Skip to main content

Якуб Колас Змест Біяграфія | Творчасць | Узнагароды | Цікавыя факты | Ушанаванне памяці | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | Спасылкі | Навігацыяdata.bnf.frRecord #118640216Сны и бронза Сымона-музыкиАд Ў – да Льва СапегіУ Ташкенце адкрылі бюст Якуба Коласа ФОТАВидеофакт. В Китае открыли памятник Якубу КоласуФотафакт. У цэнтры Вільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу КоласуУ Ташкенце ўсталявалі барэльеф Якубу Коласу ФОТАФАКТТут рос Якуб Колас — фотарэпартажЯкуб КоласПаэтычная старонка Якуба КоласаНекаторыя творы Я.КоласаК. ЛАШКЕВІЧ, Як у дзень смерці Якуб Колас раскрытыкаваў савецкую ўладуРадавод Я. КоласаВыявы Якуба КоласапGran catalanaБольшая российская9015674111955701c1186402160000 0001 0892 67110000 0003 6855 1573n81024777000090738jn200006034613584354707061668Xn9311022902753779X44307278

Нарадзіліся 3 лістападаНарадзіліся ў 1882 годзеНарадзіліся ў Мінскім павецеПамерлі 13 жніўняПамерлі ў 1956 годзеПамерлі ў МінскуПахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыіВыпускнікі Аляксандраўскага ваеннага вучылішчаВыкладчыкі БДУЧлены КПССЛаўрэаты Сталінскай прэмііКавалеры ордэна ЛенінаКавалеры ордэна Чырвонага СцягаКавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага СцягаАсобыПісьменнікі паводле алфавітаЯкуб КоласНарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёнеБеларускамоўныя паэтыБеларускамоўныя пісьменнікіГрамадскія дзеячы БеларусіПаэты БеларусіПеракладчыкі БеларусіПісьменнікі БеларусіПостаці беларускай палітыкіАкадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіВіцэ-прэзідэнты НАНБЧлены ЦВК БССРЧлены ЦК КПБ


22 кастрычніка3 лістапада1882Мінскага пав.Мінскай губ.Стоўбцы13 жніўня1956МінскпаэтдраматургперакладчыкЯнкам Купаламбеларускай літаратурыНародны паэт БеларусіАкадэмікГанны Юр’еўны (народжаная Лёсік)МікалаеўшчынаСтоўбцаўляснікомМіхалСухошчынаНясвіжскую настаўніцкую семінарыюПалессіЛюсінаГанцавіцкі раёнПінкавічыПінскі раёнВерхменскаеСмалявіцкі раёнСаніТалачынскі раёнТэрэза ГардзялкоўскаяКанстанцін ГардзялкоўскіУсерасійскага саюза настаўнікаўМінскім астрогуЛунінцыКупяцічахПінскакватэры чыгуначнага фельчара А. А. БалевічаЯнкам КупаламМаскоўскай губерніАляксандраўскае ваеннае вучылішчаПерміАбаяньРумынскі фронтАбаяніБССРМінскНароднага камісарыята асветыІнбелкультаБеларускім педагагічным тэхнікумеБеларускім дзяржаўным універсітэцеЦВК БССР1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаўПарыжСаюза вызвалення БеларусіЯзэп ЛёсікЛ. ТалстогаТ. ШаўчэнкіІ. ФранкоА. МіцкевічаНаша доляНаша ніваНовая зямляСанкт-ПецярбургуМаксіма Горкага1-й сусветнай вайныОрдэна ЛенінаОрдэна Чырвонага СцягаОрдэна Працоўнага Чырвонага Сцяга19461949Інстытуту мовазнаўства НАН РБВіцебскаму драматычнаму тэатруЦэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБНацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэйфіліяламНясвіжскі дзяржаўны каледжМінскуМікалаеўшчынаНавагрудкуПлоскаеТалачынскага раёнаГанцавічахТяньцзіньВільнюсеДзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба КоласаСтаўбцоўскім раёнеСтоўбцыЯнка КупалаПінкавічымузей Якуба КоласаЮНЕСКАмультымедыйнагажывапісуграфікіскульптуры









(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());



Якуб Колас


З пляцоўкі Вікіпедыя

Jump to navigation
Jump to search














































Якуб Колас
Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч
Yakub Kolas.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:
Якуб Колас, Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй "сацыяліст", Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік
Дата нараджэння:
22 кастрычніка (3 лістапада) 1882
Месца нараджэння:
  • Акінчыцы[d], Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці:
13 жніўня 1956(1956-08-13)[1](73 гады)
Месца смерці:
  • Мінск, БССР, СССР[2]
Пахаванне:
  • Вайсковыя могілкі
Грамадзянства:
Flag of Russia.svgРасійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svgСССР

Бацька:
Міхал Казіміравіч Міцкевіч
Маці:
Ганна Юр'еўна Міцкевіч
Дзеці:
Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч і Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Альма-матар:
  • Нясвіжская настаўніцкая семінарыя

  • Аляксандраўскае ваеннае вучылішча[d]

Месца працы:
  • Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум[d]

  • БДУ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
драматург, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык, палітык
Гады творчасці:
19061956
Мова твораў:
беларуская[1]
Дэбют:
«Весна» (руск.) 
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • КПСС
Член у
  • Саюз пісьменнікаў СССР
Прэміі:
Сталінская прэміяСталінская прэмія
Узнагароды:
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаМедаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).





Змест





  • 1 Біяграфія

    • 1.1 Маладосць


    • 1.2 1915—1940


    • 1.3 1941—1956



  • 2 Творчасць


  • 3 Узнагароды


  • 4 Цікавыя факты


  • 5 Ушанаванне памяці


  • 6 Гл. таксама


  • 7 Зноскі


  • 8 Літаратура


  • 9 Спасылкі




Біяграфія |



Маладосць |


Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр’еўны (народжаная Лёсік) з вёскі Мікалаеўшчына (цяпер за 12 км ад Стоўбцаў). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажыла толькі 9. Бацька быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Браты Уладзімір (1879—1954), Алесь (1880—1940), Іосіф (1895—1980), Міхал (1897—1991), сёстры Міхаліна (1887—1977), Юзэфа (1891—1964), Марыя (1900). Неўзабаве па нараджэнні Ко́стуся, так звалі Канстанціна дома, сям’я пераехала ва ўрочышча Ласток (або Сухошчына), потым, у 1890—1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны.


Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.


На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклорны матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя і фальклорныя запісы. Тым жа часам пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, уключыўся ў грамадскую дзейнасць, вёў тлумачальныя гутаркі з сялянамі. У 1905 годзе склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян з патрабаваннямі да памешчыка Зыгмунта Скірмунта, за гэта на пачатку 1906 года быў пераведзены з Пінкавіч на працу ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён). Актыўна ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з’ездзе (9.7—10.7.1906) у Мікалаеўшчыне, з’езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых забаранілі настаўнічаць.


Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён), арганізатарамі якой былі Тэрэза Гардзялкоўская і яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.


Па вызваленні (1911) з верасня Я. Колас без дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы, у 1912 годзе атрымаў Пасведчанне пра дабранадзейнасць і да 1914 года афіцыйна працаваў настаўнікам у Купяцічах паблізу Пінска, а затым у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы, пражываючы на кватэры чыгуначнага фельчара А. А. Балевіча. У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на леснічоўцы Смольня паблізу Мікалаеўшчыны Я. Колас пазнаёміўся з Янкам Купалам, гэтай сустрэчай пачалося іх сяброўства.



1915—1940 |


Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям’ёю ў бежанстве ў Маскоўскай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў Пермі. Сям’я тым часам пераехала ў Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям’ёю ў Абаяні, працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.


У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам БССР вярнуўся ў Мінск. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Народнага камісарыята асветы, Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, быў выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.





