Skip to main content

Гісторыя Беларусі Змест Этымалогія назвы | Старажытная Беларусь | Ранняе Сярэднявечча (VI — першая палова XIII стст.) | Вялікае Княства Літоўскае (другая палова XIII — першая палова XVI стст.) | Рэч Паспалітая | Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) | Навейшая гісторыя (XX — пачатак XXI ст.) | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | Спасылкі | Гістарычныя карты | Навігацыя"The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Сергей Ёрш. Провал спецоперацииАрлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн, 1997.Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У. Р. Казлякоў, У. А. Марозава і інш. / Пад рэд. Л. В. Лойкі. Мн., 2003.Беларускі Гістарычны Агляд. Незалежны навуковы перыёдык, прысвечаны гісторыі Беларусі.Гісторыя Беларусі на jivebelarus.netМапа станаўлення БеларусіГісторыя Беларусі на maxmd.ruБеларускі гістарычны парталппппп

ГербСцягГімнПалітыкаКанстытуцыяПарламентАдміністрацыйны падзелГеаграфіяГарадыСталіцаНасельніцтваМовыГісторыяЭканомікаВалютаКультураРэлігіяКінематографТэлебачаннеЛітаратураМузыкаСвятыСпортАдукацыяНавукаТранспартТурызмПоштагісторыя і маркіІнтэрнэтУзброеныя сілыСусветная спадчынаЗнешняя палітыкаАзербайджанАлбаніяАндораАўстрыяБалгарыяБеларусьБельгіяБоснія і ГерцагавінаВатыканВенгрыяВялікабрытаніяГерманіяГрузіяГрэцыяДаніяІрландыяІсландыяІспаніяІталіяКазахстанКіпрЛатвіяЛітваЛіхтэнштэйнЛюксембургМалдоваМальтаМанакаНарвегіяНідэрландыПартугаліяПаўночная МакедоніяПольшчаРасіяРумыніяСан-МарынаСербіяСлавакіяСлавеніяТурцыяУкраінаФінляндыяФранцыяХарватыяЧарнагорыяЧэхіяШвейцарыяШвецыяЭстоніяАзорскія астравыАландскія астравыГернсіГібралтарДжэрсіВостраў МэнФарэрскія астравыШпіцбергенЯн-МаенАбхазіяДНРКосаваЛНРПаўднёвая АсеціяПрыднястроўе


Гісторыя БеларусіГісторыя Беларусі (пасля 1990 года)


БеларусіXIII стагоддзянеандэртальцыРыскага абледзяненняЮравічыБердыжмезалітлукнеалітунёманскайднепра-данецкайнарвенскайверхнедняпроўскайеўрапеоідаўкраманьёнцаўрыбалоўства2000 гадоў да н.э.бронзавы векБронзамедзіволаваіндаеўрапейцыжывёлагадоўлябалтаміКультура штрыхаванай керамікіЖалезны векVIIIVII ст. да н.э.просапшаніцубабыIX ст.II ст. да н.э.Княжання крывічоўгарадамікрывічоўПолацкСмаленскдрыгавічоўТураўРагвалодТурУладзімір СвятаславічСвятаполк УладзіміравічІзяслаўПолацкае княстваПолацкБрачыслава Ізяславічабітвы на СудомеXII ст.Усяслава Брачыславіча10441101Барыса Усяславіча1128Полацкая епархіяТураўскае княстваПрыпяцьXIIКіеўскага княстваПінскаеКлецкаеСлуцкаеДубровіцкаеXIIIКапыльскаеКлецкаеДанілы Раманавіча ГаліцкагаСмаленскае княстваХІXIIРасціславам Мсціславічам112512591136XIIКрычаўПрапошаскМсціслаў1180Мсціслаўскае княства1116князя менскагаГлеба УсяславічаКопысьОршаСмаленскі князьДавыд РасціславічПолацкагаМенскага княстваўВіцебск11651195ДруцкГарадзенскаеНовагародскаеВаўкавыскаеXIII ст.Вялікага Княства ЛітоўскагаXIII ст.XIII ст.ПолацкайЛітоўскай13071320Віцебскае княстваГедзіміна1341Альгерд13451377Смаленскае княстваДняпраЗалатой Арды1363Тураўскага княстваМаскоўскім княствам1377ЯгайлаКейстутамВітаўтамКрэўскім замкуКрэўская унія1392Востраўскае пагадненнеПольшчай1430Вітаўта15 ст.1401141314461501Лівонскай вайне1569Вялікае Княства ЛітоўскаеКаралеўства ПольскаеЛюблінскай унііБрэсцкай царкоўнай уніікаталіцкаяправаслаўнаяПапу РымскамуXVII ст.XVII ст.ордэн езуітаўбарокаXVII1654—1667XVIIПаўночную вайну 1700—1721XVIII1764Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіБарскай канфедэрацыіРасіі1772першы падзел Рэчы Паспалітай17931795Расійскай імперыі177218021812XIX ст.Лютаўскай рэвалюцыірасійска-германскага фронтуМікалая IIРасійскай імперыіУсебеларускага з’езду25 сакавіка1918Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’ездаБеларускую Народную Рэспубліку (БНР)МасквеI з'езд КП(б)БСмаленскуВіленскайЧасовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад БеларусіЗ. Жылуновіч1 студзеня1919РадаПершым Усебеларускім з’ездзе СаветаўМінскуРСФСР27 лютагаВільніЛітоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел)Польшчыпольска-савецкай вайной1920Рыжскага мірнага дагавора18.31921Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка1922СССРСярэдняя Літвапольск.Літоўска-Беларускай дывізііЛюцыяна ЖалігоўскагаВялікага Кнства ЛітоўскагаВільнеліт.польск.буфернай зонайПольшчайЛетувайПілсудскагаДругой Рэчы ПаспалітайРыжскага мірнага дагавораРасіяйУкраінайБрэсцкаяГродзенскаяМінскайВіцебскай17 верасня1939індустрыялізацыя і калектывізацыяДругая сусветная вайна193919451 верасня1939Польская абарончая вайна 1939Заходняя БеларусьДругой Рэчы Паспалітай17 верасня1939СССРПактам Молатава-РыбентропаБССРУз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР22 чэрвеня1941Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941Беларуская вызваленчая армія1950Хрушчоўская «адліга»русіфікацыі1959М. ХрушчовымМінскКПССXX з’езду КПСС15 снежня1986В. БыкаўН. ГілевічР. БарадулінМ. ГарбачоваБеларускага народнага фронту «Адраджэньне»Таварыства беларускай мовы27 ліпеня1990Вярхоўны Савет БССРДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРКПБСтаніслаў Шушкевіч19 верасняРэспубліка Беларусьгерб "Пагоня"бел-чырвона-белы сцяг10 ліпеня1994прэзідэнтамАляксандр Лукашэнка200120062010201524 лістапада1996прэзідэнтаВярхоўнага СаветарэферэндумНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьПалаты прадстаўнікоўСавета РэспублікіСавету МіністраўСаюз Беларусі і Расіі8141340137014 стагоддзе1462146615 стагоддзе158616 стагоддзе1600165817721795183518821891189719021918191819191920192619201922194019431941194419451997










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Гісторыя Беларусі




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search



Гісторыя Беларусі


Пагоня, гістарычны герб БеларусіСучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
(Полацкае княства · Тураўскае княства · Менскае княства)
Кіеўская Русь
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб’яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·




Гістарычныя вобласці Беларусі на аснове дзяржаўных утварэнняў і рэгіёнаў, якія існавалі ў IX—XVIII стст.


Гісторыя Беларусі — апісанне гісторыі Беларусі са старажытных часоў.




Змест





  • 1 Этымалогія назвы


  • 2 Старажытная Беларусь

    • 2.1 Каменны век

      • 2.1.1 Палеаліт


      • 2.1.2 Мезаліт


      • 2.1.3 Неаліт



    • 2.2 Бронзавы век


    • 2.3 Жалезны век



  • 3 Ранняе Сярэднявечча (VI — першая палова XIII стст.)

    • 3.1 Рассяленне славян


    • 3.2 Утварэнне дзяржаўнасці


    • 3.3 Полацкае княства


    • 3.4 Тураўскае княства


    • 3.5 Смаленскае княства


    • 3.6 Беларускае Панямонне


    • 3.7 Княствы беларускіх зямель


    • 3.8 Згадкі гарадоў



  • 4 Вялікае Княства Літоўскае (другая палова XIII — першая палова XVI стст.)


  • 5 Рэч Паспалітая


  • 6 Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.)


  • 7 Навейшая гісторыя (XX — пачатак XXI ст.)

    • 7.1 Беларусь у час замежных ваенных інтэрвенцый і Грамадзянскай вайны


    • 7.2 Рэспубліка Сярэдняя Літва (1920—1922 гг.)


    • 7.3 Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921—1939 гг.)


    • 7.4 БССР у міжваенны перыяд (1921 — верасень 1939 гг.)


    • 7.5 Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (верасень 1939—1945 гг.)


    • 7.6 БССР у 1945 — пачатку 1990-х гг


    • 7.7 Беларусь на сучасным этапе (пач. 1990-х — пач. XXІ ст.)



  • 8 Гл. таксама


  • 9 Зноскі


  • 10 Літаратура


  • 11 Спасылкі


  • 12 Гістарычныя карты




Этымалогія назвы |


Васіль Тацішчаў лічыў, што ўпершыню паняцце «Белая Русь» сустракаецца ў Раскольніцкім і Растоўскім летапісах пад 1135 годам як назва Растова-Суздальскага княства.
Упершыню назва «Белая Русь» (лац. Alba Ruscia) сустракаецца ў Дублінскім рукапісе (сяр. XIII стагоддзя). Да XVI ст. гэтая назва ва ўсіх Заходніх крыніцах і мапах ужываецца як назва Вялікага Княства Маскоўскага. Толькі пачынаючы з XVI ст. гэтая назва часткова ўжываецца як назва Падзвіння. На большасці заходнееўрапейскіх мап тэррыторыя Беларусі называлася «Літвой». Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай назва Белая Русь, дзякуючы расійскаму ўраду, пачала распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю пражывання беларускага этнаса, пакуль канчаткова не замацавалася ў сяр. XIX ст.



Старажытная Беларусь |




Каменны век |




Палеаліт |


Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў назад. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага Рыскага абледзянення, ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілета гэтага перыяду, рэшткі дзейнасці былі знойдзены на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з’яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх соцень[1]. Каля 16 тыс. гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і гэтая мясціны былі зноў пакінутыя.



Мезаліт |


Апошні ледавік сышоў прыблізна 13-8 тыс. гадоў назад, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся мезаліт. Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур (грэнскай, свідэрскай і сожскай), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 — 6 тыс. чалавек.



Неаліт |


У эпоху неаліту (IV—III тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Як лічаць даследчыкі, менавіта з факту з’яўлення керамікі і пачынаецца новы каменны век на тэрыторыі Беларусі[2]. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Даследаванні могілак днепра-данецкай культуры ва Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх краманьёнцаў. Асноўным заняткам неалітычных плямён было рыбалоўства, усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя.



Бронзавы век |



Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся бронзавы век, спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. Бронза выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прылад працы — медзі і волава — тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу — сярэднедняпроўская, вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі індаеўрапейцы, з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была жывёлагадоўля). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселена балтамі (гл. Культура штрыхаванай керамікі).



Жалезны век |



Жалезны век на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся ў VIII-VII ст. да н.э. У адрозненне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца радовішчы жалеза (у выглядзе так званых «балотных руд» або «лугавых руд»). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных тапароў чалавек паступова засвоіў новы метад земляробства — падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі «сукаваткай», якую рабілі з верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы.



Ранняе Сярэднявечча (VI — першая палова XIII стст.) |



Рассяленне славян |





Славяне ў Усходняй Еўропе


На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI—VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут дасягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Славяне былі больш развітымі чым балты, таму балты хутка славянізавалізя. Ужо да ІХ ст. большая частка Беларусі была славянізавана. Славянізацыя праходзіла ў асноўным мірным шлях, яле ёсць сляды і канфліктаў(на некаторых балцкіх гарадзішчах VII—VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў). З Х ст. актыўна пачалася славянізацыя Панямоння дрыгавічамі і крывічамі, але балцкае насельніцтва ў тым рэгіёне заствалася яшчэ некалькі стагоддзяў.



Утварэнне дзяржаўнасці |


Дагэтуль застаецца адкрытым пытанне, калі ўзнікла дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы[Крыніца?]. Гэта абумоўлена недастатковасцю дайшоўшых да нашага часу пісьмовых крыніц. Вынікам гэтага стала шматлікасць тэорый, распрацаваных вучонымі розных гістарычных перыядаў, якія называюць свае даты і прычыны паходжання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасці з нарманскай тэорыяй, якая доўгі час панавала ў дарэвалюцыйнай гістарычнай навуцы, першыя дзяржавы ва Усходняй Еўропе былі ўтвораны замежнымі князямі-варагамі ў IX ст. Аднак гэта тэорыя аспрэчвалася многімі вучонымі. Першым антынарманістам быў Міхаіл Ламаносаў, які звяртаў увагу на тое, што запрошаныя ў Расію нямецкія вучоныя ў значнай ступені прыдумалі гэту тэорыю. У савецкі перыяд нарманскую тэорыю крытыкавалі С. У. Юшкоў, Б. Д. Грэкаў, Б. А. Рыбакоў і іншыя. Так, па меркаванні Б. А. Рыбакова, дзяржаўнасць у славян узнікла на мяжы старой і новай эры. Ён адзначаў, што археалагічныя крыніцы сведчаць аб значным эканамічным развіцці ўсходнеславянскага грамадства ўжо ў V—III ст да н.э., які ў гэты перыяд дайшоў «да ўзроўню дзяржаўнасці», аднак быў прыпынены сармацкім нашэсцем у II ст. да н.э.[3]
Згодна старажытнаскандынаўскім сагам ужо ў V—VI стст. існаваў Полацк(Палціск) у якім кіравалі мясцовыя князі. Гэта пацвярджаецца і археалагічнымі данымі, згодна з якімі Полацкае гарадзішча існавала задоўга да першай летапіснай згадкі Полацка ў 862 годзе. Магчыма ў той час Полацк быў цэнтрам протадзяржаўнага ўтварэння-Княжання крывічоў. Такое ж протадзяржаўнае ўтварэнне магло існаваць і ў Дрыгавічоў. Пра далетапісную гісторыя славян на Беларусі амаль нічога невядома. Першыя летапісныя згадкі пра насельніцтва Беларусі пачынаюца ў ІХ ст.. У ІХ ст. пачынаюць утварацца першыя дзяржаўныя ўтварэнні — княствы, з адпаведнымі цэнтрамі — гарадамі. У крывічоў вылучыўся Полацк і Смаленск, у дрыгавічоў — Тураў. Згодна старажытнарускім летапісам старажытныя беларускія княствы(Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і інш.) да сяр. Х ст. уваходзілі ў склад або былі ў залежнасці ад Кіеўскай Русі. Гэта пацвярджаецца ўдзелам славянскіх плямёнаў Беларусі ў ваенных паходах Кіеўскай Русі. Але пачынаючы з сяр. Х ст., беларускія землі часткова становяцца незалежнымі(у Полацку пачынае кіраваць Рагвалод, а ў Тураве Тур). Аднак у 980 годзе Уладзімір Святаславіч захоплівае Полацк, забіўшы Рагвалода, і далучае Полацкае княства да Кіеўскай Русі, а Тураве прыблізна з 988—990 гг. кіруе Святаполк Уладзіміравіч, сын Уладзіміра. Беларускія княствы зноў страцілі незалежнасць.



Полацкае княства |


Пасля таго, як у Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, унук Рагвалода, княства аднавіла сваю незалежнасць. Знаходзячыся на ажыўленым гандлёвым шляху, Полацкае княства скора ператварылася ў адно з вялікіх і моцных, а Полацк стаў буйным палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. Пачынаючы з Брачыслава Ізяславіча, сына Ізяслава, Полацкае княства пачало праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Брачыслаў рабіў паходы ў Прыбалтыку. З Брачыслава пачынаюцца і канфлікты Полацкага княства з Кіеўскай Руссю. Пасля бітвы на Судоме, якая адбылася ў1021 годзе паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава І Ізяславіча, была заключана мірная дамова, якая фактычна стала пацвярджэннем незалежнасці Полацка. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула ў XI — XII ст. пры княжанні тут Усяслава Брачыславіча (1044—1101) і Барыса Усяславіча (1101 — 1128). Аднак у гэты час яно раздрабілася на ўдзелы — Менскі (кан. XI — пач. XII ст.), Віцебскі (пач. XII ст.), Друцкі, Лагожскі (Лагойск, другая пал. XII ст.), утварылася Полацкая епархія.



Тураўскае княства |


Тураўскае княства — найбуйнейшае пасля Кіева, Ноўгарада і Полацка, займала вялікую тэрыторыю ў басейне ракі Прыпяць, знаходзілася ў залежнасці ад Кіева, звычайна вялікія князі кіеўскія давалі Тураў сваім трэцім сынам. 3 другой палавіны XII ст. Тураўскае княства набыло незалежнасць ад Кіеўскага княства і скора раздрабілася на ўдзелы, якія трапілі ў кола інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў: Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае, Сцяпанскае княствы. У XIII ст. у залежнасці ад Турава-Пінскага княства былі такія княствы, як Капыльскае, Брагінскае, Клецкае, Нясвіжскае, Мазырскае, Рэчыцкае.


Каб вызваліцца з-пад улады Данілы Раманавіча Галіцкага, турава-пінскія князі ішлі на саюз нават з паганскай Літвой, якая хутка ўмацоўвалася ў Панямонні.



Смаленскае княства |


Смаленскае княства — адно з найбуйнейшых княстваў Русі. Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў ХІ ст., але да пачатку XII ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам (1125—1259 гг.). Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічу, Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 г. у княстве арганізавана самастойная епархія.


У другой палове XII ст., удала выкарыстоўваючы ўнутраны разлад у суседніх княствах, Смаленск пашырыў свой уплыў на Полацкую і Ноўгародскую землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. На захадзе ва ўладанні Смаленскага княства увайшлі Крычаў, Прапошаск і Мсціслаў (у 1180 г. вылучыўся ва ўдзельнае Мсціслаўскае княства), а з 1116 г. — і адабраныя ў князя менскага Глеба Усяславіча Копысь і Орша. Смаленскі князь Давыд Расціславіч даволі ўмела выкарыстоўваў упартую барацьбу Полацкага і Менскага княстваў, што дазволіла яму ўмяшацца ва ўнутраныя справы ўдзельных княств. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапілі Віцебск (з 1165 па 1195 гг.) і Друцк. Толькі пасля страты Друцка і Віцебска, у выніку ваеннага канфлікта, смаленскія князі перасталі прэтэндаваць на ўсходнія тэрыторыі полацкіх удзельных княстваў.



Беларускае Панямонне |


Лёс тэрыторый заходняй часткі Беларусі быў не менш складаным і супярэчлівым. Буйнейшым княствам тут з’яўлялася Гарадзенскае, з якога пазней вылучыліся Новагародскае, Ваўкавыскае. У сяр. XIII ст. гэтыя землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.



Княствы беларускіх зямель |


  • Ваўкавыскае княства

  • Віцебскае княства

  • Гарадзенскае княства

  • Друцкае княства

  • Дубровіцкае княства

  • Ізяслаўскае княства

  • Клецкае княства

  • Лагожскае княства

  • Лукомскае княства

  • Менскае княства

  • Наваградскае княства

  • Полацкае княства

  • Свіслацкае княства

  • Слонімскае княства

  • Слуцкае княства

  • Смаленскае княства

  • Тураўскае княства


Згадкі гарадоў |


Першыя згадкі пра гарады Беларусі:



  • Полацк — 862,


  • Віцебск — 947, 1021,


  • Тураў — 980,


  • Заслаўе — 986,


  • Друцк — 1001 (?), 1078,


  • Ваўкавыск — 1005,


  • Бярэсце — 1017, 1019,


  • Копысь — 1059, 1060,


  • Браслаў — 1065,


  • Мінск — 1067,


  • Лагойск — 1078, 1127,


  • Лукомль — 1078,


  • Пінск — 1097


  • Барысаў — 1102, 1127,


  • Орша — 1116,


  • Слуцк — 1116,


  • Новагародак — па ўскосных дадзеных 1228, 1235,


  • Гродна — 1127,


  • Клецк — 1127,


  • Мсціслаў — 1135,


  • Слаўгарад (Прупой, Прапошаск, Прапойск) — 1136,


  • Крычаў (Крэчут) — 1136,


  • Гомель — 1142,


  • Рагачоў — 1142,


  • Брагін — 1147,


  • Мазыр — 1155,


  • Чачэрск — 1159,


  • Рэчыца — 1213/14,


  • Слонім — 1252,


  • Здзітаў — 1252,


  • Турыйск — 1253,


  • Магілёў — 1267,


  • Капыль — 1274,


  • Камянец — 1276,


  • Кобрын — 1287.


Вялікае Княства Літоўскае (другая палова XIII — першая палова XVI стст.) |




«Пагоня» — герб ВКЛ



У пачатку XIII ст. было ўтворана Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), якое ўключыла значную частку этнічных беларускіх зямель.


