Skip to main content

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1381—1384) Змест Перадгісторыя канфлікту | Барацьба Кейстута і Ягайлы | Барацьба Вітаўта і Ягайлы | Наступствы | Зноскі | Літаратура | НавігацыяХроника БыховцаХроника БыховцаХроника БыховцаХроника БыховцаВитовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.)Витовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.)Історія України-РусиТ. 4: ХІV-ХVІ віки — відносини політичніMaking a great ruler: Grand Duke Vytautas of Lithuaniaп

Войны XIV стагоддзяГрамадзянскія войныВойны Вялікага Княства ЛітоўскагаВойны Тэўтонскага ордэна


вялікім князем літоўскімЯгайламВітаўтамДавыдзішкаўскага дагаворавялікім магістрам Тэўтонскага ордэнаВінрыхам фон КніпродэКейстутаВітаўтаКрэўскі замакЖамойціВялікім Княствам МаскоўскімКаралеўствам Польскімхрышчэння Літвынаступны этап дынастычнай барацьбыВостраўскага пагадненнясюзерэнам1345АльгердаКейстутакрыжакамі1377Ульянай ЦвярскойМарыяй ВіцебскайАндрэем Полацкім1378ЛітвыБерасцяПрыпяціЛівонскі ОрдэнУпіцкую зямлюВільні1379СкіргайлаЛівонскага ОрдэнаСвяшчэннай Рымскай імперыі29 верасня1379ТрокахМарыюВайдылуЛідухроніка Быхаўца1380Полацка31 маявялікі магістр Тэўтонскага ордэнаВінрых фон КніпродэДавыдзішкаўскі дагаворхрысціянстваДзмітрыя БранскагаДзмітрыя ДанскогаКулікоўскай бітвыЗалатой АрдойВялікага Княства Маскоўскага1381ТрокаўНаўяпілісМеднікаўКомтурОстэродэДанутыпалачанСкіргайлыПрусіюДавыдзішаўскага дагавораКрэваВіцебскЛівоніюСмаленскВярхоўскія княствыВелауТапіяуФрыдландаАльтэнбургаПрэгеляГеоргенбургГедзімінавічы1382ноўгарад-северскі князьКарыбут12 чэрвеня6 ліпеняперамір'е ў замку Бражуоль18 ліпеня20 ліпеняБірутуБерасцеЖамойцьЛюбартВалыніЖамойтыязычнікаўмазавецкіЯнуш3 жніўняЛівонскага ордэнаВільгельма фон Фрымерсхаймаstatus quoКрэўскі замакбеларуска-літоўскіх летапісахпаганскім абрадзеГаннайВіганда МарбургскагаплоцкагаЗемавіта IVТаўцівілКонрадам Цёльнерам фон Ротэнштайнамдагавора31 кастрычніка1382Дубісысуверэнітэтуратыфікацыі19 ліпеня1383НёманаПольшчай30 ліпеня11 верасня138322 верасня25 верасня3 лістапада21 кастрычнікакаталіцкім абрадзе1384Кёнігсбергупісьмовы дагаворвасаламНявежыправаслаўным абрадзеЛуцкамвотчыныкашталян6 лістападаПадляшшаГроднамБерасцемВаўкавыскамСуражамБельскамДарагічынамКамянцомЛюбарташляхтаЯдвігі14 жніўня1385Крэўская уніяасабістую унію1386Андрэй ПолацкіУладзімір-Валынскілітвінаў1389Востраўскае пагадненнеТроцкага княства1430










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1381—1384)




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search













Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў
Асноўны канфлікт: Барацьба Вітаўта і Кейстута з аднаго боку, і Ягайлы з другога, за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім
Polish and Lithuanian Conflict with Prussia. 1377-1435. Created by Mr. Spock.png
Карта канфлікту Тэўтонскага ордэна супраць ВКЛ і Польшчы
Дата
1381—1384 гады
Месца
Вялікае Княства Літоўскае, Жамойць
Вынік
Часовае перамір'е, пазнейшае падпісанне Крэўскай уніі(1385).
Праціўнікі




COA of Gediminids.svg Войскі Кейстута, Вітаўта, Любарта
Teuton flag.svg Тэўтонскі ордэн
Coat of arms of Samogitia.svg Жамойць

COA of Gediminids.svg Прыхільнікі Ягайлы
Камандуючыя




COA of Gediminids.svg Кейстут, Вітаўт, Любарт
Wg kniprode.gif Вінрых фон Кніпродэ,
Wg zoellner.gif Конрад Цёльнер

COA of Gediminids.svg Ягайла, Скіргайла

Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1381—1384 гадо́ў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.


Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб'яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір'я з Вітаўтам.


