Прывілей 1432 года Змест Палажэнні | Перадумовы | Зноскі Літаратура | Навігацыя
Крыніцы права ў Вялікім Княстве ЛітоўскімГрамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах1432 год у Еўропе
15 кастрычніка1432ЯгайламЖыгімонта Кейстутавічаправаслаўнагакаталіцкагаграмадзянскай вайны ў ВКЛвялікага князя рускагаСвідрыгайлуактам Гарадзельскай уніідзяклаМ. Доўнар-Запольскагарус.прывілеемКрэўскай унііПолацкаму намесніцтвуВітаўта
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Прывілей 1432 года
Jump to navigation
Jump to search
Прывілей 1432 года — заканадаўчы акт, выданы 15 кастрычніка 1432 г. польскім каралём Ягайлам са згоды вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча. Акт ураўноўваў буйнейшых феадалаў праваслаўнага веравызнання ў некаторых правах з феадаламі каталіцкага веравызнання.
Прыняты ў час грамадзянскай вайны ў ВКЛ, акт быў закліканы пазбавіць палітычнай падтрымкі вялікага князя рускага Свідрыгайлу.
Змест
1 Палажэнні
2 Перадумовы
3 Зноскі
4 Літаратура
Палажэнні |
Рэгулюючы перадусім пытанні ўнутранай палітыкі краіны, скіраваныя на згашэнне канфлікту ўнутры краіны, надаваў феадалам ВКЛ праваслаўнага веравызнання права свабоднага распараджэння (з фармальным дазволам вялікакняскага ўрадніка) як вотчыннай, так і пажалаванай землямі, а таксама пашыраў іншыя льготы, атрыманыя каталіцкімі баярамі згодна з актам Гарадзельскай уніі (1413). Прыватныя ўладальнікі атрымлівалі таксама права далучэння да гербавага брацтва з тымі баярамі, якія атрымалі гербы ў 1413 годзе, на што патрабавалася фармальная згода іх польскіх аднагербоўнікаў. Разам з тым, прыватныя землеўладальнікі атрымлівалі абавязак сплачваць дзякла[1][2]. Згодна з меркаваннем М. Доўнар-Запольскага, у дзеянне прывілея былі ўключаныя ў тым ліку пажалаванні г. зв. да волі і ласкі гаспадарскай (рус.: до воли и ласки господарской)[3] (зямля, пажалаваная вялікім князем на нявызначаны тэрмін).
Выдадзены ад імя тагачаснага караля польскага і вярхоўнага князя літоўскага Ягайлы, аднак не быў ім зацверджаны, з прычыны чаго фармальнай чыннасці не меў[4]. Праз два гады дапоўнены прывілеем 1434 года, які фактычна пацвярдзіў апублікаваныя ў прывілеі палажэнні[1][2]
Перадумовы |
Тэкст прывілея мае прамыя ўказанні на палітычныя перадумовы прыняцця акту, а менавіта імкненне да заспакаення варагуючых бакоў у міжфеадальным і ўрадавым канфлікце 1432—1439 гг. Тэкст прывілея ўказвае на прыхільнікаў прэтэндэнта на вялікае княжанне літоўскага Свідрыгайлы, у адрас якіх з мэтай захавання дабрабыту краіны і прысягі Ягайлу і выдадзены прывілей[5][6]. Прывілей, аднак, фактычна не змяніў у лепшы бок становішча іншага прэтэндэнта на вялікакняскі сталец, Жыгімонта Кейстутавіча[6], які на той момант быў прызнаны Каралеўствам Польскім і падтрымліваўся баярамі і князямі захаду і цэнтру ВКЛ. Прыкметныя змены ўнутрыпалітычнага становішча на карысць Жыгімонта Кейстутавіча былі выкліканыя толькі па прыняцці наступнага прывілея ў 1434 годзе, хоць імкненне да ўраўнання правоў праваслаўных і каталіцкіх землеўладальнікаў было выкарыстана Свідрыгайлам як адна з нагод для працягу барацьбы за вялікакняскі пасад[7][8]. Іншым мажлівым фактарам прыняцця прывілея магло стаць імкненне зацікавіць феадалаў усходніх земляў ВКЛ пытаннем дарэчнасці Крэўскай уніі, якое было негалосна ўзнятае баярамі заходніх і цэнтральных зямель ВКЛ[9].
Буйныя княскія землеўладальнікі ў часе канфлікту перайшлі пераважна на падтрымку Свідрыгайлы, што, меркавана, магло стаць фактарам распаўсюджвання палажэнняў прывілеяў і на княскіх уладальнікаў, не згаданых у прывілеях 1413 і 1387 гг.[10], пагатоў, у часы Вітаўта адзначылася пэўнае выцясненне баярамі князёў з вялікакняскага двара[11]. З іншага боку, княскія землеўладальнікі практычна ва ўсе часы існавання ВКЛ, у тым ліку і да выдання прывілея 1387 г., карысталіся практычна поўным імунітэтам у межах сваёй зямельнай уласнасці. Так, уладанні княскіх галінаў краіны не мелі патрэбы ў фармальным спраўджванні зямельных здзелак на продаж, дараванне ці завяшчанне і, больш за тое, мелі права выдаваць права сваім слугам службы па ўласным жаданні (кому похотят), маючы нават права суду і адміністрацыі ў межах уладаннях[12]. Фактычна тыя ж правы, што гарантаваў прывілей 1432 года, атрымлівалі некаторыя рэгіёны, што захоўвалі нутранае самакіраванне, але ў якіх пазней гуртаваліся прыхільнікі Свідрыгайлы: так, адзін з ранейшых абласных прывілеяў Віцебскаму намесніцтву захоўваў правы Грозденскага прывілея ў тым ліку для каталікоў, якія перайшлі ў праваслаўе, чым у сутнасці рабіў прывілей 1432 года ў гэтым рэгіёне бессэнсоўным. Апроч гэтага, права вольнага распараджэння маёнткам і права ўдавы на дзель зямлі па смерці мужа закладзенае ў адным з прывілеяў Полацкаму намесніцтву часоў Вітаўта[13].
Зноскі
↑ 1,01,1 Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 62. — 179 с.
↑ 2,02,1 Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 423. — 579 с.
↑ Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 69. — 179 с.
↑ Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 422. — 579 с.
↑ Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 172-173. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
↑ 6,06,1 Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах / М. В. Довнар-Запольский — Киев, 1901 Т. 1. — С. 70. — VIII, 807, [1], CXII, II с.
↑ Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 418, 421, 428-429. — 579 с.
↑ Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах / М. В. Довнар-Запольский — Киев, 1901 Т. 1. — С. 67. — VIII, 807, [1], CXII, II с.
↑ Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 416-417. — 579 с.
↑ Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 174. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
↑ Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 166. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
↑ Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 55-56. — 179 с.
↑ Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 116. — 179 с.
Літаратура |
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6. С.124-125;
Катэгорыі:
- Крыніцы права ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах
- 1432 год у Еўропе
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.092","walltime":"0.114","ppvisitednodes":"value":2452,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":20383,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8282,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":7,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":11392,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 68.107 1 -total"," 60.47% 41.186 1 Шаблон:Зноскі"," 57.58% 39.214 1 Шаблон:Reflist"," 35.74% 24.341 13 Шаблон:Кніга"," 10.27% 6.996 1 Шаблон:Крыніцы/Касцюк_Нарыс-1"," 10.02% 6.824 1 Шаблон:Lang-sla"," 7.75% 5.275 1 Шаблон:Асноўны_артыкул"," 3.49% 2.378 1 Шаблон:Іншае_значэнне"," 3.37% 2.296 7 Шаблон:Мн."],"cachereport":"origin":"mw1343","timestamp":"20190402185723","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":110,"wgHostname":"mw1324"););