Skip to main content

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Змест Этымалогія | Геаграфічнае становішча | Прырода | Гісторыя | Дзяржаўны лад | Насельніцтва | Эканоміка | Узброеныя сілы | Гл. таксама | Спасылкі | НавігацыяHGЯOСайт урада ПАРФотагалерэяПАРпппDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны11993638s4078012-00000 0001 2167 3042n7902300500567657ge12849435513495n2011024171568216028016009159069376Правовая система ЮАРЮлия Латынина

Дзяржавы паводле алфавітаУнітарныя дзяржавыАнгламоўныя краіны і тэрыторыіПаўднёвая АфрыкаПаўднёва-Афрыканская Рэспубліка


Паўднёвай АфрыцыСтарога СветуНамібіяйБатсванайЗімбабвэМазамбікамСвазілендамЛесотаПрэторыяКейптаўнБлумфантэйнЯганэсбургАранжаваякайсанскія плямёныбантуангла-бурская вайнафактычную незалежнасцьапартэідуНельсанам МандэламАНКАфрыканскага саюзаДэсманд ТутуафрыканерыАфрыкіСусветнага банкаБРІКСG20Паўднёва-Афрыканскім Саюзаммыс Іголкавымыс Добрай НадзеіНамібіяйБатсванайЗімбабвэЛімпопаМазамбікамЭсвацініЛесотаанклаваВялікім УступамДраконавых горКапскія горыАранжаваяАўграбісякі рызыкуе застацца зусім без вадыКалахарыбушменаўXVII ст.14871488Б.Дыяш1652Ост-індскай кампаніімыса Добрай НадзеіКапстадXIX ст.Чака18791806Вялікабрытанія183618371843Аранжавая свабодная дзяржава1848Трансвааль1852англа-бурскай вайны 1899—1902 гг.31 мая1910Паўднёва-Афрыканскі СаюзБрытанскай Садружнасці191019131924Нацыяналістычнай партыіДж. Герцагам192419331924192619312-ю сусветную вайну19391948195921 сакавіка1960Афрыканскі нацыянальны кангрэсН.Мандэлам31 мая19611962Б. Форстэра19661978Ф. В. дэ Клерк1989199419901991199419941999Чэмпіянат свету па футболеБРІКСАфрыканскі нацыянальны кангрэс1993Беларусі2000Прэзідэнты БеларусіПАР2006ГаванеБеларусьпарламента ПАРжніўні2006ЗімбабвеапартэідубантузулуафрыкаансЕгіптаБРІКСіндэкс ДжыніклешчавінаМпумалангаГерманіяІндыяангл.АлжырАнголаБенінБатсванаБуркіна-ФасоБурундзіГабонГамбіяГанаГвінеяГвінея-БісауДжыбуціДэмакратычная Рэспубліка КонгаЕгіпетЗамбіяЗімбабвэКаба-ВердэКамерунКаморыКеніяКот-д'ІвуарЛесотаЛіберыяЛівіяМаўрыкійМаўрытаніяМадагаскарМалавіМаліМарокаМазамбікНамібіяНігерНігерыяРуандаРэспубліка КонгаСан-Тамэ і ПрынсіпіСвазілендСейшэлыСамаліСенегалСуданСьера-ЛеонэТанзаніяТогаТунісУгандаЦэнтральнаафрыканская РэспублікаЧадЭкватарыяльная ГвінеяЭрытрэяЭфіопіяПаўднёва-Афрыканская РэспублікаПаўднёвы СуданАзорскія астравыБрытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіянеКанарскія астравыМадэйраМаётаМелільяРэюньёнАстравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-КуньяАстравы ЭпарсэСеўтаСахарская Арабская Дэмакратычная РэспублікаЗаходняя Сахарадзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі СамаліАўдалендАзаніяГалмудугДжубалендПунтлендСамалілендСул, Санааг і КайнХіман і БэбАфрыканскага СаюзаМарокаАлжырАнголаБатсванаБенінБуркіна-ФасоБурундзіГабонГамбіяГанаГвінеяГвінея-БісауДжыбуціДэмакратычная Рэспубліка КонгаЕгіпетЗамбіяЗімбабвэКаба-ВердэКамерунКаморскія АстравыКеніяКот-д’ІвуарЛесотаЛіберыяЛівіяМадагаскарМазамбікМалавіМаліМаўрыкійМаўрытаніяНамібіяНігерНігерыяПаўднёва-Афрыканская РэспублікаПаўднёвы СуданРуандаРэспубліка КонгаСамаліСан-Тамэ і ПрынсіпіСАДРСвазілендСейшэльскія АстравыСенегалСуданСьера-ЛеонэТанзаніяТогаТунісУгандаЦэнтральнаафрыканская РэспублікаЧадЭкватарыяльная ГвінеяЭрытрэяЭфіопіяБатсванаЛесотаСвазілендНамібіяПаўднёва-Афрыканская РэспублікаБразіліяІндыяКітайРасіяПаўднёва-Афрыканская РэспублікаШаблон:Мовы ПАР










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());


29°10′ пд. ш. 24°55′ у. д.HGЯO



Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search


































Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Republic of South Africa
Republiek van Suid-Afrika1






Flag of South Africa.svg

Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

South Africa (orthographic projection).svg

Дэвіз: «!ke e: ǀxarra ǁke» (ц'хам)

 «Розныя людзі аб'ядноўваюцца»»



Дзяржаўны гімн Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Дата незалежнасці

31 мая 1961 (ад Вялікабрытаніі)

Афіцыйная мова

англійская, афрыкаанс, венда, зулу, коса, ндэбеле, сваці, паўночны сота, сесота, тсвана і тсонга

Сталіца

Кейптаўн (заканадаўчая)
Прэторыя (адміністрацыйная)
Блумфантэйн (судовая)


Найбуйнейшыя гарады

Яганэсбург, Кейптаўн, Дурбан, Прэторыя

Форма кіравання

Парламенцкая рэспубліка

Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт


Сірыл Рамафоса Давід Мабуза

Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

24-я ў свеце
1 219 912 км²
малаважны

Насельніцтва
• Ацэнка (2018)
• Шчыльнасць


57 765 600[1] чал. (24-я)
47,3 чал./км²

ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва


$795,2 млрд  (30[2]-ы)
$13 840

ІРЧП (2017)
0,600 (сярэдні) (113-ы)

Валюта

Паўднёваафрыканскі рэнд

Інтэрнэт-дамен

.za

Тэлефонны код
+27

Часавыя паясы

+2

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Самая паўднёвая краіна кантынента і ўсяго Старога Свету. На поўначы мяжуе з Намібіяй, Батсванай і Зімбабвэ, на паўночным усходзе — з Мазамбікам і Свазілендам; цалкам акружае дзяржаву Лесота. У ПАР тры сталіцы: Прэторыя (адміністрацыйная), Кейптаўн (заканадаўчая), Блумфантэйн (судовая). Самы вялікі горад краіны Яганэсбург.


Тэрыторыю ПАР займаюць пласкагор'і Вельда і Кару, на поўдні і ўсходзе ляжаць горы. Нетры ПАР багатыя вуглём, рудамі чорных і каляровых металаў, алмазамі. Кліматычныя ўмовы, раслінны і жывёльны свет надзіва разнастайныя, кожны куток краіны непаўторны. Найбуйнейшая рака — Аранжавая.


Першымі жыхарамі паўднёваафрыканскай зямлі былі кайсанскія плямёны, за імі следам з'явіліся банту. Еўрапейская каланізацыя пачалася ў 1652 галандскаю (бурскаю) хваляю, якую падчас залатой ды алмазнай ліхаманак захлынула хваля англійская. У 1899-1902 у Паўднёвай Афрыцы адгрымела англа-бурская вайна. З 1910 краіна вядомая як Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1931 атрымлівае фактычную незалежнасць. У другой палове ХХ ст. за палітыку апартэіду доўгі час (1948-1990) была ізгоем у сусветнай супольнасці. Грамадзянскае супраціўленне чарнаскурай большасці на чале з Нельсанам Мандэлам і АНК прывялі да адмены апартэіду і дэмакратызацыі краіны.


У ХХ-ХХІ ст. ПАР застаецца адной з нешматлкіх афрыканскіх краін, што не зведалі ані дзяржаўных пераваротаў, ані грамадзянскіх войнаў. Сённяшняя ПАР — маладая дэмакратыя, унітарная парламенцкая рэспубліка. Складаецца з 9 правінцый. Член Афрыканскага саюза.


У ПАР жыве 57 млн чал (2018), гэта 24 месца ў свеце. Адна з самых этнічна неаднародных краін кантынента, епіскап Дэсманд Туту адлюстраваў гэта ў метафары "Вясёлкавая нацыя". Найбуйнешыя расава-этнічныя групы: чарнаскурыя банту (зулу, коса), каля 80 %; белыя афрыканеры; "каляровыя" (мультыэтнічная група); індыйцы. У ПАР 11 дзяржаўных моваў. Большасць вернікаў — хрысціяне.


Самая развітая краіна Афрыкі. Адзіная краіна мацерыка, якая мае сучасную дыверсіфікаваную самадастатковую эканоміку. Паводле класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да групы краін з прыбыткам вышэйшым за сярэдні. Пры гэтым вялікая колькасць паўднёваафрыканцаў жыве ў беднасці. ПАР уваходзіць у БРІКС і G20.




Змест





  • 1 Этымалогія


  • 2 Геаграфічнае становішча


  • 3 Прырода


  • 4 Гісторыя


  • 5 Дзяржаўны лад

    • 5.1 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел


    • 5.2 Права


    • 5.3 Адносіны з Рэспублікай Беларусь



  • 6 Насельніцтва


  • 7 Эканоміка

    • 7.1 Прамысловасць


    • 7.2 Сельская гаспадарка

      • 7.2.1 Рыбалоўства


      • 7.2.2 Лясная гаспадарка



    • 7.3 Знешні гандаль



  • 8 Узброеныя сілы

    • 8.1 Віды ўзброеных сіл



  • 9 Гл. таксама


  • 10 Спасылкі




Этымалогія |


Сваёю назвай ПАР абавязана геаграфічнаму становішчу на паўднёвым ускрайку Афрыкі. Ад пачатку існавання (з 1910) краіна звалася Паўднёва-Афрыканскім Саюзам, што адлюстроўвала форму аб’яднання чатырох фармальна асобных калоній. У 1961 годзе дзяржава стала называцца Рэспублікай Паўднёвай Афрыкі. У 1994 былі зацверджаны назвы на 11 афіцыйных мовах ПАР, у тым ліку, South Africa на англійскай і Republiek van Suid-Afrika на мове афрыкаанс. Некаторыя прыхільнікі панафрыканізму практыкуюць тапонім «Азанія».



