Вікіпедыя:Догляд Змест Парадак догляду Версія, якая паказваецца па змоўчванні Сцяг даглядчыка Сцяг аўтадаглядчыка Тэхнічная рэалізацыя Зноскі НавігацыяНедагледжаныя файлыНедагледжаныя шаблоныНедагледжаныя катэгорыі~ magnus / deep_insight.php рэкурсіўны пошук недагледжаных старонак па катэгорыі~ magnus / deep_out_of_sight.php рэкурсіўны пошук састарэлых дагледжаных старонак па катэгорыіп
Заява Джымі Вэйлза пра асновы ВікіпедыіАдмова ад адказнасці
Вікіпедыя:ПравілыВікіпедыя:Догляд
ніжэйспраўджэнняпатрабаваннямі да дагледжаных версій артыкулаўпатрабаванням да дагледжаных версіяй артыкулаўВікіСховішчавандалізмуНПГкансенсусуніжэйвыключэннях з правіла трох адкатаўдаглядчыкапатрабаванні да дагледжаных артыкулаўВікіпедыя:Запыты на статус даглядчыкаЗняцце сцяга даглядчыкаВікіпедыя:Запыты на статус даглядчыкакрытэрыі дагледжаных артыкулаўВікіпедыя:Наданне сцяга даглядчыкатулсерверы
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Вікіпедыя:Догляд
Jump to navigation
Jump to search
Гэта старонка з’яўляецца часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеным тут нормам павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, першапачаткова абмяркуйце іх на старонцы размоў. |
- Недагледжаныя старонкі
Недагледжаныя файлы
Недагледжаныя шаблоны
Недагледжаныя катэгорыі
- Састарэлыя дагледжаныя
- Статыстыка догляду
- Дынаміка догляду
Дагледжаная версія — версія артыкула Вікіпедыі з адзнакай пра першасны яго догляд, г. зн., што артыкул мае прымальны выгляд і ў ім няма сур’ёзных парушэнняў правілаў Вікіпедыі. Права ставіць адзнакі можа атрымаць кожны добрасумленны ўдзельнік, які мае неабходны досвед рэдагавання Вікіпедыі; пры выяўленні злоўжыванняў права адклікаецца.
Змест
1 Парадак догляду
1.1 Патрабаванні да артыкулаў
1.2 Патрабаванні да катэгорый
1.3 Патрабаванні да шаблонаў
1.4 Патрабаванні да файлаў
1.5 Патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў
2 Версія, якая паказваецца па змоўчванні
3 Сцяг даглядчыка
3.1 Сцяг адкатваючага
3.2 Атрыманне сцяга даглядчыка
3.3 Зняцце сцяга даглядчыка
4 Сцяг аўтадаглядчыка
4.1 Атрыманне сцяга аўтадаглядчыка
4.2 Зняцце сцяга аўтадаглядчыка
5 Тэхнічная рэалізацыя
6 Зноскі
Парадак догляду
Догляду падлягаюць артыкулы з асноўнай прасторы назваў, шаблоны, файлы і катэгорыі. У выпадку, калі падчас догляду выяўлена, што артыкул не адпавядае мінімальным патрабаванням да якасці (гл. ніжэй), выяўленыя недахопы варта ліквідаваць — або, прынамсі, паставіць ў артыкуле адпаведныя шаблоны.
Патрабаванні да артыкулаў
Догляд артыкулаў Вікіпедыі як першы этап іх спраўджэння мае мэтай выяўленне і ліквідацыю найбольш сур’ёзных парушэнняў правіл і магчымых прычын юрыдычных прэтэнзій. Улічваючы неабходнасць забяспечыць хуткасць і масавасць працэдуры догляду, дагледжаныя версіі артыкулаў павінны ў абавязковым парадку адпавядаць наступным мінімальным патрабаванням да якасці:
- Адсутнасць відавочнага вандалізму;
- Адсутнасць відавочнага паклёпу на людзей, які жывуць цяпер;
- Чытэльнасць (наяўнасць мінімальнага афармлення і адсутнасць масавых памылак, якія рэжуць вока), альбо наяўнасць шаблона rq, які паказвае на няскончанае афармленне;
- Адсутнасць відавочных недакладных сцвярджэнняў (без адпаведнай адзнакі) — гэта значыць сцвярджэнняў, якія выклікаюць моцныя сумневы ў іх сапраўднасці ў непрадузятага чалавека (які нават не з’яўляецца спецыялістам у прадметнай вобласці) пры беглым чытанні, без звяртання да дадатковых крыніц;
- Адсутнасць відавочных парушэнняў аўтарскіх правоў (гэта значыць пры ажыццяўленні працэдуры догляду павінна быць зроблена спроба пошуку ва Інтэрнэце фрагментаў тэксту, якія маюць прыкметныя знешнія адрозненні ад большасці артыкулаў Вікіпедыі, такія, якія кідаюцца ў вочы нестандартным выкладам, стылем і афармленнем);
- Адсутнасць відавочных прыкмет нямэтавага выкарыстання Вікіпедыі («спаму»);
- Адсутнасць відавочнага парушэння правіла пра разгалінаванне меркаванняў (у адваротным выпадку артыкул павінен быць вынесены на выдаленне па гэтай прычыне з выстаўленнем адпаведнага шаблона);
- Адсутнасць відавочна састарэлай інфармацыі (у адваротным выпадку варта паставіць rq);
- Указанне хаця б адной бацькоўскай тэматычнай катэгорыі або наяўнасць шаблона rq з параметрам topic (гл. ніжэй патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў).
Захаванне наступных крытэрыяў пажадана, але не абавязкова:
- Адсутнасць у артыкуле арфаграфічных, пунктуацыйных ці стылістычных памылак, наяўнасць вікіфікацыі;
- Афармленне артыкула згодна асноўным правілам афармлення;
- Наяўнасць інтэрвік (калі іх можна паставіць).
- Адпаведнасць крытэрам значнасці, з выстаўленнем у выпадку неадпаведнасці шаблонаў Паказаць значнасць, значнасць, rq
Патрабаванні да катэгорый
Патрабаванні да дагледжаных версій катэгорый супадаюць з патрабаваннямі да дагледжаных версій артыкулаў, пры гэтым патруляванне тычыцца толькі назвы і апісання катэгорыі, а таксама ўказання яе бацькоўскіх катэгорый і інтэрвік.
- Абавязкова наяўнасць
- Бацькоўскіх катэгорый
- Пажадана
- Пошук і ўказанне двухбаковых інтэрвік
- Указанне асноўнага артыкула, калі скарыстаны — catmain
Патрабаванні да шаблонаў
Абавязковыя патрабаванні:
- Кожны шаблон павінен быць уключаны ў адну з падкатэгорый катэгорыі Шаблоны.
- Трэба пераканацца ў адсутнасці ўключэння несвабодных выяў.
Пажаданыя патрабаванні:
- Пажадана праверыць наяўнасць аналагаў у іншых моўных падзелах і праставіць інтэрвікі. Інтэрвікі і катэгорыі шаблона павінны быць заключаныя ў тэг <noinclude> </noinclude> .
- У выпадку наяўнасці ў шаблоне дакументацыі даўжэй 1—2 сказаў, яна павінна быць аформлена з дапамогай шаблона Дакументацыя, інакш можна выкарыстоўваць шаблоны doc/begin, doc-inline.
Патрабаванні да файлаў
Файл і яго апісанне павінны задавальняць рэлевантнасці патрабаванням да дагледжаных версіяй артыкулаў. Акрамя гэтага, павінна назірацца адпаведнасць наступным крытэрыям:
- Файл павінен мець ліцэнзію — альбо свабодную, альбо якая адпавядае крытэрыям добрасумленнага выкарыстання;
- У выпадку несвабоднага файла, у апісанні павінна прысутнічаць абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання.
Калі файл мае свабодную ліцэнзію, пажадана (але не абавязкова) наяўнасць ўказання аб магчымасці яго пераносу на ВікіСховішча (для гэтага выкарыстоўваецца шаблон, па магчымасці з параметрам катэгорыі).
Патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў
- Не дапускаецца без дасягнення папярэдняга кансэнсусу ў абмеркаванні артыкула ставіць адзнаку «дагледжана» на версію артыкула, якая супадае ці блізкая да той, з якой гэтая адзнака была знятая іншым патрульным, калі толькі той не быў пазбаўлены статусу даглядчыка (пры ўмове, што даглядчык, які ставіць адзнаку, ведае альбо павінен быў ведаць аб папярэднім зняцці).
- Пры любых самасумневах варта весці абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі.
- Дастаткова надглядаць не ўвесь артыкул, а толькі розніцу паміж свежай версіяй і папярэдняй дагледжанай (рэдактар можа не адказваць за змест больш ранняй версіі артыкула, дагледжанай іншым удзельнікам). Аднак, пры магчымасці, вітаецца прагляд артыкула нанова. Пры частковай праверцы (параўнанне з папярэдняй дагледжанай версіяй) варта ўлічваць магчымасць сур’ёзнага састарэння інфармацыі!
- Калі артыкул раней не быў дагледжаны, то варта праглядзець ўсю гісторыю яго правак для пошуку (і ліквідацыі) змяненняў, якія могуць прадстаўляць сабой вандалізм або парушэнне аўтарскіх правоў (пошук можа весціся на падставе каментарыяў да правак і імёнаў аўтараў гэтых правак, праглядаць усе прамежкавыя рэвізіі не абавязкова). Калі розніца з папярэдняй дагледжанай версіяй дастаткова вялікая, рэкамендуецца аналагічным чынам праглядзець гісторыю правак пасля папярэдняй дагледжанай версіі.
- У выпадку немагчымасці хуткага выпраўлення неадпаведнасці артыкулу поўнага спісу мінімальных патрабаванняў і пры ўмове, што наяўныя недахопы не носяць фатальнага характару (не прыводзяць да неабходнасці хуткага выдалення артыкула), на яго варта ўсталяваць шаблоны аб адзначаных недахопах (напрыклад, rq і інш.), пасля чаго пазначыць атрыманую версію як дагледжаную.
- Версію старонкі, прапанаваную да звычайнага ці хуткага выдалення, таксама рэкамендуецца адзначаць сцягам «дагледжана» пасля прастаўлення адпаведнага шаблона аб вынясенні артыкула на выдаленне. Калі было прынята рашэнне аб зняцці артыкула з выдалення (шаблон аб неабходнасці хуткага выдалення пастаўлены памылкова, альбо артыкул была адноўлены), то адміністратар, які здымае шаблон «да выдалення», павінен альбо пераканацца ў тым, што бягучы стан артыкула адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, альбо зняць з яго пазнаку пра догляд.
- Калі артыкул не падлягае выдаленню, але патрабуе сур’ёзнага паляпшэння, на яго варта ўсталяваць шаблон rq (напрыклад, {{rq|iwiki|wikify|style|)) .
Версія, якая паказваецца па змоўчванні
У агульным выпадку чытачам заўсёды паказваецца самая свежая версія артыкула. Па змоўчванні чытач, які не мае сцягу даглядчыка, не бачыць паметкі аб тым, ці з’яўляецца бягучая версія дагледжанай.
Адміністратары маюць права пры пэўных умовах ўключыць рэжым стабілізацыі старонкі. Пры гэтым для незарэгістраваных ці новых удзельнікаў будзе адлюстроўвацца апошняя дагледжаная версія (менавіта яна называецца стабільная старонка ў інтэрфейсе для даглядчыкаў), а для зарэгістраваных — самая свежая. Гэта можа быць зроблена ў выпадку, калі артыкул падвяргаецца сістэматычнаму вандалізму ці існуе высокая верагоднасць таго, што гэта можа адбыцца (у сілу значнага грамадскага рэзанансу прадмета артыкула, вастрыні апісваемых праблем і інш.). Такая мера накіравана выключна на тое, каб засцерагчы чытача (і аўтарытэт Вікіпедыі) ад наступстваў вандалізму, але ў той жа час дазволіць удзельнікам працягваць працу над артыкулам. Выкарыстанне рэжыму стабілізацыі для забеспячэння перавагі аднаго з бакоў у выпадку вайны правак строга забаронена (у выпадку, калі даглядчыкі будуць удзельнічаць у вайне правак, мяняючы змест артыкула ў абыход НПГ і кансенсусу, яны падлягаюць пазбаўленню статусу, пра што больш падрабязна напісана ніжэй).
Сцяг даглядчыка
Удзельнік са сцягам даглядчыка (editor) можа ўсталёўваць і здымаць адзнаку «дагледжаная версія» і мець доступ да неабходных службовых старонках.
Сцяг адкатваючага
Звычайна разам з сцягам даглядчыка удзельнік атрымлівае тэхнічную магчымасць здзяйсняць «хуткі адкат» (сцяг rollback). Хуткі адкат — гэта магчымасць адкаціць ўсе змяненні таго ці іншага ўдзельніка ў тым ці іншым артыкуле без загрузкі старонкі рэдагавання. Выкарыстанне такога адкату дазволена толькі для дзеянняў, згаданых у выключэннях з правіла трох адкатаў. Удзельнік можа быць пазбаўлены тэхнічнага сцяга rollback ў выпадку злоўжыванняў; сцяг даглядчыка пры гэтым можа быць пакінуты.
Атрыманне сцяга даглядчыка
Сцяг даглядчыка (editor) можа быць прысвоены ўсім колькі-небудзь актыўным зарэгістраваным удзельнікам, якія ведаюць і разумеюць патрабаванні да дагледжаных артыкулаў і знаёмыя з правіламі Вікіпедыі, з якіх гэтыя патрабаванні ідуць.
Для атрымання сцяга даглядчыка неабходна падаць заяўку на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка, дзе праводзіцца абмеркаванне кандыдатуры (заяўка можа быць пададзеная самім кандыдатам ці трэцяй асобай; у апошнім выпадку патрабуецца пацверджанне згоды кандыдата). Кандыдат павінен задавальняць наступным фармальным патрабаванням — адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў (не павінна быць відавочных «накрутак»). Удзельнік павінен не мець правак, якія б відавочна парушалі патрабаванні да дагледжаных версій (прынамсі, у апошнія 1-2 месяцы), а таксама дапускаць грубых парушэнняў іншых правіл Вікіпедыі. Удзельнік таксама павінен мець дастатковы ўклад, каб можна было зрабіць практычна абгрунтаваную выснову аб тым, што ён разумее патрабаванні да дагледжаных версій і здольны крытычна падыходзіць да правак іншых удзельнікаў; ў выпадку сумневаў ён павінен паказаць гэта ў ходзе абмеркавання. Сцяг даглядчыка ўдзельніку прысвойваецца любым адміністратарам, калі з моманту падачы заяўкі прайшло трое сутак і ні сам адміністратар, ні ўдзельнікі абмеркавання не выявілі неадпаведнасці кандыдатуры патрабаванням, выкладзеным вышэй у гэтым параграфы. Калі статус не быў прысвоены, паўторную заяўку рэкамендуецца падаваць не раней, чым праз месяц пасля закрыцця абмеркавання.
Адміністратары маюць права на атрыманне сцяга даглядчыка без дадатковага абмеркавання (у тым ліку, могуць прызначыць яго сабе самі), калі толькі яны не былі пазбаўленыя яго раней у сувязі з парушэннямі дзеючых правілаў.
Магчыма таксама аўтаматычнае наданне статусу даглядчыка актыўным удзельнікам, якія адпавядаюць вышэйназваным фармальным патрабаванням з пяціразовым запасам, без запытаў з іх боку, але з відавочна выяўленай іх згодай на атрыманне сцяга і выкананне дзеючых правіл, і пры адсутнасці відавочна выказаных пярэчанняў з боку супольнасці.
Зняцце сцяга даглядчыка
Здыманне сцяга даглядчыка з удзельніка[1] робіцца адміністратарам па абгрунтаванай заяўцы любога ўдзельніка на старонцы Зняцце сцяга даглядчыка ў наступных выпадках:
- Пры выстаўленні даглядчыкам адзнакі «дагледжаная версія» на артыкулы, відавочна[2] не адпавядаюць патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
- Пры унясенні рэдактарам ў артыкул, які ужо мае адзнаку «дагледжаная версія», правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
- Пры зняцці адзнакі «дагледжаная версія» з артыкулаў, відавочна адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў, альбо пры ўдзеле ў «вайне даглядчыкаў»;[3]
- У выпадку выкарыстання сцяга даглядчыка з мэтай атрымання пераваг у спрэчцы (у прыватнасці, ва ўмовах войнаў правак; або ўстаноўка сцяга на сваю версію артыкула калі відавочная высокая верагоднасць ўзнікнення пярэчанняў супраць гэтага);[4]
- Таксама пры абуральных сістэматычных парушэннях іншых правіл.
Паўторная заяўка на атрыманне сцяга даглядчыка дазваляецца праз месяц пасля зняцця ў агульным парадку.
Дапушчальна зняцце (у тым ліку з выкарыстаннем ботаў) адзнак «дагледжаная версія», пастаўленых удзельнікам, пазбаўленым сцяга даглядчыка, без уліку пункта аб войнах сцягаў і без праверкі дагляду такім удзельнікам версій артыкулаў на адпаведнасць сапраўдным правілам.
Сцяг аўтадаглядчыка
Удзельніку можа быць прысвоены сцяг аўтадаглядчыка (autoeditor).
- Усе новыя артыкулы такога ўдзельніка аўтаматычна адзначаюцца дагледжанымі.
- Калі ўдзельнік з гэтым сцягам робіць праўкі ў дагледжанай версіі артыкула, то створаная гэтымі зменамі версія атрымлівае статус дагледжанай аўтаматычна.[5]
Атрыманне сцяга аўтадаглядчыка
Для атрымання сцяга аўтадаглядчыка неабходна падаць запыт на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка, дзе праводзіцца абмеркаванне кандыдатуры. Запыт можа быць пададзены самім кандыдатам ці трэцяй асобай; у апошнім выпадку патрабуецца пацверджанне згоды кандыдата.
Адміністратар можа даць гэты сцяг ўдзельнікам без абмеркавання ў выпадку відавочнай згоды ўдзельніка, калі ён упэўнены, што ўдзельнік не будзе парушаць правілы Вікіпедыі і крытэрыі дагледжаных артыкулаў. Пасля надання сцяга неабходна дадаць запіс аб прычынах надання на старонку Вікіпедыя:Наданне сцяга даглядчыка.
Боты атрымліваюць сцяг аўтаматычна.
Зняцце сцяга аўтадаглядчыка
Адміністратар можа забраць сцяг аўтадаглядчыка ў удзельніка, калі той парушае правілы.
Тэхнічная рэалізацыя
Даглядчыкі могуць яўным чынам ўсталёўваць атрыбуты для асобных версій артыкулаў, якія ў выніку становяцца «дагледжанымі» (sighted) або перастаюць быць такімі.
Апроч таго, калі ўдзельнік са сцягам даглядчыка правіць артыкул, які ўжо з'яўляецца дагледжаным, версія, якая атрымалася ў выніку яго правак, аўтаматычна становіцца (застаецца) дагледжанай («аўтадогляд»).
Для зручнасці работы даглядчыкаў існуюць наступныя службовыя старонкі:[6]
Адмысловае:UnreviewedPages — спіс недагледжаных старонак;
Адмысловае:OldReviewedPages — спіс старонак, якія былі зменены і патрабуюць паўторнага дагляду;
Адмысловае:ReviewedPages — спіс дагледжаных старонак;
Адмысловае:StablePages — спіс старонак, для якіх была ўжытая стабілізацыя;
Адмысловае:QualityOversight — спіс усіх дагледжаных версій.
Адмысловае:ValidationStatistics — статыстыка дагляду
Таксама існуюць прылады на тулсерверы:
- ~ magnus / deep_insight.php рэкурсіўны пошук недагледжаных старонак па катэгорыі
- ~ magnus / deep_out_of_sight.php рэкурсіўны пошук састарэлых дагледжаных старонак па катэгорыі
У сваім спісе назірання і ў спісе свежых правак ўдзельнікі, якія маюць сцяг «даглядчыка», бачаць чырвоны клічнік побач з назвамі аб'ектаў дагляду, апошняя версія якіх не дагледжана.
Зноскі
↑ Усюды ў межах дзейных правіл пад удзельнікам разумеюцца ўсе яго уліковыя запісы, і выкарыстанне Пятрушак для маскіроўкі парушэнняў дзейных правіл з’яўляецца сур’ёзным парушэннем. Пры гэтым ўнясенне удзельнікам правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных версіях, з уліковых запісаў, якія не маюць сцяга даглядчыка (ці аўтадаглядчыка) не з’яўляецца парушэннем.
↑ (Не)адпаведнасць лічыцца відавочнай, калі падчас абмеркавання дзеянняў рэдактара ў супольнасці склаўся кансенсус адносна (не)адпаведнасці.
↑ «Вайна даглядчыкаў» — выстаўленне адзнакі без папярэдняга кансенсусу (у абмеркаванні альбо ў сітуацыях, якія відавочна прадугледжваюць кансенсус) на версію, з якой сцяг быў зняты іншым рэдактарам, альбо блізкую да яе (пры ўмове, што той, хто выставіў гэтую адзнаку, ведаў або павінен быў ведаць аб тым, што раней яна была знятая).
↑ Калі рэдактар аказваецца ўцягнутым у спрэчку па змесце артыкула з удзельнікам, які не мае сцяга даглядчыка, яму настойліва рэкамендуецца карыстацца для догляду сваіх правак выключна функцыяй аўтадаглядчыка (гл. #Тэхнічная рэалізацыя). У гэтым выпадку рэдактару варта спачатку паставіць адзнаку «дагледжана» на папярэднюю версію артыкула — і толькі пасля гэтага рабіць свае змяненні. Калі пры гэтым рэдактар лічыць, што папярэдняя версія артыкула не адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, яму не варта ставіць адзнаку ні на версіі апанента, ні на сваёй версіі. У такіх выпадках ставіць гэтую адзнаку павінен трэці ўдзельнік.
↑ Аднак, калі праўкі робяцца ў/пасля недагледжанай версіі, то і зноў створаная версія не пазначаецца дагледжанай.
↑ Праходзіць стадыя настройкі, пакуль не працуюць
|
Катэгорыі:
- Вікіпедыя:Правілы
- Вікіпедыя:Догляд
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.132","walltime":"0.181","ppvisitednodes":"value":472,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":34209,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":1109,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":6,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4441,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 99.044 1 -total"," 33.97% 33.649 1 Шаблон:Правілы_Вікіпедыі"," 29.61% 29.324 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 14.54% 14.398 1 Шаблон:Правіла"," 12.02% 11.907 1 Шаблон:Зноскі"," 7.79% 7.712 1 Шаблон:Reflist"," 7.18% 7.107 1 Шаблон:Заданні_для_даглядальнікаў"," 6.14% 6.078 1 Шаблон:Ambox"," 5.11% 5.063 1 Шаблон:Shortcut"," 3.23% 3.202 1 Шаблон:Tlp"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.007","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":779469,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1262","timestamp":"20190225160657","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":122,"wgHostname":"mw1256"););