Skip to main content

Беларускі лацінскі алфавіт Змест Алфавіт | Гісторыя | Адпаведнасць алфавітаў кірыліцы і лацінкі | Цікавыя факты | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяУладзімір Арлоў выдаў новую кнігу паэзіі лацінкайАрхіваванаБеларуская лацінка: мінулае, сучаснае, будучаеАрхеолагі знайшлі на самым усходзе краіны помнік XVIII cт. з надпісам на беларускай лацінцыАрхіваванаprosty sposab stacca ŭ karotkim čase hramatnymЭ. Блесэ, Уражанні аб БеларусіАнлайн-версія слоўнікаNiama patreby refarmavać našuju łacinkuБеларуская «лацінка»АрхіваванаLemantarБеларуская лацінкаАрхіваванаААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ўREPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES Compiled by the UNGEGN Working Group on Romanization Systems Version 4.0, February 2013Беларуская лацінка вяртаецца на мапыЗа оперным театром стали вешать новые таблички с адресамиАрхіваванаУ Вільні ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар Казіміра СваякаАрхіваванаFranciška Uršula Radzivił a harlequinade from the town of NiaśvižАрхіваванаLemantar pierachodny z łacinicy na kirylicuЛацінізатар вэб-старонак BaltoSlavАнлайн-лацінізатар (Pravapis.org)Анлайн-лацінізатар Kir2LacЯк правільна пісаць беларускай лацінкай? п

Беларуская моваБеларуская лацінка


Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь1940-хСярэднявеччы(XVI стстарабеларускія цытатыпольскіялацінскіязвон з МоладаваІванаўскі раёнБрэсцкая вобласць1583XVII стXVIII стXIX стЯн ЧачотПаўлюк БагрымВінцэнт Дунін-МарцінкевічФранцішак БагушэвічАдам ГурыновічКастусь КаліноўскіМужыцкая праўдаГутарка двух суседаўБеласточчынеНаша доля1906Наша Ніва10 лістапада190631 кастрычніка19121907Загляне сонца і ў наша аконцаСанкт-ПецярбурзеМенскуСанкт-ПецярбурзеЦёткіЯнкі КупалыЖалейка1908Гусляр19101914ВільніМаксіма БагдановічаБаляслаў Пачопка19151918Сцяпанам НекрашэвічамГоманВільні19161918I Сусветнай вайныЗаходняй Беларусі1917пашпартыАнтона Луцкевіча1918УроцлаўЯна СтанкевічаРудольфа АбіктаРыжскай мірнай дамовыБеларускай акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукіМенскуЗміцер ЖылуновічВацлаў Ластоўскі1929бальшавікаміБаляславам Друцкім-Падбярэскім1920-я19391921Заходняй БеларусіБраніслаў ТарашкевічВільня19291944Празе194519371941Ян Станкевіч1941Альфрэд РозенбергКлюшчаныАстравецкага раёнаЯнка ЗапруднікМюнхенДругой сусветнай вайныЕўропеЗаходняй ГерманііАмерыцыЗША19471950ЛонданеБеларус на чужынерататарыРымеПятра ТатарыновічаГенрыка СянкевічаРыгора Крушыныскаўтаў1951ЧыкагаВацлаў ПануцэвічВацлава Пануцэвіча19621964ЗаранкаНью-Ёркулемантар1990-хНаша НіваArcheСпадчына1993раманізацыіБраніславам ТарашкевічамААНМінскаЧэмпіянатам свету па хакеі з шайбай 2014Мінскага метрапалітэна










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());




Беларускі лацінскі алфавіт




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search




Тэатральная афіша Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, зробленая лацінкай. Спектакль «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл»


Белару́скі лаці́нскі алфаві́т (таксама «Белару́ская лаці́нка» ці ва ўласным запісе — «Biełaruskaja łacinka») — варыянт лацінскага алфавіта, прыстасаванага для запісу беларускай мовы.


На сённяшні дзень у сучаснай форме ўжываецца некаторымі пісьменнікамі[1], вытворцамі ў аздабленні прадукцыі, карыстальнікамі інтэрнэту. Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь, як форма беларускай лацінкі, афіцыйна выкарыстоўваецца для транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі.




Змест





  • 1 Алфавіт


  • 2 Гісторыя

    • 2.1 XX стагоддзе


    • 2.2 XXI стагоддзе

      • 2.2.1 Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў




  • 3 Адпаведнасць алфавітаў кірыліцы і лацінкі


  • 4 Цікавыя факты


  • 5 Зноскі


  • 6 Літаратура


  • 7 Спасылкі




Алфавіт |




Вокладка «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча, выдадзенай лацінкай, Вільня, 1931 г.


