Skip to main content

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах Змест Перад падзеямі Пачатак вайны Луцкая вайна Вырашальная бітва Зноскі апошні раз правіўабнавіць

14321435грамадзянская вайнаВКЛвялікі князь літоўскіСвідрыгайлавялікі князь літоўсківялікі князь рускіВялікае Княства ЛітоўскаеВялікае княства РускаеXV стагоддзявялікага князяВітаўтаПадоллемСоф’яВасіля IВасіля IIправаслаўнымахрышчануюВостраўскім пагадненнемГарадзельскім актамСвідрыгайлаГарадзельскай унііпольскай дзяржавыЖыгімонта КейстутавічарускуюГродзенскі прывілейгусітыЖыгімонт Карыбутавіч19 верасня14318 снежняПадоллеЯгайлуВільні






Адкрыць галоўнае меню



Вікіпедыя












Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах











function mfTempOpenSection(id)var block=document.getElementById("mf-section-"+id);block.className+=" open-block";block.previousSibling.className+=" open-block";






Грамадзянская вайна ў ВКЛ, паўстанне Свідрыгайлы (1432—1435) — грамадзянская вайна, якую вялі паміж сабою феадалы Польшчы і ВКЛ (тады аб’яднаных у саюзную дзяржаву) і іх саюзнікі; на чале галоўных бакоў канфлікту былі, з аднаго боку, польскія каралі Ягайла і, потым Жыгімонт, вялікі князь літоўскі), а з іншага боку — Свідрыгайла, вялікі князь літоўскі, потым вялікі князь рускі. Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).












Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах
Vilkamir battle monument — Помнік бітвы пад Вількамірам.Jpg
Помнік на месцы выніковай бітвы
Дата
1432 — 1438
Месца
Літва, заходняя Прусія, Валынь
Вынік
Паражэнне Свідрыгайлы. Жыгімонт зацверджаны вялікім князем літоўскім
Праціўнікі




Herb Pogon Litewska.jpg Усходняе Вялікае Княства Літоўскае (Полацк, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Валынь)
Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі ордэн
Den tyske ordens skjold.svg Лівонскі ордэн
Залатая Арда

Herb Pogon Litewska.jpg Заходняе Вялікае Княства Літоўскае (Жамойцкае староства, Троцкае ваяводства, Віленскае ваяводства, Падляшша)
POL Przemysł II 1295 COA.svg Польскае каралеўства
гусіты
Камандуючыя




Свідрыгайла
Жыгімонт Карыбутавіч †
Пауль фон Русдорф
Франка Керскорф †

Жыгімонт Кейстутавіч
Міхаіл Жыгімонтавіч
Ягайла
Ян Чапек

Вайна прывяла да тымчасовага фактычнага падзелу ВКЛ на дзве дзяржавы — уласна Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вынікам вайны, пасля канчатковага ваеннага разгрому партыі Свідрыгайлы, стала кампраміснае развязанне праблемы вярхоўнай улады ў ВКЛ.


Змест






Перад падзеямі



Вайна выбухнула ў абставінах агульнай палітычнай напружанасці ў ВКЛ ў 1-й чвэрці XV стагоддзя, а непасрэдным повадам стаў палітычны крызіс пасля смерці вялікага князя Вітаўта і ўзброены канфлікт з-за кантролю над Падоллем. Вітаўт памёр, не пакінуўшы нашчадкаў. Ягоная адзіная дачка Соф’я выйшла замуж за маскоўскага князя Васіля I, ад якога мела толькі аднаго ацалелага сына Васіля II. Аднак ён быў праваслаўным і не мог узначаліць нядаўна ахрышчаную Літву[1].


Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).


Свідрыгайла, карыстаючыся пераважна падтрымкай праваслаўных феадалаў, стаў вялікім князем. Гэта супярэчыла ўмовам Гарадзельскай уніі 1413 года, паводле якой літоўцы не маглі абіраць князя без згоды польскай дзяржавы[1].



Унутраная барацьба


Пасля паспяховага звяржэння Свідрыгайлы са стальца і прыходу да ўлады першапачаткова прапольскага брата Вітаўта Жыгімонта Кейстутавіча Свідрыгайла быў вымушаны ўцячы на ўсход ВКЛ, дзе на падставе ўраўнання ў правах праваслаўных і каталіцкіх землеўладальнікаў распачаў узброеную барацьбу за ўладу, не носячы сепаратысцкіх імкненняў[2][3]. На бок Свідрыгайлы перайшлі таксама ўладальнікі з ліку княжацкіх галін, аднак яны і да прыняцця актаў 1387 і 1413 гг. (якія дазвалялі зямельны імунітэт толькі каталікам) мелі на сваіх землях права поўнага маёмаснага распараджэння[4]. Такія ж выключныя правы без уліку рэлігійнай дыферэнцыяцыі мелі таксама Полаччына і Віцебшчына[5][6], што па сутнасці рабіла засяроджванне паўстання ў гэтым рэгіёне бессэнсоўным. Тым не менш, няслушна сцвярджаць таксама пра нібыта рускую арыентаванасць Свідрыгайлы з прычыны адсутнасці падобных імкненняў у яго паўстанні, хуткага пераходу Смаленскай зямлі на бок Жыгімонта адразу па з’яўленні прыкмет будучага паражэння Свідрыгайлы, а таксама праз тое, што ўсходнеславянскае баярства Панямоння і Менскай зямлі адразу пасля пачатку канфлікту добраахвотна перайшло на бок Жыгімонта (вайсковымі метадамі была пакорана толькі Берасцейская зямля).


Урэшце, у 1432 годзе з мэтай захавання дабрабыту ў краіне і падтрымкі прысягі Ягайлу ад яго імя быў выдадзены Гродзенскі прывілей[7]. Прывілей, аднак, не змяніў раскладу сіл на карысць Жыгімонта, да таго ж, прывілей не быў зацверджаны Ягайлам. Прывілей 1432 года ў адрозненне ад ранейшых згадвае князёў, якія бралі актыўны удзел у паўстанні на баку Свідрыгайлы, што можна лічыць спробай перацягвання іх на бок Жыгімонта, аднак яны па-ранейшаму мелі маёмасны імунітэт над сваімі землямі. Акрамя таго, прывілей можна разглядаць як спробу зацікаўлення баярства ўсходніх зямель ВКЛ пытаннем дарэчнасці Крэўскай уніі, якое было негалосна ўзнята баярамі захаду і цэнтра ВКЛ.


Наступны прывілей, выдадзены пасля смерці Ягайлы ў 1434 годзе ад імя Жыгімонта, прадугледжваў тыя ж правы для землеўладальнікаў разам са скасаваннем дзякла, якое паводле ўмоў прывілею 1432 года працягвала ўносіцца на карысць велікакняжацкага скарбу. Фармальна, аднак, прывілей пашыраўся толькі на баяраў, якія запісваліся ў гербавыя брацтвы Польшчы.



Дыпламатычная барацьба


Дыпламатычная барацьба спачатку была выйграна Свідрыгайлам, які змог атрымаць ваенную падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дагаворы аб нейтральнасці былі заключаныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21.1.1431) і Псковам (канец 1431 — пач. 1432); Масква, аднак, не падтрымала Свідрыгайлу, магчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Свідрыгайлу татарскі хан Ахмет. На дапамогу Свідрыгайлу збіраліся гусіты (сярод іх — Жыгімонт Карыбутавіч), якія былі тады сур’ёзнай ваеннай сілай, і аб’ядноўваліся з праваслаўем адносна раду царкоўных дагматаў і варожасці да каталіцтва. Аднак удзел гусітаў у канфлікце каталіцкаму свету ўдалося адхіліць, прапануючы ім саступкі на Базельскім саборы.


Моцную падтрымку Свідрыгайла атрымаў з боку Германіі. Яшчэ 8.11.1430 ён звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай. Сігізмунд не толькі згадзіўся, але і парадзіў начальніку Нямецкага ордэна падтрымаць Свідрыгайлу. Ёсць звесткі, што каранацыя ўжо падрыхтоўвалася недзе ў Прусіі, а з епіскапам заграбскім была выслана карона для Свідрыгайлы; аднак, каранацыя не адбылася. Гросмайстар Ордэна, аднак, спачатку заняў чакальную пазіцыю, бо Ордэн тады быў ужо моцна аслаблены, і існавала небяспека аб’яднання абодвух праціўнікаў — Польшчы і ВКЛ — супраць Ордэна; Папа Рымскі забараняў Ордэну ваенны саюз са Свідрыгайлам.


У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае развязанне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк. Наогул, Ягайла ў гэтым канфлікце займаў прымірэнчую пазіцыю, але ўжо не меў дастатковага ўплыву. Так, мірнае пасольства з удзелам Станіслава Цёлка (епіск. пазнаньскі) і Яна (епіск. хелмскі), Сендзівоя з Астрога (ваявода пазнаньскі) і Яна з Ліхіна (ваявода брэсцкі) не мела, відаць, задачы сапраўды дасягнуць міру, бо дамагалася безумоўнае здачы Падолля і безумоўнага выканання Гарадзельскай уніі — г.зн. пераходу велікакняжацкага тытула ў рукі Кароны. Свідрыгайла адмовіўся, але сам выслаў пасольства на чале з князем Васілём Красным, якое прывезла ў красавіку 1431 адмову па ўсіх пунктах.


Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Свідрыгайла выставіў такія непрымальныя для Польшчы патрабаванні пачатку перамоў (вяртанне ўзятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасці дасягнення міру.


Кіраўніцтва Нямецкага Ордэна, якое спачатку абяцала Польшчы нейтральнасць, схілілася да падтрымкі Свідрыгайлы, і заключыла з ім абаронна-наступальны саюз 19 верасня 1431 у Хрыстмемелі.





Пачатак вайны




 

Свідрыгайла на карціне Аляксандра Гваньіні


Апіраючыся пераважна на Полацк, ужо восенню 1432 г. Свідрыгайла пачаў ажыццяўляць паходы на падуладныя з Жыгімонту землі. У лістападзе дэтранізаваны вялікі князь з палачанамі і смалянамі дайшоў да Вільні, валоданне якой было вырашальным у барацьбе за страчаны стол. 8 снежня пад Ашмянамі яму давялося даць бітву арміі Жыгімонта Кейстутавіча. Сеча доўжылася да ночы і скончылася яго паражэннем[8][9][10][11][12].





Луцкая вайна




Па польскім уварванні на Падолле Свідрыгайла арыштаваў свайго брата Ягайлу, які на той час знаходзіўся ў Вільні[13]. Ён быў адпушчаны толькі пасля абяцання вярнуць Падолле Вялікаму Княству Літоўскаму.





Вырашальная бітва







Зноскі





  1. 1,01,1 Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius. The History of Lithuania Before 1795 — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 205–211. — ISBN 9986-810-13-2.


  2. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 418, 421, 428-429. — 579 с.


  3. Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах / М. В. Довнар-Запольский — Киев, 1901 Т. 1. — С. 67. — VIII, 807, [1], CXII, II с.


  4. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 174. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).


  5. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 414. — 579 с.


  6. Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 116. — 179 с.


  7. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 172-173. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).


  8. Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 62. — 179 с.


  9. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 423. — 579 с.


  10. Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР — Мн., 1927. — С. 116. — 179 с.


  11. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 173. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).


  12. У Пскоўскім летапісе гэтая бітва апісваецца як вельмі значная і стратная (праўда яна датавана днём 8 снежня 1433):




    " 

    и бысть сеча и бой велик, и побегну князь Свитригайло с побоища к Полотьску, а князь Жидимонт ста на костех, а паде рати много и того князя и сего князя, у Свитригаило падоша полочани, а инех много руками поимаша

    " 
    . Псковская летопись. Т. 1. — М., 1941. — С. 40.



  13. Mečislovas Jučas. Lietuvos ir Lenkijos unija — Aidai, 2000. — С. 165–167. — ISBN 9986-590-95-7.










Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Грамадзянская_вайна_ў_Вялікім_Княстве_Літоўскім_у_1430-х_гадах&oldid=3144905"







Вікіпедыя


Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначана іншае.








(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.260","walltime":"0.350","ppvisitednodes":"value":3374,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":56562,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":17694,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":11890,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 265.614 1 -total"," 45.43% 120.677 1 Шаблон:Узброены_канфлікт"," 41.39% 109.927 1 Шаблон:Картка"," 17.28% 45.894 1 Шаблон:Зноскі"," 16.50% 43.815 1 Шаблон:Reflist"," 15.71% 41.715 1 Шаблон:Wikidata"," 11.77% 31.254 1 Шаблон:Грамадзянскія_войны_Вялікага_Княства_Літоўскага"," 11.48% 30.481 1 Шаблон:Палепшыць"," 10.80% 28.697 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 10.54% 27.998 1 Шаблон:Картка/Вікісховішча"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.052","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1499415,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1264","timestamp":"20190421003655","ttl":3600,"transientcontent":true););(window.NORLQ=window.NORLQ||[]).push(function()var ns,i,p,img;ns=document.getElementsByTagName('noscript');for(i=0;i-1)img=document.createElement('img');img.setAttribute('src',p.getAttribute('data-src'));img.setAttribute('width',p.getAttribute('data-width'));img.setAttribute('height',p.getAttribute('data-height'));img.setAttribute('alt',p.getAttribute('data-alt'));p.parentNode.replaceChild(img,p);});(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":197,"wgHostname":"mw1238"););

Popular posts from this blog

На ростанях Змест Гісторыя напісання | Месца дзеяння | Час дзеяння | Назва | Праблематыка трылогіі | Аўтабіяграфічнасць | Трылогія ў тэатры і кіно | Пераклады | У культуры | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 зменаАкадэмік МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (Якуб Колас) Прадмова М. І. Мушынскага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафесараНашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: вобразы і прататыпы125 лет Янке МавруКнижно-документальная выставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882—1956)Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)Вокладка кнігіІлюстрацыя М. С. БасалыгіНа ростаняхАўдыёверсія трылогііВ. Жолтак У Люсiнскай школе 1959

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп