Кітай Змест Этымалогія | Геаграфічнае становішча | Прырода | Гісторыя | Дзяржаўны лад | Адносіны з Беларуссю | Адміністрацыйны падзел | Насельніцтва | Гаспадарка | Культура | Навука | Спорт | Гл. таксама | Зноскі Літаратура | НавігацыяHGЯOАфіцыйны лічыльнік насельніцтваUnconventional gas systems in ChinaГазовые амбиции Китаяzviazda.byДа 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносінВеликая Китайская стена оказалась почти на 3 000 км длиннееU+597D в Unihan databaseКитай и мировая наука. Между Конфуцием и высокими технологиями — МГИМО-Университетп
ГербСцягГімнПалітыкаКанстытуцыяПарламентАдміністрацыйны падзелГеаграфіяГарадыСталіцаНасельніцтваМовыГісторыяЭканомікаВалютаКультураРэлігіяКінематографТэлебачаннеЛітаратураМузыкаСвятыСпортАдукацыяНавукаТранспартТурызмПоштагісторыя і маркіІнтэрнэтУзброеныя сілыСусветная спадчынаЗнешняя палітыка
Дзяржавы паводле алфавітаКітай
кіт.кіт.Усходняй АзііРасіяйМанголіяйПаўночнай КарэяйКазахстанамКыргызстанамТаджыкістанамАфганістанамПакістанамІндыяйНепаламБутанамМ'янмайЛаосамВ'етнамамЖоўтымУсходне-КітайскімПаўднёва-КітайскімТайваньКітайская РэспублікаППЗСавета Бяспекі ААНТыбетНепаламЭверэстЯнцзыХуанхэпаперапорахРэспублікі КітайКамуністычная партыя КітаяМаа ЦзэдунамГаміньданКамуністычнай Партыі КітаяСі ЦзіньпінШанхайЧунцынГанконгМакааПекінБРІКСВялікая 20каШанхайская арганізацыя супрацоўніцтваАЦЭСкіданяўчжурчжэняміэкзонімамсанскрыцкагасанскрытуУсходняй АзііМанголіяКНДРВ’етнамЛаосМ’янмаІндыяБутанНепалПакістанАфганістанТаджыкістанКіргізіяКазахстанЖоўтымБахайваньУсходне-КітайскімПаўднёва-КітайскімТайваньКітайская РэспублікаТайваньХайнаньТыбетГімалаяміЭверэстКаракарумеЧагарыТурфанскаяЛёсавае платоВялікая КітайскаякарстамЯнцзыХуанхэХэйлунцзянЧжуцзянЛаньцанцзян (Меконг)СіцзянНуцзянБрахмапутраОбіІртышПаянхуДунцінхуТайхуЦынхайЛабнорХуайхэГобіТакла-Маканлаўрмагноліяалень давідасмогуПекінКіёцкі пратаколапустыньваннеХуанхэкомпаспапераВялікаму шаўковаму шляхуМесапатамііАфрыканскага рогаРэспублікі КітайБэянскі урадПекіненацыяналістычны ўрад ГаміньданаКантонеМаа ЦзэдунаРэспубліка КітайБеларусі20 студзеня1992Аляксандр Лукашэнка1995199720012005Ху Цзіньтаа2000Вэнь Цзябаа2007Лі ПэнСі Цзіньпін2010Таварыства кітайска-беларускай дружбыТайваньУрумчысацыялістычнымрыначнай арыентацыісвабодныя эканамічныя зоныВялікай сямёркі2018ЗШАРысАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАзербайджанАманАрменіяАфганістанБангладэшБахрэйнБрунейБутанВ’етнамГрузіяЕгіпетЕменІарданіяІзраільІндыяІракІранКазахстанКамбоджаКатарКіпрКітайКувейтКыргызстанЛаосЛіванМалайзіяМальдывыМанголіяМ’янмаНепалПакістанПаўднёвая КарэяПаўночная КарэяРасіяСаудаўская АравіяСінгапурСірыяТаджыкістанТайландТуркменістанТурцыяУзбекістанУсходні ТыморФіліпіныШры-ЛанкаЯпоніяАбхазіяАзад КашмірВазірыстанДзяржава ВаДзяржава ШанЗаходні бераг ракі ІарданІракскі КурдыстанНагорна-Карабахская РэспублікаПалесцінская аўтаноміяПаўднёвая АсеціяПаўночны КіпрТайваньАкратыры і ДэкеліяБрыт.Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіянеГанконгКітайКакосавыя астравыАўстр.Востраў КалядАўстр.МакааКітайКітайПаўднёвая КарэяПаўночная Карэя
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Кітай
Jump to navigation
Jump to search
| |||||
Гімн: «义勇军进行曲/Марш дабравольцаў» | |||||
Заснавана | 221 да н.э. (аб'яднанне пад дынастыяй Цынь) 1 кастрычніка 1949 (КНР) | ||||
Афіцыйная мова | Кітайская (путунхуа) | ||||
Сталіца | Пекін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Шанхай, Пекін, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чунцын | ||||
Форма кіравання | Сацыялістычная рэспубліка | ||||
Старшыня Прэм'ер Дзяржаўнага Савета Старшыня ПК УСНП Старшыня УК НПКСК | Сі Цзіньпін Лі Кэцян Чжан Дэцзян Юй Чжэншэн | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Перапіс (2010) • Шчыльнасць | 1.393.143.600[1] чал. (1-я) 1.339.724.852 чал. 145 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва | $27,449 трлн[2] (1-ы) $19.559 (79-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2019) • На душу насельніцтва | $14,172 трлн (2-ы) $10.098 (71-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | ▲0,752 (высокі) (86-ы) | ||||
Этнахаронім | Кітайцы | ||||
Валюта | Жэньміньбі (¥, CNY) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .cn, .中国, .中國, .公司, .网络 | ||||
Код ISO | CN | ||||
Тэлефонны код | +86 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Кітай (кіт.: 中国), афіцыйна Кітайская Народная Рэспубліка (КНР, кіт.: 中华人民共和国) — краіна ва Усходняй Азіі. Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні. На ўсходзе абмываецца Жоўтым, Усходне-Кітайскім і Паўднёва-Кітайскім морамі Ціхага акіяна. Тайвань — найбуйнейшы востраў Кітая — займае дэ-факта незалежная Кітайская Рэспубліка, якую Пекін не прызнае. Займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; трэцяе месца — па плошчы; першае месца па ВУП (паводле ППЗ), другое - па намінале. Самы вялікі ў свеце прамысловы вытворца і экспарцёр. Касмічная дзяржава. КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.
Прырода Кітая неверагодна разнастайная. У межах краіны ляжыць найбуйнейшае ў свеце нагор'е — Тыбет, а на мяжы з Непалам уздымаюцца горы-васьмітысячнікі, сярод якіх і Эверэст. Кітай валодае багатымі мінеральнымі, агракліматычнымі, воднымі рэсурсамі. Тут цячэ трэцяя ў свеце па даўжыні і шматводнасці рака — Янцзы. Вельмі востра стаіць пытанне аховы прыроды: лясы на ўсходзе Кітая амаль цалкам высечаны а іх жывёльны свет — знішчаны, рэкі і азёры брудныя, паветрам у гарадах часта немагчыма дsхаць.
Кітай з'яўляецца адной з калысак чалавецтва — цывілізацыя ў даліне Хуанхэ ўзнікла шмат тысяч гадоў таму. У першым тысячагоддзі новай эры кітайская цывілізацыя адносілася да ліку найболь развітых у свеце. Менавіта ў той час былі зроблены 4 "вялікіх кітайскіх вынаходніцтвы": компас, папера, порах, ручны набор літар. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем у выніку Сіньхайскай рэвалюцыі Рэспублікі Кітай. У першай палове ХХ стагоддзя Кітай быў ахоплены грамадзянскімі войнамі, паміж якімі быў перыяд японскай акупацыі. У 1949 да ўлады прыйшла Камуністычная партыя Кітая на чале з Маа Цзэдунам, а прыхільнікі партыі Гаміньдан уцяклі на Тайвань, дзе распачалі свой Кітай. Дзякуючы эканамічным поспехам, у канцы ХХ-пачатку ХХІ ст. Кітаў стаў адной з самых уплывовых дзяржаў свету.
Кітай — камуністычная аднапартыйная унітарная дзяржава. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках Камуністычнай Партыі Кітая, старшыня якой з'яўляёцца лідарам дзяржавы. Сённяшні кіраўнік Кітая — Сі Цзіньпін. КНР дзеліцца на 22 правінцыі, 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарады цэнтральнага падпарадкавання (Пекін, Шанхай, Чунцын, Цяньцзінь) і спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (Ганконг і Макаа). Ва ўсёй дзяржаве дзейнічае адзін час. Сталіца — горад Пекін, другі па велічыні ў Кітаі і адзін з найбуйнейшых у свеце.
Насельніцтва КНР перавысіла 1,4 млрд. чалавек, што на 2019 год дазваляе Кітаю заставацца — як і на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва
— самай населенай краінай свету.