За час існавання лацінкі яе алфавіт неаднаразова змяняўся. Сучасны алфавіт беларускай лацінкі, які ўжываецца з першай паловы 1940-х гадоў, выглядае наступным чынам:







































Aa
Bb
Cc
Ćć
Čč
Dd
Dz dz
Dź dź
Dž dž
Ee
Ff
Gg
Hh
Ch ch
Ii
Jj
Kk
Ll
Łł
Mm
Nn
Ńń
Oo
Pp
Rr
Ss
Śś
Šš
Tt
Uu
Ŭŭ
Vv
Yy
Zz
Źź
Žž


Гісторыя |




Першая старонка першага нумару «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага, 1863 г.





Ян Баршчэўскі, горад Вільня, 1911




Вокладка апавядання «Gedali» («Гедалі») Элізы Ажэжкі, 1907 г., Вільня. Выдавецтва Наша Ніва




Наша Ніва, 1912 № 1 кірыліцай і лацінкай


У Сярэднявеччы (XVI ст.) з'явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэксту лацінскім пісьмом з патрэбы ўключаць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. Гэта былі некадыфікаваныя запісы, і, відавочна, яны рабіліся з выкарыстаннем правілаў польскай арфаграфіі над старабеларускімі гукамі. Ужо на ранняй стадыі развіцця старабеларуская пісьмовасць лацінскім алфавітам не была абмежаваная толькі дакументамі на паперы або пергаменце, але выкарыстоўвалася таксама для шырокага спектру іншых афіцыйных і публічных функцый. Так, звон з Моладава (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць), адліты ў 1583 годзе, аздоблены надпісам старабеларускай лацінкай[2].


У XVII ст. паступова пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма, паралельна з кірылічным, беларускімі рыма-католікамі.


У XVIII ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай. У канцы 2013 года ў Горацкім раёне быў знойдзены курганны могільнік і надмагільны камень, датаваны сярэдзінай XVIII ст., з надпісам зробленым беларускай лацінкай: «Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750»[3].


У XIX ст. некаторыя польскія пісьменнікі і беларускія пісьменнікі з польскага культурнага асяроддзя карысталіся лацінскім пісьмом, выключна ці часткова, у сваіх працах, напісаных па-беларуску. Асабліва Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч. Рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда» (у арыгінале: «Mużyckaja prauda»; 7 нумароў у 1862—1863 гадах). Нелегальнае вершаванае беларускае выданне «Гутарка двух суседаў» — папярэдніца «Мужыцкай праўды» — таксама друкавалася лацінкай і разыходзілася пераважна па Беласточчыне і Гарадзеншчыне. Вядома 6 нумароў «Гутаркі», першы з якіх выйшаў у 1861 годзе[4].


Дунін-Марцінкевіч спасылаўся на той факт, што бальшыня пісьменных людзей сярод простага люду Беларусі былі пісьменныя менавіта ў сэнсе лацінскага алфавіту[2].



XX стагоддзе |


Звычай лацінскага запісу беларускага тэксту паступова знікаў з ужытку на працягу XX ст., хоць яшчэ ў пачатку XX ст. назіралася суіснаванне двух шрыфтоў. Шматлікія беларускія выданні друкаваліся лацінкай ці часткова лацінкай. Лацінкай выдавалася газета «Наша доля» (1906). «Наша Ніва» (нумары з перыяду 10 лістапада 1906 — 31 кастрычніка 1912) выходзіла асобна і кірыліцай, і лацінкай (падзагалоўкі нумароў у арыгінале: «Выходзиць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі» і «Wychodzić szto tydzień ruskimi i polskimi literami»).


У 1907 годзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» апублікавала ў Санкт-Пецярбурзе новую «абэцэду» лацінкай, у якім аўтары здзейснілі мадэрнізацыю беларускай лацінскай графікі. Так аўтары ўвялі літару č замест ранейшай cz, а таксама літары š і ž замест sz і ż. Захаваліся літары ł і w. Іншыя беларускія выдавецтвы ў Вільні, Менску і Санкт-Пецярбурзе таксама пайшлі ўслед за гэтай рэформай. Неўзабаве гэтая форма стала практычна агульнапрынятым стандартам друку, вядомым як «Нашаніўская лацінка»[2].


Зборнікі вершаў Цёткі «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» былі надрукаваныя ўжо абноўленай лацінкай. Таксама Цётка зрабіла спробу стварыць пачатковую дзіцячую чытанку па-беларуску лацінкай — «Першае чытанне для дзетак-беларусаў». Першы зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка» выйшаў у 1908 годзе і быў надрукаваны кірыліцай, а другі ягоны зборнік «Гусляр» (у арыгінале — Huślar) з'явіўся ў 1910 годзе і быў надрукаваны лацінкай[4].


