Skip to main content

Ольштын Змест Гісторыя | Славутасці | Культура | Эканоміка | Гарады-пабрацімы | Вядомыя асобы | Зноскі Спасылкі | НавігацыяHGЯOДагледжаная версіяправерана5 зменДагледжаная версіяправерана5 зменHGЯOmiasto.olsztyn.plGłówny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013ОльштынОльштынОльштын.plГарадская ўправа ОльштынаМузей Варміі і МазураўDMOZБольшая российскаяBritannica (анлайн)4001252-9n79005067ge932874243405975

Населеныя пункты паводле алфавітаГарады Вармінска-Мазурскага ваяводстваГарады Польшчы на правах паветаОльштын


ням.СтарапольскаяСтарапрускаяпольск.ням.горад на правах паветаПольшчыВармінска-Мазурскага ваяводстваагламерацыюМазурскае паазер'еЛынаВузел аўтамабільных дарогчыгунакміжнародны аэрапортімя Ф. ШапенаВаршаве1334Тэўтонскага ордэнаЛына1353гарадскія правы14 ст.15 ст.Польшчай1414ЯгайлаГалоднай вайны1440Прускага саюзаТрынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў145414552-га Таруньскага міру146616 ст.КёнігсбергамВаршавайбалтыйскіх1521М. Капернік1718пажараў1620162416571669чумы162417091712шведскіхбрандэнбургскіх1656Паўночнай вайны 1655—1660Паўночнай вайны 1700—17211772першага падзелу Рэчы ПаспалітайПрусііруска-пруска-французскай вайне 1806—1807Тыльзіцкага міру1807181819 ст.1872Торнмедыцынскіхадукацыйныхмашынабудаўнічыхбойні1910Першай сусветнай вайны1914Усходне-Прускай аперацыіВерсальскага мірнага дагавора 1919плебісцыту аб дзяржаўным ладзе горадаДругой сусветнай вайны22 студзеня19452-га Беларускага фронтуУсходне-Прускай аперацыі1945пажару1945Польшчы1946Альштынскага ваяводства20 ст.1972біскупства Варміі1999Вармінска-Мазурскага ваяводстваЛынаАльштынскі замак1346135315161911М. Капернікам1517Верхняя19 ст.14 ст.1788185814161516Рыбнай плошчыабсерваторыя18 ст.1737М. КапернікуА. МіцкевічуВармінска-Мазурскі ўніверсітэт19991996199719971565Вармінска-Мазурскі музей1945198919582001драматычны тэатр імя Стэфана Ярачалялечны тэатрфілармонія імя Ф. Нававейскагапланетарыйабсерваторыя19841996«Хала Ураня»валейбольны клуб «АЗС Ольштын»хімічнаяхарчоваядрэваапрацоўчаяMichelinшынылегкавыхцяжкіх грузавых аўтамабіляўсельскагаспадарчых машынкордIndykpolмяса птушкіAnimexмясныя вырабыPolmlekперапрацоўка малаказамарожаных прадуктаўDaniscoмалочнакіслых бактэрыйWipaszмяккайкорпуснайMMIMebelplastBRW SofaхімічнайObramмалочнайпіваварнай прамысловасцівырабаў з металуметалічныхёмістасцейдарожных знакаўпакавальных матэрыялаўкерамікісферы паслугтранспартсувязьаптовырознічны гандальадукацыятэлекамунікацыйных тэхналогійEltel NetworksМікалай КапернікЛынаПрэгольКалінінграда










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());


53°47′ пн. ш. 20°29′ у. д.HGЯO



Ольштын




З пляцоўкі Вікіпедыя









Jump to navigation
Jump to search


Горад

Ольштын
польск.: Olsztyn





СцягГерб
СцягГерб
KOS Collage Olsztyn.jpg








































Краіна

Польшча

Ваяводства

Вармінска-Мазурскае

Павет

Горад на правах павета

Каардынаты

53°47′ пн. ш. 20°29′ у. д.HGЯO

Кіраўнік

Пётр Гжымовіч[d]

Заснаваны

31 кастрычніка 1353

Першае згадванне

XIV стагоддзе

Ранейшыя назвы

ням.: Allenstein;
Старапольская: Holstin;
Старапруская: Alnāsteini;


літ.: Olštynas

Горад з

1353

Плошча

88,328 км² км²

Вышыня цэнтра

88 м

Насельніцтва

174 641[1] чалавек (2013)

Шчыльнасць

1977 чал./км² чал./км²

Часавы пояс

UTC+1, летам UTC+2

Тэлефонны код

+48 (+48) 089

Паштовыя індэксы

10-001 да 11-041

Аўтамабільны код

NO

TERC

TERC (GUS) 2862011

Афіцыйны сайт

miasto.olsztyn.pl
(польск.) (ням.) 


Ольштын на карце Польшчы




Ольштын (Польшча)

Ольштын










Ольштын на Вікісховішчы

О́льштын (польск.: Olsztyn, ням.: Allenstein) — горад на правах павета на паўночным усходзе Польшчы. Сталіца Вармінска-Мазурскага ваяводства. Насельніцтва — 174 668 чалавек (2014 год)[2]; з прыгарадамі ўтварае гарадскую агламерацыю з насельніцтвам каля 300 тыс. чал. Размешчаны на ўзвышшы Мазурскае паазер'е (У межах горада 11 азёр), на р. Лына. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак рэгіянальнага значэння. Найбліжэйшы міжнародны аэрапорт — імя Ф. Шапена ў Варшаве, за 180 км на поўдзень ад Ольштына[3].




Змест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Славутасці


  • 3 Культура


  • 4 Эканоміка

    • 4.1 Музей Варміі і Мазур



  • 5 Гарады-пабрацімы


  • 6 Вядомыя асобы


  • 7 Зноскі


  • 8 Спасылкі




Гісторыя |


Заснаваны ў 1334 як умацаванне Тэўтонскага ордэна на р. Лына [прус. Альна (Alna), ням. Але (Alle), рус. Лава]. У 1353 атрымаў гарадскія правы і нямецкую назву Аленштайн (Allenstein — замак на Але), сярод польскага насельніцтва ў 14 ст. быў вядомы як Holstin, пазней Olstyn. У 15 ст. аб’ект барацьбы паміж Польшчай і Тэўтонскім ордэнам: у 1414 захоплены войскамі Ягайла ў час т.зв. Галоднай вайны; у 1440 увайшоў у склад Прускага саюза (уніі), які аб’яднаў гарады, варожыя да ордэна. У час Трынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў стаў у 1454 годзе цэнтрам паўстання супраць ордэна, у 1455 годзе ўзяты войскамі ордэна. Паводле 2-га Таруньскага міру 1466 года адышоў да Польшчы[3].


У 16 ст. актыўна развіваўся дзякуючы выгоднаму геаграфічнаму размяшчэнню на гандлёвых шляхах паміж Кёнігсбергам і Варшавай і блізка да балтыйскіх портаў. У 1521 вытрымаў аблогу войскаў Тэўтонскага ордэна, абаронай Ольштына кіраваў М. Капернік. У 17 — пачатку 18 стст. сур’ёзна пацярпеў ад пажараў (1620, 1624, 1657, 1669), чумы (1624, 1709—1712), уварванняў шведскіх (1655, 1708) і брандэнбургскіх войскаў (1656) у час Паўночнай вайны 1655—1660 і Паўночнай вайны 1700—1721[3].


У 1772 у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай увайшоў у склад Прусіі. Пасля яе паражэння ў руска-пруска-французскай вайне 1806—1807 заняты французскімі войскамі, але па ўмовах Тыльзіцкага міру 1807 застаўся ў складзе Прусіі. З 1818 цэнтр аднайменнай акругі. Рост Ольштына паскорыўся ў другой палове 19 ст. з адкрыццём у 1872 чыгункі да г. Торн (Торунь), развіццём сеткі медыцынскіх і адукацыйных устаноў, з’яўленнем машынабудаўнічых заводаў і бойні. У 1910 атрымаў статус асобнай гарадской акругі, колькасць насельніцтва Ольштына дасягнула 33 тыс. чал[3].


У перыяд Першай сусветнай вайны заняты ў жніўні 1914 года расійскімі войскамі, але пасля правалу Усходне-Прускай аперацыі 1914 пакінуты імі. Паводле ўмоў Версальскага мірнага дагавора 1919 у 1920 — месца правядзення плебісцыту аб дзяржаўным ладзе горада (больш за 97 % тых, хто прымаў удзел у галасаванні, выказалася на карысць Германіі)[3].


У час Другой сусветнай вайны, 22 студзеня 1945, узяты войскамі 2-га Беларускага фронту ў час Усходне-Прускай аперацыі 1945, сур’ёзна пацярпеў ад пажару. З 1945 у складзе Польшчы, германскае насельніцтва было выселена з горада. З 1946 цэнтр Альштынскага ваяводства. У другой палове 20 ст. развіваўся як адукацыйны і прамысловы цэнтр. З 1972 адзін з цэнтраў біскупства Варміі (з 1992 — архібіскупства). З 1999 адміністрацыйны цэнтр Вармінска-Мазурскага ваяводства[3].



Славутасці |





Альштынскі замак


Гістарычны цэнтр Ольштына размешчаны на правым беразе р. Лына. Адна з архітэктурных дамінант Старога горада — гатычны Альштынскі замак (1346—1353, перабудаваны ў 15-16 стст. і ў 1911). На адной са сцен унутранай галерэі замка захавалася выкананая М. Капернікам у 1517 годзе астранамічная табліца.




Вуліца Старамейская, удалечыні — Высокая брама


Для ўезду ў абаронены сценамі Стары горад пабудаваны тры брамы, у т.л. гатычная Верхняя (з сярэдзіны 19 ст. — т.зв. Высокая) брама (14 ст., перабудавана ў 1788 і 1858).





Кафедральны сабор Святога Якуба





Старая ратуша


Сярод пабудоў 14-16 стст. таксама:



  • Старая ратуша (сяр. 14 ст., перабудавана ў 1623—1624; вежа адноўлена ў 2003)


  • кафедральны сабор Св. ап. Якуба ў стылі цаглянай готыкі (1315—1445, перабудаваны ў 1721 і 1868);

  • гатычны касцёл Св. Лаўрэнція ў раёне Гуткова (кан. 14 ст.), у час рэстаўрацыі якога ў 2007 адкрыты фрэскі 14-15 стст.),

  • т.з. Іерусалімская капліца (1565, перабудавана ў 1609 і 1775)[3].

Падмуркі шэрагу збудаванняў Старога горада таксама адносяцца да 15-16 стст.; архіт. каштоўнасць уяўляе забудова Рыбнай плошчы[3].


Сярод помнікаў грамадзянскай архітэктуры:


  • біскупскі палац (1771-72, перабудаваны ў 1907 з элементамі стылю мадэрн),

  • Польскі дом (19 у.),

  • будынак адміністрацыі ваяводства ў духу позняга мадэрну (1908-11),

  • Новая ратуша ў стылі неарэнесанс (1912-15)[3].

Сярод царкоўных пабудоў кан. 19 — пач. 20 стст.:


  • евангелічная царква Хрыста Збавіцеля ў неагатычным стылі (1876-77, пашырана ў 1899)

  • капліца ў неагатычным стылі (1905, арх. П. Зерах; з 1946 праваслаўная Пакроўская царква),

  • касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дайтках (1878),


  • касцёл Найсв. Сэрца Ісуса (1901-02, арх. Ф. Хайтман),

  • касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1913-14, арх. Л. Дзім);

  • касцёл Св. Іосіфа ў неараманскім стылі (1912—1913, арх. Хайтман)

  • касцёл Хрыста Валадара ў стылі неарэнесанс (1927).



Помнік М. Каперніку


Таксама захаваліся: чыгуначны мост-віядук цераз р. Лына (1872-73), былая воданапорная вежа (1897, цяпер астранамічная абсерваторыя). На вуліцах горада пастаўлены скульптуры: Страсцей Хрыстовых (пач. 18 ст.), Ісуса Хрыста (1737), Св. Яна Непамуцкага (1869). Помнікі М. Каперніку (1914), А. Міцкевічу (1965), манумент «Вызваленне» (1949-53, скульптар К. Дунікоўскі)[3].


У горадзе размешчаны замкавы парк і парк імя Я. Кусацінскага. Гадскі лесапарк займае 1/4 тэрыторыі Ольштына[3].



Культура |





Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт


Ольштын — важны цэнтр адукацыі і культуры на паўночным усходзе Польшчы. Сярод вышэйшых навучальных устаноў — Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт (утвораны ў 1999 аб’яднаннем 3 вышэйшых школ); вышэйшыя школы: інфарматыкі і кіравання імя Т. Катарбінскага (1996), інфарматыкі і эканомікі (1997), імя Ю. Русецкага (1997; педагагічная). Дзейнічае найстарэйшая ў Польшчы духоўная семінарыя, заснаваная ў 1565 годзе[3].





Тэатр імя Стэфана Ярача


Дзейнічаюць Вармінска-Мазурскі музей у замку (1945), музеі спорту (1989) і прыроды, мастацкая галерэя (1958), культурны цэнтр Ольштына (2001). У горадзе функцыянуюць драматычны тэатр імя Стэфана Ярача (1925), лялечны тэатр (1953), філармонія імя Ф. Нававейскага (1946), планетарый (1973) і абсерваторыя (1979). Ладзяцца міжнародны музычны фестываль «Блюзавыя ночы» (з 1984) і тэатральны фестываль «Артыстычнае лета» (з 1996)[3].





«Хала Ураня»(польск.) бел.


Універсальная спартыўная зала «Хала Ураня»(польск.) бел. (2,5 тыс. месцаў), дзе прымае супернікаў мужчынскі валейбольны клуб «АЗС Ольштын» (1950) — 5-разовы чэмпіён краіны (1973—1992)[3].



Эканоміка |




Завод Michelin


Ольштын з’яўляецца галоўным індустрыяльным цэнтрам найменш эканамічна развітага ваяводства Польшчы. Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная, харчовая, дрэваапрацоўчая. Найбуйнейшае прадпрыемства — шынны завод[pl] (былы «Stomil»; з 1995 належыць французскай кампаніі «Michelin»; вырабляе шыны для легкавых і цяжкіх грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчых машын, корд і інш.; магутнасць каля 15 млн шт. у год, адзін з найбуйнейшых у свеце)[3].


Харчовая прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі польскіх («Indykpol» — перапрацоўка мяса птушкі, «Animex» — мясныя вырабы; «Polmlek» — перапрацоўка малака, таксама вытворчасць замарожаных прадуктаў і інш.) і замежных (у т.л. дацкай «Danisco» — вырошчванне малочнакіслых бактэрый; адзін з найбуйнейшых у свеце цэнтраў) кампаній. Завод па вытворчасці камбікармоў (кампанія «Wipasz»). Вытворчасць мяккай і корпуснай мэблі (фірмы MMI, «Mebelplast», «BRW Sofa»), абсталявання для хімічнай («Obram»), малочнай, піваварнай прамысловасці, вырабаў з металу, металічных ёмістасцей, дарожных знакаў, пакавальных матэрыялаў, прамысловай керамікі і інш. Асноўныя сектары сферы паслуг — транспарт і сувязь, банкаўскі і страхавы бізнес, аптовы і рознічны гандаль, адукацыя. Распрацоўка тэлекамунікацыйных тэхналогій (фінская кампанія «Eltel Networks»)[3].



Музей Варміі і Мазур |


Замак Вармінскага капітула. У 1348 г. пачалося ўзвядзенне старога крыла замка. У больш познія часы будынак паднялі на адзін паверх, а ў XV—XVI стагоддзях былі прыбудаваны паўднёвае крыло і верхняя частка вежы. У перыяд 1516—1521 гадоў адміністратарам замка ў Ольштыне быў Мікалай Капернік. Замак—прыклад гатычнай архітэктуры, з 1945 года тут размяшчаецца Музей Варміі і Мазур. Многія дзесяцігоддзі музей збірае каштоўныя помнікі мінулага Вармінска-Мазурскага рэгіёна. Экспазіцыі, рэгулярна арганізуюцца музеем, прадстаўляюць сходу экспанатаў з розных абласцей.


Музей прапануе сваім гасцям паказы рыцарскіх турніраў, мерапрыемствы па назвай «Чацвер з Каперніка». Тут праводзяцца агульнапольскія замкавыя сустрэчы «Спяём паэзію» і канцэрты камернага ансамблю «Про Музыка Антыква» (Pro Musica Antiqua), дзеючага
пад апекай Музея Варміі і Мазур і многія іншыя культурныя мерапрыемствы.


Побач з замкам працякае рака Лына, па якой можна даплыць да польска-расійскай мяжы, а пасля яе перасячэння, па рацэ Прэголь, да Калінінграда.


Сярод шматлікіх унікальных, сапраўдных экспанатаў ольштынскага замка найважнейшым з’яўляецца змешчаная на сцяне ўнутранай галерэі астранамічная эксперыментальная табліца Мікалая Каперніка 1517. З яе дапамогай астраном праводзіў даследаванні па пазначэнні лініі раўнадзенства, і яна з’яўляецца адзіным захаваных астранамічных прыборам, ўласнаручна выкананым Капернікам. Пастаянная
выстаўка, прысвечаная Каперніку, размяшчаецца ў двух памяшканнях замка: ва ўнутранай галерэі і зале, які калісьці быў прыватнай кватэрай адміністратара. Гатычныя архітэктура гэтых залаў з’яўляецца цудоўным фонам для экспазіцыі, якая прадстаўляе Мікалая Каперніка як адміністратара ўладанняў капітула, абаронцы Ольштына ў перыяд польска-тэўтонскай вайны, вучонага эканаміста, астранома. Экспазіцыя завяршае прэзентацыя мэблі, якая належыла Каперніка.



Гарады-пабрацімы |



  • Сцяг Польшчы Бяла-Падляска


  • Сцяг Іспаніі Кальп


  • Сцяг Францыі Шатару


  • Сцяг Германіі Гельзенкірхен


  • Сцяг Расіі Калінінград


  • Сцяг Украіны Луцк


  • Сцяг Германіі Афенбург


  • Сцяг Германіі Оснабрук


  • Сцяг ЗША Рычманд


  • Сцяг Фінляндыі Рованіемі


Вядомыя асобы |


  • Тадэвуш Івіньскі

  • Войцех Плахарскі


  • Андрэй Брухман (1577—1643) — святар, педагог.


Зноскі




  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013


  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]


  3. 3,003,013,023,033,043,053,063,073,083,093,103,113,123,133,143,15 Ольштын // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.



Спасылкі |




  • Ольштын.pl


  • Гарадская ўправа Ольштына.


  • Музей Варміі і Мазураў.




Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Ольштын&oldid=3243107"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.720","walltime":"1.076","ppvisitednodes":"value":7125,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":93347,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":23573,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":18,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":13,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4750,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":6,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 903.443 1 -total"," 69.12% 624.451 1 Шаблон:НП-Польшча"," 67.01% 605.376 1 Шаблон:НП"," 48.87% 441.485 63 Шаблон:Wikidata"," 42.29% 382.096 35 Шаблон:НП/"," 14.50% 130.994 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 11.34% 102.426 22 Шаблон:Колер"," 11.13% 100.515 2 Шаблон:Wikidata-coords"," 5.06% 45.724 1 Шаблон:Зноскі"," 5.02% 45.308 1 Шаблон:На_карце"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.362","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5854123,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype quantity of P2046 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype quantity of P2044 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype quantity of P2044 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P206 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1311","timestamp":"20190418173756","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041eu043bu044cu0448u0442u044bu043d","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BB%D1%8C%D1%88%D1%82%D1%8B%D0%BD","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q82765","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q82765","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2009-12-01T11:52:34Z","dateModified":"2018-11-19T15:17:13Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/ff/POL_Olsztyn_flag.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":141,"wgHostname":"mw1325"););

Popular posts from this blog

ValueError: Error when checking input: expected conv2d_13_input to have shape (3, 150, 150) but got array with shape (150, 150, 3)2019 Community Moderator ElectionError when checking : expected dense_1_input to have shape (None, 5) but got array with shape (200, 1)Error 'Expected 2D array, got 1D array instead:'ValueError: Error when checking input: expected lstm_41_input to have 3 dimensions, but got array with shape (40000,100)ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)ValueError: Error when checking target: expected dense_2 to have shape (1,) but got array with shape (0,)Keras exception: ValueError: Error when checking input: expected conv2d_1_input to have shape (150, 150, 3) but got array with shape (256, 256, 3)Steps taking too long to completewhen checking input: expected dense_1_input to have shape (13328,) but got array with shape (317,)ValueError: Error when checking target: expected dense_3 to have shape (None, 1) but got array with shape (7715, 40000)Keras exception: Error when checking input: expected dense_input to have shape (2,) but got array with shape (1,)

Ружовы пелікан Змест Знешні выгляд | Пашырэнне | Асаблівасці біялогіі | Літаратура | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 змена/ 22697590 Сістэматыкана ВіківідахВыявына Вікісховішчы174693363011049382

Illegal assignment from SObject to ContactFetching String, Id from Map - Illegal Assignment Id to Field / ObjectError: Compile Error: Illegal assignment from String to BooleanError: List has no rows for assignment to SObjectError on Test Class - System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectRemote action problemDML requires SObject or SObject list type error“Illegal assignment from List to List”Test Class Fail: Batch Class: System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectMapping to a user'List has no rows for assignment to SObject' Mystery