Геаграфічнае становішча |





Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка


Займаючы плошчу 1,22 млн кв.км., ПАР з'яўляецца 25-й па велічыні тэрыторыі краінай свету. Самая паўднёвая дзяржава кантынента. Менавіта тут знаходзіцца паўднёвая кропка Афрыкі — мыс Іголкавы, а за 100 км на захад — яшчэ болей знакаміты мыс Добрай Надзеі. На працягу 2500 км абмываецца параўнальна халоднымі водамі Атантычнага акіяна на захадзе і Індыйскага — на ўсходзе. На поўначы мяжуе з Намібіяй (частка мяжы ідзе па рацэ Аранжавая), Батсванай і Зімбабвэ (часткова па рацэ Лімпопа), на паўночным усходзе з Мазамбікам і Эсваціні; а яшчэ цалкам акружае невялічкую Лесота, якая з'яўляецца прыкладам класічнага анклава.



Прырода |





Тапаграфія ПАР. Зубчастая лінія — Вялікі Уступ. Яе чырвоная частка — Драконавы горы


Большая частка тэрыторыі краіны ўяўляе сабой высокае (ад 1000 на захадзе да 2100 м на ўсходзе) і амаль плоскае Цэнтральнае плато, што абрываецца да поўдня і ўсходу Вялікім Уступам. Усходняя, найбольш стромая і расчлененая чатка Уступа, вядомая пад назвай Драконавых гор. Менавіта тут знаходзіцца найвышэйшая кропка краіны — гара Матадзі (3450 м). На поўдзень ад паўднёвай стромы Уступа паралельна берагу працягнуліся невысокія (да 2,5 км), ледзьве вышэйшыя за Цэнтральнае плато, старажытныя складкаватыя Капскія горы.


ПАР казачна багатая на рудныя карысныя выкапні — нетры краіны змяшчаюць вялізныя запасы золата, жалезных руд, медзі, марганцу; а таксама на алмазы і каменны вугаль. Бушвельдскі магматычны комплекс утрымлівае прыблізна 90 % вядомых сусветных запасаў металаў плацінавай групы, а менавіта, плаціны, паладыю, рутэнія і інш.




Дамба Гарыеп на Аранжавай


Клімат на большай частцы тэрыторыі ПАР трапічны: засушлівы на захадзе (ажно да пустыннага на паўночным захадзе) і вільготны на ўсходзе. Поўдзень краіны ляжыць у субтрапічным поясе, для заходняй часткі якога характэрныя міжземнаморскія рысы: гарачае сухое лета, прахалодная вільготная зіма; усходняя ж частка ляжыць у вільготнай вобласці, менавіта тут, ля падножжа Драконавых гор, знаходзіцца "полюс ападкаў" краіны са знакам +.


Палову краіны займае басейн ракі Аранжавая, што пачынаецца ў Драконавых гарах і ўпадае ў Атлантычны акіян. На рацэ Аранжавая размяшчаецца 146-метровы вадаспад Аўграбіс. Ападкадэфіцытныя раёны краіны адчуваюць недахоп у вадазабеспячэнні. Каб пазбегнуць дэфіцыту вады, асабліва пітной, на рэках будуюцца вадасховішчы. Аднак менавіта Кейптаўн апынуўся першым вялікім горадам планеты, які рызыкуе застацца зусім без вады.




Краявід Кару




Намакваленд у квеце, верасень


Паводле агульнай біяразнастайнасці ПАР шостая на планеце. Раслінны свет гэтай зямлі настолькі багаты і самабытны, што біягеографам прыйшлося выдзеліць крайні поўдзень Афрыкі ў цэлае фларыстычнае царства — Капскае, адно з шасці ў свеце.


Уражвае стракатасць раслінных фармацый, што можна сустрэць у ПАР. Поўдзень Цэнтральнага плато і поўнач Капскіх гор займае Кару, хмызняковы стэп. На поўнач ландшафты Кару змяняюцца яшчэ болей сухімі фармацыямі Калахары. Крайні захад краіны займаюць паўпустыні Намакваленда: большую частку года безжыццёвыя, ўвесну яны красуюць неверагоднымі фарбамі. Усходняя, лепш увільготненая частка Цэнтральнага плато занятая саваннамі Высокага Вельда. На поўнач ад Высокага Вельда раскінуўся Бушвельд, што абрынваецца да даліны Лімпопа (Нізкі Вельд). Добра ўвільготненыя 300 км паласы паўднёвага узбярэжжа на мяжы Заходняга і Усходняга Кейпаў за шыкоўную вегетацыю атрымалі назву "Дарога садоў". Жывёльны свет ПАР класічны для саванавай Афрыкі, з вялікай разнастайнасцю мегафаўны.


У даліне Лімпопа на поўначы краіны знаходзіцца адзін з самых вялікіх і слаўных нацыянальных паркаў Афрыкі — парк Кругера плошчай 19 633 кв км.



Гісторыя |



Старажытнае насельніцтва ПАР — кайсанскія плямёны бушменаў і гатэнтотаў. Да пачатку XVII ст. большую частка тэрыторыі ПАР засялілі плямёны банту: зулу, коса, матабеле і інш.


Першы еўрапеец, які наведаў у 1487—1488 гг. паўднёвую Афрыку, — партугальскі мараплавец Б.Дыяш. У 1652 г. прадстаўнік галандскай Ост-індскай кампаніі Я.Рыбек заснаваў каля мыса Добрай Надзеі пасяленне Капстад (англ. Кейптаўн — горад каля мыса). У выніку галандскай каланізацыі ўзнікла новая этнічная супольнасць — буры (афрыканеры), якія размаўлялі на мове афрыкаанс, вытворнай ад галандскай. Ад шлюбаў бураў з гатэнтотамі распачалася супольнасць метысаў — т.зв. каляровых.




Зулу атакуюць лагер бураў, 1838


У пачатку XIX ст. адзін з правадыроў зулу — Чака стварыў зулускую дзяржаву (КваЗулу) з моцнай арміяй, што на працягу ХІХ ст супрацьстаяла спачатку бурам, а потым — англічанам, якія ў 1879 г. нанеслі зулу сакрушальную паразу і канчаткова ліквідавалі КваЗулу ў 1887.


У 1806 г. Капскую калонію захапіла Вялікабрытанія. Незадаволенасць бураў брытанскім панаваннем прывяла ў 1836—1837 гг. да «Вялікага трэка» — перасялення часткі бураў на чале з П.Рэтыфам на свабодныя землі на поўначы, дзе былі створаны рэспублікі бураў: Наталь, якую Вялікабрытанія анексавала ў 1843 г., Аранжавая свабодная дзяржава (АСД, 1848) і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Трансвааль, 1852). У 1880-я гады ў Капскай калоніі выяўлены буйныя паклады золата, у Трансваалі — алмазаў, што спрыяла хуткаму іх развіццю і прытоку імігрантаў, з Еўропы. У выніку англа-бурскай вайны 1899—1902 гг. Вялікабрытанія захапіла АСД і Трансвааль і ператварыла іх у свае пратэктараты.


31 мая 1910 г. Капская калонія, Наталь і былыя бурскія рэспублікі аб’яднаны ў Паўднёва-Афрыканскі Саюз (ПАС) з правамі дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай Садружнасці. Кіраўніцтва ПАС ажыццяўляла палітыку дыскрымінацыі нябелага насельніцтва (78,5 % насельніцтва кріны ў 1910 г.), асабліва жорсткую ў дачыненні да карэнных афрыканцаў (67 % насельніцтва). У 1913 г. прыняты закон, які замацоўваў за афрыканцамі толькі 13 % тэрыторыі краіны ў 264 рэзерватах. Дыскрымінацыя павялічылася пасля прыходу ў 1924 г. да ўлады Нацыяналістычнай партыі (НП), урад якой на чале з Дж. Герцагам (1924—1933 гг.) прыняў у 1924—1926 гг. законы, што пазбавілі афрыканцаў права займацца кваліфікаванай працай. У 1931 г. ПАС атрымаў пэўную самастойнасць у знешняй палітыцы. У 2-ю сусветную вайну ўрад Смэтса (1939—1948 гг.) накіраваў на фронт больш за 300 тысяч чалавек, якія змагаліся ў складзе брытанскіх войск супраць Трэцяга Рэйзу і фашысцкай Італіі.




Таблічка часоў апартэіду


З 1948 НП ажыццяўляла дактрыну апартэіду — жорсткую дыскрымінацыю ўсіх нябелых. Афрыканцаў прымусова высялялі з гарадоў у спецыяльныя пасяленні (лакацыі); у 1959 г. ліквідавана сістэма місіянерскіх школ, што пазбавіла афрыканцаў магчымасці атрымаць добрую адукацыю, забаронены і міжрасавыя шлюбы. Усё гэта выклікала масавыя пратэсты. 21 сакавіка 1960 г. паліцыя расстраляла дэманстрацыю афрыканцаў у Шарпевілі. Неўзабаве была забаронена буйнейшая афрыканскаяпалітычная арганізацыя — Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК), яго лідары на чале з Н.Мандэлам арыштаваны. 31 мая 1961 г. была абвешчана Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Новая дзяржава адразу выйшла з Садружнасці. З-за палітыкі апартэіду ў 1962 г. Генеральная асамблея ААН заклікала ўсіх сваіх членаў да ўвядзення эканамічных санкцый і разрыву дыпламатычных адносін з ПАР. У час прэм’ерства Б. Форстэра (1966—1978 гг.) афрыканскія рэзерваты былі аб’яднаны паводле этнічных прыкмет у 10 хаўмлендаў («айчын»), некаторыя з якіх (Транскей, Сіскей, Венда і Бапутатсван) былі абвешчаны «незалежнымі» дзяржавамі, што яшчэ больш пагоршыла становішча афрыканцаў.