У 1914 годзе ў Вільні быў выдадзены зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок», на вокладках якога былі змешчаныя спісы кніг, якія магчыма замовіць у выдавецтве. Сярод 80 выданняў 44 былі даступныя кірыліцай, 20 — лацінкай, а 16 былі выдадзеныя і даступныя абодвума графікамі, і таму пры іх замаўленні таксама трэба было пазначаць, якімі літарамі мусіла быць надрукаванае выданне — «рускімі» ці «лацінскімі»[5].


На аснове лацінскага алфавіта Баляслаў Пачопка стварыў «Беларускую граматыку» (1915, надрукаваная ў 1918 годзе), але пэўнымі беларускімі мовазнаўцамі (у прыватнасці — Сцяпанам Некрашэвічам) яна лічылася падрыхтаванай ненавуковай з парушэннямі законаў беларускай мовы.




Першая старонка газеты «Гоман», надрукаванай лацінкай, 1918 г.


Газета «Гоман», якая выходзіла ў Вільні з лютага 1916 да канца 1918 года, напачатку друкавалася кірыліцай, а пазней — кірыліцай і лацінкай[4].


Пасля заняцця ў часе I Сусветнай вайны Віленшчыны і Заходняй Беларусі нямецкімі войсками, за беларускай моваю быў прызнаны афіцыйны статус у пісьмовай форме тагачаснай беларускай лацінкі. У 1917 годзе нямецкімі ўладамі выдаваліся пашпарты на нямецкай і беларускай мовах (лацінкай).


У 1917 годзе ў Вільні на лацінцы выйшла кніга Антона Луцкевіча «Як правільна пісаць па беларуску» («Jak prawilna pisać pa biełarusku»). У 1918 годзе ў Брэславе (Уроцлаў) выйшла выданне «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» («Prosty sposab stacca ŭ karotkim čase hramatnym») Яна Станкевіча і Рудольфа Абікта. У ім была распрацаваная і выкарыстоўвалася сістэма лацінкі, не падобная да іншых: былі ўведзеныя дадатковыя дыякрытычныя знакі для пазначэння мяккасці і дадатковыя літары для замены дыграфаў dz, dž і ch.[6]


Пасля Рыжскай мірнай дамовы пераважна стаў выкарыстоўвацца кірылічны шрыфт, хоць сярод многіх беларускіх культурных дзеячаў існавала меркаванне, што больш карысным і мэтазгодным для беларусаў з'яўляецца лацінскі шрыфт[4].


У 1926 годзе на Беларускай акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі, скліканай у Менску, бальшыня ўдзельнікаў выказалася за пераход з кірыліцы на лацінку, як адзіны беларускі шрыфт (у тым ліку, напрыклад, Зміцер Жылуновіч, дзеля «большай прагрэсіўнасці беларускае граматыкі»), хоць супраць гэтых прапановаў запярэчылі такія беларускія мовазнаўцы, як, напрыклад, Вацлаў Ластоўскі. Перайсці да лацінскага шрыфту лічылася на Канферэнцыі ідэалам, але з ім пагадзілі не спяшацца, бо гэта азначала б вельмі моцны разрыў паміж расійскім і беларускім друкамі, да чаго шырокія масы не былі падрыхтаваныя.[7] Але пераход на лацінку ў 1929 годзе быў кваліфікаваны бальшавікамі як «шкодніцтва» і адна з шматлікіх спробаў штучнага адарвання беларускай культуры ад рускай[4].


У 1929 годзе выйшаў «Падручны беларуска-польскі слоўнік» складзены Баляславам Друцкім-Падбярэскім, беларуская частка якога была выкананая адначасова кірыліцай і лацінкай[8][9].


У 1920-я — 1939 гады, пасля падзелу Беларусі (1921) паміж Польшчай і СССР, лацінскі алфавіт далей ужываўся ў беларускім друку Заходняй Беларусі, у каля 35% заходнебеларускіх выданняў. Браніслаў Тарашкевіч упершыню ўвёў меркаваны выклад беларускага лацінскага алфавіта і колькі звязаных граматычных правіл у 5-е (неафіцыйнае) выданне сваёй граматыкі (Вільня, 1929).




































Выклад беларускага лацінскага алфавіта
(Тарашкевіч, 1929)

Aa
Bb
Cc
Ćć
Čč
Dd
Ee
Ff
Gg
Hh
Ii
Jj
Kk
Ll
Łł
Mm
Nn
Ńń
Oo
Pp
Rr
Ss
Śś
Šš
Tt
Uu
Ŭŭ
Ww
Yy
Zz
Žž
Źź


Ліст Ганны Галубянкі да Браніслава Тарашкевіча, напісаны лацінкай. 1919 г.