Вайна не вырашыла супярэчнасцей, наступны этап дынастычнай барацьбы прыйшоўся на 1389—1392 гады і завяршыўся падпісаннем Востраўскага пагаднення. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім, а той, у сваю чаргу, прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам Літвы.




Змест





  • 1 Перадгісторыя канфлікту


  • 2 Барацьба Кейстута і Ягайлы

    • 2.1 Поспех Кейстута


    • 2.2 Поспех Ягайлы



  • 3 Барацьба Вітаўта і Ягайлы


  • 4 Наступствы


  • 5 Зноскі


  • 6 Літаратура




Перадгісторыя канфлікту |


У 1345 годзе ў Вялікім Княстве Літоўскім адбыўся дзяржаўны пераварот, падчас якога было ўсталявана двоеўладдзе князёў Альгерда і яго брата Кейстута. Браты падзялілі паўнамоцтвы такім чынам, што Альгерд, які быў вялікім князем літоўскім, займаўся пераважна справамі Русі (усходнімі), а Кейстут — заходнімі, ведучы барацьбу з крыжакамі[1]. Мірнае і даволі плённае сукіраванне скончылася ў 1377 годзе па смерці Альгерда. Пераемнікам стаў яго сын ад другога шлюбу (з Ульянай Цвярской) — 27-гадовы Ягайла[2]. Кейстут і Вітаўт прызналі Ягайлу вялікім князем літоўскім і падтрымалі яго, нават тады, калі права Ягайлы на велікакняжацкі стол было аспрэчана старэйшым сынам Альгерда ад першага шлюбу (з Марыяй Віцебскай) Андрэем Полацкім, якому на той час ужо споўнілася 52 гады[3].


Зімой 1378 года Ордэн арганізаваў буйную ваенную кампанію супраць Літвы. Крыжакі дайшлі да Берасця і выйшлі да Прыпяці[4]. Лівонскі Ордэн уварваўся ва Упіцкую зямлю. Чарговая кампанія пагражала сталіцы Княства — Вільні[3].


Летам 1379 года Скіргайла (родны брат Ягайлы) адправіўся да крыжакоў, каб абгаварыць сітуацыю, магчымыя шляхі хрысціянізацыі Літвы, а таксама дабіцца спынення падтрымкі Андрэя Полацкага з боку Лівонскага Ордэна[5]. Дэталі паездкі невядомыя. Ёсць звесткі, што Скіргайла таксама наведаў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[6]. Нягледзячы на тое, што мэта і вынікі паездкі няясныя, часта адзначаецца, што гэта была першая інтрыга, здзейсненая за спінай у Кейстута[7].


Кейстут прапанаваў заключыць перамір'е і абмяняцца ваеннапалоннымі. 29 верасня 1379 года ў Троках было падпісана дзесяцігадовае перамір'е[4]. Гэта быў апошні дагавор, падпісаны Ягайлам і Кейстутам сумесна[4]. Пасля гэтага адбыліся тайныя перагаворы між Ягайлам і крыжакамі ў Вільні[8]. Тым не менш, перамір'е з Ордэнам гарантавала бяспеку толькі хрысціянскім землям Вялікага Княства на поўдні і на ўсходзе, тады як паганскія тэрыторыі на паўночным захадзе заставаліся пад пагрозай з боку крыжакоў[9].


Каля 1379 года Ягайла выдаў сваю аўдавелую сястру Марыю за свайго дарадцу Вайдылу. Некалі Вайдыла быў простым пекарам, але пры Альгердзе ўзвысіўся і атрымаў ад вялікага князя горад Ліду. Пры Ягайле ўплыў Вайдылы дасягнуў піку. Як паведамляе хроніка Быхаўца, Кейстут быў вельмі незадаволены тым, што Ягайла аддаў яго пляменніцу «за халопа», і палічыў гэта асабістай абразай[10].




Уяўная прычына вайны: Давыдзішкаўскі дагавор


У лютым 1380 года Ягайла без узгаднення з Кейстутам заключыў перамір'е на пяць месяцаў з Лівонскім Ордэнам для абароны сваіх спадчынных зямель у Літве, а таксама Полацка, які ён толькі што адабраў у свайго брата і канкурэнта Андрэя Полацкага[3]. 31 мая 1380 года Ягайла і вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Вінрых фон Кніпродэ падпісалі тайную дамоўленасць: Давыдзішкаўскі дагавор. У цэлым, умовы яе былі заблытаныя і неадназначныя[11]. Ягайла і Ордэн дагаварыліся аб сумесным ненападзенні, Ягайла згаджаўся не перашкаджаць Тэўтонскаму ордэну ў барацьбе з Кейстутам і яго дзецьмі. Аднак, калі аказанне дапамогі Кейстуту было б неабходным, каб пазбегнуць падазрэнняў, гэты крок не з'яўляўся б парушэннем пагаднення[12].


Некаторыя гісторыкі лічаць, што ініцыятыва падпісання дагавора зыходзіла ад маці Ягайлы Ульяны Цвярской або ад Вайдылы[13]. Іншыя адзначаюць, што Кейстуту было 80 гадоў і ён рашуча не прымаў хрысціянства, тады як Ягайлу было каля трыццаці і ён шукаў шляхі мадэрнізацыі дзяржавы[14]. Існуе таксама версія, што дагавор быў першапачаткова накіраваны супраць Андрэя Полацкага і яго саюзнікаў: брата Дзмітрыя Бранскага і вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога[9]. Лічаць, што напярэдадні Кулікоўскай бітвы Ягайла, засцярогшы ад небяспекі заходнія межы Княства, аб'яднаўся з Залатой Ардой супраць Вялікага Княства Маскоўскага[3].



Барацьба Кейстута і Ягайлы |



Поспех Кейстута |


У лютым 1381 года крыжакі ўварваліся ў землі Кейстута і рушылі ў кірунку Трокаў. Войска Ордэна ўпершыню выкарыстала бамбарды[15]. Быў разбураны Наўяпіліс і ўзятыя ў палон каля 3 тыс. чалавек[9]. У чэрвені была разрабавана Жамойць да Меднікаў уключна.


Да Кейстута сталі даходзіць новыя акалічнасці палітычнай сітуацыі. Комтур Остэродэ Гюнтар Гоенштайн апавясціў Кейстута аб тайным дагаворы з Ягайлам[9]. Па хроніцы Быхаўца, остэродскі комтур сказаў Кейстуту: «Ты таго не ведаеш, што князь вялікі Ягайла часта пасылае да нас Вайдылу і ўжо змовіўся з намі, як цябе звесці з тваіх княжанняў»[10]. Відавочна, што Ордэну была выгадна грамадзянская вайна ў Літве, хоць дзеянні Гоенштайна можна расцэньваць і як асабістую паслугу (Гюнтэр быў хросным бацькам дачкі Кейстута Дануты). Кейстут вырашыў параіцца з Вітаўтам[12], той адказаў: «Не вер таму, не думаю, каб гэта так было, таму што ён [Ягайла] са мной жыве ў сяброўстве, і сказаў бы мне»[10].


У той час Ягайла быў заняты задушэннем паўстання палачан супраць свайго брата і паплечніка Скіргайлы. Кейстут зноў стаў жаліцца сыну на Ягайлу: «Ён перш зрабіў мне вялікія страты, аддаў маю пляменніцу, а сваю сястру за халопа, я добра ведаю, што цяпер ён уступіў у змову з немцамі супроць нас; а трэцяе: мы трэці раз ваюем з немцамі, а ён з імі Полацк здабывае, які належыць майму сыну, а твайму брату, Андрэю Гарбатаму. Гэта ўжо другі знак яго непрыязнасці да нас. Ужо гэтым цалкам ясна паказана, што яны разам з немцамі сталі супроць нас»[10]. Аднак і гэтыя словы не пахіснулі ўпэўненасці Вітаўта ў невінаватасці Ягайлы[10]. Незадаволены Вітаўт адбыў «к Гродну і к Дарагічыну»[10].


Скарыстаўшыся адсутнасцю пляменніка, Кейстут вырашыў пачаць вайну. У канцы 1381 года ён на чале войска накіраваўся ў Прусію, але па дарозе рэзка звярнуў да Вільні[13]. Зусім не гатовы да абароны горад быў лёгка ўзяты такім загартаваным военачальнікам, як Кейстут[13]. На шляху да сталіцы быў запалонены і Ягайла[14]. У Вільні быў знойдзены рукапіс Давыдзішаўскага дагавора. Вітаўт быў тэрмінова выкліканы ў сталіцу і, верагодна, садзейнічаў таму, што Кейстут абыйшоўся з Ягайлам даволі мякка. Адзіным сур'ёзным патрабаваннем да яго было пісьмовае прызнанне Кейстута вялікім князем. Ягайла быў адпушчаны, яму таксама былі вернуты яго вотчынныя землі (Крэва і Віцебск)[3][16]. Войска Скіргайлы, якое стаяла пад Полацкам, таксама прызнала вялікім князем Кейстута і, па яго патрабаванні, зняло аблогу[16]. Скіргайла быў вымушаны бегчы ў Лівонію, а Андрэй Альгердавіч змог вярнуцца ў Полацк, прызнаўшы ўладу дзядзькі. Астатнія Гедзімінавічы таксама прызналі Кейстута вялікім князем. З Масквой удалося дагаварыцца наконт адмовы ад прэтэнзіі на Смаленск і Вярхоўскія княствы.


Кейстут аднавіў ваенныя дзеянні супраць крыжакоў[9]. Ён спустошыў наваколлі Велау, Тапіяу, Фрыдланда і Альтэнбурга, дасягнуўшы берагоў Прэгеля. Контрнаступленне Ордэна, які рушыў следам, было адбіта Вітаўтам. У красавіку Кейстут распачаў паход на Георгенбург[9]. Гэтыя паходы былі настолькі паспяховымі, што цалкам скавалі дзеянні Ордэна.



Поспех Ягайлы |


Многія Гедзімінавічы заставаліся незадаволеныя сваім становішчам. У маі 1382 года мяцеж супраць Кейстута падняў ноўгарад-северскі князь Карыбут (у хрышчэнні — Дзмітрый). Вайдыла, які меў дачыненне да пачатку мецяжу, трапіў у палон і быў павешаны[17]. Кейстут з малым атрадам выступіў на Карыбута, аднак быў разбіты. У гэты час у Вільні ўспыхнула паўстанне прыхільнікаў Ягайлы пад кіраўніцтвам віленскага намесніка і старасты нямецкай грамады купца Га́нуля[3][18]. Купецтва было незадаволена антынямецкай палітыкай Кейстута, які перашкаджаў гандлю[3]. Паводле хронікі Быхаўца, віленскіх гараджан падгаварыў сам Ягайла[16]. Паўстанцы авалодалі горадам, увесь гарнізон быў знішчаны. У той час Вітаўт быў у Троках і не мог умяшацца ў падзеі[6]. 12 чэрвеня ў сталіцу з Віцебска[19] прыбыў Ягайла. Вітаўт паспрабаваў сабраць войскі і атакаваць горад, але быў разбіты і вымушаны вярнуцца ў Трокі[3]. У канцы чэрвеня ў Літву ўварваліся крыжакі пад камандаваннем маршала Конрада Гатэнштайна. Тэўтонцы прасоўваліся да Трокаў з поўначы, у той час як войскі Ягайлы і Скіргайлы падыходзілі з боку Вільны. Па прычыне надыходзячай небяспекі Вітаўт прыняў рашэнне адысці разам з маці ў Гродна[19]. 6 ліпеня Ягайла заключыў з Ордэнам перамір'е ў замку Бражуоль. Крыжакі абавязаліся не падтрымліваць Кейстута[4]. 18 ліпеня былі абложаны Трокі, а ўжо 20 ліпеня гарнізон пагадзіўся пакінуць горад[20]. Ягайла пакінуў у якасці намесніка Скіргайлу, зрабіўшы яго князем троцкім. Пасля ўзяцця горада крыжакі вярнуліся ў Прусію.





Войцех Герсон, Кейстут і Вітаўт у палоне ў Ягайлы, 1873


Атрымаўшы экстраннае пасланне ад Вітаўта, Кейстут прыбыў у Гродна, дзе акрэсліў наступны план дзеянняў. Сваю жонку Біруту ён адправіў у Берасце, Вітаўта пакінуў у Гродне, а сам накіраваўся ў Жамойць для збору новага войска. Пасля да яго павінны былі далучыцца Вітаўт і Любарт з падмацаваннямі адпаведна з Гродна і Валыні[9]. Жамойты не мелі асаблівага жадання ўмешвацца ў дынастычныя войны, але Кейстуту ўдалося схіліць іх на свой бок. Верагодна, на язычнікаў паўплывала тое, што на пытанне, ці не збіраецца ён хрысціцца, Ягайла адказаў сцвярджальна. Тым часам слабасцю Вялікага Княства вырашыў скарыстацца мазавецкі князь Януш, які заняў Дарагічын і Мельнік, але быў адкінуты ад Берасця[19].