Я. М. Кругер. «Партрэт Я. Коласа». 1923


У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927—1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929—1931 і 1935—1938 — член ЦВК БССР. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934), на абодвух з’ездах абраны ў кіруючыя органы саюзаў пісьменнікаў. Удзельнік Сусветнага кангрэсу абароны культуры (1935, Парыж).


Нягледзячы на прызнанне заслуг Я. Коласа з боку савецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х—1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз праводзілі вобыскі, самога пісьменніка выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі прыцягнуць Я. Коласа да шэрагу спраў, у т.л. г.зв. «Лістападаўскай» і «Саюза вызвалення Беларусі». Ціск на Я. Коласа ўзмацняўся, у 1930-я яго абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне», а таксама разнастайных «шкодных ухілах» у творчасці, ён вымушаны быў каяцца ў «памылках». У 1930-я гг. рэпрэсаваны і загінулі многія знаёмыя, калегі і сваякі Я. Коласа, у т.л. матчын брат Язэп Лёсік і жончын брат Аляксандр Каменскі. Самому Я. Коласу неаднаразова пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана дазволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі негатыўна адбіліся на псіхалагічным стане пісьменніка, адпаведна і на яго творчасці.



1941—1956 |


Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.


Па вайне да канца жыцця працаваў у АН БССР. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з’ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у 1956 годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.


Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў[3]. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.



Творчасць |


Ужо ў 10-гадовым узросце, пад уплывам твораў Крылова, склаў байку «Варона і Лісіца», а праз тры гады напісаў першы верш «Вясна». Бацька заахвочваў літаратурныя схільнасці хлопчыка, тым жа часам Костусь пазнаёміўся з беларускай літаратурнай творчасцю, вершам Я. Лучыны «Стары ляснік», і быў ад яе пад пэўным уражаннем.


У семінарысцкія гады яшчэ болей захапіўся літаратурай, пазнаёміўся з творамі А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, Л. Талстога, І. Хемніцара, Т. Шаўчэнкі, І. Франко, А. Міцкевіча. Складаў вершы і байкі па-руску. Займаўся зборам беларускага этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу. Значна ўплыў на Костуся выкладчык семінарыі Ф. Кудрынскі, які заахвочваў літаратурныя заняцці і звярнуў увагу маладога паэта на вартасць пісання па-беларуску. Міцкевіч пачаў пісаць вершы і прозу на беларускай мове. Вершы гэтыя прысвячаліся прыродзе, нялёгкай долі селяніна. У тыя ж гады напісаны паэмы «Каля кастра» і «Страх», тэксты якіх не захаваліся, а таксама першая проза па-беларуску — нарыс «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле».


З пачаткам працоўнай ў 1900-я гады жанравы дыяпазон К. Міцкевіча пашыраецца, таксама яны ўжо болей дасканалыя, на гэты ж час прыпадае першая публікацыя. Дэбютаў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1.9.1906 года, тут упершыню К. Міцкевіч скарыстаў псеўданім Якуб Колас. У «Нашай долі» за 15.9.1906 года пад псеўданімам Дзядзька Карусь надрукавана апавяданне К. Міцкевіча «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі — дэбют прозы пісьменніка. Тым жа часам К. Міцкевіч актыўны аўтар газеты «Наша ніва». У творчасці К. Міцкевіча гэтага перыяду з’явіліся новыя формы, болей высокі ўзровень літаратурнай працы, ён піша алегарычныя апавяданні «Казкі жыцця», дзе філасофскі асэнсоўвае рэчаіснасць. Пісаў Я. Колас вершы і ў зняволенні ў Мінскім астрогу, якія ўдавалася перапраўляць на волю.