3 сярэдзіны XIII ст. ў дзяржаўнай пабудове зямель, адпаведных тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Землі Полацкага княства (на той час у яго ўваходзілі буйныя ўдзелы) былі ўключаны ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У аснове гэтага паступовага працэсу было мноства прычын, аднак галоўныя падпарадкаваліся мэце стварэння палітычнага, ваеннага і эканамічнага саюза паміж Полацкай і Літоўскай землямі супраць крыжакоў, галіцка-валынскіх князёў, татара-манголаў. Канчаткова Полацкая зямля ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага на правах аўтаноміі, паводле дагавора, у 1307. У 1320 туды ўвайшло Віцебскае княства.


Працэс фарміравання Вялікага Княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб’яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.


Пасля смерці вялікага князя Гедзіміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна Альгерд (час княжання 1345—1377). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага Княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. Пасля перамогі войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Альгердам над войскамі Залатой Арды ў, 1363 былі поўнасцю далучаны землі паўднёва-ўсходніх раёнаў Беларусі, у тым ліку і ўладанні Тураўскага княства. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска і Каломны.


У 1377 на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 ў Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладзіслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію (гл.далей Крэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім Княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.


З канца 14 ст. вярхі ВКЛ узялі курс на саюз з Польшчай. Да 1430, падчас княжання Вітаўта, княства дасягнула максімальна вядомай магутнасці і тэрытарыяльнага пашырэння [4], аднак, скора пачало страчваць тэрыторыі, найперш на карысць Польшчы (паўднёва-заходнія рускія землі), а з кан. 15 ст. на ўсходзе на карысць Масквы.


Пасля Крэўскай уніі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся на аснове дынастычна-персанальнай уніi пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне ўній (у 1401, 1413, 1446, 1501) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыцці абедзвюх дзяржаў такіх фактараў, якія падштурхоўвалі іх да збліжэння. У XV—XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні з Масквой, тым больш ВКЛ схілялася да аб’яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лівонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкі i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусі ад мора, што было цяжкім ударам па гандлі. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалі пазней палітыкі, прыгнала ВКЛ да новай уніi з Польшчай.



Рэч Паспалітая |




Герб Рэчы Паспалітай



У 1569 годзе Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся на федэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую.


Новая дзяржава, створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі, была федэратыўным аб’яднаннем. У ім суіснавалі колішнія землі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Кардынальныя змены адбыліся пасля прыняцця Брэсцкай царкоўнай уніі (1596). Паводле яе каталіцкая і праваслаўная цэрквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай аб’ядноўваліся ва ўніяцкую (ад уніі Брэсцкага царкоўнага сабора). Новая царква была падпарадкавана Папу Рымскаму.


У XVII ст. адбылося інтэнсіўнае распаўсюджанне каталіцкай і ўніяцкай цэркваў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія (асабліва ўніяцкая) у хуткім часе сталі дамінуючымі (пераважна для вясковага насельніцтва). Суіснаванне трох канфесій (каталіцтва, уніяцтва і праваслаўя) вызначалася не толькі канфрантацыяй або адкрытай варожасцю, але і пэўнымі рысамі спаборніцтва, імкненнем пашырыць уплыў кожнай з цэркваў на як мага большае кола жыхароў. На культурнае жыццё Беларусі ў XVII ст. значнае ўздзеянне аказала Контррэфармацыя, носьбітам якой стаў ордэн езуітаў. Дзейнасць ордэна была неадназначнай, але ў асноўным яна спрыяла бурнаму ўздыму ў той час асветніцтва, адукацыі, літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі езуітаў разгарнулася творчасць выдатных майстроў, палемістаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Рух Контррэфармацыі спрыяў уваходжанню і засваенню беларускім мастацтвам і архітэктурай стылю барока.


XVII ст. на землях Беларусі было часам няспынных ваенных дзеянняў. Асабліва значнымі былі войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1634 і 1654—1667 за землі на паўночным усходзе і поўдні Беларусі, за тэрыторыі Украіны. Толькі перамір’е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэта супрацьстаянне. Але ўжо ў канцы XVII ст. узрасла напружанасць паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэта вылілася ў Паўночную вайну 1700—1721. Рэч Паспалітая выступала ў саюзе з Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі. Складаныя знешнія абставіны, няспынныя аблогі гарадоў, пажары рабілі невыносным становішча насельніцтва Беларусі, якое выступала са зброяй супраць улад ці ратавалася ўцёкамі за межы дзяржавы.


Беларусь, знясіленая Паўночнай вайной, з бязлюднымі і разбуранымі гарадамі, спаленымі вёскамі ўяўляла жахлівае відовішча. Невыпадкова, на працягу XVIII ст. тут адбыліся моцныя сялянскія выступленні. Разам з анархічнай палітыкай магнатаў, вольнасцю шляхты гэта стварала ўмовы для правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. У 1764 г. на каралеўскі прастол уступіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV). Яго спробы па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржавай не мелі поспеху. Шляхта па-ранейшаму не жадала бачыць той бездані, перад якой апынулася краіна. Паказальным у гэтым плане з’яўляецца ўтварэнне так званай Барскай канфедэрацыі. Штуршком для яе сталі пастанова сейма 1768 аб свабодзе веравызнання, раўнапраўя рэлігій у Рэчы Паспалітай, забарона смяротнай кары прыгонных, якая выклікала аб’яднанне рэакцыйных магнатаў і шляхты, узброенае паўстанне. Рускі стаўленік Аўгуст IV звярнуўся за дапамогай да Расіі, што і было зроблена. Мяцеж быў падаўлены, але гэта наблізіла крах краіны. У 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, затым — яшчэ два (у 1793 і 1795). У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі.



Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) |



Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1772 была створана Беларуская губерня, на базе якой у 1802 было створана Беларускае генерал-губернатарства з Віцебскай і Магілёўскай губерній, якое праіснавала да 1856. У тым жа 1802 з Літоўскай і Мінскай губерній было створана Літоўскае генерал-губернатарства, якое праіснавала да 1812. Насельніцтва Беларусі на пачатак ХІХ ст. складала прыкладна 3,3 млн чалавек.


Уключэнне Беларусі ў моцны расійскі рынак спрыяла ажыўленню вытворчасці, развіццю прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі. Разам з тым у XIX ст. пачаўся перыяд гвалтоўнай русіфікацыі, ушчамлення ў правах насельніцтва каталіцкага і ўніяцкага веравызнання.



Навейшая гісторыя (XX — пачатак XXI ст.) |



Беларусь у час замежных ваенных інтэрвенцый і Грамадзянскай вайны |





Карта БНР, 1918


На момант Лютаўскай рэвалюцыі тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена лініяй расійска-германскага фронту на ўсходнюю (да 75 % сучаснай тэрыторыі) і заходнюю часткі.


На ўсходняй частцы тэрыторыі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і адрачэння Мікалая II дзейнасць старога дзяржаўнага апарату была паралізавана, як і паўсюль у Расійскай імперыі. Пачалася палітызацыя, стыхійная дэмакратызацыя і анархізацыя жыцця.


Незалежніцкія настроі ў беларускім руху 1917 — пачатку 1918 гг. былі ў значнай ступені выкліканы палітыкай Часовага ўрада Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннямі беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з’езду і пасля таго, як 3-і Усерасійскі з’езд Саветаў (студзень 1918 г.) ухваліў гэты разгон.


25 сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР).


Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні беларускай савецкай рэспублікі. 30-31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) (гл. I з'езд КП(б)Б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб’яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.


Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, так і на месцах.


На Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з’езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўкай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з’езд, патрабаваў аб’яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў». Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.


27 лютага 1919 на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.


Услед за наступленнем Польшчы ў 1919 і польска-савецкай вайной у 1920 Беларусь была ізноў падзеленая паводле Рыжскага мірнага дагавора (18.3.1921). Каля 100 тыс. км² тэрыторыі Беларусі адышло да Польшчы, на астатняй тэрыторыі (107 тыс. км²), дзе пражывала каля 5 млн беларусаў, была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая ў 1922 увайшла ў СССР.



Рэспубліка Сярэдняя Літва (1920—1922 гг.) |


Рэспубліка Сярэдняя Літва — дзяржаўна-палітычнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны ў 1920-22. Рэспубліка з’яўлялась апошняй спробай аднавіць Літву ў гістарычным і канфедыратыўным сэнсе (таксама планавалася стварэнне Літвы Верхняй і Літвы Ніжняй). Стварэнне дзяржавы стала магчымым пасля «Бунту Жалігоўскага» польск.: Żeligowski’s Mutiny дзякуючы Першай Літоўска-Беларускай дывізіі польскай арміі пад кіраўніцтвам уражэнца Ашмяншчыны Люцыяна Жалігоўскага.


Базіруючыся ў гістарычнай сталіцы Вялікага Кнства Літоўскага, Вільне (літ.: Vilnius, польск.: Wilno), дзяржава напрацягу 18 месяцаў была буфернай зонай паміж Польшчай, ад якой залежыла ды Летувай, якая сцвяржала свае правы на гэтую тэрыторыю. [5]


Пасля некаторых затрымак связаных з пратэстам Лігі Нацый якая планавала ўвод міжнародных войск, 8 студзеня 1922 адбыліся выбары ў Сойм і тэррыторыя рэспублікі была анесавана Польшчай. Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах выдадзеных у Лондане ў 1943 годзе асудзіў палітыку анэксіі, палітыку закрыцця беларускіх школаў ды адмаўлення ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага польскім «саюзнікам». [6]





"
9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

"

Таксама генерал захапляўся ідэямі пан-славізму:





"
Але не толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расіяй, так з Украінай. Ўклад псіхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

"

Некалькімі ж дзесягодзяммі раней у пратаколе допыту 19-гадовага рэвалюцыянера 10 сакавіка 1887 года пазначана, што Пілсудскі казаў: [7]





"
Завуць мяне Осіп Осіпавіч Пілсудскі; ад роду маю 19 гадоў; паходжанне і народнасць дваранін, беларус…
Пратакол допыту Юзэфа Пілсудскага ад 10 сакавіка 1887 г.

"


Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921—1939 гг.) |



Заходняя Беларусь адышла да Другой Рэчы Паспалітай паводле Рыжскага мірнага дагавора паміж Другой Рэччу Паспалітай з аднаго боку і Расіяй і Украінай з другога. Сучасныя Брэсцкая, Гродзенская, часткі Мінскай і Віцебскай абласцей знаходзіліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай да 17 верасня 1939 года.



БССР у міжваенны перыяд (1921 — верасень 1939 гг.) |



У канцы 1920-х праводзіўся курс саветызацыі Беларусі, індустрыялізацыя і калектывізацыя ў 1930-я адарвалі ад зямлі сотні тысяч беларусаў, якія перасяліліся ў гарады Беларусі і на ўсход СССР.



Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (верасень 1939—1945 гг.) |



Другая сусветная вайна (1939—1945) пачалася для Беларусі 1 верасня 1939, калі нямецкія войскі атакавалі Другую Рэч Паспалітую (гл. Польская абарончая вайна 1939), у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Беларусы з першага дня вайны прынялі ўдзел у змаганні — у радах арміі Другой Рэчы Паспалітай.


17 верасня 1939 ва ўсходнюю частку Польшчы былі ўведзены войскі СССР. Згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа Заходняя Беларусь была ўключана ў склад СССР і далучана да БССР. Гл. таксама: Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.


22 чэрвеня 1941 пачалася вайна паміж Германіяй і СССР. Нямецкія войскі менш чым праз тыдзень баёў дайшлі да Мінска і ўзялі яго. Гл. таксама: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941.


У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія страты, амаль усё гарады былі зруйнаваны, прамысловыя прадпрыемствы разбураныя, загінула 2,225 млн жыхароў краіны.



БССР у 1945 — пачатку 1990-х гг |




Герб БССР



Пасля заканчэння вайны на тэрыторыі Беларусі яшчэ некалькі гадоў дзейнічалі асобныя антысавецкія ўзброеныя групы, якія праводзілі дыверсіі і тэрарыстычныя акты[8] Некаторыя з гэтых груп мелі сувязі з заходнімі спецслужбамі. Супраць антысавецкіх фарміраванняў атрады НКУС праводзілі баявыя аперацыі (гл. Беларуская вызваленчая армія).


У 1950 г. колькасць беларусаў у гарадах Беларусі перавысіла ўдзельную вагу іншых этнічных груп (рускіх, палякаў і яўрэяў). Хрушчоўская «адліга» была для Беларусі супярэчлівым перыядам — з аднаго боку, тысячы палітвязняў, у т. л. і вядомыя прадстаўнікі беларускай культуры, вярталіся з лагераў, але адначасова ўзмацняўся прэсінг на беларускае нацыянальнае жыццё, паступова ліквідавалася беларуская школа. Актыўна праводзілася палітыка русіфікацыі, якая трохі пазней, у 1959 г., была абвешчаная М. Хрушчовым падчас яго візіту ў Мінск праграмнай лініяй КПСС. Але грамадская атмасфера пасля XX з’езду КПСС спрыяла фарміраванню меркавання, што адкрытымі і публічнымі зваротамі можна дасягнуць пэўных змен[9]. Да 1970-х рэспубліка ператварылася ў развіты эканамічны раён СССР. Па меры ўрбанізацыі і росту прамысловасці ўзмацніўся працэс асіміляцыі беларусаў. Дзяржаўная палітыка асветы і адукацыі спрыяла гэтаму працэсу, т.к. тыражы рускамоўных выданняў узрасталі, а ў пераважнай большасці школ руская мова стаў асноўнай мовай навучання.


15 снежня 1986 г. група творчай інтэлігенцыі Беларусі (28 чал., у т.л. В. Быкаў, Н. Гілевіч, Р. Барадулін) накіравала на імя Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова пісьмо з прапановамі па паляпшэнні становішча нацыянальнай мовы ў рэспубліцы. У чэрвені 1987 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі (134 чал.) накіравалі Гарбачову новы ліст пра сітуацыю з беларускай мовай і культурай. Пытанні нацыянальнага адраджэння набывалі палітычнае значэнне ў дзейнасці Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (БНФ), Таварыства беларускай мовы іншых арганізацый і аб’яднанняў.


На выбарах 1990 камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і радавых членаў кампартыі. На агульнасаюзным рэферэндуме ў сакавіку 1991 каля 83 % жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, але пасля яго падаўлення вымушаныя былі рэагаваць на перамены і пачатак распаду Савецкага Саюза. лідар камуністычна-наменклатурнга блока ў ВС БССР Мікалай Дземянцей быў вымушаны сыйсці ў адстаўку з пасады старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, яго месца заняў лідар умераных Станіславаў Шушкевіч.



Беларусь на сучасным этапе (пач. 1990-х — пач. XXІ ст.) |




Герб Беларусі, 1991-95



27 ліпеня 1990 года Беларусь аб’вясціла сваю незалежнасць: Вярхоўны Савет БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня Дэкларацыі быў нададзены канстытуцыйны статус.


Прымаецца закон «Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастанова аб спыненні дзейнасці КПБ.


На пасаду старшыні Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь узышоў Станіслаў Шушкевіч. 19 верасня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.


10 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам краіны быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, 2006, 2010 і ў 2015 годзе.


24 лістапада 1996 года па ініцыятыве прэзідэнта і Вярхоўнага Савета прайшоў рэферэндум. Яго вынікам стала прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт выступае кіраўніком дзяржавы і гарантам Канстытуцыі. Яму нададзена права заканадаўчай ініцыятывы. Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі створаны двухпалатны парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў — і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў.


19 — 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады». Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, — пераадоленне крызісных з’яў у эканоміцы.


На падставе змен Канстытуцыі краіны Вярхоўны Савет быў рэарганізаваны, з яго дэпутатаў была створана Палата прадстаўнікоў першага склікання. Частка дэпутатаў адмовілася працаваць у Палаце.


2 красавіка 1997 года быў створаны Саюз Беларусі і Расіі. Яго неад’емнай часткай стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінмі Еўропы і свету. Працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы ідзе вельмі марудна, што звязана з эканамічнымі і палітычнымі супярэчнасцямі паміж краінамі.



Гл. таксама |


  • Спіс кіраўнікоў Беларусі

  • Будзьма беларусамі, мультфільм

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі


Зноскі




  1. Загорульский Э. М. Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). -Мн., 1996.


  2. Неолит Северной Евразии / [ РАН, Ин-т археологии; Т. Д. Белановская, В. В. Бжания, Н. Н. Гурина и др.]; Отв. ред. С. В. Ошибкина. — М.: Наука, 1996. — 377,[2] с., [4] л. ил. ил., карты. — С. 6. — (Археология). — ISBN 5-02-009636-9.


  3. Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества XII—XIII вв. — М., 1982. С. 30.


  4. R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. p.122


  5. Rauch, Georg von (1974). "The Early Stages of Independence". in Gerald Onn. The Baltic States: Years of Independence – Estonia, Latvia, Lithuania, 1917–40. C. Hurst & Co. pp. 100–102. ISBN 0-903983-00-1. 


  6. Żeligowski, Lucjan (1943) (in pl). Zapomniane prawdy. F. Mildner & Sons. http://history-belarus.by/images/img-figures/zeligowski/Zeligowski_Zapomnianae-prawdy.pdf. 


  7. 25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота) (бел.) .


  8. Сергей Ёрш. Провал спецоперации // «Салідарнасць».


  9. Ржэўскі, М., Дзярновіч, А. Браніслаў Ржэўскі / Мечыслаў Ржэўскі, Алег Дзярновіч // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, 1956—1991: Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Архіў найноўшае гісторыі; [Пад рэд. А. Дзярновіча]. — Менск: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. — 186 с.: іл. — С. 75. — (Архіў найноўшае гісторыі). — ISBN 985-6374-08-1.



Літаратура |


  • 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. Мн., 1994.

  • Археалогія і нумізмптыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993.

  • Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн, 1997.

  • Беларускія летапісы i xpoнікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай i польскай / Уклад. У. Арлова; прадм. В. Чамярыцкага. Мн., 1997.

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945: Энцыклапедыя. Мн., 1990.

  • Белоруссия в эпоху капитализма. Сборник документов и материалов. Мн., 1983. T. I; Мн., 1990. Т. II.

  • Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. В 4-х книгах. Мн., 1959—1979.

  • Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. Мн., 1998.

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя/Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш./Мн.: БелЭн, 2005.

  • Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах. Т.1. Мн., Белкартаграфія, 2009.

  • Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. Мн., 1994.

  • Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. Мн., 1998.

  • Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст.: Курс лекцый / І. П. Крэнь, І. І. Коўкель і інш. Мн., 2000.

  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У. Р. Казлякоў, У. А. Марозава і інш. / Пад рэд. Л. В. Лойкі. Мн., 2003.

  • Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяд. Мн., 1990.

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора. Мн., 1982—1988. [па абласцях]

  • Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. Мн., 1995.

  • Луцкевіч А. За 25 гадоў (1903—1928). Мн., 1991.

  • Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі, Беласток, 2000.

  • Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.

  • Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік Каментарыі. Мн., 1989.

  • Эканамічная гісторыя Беларусі. Курс лекцый. / Пад рэд. В. І. Галубовіча. Мн., 1999.

  • Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. Мн., 1997.

  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.

  • Францыск Скарына i яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.

  • Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 — е выд. Мн., 1992.

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1993—2003.

  • Ковшаров Н. Д. История культуры Беларуси, 1917-90-е гг. : учебное пособие / редактор Н. К. Соколов; Белорусский государственный педагогический университет им. М.Танка.- Минск : БГПУ им. М.Танка, 1999.- 90 с.

  • Нацыянальны атлас Беларусі / Складз. і падрыхт. да друку Рэсп. унітарн. прадпрыемствам «Белкартаграфія» у 2000—2002 гг., Гал. рэдкал. М. У. Мясніковіч (старшыня) і інш. — Мінск : Белкартаграфія, 2002. — 292 с.


Спасылкі |


  • Беларускі Гістарычны Агляд. Незалежны навуковы перыёдык, прысвечаны гісторыі Беларусі.

  • Гісторыя Беларусі на jivebelarus.net

  • Мапа станаўлення Беларусі

  • Гісторыя Беларусі на maxmd.ru

  • Беларускі гістарычны партал


Гістарычныя карты |





Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Гісторыя_Беларусі&oldid=3313937"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.532","walltime":"0.667","ppvisitednodes":"value":5791,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":208263,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":19997,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":30527,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 384.445 1 -total"," 27.92% 107.319 5 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 15.65% 60.151 1 Шаблон:Зноскі"," 15.10% 58.045 1 Шаблон:Reflist"," 11.11% 42.699 1 Шаблон:Краіна_ў_тэмах"," 11.04% 42.425 1 Шаблон:Еўропа_па_тэмах"," 9.99% 38.420 1 Шаблон:Далей"," 9.39% 36.110 2 Шаблон:Cite_book"," 9.33% 35.887 1 Шаблон:Concat"," 7.20% 27.661 2 Шаблон:Citation/core"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.021","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1206072,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1335","timestamp":"20190418172522","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":152,"wgHostname":"mw1326"););

Popular posts from this blog

На ростанях Змест Гісторыя напісання | Месца дзеяння | Час дзеяння | Назва | Праблематыка трылогіі | Аўтабіяграфічнасць | Трылогія ў тэатры і кіно | Пераклады | У культуры | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаАкадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесараНашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы125 лет Янке МавруКнижно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956)Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)Вокладка кнігіІлюстрацыя М. С. БасалыгіНа ростаняхАўдыёверсія трылогііВ. Жолтак У Люсiнскай школе 1959

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп