Паўночная Македонія Змест Назва | Гісторыя | Дзяржаўны лад і палітыка | Знешняя палітыка | Узброеныя сілы | Адміністрацыйны падзел | Фізіка-геаграфічная характарыстыка | Насельніцтва | Эканоміка | Культура і мастацтва | Галерэя | Гл. таксама | Крыніцы | Спасылкі | НавігацыяHGЯOпПерапіс 2002 года.nn.byblr.belta.byМатэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМI 16 студзеня б.г.Матэрыялы афіцыйнага сайта Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьРэспубліка МакедоніяБерлинский приговор 1878 г. и проблема македонского этноязыкового своеобразияПрэзідэнт Рэспублікі МакедоніяПарламент МакедонііСайт урадаМіністэрства абароныМіністэрства замежных спраўМіністэрства культурыДзелавы клімат, даследаванні і інвестыцыйныя магчымасціМакедонія гісторыяпп
АлбаніяАндораАўстрыяБалгарыяБеларусьБельгіяБоснія і ГерцагавінаВатыканВенгрыяВялікабрытаніяГерманіяГрэцыяДаніяІрландыяІсландыяІспаніяІталіяКазахстанЛатвіяЛітваЛіхтэнштэйнЛюксембургМакедоніяМалдоваМальтаМанакаНарвегіяНідэрландыПартугаліяПольшчаРасіяРумыніяСан-МарынаСербіяСлавакіяСлавеніяТурцыяУкраінаФінляндыяФранцыяХарватыяЧарнагорыяЧэхіяШвейцарыяШвецыяЭстонія
Дзяржавы паводле алфавітаПаўночная Македонія
макед.макед.Балканскім паўвостравеЕўропеЮгаславііАрганізацыі Аб'яднаных НацыйГрэцыяйЕўрапейскі СаюзСавет ЕўропыНАТАСкоп’іне мае выхаду да мораКосаваСербіяйБалгарыяйГрэцыяйАлбаніяйМакедонііГрэцыіБалгарыіАлбанііМакедонцыэтнічная меншасць албанцаўААНЦэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлюАрганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў ЕўропеСавета ЕўропыСусветнай гандлёвай арганізацыіМіжнароднага валютнага фондуСусветнага банкуНАТАафіцыйным кандыдатамЕўрапейскім СаюзеЮгаславііГрэцыяйААН1993МакедоніяЕўрасаюзНАТА17 чэрвеня2018ПаёнііСтаражытнай МакедонііРымскайВізантыйскайсярэднявечнамуБалгарскаму царствуСербскаму царствуАсманскай імперыі864хрысціянстваXIVзаваяваныяАсманскай імперыяй1878Сан-Стэфанскі мір1912Балканскіх войн19121913СербіяйПершай Сусветнай вайныКаралеўства сербаў, харватаў і славенцаў1929Югаславія1941Краіны ВосіБалгарыяйАлбаніяйЦітаДругой Сусветнай вайны19632 мая1992Еўрапейскі саюз15 лістапада2004Мурлы Костаўрэферэндумаалбанскай200120 студзеня19933 красавіка2002РасііБеларусіІракскай вайнеЭгейская МакедоніяГрэцыіБалгарыіВардарСкопска Чорная ГараПіндг. КорабПірынСтруміцаАхрыдскаеПрэспаДойранскае возераДлабоцывадаспадКорабскі вадаспад1963Скоп'еумеранагасубтрапічнага20052001Скоп'еБіталаКуманаваПрылепЦетаваМакедонскай праваслаўнай царквы1967аўтакефаліяМусульманемячэцяўхрамітыБалканахбратоў МанакіМехмеда VСкоп'еДругой сусветнай вайныНароднай Рэспублікі МакедонііЮгаславііНацысцкай Германііграмадзянская вайна ў ГрэцыіАсманскай імперыіФросінаМіс СтоўнБіталеміжнародны кінафестываль братоў МанакіМілча МанчэўскіПерад дажджомпрэмію «Оскар»найлепшы фільм на замежнай мовеЗалатога ільваВенецынскім кінафестываліБаснійскай вайныПылНью-ЁркуІлюзіяСветазара РыстоўскагаСакрэтная кнігаБал-Кан-КанАхрыдскае возераМанастыр Прачыстай БагародзіцыКічаваШар-ПланінаГара КорабВізантыйскаяГераклеі ЛінцэсцісБіталаАлбаніяАндораАрменіяБельгіяФранцузская супольнасць БельгііБенінБалгарыяБуркіна-ФасоБурундзіВануатуВ’етнамГабонГаіціГанаГвінеяГвінея-БісауГрэцыяДжыбуціДамінікаЕгіпетКаба-ВердэКамбоджаКамерунКанадаНью-БрансуікКвебекКіпрКаморыДэмакратычная Рэспубліка КонгаРэспубліка КонгаКот-д’ІвуарЛаосЛіванЛюксембургМаўрыкійМаўрытаніяМадагаскарМакедоніяМаліМарокаМалдоваМанакаНігерРуандаРумыніяСан-Тамэ і ПрынсіпіСейшэльскія АстравыСенегалСент-ЛюсіяТогаТунісФранцыяФранцузская ГвіянаГвадэлупаМарцінікаСен-П’ер і МікелонЦэнтральнаафрыканская РэспублікаЧадШвейцарыяЭкватарыяльная ГвінеяАўстрыяАрменіяВенгрыяГрузіяЛатвіяЛітваМазамбікПольшчаСербіяСлавакіяСлавеніяТайландУкраінаХарватыяЧэхіяАлбаніяБалгарыяБоснія і ГерцагавінаГрэцыяМакедоніяРумыніяСербіяСлавеніяТурцыяХарватыяЧарнагорыяКосава
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Паўночная Македонія
Jump to navigation
Jump to search
| |||||
Дэвіз: «Слобода или смрт за Македонија» «Воля або смерць за Македонію» | |||||
Гімн: «Денес над Македонија» | |||||
Дата незалежнасці | 8 верасня 1991 (ад Югаславіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | македонская мова і албанская мова[1] | ||||
Сталіца | Скоп’е | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Скоп’е, Бітала, Куманава, Прылеп, Цетава | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Георгэ Іванаў Зоран Заеў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 25.713 км² 1,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2002) • Шчыльнасць | 2.062.294 чал. (146-я) 2.022.547 чал. 80,1 чал./км² (122-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2013) • На душу насельніцтва | $26,1 млрд (124-ы) $12.587 (84-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва | $9,576 млрд (137-ы) $4.931 (97-ы) | ||||
ІРЧП (2013) | 0,732 (высокі) (84-ы) | ||||
Этнахаронім | Македонцы | ||||
Валюта | Македонскі дэнар (MKD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .mk, .мкд | ||||
Тэлефонны код | +389 | ||||
Часавыя паясы | UTC+1 |
Рэспубліка Паўночная Македонія (макед.: Република Северна Македонија), да 2019 года Рэспубліка Македонія (макед.: Република Македонија) — краіна на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Адна з дзяржаў-пераемніц былой Югаславіі, незалежнасць ад якой абвясціла ў 1991 годзе. У 1993 годзе дзяржава стала членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, але, праз спрэчку з Грэцыяй наконт выкарыстання назвы «Македонія», была прынята пад умоўнай назвай Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ; макед.: Πоранешна Југословенска Република Македонија — ΠЈРМ), найменне, якое таксама ўжываецца такімі міжнароднымі арганізацыямі як Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы і НАТА. Паводле перапісу 2014 года насельніцтва Македоніі болей за 2 млн жыхароў, з якіх 500 тысяч жыве ў сталіцы краіны — Скоп’і.
Македонія не мае выхаду да мора, гранічыць з Косава на паўночным захадзе, Сербіяй на поўначы, Балгарыяй на ўсходзе, Грэцыяй на поўдні і Албаніяй на захадзе. Тэрыторыя краіны складае каля траціны больш буйнога геаграфічнага рэгіёна Македоніі, які таксама ўключае ў сябе часткі Грэцыі, Балгарыі і Албаніі. Македонія ўключае ў сябе больш за 50 азёр і 16 гор, вышыня якіх перавышае 2000 метраў. Македонцы складаюць каля 64% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Апроч іх, у Македоніі жыве вялікая этнічная меншасць албанцаў (25%) і іншыя невялікія меншасці, што прыводзіць да канфліктаў на этнічнай глебе, асабліва паміж македонцамі і албанцамі.
Рэспубліка Македонія мае адну з самых слабых эканомік у Еўропе і знаходзіцца ў працэсе эканамічнай і палітычнай трансфармацыі. Краіна змагаецца з высокім узроўнем беспрацоўя, слабай інфраструктурай і адсутнасцю інвестыцый. Дзяржава з’яўляецца сябрам ААН, Цэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку, а таксама падала заяўку на ўступленне ў НАТА і з 2005 года з’яўляецца афіцыйным кандыдатам на членства ў Еўрапейскім Саюзе.
Змест
1 Назва
2 Гісторыя
3 Дзяржаўны лад і палітыка
3.1 Выканаўчая ўлада
3.2 Заканадаўчая ўлада
4 Знешняя палітыка
4.1 Беларуска-македонскія адносіны
5 Узброеныя сілы
6 Адміністрацыйны падзел
7 Фізіка-геаграфічная характарыстыка
7.1 Геаграфічнае становішча
7.2 Рэльеф
7.3 Клімат
8 Насельніцтва
8.1 Колькасць, рассяленне
8.2 Гарады
8.3 Нацыянальны склад
8.4 Мовы
8.5 Рэлігійны склад
9 Эканоміка
10 Культура і мастацтва
10.1 Кінематограф
10.2 Кухня
10.3 Архітэктура
11 Галерэя
12 Гл. таксама
13 Крыніцы
14 Спасылкі
14.1 Афіцыйныя ўрадавыя сайты
Назва |
Македонія з часоў распаду Югаславіі вяла спрэчку з Грэцыяй аб сваім назове. Па патрабаванні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвала на тым, каб назва Македоніі была зменена, каб пазбегнуць блытаніны з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай[2]. Больш за дваццаць гадоў ішла спрэчка, Грэцыя дабівалася неабходнасці змянення назвы краіны-суседкі і выступала супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА. 17 чэрвеня 2018 года Грэцыя і Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македонія[3]. 11 студзеня 2019 года македонскія парламентарыі адобрылі ўнясенне адпаведных паправак у Канстытуцыю.
Гісторыя |
Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македонія ў розныя гістарычныя перыяды належыла розным дзяржавам і імперыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Візантыйскай імперыям, сярэднявечнаму Балгарскаму царству, Сербскаму царству, Асманскай імперыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Балгарскага царства, хрысціянства было прынята дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да балгараў. У XIV ст. гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай імперыяй.
У 1878 Расія вызваліла Балгарыю і заключыла з Турцыяй Сан-Стэфанскі мір, паводле якога з'яўлялася дзяржава Балгарыя, а часткі Македоніі, населеныя паўднёвымі славянамі, уваходзілі ў межы Балгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім сілам у Еўропе і за Сан-Стэфанскай дамовай рушыла ўслед Берлінская, разрэзаўшая Балгарыю на дзве часткі — Княства Балгарыя і Усходнюю Румелію. Македонія з яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да турак.
У 1912 пачалася першая Балканская вайна. Балгарскія і саюзныя балканскія хрысціянскія войскі разграмілі Турцыю і Македонія ізноў стала балгарскай. Аднак амаль адразу жа пачалася вайна паміж саюзнікамі — Балгарыяй і астатнімі балканскімі хрысціянскімі народамі, у выніку якой Балгарыя страціла Македонію.
У выніку Балканскіх войн 1912 і 1913 і падзення Асманскай імперыі Македонія была падзеленая паміж Сербіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сербія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Балгарыяй (Пірынскі край). Пасля Першай Сусветнай вайны Сербія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).
У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Балгарыяй і Албаніяй. Частка македонскіх славян падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасля стаў прэзідэнтам Югаславіі. Паслу заканчэння Другой Сусветнай вайны была ўтворана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія з шасці рэспублік, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры перайменаванні аб'яднання ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была перайменавана ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію.
1991 — дэкларацыя аб суверэнітэце і рэферэндум аб незалежнасці Македоніі, якая прывяла да бяскроўнага выхаду са складу Югаславіі. Першым прэзідэнтам Македоніі стаў выхадзец з мясцовай партнаменклатуры Кіра Глігараў (1991—1999).
1991 — Балгарыя — першая дзяржава свету, якая прызнала незалежнасць Македоніі.
2 мая 1992 Еўрапейскі саюз пагадзіўся прызнаць Македонію толькі ў тым выпадку, калі будзе знойдзена прымальная для ўсіх назва новай дзяржавы. У красавіку 1993 Македонія была прынята ў ААН, але пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія.
1993 — увод «блакітных касак» [1]) ААН.
16 лютага 1994 Грэцыя ўвяла забарону на гандаль з Македоніяй.- 31 сакавіка 1995 Савет бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю аб падаўжэнні мандата міратворчых сіл на 8 месяцаў.
- 5 кастрычніка 1995 Парламент прыняў рашэнне аб скасаванні старога і заснаванні новага нацыянальнага сцяга.
- 12 кастрычніка 1995 Македонія становіцца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 8 лістапада Македонія становіцца членам Савета Еўропы.
- У выніку вайны ў Косаве ў 1999 каля 360 000 косаўскіх албанцаў збеглі на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але крыху пазней мясцовыя албанцы па іх прыкладу высунулі патрабаванне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі з пераважным албанскім насельніцтвам.
1999—2004 — прэзідэнт Барыс Трайкоўскі. 23 снежня 1999 Урад Македоніі ў поўным складзе сышоў у адстаўку.
23 лютага 2001 — Падпісана пагадненне аб дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж СРЮ і Македоніяй.
2001 сакавік — жнівень — Албанскае паўстанне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетава). Албанская армія нацыянальнага вызвалення (лідар Алі Ахмеці) пачалі ваенна-партызанскія дзеянні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаянню паклала канец толькі ўмяшанне НАТА, у выніку чаго парламент Македоніі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, па якой албанцам была прадстаўленая абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус албанскай мовы, амністыя паўстанцаў, албанская паліцыя ў албанскіх раёнах).
2002 — спарадычныя рэцыдывы албана-македонскага міжэтнічнага канфлікту.
17 сакавіка 2003 — Савет НАТА прыняў рашэнне да 31 сакавіка завяршыць аперацыю па забеспячэнні стабільнасці ў Македоніі, 18 сакавіка Савет ЕС прыняў рашэнне аб пачатку міратворчай аперацыі ў Македоніі.
Дзяржаўны лад і палітыка |
Македонія — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Канстытуцыя Македоніі была прынята 17 лістапада 1991. У 1992 і 2001 у Канстытуцыю ўносіліся папраўкі.
Выканаўчая ўлада |
Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5-гадовы тэрмін у ходзе ўсеагульных выбараў і можа знаходзіцца на пасадзе толькі два тэрміны запар. Прэзідэнт прадстаўляе краіну за мяжой, адказвае за правядзенне знешняй палітыкі, з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, валодае правам вета на законапраекты, зацверджаныя парламентам у першым чытанні, вылучае кандыдатуру прэм'ер-міністра, аб'яўляе памілаванне, прызначае паслоў, прапануе кандыдатуры двух членаў Рэспубліканскага судовага савета і Савета па міжэтнічных адносінах, прызначае членаў Савета бяспекі.
Заканадаўчая ўлада |
Вышэйшы заканадаўчы орган краіны — аднапалатны Сход, які складаецца з 120 дэпутатаў (85 з іх абіраюцца ўсеагульным прамым галасаваннем, 35 праходзяць па партыйных спісах). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Парламент распрацоўвае і ўхваляе канстытуцыю, прымае законы, сцвярджае падаткі і бюджэт, ратыфікуе міжнародныя дагаворы і пагадненні, прызначае рэферэндумы, сцвярджае і ссоўвае ўрад, прызначае і ссоўвае суддзяў, аб'яўляе амністыю.
Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Складаецца з прэм'ер-міністра, якому прэзідэнт даручае сфарміраваць кабінет, і міністраў, прапанаваных прэм'ер-міністрам. Пасля гэтага ўрад абіраецца парламентам і нясе перад ім адказнасць.
15 лістапада 2004 г. ў адстаўку падаў прэм'ер-міністр Македоніі Мурлы Костаў.
Па меркаванню назіральнікаў, гэта звязана з вынікамі нядаўняга рэферэндума з нагоды адмены закона, які пашырае права албанскай меншасці. У выніку рэферэндуму закон застаўся ў сіле, што можа прывесці да ўсталявання кантролю этнічных албанцаў над шматлікімі раёнамі Македоніі і ўзмацніць сепаратысцкія настроі.
Мурлы Костаў абвінаваціў свайго партнёра па ўрадавай кааліцыі — партыю «Албанскі саюз за інтэграцыю» (якая ўзначаліла антыўрадавае паўстанне 2001 г.) — у адстойванні групавых інтарэсаў і карупцыі.
Колер | Партыя | Месцаў |
---|---|---|
УМРА–ДПМНА | 57 | |
Сацыял-дэмакратычны саюз | 37 | |
Дэмакратычны саюз за інтэграцыю | 17 | |
Дэмакратычная партыя албанцаў | 7 | |
Дэмакратычны саюз | 2 | |
Дэмакратычнае аднаўленне | 1 | |
Нацыянал-дэмакратычнае адраджэнне | 1 | |
Грамадзянскі выбар | 1 | |
Усяго месцаў | 123 |
Знешняя палітыка |
Беларуска-македонскія адносіны |
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 20 студзеня 1993. З 3 красавіка 2002 года македонскі пасол у Расіі атрымаў акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтве[4].
Грамадзяне Беларусі могуць карыстацца безвізавым ўездам у Рэспубліку Македонію на тэрмін да 90 дзён пры наяўнасці афіцыйнага ці гасцявога запрашэння альбо турыстычнага ваўчара[5].
Узброеныя сілы |
На 2004—2005 год ва Узброеных сілах Рэспублікі Македонія налічваецца 10890 чалавек.
УС Македоніі ўдзельнічалі ў Іракскай вайне.
Адміністрацыйны падзел |
Статыстычны рэгіён | Муніцыпалітэты | Плошча, км² | Насельніцтва | Статыстычны рэгіён | Муніцыпалітэты | Плошча, км² | Насельніцтва | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вардарскі | Велес (11[ап 1]) Градска (15) Дэмір-Капія (21) Кавадарцы (28) Негоціна (45) Росаман (55) Чашка (68) | 3995 | 153,272 | Паўночна-Усходні | Кратава (33) Крыва-Паланка (35) Куманава (37) Ліпкава (38) Ранкаўцэ (54) Стара-Нагарычанэ (60) | 2306 | 176,174 | ||
Паложскі | Багавінье (2) Брвеніца (7) Госцівар (14) Егуноўцэ (23) Жэліна (24) Маўрава і Растуша (42) Урапчыштэ (64) Цеарцэ (65) Цетава (66) | 2479 | 319,532 | Пелаганійскі | Бітала (5) Долнэні (17) Дэмір-Хісар (22) Крушэва (34) Крывагаштані (36) Могіла (43) Новацы (46) Прылеп (52) Рэсен (56) | 4719 | 231,500 | ||
Паўднёва-Заходні | Вевчані (10) Дэбар (18) Дэбарца (19) Кічэва (30) Македанскі-Брод (41) Охрыд (47) Пласніца (50) Струга (61) Цэнтар-Жупа (67) | 3280 | 220,065 | Скопскі | Арачынава (1) Зелянікава (25) Іліндэн (27) Петравец (48) Скоп'е (58) Сопіштэ (59) Студэнічані (63) Чучэр-Сандэва (69) | 1818 | 617,646 | ||
Паўднёва-Усходні | Басілава (3) Богданцы (6) Валандава (8) Васілева (9) Геўгелія (13) Дойран (16) Кончэ (31) Наво-Село (44) Радавіш (53) Струміца (62) | 2741 | 173,572 | Усходні | Берава (4) Вініца (12) Дэльцэва (20) Зрноўцы (26) Карбінцы (29) Кочані (32) Лозава (39) Македанска-Каменіца (40) Пехчэва (49) Пробішціп (51) Светы-Ніколэ (57) Чэшынава-Аблешэва (70) Шціп (71) | 3539 | 177,411 |
↑ Нумары муніцыпалітэтаў у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка |
Геаграфічнае становішча |
Косава Грэцыя Албанія Сербія Балгарыя МАКЕДОНІЯ Эгейскае мора р.Вардар Ахрыдскае воз. Дойранскае воз. воз.Прэспа СКОП’Е Цетава Куманава Шціп Велес Госцівар Кічэва Прылеп Струміца Бітала г.Кораб |
Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Балгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.
Рэльеф |
На большай частцы тэрыторыі размяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сістэм Скопска Чорная Гара, Пінд (вышэйшы пункт — г. Кораб (2753 м) і Пірын, падзеленых шырокімі міжгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе размешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Ахрыдскае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйнае Дойранскае возера. На рэчцы Длабоцы знаходзіцца самы высокі ў Македоніі вадаспад вышынёй 136 м — Корабскі вадаспад.
Рэгіён сейсмічна актыўны, землетрасенні даволі моцныя. У выніку апошняга, якое адбылося ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп'е.
Клімат |
У Македоніі клімат пераходзіць ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — 11-12 °C, ліпеня — 21-23 °C. Гадавая колькасць ападкаў 500—700 мм.
Насельніцтва |
Колькасць, рассяленне |
Па дадзеных на ліпень 2004 г, насельніцтва рэспублікі складае 2,071,210 чалавек.
Асаблівасцю дэмаграфічнай сітуацыі ў Македоніі з'яўляецца перавышэнне нараджальнасці албанскай часткі насельніцтва над славянскай, што характэрна наогул для мусульманскіх меншасцей у шматлікіх дзяржавах свету. Аднак у апошнія гады нараджальнасць албанцаў падае хутчэйшымі тэмпамі: у 2005 колькасць парадзіх-албанак склала 30,8 % ад агульнага ліку жанчын, якія нарадзілі дзяцей, тады як у 2001 дадзены паказчык дасягаў амаль 40 %.
Гарады |
Сталіцай рэспублікі і самым буйным яе горадам з'яўляецца Скоп'е (насельніцтва 600 тыс.). Іншыя буйныя гарады — Бітала, Куманава, Прылеп і Цетава (насельніцтва 50 — 100 тыс.).
Найбуйнейшыя гарады Македоніі Перапіс 2002 года. | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Горад | Рэгіён | Нас. | № | Горад | Рэгіён | Нас. | ||
Скоп'е Бітала | 1 | Скоп'е | Скопскі | 506,926 | 11 | Кавадарцы | Вардарскі | 29,188 | Куманава Прылеп |
2 | Бітала | Пелаганійскі | 74,550 | 12 | Кочані | Усходні | 28,330 | ||
3 | Куманава | Паўночна-Усходні | 70,842 | 13 | Кічэва | Паўднёва-Заходні | 27,067 | ||
4 | Прылеп | Пелаганійскі | 66,246 | 14 | Струга | Паўднёва-Заходні | 16,559 | ||
5 | Цетава | Паложскі | 52,915 | 15 | Радавіш | Паўднёва-Усходні | 16,223 | ||
6 | Велес | Вардарскі | 43,716 | 16 | Геўгелія | Паўднёва-Усходні | 15,685 | ||
7 | Шціп | Усходні | 43,652 | 17 | Дэбар | Паўднёва-Заходні | 14,561 | ||
8 | Охрыд | Паўднёва-Заходні | 42,033 | 18 | Крыва-Паланка | Паўночна-Усходні | 14,558 | ||
9 | Госцівар | Паложскі | 35,847 | 19 | Свеці-Ніколе | Усходні | 13,746 | ||
10 | Струміца | Паўднёва-Усходні | 35,311 | 20 | Негоціна | Вардарскі | 13,284 |
Нацыянальны склад |
Македонцы — 1297981 (64,18 %)
Албанцы — 509083 (25,17 %)
Туркі — 77959 (3,85 %)
Цыгане — 53879 (2,66 %)
Сербы — 35939 (1,78 %)
Балгары — 20953 (1,01 %)
Баснійцы — 17018 (0,841 %)
Арамуны — 9695 (0,479 %)- Іншыя народнасці — 48703 (1,04 %)
Мовы |
68 % насельніцтва гаворыць на македонскай мове паўднёваславянскай групы моў. 25 % насельніцтва гаворыць на албанскай мове, 3 % — на турэцкай, 2 % — на серба-харвацкай.
Рэлігійны склад |
Большасць жыхароў краіны (каля 67 %) належыць да некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы (адзіны выпадак у свеце, калі большасць насельніцтва належыць на некананічнай праваслаўнай юрысдыкцыі). У 1967 г., царква абвясціла сваю незалежнасць ад Сербскай праваслаўнай царквы, але яе аўтакефалія не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. Мусульмане складаюць 30 % ад агульнай колькасці вернікаў, прыхільнікаў іншых канфесій — 3 %. Усяго ў Македоніі 1200 праваслаўных цэркваў і манастыроў і 425 мячэцяў.
Эканоміка |
У Македоніі здабываюць храміты, медныя, свінцова-цынкавыя і жалезныя руды, марганец. Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, машынабудаўнічыя, хіміка-фармацэўтычныя, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Культура і мастацтва |
Кінематограф |
Вытворчасць фільмаў у Македоніі пачалася ў 1905 годзе са з'яўленнем піянераў кінематографа на Балканах братоў Манакі, якія здымалі, у асноўным, кароткія дакументальныя фільмы, засяроджваючы ўвагу на традыцыях, паўсядзённым жыцці, а таксама значных падзеях, як, напрыклад, візіт у Македонію султана Мехмеда V у 1911 годзе. На працягу 1920-х гадоў у буйных гарадах было адкрыта некалькі кінатэатраў, першым з якіх быў «Апалон», адкрыты ў Скоп'е ў 1925 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны і абвяшчэння Народнай Рэспублікі Македоніі ў складзе Югаславіі македонскі кінематограф пачаў станавіцца больш значным, але да 1980-х гадоў прытрымліваўся югаслаўскай ідэалагічнай хвалі. Асноўнымі тэмамі фільмаў у гэты перыяд былі вызваленне ад войскаў Нацысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне, грамадзянская вайна ў Грэцыі, камуністычныя партызаны і паўстанні супраць Асманскай імперыі. Першым мастацкім фільмам у Македоніі стала стужка «Фросіна» 1952 года, а першай каляровай карцінай стала «Міс Стоўн», знятая ў 1958 годзе. У 1979 годзе ў Бітале быў заснаваны міжнародны кінафестываль братоў Манакі, які праводзіцца да цяперашняга часу.
У 1980-я гады ў македонскім кіно ўвага пачынае надавацца асабістым драмам і дылемам сучаснага жыцця. У 1994 годзе рэжысёр Мілча Манчэўскі прыносіць міжнароднае прызнанне кінематографу сваёй краіны фільмам «Перад дажджом», які атрымаў намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, а таксама здабыў шмат міжнародных узнагарод, у тым ліку Залатога ільва на Венецынскім кінафестывалі. Гэты фільм засяроджваецца на тэме этнічных хваляванняў падчас Баснійскай вайны, якая дасягнула свайго гвалтоўнага піку. Пасля гэтага многія македонскія фільмы ў 1990-х і 2000-х гадах атрымлівалі міжнародную аўдыторыю. Асаблівага поспеху дасягнулі фільмы «Пыл» Мілчы Манчэўскага, часткова зняты ў Нью-Ёрку, «Ілюзія» рэжысёра Светазара Рыстоўскага і «Сакрэтная кніга» сумеснай французска-македонскай вытворчасці. Італьянска-македонская стужка «Бал-Кан-Кан» з'яўляецца самай касавай у краіне з 500 тысячамі гледачоў.
Кухня |
Архітэктура |
Галерэя |
Ахрыдскае возера
Манастыр Прачыстай Багародзіцы паблізу Кічава
Горны хрыбет Шар-Планіна
Гара Кораб — вышэйшы пункт краіны
Гара Кораб
Візантыйская мазаіка ў Гераклеі Лінцэсціс — паблізу Бітала
Гл. таксама |
- Паводка ў Рэспубліцы Македонія
Крыніцы |
↑ 1,01,1 Закон за употреба на езиците<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q60628140"></a>
↑ nn.by
↑ blr.belta.by
↑ Матэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМI 16 студзеня б.г.// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. 16 студзеня 2002
↑ Матэрыялы афіцыйнага сайта Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Спасылкі |
Рэспубліка Македонія — Вялікая Савецкая Энцыклапедыя- Лабаури Д. О. Берлинский приговор 1878 г. и проблема македонского этноязыкового своеобразия / Д. О. Лабаури // Известия Уральского государственного университета. Сер. 2, Гуманитарные науки. — 2007. — N 49, вып. 13. — С. 138-153.
Афіцыйныя ўрадавыя сайты |
- Прэзідэнт Рэспублікі Македонія
- Парламент Македоніі
- Сайт урада
- Міністэрства абароны
- Міністэрства замежных спраў
- Міністэрства культуры
- Дзелавы клімат, даследаванні і інвестыцыйныя магчымасці
- Македонія гісторыя
|
|
Боснія і Герцагавіна | Косава | Рэспубліка Македонія | Сербія | Славенія | Харватыя | Чарнагорыя
Аўтаномныя краі: Ваяводзіна | Косава і Мятохія
Катэгорыі:
- Дзяржавы паводле алфавіта
- Паўночная Македонія
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.868","walltime":"1.072","ppvisitednodes":"value":3669,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":102416,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":16824,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":11,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":7,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":8128,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":11,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 834.498 1 -total"," 70.51% 588.385 1 Шаблон:Дзяржава"," 60.12% 501.719 19 Шаблон:Wikidata"," 20.69% 172.675 2 Шаблон:If-wikidata"," 12.98% 108.317 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 11.67% 97.376 1 Шаблон:Славянскія_краіны"," 5.43% 45.310 1 Шаблон:Wikidata/p421"," 3.73% 31.155 1 Шаблон:Coord"," 3.66% 30.558 9 Шаблон:Nobr"," 3.45% 28.831 1 Шаблон:КБЮ"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.485","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":10236525,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1322","timestamp":"20190327055141","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041fu0430u045eu043du043eu0447u043du0430u044f u041cu0430u043au0435u0434u043eu043du0456u044f","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%9C%D0%B0%D0%BA%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q221","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q221","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-05-05T22:18:55Z","dateModified":"2019-02-19T13:35:24Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/7/79/Flag_of_North_Macedonia.svg","headline":"u0434u0437u044fu0440u0436u0430u0432u0430 u045e u0415u045eu0440u043eu043fu0435"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":184,"wgHostname":"mw1321"););