КНР з'яўляецца членам такіх арганізацый як БРІКС, Вялікая 20ка, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, АЦЭС, форуму Кітай-Індыя-М'янма-Бангладэш.
Змест
1 Этымалогія
2 Геаграфічнае становішча
3 Прырода
3.1 Карысныя выкапні
3.2 Клімат
3.3 Рэкі і азёры
3.4 Ландшафты
3.5 Экалагічныя праблемы
4 Гісторыя
5 Дзяржаўны лад
6 Адносіны з Беларуссю
7 Адміністрацыйны падзел
8 Насельніцтва
9 Гаспадарка
10 Культура
10.1 Энергія «ці»
10.2 Фэншуй
10.3 Каліграфія
10.4 Фарфор
10.5 Кунг-фу
10.6 Кітайская кухня
10.7 Культурныя і гістарычныя помнікі Кітая
10.7.1 Вялікая Кітайская сцяна
10.7.2 Імператарскі палац
10.7.3 Маўзалей імператара Цынь Шы Хуандзі і «тэракотавая армія»
10.8 Кітайскія вынаходкі
10.8.1 Кітайская астралогія
10.8.2 Кнігадрукаванне
10.8.3 Іерогліфы
11 Навука
12 Спорт
13 Гл. таксама
14 Зноскі
15 Літаратура
Этымалогія |
Самі кітайцы сваю краіну называюць Чжунхуа Жэньмінь Гунхэга (中华人民共和国), скарочана проста Чжунхуа, што літаральна азначае "сярэдзінная зямля".
Усходнеславянскае слова "Кітай" пайшло ад качавога народу кіданяў, названых так кітайцамі. У пачатку Х ст. кідані захапіі паўночны Кітай і стварылі там сваю дзяржаву. Імя кіданяў, хоць і выцесненых у ХІІ ст чжурчжэнямі, замацавалася за ўсім паўночным Кітаем, а купцы і заваёўнікі данеслі тапонім да самай усходняй Еўропы, дзе ён стаў абазначаць усю велізарную загадкавую далёкую краіну.
Англійская назва "China" таксама з'яўляецца экзонімам і паходзіць ад санскрыцкага Cīna, што ўжывалася ў дачыненні да Паднябёснай у старажытнай Індыі і сустракаецца ў ранніх індуісцкіх тэкстах. З санскрыту праз персідскую і партугальскую мовы — крыху трансфармаваўшыся — яна трапіла ў большасць заходнееўрапейскіх моваў.
Геаграфічнае становішча |
Кітай найбуйнейшая — краіна ва Усходняй Азіі. Сумарная даўжыня сухапутных межаў Кітая складае 22 117 км з 14 краінамі: Расія (40 км на паўночным захадзе і 3 605 км на паўночным усходзе), Манголія (4 677 км), КНДР (1 416 км) , В’етнам (1 281 км), Лаос (423 км), М’янма (2 185 км), Індыя (3 903 км), Бутан (470 км), Непал (1 236 км), Пакістан (523 км) Афганістан (76 км ), Таджыкістан (414 км), Кіргізія (858 км) і Казахстан (1 533 км). Працягласць краіны з захаду на ўсход (ад Паміра да Шанхая) — каля 4,5 тыс. км, з поўначы на поўдзень (ад ракі Амур на мяжы з Расіяй да паўднёвага ўскрайку вострава Хайнань) — каля 4,1 тыс. км.
На ўсходзе на працягу 14 000 км абмываецца Жоўтым (з залівам Бахайвань), Усходне-Кітайскім і Паўднёва-Кітайскім морамі Ціхага акіяна. За Тайваньскім пралівам, раздзяляючы сабой два паўднёвых мора, ляжыць Тайвань — найбуйнейшы востраў Кітая, які займае дэ-факта незалежная Кітайская Рэспубліка, якую Пекін не прызнае. Тайвань аддзелены ад мацерыка Тайваньскім пралівам. Хайнань — другі па велічыні востраў, ляжыць праз нешырокі — ўсяго 30 км да паўвострава Лэйчжоў — Хайнаньскі праліў (або Цюйджоў).
КНР мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі амаль да ўсіх сваіх суседзяў на сушы. На моры самым дыскусійным раёнам застаецца Паўднёва-Кітайскае мора.