«Песні жальбы». 1910


У 1910-я гады звяртаецца да буйных форм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, у гэтыя гады пачынаецца праца над ліра-эпічнымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Творы гэтага перыяду — вершы і апавяданні, публікаваліся ў «Нашай ніве». Першая кніга Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», праца над якою пачата зімою 1906—1907 года, выйшла у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1909 годзе. Першы зборнік вершаў «Песні жальбы», напісаны ў 1906—1909 гадах, выйшаў у Вільні ў 1910 годзе. У гэты час ранняя творчасць Я. Коласа атрымала высокую ацэнку ад Максіма Горкага.




«Прапаў чалавек». 1913


У 1910-я гады галоўная тэма творчасці Я. Коласа — жыццё беларускага сялянства. Вершы Я. Колас рэгулярна друкавала «Наша ніва». Выходзіць яго зборнік «Апавяданні» (Вільня, 1912), асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Нёманаў дар», «Тоўстае палена», зборнік вершаваных апавяданняў «Прапаў чалавек» (усё Санкт-Пецярбург, 1913), зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону «Родныя з’явы» (Вільня, 1914), п’еса «Чарка ўсё на свеце робіць» (Петраград, 1916)




Першае выданне паэмы «Новая зямля» (1923)




«Сымон-музыка». Мастак В. Дваркоўскі. 1925


У паэтычных творах перыяду 1-й сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый гучаць антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам Беларусі ў новых гістарычных умовах, заклік да працы на карысць радзімы. Гэтыя творы ўвайшлі ў зборнік «Водгулле» (Мінску, 1922). Я. Колас працуе над раней пачатымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Пісаў і паасобныя драматургічныя творы, у т.л. п’есы «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (абедзве 1917). У гэты ж час напісана большасць апавяданняў са зборніка «Казкі жыцця» (Коўна, 1921). У 1923 годзе асобным выданнем выйшла ўрэшце скончаная паэма «Новая зямля», а ў 1925 годзе 3-я рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка». Тым жа часам пашыраецца тэматыка твораў Я. Коласа, ад праблемаў вёскі ён звяртаецца да гістарычнага лёсу беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст. Створаны вялікія празаічныя творы, г.з. «палескія аповесці» — «У палескай глушы» (Вільня, 1923) і «У глыбі Палесся» (Мінск, 1927), часткі будучай трылогіі. У 1925 годзе выйшла п’еса «Забастоўшчыкі», у чымсьці аўтабіяграфічная, пра беларускае настаўніцтва ў палітычнай барацьбе. У 1926 годзе выйшла аповесць «На прасторах жыцця» пра праблемы моладзі 1920-х гадоў.


Рэпрэсіі ў БССР 1920-х-1930-х гадоў, гібель калег, сяброў і сваякоў, сталая пагроза ўласнаму жыццю, адмоўна адбіліся на псіхалагічным стане Я. Коласа і яго творчасці. Да таго ж дадалася калектывізацыя, абмежаванне грамадскіх свабод, таталітарная ідэалогія. На думку коласазнаўцаў М. Мацюх і М. Мушынскага, у гэты час пісьменнік трапіў у цалкам залежнае ад савецкай сістэмы становішча з якога не было выйсця. Фактычна Я. Колас быў закладнікам і вымушаны быў адпавядаць ідэалагічным патрабаванням, міжволі прапагандуючы сацыялістычны рэалізм.




«Адпомсцім». 1942


У 1926 годзе Я. Колас пачаў паэму «На шляхах волі», пра цяжкія ўмовы часоў 1-й сусветнай вайны, над ёю ён працаваў у 1930-я і 1950-я гады, але не скончыў. Да тэмы падзей 1-й сусветнай вайны Я. Колас таксама звяртаўся ў п’есе «Вайна вайне» (1927—1938), да тэмы Грамадзянскай вайны ў аповесці «Дрыгва» (1933) і створанай на яе аснове п’есе «У пушчах Палесся» (1937). У 1932 годзе выйшла даволі схематызаваная аповесць «Адшчапенец» пра перавагі калектыўнай гаспадаркі перад аднаасобнай. У 1940 годзе Я. Колас пачаў паэму «Рыбакова хата» пра Заходнюю Беларусь у міжваеннай Польшчы.


Таксама ў 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна займаўся перакладамі з польскай, рускай і ўкраінскай моў («Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, Р. Тагора і інш.).


Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў шэрагу паэтычных і публіцыстычных твораў услаўляў патрыятызм і гераізм, выкрываў сутнасць нацызму. У гэты перыяд выйшлі зборнікі паэзіі «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (1942), «Адплата» (1943—1944) і інш.


У паваенны перыяд творчасць Я. Колас спалучаў з напружанай грамадскай працай. У 1954 годзе ён скончыў аповесць «На ростанях» на аснове падзей 1906—1911 гадоў, якая стала 3-й, апошняй (разам з «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»), часткай аднайменнай трылогіі — аднаго з першых беларускіх раманаў.



Узнагароды |


Кавалер Ордэна Леніна, Ордэна Чырвонага Сцяга, Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, за вершы ваеннага часу; 1949, за паэму «Рыбакова хата»).



Цікавыя факты |




Аўтамабілі, якімі валодаў Якуб Колас.


У розны час Якуб Колас валодаў аўтамабілямі марак ГАЗ, ЗІМ, Chevrolet і Opel.



Ушанаванне памяці |




Скульптурная кампазіцыя на плошчы Я. Коласа ў Мінску




Бюст Якуба Коласа ў Старым парку Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля


У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. З 1965 г. прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, Віцебскаму драматычнаму тэатру, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй з філіялам і Нясвіжскі дзяржаўны каледж. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі.




Помнік Якубу Коласу ў Ганцавічах


Помнікі паэту пастаўленыя ў Мінску (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы Мікалаеўшчына, Навагрудку, у вёсцы Плоскае[4]Талачынскага раёна. У 2011 годзе ў Ганцавічах на алеі пісьменства быў адкрыты бронзавы помнік Якубу Коласу.[5] Бюст паэту ўсталяваны ў Нясвіжы. Прысвечаныя паэту помнікі за мяжой устаноўлены у Ташкенце [6] і ў кітайскім горадзе Тяньцзінь.[7] Прысвечаныя паэту мемарыяльныя дошкі за мяжой устаноўлены ў Вільнюсе[8] і ў Ташкенце.[9]


У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, яго філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.


Сядзіба Акінчыцы, дзе з’явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям’ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям’я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты.[10]


У 1990 годзе ў вёсцы Пінкавічы запрацаваў музей Якуба Коласа пад кіраўніцтвам Івана Калошы. На адкрыцці прысутнічаў сын Коласа.


У сярэдзіне 1980-х гг. пачалі ладзіцца навуковыя чытанні, па выніках якіх выдаецца зборнік «Каласавіны» (ад 1986 г.), прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Коласа. У снежні 2006 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа атрымаў грант ЮНЕСКА на правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны» ў лістападзе 2007 г., а таксама на выданне мультымедыйнага зборніка «Каласавіны». Апроч таго, на гэты грант павінен быць выданы каталог твораў мастацтва (жывапісу, графікі, скульптуры), прысвечаных Якубу Коласу.


Вывучэннем жыцця і творчасці паэта займаецца адна з галін беларускай літаратурнай навукі — коласазнаўства. Творы Я. Коласа перакладзены больш чым на сорак моў свету.



Гл. таксама |


  • Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч


Зноскі




  1. 1,01,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912"></a>



  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118640216 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q304037"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q256507"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q170109"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578"></a>



  3. Сны и бронза Сымона-музыки (руск.) 


  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 431.


  5. Ад Ў – да Льва Сапегі


  6. У Ташкенце адкрылі бюст Якуба Коласа ФОТА


  7. Видеофакт. В Китае открыли памятник Якубу Коласу


  8. Фотафакт. У цэнтры Вільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу


  9. У Ташкенце ўсталявалі барэльеф Якубу Коласу ФОТАФАКТ


  10. Тут рос Якуб Колас — фотарэпартаж



Літаратура |


  • Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа. Мінск, 1959.

