Skip to main content

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1389—1392) Змест Перадгісторыя канфлікту | Асноўныя падзеі | Завяршэнне вайны | Наступствы | Зноскі | Літаратура | НавігацыяJogaila (1350—1434)The Polish-Lithuanian State, 1386—1795The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзяVilniaus pilysZeitschrift fu"r Ostmitteleuropa-forschungCodex diplomaticus Poloniae quo continentur privilegia regum PoloniaeA Concise History of PolandEvidence of a stormy historyВитязь на распутье: феодальная война в России XV в.Витовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.)Історія України-РусиТ. 4: ХІV-ХVІ віки — відносини політичніMaking a great ruler: Grand Duke Vytautas of Lithuaniaп

Войны XIV стагоддзяГрамадзянскія войныВойны Вялікага Княства ЛітоўскагаВойны Тэўтонскага ордэна


ЯгайламВітаўтамПершае іх супрацьстаяннеЯдвігай1386СкіргайлуВільнюТэўтонскага Ордэна1392Востраўскага пагаднення1377АльгердаКейстутам1380Тэўтонскім Ордэнам31 мая1380Вялікі магістр Тэўтонскага ОрдэнаВінрых фон КніпродэДавыдзішкаўскі дагаворВайдзілыхрысціянствавотчынныяКрэваВіцебскГедзімінавічыВелауТапіяуноўгарад-северскі князьКарыбутТроках12 чэрвеня13826 ліпеняБражуольскі дагаворжамойтаў3 жніўняЛюбартаЛівонскага ОрдэнаВільгельма фон ФрымерсхаймаКрэўскі замак15 жніўняГанныКонрадам Цёльнерам11 верасня13831384НявежаКоўнаДзмітрыя ДанскогаВалыньЛуцкамЛюбартаФёдараТроцкае княстваПолацкАндрэя Альгердавіча6 лістапада1385ЯдвігайБіскуп15 лютага1386КракаваКрэўскай уніігарадзенскіпадляшскі1389Соф'івялікім князем маскоўскімВасілём IТаўцівіл КейстутавічЯн ГальшанскіНаваградакГальшаныКёнігсбергскага дагавораНявежыЖыгімонтТаўцівілГаннаСоф'яЯн Гальшанскідагаворам у КёнігсбергуЖамойціеўрапейскіх краінФранцыіАнглііСвяшчэннай Рымскай імперыіГенрых IVДжэфры ЧосераГароднюГеоргенбургаКонрад Цёльнер фон РотэнштайнКарыгайлаПрусіювялікім князем маскоўскімВасілём Дзмітрыевічамрускіх земляхМасквеНоўгарада ВялікагаЛугвенкапітуламКонрада фон ВаленродагульдэныТоруніАпольскагаУладзіслава АпольчыкаДобжынскую зямлюШатландыіЖан II ле МенгрКоўнеАдамам МіцкевічамВількамірМайшаголуМерачГроднаЖыгімонтамНоймаркаДобжынскай зямліПястаўТэўтонскім ОрдэнамСвяшчэннай Рымскай ІмперыяйСілезіяйВенгрыяйшляхтаКрэўская уніяГаліцыіМалдавііВалахііВігандамКернаўскімАлясніцкагабіскупаплоцкагаГенрыха Мазавецкагавялікага князя літоўскагаРытэрсвердэрНёманеМетэнбургНойгартэнГародніСалінскага дагавораЛідыТроцкае княстваКіеўскае княстваГаннайЯдвігайбаярыбітве на ВорсклеСмаленскім княствеНаўгародскайПскоўскай РэспублікахВіленска-Радамскай унііАкіМажайскаПадоліюцвярскімразанскімпронскімВасіль I ДзмітрыевічрэгентамВасілю IIГрунвальдскай бітвеТоруньскага міруЛуцкуЖыгімонт Люксембургскі










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1389—1392)




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search










Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў
Polish and Lithuanian Conflict with Prussia. 1377-1435. Created by Mr. Spock.png
Дата
1389—1392 гады
Месца
Вялікае Княства Літоўскае, Прусія
Вынік
Бакі склалі Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт станавіўся вялікім князем літоўскім, але прызнаваў Ягайлу, новага караля Польшчы, сваім сюзерэнам.
Праціўнікі




Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі Ордэн
Coat of arms of Samogitia.svg Жамойць
Alex Volhynia.svg Рускія княствы

Coat of arms of Lithuania.svg Вялікае Княства Літоўскае
POL Przemysł II 1295 COA.svg Польскае Каралеўства

Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1389—1392 гадо́ў — другая вайна за ўладу паміж стрыечнымі братамі: каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Першае іх супрацьстаянне завяршылася прымірэннем, аднак асноўныя супярэчнасці не былі зняты. Пасля вяселля з Ядвігай Ягайла ў 1386 годзе ўступіў на польскі пасад пад імем Уладзіслава II, пакінуўшы намеснікам у Вялікім Княстве свайго брата Скіргайлу. Апошні не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва, у сувязі з чым Вітаўт вырашыў працягнуць барацьбу за літоўскі пасад. Пасля няўдалай спробы ўзяць сталіцу Вялікага Княства Вільню Вітаўт пайшоў на саюз з рыцарамі Тэўтонскага Ордэна. Ордэн быў гістарычным сапернікам Літвы, але ва ўласных інтарэсах многія князі літоўскія, у прыватнасці Вітаўт і Ягайла, імкнуліся да ўсталявання саюзных адносін з ім.


Супрацьстаянне не выявіла відавочнага пераможцу, што прымусіла бакі ісці на кампраміс. Паводле ўмоў складзенага ў 1392 годзе Востраўскага пагаднення Вітаўт прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам (гаспадаром) Літвы, а сам стаў вялікім князем літоўскім.




Змест





  • 1 Перадгісторыя канфлікту

    • 1.1 Паміж войнамі (1384—1389)



  • 2 Асноўныя падзеі

    • 2.1 Першы этап (1389—1390)


    • 2.2 Другі этап (1391—1392)



  • 3 Завяршэнне вайны


  • 4 Наступствы


  • 5 Зноскі


  • 6 Літаратура




Перадгісторыя канфлікту |



Вытокі супрацьстаяння Вітаўта і Ягайлы ўзыходзяць да 1377 года. Пасля смерці вялікага князя Альгерда, які кіраваў Літвой больш за трыццаць гадоў сумесна са сваім малодшым братам Кейстутам, Ягайла не збіраўся дзяліць уладу з кім-небудзь, нягледзячы на тое, што Кейстут і яго сын Вітаўт прызналі Ягайлу вялікім князем літоўскім[1]. У 1380 годзе ён пачаў таемныя перамовы з Тэўтонскім Ордэнам. 31 мая 1380 года Ягайла і Вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна Вінрых фон Кніпродэ склалі сакрэтны Давыдзішкаўскі дагавор, накіраваны супраць Кейстута[1]. Прычыны складання дагавора да канца не ясныя: некаторыя гісторыкі лічаць, што ініцыятыва складання дагавора зыходзіла ад маці Ягайлы Ульяны Цвярской або ад яго дарадцы Вайдзілы[2]. Іншыя паказваюць на тое, што Кейстуту было каля 80 гадоў і ён рашуча не прымаў хрысціянства, тады як Ягайлу было каля трыццаці, і ён шукаў шляхі мадэрнізацыі краіны[3].


Перш поспех спадарожнічаў Кейстуту і Вітаўту. Даведаўшыся пра змову Ягайлы з Ордэнам, Кейстут пачаў наступленне на Вільню і ўзяў горад[3], паланіўшы самога Ягайлу[4]. З палонным абыйшліся мякка: Кейстут запатрабаваў ад пляменніка пісьмовага прызнання яго вялікім князем, а затым адпусціў, вярнуўшы вотчынныя землі (Крэва і Віцебск)[1]. Астатнія Гедзімінавічы таксама прынеслі прысягу Кейстуту. Стары князь пачаў паспяховую барацьбу з крыжакамі, спустошыўшы наваколлі Велау, Тапіяу і іншых гарадоў[5]. Контрнаступленне Ордэна было адбіта Вітаўтам[5].


У наступнай фазе поспех апынуўся на баку Ягайлы. Многія Гедзімінавічы былі незадаволеныя сваім становішчам. Першым паўстанне ўзняў ноўгарад-северскі князь Карыбут (у хрышчэнні — Дзмітрый)[1]. Кейстут выступіў супраць яго з невялікім атрадам, але пацярпеў паражэнне. У гэты час у самой Вільні ў адсутнасць вялікага князя і яго сына (Вітаўт у гэты час княжыў у Троках) паднялося паўстанне прыхільнікаў Ягайлы. Паўстанцы, узначаленыя купцом Ганулам, знішчылі віленскі гарнізон[1]. 12 чэрвеня 1382 года ў сталіцу ўступіў Ягайла. 6 ліпеня ён склаў з Ордэнам Бражуольскі дагавор[6], а потым аблажыў Трокі, прымусіўшы горад да здачы[7]. Намеснікам у Троках быў прызначаны Скіргайла Альгердавіч, родны брат Ягайлы. Кейстут, аднак, не здаўся. Неўзабаве ён здолеў схіліць на свой бок жамойтаў, якія пагадзіліся аказаць яму ваенную дапамогу[5].





Войцех Герсон, «Кейстут і Вітаўт у палоне ў Ягайлы», 1873


3 жніўня ля Трокаў сталі войскі Кейстута, яго сына Вітаўта і брата Любарта супраць саюзных войскаў Ягайлы і магістра Лівонскага Ордэна Вільгельма фон Фрымерсхайма. Шанцы на перамогу ў Кейстута былі невялікія: войскі Ягайлы былі значна большымі па колькасці, акрамя таго, жамойты не імкнуліся ўдзельнічаць у бітве[1]. Бітве не наканавана было пачацца: Скіргайла, які прыехаў у лагер Кейстута і Вітаўта, пераканаў іх распачаць мірныя перамовы. Пасля прыбыцця ў Крэўскі замак Кейстут і Вітаўт былі адразу ж схопленыя[2], а 15 жніўня Кейстута знайшлі мёртвым. Ягайла абвясціў, што Кейстут павесіўся[8], аднак шматлікія крыніцы сведчаць, што ён быў задушаны паводле загаду самога Ягайлы[9]. Вітаўт здолеў збегчы з палону з дапамогай сваёй жонкі Ганны, якая аддала (або загадала адной з прыслужніц аддаць) мужу жаночую сукенку — Вітаўт застаўся незаўважаным і здолеў пакінуць замак[10].


Барацьба на гэтым не скончылася. Вітаўт заключыў дагавор з вялікім магістрам Ордэна Конрадам Цёльнерам. Крыжакі разлічвалі стравіць Ягайлу і Вітаўта паміж сабой[11]. 11 верасня 1383 года рыцары Ордэна ўварваліся ў межы Вялікага Княства Літоўскага, а неўзабаве да іх далучыўся і Вітаўт з войскам з 3-ох тысяч жамойтаў[11]. 30 студзеня 1384 года Вітаўт прынёс васальную прысягу Ордэну як законны троцкі князь і перадаў у яго валоданне Жамойцію да ракі Нявежа і Коўна з вобласцю[12]. У гэты час Ягайла планаваў прыняць хрышчэнне і пабраўся шлюбам з дачкою Дзмітрыя Данскога, аднак, каб усё прайшло паспяхова, яму патрэбен быў мір з Вітаўтам[3]. Пачаліся таемныя перамовы: Ягайла абяцаў аддаць стрыечнаму брату Валынь з Луцкам, дзе перапынілася дынастыя Любарта і яго сына Фёдара[6]. Таксама Ягайла абяцаў вярнуць Вітаўту яго вотчыну — Троцкае княства, як толькі адбярэ Полацк у Андрэя Альгердавіча[6]. Вітаўт пагадзіўся, перамір'е было складзена, а ўжо 6 лістапада іх аб'яднаныя войскі спалілі тэўтонскі замак Новы Марыенвердэр[4].





Оскар Сасноўскі, «Ядвіга і Ягайла». Група сімвалізуе літоўска-польскую унію



Паміж войнамі (1384—1389) |


У 1385 годзе пачалася падрыхтоўка да шлюбу вялікага князя літоўскага Ягайлы са спадчынніцай польскага пасаду, прадстаўніцай Анжуйскай дынастыі Ядвігай[13]. Біскуп Пётр Выш пераканаў 14-гадовую каралеву (афіцыйна тытулаваную «кароль Польшчы» (Rex Poloniae)) у тым, што, уступіўшы ў гэты шлюб, яна паверне ў хрысціянства цэлы народ. Вельмі набожная каралева пагадзілася. 15 лютага 1386 года шлюб адбыўся, і Ягайла ўступіў на польскі пасад[14].


Пасля такога павароту падзей становішча Літвы змянілася. Цяпер Ягайла кіраваў абедзвюма дзяржавамі з Кракава і тытулаваўся каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Сваім намеснікам у Літве ён пакінуў Скіргайлу[15][16]. Многія былі гэтым незадаволеныя. У Літве сфарміравалася апазіцыя кракаўскаму кіраванню, якая выступала супраць гвалтоўнага акаталічвання і Крэўскай уніі[17].


На чале гэтай апазіцыі паўстаў Вітаўт, у той час гарадзенскі і падляшскі князь. Справа ў тым, што Ягайла затрымоўваў выкананне сваіх абавязкаў: абяцаныя Вітаўту Трокі працягвалі знаходзіцца ў руках Скіргайлы. Яго кіраванне выклікала незадаволенасць і ў народу, і ў літоўскай шляхты. Вітаўт жа, наадварот, станавіўся ўсё больш папулярным. Шляхта спадзявалася з яго дапамогай пазбавіцца ад улады Ягайлы і аднавіць незалежнасць дзяржавы[18].



Асноўныя падзеі |



Першы этап (1389—1390) |


У 1389 годзе, ведаючы пра хваляванні ў Вялікім Княстве, Ягайла паслаў у Вільню Клеменса Маскажэўскага, каб размясціць у літоўскай сталіцы польскі гарнізон і стабілізаваць становішча, што яшчэ больш павялічвала градус сітуацыі[19]. Ягайла паспрабаваў мірам уладзіць нарастаючы канфлікт паміж Вітаўтам і Скіргайлам. Вітаўт быў вымушаны падпісаць дагавор, паводле якога абавязаўся быць лаяльным да Скіргайлы і падтрымліваць яго, але яго становішча як князя Валыні пры гэтым не было дакументальна пацверджана[20]. Вітаўт пачаў абдумваць план наступлення, вырашыўшы скарыстацца рыхтаваўшымся вяселлем сваёй дачкі Соф'і з вялікім князем маскоўскім Васілём I. Вітаўт задумаў пад выглядам падрыхтовак да вяселля адправіць у Вільню абоз з сенам, мясам і іншымі рэчамі ў суправаджэнні вартаўнікоў, якія, скарыстаўшыся выпадкам, павінны будуць захапіць віленскі замак[21]. Аднак з-за здрады гэты план не ажыццявіўся (быў раскрыты нямецкім выведнікам)[22]. У выніку два адданыя саюзнікі Вітаўта, брат Таўцівіл Кейстутавіч і швагер Ян Гальшанскі, страцілі свае вотчыны — Наваградак і Гальшаны[20].




Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ў 1386—1434 гадах


Вітаўт вымушаны быў ізноў звярнуцца за дапамогай да Ордэна, паслаўшы для перамоў палоннага рыцара Маркварда фон Зальцбаха. 19 студзеня 1390 года ўпотай ад Скіргайлы і Ягайлы быў заключаны Лікскі дагавор[ru], які пацвердзіў асноўныя пункты заключанага яшчэ падчас папярэдняй вайны Кёнігсбергскага дагавора і прадугледжваў дапамогу Тэўтонскага Ордэна ў барацьбе Вітаўта з Ягайлам[20]. У абмен Вітаўт абяцаў перадаць Ордэну Жамойць аж да Нявежы. Аднак раз ужо падманутыя Вітаўтам крыжакі гэтым разам запатрабавалі заложнікаў[23]. Імі сталі шматлікія набліжаныя і сваякі Вітаўта: яго браты Жыгімонт і Таўцівіл, жонка Ганна, дачка Соф'я, сястра Рымгайла, швагер Ян Гальшанскі і некаторыя іншыя прадстаўнікі літоўскай шляхты, якія сімпатызавалі Вітаўту[15].


Лікскі дагавор быў падмацаваны дагаворам у Кёнігсбергу, падпісаным у 1390 годзе паміж Ордэнам і дэлегацыяй ад Жамойці ў складзе 30-ці або 31-го прадстаўніка мясцовай шляхты, якія гарантавалі сваю лаяльнасць Вітаўту як «жамойцкаму каралю»[20]. Акрамя войскаў Ордэна, пад стан Вітаўта сцяклося нямала наймітаў з еўрапейскіх краін: Францыі, Англіі, Свяшчэннай Рымскай імперыі, сярод военачальнікаў быў у тым ліку і будучы кароль Англіі Генрых IV[24]. Англійскія крыжакі пакінулі дэталёвыя запісы пра свае дзеянні ў Прусіі і Літве, якія леглі ў аснову некаторых са знакамітых Кентэрберыйскіх апавяданняў[ru] Джэфры Чосера[25]. Ягайла таксама ўзмацняў свае войскі. Ён захапіў Камянец і яшчэ некалькі замкаў у Падляшшы, размясціўшы ў іх польскія гарнізоны[26], і пасля шасцімесячнай аблогі, у красавіку 1390 года, узяў Гародню[27].


Кааліцыя Вітаўта зрабіла шэраг паходаў у літоўскія граніцы, найбуйнейшым з якіх стаў паход у канцы лета 1390 года. Падчас аблогі Георгенбурга сканаў вялікі магістр Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн, з-за чаго 11 верасня пасля пяцімесячнай аблогі войскі адступілі ад горада[27]. Неўзабаве пасля гэтага войскі падышлі да Вільні[28] і 11 верасня прыступілі да пяцітыднёвай аблогі горада[18]. Абарону віленскіх замкаў узначальваў Скіргайла, які быў камандуючым аб'яднаным польска-літоўскім войскам[29]. Рыцары знішчылі амаль увесь горад па-за межамі крапасной сцяны[24] і здолелі разбурыць Крывы замак, які ніколі пасля не быў адбудаваны[30]. Падчас аблогі загінулі Таўцівіл Кейстутавіч і Карыгайла, брат Ягайлы[15]. Між тым, крыжакі сутыкнуліся з цэлым шэрагам праблем: заканчваўся порах, непрыемныя неспадзеўкі выдавала надвор'е, завяршаліся тэрміны службы еўрапейскіх наймітаў, акрамя таго, браты-рыцары мелі патрэбу ў новым вялікім магістры[31]. У выніку аблога была знята, і войскі вярнуліся ў Прусію. Аднак барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам на гэтым не скончылася, наадварот, стаў відавочным нарастаючы ўплыў сапернікаў Ягайлы і ўсё меншая яго падтрымка з боку мясцовай шляхты[18].



Другі этап (1391—1392) |




Кароль Польшчы Ягайла, малюнак XV стагоддзя


Другі этап супрацьстаяння пачаўся пасля вяселля адзінай дачкі Вітаўта Соф'і з вялікім князем маскоўскім Васілём Дзмітрыевічам, якое адбылося 21 студзеня 1391 года. Гэты шлюб умацаваў пазіцыі Вітаўта ў рускіх землях, у прыватнасці, у Маскве, і дазваляў гаварыць аб Васілю як аб патэнцыяльным саюзніку Вітаўта ў барацьбе супраць Ягайлы[19]. Акрамя таго, прыкладна ў гэты ж час Ягайлаў брат князь Ноўгарада Вялікага Лугвен быў вымушаны пакінуць Ноўгарад пад ціскам маскоўскага князя[32]. Тым часам тэўтонскія рыцары не прадпрымалі ніякіх рашучых дзеянняў у сувязі з зацяжной працэдурай абрання генеральным капітулам Конрада фон Валенрода ў якасці новага вялікага магістра Ордэна[31]. Аднак сам магістр не меў намеру сядзець без справы: у маі 1391 года ён узяў пад заклад у 6632 гульдэны стратэгічна важную крэпасць «Златорыя» (каля Торуні) ў Апольскага князя Уладзіслава Апольчыка[33][34]. Гэта выклікала вострую рэакцыю Ягайлы, які быў сапернікам Апольчыка і даўно імкнуўся захапіць яго княства. Польскі кароль уварваўся ў Добжынскую зямлю, але пацярпеў паражэнне[20].


Новы вялікі магістр ізноў сабраў еўрапейскіх наймітаў з Францыі, Англіі і Шатландыі, войскі апошняй вялі знакаміты рыцар маршал Францыі Жан II ле Менгр[27] і Уільям Дуглас, незаконнанароджаны сын графа Арчыбальда «Лютага»[35]. Увосень 1391 года крыжакі арганізавалі новы паход на Вільню[15]. У Коўне войскі зладзілі багаты баль[35], апісаны Адамам Міцкевічам у выдадзенай у 1828 годзе паэме «Конрад Валенрод». Яны разбурылі бліжэйшыя гарады Вількамір і Майшаголу, пры гэтым замак у апошнім горадзе быў спалены і больш ніколі не адноўлены. У лістападзе Вітаўт атакаваў Мерач і Гродна, тым самым перакрыўшы Ягайлу доступ да Вільні[35].


У маі 1392 года Конрад фон Валенрод распачаў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі Жыгімонтам аб куплі Ноймарка за 500 тысяч гульдэнаў[36], а таксама пагадзіўся заплаціць Уладзіславу Апольчыку 50 тысяч гульдэнаў за куплю Добжынскай зямлі[36], якая з 1377 года многа разоў аспрэчвалася рознымі прадстаўнікамі дынастыі Пястаў[37]. У 1392 годзе Апольчык прапанаваў план па падзеле Польшчы паміж Тэўтонскім Ордэнам, Свяшчэннай Рымскай Імперыяй, Сілезіяй і Венгрыяй, але гэты план быў адхілены[38].


І для Ягайлы, і для Вітаўта вайна ішла не занадта ўдала, у той час як землі Вялікага Княства Літоўскага руйнаваліся ўсё больш і больш[16]. Польская шляхта ўсё больш расчароўвалася ў вайне[19]: Крэўская унія павінна была ўзмацніць іх уплыў у Галіцыі, Малдавіі і Валахіі, але прывяла да новых праблем на поўначы[36]. Ягайла спрабаваў нешта распачаць, жадаў замяніць Скіргайлу сваім малодшым братам Вігандам, князем Кернаўскім, аднак той памёр пры нявысветленых акалічнасцях 28 чэрвеня 1392 года[36]. Магчыма, ён быў атручаны, пры гэтым арганізатарамі забойства маглі быць і Скіргайла, і Вітаўт[36]. Ягайла замяніў Клеменса Маскажэўскага на Яна Алясніцкага на пасадзе камандзіра польскага гарнізона ў Вільні[36], а пасля вырашыў пачаць мірныя перамовы з Вітаўтам[15].



Завяршэнне вайны |






Вітаўт на фрагменце карціны Яна Матэйкі, «Грунвальдская бітва» (1878)


Яшчэ вясною 1392 года Ягайла паслаў да Вітаўта свайго прадстаўніка біскупа плоцкага Генрыха Мазавецкага для абмеркавання ўмоў міру. Ягайла прапанаваў саступіць Вітаўту тытул вялікага князя літоўскага, калі той прызнае яго вярхоўным сюзерэнам Літвы[15]. Вітаўт прыняў прапанову Ягайлы не адразу, мабыць, з-за таго, што шматлікія яго сваякі і набліжаныя знаходзіліся ў Ордэне ў якасці заложнікаў[36]. Пасля таго як дамоўленасць употай была дасягнута, Вітаўт запрасіў тэўтонскіх рыцараў на свята ў сваю рэзідэнцыю — замак Рытэрсвердэр, які знаходзіўся на востраве на Нёмане[15]. Большасць нічога не падазраваўшых гасцей Вітаўта былі ўзяты ў палон, пасля чаго літоўскі князь спаліў гэты замак, а таксама Метэнбург, Нойгартэн (каля Гародні) і іншыя драўляныя замкі, збудаваныя рыцарамі падчас паходу на Вільню[32][36]. Падчас гэтай кампаніі ў палон да Ордэна патрапіў брат Вітаўта Жыгімонт, які знаходзіўся пры двары вялікага магістра аж да падпісання Салінскага дагавора ў 1398 годзе[39].


4 ліпеня 1392 года адбылася сустрэча Ягайлы і Вітаўта ў маёнтку Востраў каля Ліды[40]. Там і пачаліся афіцыйныя перагаворы, вынікам якіх стала пагадненне, якое фармальна і завяршыла вайну. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму была вернута яго вотчына — Троцкае княства. Скіргайла атрымаў у валоданне Кіеўскае княства, дзе і сканаў праз 5 гадоў[16]. Вітаўт фармальна прызнаў Ягайлу, які цяпер насіў тытул вярхоўны князь літоўскі, сваім сюзерэнам. Таксама Вітаўт паабяцаў, што пасля яго смерці зямлі Вялікага Княства стануць уласнасцю караля Польшчы.


Востраўскае пагадненне было ратыфікавана ў шэрагу дагавораў, заключаных паміж Польшчай і Літвой, а таксама ў шэрагу дакументаў, падпісаных жонкай Вітаўта Ганнай і жонкай Ягайлы Ядвігай. Пагадненне спрыяла ўмацаванню цэнтралізаванай улады ў літоўскай дзяржаве[18].



Наступствы |


Фармальна залежны, на практыцы Вітаўт дзейнічаў самастойна. Больш таго, шмат у чым Ягайла сам залежаў ад Вітаўта[41]. З самага пачатку гаспадарання Вітаўт стаў праводзіць палітыку, накіраваную на пашырэнне сферы ўплыву, узняцце міжнароднага прэстыжу дзяржавы і ўмацаванне цэнтральнай улады ў княстве[42]. У 1398 годзе на зборы шляхты літоўскія і рускія князі і баяры абвясцілі Вітаўта самастойным кіраўніком дзяржавы. Аднак паражэнне ў бітве на Ворскле ад татар хана Цімура Кутлуга ў 1399 годзе, дзе Вітаўт ледзь не патануў і страціў амаль усё войска, аслабіла яго пазіцыі[16]. Акрамя таго, пачаліся паўстанні ў Смаленскім княстве, а таксама Наўгародскай і Пскоўскай Рэспубліках[43]. У гэтых умовах Вітаўт быў вымушаны пацвердзіць вярхоўную ўладу Ягайлы, пайшоўшы на заключэнне Віленска-Радамскай уніі[44].


Тым не менш, Вітаўт працягнуў палітыку па ўмацаванні дзяржавы. Ён замяняў князёў на месцах сваімі намеснікамі, дабіўся поспехаў на ўсходзе: межы Вялікага Княства Літоўскага дайшлі да вярхоўяў Акі і да Мажайска, ён адабраў у татар Паўднёвую Падолію, заключыў саюзы з цвярскім, разанскім і пронскім князямі. Зяць Вітаўта Васіль I Дзмітрыевіч паводле завяшчання, складзенага ў 1423 годзе, пакінуў яго рэгентам пры непаўналетнім вялікім князю маскоўскім Васілю II[45].


Умацаванню аўтарытэту Вітаўта спрыяла перамога ў Грунвальдскай бітве і вяртанне Жамойці па ўмовах Торуньскага міру 1411 года. Палітыка Вітаўта была ацэнена паводле заслуг еўрапейскімі кіраўнікамі на з'ездзе ў Луцку ў студзені 1429 года[46]. Імператар Жыгімонт Люксембургскі прапанаваў Вітаўту прыняць каралеўскую карону, на што ён адказаў згодай. Перагаворы ішлі таемна, бо палякі былі катэгарычна супраць узмацнення Вітаўта. Нават Ягайла быў згодзен на каранаванне, заявіўшы, што пасля смерці Вітаўта карона пяройдзе да аднаго з яго сыноў, бо ў Вітаўта не было спадчыннікаў мужчынскага полу[46]. Незадоўга да каранавання, 27 кастрычніка 1430 года Вітаўт нечакана сканаў у Троках[46]. Смерць Вітаўта магла адбыцца па натуральных прычынах, старому князю было ўжо 80 гадоў[47].



Зноскі |




  1. 1,01,11,21,31,41,5 Kiaupa Z., Kiaupiene. J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — pp. 124—126. — ISBN 9986-810-13-2.(англ.) 


  2. 2,02,1 Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.(англ.) 


  3. 3,03,13,2 Jakštas J. Lithuania to World War I // Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis — 6th ed. — New York: Manyland Books, 1984. — pp. 57-58. — ISBN 0-87141-028-1.(англ.) 


  4. 4,04,1 Christiansen E. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — pp. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4.(англ.) 


  5. 5,05,15,2 Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuviu; kataliku; mokslo akademija, 1978. — pp. 271—273.(літ.) 


  6. 6,06,16,2 Ivinskis Z. Vytauto jaunyste. ir jo veikimas iki 1392 m. // Paulius Šležas. Vytautas Didysis. — Vilnius: Vyriausioji enciklopediju; redakcija, 1988. — pp. 7-32.(літ.) 


  7. Kučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — p. 173. — ISBN 5-420-00623-5.(літ.) 


  8. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 170—171. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  9. Генадзь Сагановіч. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 775—776.


  10. Jonynas I. Vytauto šeimyna. Istorijos baruose. — Vilnius: Mokslas, 1984. — pp. 35-38.(літ.) 


  11. 11,011,1 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 173—174. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  12. Sužiedėlis S. Vytautas the Great // Encyclopedia Lituanica. — VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — pp. 208—209.(англ.) 


  13. Анатоль Грыцкевіч. Крэўская унія 1385 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 159.


  14. Sruogiene.-Sruoga V. Jogaila (1350—1434) // Lituanus 4 (33), 1987. — ISSN 0024-5089.(англ.) 


  15. 15,015,115,215,315,415,515,6 Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. Miami: Franklin Press, 1964. pp. 40-44.(англ.) 


  16. 16,016,116,216,3 Stone D. Z. The Polish-Lithuanian State, 1386—1795. — Seattle: University of Washington Press, 2001. — p. 18. — ISBN 0-295-98093-1.(англ.) 


  17. Gieysztor A. The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506. — The New Cambridge Medieval History, c. 1415 — c. 1500. 7. Cambridge University Press, 1998. — p. 732. — ISBN 0-521-38296-3.(англ.) 


  18. 18,018,118,218,3 Gudavičius E. Lietuvos istorija. Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999. — pp. 173—174. ISBN 9986-39-112-1.(літ.) 


  19. 19,019,119,2 Kiaupa Z., Kiaupiene. J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — pp. 131—132. — ISBN 9986-810-13-2.(англ.) 


  20. 20,020,120,220,320,4 Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuviu; kataliku; mokslo akademija, 1978. — pp. 304—306.(літ.) 


  21. Jonynas I. Vytauto s(eimyna // Istorijos baruose. — Vilnius: Mokslas, 1984. — p. 60.(літ.) 


  22. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 193—194. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  23. Micku-naite. G. From Pamphlet to Political Theory: The Establishment of Lithuanian Dynastic Tradition // The medieval chronicle II: proceedings of the 2nd International Conference on the Medieval Chronicle, Driebergen/Utrecht 16-21 July 1999 / Erik Kooper. Rodopi, 2002. — p. 157. — ISBN 90-420-0834-2.(англ.) 


  24. 24,024,1 Turnbull S. Crusader Castles of the Teutonic Knights. — Vol. 2: The Stone Castles of Latvia and Estonia, 1185—1560. Osprey Publishing, 2004. — pp. 53-54. — ISBN 1-84176-712-3.(англ.) 


  25. Skeat W. W. The Complete Works of Geoffrey Chaucer. — 2nd ed. — Oxford: The Clarendon Press, 1990. — p. 7.(англ.) 


  26. Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 84 — ISBN 5-17-035350-2. (руск.) 


  27. 27,027,127,2 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 197—199. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  28. Генадзь Сагановіч Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001 — С. 84 — 412 с — ISBN 985-6374-34-2


  29. Jasienica P. Polska Jagiellonów. — Warsaw: Państwowy Instytut Wydawniczy, 199. — pp. 83-84. — ISBN 83-06-01796-X.(польск.) 


  30. Jovaiša E. Vilniaus pilys // Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klase.s. — Vilnius: Elektronine.s leidybos namai, 2002. — ISBN 9986-9216-9-4. http://mkp.emokykla.lt/gimtoji/?id=8106. Retrieved 2008-06-30.(літ.) 


  31. 31,031,1 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 200—201. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  32. 32,032,1 Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuviu; kataliku; mokslo akademija, 1978. — pp. 307—308.(літ.) 


  33. Herder-Institut J. G. Zeitschrift fu"r Ostmitteleuropa-forschung. Marburg: J.G. Herder-Institut, 1997. — p. 7.(ням.) 


  34. Codex diplomaticus Poloniae quo continentur privilegia regum Poloniae / Red. L. Rzyszczewski, M. Bobowski, A. Muczkowski, J. Bartoszewicz Varsaviae, 1852. — s. xi.(лац.) 


  35. 35,035,135,2 Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 202—204. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  36. 36,036,136,236,336,436,536,636,7 Urban W. Vytautas and Jagiello, I // Tannenberg and After — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2003. — P. 1–50. — ISBN 0-929700-25-2.(англ.) 


  37. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — p. 206. — ISBN 0-929700-56-2.(англ.) 


  38. Lukowski J., Zawadzki H. A Concise History of Poland. Cambridge University Press, 206. — p. 44. — ISBN 0-521-85332-X.(англ.) 


  39. Maroszek J. Evidence of a stormy history. My Little Europe (Cross-border Centre for Civil Education and Information in Białystok). — 4: 32.(англ.) 


  40. Анатоль Грыцкевіч. Востраўскае пагадненне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 465.


  41. Барбашев А. И. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.) — Санкт-Петербург: Типография Н. Н. Скороходова, 1885. — С. 10. — 166 с (руск.) 


  42. Анатоль Грыцкевіч. Вітаўт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 447—448.


  43. Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuviu; kataliku; mokslo akademija, 1978. — pp. 319. (літ.) 


  44. Kiaupa Z., Kiaupiene. J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — pp. 135—137. — ISBN 9986-810-13-2.(англ.) 


  45. Зимин А. А. Витязь на распутье: феодальная война в России XV в. — Москва: Мысль, 1991. — С. 30. — 286 с. — ISBN 5-244-00518-9. (руск.) 


  46. 46,046,146,2 Барбашев А. И. Очерки литовско-русской истории XV века. Витовт. Последние двадцать лет княжения (1410—1430). — Санкт-Петербург: Типография Н. Н. Скороходова, 1891. — С. 239—261. — 341 с. (руск.) 


  47. Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 115 — ISBN 5-17-035350-2. (руск.) 



Літаратура |



  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.


  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.


  • Барбашев А. И. Витовт и его политика до Грюнвальденской битвы (1410 г.) — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885.


  • Грушевський М. С. Історія України-Руси. — Т. 4: ХІV-ХVІ віки — відносини політичні. — Розділ II. — Київ: Наукова думка, 1993. — 544 с — ISBN 5-12-003208-7.


  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года / Перевод Г. И. Ефромова. — Том I. — Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, 2005. — 679 с — ISBN 5-94953-029-2.


  • Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии Включительно. — 2-е издание — Москва. Московская Художественная Печатня, 1915. — 409 c.


  • Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. — 800 с — ISBN 5-17-035350-2.


  • Koncius J. B. Vytautas the Great: Grand Duke of Lithuania. — Vol. 1. — Maiami: Franklin Press, 1964. — 211 p.


  • Kosman M. Wielki książę Witold. — Warszawa: Ksiąźka i Wiedza, 1967. — 279 s.


  • Łowmiański H. Witold, wielki księze litewski. — Wilno: Wydawnictwo Komitetu obchodu pięćsetnej rocznicy zgonu wielkiego księcia Witolda, 1930. — 121 s.


  • Mickūnaitė G. Making a great ruler: Grand Duke Vytautas of Lithuania. — Budapest: Central European University Press, 2006. — 337 p. — ISBN 963-7326-58-8.


  • Prochaska A. Dzieje Witolda Wielkiego Księcia Litwy. — Wilno, 1914. — 420 s.


  • Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań, Wrocław: Wydawnictwo Historyczne, 1999. — 319 s. — ISBN 83-913563-1-0.








Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Грамадзянская_вайна_ў_Вялікім_Княстве_Літоўскім_(1389—1392)&oldid=2893397"










Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.364","walltime":"0.465","ppvisitednodes":"value":2518,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":44161,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8447,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":11,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":39016,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 335.119 1 -total"," 39.73% 133.146 1 Шаблон:Бітва"," 37.86% 126.867 1 Шаблон:Узброены_канфлікт"," 35.38% 118.560 1 Шаблон:Картка"," 20.34% 68.164 2 Шаблон:Заўвагі"," 16.94% 56.777 1 Шаблон:Wikidata"," 8.06% 27.019 1 Шаблон:Грамадзянскія_войны_Вялікага_Княства_Літоўскага"," 7.49% 25.093 1 Шаблон:Картка/Вікісховішча"," 7.29% 24.441 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 6.67% 22.342 1 Шаблон:Wikidata/p373"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.050","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1978314,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1307","timestamp":"20190418184135","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0413u0440u0430u043cu0430u0434u0437u044fu043du0441u043au0430u044f u0432u0430u0439u043du0430 u045e u0412u044fu043bu0456u043au0456u043c u041au043du044fu0441u0442u0432u0435 u041bu0456u0442u043eu045eu0441u043au0456u043c (1389u20141392)","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_(1389%E2%80%941392)","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q2577289","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q2577289","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2013-12-27T19:37:32Z","dateModified":"2017-10-03T10:19:08Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/53/Polish_and_Lithuanian_Conflict_with_Prussia._1377-1435._Created_by_Mr._Spock.png","headline":"u0414u0440u0443u0433u0430u044f u0432u0430u0439u043du0430 u0437u0430 u045eu043bu0430u0434u0443 u043fu0430u043cu0456u0436 u042fu0433u0430u0439u043bu0430u043c u0456 u0412u0456u0442u0430u045eu0442u0430u043c"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":166,"wgHostname":"mw1328"););

Popular posts from this blog

На ростанях Змест Гісторыя напісання | Месца дзеяння | Час дзеяння | Назва | Праблематыка трылогіі | Аўтабіяграфічнасць | Трылогія ў тэатры і кіно | Пераклады | У культуры | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаАкадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесараНашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы125 лет Янке МавруКнижно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956)Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)Вокладка кнігіІлюстрацыя М. С. БасалыгіНа ростаняхАўдыёверсія трылогііВ. Жолтак У Люсiнскай школе 1959

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп