Кобрын Змест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Эканоміка | Культура | Адукацыя | Медыцына | Забудова | Славутасці | Гарады-пабрацімы | Вядомыя асобы | Гл. таксама | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяHGЯOHGЯOКолькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуDJVUКраткий топонимический словарь БелоруссииКобрынГеральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.).КобринKobryńКобриньКобринКобринПерепись населения — 2009. Брестская областьКолькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуГеральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.).205КобрынАсноўныя даты гісторыі горада Кобрына i iнш.Віртуальнае падарожжа па горадзе на сайце Турыстычны КобрынМапа славутасцяў Кобрынап
Населеныя пункты Кобрынскага раёнаНаселеныя пункты паводле алфавітаКобрын
афіц. транс.горадБрэсцкай вобласціБеларусіКобрынскага раёнаМухаўцаДняпроўска-Бугскага каналаБрэстаЧыгуначная станцыяБрэстГомельМінскБрэстПінскКовельМаларытуВ. ЖучкевічаобрыПалессеІ. СташэўскагаІпацьеўскім летапісе1287XIV ст.Вялікага Княства Літоўскага1366вялікага князяАльгердаXIV ст.пасададраўляныя замкіXVIII1404княстваКобрынскіх1465Спаскі манастырXVI ст.1519староства1520паветаПадляскага ваяводства1532Боны СфорцыКобрынская эканоміяканал каралевы Боны156315651566Берасцейскага паветаБерасцейскага ваяводства1586Ганны ЯгелонкіБоны СфорцыЖыгімонта Старога10 снежня1589Магдэбургскае права1589Жыгімонтам ІІІ Вазам158716321596унію1387А. Цітовагарадскага герба158916621792XVII ст.15971626Кобрынскі саборXVIIXVIIIВінцэнта Корвін Гасеўскага1766мястэчак1784Станіслаў Аўгуст Панятоўскі17901791павета14 верасня1794А. СувораваДзівінамТ. Касцюшкітрэцяга падзелу Рэчы Паспалітай1795Расійскай імперыіКацярына IIXIX ст.Н. Орда1866Н. Орда1864Н. Орда1864вайну 1812 года27 ліпеняздабылі першую перамогуНапалеона181718451882ПінскЖабінка1895ХХ ст.Рыжскім мірным дагаворам1921Польскай РэспублікіПалескага ваяводства1939БССР1940Другую сусветную вайну23 чэрвеня194120 ліпеня1944Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. СувораваКобрынкіМухавецXVIIIXIXБаранавічыБелаазёрскБярозаВысокаеГанцавічыДавыд-ГарадокДрагічынЖабінкаІванаваІвацэвічыКаменецКобрынКосаваЛунінецЛяхавічыМаларытаМікашэвічыПінскПружаныСтолін
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Кобрын
Jump to navigation
Jump to search
Горад Кобрын Плошча Свабоды
± | ||||||||||||||||||||||||||||
Кобрын на Вікісховішчы |
Ко́брын[2] (афіц. транс.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Мухаўца і Дняпроўска-Бугскага канала. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Гомель. Вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту. Насельніцтва 52 964 чал. (2017)[1].
Змест
|
Назва |
Існуе некалькі версій паходжання тапоніма «Кобрын»[3]. На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва горада ўтварылася ад імя зніклага народа «обры», які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палессе[4]. Згодна з меркаваннем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваенне кельцкага імя Кобрунус[5], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжанне як неабгрунтаванае і тлумачыў слова «Кобрын» як вынік складання прыстаўкі к- са стараславянскім -брьние (бруд)[6].
Гісторыя |
Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287:
Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… Іпацьеўскі летапіс |
У пачатку XIV ст. паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII)[7]. У 1404 горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У 1-й палавіне XVI ст. у месце збудавалі касцёл[7].
У 1519 Кобрын стаў цэнтрам староства, а ў 1520 — сталіцай павета Падляскага ваяводства. З 1532 горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны)[7]. Станам на 1563, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[8]; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр[9]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.
У 1586 Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 яна надала гораду Магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[10]. У 1589 Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587—1632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766. У 1596 Спаскі манастыр прыняў унію[9].
Пячатка князя кобрынскага Рамана Фёдаравіча, 1387
Рэканструкцыя А. Цітова гістарычнага гарадскага герба, 1589
Герб Кобрына з прывілея 1662
Гарадскі герб з прывілея 1792
У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[8]. Па стане на 1597 горада складалася з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічвала 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы[9]. У 1626 адбыўся Кобрынскі сабор[8], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[9].
У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.
З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 яго перавялі ў разрад мястэчак[11]. У 1784 тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 у месце было 2160 жыхароў і 360 дамоў[9]. У 1791 Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 расійскія акупацыйныя войскі А. Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касцюшкі і занялі горад.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета[11]. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.
Меская сядзіба, XIX ст.
Шпіталь[Крыніца?]. Н. Орда, 1866
Касцёл. Н. Орда, 1864
Панарама горада. Н. Орда, 1864
У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. Па стане на 1817 тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з'явілася чыгуначная станцыя. У 1895 пажар знішчыў трэць горада. У пачатку ХХ ст. у Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.
У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.
Манастыр Св. Спаса
Касцёл Спачыну Найсв. Дзевы Марыі
Рынак
Дзяржаўная гімназія
У 1939 Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны генацыду падверглася яўрэйскае насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 — 24,9 тысяч жыхароў.
Насельніцтва |
XIX стагоддзе: 1817 — 1 427 чал., з іх 899 юдаісты[12]; 1848 — 1 673 чал.[9]; 1878 — 7 789 чал. (4 405 муж. і 3 384 жан.), у тым ліку 2 876 праваслаўных, 473 каталікі, 4 431 іўдзей, 9 магаметан[12]; 1897 — 10 355 чал.[9]
XX стагоддзе: пач. ХХ ст. — 8 998 чал., з іх паводле саслоўя: мяшчан 6 131, цэхавых 1 389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнікаў 88, ваенных 238, сялян 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2 100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, іўдзеяў 6 036, іншых веравызнанняў 46[11]; 1907 — 8 754 чал.[13]; 1921 — 8 208 чал.[9]; 1931 — 10 101 чал.[9]; 1956 — 11 тыс. чал.[14]; 1959 — 13,7 тыс. чал.; 1970 — 24,9 тыс. чал.; 1972 — 26,3 тыс. чал.[15]; 1991 — 49,4 тыс. чал.[16]; 1996 — 51,6 тыс. чал.[17]
XXI стагоддзе: 2004 — 50,8 тыс. чал.; 2006 — 50,5 тыс. чал.; 2008 — 51,1 тыс. чал.; 2009 — 51,3 тыс. чал.; 2009 — 51 166 чал. (перапіс)[18]; 2016 — 52 655 чал.[19]; 2017 — 52 964 чал.[1]
Эканоміка |
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура |
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 кінатэатры, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Адукацыя |
У Кобрыне працуюць 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі.
Так сама працуюць 14 дзіцячых садоў.
Медыцына |
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.
Забудова |
Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII—XIX стагоддзяў цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.
Славутасці |
- Мікалаеўская царква
- Петра-Паўлаўская царква
- Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Аляксандра-Неўскі сабор
Спаскі манастыр (1497)
Свята-Георгіеўская царква 1889 г.- Сядзібны дом
Кобрынская сінагога (2-я пал. 19 ст.)
Паштовая станцыя (1846)- Дняпроўска-Бугскі канал
- Парк імя Суворава
Страчаная спадчына |
Замак (XIV ст.)- Касцёл (1513)
Гарады-пабрацімы |
Враца, Балгарыя
Гларус, Швейцарыя
Ільцэн, Германія
Ліўны, Расія
Ціхарэцк, Расія
Бельск-Падляскі, Польшча
Мендзыжэц-Падляскі, Польшча
Кахул, Малдова
Канеў, Украіна- Ківерцы, Украіна
Ковэльскі раён, Украіна
Вядомыя асобы |
Оскар Зарыскі, амерыканскі матэматык
Мікалай Куніцкі, удзельнік змаганняў і абаронца польскага насельніцтва ад УПА на Валыні і ў Бяшчадах
Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў, беларускі футбаліст
Наталля Радзіна, журналістка і галоўны рэдактар апазыцыйнага сайта Хартыя'97
Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук, беларускі дыпламат
Ігар Хведаравіч Сідарук, беларускі пісьменнік і драматург
Алег Анатолевіч Стральчонак, беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі
Гл. таксама |
- Гарады Брэсцкай вобласці
- Гарады Беларусі
Зноскі |
↑ 1,01,11,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑ Шаблон:Крыніцы/Беларускі класічны правапіс, 2005 С. 24.
↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 164.
↑ J. Staszewski. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 147.
↑ Трубачев О. Н. Названия рек правобережной Украины. — М.: «Наука», 1968. С. 210.
↑ 7,07,17,2 Валерый Грынявецкі. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 116.
↑ 8,08,18,2 Валерый Грынявецкі. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 117.
↑ 9,09,19,29,39,49,59,69,79,8 Кобрын // Шаблон:Крыніцы/Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі
↑ Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
↑ 11,011,111,2 Кобрин // Кобрын // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
↑ 12,012,1 Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 205
↑ Kobryń // Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
↑ Кобринь // Енциклопедія українознавства(укр.) бел.. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович(руск.) бел.. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя(укр.) бел.»-«НТШ(руск.) бел.»; 1954—1989, 1993—2000.
↑ Кобрин // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
↑ Кобрин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
↑ Леў Казлоў. Кобрын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 218.
↑ Перепись населения — 2009. Брестская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура |
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.- Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 205—207.
Спасылкі |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобрын
Геаграфічныя звесткі па тэме Кобрын на OpenStreetMap- Асноўныя даты гісторыі горада Кобрына i iнш.
- Віртуальнае падарожжа па горадзе на сайце Турыстычны Кобрын
- Мапа славутасцяў Кобрына
|
Катэгорыі:
- Населеныя пункты Кобрынскага раёна
- Населеныя пункты паводле алфавіта
- Кобрын
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.664","walltime":"1.116","ppvisitednodes":"value":6809,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":106202,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":23957,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":20,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":8,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":33612,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":3,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 951.421 1 -total"," 45.51% 432.989 1 Шаблон:НП-Беларусь"," 25.68% 244.296 35 Шаблон:Wikidata"," 22.74% 216.362 36 Шаблон:НП/"," 13.61% 129.459 1 Шаблон:Reflist"," 12.85% 122.212 2 Шаблон:Wikidata-coords"," 9.03% 85.914 1 Шаблон:Картка/сцяг_і_герб"," 7.23% 68.811 2 Шаблон:На_карце"," 3.53% 33.606 2 Шаблон:Concat"," 3.30% 31.419 17 Шаблон:Колер"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.222","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":3245069,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype wikibase-item of P206 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P206 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1311","timestamp":"20190419033925","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041au043eu0431u0440u044bu043d","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%BD","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q955992","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q955992","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-08-04T11:59:43Z","dateModified":"2019-03-19T17:46:26Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/aa/Kobryn_street_Suvorovskaya.JPG","headline":"u0433u043eu0440u0430u0434 u0443 u0411u0435u043bu0430u0440u0443u0441u0456"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":122,"wgHostname":"mw1250"););