Фрэдэрык дэ Клерк і Нельсан Мандэла паціскаюць руку адзін аднаму, 1992


І толькі ў канцы 1980-х Ф. В. дэ Клерк (прэзідэнт у 1989—1994 гг.) быў вымушаны абвясціць праграму ліквідацыі апартэіду. У 1990 г. вызвалены Мандэла, які правёў у турме 27 гадоў, легалізаваны АНК і іншыя афрыканскія партыі. У 1991 г. апартэід быў скасаваны. У красавіку 1994 г. прайшлі першыя шматрасавыя выбары, на якіх перамог АНК, а яго лідэр Мандэла стаў прэзідэнтам ПАР. Урад Мандэлы (1994—1999 гг.) намеціў асноўныя кірункі развіцця краіны, якія разам з паляпшэннем жыццёвых умоў карэннага насельніцтва ПАР прадугледжваюць захаванне прыватнай маёмасці ўсіх расавых груп, шматукладнасць у эканоміцы, прыцягненне замежных інвестыцый. Адмена апартэіду прынесла дэмакратыю і роўнасць, аднак краіна сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі: беспрацоўем, ростам злачыннасці, міграцыяй белых кваліфікаваных кадраў. Да таго ж у пачатку ХХІ ст. Паўднёвая Афрыка стала эпіцэнтрам пандэміі СНІДу. Усё гэта спрычынілася да таго, што сярэдняя працягласць жыцця ў 1992—2005 скарацілася на 10 год, за ёй упаў і ІЧР. Канец 2000-х прайшоў пад знакам ксенафобіі і сутычак з мігрантамі, у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей.


У 2010 ПАР прымала Чэмпіянат свету па футболе. У 2011 краіна далучылася да БРІКС.



Дзяржаўны лад |



ПАР — парламенцкая рэспубліка. Пры гэтым, у адрозненні ад большасці парламенцкіх рэспублік, прэзідэнт ПАР узначальвае яшчэ і ўрад краіны. Прэзідэнт абіраецца са складу партыі, што перамагла ў парламенцкіх выбарах адразу пасля іх правядзення. Такім чынам, пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў лідара дзяржавы супадае з часам дзеяння новага складу парламента.


Заканадаўча ўлада належыць парламенту, які складаецца з дзвюх палат. Нацыянальная асамблея — ніжняя палата — мае 400 членаў, што абіраюцца кожныя 5 гадоў па прапарцыйнай сістэме з партыйных спісаў. Верхняя палата завецца Нацыянальным саветам правінцый і ў ёй засядаюць 90 сенатараў — па 10 ад кожнай з 9 правінцый. Найбуйнейшая палітычная партыя, якой з часу адмены апартэіду нязменна належыць большасць месцаў у абедзьвух палатах — Афрыканскі нацыянальны кангрэс. Другая ўплывовая партыя — Дэмакратычны альянс.


Судовая сістэма складаецца з наступных інстанцый: Вярхоўны Апеляцыйны Суд, высокія суды і суды магістратаў. Вярхоўны Апеляцыйны Суд з'яўляецца галоўнай судовай інстанцыяй у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па крымінальных справах. Ён знаходзіцца ў Блумфантэйне, «судовай сталіцы» краіны. Вярхоўны суд мае права скасаваць неканстытуцыйныя рашэнні парламента.



Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел |


ПАР — унітарная рэспубліка, мае ў сваім складзе 9 правінцый:




Правінцыі ПАР сербскаю мовай


  • Заходне-Капская правінцыя

  • Усходне-Капская правінцыя

  • Паўночна-Капская правінцыя

  • Гаўтэнг

  • Квазулу-Натал

  • Фры-Стэйт (Свабодная дзяржава)

  • Мпумаланга

  • Лімпопа

  • Паўночна-Заходняя правінцыя


Права |


У выніку падзення палітыкі апартэіду і наступных доўгіх працэсаў заканатворчасці ў 1990-х гадах прававая сістэма ПАР была цалкам перагледжана. У краіне дзейнічае Канстытуцыя, прынятая ў 1996 годзе. Яна абараняе і гарантуе ўсе міжнародна прызнаныя правы чалавека. Прававая сістэма ПАР[3] увабрала ў сябе элементы адразу трох прававых сем'яў: рамана-германскай, англа-саксонскай і традыцыйнай. У цэлым, у сучаснай Паўднёвай Афрыцы пераважае рамана-германскае права, г. зн. назіраецца вяршэнства закона над усімі прававымі рашэннямі.


Крымінальнае права па англійскім ўзоры не кадыфікавана. Пры рэжыме апартэіду для чорнага насельніцтва існавалі асобныя мясцовыя суды («суды правадыроў»), суддзямі у якіх былі таксама пераважна чорныя. У той жа час у агульнай судовай сістэме пераважная большасць суддзяў былі белымі. Асабліва жорсткія меры пакарання былі прадугледжаны для праціўнікаў палітычнага рэжыму — аж да смяротнага пакарання. Пасля падзення апартэіду нормы былі перагледжаныя: у 1995 годзе адменена смяротнае пакаранне, а ў 1997 годзе — юрыдычная лупцоўка. У 90-х гадах у краіне былі ўзаконеныя гомасэксуальныя шлюбы, што робіць яе адзінай у гэтым родзе краінай у Афрыцы.



Адносіны з Рэспублікай Беларусь |


Дыпламатычныя адносіны ўсталяваныя ў 1993. Пасольства Беларусі ў ПАР адкрыта ў 2000. У апошні час ажывіліся кантакты на розных узроўнях. Прэзідэнты Беларусі і ПАР сустракаліся ў верасні 2006 у Гаване, адбыліся візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламента ПАР, міністра замежных спраў, міністра мінеральных рэсурсаў і энергетыкі, іншых высокіх асоб ПАР; міністр замежных спраў Беларусі наведаў ПАР у жніўні 2006.



Насельніцтва |





Распаўсюджанне СНІДу і ВІЧ, 2009. ПАР і Батсвана ў групе 15-50 %


З насельніцтвам 57 млн. чал. ПАР знаходзіцца на 24 пазіцыі ў свеце і на 5-6 у Афрыцы. У 2000-х смяротнасць у краіне доўгі час перавышала нараджальнасць. Гэта звязана з праблемай СНІДу. Па масавым распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі (у асноўным, сярод чорнага насельніцтва), ПАР займае першае месца ў свеце (паводле дадзеных ААН, апублікаваных у 2003, 2007 і 2017 гадах). У 2010-х, дзякуючы пашырэнню сістэмы аховы здароўя, распаўсюджанню ведаў аб СНІДзе, выкарыстанню атнырэтравірусных прэпаратаў, праблему СНІДУ ўдалося "кансерваваць". Новых выпадкаў захворвання фіксуецца на парадак менш, ужо хворыя люзі жывуць даўжэй і здаравей, скарацілася колькасць выпадкаў перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці. Колькасць хворых на СНІД у 2010-я стабілізавалася на лічбе 7 млн чалавек (12,2 % насельніцтва ў 2017). Цяпер насельніцтва краіны зноў расце даволі высокімі тэмпамі: натуральны прырост у 2018 склаў каля 1 %. Сярэдняя працягласць жыцця, што ўпала да 43 гадоў у 2008, вырасла да 63 гадоў у 2017 годзе.[4]




Каляровыя, Кейптаўн


Статыстычнае бюро Паўднёвай Афрыкі падчас перапісу насельніцтва просіць рэспандэнтаў аднесці сябе да адной з 5 расавых групаў. Перапіс 2011 паказаў наступныя вынікі: чарнаскурыя (79,2 %), белыя (8,9 %), каляровыя (8,9 %), азіяты (2,5 %) ды іншыя (0,5 %).[5] Доля чорнага насельніцтва ПАР расце дзякуючы большай нараджальнасці, а таксама за кошт прытоку чорных эмігрантаў з іншых краін Афрыкі. Паводле найбольш распаўсюджаных ацэнак ПАР стала другім домам для 5 млн чарнаскурых мігрантаў, з іх 3 млн з Зімбабве. Колькасць белых у краіне паступова змяншаецца за кошт іх эміграцыі ў Паўночную Амерыку, Еўропу, Аўстралію і Новую Зеландыю — у 1985-2005 гадах з ПАР з'ехала каля 0,9 млн белых, у асноўным, ва ўзросце да 40 гадоў і іх дзеці (першая прычына — гэта СНІД, другая — страта прывілеяў пасля адмены апартэіду).


У ПАР 11 дзяржаўных моваў, толькі тры краіны свету дэкларавалі больш. Чарнаскурае насельніцтва размаўляе на дзевяці мовах банту, найбольш распаўсюджаныя — зулу, коса, сепедзі (24,7; 15,6; 9,8 % адпаведна). Дзве астатнія дзяржаўныя мовы маюць еўрапейскае паходжанне: вытворная ат галандскай афрыкаанс, што з'яўляецца роднай для бураў і часткі каляровых, а таксама англійская — каланіяльная спадчына, мова міжэтнічных зносін, эканомікі, адукацыі, справаводства. Гутарковай англійская мова служыць для 8,9 % насельніцтва.




Цэнтр Яганэсбурга


Большая частка вернікаў у ПАР вызнаюць хрысціянства (86 %). Пры гэтым набор хрысціянскіх дэнамінацый дастаткова стракаты — ніводная з іх не мае абсалютнай большасці: прыхільнікі сіёнскіх цэркваў (10%), пяцідзесятнікі (7,5%), каталікі (6,5%) і інш) У ПАР ёсць дыяцэзія праваслаўнага Александрыйскага Патрыярхата — каля 35 000 вернікаў. Прыхільнікі анімізму ды іншых традыцыйных афрыканскіх верванняў маюць вагу ў 5,6 %, мусульмане — 1,9 % (2015).[6]


Шчыльнасць насельніцтва (47 чал/кв.км) набліжаецца да сярэднесусветнай. Сярод правінцый найменш заселена засушлівая Паўночна-Капская, найбольш — правінцыі ўсходу і поўначы, якія вызначаюцца лепшай сельскагаспадарчай і прамысловай асвоенасцю ды вышэйшай канцэнтрацыяй чарнаскурага насельніцтва. Дзве траціны паўднёваафрыканцаў жыве ў гарадах, найбуйнейшыя агламерацыі — Яганэсбург (9,2 млн), Кейптаўн (4,3), Дурбан (3,1), Прэторыя (2,4).[7]



Эканоміка |





Розніца прыбытку паміж расавымі групамі (прыбытак белых узяты за 100 %)


ПАР — самая развітая на Афрыканскім кантыненце і адначасова адзіная краіна, якую не адносяць да Трэцяга свету. Мае трэці па памерах ВУП на кантыненце пасля Нігерыі і Егіпта, сярод краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары вылучаецца высокім ВУП на душу насельніцтва. ПАР валодае велізарнымі запасамі прыродных рэсурсаў. Шырока развіты тэлекамунікацыі, электраэнергетыка, фінансавая сфера, рынак актыўна пашыраецца. Уваходзіць у БРІКС, G20, міжнародную арганізацыю краін АКТ. Да гонару ПАР варта адзначыць, што тут не квітнее ценявая эканоміка. У 2013 часопіс fDi magazine назваў ПАР "першай афрыканскай краінай для будучыні". Але пакуль тая будучыня не пачалася, рэспубліку ўсё яшчэ нельга аднесці да развітых краін свету. Сярэдні даход насельніцтва толькі набліжаецца да ніжняй мяжы сярэднесусветнага даходу. Значная частка людзей жыве за рысай беднасці і нават у галечы, а паводле маёмаснай няроўнасці (індэкс Джыні) ПАР уваходзіць у апошнюю сусветную дзясятку. У ПАР вельмі высокі — адзін з самых высокіх у свеце — узровень злачыннасці, асабліва ў бедных раёнах. Колькасць забойстваў складае 31 у год на 100 тысяч насельніцтва[8]. З 57 мільёнаў насельніцтва Паўднёвай Афрыкі толькі 23 млн. чалавек з'яўляюцца працаздольнымі. Беспрацоўных — 26-27 % (у 2016-17 годзе).[9]. У сельскай гаспадарцы праводзіцца палітыка перадачы ўгоддзяў ад белых да чорных, якая выклікае трывогу экспертаў падабенствам да зімбабвійскага сцэнара.



Прамысловасць |




Шахта Ту Рыверс, правінцыя Лімпопа. ПАР — сусветны лідар па здабычы плаціны і паладыю


Сваім апераджальным развіццём ПАР шмат у чым абавязаная багаццю прыродных рэсурсаў. Каля 52 % экспарту тавараў прыпадае на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці. Шырока здабываюцца золата, алмазы, марганец, уран, металы плацiнавай групы, храміты. Вельмі развіта здабыча вугалю — па выкарыстанні вугалю для вытворчасці электрычнасці ПАР займае 3-е месца ў свеце (з-за адсутнасці нафты каля 80 % усёй выпрацаванай энергіі Паўднёвай Афрыкі базуецца на спальванні вугалю). ПАР — трэці ў свеце вугальны экспарцёр.


У адрозенні ад большасці краін Трапічнай Афрыкі, ПАР можа пахваліцца развітымі машынабудаваннем (вытворчасць транспартных сродкаў), хімічнай прамысловасцю, чорнай і каляровай металургіяй. У 2010-х штогадовы выпуск аўтамабіляў у ПАР скаладаў 500-600 тыс адзінак. Свае заводы ў краіне маюць BMW, Ford, Volksvagen, Toyota і інш. Развіццё атрымалі і традыцыйныя для Афрыкі лёгкая і харчовая прамысловасць. Аднак развітая апрацоўчая прамысловасць не захінае сыравіннага твару эканомікі: большая частка здабытых рэсурсаў не перапрацоўваецца, а ідзе на экспарт. У ПАР вельмі разнабаковая электраэнергетыка, хоць перавага па-ранейшаму аддаецца вугалю. Недалёка ад Кейптаўна працуе адзіная ў Афрыцы АЭС "Коберг". Вялікая ўвага надаецца развіццю альтэрнатыўнай энергетыкі.



Сельская гаспадарка |





Ваколіцы Стэленбоша, Заходні Кейп — найбуйнейшы цэнтр вінаградарства ў Афрыцы


Сельскагаспадарчую спецыялізацыю вызначаюць збожжавыя культуры (пшаніца і кукуруза), вінаград, садавіна і агародніна; авечкі ды козы. ПАР уваходзіць у дзясятку сусветных лідараў па зборы такіх спецыфічных культур як цыкорый, клешчавіна, грушы, сізаль. Найважнейшай тэхнічнай культурай з'яўляецца цукровы трыснёг. Паколькі на большай частцы тэрыторыі краіны клімат засушлівы, толькі 15 % яе плошчы прыдатна для выкарыстання пад раллю. Аднак у адрозненні ад большасці іншых краін Афрыкі, дзе адбываецца эрозія глебаў, гэтыя 15 % выкарыстоўваюцца з розумам і ПАР цалкам забяспечвае ўнутраныя харчовыя патрэбы, а таксама з'яўляецца адным з вядучых экспарцёраў сельгаспрадукцыі. Асабліва трывала аграрыі ПАР звязаны з еўрапейскім рынкам: калі на поўдні Афрыкі збіраюць ўраджай — у Еўропе зіма. Правінцыя Заходні Кейп мае выдатны клімат для вінаградарства, вінаград (1,5 млн тон штогод) ідзе збольшага на патрэбы вінаробства.