Вокладка кнігі Чатыры Эванэліі — эвангелляў, перакладзеных Вінцэнтам Гадлеўскім на беларускую мову





Ян Станкевіч — Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. Выданне Беларускай народнай самапомачы, Менск, 1942 г.


У канцы 1930-х адбылася апошняя графічная трансфармацыя ў беларускай лацінцы, звязаная з тым, што некаторыя выдаўцы, верагодна, імкнучыся пазбегчы даволі ненавісных у тыя часы для некаторых беларусаў прыкметаў «польскасці», пачалі адмаўляцца ад гістарычнага w на карысць v, што стала пераважнай практыкай у другой палове 1930-х гадоў[2].


Лацінскі алфавіт у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупаваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941 — 1944 гады), і ў Празе, беларускай дыяспарай (1920-я — каля 1945 гады). У 1937—1941 гадах Ян Станкевіч прапанаваў варыянт лацінкі, у выглядзе якога яна і дайшла да нашых дзён[10]. У снежні 1941 Альфрэд Розенберг, галоўны ідэолаг Нацыянал-Сацыялістычнай Нямецкай Работніцкай Партыі (NSDAP), рэйхсміністр па справах усходніх земляў ад 1941, выступіў з ініцыятывай аб пераводзе беларускіх школ і друку на «лацінку». Неўзабаве ініцыятыва стала загадам (25 чэрвеня 1942) аб паступовым увядзенні «лацінкі» ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ. Юры Туронак адзначае, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і ўсходніх абласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню[11]. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч увядзення «лацінкі», яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напрыклад, Ян Станкевіч)[11].


Пасля гэтага часу ў Беларусі лацінка амаль не ўжывалася, але працягвала развівацца ў эміграцыі. Адным з вядомых пазнейшых надпісаў з'яўляецца надпіс беларускай лацінкай на надгробку ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна, зроблены ў сярэдзіне 1970-х[2].


Янка Запруднік у сваёй публікацыі «Транскрыпцыя беларускіх назоваў і прозьвішчаў» (Бацькаўшчына, №8, Мюнхен, 1956) даводзіць, што для таго, каб пазбегнуць скажэнняў у вымаўленні беларускіх прозвішчаў, трэба беларускія назовы пісаць беларускай лацінкай. Фанетычны прынцып перадачы прозвішчаў, які цяпер пераважна выкарыстоўваецца ў сучаснай Беларусі, добры тым, што прынамсі часткова перадае гукавы бок прозвішча, але ў сваю чаргу вядзе да хаосу ў ягоным напісанні ў розных мовах з прычыны адсутнасці адзінага міжнароднага алфавіта і дыякрытычных знакаў[4]. У публікацыі прыводзіцца прыклад таго, што іншыя народы, якія карыстаюцца лаціскім алфавітам, перадаюць свае прозвішчы і геаграфічныя назвы ў іншыя мовы (таксама з лацінскім алфавітам) за рэдкімі выняткамі без ніякіх зменаў.


Пасля Другой сусветнай вайны беларуская лацінка выкарыстоўвалася беларускай дыяспарай у не-савецкай Еўропе (асабліва ў Заходняй Германіі, таксама пэўныя прыклады ў Польшчы) і ў Амерыцы (пераважна ў ЗША). У 1947—1950 гадах у Лондане выходзіў беларускі грамадска-палітычны двухтыднёвік «Беларус на чужыне». Часопіс выдаваўся на беларускай мове кірыліцай і лацінкай на рататары — машыне трафарэтнага друку[4]. Значнае беларускае кнігавыданне было разгорнутае ў Рыме ў 1940—1970-х гг., галоўным чынам намаганнямі ксяндза і доктара тэалогіі Пятра Татарыновіча, які з 1950 па 1975 год выдаў 120 нумароў рэлігійнага часопіса Źnič. Сярод яго выданняў лацінкай акрамя некалькіх перакладаў Святога Пісання, літургічных і багаслоўскіх публікацыяў былі таксама, прыкладам, беларускі пераклад «Quo Vadis?» Генрыка Сянкевіча (1956) і паэма «Kalychanka» Рыгора Крушыны (1963)[12]. Часопіс беларускіх скаўтаў на чужыне «Rada Kruhu», першы нумар якога выйшаў у 1951 годзе, друкаваўся ў Чыкага лацінкай. Лацінкай выдаваўся навуковы часопіс «Łitva» (Чыкага, 1967 — каля 1973, рэдактар Вацлаў Пануцэвіч), а ў 1972 годзе таксама ў Чыкага выйшла кніга Вацлава Пануцэвіча «Bieraściejskaja vunija»[4].


У 1962 годзе Ян Станкевіч прапанаваў цалкам іншы вы́клад беларускага лацінскага алфавіта.






































Вы́клад беларускага лацінскага алфавіта
(Станкевіч, 1962)

Oo
Aa
Ee
Bb
Cc
Ćć
Čč
Dd
Ff
Gg
Hh
Chch
Ii
Jj
Kk
Ll
Łł
Mm
Nn
Ńń
Pp
Rr
Śś
Šš
Tt
Vv
Uu
Ŭŭ
Dzdz
Dźdź
Dždž
Zz
Źź
Žž

У 1964 годзе ў выдавецтве «Заранка» ў Нью-Ёрку выйшаў беларускі лемантар. Прыкладна на дзве траціны ён быў напісаны лацінкай, рэшта — кірыліцай. У лемантары выкарыстоўваецца варыянт лацінкі, вельмі моцна набліжаны да сучаснага, розніца, розніца толькі ў перадачы спалучэння гукаў [ji], які ў лемантары перададзены ў адпаведнасці з вымаўленнем спалучэннем літараў «ji», што характэрна бальшыні заакіянскіх выданьнях па-беларуску лацінкай, а не проста «i», як гэта было на тэрыторыі Беларусі[13].


У 1990-х гадах, пасля атрымання Беларуссю незалежнасці, павялічылася цікавасць да беларускай лацінкі. Лацінкай друкаваліся некаторыя артыкулы ў прэсе (Наша Ніва, Arche, Arche-Скарына, Спадчына). У 1993 годзе адзін нумар газеты Наша Ніва быў выдадзены цалкам лацінкай[14].



XXI стагоддзе |


У XXI стагоддзі пашырылася выкарыстанне лацінкі ў інтэрнэце. З'яўляюцца прапановы аб адмове ад літары ł (для цвёрдага л ужываць літару l, а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных: ль абазначаць літарай ĺ па аналогіі з ć, ń, ś і ź), на ўзор Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў[10].



Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў |




Указальнік на Высокім Рынку ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь, створанай на аснове беларускай лацінкі


У 2000 годзе была зацверджаная Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта — метад запісу лацінскім пісьмом (раманізацыі) беларускага кірылічнага тэксту (у геаграфічных назвах), ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).[15] Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года. Галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па транслітарацыі стваралася на падставе беларускай лацінкі, якая была распрацаваная Браніславам Тарашкевічам.[16]


У 2013 годзе Інструкцыя была зацверджаная Працоўнай групай ААН па геаграфічных назвах (United Nations Group of
Experts on Geographical Names) у якасці сістэмы транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі[17].


Пасля ўвядзення Інструкцыі былі выпушчаны мапы і ўсталяваныя некалькі лацінкавых шыльдаў у цэнтры Мінска. Пашырэнне выкарыстання Інструкцыі адбылося перад Чэмпіянатам свету па хакеі з шайбай 2014 у Мінску. Пасля чэмпіянату свету пашырэнне ўжывання лацінкі ў навігацыі працягнулася. Лацінкай прадубляванае напісанне назваў станцый на схемах Мінскага метрапалітэна, турыстычныя вулічныя мапы, указальнікі, шыльды з назвамі вуліц на дамах[18][19].



Адпаведнасць алфавітаў кірыліцы і лацінкі |


























































































































Адпаведнасць альфавіта кірыліцы літарам лацінкі
КірыліцаЛацінка паводле перыядаў выкарыстання
каля 1840-х — 1920-х гг.[а 1]каля 1906—1929 гг.[а 2]каля 1937—1941 гг.[а 3]Сучаснае напісанне[а 4]
АаAa
Aa
БбBb
Bb
ВвWwWwVv
Vv
ГгHh
Hh
ҐґGg
Gg[а 5]
ДдDd
Dd
ЕеJEje/IEie[а 6]
JEje/IEie[а 6]
ЁёJOjo/IOio[а 6]
JOjo/IOio[а 6]
ЖжŻżŽžŽž
Žž
ЗзZz/Źź
Zz/Źź[а 7]
ІіIi
Ii[а 8]
ЙйJj
Jj
КкKk
Kk
ЛлLl/Łł[а 9]
Ll/Łł[а 9][а 7]
МмMm
Mm
НнNn/Ńń
Nn/Ńń[а 7]
ОоOo
Oo
ПпPp
Pp
РрRr
Rr
СсSs/Śś
Ss/Śś[а 7]
ТтTt
Tt
УуUu
Uu
ЎўUu[а 10]ŬŭŬŭ
Ŭŭ
ФфFf
Ff
ХхCHch
CHch
ЦцCc/Ćć
Cc/Ćć[а 7]
ЧчCZczČčČč
Čč
ШшSZszŠšŠš
Šš
ЫыYy
Yy
Ьь[а 7][а 7]
ЭэEe
Ee
ЮюJUju/IUiu[а 6]
JUju/IUiu[а 6]
ЯяJAja/IAia[а 6]
JAja/IAia[а 6]
апостраф 
не выкарыстоўваецца
не выкарыстоўваецца


Заўвагі




  1. Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Цёткі, у першыя гады газеты «Наша Ніва», некаторых іншых газетах перыяду 1917—1920 гадоў


  2. Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданні беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча (1929). Пераход ад CZcz да Čč, SZsz да Šš, адбыўся з 1906 г., упершыню ў выданнях «Загляне сонца…» і «Нашай Нівы».