3 жніўня войска Кейстута, Вітаўта і Любарта, з аднаго боку, і Ягайлы і магістра Лівонскага ордэна Вільгельма фон Фрымерсхайма, з другога, сустрэліся каля Трокаў. Па нямецкіх крыніцах вядома, што Кейстут выдатна ўсведамляў, што шанцы на перамогу ў адкрытай бітве невялікія: у праціўніка было большае войска, да таго ж ваяры-жамойты зусім не рваліся ў бой[3]. У лагер Кейстута прыбыў Скіргайла, які пераканаў Вітаўта пачаць перагаворы. Ягайла прыняў друга дзяцінства і абяцаў яму мір на ўмовах узнаўлення свайго status quo на лістапад 1381 года. Скіргайла разам з Вітаўтам накіраваліся да Кейстута і пераканалі яго пачаць перагаворы з Ягайлам, даўшы пры гэтым гарантыі бяспекі ад імя апошняга[19]. Перагаворы ў лагеры Ягайлы скончыліся, нават не пачаўшыся: прыбыўшыя Кейстут і Вітаўт былі тут жа схопленыя і кінутыя пазней у Крэўскі замак[13]. Войскам было абвешчана, што князі працягнуць перагаворы ў Вільні[19]. Праз пяць дзён (15 жніўня[3]) прыбыўшы ў замак Скіргайла знайшоў Кейстута мёртвым[14]. Ягайла абвясціў, што Кейстут павесіўся, аднак хутка пайшлі чуткі, што стары князь быў забіты[6]. У беларуска-літоўскіх летапісах Ягайлу адкрыта вінавацяць у арганізацыі забойства Кейстута і нават называюцца імёны забойцаў: «великого князя Кейстута удавили коморники великого князя Ягайло, один из них назывался Прокша, который давал ему воду, а были и другие: брат Мостер и Кучук и Лисица Жибентяй»[21]. Ягайла арганізаваў у Вільні пышныя пахаванні па паганскім абрадзе: было складзена вялікае пахавальнае вогнішча, на якім, акрамя цела Кейстута, былі спалены коні, зброя і каштоўныя аздабленні[6].



Барацьба Вітаўта і Ягайлы |




Выгляд на «Княскую вежу» і руіны Крэўскага замка, фота пач. XX ст.


Вітаўту ўдалося збегчы. Уцёкі былі арганізаваны жонкай Вітаўта Ганнай. Паводле розных дадзеных, Вітаўт абмяняўся адзежай з наведваўшай яго ў зняволенні Ганнай (або адной з яе прыслужніц Аленай[22]) і здолеў непазнаным пакінуць замак[23]. Згодна з паведамленнем Віганда Марбургскага, неўзабаве пасля ўцёкаў (нібы за іх арганізацыю) была ўтоплена жонка Кейстута Бірута[24], а яе дзядзька Відымонт[21] і сваяк Бутрым былі закатаваны[17]. Першапачаткова Вітаўт шукаў дапамогі ў сваёй сястры Дануты і яе мужа Януша Мазавецкага[25], затым у плоцкага князя Земавіта IV[25], аднак яны адмовілі. У гэтых умовах у канцы 1382 года Вітаўт прыняў рашэнне звярнуцца да сваіх нядаўніх ворагаў — тэўтонскіх рыцараў[25].


Вітаўт і яго брат Таўцівіл (ахрышчаны ў Мазовіі пад імем Конрада) былі прыняты новым вялікім магістрам Конрадам Цёльнерам фон Ротэнштайнам, але без вялікага энтузіязму[4]. У гэты час Ягайла вёў перагаворы з Ордэнам з нагоды заключэння дагавора, палажэнні якога былі сфармуляваны 31 кастрычніка 1382 года[26]. Дагавор быў платай Ягайлы за дапамогу крыжакоў у барацьбе з Кейстутам і Андрэем Полацкім[6]. Паводле ўмоў дагавора, Ягайла абавязаўся на працягу чатырох гадоў хрысціянізаваць Княства, перадаць Ордэну Жамойць аж да рэчышча Дубісы, а таксама на працягу чатырох гадоў захоўваць з крыжакамі саюзніцкія адносіны і не пачынаць войнаў без іх згоды[26], што было відавочным абмежаваннем суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага[27]. Тым не менш, дагавор не быў ратыфікаваны. Крыжакі пяць разоў прызначалі дату ратыфікацыі, але Ягайла заўсёды адмаўляў[28]. Заключная сустрэча была прызначана на 19 ліпеня 1383 года, аднак таксама не адбылася па прычыне затрымкі тэўтонцаў з-за мелкаводнасці Нёмана[29]. Іншым фактарам таго, што дагавор так і не быў ратыфікаваны, было тое, што Ягайла без узгаднення з Ордэнам пачаў вайну супраць Януша Мазавецкага і адабраў у яго Дарагічын і Мельнік[25]. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ўжо ў той час Ягайла планаваў стратэгічны саюз з Масквой або Польшчай[9]. Крыжакі разлічвалі сутыкнуць Ягайлу і Вітаўта ў барацьбе адзін з адным. 30 ліпеня яны абвясцілі Ягайлу вайну[25].


Вітаўт зрабіў усё магчымае, каб ізноў схіліць на свой бок жамойтаў. 11 верасня 1383 года войска крыжакоў пад камандаваннем вялікага магістра Конрада Цёльнера фон Ротэнштайна ўступіла ў межы Вялікага Княства. Неўзабаве да яго далучыўся і Вітаўт, які прывёў з сабой 3 тыс. жамойтаў. Аблога Трокаў была ўдалай, але Вільню ўзяць не ўдалося, і ўжо 22 верасня кампанія была завершана[25]. Аднак 25 верасня Ягайла і Скіргайла аблажылі Трокі. 3 лістапада пазбаўлены падтрымкі гарнізон здаў горад па дамоўленасці аб свабодным выхадзе.


21 кастрычніка ў Тапіяу Вітаўт быў ахрышчаны па каталіцкім абрадзе пад імем Віганд. Гэтае імя ён атрымаў у гонар свайго хроснага бацькі — рагніцкага комтура Віганда[30]. Крыжакі перадалі Вітаўту замак Новы Марыенбург на Нёмане, каля вусця Дубісы. Да Вітаўта далучыліся яго сваякі і прыхільнікі, пазбаўленыя сваіх вотчынных зямель Ягайлам. Сярод іх былі Таўцівіл, Ганна, брат Ганны Судзімонт і Іван Альгімундавіч Гальшанскі[31].


30 студзеня 1384 года ў Кёнігсбергу Вітаўт заключыў пісьмовы дагавор з крыжакамі, паводле якога ён станавіўся васалам Ордэна як законны князь троцкі і перадаваў яму Жамойць да ракі Нявежы і Ковенскую вобласць[30]. У маі 1384 года крыжакі пачалі будаўніцтва новага замка ў Коўне, названага Новы Марыенвердэр[31]. Гэты замак таксама быў перададзены пад кіраванне Вітаўта. Тут 14 ліпеня быў пацверджаны Кёнігсбергскі дагавор, дапоўнены пунктам пра спадчыну дачкі і братоў Вітаўта, а таксама пра пераход яго зямель у маёмасць Ордэна ў выпадку адсутнасці спадчыннікаў[32].


У гэты час Ягайла (верагодна, пад ціскам маці[26]) заключыў саюз з вялікім князем маскоўскім. Вялася падрыхтоўка да яго жаніцьбы з дачкой Дзмітрыя Данскога Соф'яй і хрышчэння па праваслаўным абрадзе[33]. Каб рэалізаваць азначаны план, Ягайлу было неабходна скончыць вайну з Вітаўтам[14]. Увесну 1384 года пачаліся тайныя перагаворы. Ягайла прапанаваў Вітаўту ў валоданне Валынь з Луцкам[21]. Вітаўт адмовіўся, настойваючы на вяртанні ўсёй сваёй вотчыны, уключаючы занятыя Скіргайлам Трокі. Ягайла абяцаў вярнуць Трокі, як толькі Скіргайла зможа адабраць у Андрэя Альгердавіча Полацк[4]. У ліпені Вітаўт даў згоду і вырашыў пазбавіцца ад апекі Тэўтонскага Ордэна. Ён спаліў Георгэнбург і Новы Марыенбург і з войскам перабраўся ў Літву[31]. У палон да яго трапіў кашталян Новага Марыенбурга Марквард фон Зальцбах, які пасля стаў яго сябрам і адыграў значную ролю ў будучых падзеях. У канцы верасня Ягайла і Вітаўт аблажылі Новы Марыенвердэр. 6 лістапада замак быў узяты і разбураны[15].



Наступствы |



Вітаўт вярнуўся ў Літву без пісьмовага дагавора з Ягайлам. Ён уступіў у валоданне Гродзенскай і Берасцейскай землямі (Падляшша) з Гроднам, Берасцем, Ваўкавыскам, Суражам, Бельскам, Дарагічынам, Камянцом[30][34]. Для таго, каб атрымаць у спадчыну Валынь пасля смерці свайго дзядзькі Любарта, Вітаўт быў ахрышчаны па праваслаўным абрадзе[32][35] пад імем Аляксандр[34]. Ён прызнаў вяршэнства Ягайлы і стаў адным з многіх князёў у Вялікім Княстве. Скіргайла працягваў княжыць у Троках.


Першапачаткова прыхільны да Масквы, Ягайла ўступіў у перагаворы з палякамі. Польская шляхта шукала прыдатнага кандыдата на ролю караля краіны і жаніха маладой каралевы Ядвігі. 14 жніўня 1385 года была заключана Крэўская унія, якая ўстанавіла асабістую унію паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Адной з умоў уніі была хрысціянізацыя Літвы. У 1386 годзе Ягайла быў ахрышчаны пад імем Уладзіслаў і каранаваны. Намеснікам на Літве ён пакінуў Скіргайлу[36]. Скарыстаўшыся адсутнасцю Ягайлы, барацьбу за ўладу ў Княстве аднавіў Андрэй Полацкі. Вітаўт увесь гэты час заставаўся лаяльным да ўлады Ягайлы і дапамагаў у барацьбе з Андрэем[4].