Авечкагадоўля, Гаўтэнг


Мяса-малочная жывёлагадоўля засяроджана на поўначы і ўсходзе правінцыі Фры-Стэйт, ва ўнутраных раёнах правінцыі Гаўтэнг і ў паўднёвай частцы правінцыі Мпумаланга. У Паўночным і Усходнім Кейпах распаўсюджаныя пароды мяснога напрамку. На засушлівыя тэрыторыі Паўночнага і Усходняга Кейпаў, Фры-Стэйта і Мпумалангі прыпадаюць раёны авечкагадоўлі. На сусветны рынак пастаўляюцца шкуркі каракулевых авечак. У вялікай колькасці разводзяць коз, у асноўным — 75 % — ангорскіх, чыя шэрсць высока цэніцца на Захадзе (да 50 % сусветнай вытворчасці мохера прыпадае на Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку). У апошнія гады — у асноўным у правінцыі Фры-Стэйт — актыўна развіваецца страусагадоўля.



Рыбалоўства |


Па ўлову рыбы (каля 1 млн тон у год) ПАР займае вядучае месца ў Афрыцы. Асноўныя аб'екты промыслу — сардзіны, селядзец, хек, анчоўсы, марскі акунь, скумбрыя і інш.



Лясная гаспадарка |


Карэнныя лясы займаюць 180 тыс. га, гэта значыць усяго 0,14 % тэрыторыі краіны. Большая частка дзелавой драўніны паступае з лесапасадак. Прыкладна палова лясных «плантацый» засаджаны хвояй, 40 % — эўкаліптам і 10 % — мімозай.



Знешні гандаль |


ПАР мае стабільнае станоўчае гандлёвае сальда: імпарт (89,9 млрд дол. у 2016 годзе) меншы за экспарт (110 млрд дол. у 2016 годзе). Асноўныя артыкулы імпарту: нафта, прадукты харчавання, хімічныя тавары; экспарту: алмазы, золата, плаціна, сельскагаспадарчая прадукцыя, машыны, аўтамабілі, абсталяванне. Галоўныя пакупнікі паўднёваафрыканскіх тавараў — Кітай, ЗША, Германія, Індыя; пастаўшчыкі ў ПАР — Кітай, Вялікабрытанія, ЗША, Германія.[10]



Узброеныя сілы |



Нацыянальныя сілы абароны былі створаны ў 1994 годзе пасля першых постапартэідных нацыянальных выбараў і прыняцця новай канстытуцыі, замяніўшы сабой Паўднёва-Афрыканскія сілы абароны (англ.: South African Defence Force, SADF).



Віды ўзброеных сіл |


  • Сухапутныя войскі (англ.: South African Army)

  • Марскія сілы (англ.: South African Navy)

  • Ваенна-паветраныя сілы (англ.: South African Air Force)


Гл. таксама |


  • Горад Порт-Элізабет

  • Капскія горы

  • Кгалема Матлантэ

  • Горад Кімберлі

  • Шарліз Тэрон


Спасылкі |



  • Сайт урада ПАР (англ.) 

  • Фотагалерэя


  • ПАР Для падарожнікаў





Шаблон:Мовы ПАР



  1. http://www.statssa.gov.za/publications/P0302/P03022018.pdf


  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/01/weodata/weorept.aspx?pr.x=55&pr.y=16&sy=2018&ey=2023&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=199&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=


  3. Правовая система ЮАР, South African


  4. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/sf.html


  5. http://www.statssa.gov.za/census/census_2011/census_products/Census_2011_Census_in_brief.pdf


  6. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/sf.html


  7. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/sf.html


  8. Юлия Латынина. Праверана 14 снежня 2013.


  9. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/sf.html


  10. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=246&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&year=2016




Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Паўднёва-Афрыканская_Рэспубліка&oldid=3294596"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.804","walltime":"1.050","ppvisitednodes":"value":3778,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":113218,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":18950,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":9,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1250,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":9,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 934.207 1 -total"," 36.10% 337.203 1 Шаблон:Дзяржава"," 29.92% 279.550 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 29.01% 270.971 16 Шаблон:Wikidata"," 20.26% 189.256 2 Шаблон:If-wikidata"," 6.14% 57.328 4 Шаблон:Навігацыйная_паласа"," 4.91% 45.823 1 Шаблон:ПАР_у_тэмах"," 4.85% 45.333 2 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 4.61% 43.092 11 Шаблон:Сцягафікацыя"," 4.53% 42.290 1 Шаблон:БРІК"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.472","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":10812870,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1240","timestamp":"20190324122615","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":1311,"wgHostname":"mw1240"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result