  3. Як, напрыклад, у пазнейшых працах Яна Станкевіча.


  4. Як, напрыклад, у газеце «Наша Ніва» і часопісе «Arche» у 2000-х гадах.


  5. Літара з'яўляецца факультатыўнай і таму часам ігнаруецца на карысць Hh, якая можа абазначаць два гукі.


  6. 6,06,16,26,36,46,56,66,7 Варыянт на «Jj» выкарыстоўваецца ў пачатках слоў ці пасля галосных, іначай варыянт на «Ii».


  7. 7,07,17,27,37,47,57,6 «Мяккі знак» пазначаецца не асобнай графемай, а, у залежнасці ад месца ў слове, запісам варыянта «Ll» ці знака acute перад месцам мяккага знака.


  8. У эмігранцкім пасляваенным друку гук [ji] перадаецца спалучэннем літар «ji». Такое напісанне было замацаванае яшчэ ў «Лемантары пераходным з лацініцы на кірыліцу» (1942) Яна Станкевіча. Напрыклад: паіць — pajić, тваіх — tvajich, маім — majim, імёны — jimiony, іншы —jinšy


  9. 9,09,1 Варыянт «Ll» выкарыстоўваецца перад галоснымі «е», «ё», «ю» «я» ці перад мяккім знакам, іначай варыянт «Łł». Увага на розніцу з польскім вымаўленнем «Łł»!


  10. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч карыстаўся курсіўным запісам літары «Uu» для пазначэння гука, для якога тады не існавала асобнай літары («у нескладовае»).





Цікавыя факты |


  • Уваход у Нацыянальную бібліятэку Беларусі аздоблены цытатай з Новага Запавету Бібліі, перакладзенай на розныя мовы; апроч іншых, цытата запісаная і лацінкай: «kab čalaviek Božy byŭ daskanalnym, da ŭsiakaha dobraha dziela hatovym». Аднак, у слове «čalaviek» цвёрдасць гука ł не пазначаная, класічнай лацінцы адпавядае напісанне «čałaviek». Таксама напісанне не адпавядае лацінцы, зацверджанай у Інструкцыі па транслітарацыі, бо ў такім выпадку мусіць быць пазначаная мяккасць у слове «daskanaĺnym».

  • Лацінкай выкананыя пэўныя помнікі беларускім дзеячам, пахаваным на могілках Росы ў Вільні: Францішку Аляхновічу, братам Івану і Антону Луцкевічам.

  • У 2016 годзе ў Вільні ўсталяваная памятная дошка ў гонар Казіміра Сваяка, выкананая лацінкай[20].

  • Тэатральная афіша спектакля «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл», Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выкананая беларускай лацінкай[21]. Транслітарацыя прозвішчаў і геаграфічных назваў у англійскай версіі сайта таксама выкананая класічнай лацінкай[21].


Зноскі |




  1. Уладзімір Арлоў выдаў новую кнігу паэзіі лацінкай. budzma.org (21 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2017. Праверана 27 лютага 2017.


  2. 2,02,12,22,32,4 А. У. Сямёнава Беларуская лацінка: мінулае, сучаснае, будучае.


  3. Сяргей Гезгала Археолагі знайшлі на самым усходзе краіны помнік XVIII cт. з надпісам на беларускай лацінцы. nn.by (2 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2017. Праверана 28 лютага 2017.


  4. 4,04,14,24,34,44,54,64,7 Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.


  5. Максим Богданович, Венок. Факсимильное издание, Минск, «Мастацкая літаратура», 1985 г.


  6. prosty sposab stacca ŭ karotkim čase hramatnym


  7. Э. Блесэ, Уражанні аб Беларусі — Беларусь перажывае бурнае нацыянальнае адраджэнне пад уплывам камуністаў // Arche, № 1,2 (41,42) 2006 г.


  8. [Падручны беларуска-польскі слоўнік = Podreczny bialorusko-polski slownik / Б.Друцкі-Падбярэскі; Пад рэд. В.Грышкевіча. — Вільня: Б.Клёцкін, 1929]


  9. Анлайн-версія слоўніка


  10. 10,010,1 Niama patreby refarmavać našuju łacinku // Łacinka.org, 2007


  11. 11,011,1 Туронак.


  12. Беларуская «лацінка». belhramada.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2017. Праверана 4 сакавіка 2017.


  13. Lemantar, vyd. Zaranka, New York, 1964 г.


  14. Павел Давідоўскі Беларуская лацінка. krytyka.by (15 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.


  15. Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).


  16. ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў // Наша Ніва, 17 кастрычніка 2006 г.


  17. REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES Compiled by the UNGEGN Working Group on Romanization Systems Version 4.0, February 2013


  18. Беларуская лацінка вяртаецца на мапы. budzma.by (29 жніўня 2012). Праверана 1 сакавіка 2017.


  19. За оперным театром стали вешать новые таблички с адресами (руск.) . citydog.by (12 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.


  20. У Вільні ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар Казіміра Сваяка. westki.info (25 траўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017. Праверана 3 сакавіка 2017.


  21. 21,021,1 Franciška Uršula Radzivił a harlequinade from the town of Niaśviž (англ.) . kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2017. Праверана 6 сакавіка 2017.



Літаратура |





  • Ad. Stankiewič. Biełaruskaja mowa ŭ škołach Biełarusi — Wilnia : Wydawiectwa «Biełaruskaje krynicy». Bieł. Druk. Im. Fr. Skaryny ŭ Wilni Ludwisarskaja 1, 1928 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1993 [факсімільн.]

  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданьне пятае пераробленае і пашыранае.

  • Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. — Мн. : [б. м.], 1927.

  • Дунін-Марцінкевіч В. Творы / [Уклад., прадм. і камент. Я. Янушкевіча]. — Мн. : Маст. літ., 1984.

  • К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия/Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1988. ISBN 5-338-00024-5

  • Сцяпан Некрашэвіч. Садаклад па рэформе беларускага правапісу на акадэмічнай канферэнцыі 1926 г. // Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. Н. Некрашэвіча: Да 120-годдзя з дня нараджэння / НАН Беларусі; Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: 2004. ISBN 985-08-0580-3


  • Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску. Беларускія корэспондэнцыйныя курсы ў Празе. — Прага : Dr. Jan Ermačenko, Běloruské vydavatelství, 1941 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1992 [факсімільн.]. — © Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, 1992. — © Беларускае таварыства архівістаў, 1992.

  • Ян Станкевіч. Б. Тарашкевіч: Беларуская граматыка для школ. Выданьне пятае пераробленае і пашыранае. Вільня. 1929 г., бал. 132 + IV [1930-1931] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6

  • Ян Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правапісу (агульны агляд) [1927] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6

  • Ян Станкевіч. Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску (Пастановы Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы) [Вільня, 1937] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6

  • Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6

  • Jan Stankievič Lemantar pierachodny z łacinicy na kirylicu — Miensk: vydańnie Biełaruskaje narodnaje samapomačy, 1942.

  • Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 2002.


Спасылкі |



  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі лацінскі алфавіт

  • Лацінізатар вэб-старонак BaltoSlav

  • Анлайн-лацінізатар (Pravapis.org)

  • Анлайн-лацінізатар Kir2Lac


  • Як правільна пісаць беларускай лацінкай? , nn.by . Праверана 10 верасня 2016.




Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларускі_лацінскі_алфавіт&oldid=3285073"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.312","walltime":"0.396","ppvisitednodes":"value":2461,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":24633,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":9232,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":21730,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 208.473 1 -total"," 32.77% 68.307 1 Шаблон:Commons"," 30.53% 63.644 2 Шаблон:Wikidata"," 29.29% 61.059 2 Шаблон:Reflist"," 12.95% 26.991 1 Шаблон:Беларускі_лацінскі_алфавіт"," 11.68% 24.344 8 Шаблон:Cite_web"," 11.29% 23.546 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 4.21% 8.784 1 Шаблон:Навіна"," 4.19% 8.739 1 Шаблон:Артыкул"," 4.05% 8.442 1 Шаблон:Кніга"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.033","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1250790,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1305","timestamp":"20190305135602","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":143,"wgHostname":"mw1251"););

Popular posts from this blog

Францішак Багушэвіч Змест Сям'я | Біяграфія | Творчасць | Мова Багушэвіча | Ацэнкі дзейнасці | Цікавыя факты | Спадчына | Выбраная бібліяграфія | Ушанаванне памяці | У філатэліі | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяЛяхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Вольскі і Памідораў з песняй пра немца Адвакат, паэт, народны заступнік Ашмянскі веснікВ Минске появится площадь Богушевича и улица Сырокомли, Белорусская деловая газета, 19 июля 2001 г.Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918, Мінск). 80-я гады. Бюст «Францішак Багушэвіч».Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча»Мікола Мікалаевіч Купава. «Партрэт зачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча»Уладзімір Іванавіч Мелехаў. На помніку «Змагарам за родную мову» Барэльеф «Францішак Багушэвіч»Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні«Krynica». Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmuФранцішак БагушэвічТворы на knihi.comТворы Францішка Багушэвіча на bellib.byСодаль Уладзімір. Францішак Багушэвіч на Лідчыне;Луцкевіч Антон. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў // Запісы Беларускага Навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сшытак 1. С. 16-34.Большая российская1188761710000 0000 5537 633Xn9209310021619551927869394п

Беларусь Змест Назва Гісторыя Геаграфія Сімволіка Дзяржаўны лад Палітычныя партыі Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Адміністрацыйны падзел Насельніцтва Эканоміка Культура і грамадства Сацыяльная сфера Узброеныя сілы Заўвагі Літаратура Спасылкі НавігацыяHGЯOiТоп-2011 г. (па версіі ej.by)Топ-2013 г. (па версіі ej.by)Топ-2016 г. (па версіі ej.by)Топ-2017 г. (па версіі ej.by)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьШчыльнасць насельніцтва па краінахhttp://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/А. Калечыц, У. Ксяндзоў. Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам.І ў Менску былі мамантыА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіГ. Штыхаў. Балты і славяне ў VI—VIII стст.М. Клімаў. Полацкае княства ў IX—XI стст.Г. Штыхаў, В. Ляўко. Палітычная гісторыя Полацкай зямліГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахГ. Штыхаў. Дзяржаўны лад у землях-княствахБеларускія землі ў складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюблінская унія 1569 г."The Early Stages of Independence"Zapomniane prawdy25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)Наша вадаДакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі « ЧАЭС Зона адчужэнняСведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики БеларусьСтатыстычны бюлетэнь „Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год“Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы нижеБеларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёраНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстытуцыя РБ. Артыкул 17Трансфармацыйныя задачы БеларусіВыйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыяхПра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкіСярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёўЭканомікаГаласуем за ТОП-100 беларускай прозыСучасныя беларускія мастакіАрхитектура Беларуси BELARUS.BYА. Каханоўскі. Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII—XVIII ст.Анталогія беларускай народнай песні, гуказапісы спеваўБеларускія Музычныя IнструментыБеларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў«Мясцовы час» — нязгаслая легенда беларускай рок-музыкіСЯРГЕЙ БУДКІН. МЫ НЯ ЗНАЕМ СВАЁЙ МУЗЫКІМ. А. Каладзінскі. НАРОДНЫ ТЭАТРМагнацкія культурныя цэнтрыПублічная дыскусія «Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?»Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме«Працэс незалежнага кіно пайшоў, і дзяржаву турбуе яго непадкантрольнасць»Беларускія філосафы ў пошуках прасторыВсе идём в библиотекуАрхіваванаАб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гадыУ космас — разам.У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пунктСвяты і абрады беларусаў«Мірныя бульбашы з малой краіны» — 5 непраўдзівых стэрэатыпаў пра БеларусьМ. Раманюк. Беларускае народнае адзеннеУ Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваўЛукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурорЗамежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваўМУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасціЯ з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырасАб КДБ РБГісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБГісторыя ДКФРТаможняagentura.ruБеларусьBelarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі БеларусьСайт урада БеларусіRadzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі«Глобус Беларуси»Гербы и флаги БеларусиАсаблівасці каменнага веку на БеларусіА. Калечыц, У. Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыіУ. Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаўА. Калечыц, М. Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным векуЭ. Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным векуАсаблівасці бронзавага веку на БеларусіФарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага векуФотографии БеларусиРоля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛВ. Фадзеева. З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкіDMOZGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Швейцарскі гістарычны15325917611952699xDA123282154079143-90000 0001 2171 2080n9112870100577502ge128882171858027501086026362074122714179пппппп

ValueError: Expected n_neighbors <= n_samples, but n_samples = 1, n_neighbors = 6 (SMOTE) The 2019 Stack Overflow Developer Survey Results Are InCan SMOTE be applied over sequence of words (sentences)?ValueError when doing validation with random forestsSMOTE and multi class oversamplingLogic behind SMOTE-NC?ValueError: Error when checking target: expected dense_1 to have shape (7,) but got array with shape (1,)SmoteBoost: Should SMOTE be ran individually for each iteration/tree in the boosting?solving multi-class imbalance classification using smote and OSSUsing SMOTE for Synthetic Data generation to improve performance on unbalanced dataproblem of entry format for a simple model in KerasSVM SMOTE fit_resample() function runs forever with no result