Пасля паражэння і паланення Андрэя Полацкага Скіргайла адмовіўся перадаць Вітаўту Троцкае княства, тым самым парушыўшы абяцанне. У якасці кампенсацыі Ягайла перадаў Вітаўту Луцк і Уладзімір-Валынскі[4][32], аднак гэта не дапамагло палепшыць адносіны паміж стрыечнымі братамі. У той жа час расла незадаволенасць літвінаў палітыкай Ягайлы: стратай суверэнітэту і ростам уплыву палякаў[37]. Ашуканыя крыжакі не пакінулі прэтэнзій на Жамойць і працягвалі весці вайну. Гэтыя акалічнасці дазвалялі Вітаўту разлічваць на спрыяльны зыход у выпадку паўстання. У 1389 годзе ён збег да Ордэна, дзе зноў знайшоў падтрымку. Распачалася чарговая грамадзянская вайна, у якой Вітаўт дабіўся значных поспехаў. Гэта дазволіла яму падпісаць Востраўскае пагадненне з Ягайлам на выгадных для сабе ўмовах. Ягайла прызнаваў Вітаўта вялікім князем літоўскім і кіраўніком Троцкага княства, Вітаўт, у сваю чаргу, прызнаваў уладу Ягайлы ў якасці вярхоўнага князя літоўскага. Фармальна залежны, на практыцы Вітаўт дзейнічаў самастойна. Больш таго, шмат у чым Ягайла сам залежаў ад Вітаўта[38]. Усталяваныя адносіны праіснавалі да 1430 года, калі пасля 38 гадоў кіравання вялікі князь Вітаўт памёр.



Зноскі |




  1. Rowell S. C. Baltic Europe // Michael Jones. The New Cambridge Medieval History c. 1300—c. 1415. — Vol. VI. — Cambridge University Press, 2000. — P. 709—710. — ISBN 0-521-36290-3. (англ.) 


  2. Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 64 — ISBN 5-17-035350-2. (руск.) 


  3. 3,03,13,23,33,43,53,63,73,83,9 Kiaupa Z. Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 / English ed. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 124—126. — ISBN 9986-810-13-2.(англ.) 


  4. 4,04,14,24,34,44,54,64,7 Ivinskis Z. Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m. // Paulius Šležas. Vytautas Didysis. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — P. 7—32.(літ.) 


  5. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.168.(англ.) 


  6. 6,06,16,26,36,4 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.170—171(англ.) 


  7. Kučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 159. — ISBN 5-420-00623-5.(літ.) 


  8. Kučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 161. — ISBN 5-420-00623-5.(літ.) 


  9. 9,09,19,29,39,49,59,69,7 Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademij, 1978. — P. 271—273.(літ.) 


  10. 10,010,110,210,310,410,5 Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М.: 1966. — З. 62.(руск.) 


  11. Baranauskienė I. Kas buvo Kęstučio nužudymo organizatorius? // Naujasis židinys — aidai. — 5 (173). — May 2005 — P. 180—186.(літ.) 


  12. 12,012,1 Jonynas I. Dovydiškės sutartis // Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. — T. VI. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1937. — P. 1341—1344.(літ.) 


  13. 13,013,113,213,3 Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — P. 21—23.(англ.) 


  14. 14,014,114,214,3 Jakštas J. Lithuania to World War I // Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis — 6-th ed. — New York: Manyland Books, 1984. — P. 57—58. — ISBN 0-87141-028-1.(англ.) 


  15. 15,015,1 Christiansen E. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — P. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4.(англ.) 


  16. 16,016,116,2 Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М.: 1966. — З. 63.(руск.) 


  17. 17,017,1 Rowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography 15 (1): 25. — Spring 1994. — ISBN 0198-9405.(англ.) 


  18. Semkowicz W. Hanul, namiestnik wilehski (1382—1387) i jego rod // Ateneum Wilenskie, 1830. — N 1-2.(польск.) 


  19. 19,019,119,219,319,4 Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М.: 1966. — З. 64.(руск.) 


  20. Kučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 173. — ISBN 5-420-00623-5.(літ.) 


  21. 21,021,121,2 Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М.: 1966. — З. 65.(руск.) 


  22. Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 67 — ISBN 5-17-035350-2. (руск.) 


  23. Jonynas I. Vytauto šeimyna. Istorijos baruose. — Vilnius: Mokslas, 1984. — P. 35—38.(літ.) 


  24. Gudavičius E. Birute. // Vytautas Spečiūnas. Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — P. 74—75. — ISBN 5-420-01535-8.(літ.) 


  25. 25,025,125,225,325,425,5 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.173—174(англ.) 


  26. 26,026,126,2 Kiaupa Z. Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 / English ed. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 127—128. — ISBN 9986-810-13-2.


