Гватэмала Змест Этымалогія | Геаграфічнае становішча | Прырода | Гісторыя | Дзяржаўны лад | Насельнітва | Гаспадарка | Некаторыя цікавінкі | Гл. таксама | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяHGЯO
Дзяржавы паводле алфавітаГватэмалаКраіны ля Карыбскага мора
ісп.ісп.дзяржаваЦэнтральнай АмерыцыМексікайБелізамГандурасамСальвадорамЦіхага акіянаГандураскага заліваКарыбскага морагорад ГватэмалаКардыльераўіспанскаяЗШААрганізацыю Амерыканскіх дзяржаўЦэнтральнаамерыканскі трохкутнікВулкан Таканавулкан Тахумулькавулкан Тэкуамбуравулкан Фуэгавулкан Чыкабальвулкан АгуаземлетрасенніКарысныя выкапнінафтанікельзолатаўраганыАпадкаўУсумасінтаМатагуаІсабальАтытланПетэн-ІцаквезальмаяПедра дэ АльварадаЦэнтральнай Амерыківайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы (1810-26)рэспубліказаканаўчы органКангрэс ГватэмалыБеларуссю11 сакавіка1993ПеруГараджанекарупцыіЦукровы трыснёгкукурузаАнтыгуа і БарбудаАргенцінаБагамыБалівіяБарбадасБелізБразіліяВенесуэлаГаіціГандурасГаянаГватэмалаГрэнадаДамінікаДамініканская РэспублікаЗШАКалумбіяКанадаКоста-РыкаКубаМексікаНікарагуаПанамаПарагвайПеруСальвадорСент-Вінсент і ГрэнадзіныСент-Кітс і НевісСент-ЛюсіяСурынамТрынідад і ТабагаУругвайЧыліЭквадорЯмайкаАнтыгуа і БарбудаБагамыБарбадасБелізГаіціГандурасГватэмалаГрэнадаДамінікаДамініканская РэспублікаЗШАКанадаКоста-РыкаКубаМексікаНікарагуаПанамаСальвадорСент-Вінсент і ГрэнадзіныСент-Кітс і НевісСент-ЛюсіяТрынідад і ТабагаЯмайка
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Гватэмала
Jump to navigation
Jump to search
| |||||
Гімн: «Guatemala Feliz» | |||||
Дата незалежнасці | 15 верасня 1821 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | іспанская мова[1] | ||||
Сталіца | Гватэмала | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Джымі Маралес Хуан Фуэнтэс Сорыя | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 103-я ў свеце 108 890 км² 0,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Шчыльнасць | 17,2 млн.чал. чал. (69-я) 157 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва | $145 млрд долараў $8400 | ||||
Валюта | Гватэмальскі кецаль | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gt | ||||
Тэлефонны код | +502 | ||||
Часавыя паясы | -6 |
Гватэма́ла (ісп.: Guatemala), Рэспу́бліка Гватэма́ла (ісп.: República de Guatemala) — дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе на захадзе і поўначы з Мексікай, на паўночным усходзе з Белізам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Гандурасам і Сальвадорам; абмываецца водамі Ціхага акіяна і Гандураскага заліва Карыбскага мора. Сталіца — горад Гватэмала.
Паўднёвая, самая населеная частка - вулканічныя горныя ланцугі і нагор'і Кардыльераў. Самая вялікая па колькасці насельніцтва дзяржава Цэнтральнай Амерыкі. Дзяржаўная мова — іспанская. З'яўляецца спадкаемцам цывілізацыі майя і ў наш час індзейцы і метысы складаюць большасць насельніцтва краіны.
Самы вялікі ў Цэнтральнай Амерыцы аб'ём ВУП, але ўзровень жыцця насельніцтва невысокі. Эканоміка мае сельскагаспадарчую спецыялізацыю і арыентуецца на ЗША. Уваходзіць у Арганізацыю Амерыканскіх дзяржаў (ААД), Цэнтральнаамерыканскі трохкутнік.
Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).
Змест
1 Этымалогія
2 Геаграфічнае становішча
3 Прырода
4 Гісторыя
5 Дзяржаўны лад
5.1 Беларуска-гватэмальскія адносіны
6 Насельнітва
7 Гаспадарка
8 Некаторыя цікавінкі
9 Гл. таксама
10 Літаратура
11 Спасылкі
Этымалогія |
Назва «Гватэмала» паходзіць ад ацтэкскага слова Cuauhtēmallān, якое азначае «месца многіх дрэў» (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра дрэва Cuatli Eysenhardtia). Такой назвай гэтая тэрыторыя абавязаная індзейскім спадарожнікам-саюзнікам Педра дэ Альварада.
Геаграфічнае становішча |
Мяжуе з Сальвадорам на паўднёвым усходзе, Гандурасам на ўсходзе, з Белізам на паўночным усходзе і Мексікай на поўначы і захадзе. Абмываецца Карыбскім морам (Гандураскія заліў) на ўсходзе і Ціхім акіянам на поўдні. На ціхаакіянскім узбярэжжы размешчаны найболей папулярныя пляжы і курортныя зоны (Монтэрыка, Сан-Хасэ, Рэталулеу), дзе, дзякуючы высокім хвалям, добры віндсерфінг
Прырода |
2/3 плошчы краіны займае нагор'е вышынёй 1000-3000 метраў. Яго паўночна-усходняя частка — складкава-глыбавыя хрыбты і плато (С'ера-Мадрэ), падзеленыя глыбокімі далінамі рэк. На паўднёвым захадзе нагор'е складзена з вулканічных парод. Ёсць вулканы (Вулкан Такана — 4117 м - самы актыўны вулкан, вулкан Тахумулька — 4217 м, вулкан Тэкуамбура, вулкан Фуэга — 3918, вулкан Чыкабаль, вулкан Агуа). на мяжы з Белізам - горы Майя, якія не адносяцца да асноўнай Кардыльеры. Бываюць разбуральныя землетрасенні. На поўначы вапняковае узгорыстае плато Петэн. Узбярэжжы нізінныя. Карысныя выкапні: нафта, нікель, поліметалы, марганцавыя і хромавыя руды, золата. Клімат трапічнага пояса, пасатны, вільготны. Частыя ўраганы. Сярэдняя тэмпература паветра на нізінах 23-27 °C, на міжгорных плато 15-20 °C. Ападкаў на ўсходніх схілах нагор'я больш за 2000 мм, на ўнутраным плато, у міжгорных далінах і на ўзбярэжжах 500—1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй; самыя значныя з іх Усумасінта і Матагуа. З азёр найбольшыя Ісабаль, Атытлан, Петэн-Іца. На поўначы і па ўзбярэжжы Ціхага акіяна саванны і хмызняковыя зараснікі, на ніжніх схілах гор вільготныя вечназялёныя лясы, вышэй — дубовыя і хваёвыя лясы. На паўночным усходзе размешчаны вялізны масіў вільготных трапічных лясоў, якія ахоўваюцца ў біясферным запаведніку Майя і некалькіх нацыянальных парках. Усяго пад лесам і хмызняком 40 % тэрыторыі. У трапічных лясах шмат каштоўных парод дрэў: каўчукавае, кампешавае, махагонавае, ружовае (з найкаштоўнейшай драўнінай), чорнае, зальзавае, бакаўт. Жывёльны свет Гватэмалы тыповы для Цэнтральнай Амерыкі: браняносцы, дзікабразы, тапіры, пумы. У краіне жыве каля 2000 відаў птушак, самая вядомая - квезаль (кецаль), жыхар вільготных трапічных лясоў з пышнымі смарагдавымі пёрамі хваста. Нацыянальныя паркі: Тыкаль, Рыа-Дульсэ, Атытлан.
Гісторыя |
Тэрыторыя сучаснай Гватэмалы была заселеная як мінімум 13 тыс. гадоў таму. У 3 тыс.да н.э. на зямлі Гватэмалы прыйшлі плямёны майя-кічэ, якія займаліся земляробствам (фасоля, кукуруза, гарбузы).У 1-м тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Гватэмалы існавалі гарады-дзяржавы мая, на Гватэмальскім нагор'і — дзяржаўныя ўтварэнні іншых плямён. Горад Тыкаль быў найбуйнейшым цэнтрам цывілізацыі мая: меў плошчу 16 км², каля 300 палацаў і храмаў; другі цэнтр - Паленке. У X стагоддзі адбылася дэмаграфічная катастрофа (выкліканая, хутчэй за ўсё, прыроднымі і экалагічнымі прычынамі), багатыя горада вымерлі і надоўга зараслі лесам. У X-XI стст. у Гватэмалу з Табаска прыйшлі тальтэкі, да якіх адносіліся і плямёны кічэ, і заваявалі цэнтральнае сугор'е.
Заваяванне тэрыторый іспанцамі пачалося ў 1523-24 гадах на чале з Педра дэ Альварада. Племя кічэ аказала іспанцам супраціў, але сілы былі няроўнымі. У бітве на ўскраіне горада Кетцальцінанга ў 1525 Альварада разграміў Кічэ і забіў іх правадыра Тэкум Умана. Іспанцы пачалі здабываць золата і срэбра, ствараць плантацыі, атрымліваль індыга. У 1560 годзе ў складзе віцэ-каралеўства Новая Іспанія было ўтворана генерал-капітанства Гватэмала, у склад якога ўвайшла амаль уся тэрыторыя Цэнтральнай Амерыкі.
У гады вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы (1810-26) народ Гватэмалы дамогся незалежнасці. 15 верасня 1821 года была абвешчана незалежнасць Мексіканскай імперыі, куды ўвайшла Гватэмала. 1823-1841 - у складзе Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі са сталіцай у Гватэмале.
Наступнае стагоддзе прайшло ў барацьбе кансерватараў і лібералаў, урады якіх напераменку выганялі і вярталі амерыканскія кампаніі, манахаў і т.п. З 1840 па 1865 Гватэмалу узначальваў селянін Рафаэль Карэа, які абапіраўся на кансерватараў. Ліберал Баррыльяс, які прыйшоў да ўлады ў 1871 годзе, горача жадаў аднавіць адзіную дзяржаву Цэнтральнай Амерыкі і развязаў вайну з суседзямі, але ў бітве супраць арміі Сальвадора ў 1885 годзе быў забіты. Пачатак ХХ стагоддзя прайшоў пад знакам чаргавання дыктатараў, што мелі падтрымку ЗША і асабіста кампаніі «Юнайтэд Фрут».
У 1944 годзе прэзідэнтам Гватэмалы стаў пісьменнік Хасэ Арэвала, які павёў больш незалежную ад ЗША палітыку, у прыватнасці, устанавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. Сам Арэвала называў сябе «хрысціянскім сацыялістам». Наступны прэзідэнт выгнаў «Юнайтэд Фрут», тады амерыканцы правялі ваенную аперацыю і зноў пераарыентавалі Гватэмалу на ЗША. У 1960-1996 у краіне ішла грамадзянская вайна, якая суправаджалася масавым партызанскім рухам, рэпрэсіямі (у тым ліку, спаленнем вёсак) з боку ўладаў.
Дзяржаўны лад |
Гватэмала — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1985 года (набыла сілу ў 1986 годзе). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва. Вышэйшы заканаўчы орган — аднапалатны Кангрэс Гватэмалы (158 дэпутатаў), які выбіраецца, як і прэзідэнт, на 4 гады. Унітарнае дзяржава, Падзяляецца на 22 дэпартамента. Трэць тэрыторыі прыпадае на паўночны дэпартамент Петэн.
Беларуска-гватэмальскія адносіны |
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Гватэмалай ўсталяваныя 11 сакавіка 1993 г. Аб'ём узаемнага гандлю ў 2011 годзе склаў 20,5 млн долараў ЗША. Экспарт Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Гватэмала склаў 19,4 млн долараў ЗША, імпарт — 1,1 млн долараў ЗША.
Насельнітва |
Першая па колькасці насельніцтва краіна Цэнтральнай Амерыкі. Сёння пры ацэнцы насельніцтва Гватэмалы фігуруюць лічбы ад 15,5 да 17,2 млн чал. Паводле падлікаў, у 1900 годзе ў Гватэмале пражывала каля 885 тыс. чал, што робіць яе лідэрам па тэмпах росту насельніцтва ў Заходнім паўшар'і ў 20 стагоддзі (амаль дваццаціразовы рост).
Сёння натуральны прырост, хоць і запаволіўся, застаецца вельмі высокім — 1.75 %, міграцыйная змяншэнне — -0,2 % (2017). У 2010 (дадзеныя перапісу) 41 % насельніцтва складалі дзеці і падлеткі да 15 гадоў (самая маладая краіна Заходняга паўшар'я). Гватэмала адрозніваецца выключнай этнічнай і моўнай разнастайнасцю. Паводле перапісу 2010 года, каля 41,5 % насельніцтва - гэта метысы (таксама вядомыя як ладына), якія размаўляюць на іспанскай мове. Аналагічная доля карэнных гватэмальцаў (41 %) з поўным індзейскім радаводам (ва ўсёй Лацінскай Амерыцы большы % індзейцаў толькі ў Перу). Большасць індзейцаў - прадстаўнікі народаў майя, а менавіта: кічэ (11,0 % ад агульнай колькасці насельніцтва), кекчэ (8,3 %), какчыкелі (7,8 %), многія індзейцы размаўляюць на адной з 21 моваў майя, большасць — на іспанскай; 18,5 % гватэмальцаў - белыя крэолы (нашчадкі іспанцаў). Даволі шматлікія нямецкая і карэйская дыяспары. Каталікі складаюць 47.6% насельніцтва, пратэстанты — 38.2 % (2012). Каталіцызм імкліва здае пазіцыі на карысць пратэстантызму. Гараджане, якія складаюць 52.5% усяго насельніцтва (2017), сканцэнтраваны ў агламерацыі Гватэмалы (з прыгарадамі Міска і Вілья-Нуэва — каля 3 млн чал., 2015) — найбуйнейшым горадзе Цэнтральнай Амерыкі. Другі па памерах горад — Кетсальтынанга (130 тыс. чал.).
Гаспадарка |
Грашовая адзінка — кецаль. ВУП на душу насельніцтва — каля 8400 даляраў (2018). Агульны ВУП складае 145 млрд даляраў (2017) — найбуйнейшы ў Цэнтральнай Амерыцы. Каля паловы насельніцтва жыве за мяжой беднасці. Адмоўны імідж краіне робяць наркагандль і высокі ўзровень карупцыі. 10 % ВУП фармуіруецца пераводамі гватэмальцаў, якія працуюць за мяжой.
Сельскагаспадарчая спецыялізацыя сфармавалася ў 19 стагоддзі: нямецкія каланісты разбілі плантацыі кавы, амерыканская кампанія «Юнайтэд Фрут» стала вырошчваць бананы. Сёння ў аграрным сектары працуе палова гватэмальцаў і ён забяспечвае 40 % экспартных даходаў. Вырошчваюцца таксама цукровы трыснёг, гародніна, кветкі. Цукровы трыснёг, кукуруза і плады алейнай пальмы экспартуюцца ў многія краіны як сыравіна для біяпаліва, што прыводзіць да росту коштаў на прадукты харчавання (кукуруза разам з фасоляй складае аснову рацыёну).
У невялікіх аб'ёмах здабываюцца золата, срэбра, цынк, кобальт і нікель. Развіта лёгкая прамысловасць, швейнай прадукцыя экспартуецца. Вывозяцца вырабы ручной працы. Пасля сканчэння грамадзянскай вайны развіваецца міжнародны турызм, найбольшай папулярнасцю ў турстаў карыстаецца горад майя Тыкаль.
Некаторыя цікавінкі |
- Поўная назва сталіцы - Нуэва Гватэмала-дэ-ла-Асунсьён
- Прырода Гватэмалы як бы помсціла за абрабаваных і зняволеных індзейцаў. У 1541 годзе вулкан Агуа вывергнуў патокі кіпячай вады і бруду і знішчыў першую іспанскую сталіцу Гватэмалы. У 1773 яшчэ адна сталіца, Антыгуа — культурны і універсітэцкі цэнтр - была разбурана землятрусам і вывяржэннем вулкана. Тады сталіцу перанеслі ў цяперашні горад Гватэмала, і нетры краіны нарэшце спынілі "помсту".
- Па паказчыку ІЧР ў 2014 годзе была 31 сярод 33 краін Лацінскай Амерыкі
Гл. таксама |
- Дзень Мёртвых
- Оскар Айзек
Літаратура |
- Гватэмала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гватэмала
↑ 1,01,1 143 // Constitution of Guatemala<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5164195"></a>
Катэгорыі:
- Дзяржавы паводле алфавіта
- Гватэмала
- Краіны ля Карыбскага мора
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.408","walltime":"0.499","ppvisitednodes":"value":1638,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":35342,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":7922,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":6,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":529,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":9,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 400.257 1 -total"," 80.90% 323.809 1 Шаблон:Дзяржава"," 73.57% 294.450 19 Шаблон:Wikidata"," 10.53% 42.150 2 Шаблон:If-wikidata"," 9.48% 37.956 1 Шаблон:Commons"," 6.41% 25.637 1 Шаблон:Coord"," 4.85% 19.396 2 Шаблон:Навігацыйная_паласа"," 3.16% 12.653 1 Шаблон:Арганізацыя_амерыканскіх_дзяржаў"," 3.16% 12.637 1 Шаблон:Паўночная_Амерыка"," 3.02% 12.068 3 Шаблон:Lang-es"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.256","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":9820929,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1348","timestamp":"20190302073133","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0413u0432u0430u0442u044du043cu0430u043bu0430","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B2%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q774","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q774","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-10-03T06:16:54Z","dateModified":"2019-03-02T07:31:37Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/ec/Flag_of_Guatemala.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":213,"wgHostname":"mw1261"););