Басалыгі



Літаратура |



  • Пшыркоў, Ю. С. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» / Ю. С. Пшыркоў. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1956. — 226 с.


  • Пшыркоў, Ю. С. Эпас рэвалюцыі : паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка», трылогія «На ростанях» / Ю. С. Пшыркоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1975. — 238 с.

  • Прастора ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» / Алеся Шамякіна // Полымя: Літ.-грамад. і грамад.-паліт. часоп. / Заснав.: М-ва інфарм. Рэсп. Беларусь ― 2007. ― № 11. ― С. 103―109


Спасылкі |




  • Аўдыёверсія трылогіі

  • В. Жолтак У Люсiнскай школе 1959



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=На_ростанях&oldid=3179989"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.280","walltime":"0.366","ppvisitednodes":"value":1544,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":17432,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":2622,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":12158,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":6,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 295.207 1 -total"," 62.44% 184.325 1 Шаблон:Book"," 59.57% 175.859 1 Шаблон:Картка"," 35.65% 105.250 8 Шаблон:Wikidata"," 10.26% 30.295 1 Шаблон:Зноскі"," 9.59% 28.307 1 Шаблон:Commonscat"," 9.53% 28.122 1 Шаблон:Reflist"," 7.95% 23.483 1 Шаблон:Навігацыя"," 4.89% 14.423 5 Шаблон:Wikidata-link"," 3.16% 9.315 1 Шаблон:Lang-evn"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.112","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2989203,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype wikibase-item of P50 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P136 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P407 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P123 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype time of P577 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1344","timestamp":"20190317183347","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":175,"wgHostname":"mw1273"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result