Skip to main content

Андрэй Алегавіч Саннікаў Змест Біяграфія Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць Храналогія пераследу Зноскі Спасылкі Літаратура news.tut.byАндрэй Саннікаў. Афіцыйны сайт кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі БеларусьАндрэй Алегавіч Саннікаў. Прэс-партрэтХто ёсць Хто ў Рэспубліцы БеларусьСтаронка на праекце BelarusProfile.

8 сакавіка1954МінскКанстанціна Мікалаевіча СаннікаваРэспублікі Беларусьвыбарах у 2010 годзепалітвязень БеларусіПрэмія Бруна КрайскагаПакістанеЕгіпцеМасквеПлошчу-2010Нью-ЁркуААНШвейцарыіміністра замежных спраў БеларусірэфэрэндумуХартыі’97Віктарам ІвашкевічамМіхаілам МарынічамБеларусіЕўрасаюзРэспублікі БеларусьРэспублікі Беларусьмітынгу19 снежня2010МінскуКДБAmnesty InternationalУладзімір ЯроменакМінскаБабруйскуВіцебскамА. ЛукашэнкіВялікабрытаніі






Адкрыць галоўнае меню



Вікіпедыя












Андрэй Алегавіч Саннікаў











function mfTempOpenSection(id)var block=document.getElementById("mf-section-"+id);block.className+=" open-block";block.previousSibling.className+=" open-block";



Андрэй Алегавіч Саннікаў (8 сакавіка 1954, Мінск) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Унук рэжысёра Канстанціна Мікалаевіча Саннікава. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 2010 годзе, палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1].





















Андрэй Алегавіч Саннiкаў
Партрэт
Андрэй Саннiкаў
Род дзейнасці:
экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, палітычны і грамадскі дзеяч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
Дата нараджэння:
8 сакавіка 1954(1954-03-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння:
Мінск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства:
Беларусь
Бацька:
Алег Саннікаў
Маці:
Ала Саннікава
Жонка:
Ірына Халіп
Альма-матар:
  • Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[d]
Узнагароды і прэміі:

Прэмія Бруна Крайскага[d]


Commons-logo.svg Андрэй Алегавіч Саннiкаў на Вікісховішчы


Беларуская дэманстрацыя ў Варшаве, пасярод удзельнікаў Андрэй Саннікаў; 8 сакавіка 2013



Змест






Біяграфія



Нарадзіўся ў Мінску 8 сакавіка 1954 года. У 1971 годзе Андрэй Саннікаў скончыў 42-ю мінскую школу, у 1977 — перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моваў. Працаваў у Пакістане і Егіпце ў нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу, у таварыстве Дружбы з замежнымі краінамі (у 1980—1981 гадах).


У 1989 годзе скончыў Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве. Акрамя роднай беларускай, свабодна валодае рускай, англійскай і французскай мовай.


Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — вядомая беларуская журналістка, карэспандэнт расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, таксама асуджаная за Плошчу-2010.





Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць



У 1982—1987 гадах працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН.


У 1992—1995 годзе ўзначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраенні з правам подпісу ад імя краіны.


У 1993—1995 гадах працаваў саветнікам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі.


У 1995—1996 гадах намеснік міністра замежных спраў Беларусі.


Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.


У лістападзе 1996 г., напярэдадні рэфэрэндуму падаў у адстаўку ў знак пратэсту.


У лістападзе 1997 г. Андрэй Саннікаў выступіў ініцыятарам стварэння «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 г. разам з Генадзем Карпенкам стварыў Каардынацыйныю Раду дэмакратычных сілаў Беларусі.


Андрэй Саннікаў быў адным з арганізатараў маршаў пратэсту «Раздавім фашысцкую гадзіну!», «Так жыць нельга!», «За лепшае жыццё», акцый супраць фальсіфікацыі выбараў у 2001, 2004, 2006, 2008 гадах.


У 2008 годзе разам з Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якая ставіць сваёй мэтай ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз.


У 1998—2002 гг. — рэктар Народнага ўніверсітэта, нефармальнага адукацыйна-асветніцкага праекта.


У 2005 г. стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека.


24 верасня 2010 года Саннікаў падаў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў заяўку аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У ініцыятыўную групу Саннікава ўвайшлі 2003 чалавекі[2]


18 лістапада 2010 года Андрэй Саннікаў зарэгістраваны на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.[3]





Храналогія пераследу



Затрыманы падчас мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Пры гэтым жорстка збіты (была пашкоджаная нага) і змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Падчас следства сям’я Саннікава зазнала моцны ціск. Жонка палітыка, Ірына Халіп, таксама была арыштаваная, а трохгадовага сына Даніка ўлады спрабавалі выкрасці з дзіцячага садку і адправіць у дзіцячы дом.


11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Саннікава вязнем сумлення.[4]


25 сакавіка 2011 г. Андрэю Саннікаву выстаўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці, і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады.[5] Разам з ім па адной крымінальнай справе праходзілі Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Алег Гнедчык і Уладзімір Яроменак.


14 мая 2011 года Партызанскі раённы суд г. Мінска прызнаў Андрэя Саннікава вінаватым у арганізацыі беспарадкаў і прысудзіў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму[6].


Адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, затым 29 верасня 2011 г. быў этапаваны ў калонію № 2 г. Бабруйску. Пасля Бабруйска ў канцы лістапада 2011 г. Саннікава перавялі ў калонію пад Віцебскам — «Віцба-3».


14 красавіка 2012 г. Андрэй Саннікаў быў вызвалены паводле указу А. Лукашэнкі аб памілаванні[7].


У кастрычніку 2012 года атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі[8].


У 2018 камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што Андрэй Саннікаў стаў ахвярай незаконнага пазбаўлення волі, былі парушаны яго правы на прыватнае жыццё, свабоду выражэння меркаванняў і на мірныя зборы[9].





Зноскі





  1. https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Amnesty_International_prisoners_of_conscience_held_by_Belarus


  2. https://charter97.org/ru/news/2010/9/24/32424/ Андрей Санников регистрирует инициативную группу


  3. https://charter97.org/ru/news/2010/11/18/33899/ Андрей Санников зарегистрирован кандидатом в президенты Беларуси


  4. https://amnesty.org.ru/node/1677/


  5. http://www.golos-ameriki.ru/a/belarus-sannilov-2011-03-25-118673089/229195.html Беларусь: Андрею Санникову предъявили обвинения


  6. http://www.nv-online.info/by/175/news/31366/ Андрей Санников осужден на 5 лет усиленного режима


  7. http://naviny.by/rubrics/society/2012/04/14/ic_news_116_391309 Санников освобожден на основании указа Лукашенко о помиловании


  8. https://news.tut.by/politics/317670.html Санников получил политическое убежище в Великобритании


  9. news.tut.by





Спасылкі



  • Андрэй Саннікаў. Афіцыйны сайт кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

  • Андрэй Алегавіч Саннікаў. Прэс-партрэт

  • Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь

  • Старонка на праекце BelarusProfile.




Літаратура



  • Palitviazni.info — 2013. — С. 228—230


  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. -− 2013. — С. 262—272 — ISBN 978-985-6025-25-2 

  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 178—187 — ISBN 978-0-929849-42-3





Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Андрэй_Алегавіч_Саннікаў&oldid=3129245"







Вікіпедыя


Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначана іншае.








(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.344","walltime":"0.492","ppvisitednodes":"value":1768,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":42486,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4569,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":22,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3996,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":5,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 422.779 1 -total"," 83.87% 354.591 1 Шаблон:Асоба"," 81.71% 345.433 1 Шаблон:Картка"," 39.56% 167.250 13 Шаблон:Wikidata"," 7.76% 32.805 1 Шаблон:Кандыдаты_ў_прэзідэнты_Беларусі_на_выбарах_2010_года"," 6.19% 26.187 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 5.86% 24.765 1 Шаблон:Wikidata/p19"," 4.93% 20.835 1 Шаблон:Месца_нараджэння"," 2.90% 12.250 1 Шаблон:Str_right"," 2.83% 11.953 1 Шаблон:Зноскі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.194","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":3749714,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1268","timestamp":"20190422165820","ttl":2592000,"transientcontent":false););(window.NORLQ=window.NORLQ||[]).push(function()var ns,i,p,img;ns=document.getElementsByTagName('noscript');for(i=0;i-1)img=document.createElement('img');img.setAttribute('src',p.getAttribute('data-src'));img.setAttribute('width',p.getAttribute('data-width'));img.setAttribute('height',p.getAttribute('data-height'));img.setAttribute('alt',p.getAttribute('data-alt'));p.parentNode.replaceChild(img,p);});(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":115,"wgHostname":"mw1252"););