  • З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы / Уклад., уступ. артыкул і імян. паказ. Г. В. Кісялёва; Рэд. В. В. Барысенка, М. І. Мушынскі. Мінск, 1982.

  • Казбярук У. М. Колас Якуб // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Мінск, 1999. С. 382—384.

  • Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. Мінск, 1982.

  • Мацюх М. Д., Мушынскі М. І. Колас Якуб // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 3 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса. Мінск, 1994. С. 299—304.

  • Мушынскі М. І. Коласазнаўства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Мінск:, 1999. С. 386—387.

  • Мушынскі М. І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1982.

  • Мушынскі М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа. — Мінск: Беларуская навука, 2012. — 1127 с. — ISBN 978-986-08-1460-9.

  • Навуменка І. Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1982.

  • Разам з народам. Матэрыялы юбілейнай навуковай сесіі АН БССР, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / Пад рэд. І. Я. Навуменкі. Мінск, 1983.

  • Тычына М. Колас Якуб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. Мінск, 1997. С. 225—227.

  • Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння. Біябібліягр. паказ. / Склад. Н. Б. Ватацы, М. І. Пратасевіч, Н. А. Адамовіч, А. Б. Дунаеўская; Рэд. В. П. Рагойша. Мінск, 1983.

  • Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур. — Мн., 2002.


Спасылкі |








  • Паэтычная старонка Якуба Коласа


  • Некаторыя творы Я.Коласа — Эл.рэсурс «Беларуская Палічка»


  • К. ЛАШКЕВІЧ, Як у дзень смерці Якуб Колас раскрытыкаваў савецкую ўладу — Эл.рэсурс ТUT.BY

  • Радавод Я. Коласа

  • Выявы Якуба Коласа



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Якуб_Колас&oldid=3335424"





Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"1.068","walltime":"1.435","ppvisitednodes":"value":7597,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":216319,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":30433,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":30,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":33,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":5985,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":37,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1263.778 1 -total"," 71.16% 899.329 1 Шаблон:Пісьменнік"," 70.52% 891.222 1 Шаблон:Картка"," 17.29% 218.527 1 Шаблон:Wikidata/p20"," 14.85% 187.648 14 Шаблон:Wikidata"," 13.25% 167.434 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 7.67% 96.927 5 Шаблон:Str_rightc"," 7.45% 94.144 5 Шаблон:Str_sub_long"," 7.22% 91.269 4 Шаблон:Ў"," 6.98% 88.170 1 Шаблон:Картка/Вікікрыніцы"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.704","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":11416225,"limit":52428800,"limitreport-logs":"formatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -2751580800000 and -2751494400001nformatPlaceWithQualifiers(..., P20)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are -422409600000 and -422323200001nGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Берлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnformatPlaceWithQualifiers(..., P119)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are -422409600000 and -422323200001nLoaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype time of P2031 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P135 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P136 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P1412 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1321","timestamp":"20190314192625","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u042fu043au0443u0431 u041au043eu043bu0430u0441","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BA%D1%83%D0%B1_%D0%9A%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%81","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q483709","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q483709","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-08-14T04:09:37Z","dateModified":"2019-03-10T10:41:10Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/99/Yakub_Kolas.jpg","headline":"u041du0430u0440u043eu0434u043du044b u043fu0430u044du0442 u0411u0435u043bu0430u0440u0443u0441u0456, u043au043bu0430u0441u0456u043a u0456 u0430u0434u0437u0456u043d u0437 u0437u0430u0441u043du0430u0432u0430u043bu044cu043du0456u043au0430u045e u0441u0443u0447u0430u0441u043du0430u0439 u0431u0435u043bu0430u0440u0443u0441u043au0430u0439 u043bu0456u0442u0430u0440u0430u0442u0443u0440u044b"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":138,"wgHostname":"mw1330"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result