  27. Ivinskis Z. Dubysos sutartys // Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. — T. VII. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933—1944. — P. 94—96.


  28. Ivinskis Z. Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m. // Paulius Šležas. Vytautas Didysis. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — P. 20—22.


  29. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.174


  30. 30,030,130,2 Sužiedėlis S. Vytautas the Great // Encyclopedia Lituanica. — VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapoc(ius, 1970—1978. — P. 208—209.


  31. 31,031,131,2 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.175—177


  32. 32,032,132,2 Gudavičius E. Vytautas Didysis // Vytautas Spečiūnas. Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — P. 79—80. — ISBN 5-420-01535-8.


  33. Gieysztor A. The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506 // The New Cambridge Medieval History c.1415-c.1500. — Vol. VII. — Cambridge University Press, 1998. — P. 731. — ISBN 0-521-38296-3.


  34. 34,034,1 Анатоль Грыцкевіч. Вітаўт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 447—448.


  35. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.178


  36. Davies N. God’s Playground: A History of Poland. The Origins to 1795. — Vol. I. — Oxford University Press, 2005. — P. 94—95. — ISBN 978-0-19-925339-5.


  37. Stone D. Z. The Polish-Lithuanian State, 1386—1795. — Seattle: University of Washington Press, 2001. — P. 18. — ISBN 0-295-98093-1.


  38. Барбашёв А. И. Витовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.)(руск.)  — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885. — P.10



Літаратура |



  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.


  • Барбашёв А. И. Витовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.) — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885.(руск.) 


  • Грушевський М. С. Історія України-Руси. — Т. 4: ХІV-ХVІ віки — відносини політичні. — Розділ II. — Київ: Наукова думка, 1993. — 544 с. — ISBN 5-12-003208-7.(укр.) 


  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года / Перевод Г. И. Ефромова. — Том I. — Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, 2005. — 679 с. — ISBN 5-94953-029-2.(руск.) 


  • Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии Включительно. — 2-е издание — Москва. Московская Художественная Печатня, 1915. — 409 c.(руск.) 


  • Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. — 800 с — ISBN 5-17-035350-2.


  • Koncius J. B. Vytautas the Great: Grand Duke of Lithuania. — Vol. 1. — Maiami: Franklin Press, 1964. — 211 p.(літ.) 


  • Kosman M. Wielki książę Witold. — Warszawa: Ksiąźka i Wiedza, 1967. — 279 s.(польск.) 


  • Łowmiański H. Witold, wielki księze litewski. — Wilno: Wydawnictwo Komitetu obchodu pięćsetnej rocznicy zgonu wielkiego księcia Witolda, 1930. — 121 s.(польск.) 


  • Mickūnaitė G. Making a great ruler: Grand Duke Vytautas of Lithuania. — Budapest: Central European University Press, 2006. — 337 P. — ISBN 963-7326-58-8.(англ.) 


  • Prochaska A. Dzieje Witolda Wielkiego Księcia Litwy. — Wilno, 1914. — 420 s.(польск.) 


  • Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań, Wrocław: Wydawnictwo Historyczne, 1999. — 319 s. — ISBN 83-913563-1-0.(польск.) 


  • Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 








Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Грамадзянская_вайна_ў_Вялікім_Княстве_Літоўскім_(1381—1384)&oldid=2740801"










Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.328","walltime":"0.420","ppvisitednodes":"value":2192,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":39234,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":9043,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":33786,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 302.461 1 -total"," 36.61% 110.729 1 Шаблон:Узброены_канфлікт"," 33.54% 101.436 1 Шаблон:Картка"," 23.26% 70.362 2 Шаблон:Заўвагі"," 13.92% 42.115 1 Шаблон:Wikidata"," 9.56% 28.915 1 Шаблон:Грамадзянскія_войны_Вялікага_Княства_Літоўскага"," 8.69% 26.277 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 6.97% 21.079 1 Шаблон:Добры_артыкул"," 6.91% 20.900 1 Шаблон:Картка/Вікісховішча"," 6.10% 18.456 1 Шаблон:Wikidata/p373"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.041","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1492449,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1255","timestamp":"20190418174358","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":114,"wgHostname":"mw1274"););

Popular posts from this blog

На ростанях Змест Гісторыя напісання | Месца дзеяння | Час дзеяння | Назва | Праблематыка трылогіі | Аўтабіяграфічнасць | Трылогія ў тэатры і кіно | Пераклады | У культуры | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаАкадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесараНашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы125 лет Янке МавруКнижно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956)Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)Вокладка кнігіІлюстрацыя М. С. БасалыгіНа ростаняхАўдыёверсія трылогііВ. Жолтак У Люсiнскай школе 1959

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп