Skip to main content

Батлейка Змест З гісторыі Батлейкі | Апісанне і рэпертуар батлейкі | Сюжэты | Помнік батлейцы | Прадстаўленне | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | Спасылкі | НавігацыяБатлейкаМінський обласний театр ляльок «Батлейка»Театри Білорусіwww.belarus-theatre.net («Театральна Бєларусь»)Тайная история Украины-РусиПарковая скульптураТеатр музкомедии в МинскеКукольный театр на Руси (Исторический очерк)БатлейкаВідэа беларускай каляднай містэрыі «Цар Ірад» на Ютубп

Лялечны тэатрТэатр Беларусі


польск.Віфлеемабеларускітэатр лялекбіблейскуюБеларусіXVI стагоддзякаляднагашопкакаляднымі святаміВіфлеемХрыставяртэпу19 ст.ІрадамXVIIXVIIIВіцебскВеліжДокшыцыІрадвешчуноўХрыстосВіфлеемеўсіх немаўлятаўСмерцьпеклаВаджэнне казымаскальпопказак-запарожацкарчмыБеларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатруЛ. Б. ЗільбераДзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь‎МазырскаяСаламяныя павукіДубровенскія МаляваныяКарэліцкія Слуцкія










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Батлейка




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search




Батлейка ў Нацыянальным гiстарычным музеі Рэспублiкi Беларусь




Лялькі для Батлейкі ў Нацыянальным гiстарычным музеі Рэспублiкi Беларусь




Батлейка на каляднай паштовай марцы Беларусі




Беларускі тэатр Батлейка (1959). Мастак Міхаіл Блішч


Батле́йка, бетлейка (ад польск.: Betleem — назва г. Віфлеема[1]), таксама жлоб, віфлеем, яселка, вяртэп, батляемка, остлейка, шопка[1] — беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў 18-19 стагоддзях) і польская шопка (вядомая з 15 стагоддзя)[1].




Змест





  • 1 З гісторыі Батлейкі


  • 2 Апісанне і рэпертуар батлейкі


  • 3 Сюжэты

    • 3.1 Калядная драма


    • 3.2 Сацыяльна-бытавая сатыра



  • 4 Помнік батлейцы


  • 5 Прадстаўленне


  • 6 Гл. таксама


  • 7 Зноскі


  • 8 Літаратура


  • 9 Спасылкі




З гісторыі Батлейкі |


Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязанае з каляднымі святамі (адгэтуль назва, Віфлеем — месца нараджэння Хрыста). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя.[2] Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.


Да 19 ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка[3]. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п’есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай.


Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзях, Батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак.[4]


Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму. Прадстаўленні батлейкі даваліся да пач. XX ст.



Апісанне і рэпертуар батлейкі |


Сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыла двухпавярховая драўляная скрыня, якая нагадвала царкву ці дамок, дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах. Батлейнікі вадзілі драўляныя лялькі на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў[1].


Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш[1]. Скрынка закрывалася дзверцамі[1].


У прадстаўленнях дзейнічала да 40 персанажаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны[1]. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткаммі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі[1]. Вядома 6 тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра (Віцебск, Веліж), і батлейка са зменнымі празрыстымі дэкарацыямі (Докшыцы)[5]. Пад час прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялек, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Здаралася, што адзін чалавек быў і рэжысёрам, і драматургам, і мастаком, і музыкантам[1]. Звычайна, батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі[1].


Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі[1].



Сюжэты |



Калядная драма |


Цар Ірад даведаўшыся ад вешчуноў, што нарадзіўся Хрыстос, і лічачы яго прэтэндэнтам на пасад, вырашае забіць яго. Ірад загадвае воіну забіць ў Віфлееме ўсіх немаўлятаў «ад двух гадоў і ніжэй»; воін выконвае загад, але «адна старая баба Рахіль не дае свайго дзіця біці». Раз’юшаны Ірад загадвае забіць немаўля Рахілі. За злачынствы Ірад плаціцца жыццём: Смерць адсякае яму галаву, а чэрці цягнуць яго труп у пекла.



Сацыяльна-бытавая сатыра |


Другая частка дзеяння звычайна была на надзённыя тэмы, дзе галоўная роля адводзілася Пятрушку, а на поўдні Расіі, у Беларусі і на Украіне сюжэт нагадваў Навагодні абрад «Ваджэнне казы». У Беларусі героямі былі: цыганы, воін на кані, пастушок Анціпка, пані і т. п. Другая частка змянялася ў залежнасці ад мясцовасці, дзе разыгрываецца спектакль і ад знаходлівасці і адоранасці батлейшчыка.


На Украіне пасля гібелі Ірада — са спевамі, танцам, віншавальнымі вершамі на сцэне звычайна з’яўляліся цыган, яўрэй, маскаль або лях (паляк), дзед, баба, поп і казак-запарожац. Былі і іншыя варыянты герояў. Апісанне аднаго са спектакляў прыводзіцца ў часопісе «Кіеўская даўніна» за 1882 (т. IV) са слоў Рыгора Галагана[6]. Галоўнай дзеючай асобай быў Запарожац. У прамовах яго «шмат глыбокага своеасаблівага гумару, а ў яго дзеяннях шмат свядомасці сілы і панавання, хоць і выяўляецца ў грубай форме: ён усіх і ўсё перамагае, аднолькава не разумеючы ні пачуцця павагі да каго б там ні было, ні пачуцця страху перад кім або чым-небудзь».


На сцэне ў выглядзе шынка (карчмы) з’яўляецца Запарожац. Паляк, які піруе, пачуўшы песню пра тое, што «не буде краще, як у нас на Україні! Що немае жида, що немае ляха: не буде ізміни!», адразу ж уцякае.


Казак адразу жа пачынае выхваляцца:




Случалось мені, і не раз,

В степу варить пиво:

Пив турчин, пив татарин,

Пив і лях на диво;

Багацько лежить

І тепер з похмілля

Мертвих голов і кісток

3 того весілля.




Але аказваецца, што ў «героя» няма грошай, і ён не можа расплаціцца з гаспадаром шынка, які, натуральна, яўрэй. Таму што ён — «козак Іван Виногура, у його добра натура. В Полыці ляхів оббирае, а в корчмі пропивае». Затое апаноўвае жаданне выпіць. «Запарожац п’е гарэлку з барыла, яўрэй падтрымлівае барыла і дрыжыць ад страху», — піша Галаган. Пасля сваркі пачынаецца бойка. Запарожац забівае гаспадара карчмы, а потым падыходзіць да звона і «вядзе пры гэтым даволі бессэнсоўныя гаворкі п’янага чалавека».


Затым галоўны герой падобным чынам распраўляецца з Чортам, потым хоча пакаяцца і кліча святара. З’яўляецца поп, які аказваецца уніятам. Запарожац спрабуе і яго пакалаціць са словамі, што «уніатських попів не бив, а з них живих кожу лупив». Аднак спрытны поп тут жа дае дзяру, выклікаўшы задаволенымі рэпліку свайго ката: «Добре зробив, що втік!» Гучыць музыка.


«Гэтаю апошняй перамогай над усімі сваімі ворагамі сканчаюцца сцэны з Запарожцам. Развітваючыся з гледачамі, казак як быццам адчувае, што ён не ўсім мог дагадзіць сваімі дзёрзкімі выхадкамі», і, сыходзячы са сцэны, прамаўляе:




Що ж, панове? По сій мові

Будьмо здорові

3 пісні слова не викинеш

А що було, то барзо прошу

про те не поминати,

Бо вже піду під курінь

віку доживати[6].





Помнік батлейцы |


Каля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру можна ўбачыць скульптурную кампазіцыю «Батлейка» аўтарства Л. Б. Зільбера[7][8].



Прадстаўленне |


У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь можна пабачыць прадстаўленне батлейкі на беларускай мове.



Гл. таксама |


  • Вярцеп

  • Батлейка Патупчыка


Зноскі




  1. 1,001,011,021,031,041,051,061,071,081,091,10 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.


  2. Батлейка // Театральная Энциклопедия. — М. (руск.) 


  3. Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.


  4. Мінський обласний театр ляльок «Батлейка» на Театри Білорусі // www.belarus-theatre.net («Театральна Бєларусь») (руск.) 


  5. Дзешавой А. Докшыцкі лялечнік, «Маладосць», 1958, вип 9. Г.


  6. 6,06,1 Бузина Олесь Тайная история Украины-Руси // censor.net.ua


  7. Парковая скульптура (руск.) 


  8. Театр музкомедии в Минске (руск.) 



Літаратура |


  • Барышаў Г.I., Саннiкаў А. К. Беларускi народны тэатр батлейка. Мн., 1962;

  • Бaрышев Г. И. Художественное оформление белорусского кукольного театра батлейки // Белорусское искусство. Сб. статей и материалов, Минск, 1957;

  • Бессонов П. Белорусские песни, M., 1871;

  • Бядуля З. Бэтлейка и Беларускі тэатр // Вестник Нар. Комиссариата просвещения ССРБ, Минск, 1922. С. 3-4, 11-12;

  • Вертеп в Могилеве // Могилевские Губернские Ведомости, 1866, № 4. стр. 26—29.

  • Давидова М. Г. Вертепный театр в русской традиционной культуре // Альманах Традиционная культура № 1’2002;

  • Дзешавой А. Докшыцкі лялечнік // «Маладосць», 1958, № 9.

  • Збрайце матэр’ялы аб бэтлейцы! // «Наша Ніва», Вільня, 1910, № 44-45, С. 83-84;


  • Карский Е. Ф. Рождественская вертепная драма // Белорусы, т. 3, [вып.] 3, П., 1922;


  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.;

  • Красьнянскі В. Батлейка віцебскага аддзяленьня беларускага Дзяржаўнага музэю // Інстытут беларускае культуры. Запіскі аддзелу гуманітарных навук, кн. 6 — Працы камісіі гісторыі мастацтва, т. 1, сш. 1, Менск, 1928;

  • Лабовіч А. Першая экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры // Беларускі гістарычны часопіс. № 3’2003;

  • Лозка А. Беларуская батлейка: Каляндарныя i абрадавыя гульнi. Мн., 1997;

  • Перетц В. Н. Кукольный театр на Руси (Исторический очерк) // Ежегодник императорских театров. — Приложения. — Кн. 1. — Спб., 1895. — С. 85-185.


  • Романов Е. Белорусские тексты вертепного действа. Могилев, 1898. С. 45-46, 49-52;

  • Саўчук Н. Беларуская батлейка // Беларускі гістарычны часопіс. № 3’2003;


  • Шeйн П. В. Вертеп, или бетлейки (батлейки) // Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, т. 3, СПб, 1902;

  • Эpeмич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России, Вильно, 1867, кн. 10, т. 4, отд. 4;

  • Юшкевич С. Небо и земля: сценарии для батлейки / С. Юшкевич, И. Лой, А. Досина, Н. Куксачёв. Мн.: Зорны верасень, 2008;


Спасылкі |




  • Відэа беларускай каляднай містэрыі «Цар Ірад» на Ютуб



Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Батлейка&oldid=3250025"










Навігацыя

























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.260","walltime":"0.326","ppvisitednodes":"value":1735,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":107559,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":10270,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":1,"limit":20,"unstrip-size":"value":6721,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 228.329 1 -total"," 51.28% 117.086 3 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 34.90% 79.697 1 Шаблон:Commonscat"," 34.46% 78.688 1 Шаблон:Беларускае_народнае_мастацтва"," 33.02% 75.384 1 Шаблон:Навігацыя"," 25.95% 59.241 2 Шаблон:Navbox_subgroup"," 17.81% 40.662 5 Шаблон:Wikidata-link"," 11.81% 26.958 2 Шаблон:Wikidata"," 8.76% 19.991 1 Шаблон:Зноскі"," 7.49% 17.106 1 Шаблон:Reflist"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.039","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1521801,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1310","timestamp":"20190418173628","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":140,"wgHostname":"mw1326"););

Popular posts from this blog

ValueError: Error when checking input: expected conv2d_13_input to have shape (3, 150, 150) but got array with shape (150, 150, 3)2019 Community Moderator ElectionError when checking : expected dense_1_input to have shape (None, 5) but got array with shape (200, 1)Error 'Expected 2D array, got 1D array instead:'ValueError: Error when checking input: expected lstm_41_input to have 3 dimensions, but got array with shape (40000,100)ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)ValueError: Error when checking target: expected dense_2 to have shape (1,) but got array with shape (0,)Keras exception: ValueError: Error when checking input: expected conv2d_1_input to have shape (150, 150, 3) but got array with shape (256, 256, 3)Steps taking too long to completewhen checking input: expected dense_1_input to have shape (13328,) but got array with shape (317,)ValueError: Error when checking target: expected dense_3 to have shape (None, 1) but got array with shape (7715, 40000)Keras exception: Error when checking input: expected dense_input to have shape (2,) but got array with shape (1,)

Ружовы пелікан Змест Знешні выгляд | Пашырэнне | Асаблівасці біялогіі | Літаратура | НавігацыяДагледжаная версіяправерана1 зменаДагледжаная версіяправерана1 змена/ 22697590 Сістэматыкана ВіківідахВыявына Вікісховішчы174693363011049382

Illegal assignment from SObject to ContactFetching String, Id from Map - Illegal Assignment Id to Field / ObjectError: Compile Error: Illegal assignment from String to BooleanError: List has no rows for assignment to SObjectError on Test Class - System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectRemote action problemDML requires SObject or SObject list type error“Illegal assignment from List to List”Test Class Fail: Batch Class: System.QueryException: List has no rows for assignment to SObjectMapping to a user'List has no rows for assignment to SObject' Mystery