Прырода |
Складаная геалагічная будова абумовіла неверагодна разнастайны рэльеф. Рэльеф Кітая — гэта камбінацыя высокіх горных сістэм, глыбокіх міжгорных упадзін і вялікіх раўнін. На паўднёвым усходзе Кітая ляжыць самае вялікае нагор’е свету (2 млн кв.км, сярэдняя вышыня — 4,5 тыс.м.) — Тыбет, з поўдня аблямаванае высознымі Гімалаямі. Менавіта тут, на мяжы Кітая і Непала, у эпоху апошняга гораўтварэння выраслі (і працягваюць расці!) самыя высокія горы свету, уключаючы Эверэст (8848 м). На захад ад Тыбету, у Каракаруме — яшчэ адной велічнай горнай сістэме — знаходзіцца другая вяршыня планеты — г. Чагары (8611 м).
Вышыні Куньлуня, які апаясвае нагор’е з поўначы, — самага доўгага (2700 км) горнага ланцуга Азіі — дасягаюць 6,3—8,6 тыс. м. А ў перадгор’ях Цянь-Шаня знаходзіцца самая глыбокая ўпадзіна Цэнтральнай Азіі (і трэцяя ў свеце) — Турфанская (–154 м). Ад высокай расчлянёнай Цэнтральнай Азіі шырокімі ступенямі спускаюцца да Ціхага акіяна раўніны. Раўніны верхніх ступеняў — Чырвоны Басейн, Лёсавае плато — складзены лёсам, ніжніх — Сунляа і Вялікая Кітайская — магутнай тоўшчай урадлівага алювію рэк Янцзы і Хуанхэ. На поўдні і часткова на ўсходзе значную плошчу займаюць старыя невысокія маляўнічыя горы, часта паедзеныя карстам.
Карысныя выкапні |
Кітай — адна з найбольш багатых карыснымі выкапнямі краіна. Тут здабываюць каменны вугаль, нафту, магніевыя і жалезныя руды, медзь, графіт, волава, сурму, ртуць, малібдэн, марганец, свінец, цынк, золата і інш. Асноўнай крыніцай энергіі ў Кітаі з'яўляецца вугаль, па запасах якога Кітай саступае толькі ЗША і Расіі. Вугальныя радовішчы ў асноўным размешчаны ў Паўночным і Паўночна-Усходнім Кітаі. Большая частка пакладаў прадстаўлена каменным вуглём. Радовішчы нафты выяўленыя ў Паўночна-Усходнім Кітаі, прыбярэжных тэрыторыях і шэльфе Жоўтага мора, а таксама ў некаторых ўнутраных раёнах — Джунгарскай катлавіне, Сычуані. Таксама ў краіне вельмі вялікія залежы сланцаў, з якіх можна здабываць сланцавы газ[3]. Да 2020 года ў планах выйсці на ўзровень здабычы ў дыяпазоне ад 60 млрд да 100 млрд кубаметраў сланцавага газу штогод[4].
Клімат |
На поўначы і захадзе Кітая клімат умераны, рэзка кантынентальны. Вялізная кантынентальная маса абумоўлівае панаванне азіяцкага максімума ўзімку і вобласці нізкага ціску ўлетку. У замкнутых «ячэйках» катлавін вельмі халодная зіма (да –35 °С) і вельмі гарачае лета (сярэднія тэмпературы вышэй за +24 °С); ападкаў выпадае мала (150—300 мм). Пры руху на ўсход летнія тэмпературы амаль не змяняюцца, а зімовыя — растуць, але дадатнымі становяцца толькі на поўдзень ад вусця Янцзы. Расце і колькасць ападкаў: наветраныя ўсходнія схілы «ступеняў» атрымліваюць 500—800 мм, а паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа дзякуючы трапічным залевам і тайфунам — да 2000 мм — гэта вобласци мусоннага клімату з летнім максімумам.
Рэкі і азёры |
Рэкі Кітая адносяцця пераважна да басейна Ціхага акіяна — гэта Янцзы, Хуанхэ, Хэйлунцзян (Амур), Чжуцзян, Ланьцанцзян (Меконг), Сіцзян, Нуцзян. Брахмапутра (кітайская назва Ялу Цангпо) прарываецца праз Гімалаі да Індыйскага акіяна; а на паўночным захадзе доўгі шлях да Обі і Паўночнага Ледавітага акіяна пачынае Іртыш. Вытокі ўсіх буйных рэк Кітая знаходзяцца ў гарах. Таючы снег на ўсходняй ўскраіне Тыбецкага плато забяспечвае вадой галоўныя артэрыі краіны. Рэкі ўнутранага басейна ўпадаюць у азёры ўнутраных раёнаў або губляюцца ў пустынях ці салёных багнах. З вялікімі рэкамі звязаны багатыя аквапрадуктамі прэснаводныя азёры, такія, як Паянху, Дунцінху і Тайху. Ва ўнутраным басейне ёсць салёныя азёры, самае вялікае з якіх — возера Цынхай. Сярод азёр ўнутраных раёнаў шмат высмаглых, напрыклад Лабнор і Цзюйянь. Маюцца таксама тысячы штучных азёр — вадасховішчаў. Ўздоўж узбярэжжа цягнецца Вялікі канал Кітая, які злучае вусці рэк Янцзы, Хуайхэ і Хуанхэ. Канал быў пабудаваны ў VII-XIII стст. і мае сумарную даўжыню 2470 км.
Ландшафты |
На засушлівых захадзе і поўначы пануюць пустыні (Гобі, Такла-Макан), паўпустыні і стэпы. Апошнія прасціраюцца ўздоўж лепей увільгатнёных ускраін плато Унутранай Манголіі. На вільготным мусонным усходзе пануюць лясы: на поўначы — змешаныя хвойна-шыракалістыя з карэйскага кедру, піхты, дубу, ясеню, ліпы, коркавага дрэва. Далей на поўдзень ў субтрапічным клімаце лясы становяцца вечназялёнымі — з’яўляюцца лаўр, магнолія, гінкга, смакоўніца. Па разнастайнасці лясных парод Кітай займае 1-е месца ў свеце.
Прыродная расліннасць ва усходнім, густазаселеным, Кітаі амаль цалкам зведзена — субтрапічныя лясы засталіся толькі на стромых схілах гор ды ў нацыянальных парках. Следам за лясамі зніклі многія віды жывёл, напрыклад, алень давіда, кітайскі тыгр, якіх цяпер можна сустрэць толькі ў заапарках.
Экалагічныя праблемы |
У Кітаі найгоршая ў свеце сітуацыя з забруджваннем атмасферы. З 20 гарадоў з самым дымным небам 16 — кітайскія. Прычына таму — вугальная энергетыка і камунальная гаспадарка, імклівы рост аўтапарка. Ва ўмовах зімовага антыцыклону вялікія індустрыяльныя гарады паўночнага Кітая проста задыхаюцца ад смогу.
Асабліва пакутуе Пекін, што ляжыць у замкнёным паніжэнні. Мяркуецца, што празмерная забруджанасць паветра выклікае рост лёгачных захворванняў, у тым ліку анкалагічных. Кітай падпісаў, Кіёцкі пратакол, але не узяў на сябе ніякіх абавязкаў і не спяшаецца змяншаць выкіды вуглякіслага газу.
Рэкі Кітая, нават самыя вялікія, ператварыліся ў сапраўдныя сцёкавыя канавы. Гэта звязана з выкідамі неачышчаных прамысловых і камунальных водаў і з вельмі спрэчнымі стандартамі дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальнікаў. Забруджаны нават падземныя воды, да чаго спрычынілася сельская гаспадарка. Яна ж у адказе і за імклівую эрозію глебаў і апустыньванне. Паводле даследванняў 2007 года Кітай страчвае каля 4000 кв.км. прадукцыйных земляў штогод. Нягледзячы на тое, што з 1970-х на мяжы Гобі ствараюцца "зялёныя бар'еры", працяглыя засухі і нерацыянальныя метады вядзення сельскай гаспадаркі прыводзяць да пыльных бур, якiя назаляюць паўночнаму Кітаю кожную вясну, часам даходзячы да Карэі і Японіі.
Гісторыя |
Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у свеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басейна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сістэма Кітая была заснавана на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастый была на паўлегендарная дынастыя Ся (каля 2000 да н.э.). Наступныя некалькі тысяч гадоў кітайская цывілізацыя пашырала тэрыторыю ўплыву, дзяржавы распадаліся і зноў ядналіся безліч разоў. І толькі ў 221 да н.э. Кітай быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Падчас праўлення дынастыі Хань былі зробленыя першыя два з "вялікіх кітайскіх вынаходніцтваў" — компас і папера; вялікі поспех быў займеты ў сельскай гаспадарцы і медыцыне.
У часы дынастыі Тан (618–907) культурны ўплыў Кітая, дзякуючы Вялікаму шаўковаму шляху, распаўсюдзіўся далёка на захад — ажно да Месапатаміі і Афрыканскага рога. Тады ж быў вынайдзены порах.
Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем у выніку Сіньхайскай рэвалюцыі Рэспублікі Кітай. У першай палове ХХ стагоддзя Кітай пагрузіўся ў перыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лагера: спачатку міжнародна прызнаны Бэянскі урад у Пекіне і нацыяналістычны ўрад Гаміньдана ў Кантоне, а потым — афіцыйны ўрад Гаміньдана і камуністычны ўрад Маа Цзэдуна. Баявыя дзеянні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі Кітайскую Народную Рэспубліку. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань, дзе Рэспубліка Кітай пряцягвае існаваць па сённяшні дзень.
Дзяржаўны лад |
Кітай — сацыялістычная рэспубліка. У заходняй паліталогіі разглядаецца як адна з пяці сучасных камуністычных дзяржаў (разам з В'етнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).
Пасада старшыні КНР была заснавана паводле канстытуцыі краіны 1954 года, адменена ў 1975 годзе, а затым зноў адноўлена ў 1982 годзе. Да 11 сакавіка 2018 года старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання ўнеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.[5]
Адносіны з Беларуссю |
Адносіны Беларусі і Кітая характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнёрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. КНР з'яўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Азіі.
Дыпламатычныя дачыненні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта пасольства КНР у Беларусі, у наступным годзе — пасольства Беларусі ў КНР.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001 і 2005. Візіты ў Беларусь нанеслі старшыня КНР Ху Цзіньтаа (2000), старшыня Дзяржсавета Вэнь Цзябаа (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасці старшыні Дзяржсавета і ў 2000 у якасці старшыні Пастаяннага камітэта УСНП), намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм'еры Дзяржсавета (1996 і 1997).
З 1992 ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы [6].
Адміністрацыйны падзел |
КНР складаецца з 22 правінцый (і разглядае Тайвань у якасці 23-й правінцыі), 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарадоў цэнтральнага падпарадкавання і 2 спецыялізаваных адміністрацыйных раёнаў.
Адміністрацыйны падзел КНР | Правінцыі | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
|
|
|
|
| ||
†Тайвань абвешчаны часткай КНР, але фактычна з'яўляецца незалежнай краінай Тайвань | ||||||
Аўтаномныя раёны | Гарады цэнтральнага падпарадкавання | Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны | ||||
|
|
|
Насельніцтва |
Да апошняй чвэрці ХХ ст. аграрны характар эканомікі, традыцыйная шматдзетнасць сем’яў садзейнічалі вельмі высокай нараджальнасці (35—40 ‰). Але да сярэдзіны ХХ ст. смяротнасць была высокай (25—30 ‰) а працягласць жыцця — нізкай, таму экстрэмальна хуткага росту насельніцтва не адбывалася. Пасля Другой сусветнай вайны смяротнасць скарацілася, і тэмпы росту насельніцтва рэзка ўзраслі. Колькасць насельніцтва ў краіне стала хутка павялічвацца. З 70-х гг. ХХ ст. дзяржава праводзіць дэмаграфічную палітыку, накіраваную на зніжэнне нараджальнасці. Галоўным чынам, гэта эканамічнае стымуляванне планавання сям’і (ільготы для сем’яў з адным дзіцём). У выніку дэмаграфічнай палітыкі к канцу ХХ ст. нараджальнасць знізілася да 13 ‰. Пры смяротнасці ў 6—7 ‰ гэта забяспечыла натуральны прырост насельніцтва ў 6 ‰. У Кітаі пераважаюць мужчыны (51 %). Каля паловы насельніцтва знаходзіцца ў працаздольным узросце. Кітай валодае самай вялікай у свеце колькасцю працоўных рэсурсаў, большасць з якіх занята ў сельскай гаспадарцы.
Лішак рабочай сілы ў краіне садзейнічае шматлікім унутраным і знешнім міграцыям. Агульная колькасць эмігрантаў з Кітая ў розных краінах і рэгіёнах свету — 50 млн чалавек. Сярод іх пераважае танная працоўная сіла, але ёсць і высокакваліфікаваныя спецыялісты і вучоныя. Асноўная частка мігрантаў сканцэнтравана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі; шмат кітайцаў у ЗША і Расіі.
У этнічнай структуры пераважаюць кітайцы або ханьцы (92 %). Яны сканцэнтраваны ва ўсходняй частцы краіны. На астатняй частцы краіны шматлікія некітайскія этнасы, самыя значныя з якіх — чжуаны, тыбетцы, уйгуры, манголы — маюць свае аўтаномныя раёны. Зрэшты, адбываецца паступовая кітаізацыя ўскраін: так ва ўйгурскай сталіцы Урумчы доля тытульнага этнасу складае 12,5 %, ханьцаў — 75 %.
Размяшчэнне насельніцтва надзвычай нераўнамернае. Сярэдняя яго шчыльнасць складае каля 140 чал./км2, але на поўдні Вялікай Кітайскай раўніны ўзрастае да 400—650, а ў Тыбеце — зніжаецца да 1,5 чал./кв.км. Паскоранае эканамічнае развіццё прадвызначыла хуткую ўрбанізацыю Кітая — доля гарадскога насельніцтва
набліжаецца да 60 %. Найбольш урбанізаванымі з’яўляюцца прамыслова-развітыя правінцыі Паўночна-Усходняга Кітая. Больш за 90 % гарадоў сканцэнтравана на ўсходзе краіны. У КНР найбольшы ў свеце лік гарадоў-мільянераў, у якіх пражывае палова насельніцтва краіны.
Гаспадарка |
Кітай — індустрыяльная краіна з магутнай эканомікай. Пры Маа Цзэдуне гаспадарка цалкам адпавядала сацыялістычным ідэалам — была планавай і дзяржаўнай. Пачынаючы з 1978 ішло рэфармаванне кітайскай эканомікі ў бок рыначнай арыентацыі, але пад моцным дзяржаўным кантролем ("дзяржаўны капіталізм"). На вёсцы зямля вярталася ў прыватную ўласнасць, у партовых гарадах ствараліся свабодныя эканамічныя зоны, што прыцягвалі інвестыцыі і фармавалі экспартны патэнцыял. Дзяржаўныя прадпрыемствы рэструктурызаваліся і перадаваліся прыватным уласнікам (дзяржава пакінула за сабой кантроль толькі над стратэгічнымі галінамі: энергетыкай, ваеннай прамысовасцю), нерэнтабельныя заводы зачыняліся.
Рэформы адразу ж далі плён, і з ранніх 1980-х па сённяшні дзень кітайскі ВУП расце ў сярэднім на 6 % штогод (а ў 2000-2010 — на 10,5%!), што можна разглядаць як найхутчэйшыя ў свеце тэмпы. Штогадовы прырост кітайскага ВУП у 2010-х перавышае супольны прырост усёй Вялікай сямёркі. Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у 2018 12 трлн долараў па намінале (2-е месца ў свеце, пасля ЗША) і амаль 27 трлн долараў па парытэце пакупніцкай здольнасці (1-е месца ў свеце). Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі, адносна нізкаму кошту і высокай кваліфікацыі працоўнай сілы пры высокай прадукцыйнасці, КНР з'яўляецца сёння адной з самых інвестыцыйна прывабных краін свету і найбуйнейшым вытворцам прамысловай прадукцыі. Ніхто ў свеце не выпускае больш электраэнергіі, аўтамабіляў, электронікі, сталі, тканін і адзення, прадуктаў харчавання. Кітай актыўна ўключыўся у міжнародны гандль і цяпер з'яўляецца адным з яго лідараў. Знаходзячыся ў восьмым дзясятку краін па ВУП на душу насельніцтва (каля 20 000 ў 2019), Кітай, паводле класіфікацыі Сусветнага банку, адносіцца да дзяржаў з сярэднім прыбыткам. Пры гэтым для краіны характэрныя эканамічныя кантрасты: гарады і прыбярэжныя раёны значна больш заможныя ў параўнанні з сельскімі і ўнутранымі раёнамі.
70 % энергетычнага балансу краіны прыходзіцца на каменны вугаль. На Кітай прыходзіцца палова сусветнай здабычы і спажывання гэтага не самага экалагічнага паліва. У 2013 годзе, абышоўшы ЗША, Кітай стаў найбуйнейшым імпарцёрам нафты ў свеце.
Культура |
Культура Кітая — адна з самых старажытных і самабытных ў свеце. Культура Кітая аказала вялікі ўплыў спачатку на развіццё культуры шматлікіх суседніх народаў, якія засялялі шырокія тэрыторыі найпозніх Манголіі, Тыбету, Індакітая, Карэі і Японіі.
Энергія «ці» |
Кітайская філасофская канцэпцыя касмічнай ці, або энергіі (сілы), якая пранізае Сусвет, развілася ў эпохі Шан і Чжоу. Кітайцы вераць у тое, што ці спарадзіла космас і Зямлю і два пачаткі — «адмоўны» і «станоўчы» прынцыпы інь і ян, якія спарадзілі ў сваю чаргу ўсё астатняе («цемру рэчаў»). Кожнае фізічнае змяненне, тое, што адбываецца ў свеце, кітайцы лічаць вынікам дзеяння ці. Асаблівыя методыкі, прызначаныя для рэгулявання руху ці ў арганізме з мэтай агульнага аздараўлення і нават здабыцця паранармальных здольнасцей, называюцца цігун (літар. «Праца з ці»).
Фэншуй |
Кітайская геамантыка, або фэншуй («вецер і вада») грунтуецца на ідэях касмічнай энергіі ці. Напрыклад, правільная планіроўка дома, размяшчэнне дзвярэй ўплывае на цыркулюючую ў памяшканні энергію ці і адпаведна на дабрабыт яго насельнікаў.
Каліграфія |
Каліграфія вывела звычайнае кітайскае пісьмо на ўзровень мастацкай формы мастацтва і традыцыйна прыраўноўваецца да жывапісу і паэзіі, як метад самавыяўлення. Паколькі іерагліфічныя малюнкі абмежаваныя невялікай колькасцю чорт (ліній), індывідуальны стыль мастака вызначаюць іх таўшчыня, вугал выгібу і дынамізм, які надаецца малюнкам. Эксперты ацэньваюць збалансаванасць і прапарцыянальнасць ліній, кампазіцыйную пабудова іерогліфаў і іх цэласнасць і гарманічнасць.
Асноўныя элементы каліграфіі, якія кітайцы называюць «чатырма скарбамі веды» — гэта туш, камень (тушачніца), пэндзаль і папера.
Фарфор |
Нягледзячы на тое што кераміка ў Кітаі вядомая спрадвеку, толькі ў бронзавым веку (1500-400 гг. да н. э.) кітайцы навучыліся атрымліваць асабліва трывалыя клеі і рабіць печы для высокатэмпературнага абпалу, якія дазволілі ім вырабляць больш трывалы, часам паліваны гліняны посуд. Сапраўдны ж фарфор з'явіўся толькі ў эпоху Суй. Больш тонкі, чым кераміка, сапраўдны фарфор роўны і паліраваны. Пры ўдары па парцалянавыя вырабы яно гучыць. Тонкі фарфор здаецца празрыстым.
Кунг-фу |
Кітайскія баявыя мастацтва на захадзе звычайна асацыююцца з кунг-фу, або гун-фу. Гун-фу у перакладзе з кітайскага азначае «майстэрства» або «руплівая праца» і можа прымяняцца як пры апісанні дасягненняў змагара, так і каліграфа або піяніста.
Кітайская кухня |
Рыс заўсёды меў вялікае значэнне для кітайцаў — і як асноўны харчовы прадукт, і як тэхнічная культура. Лічыцца, што традыцыя культывавання рысу ў Паўднёвым Кітаі зарадзілася каля 10000 гадоў да н. э., хоць метад будовы заліўных палёў, які патрабуе маштабных ірыгацыйных работ, дасягнуў дасканаласці па сканчэнні тысяч гадоў. Сёння рыс вырошчваецца ў Кітаі амаль паўсюдна. Кітайскі мал складае 35% сусветнай прадукцыі.
Культурныя і гістарычныя помнікі Кітая |
Вялікая Кітайская сцяна |
Вялікая сцяна, або, як яе называюць кітайцы, Доўгая сцяна, працягнулася на 8851,8 км праз увесь Паўночны Кітай. З гэтага 6260 км сцены складаюцца з цаглянага мура, 2232,5 км - з натуральнага горнага масіва. Каля 360 км наогул з'яўляюцца не сцяной, а запоўненымі вадой равамі[7]. Збудаванне сцены пачалося ў IV-III ст. да н. э., калі асобныя кітайскія дзяржавы вымушаны былі ствараць абарончыя збудаванні ад набегаў качавых народаў Цэнтральнай Азіі.
Пасля аб'яднання Кітая пад уладай дынастыі Цынь ў 221 г. да н. э. імператар Шы Хуандзі загадаў злучыць шэраг абарончых ліній у адзіную сцяну. Пры наступнай дынастыі — Хань — будаўнічыя працы на Вялікай сцяне працягваліся і былі завершаны ў III ст. н. э. У цяперашні час у сваёй заходняй частцы Вялікая сцяна захоўвае першапачатковую форму, ва ўсходняй жа частцы моцна разбурана і месцамі ўяўляе толькі земляны вал.
У захаваных частках сцяна мае шырыню каля 9 м і на вяршыні каля 6 м, вышыня сцяны дасягае 10 м. Прыкладна праз кожныя 200 м - чатырохвугольныя вартавыя вежы, а з вонкавага боку сцяны — высокія абарончыя зубцы з адтулінамі-амбразурамі. Верхняя плоскасць сцяны, замощенная плітамі, некалі ўяўляла сабой шырокую абароненую дарогу, па якой маглі хутка перасоўвацца воінскія часткі і абозы. У цяперашні час некаторыя ўчасткі гэтай плоскасці заасфальтаваныя і выкарыстоўваюцца як аўтамабільныя дарогі. Сцяна праходзіць галоўным чынам па гарыстым месцам, паўтараючы выгібы рэльефу і арганічна ўпісваючыся ў навакольны пейзаж.
Імператарскі палац |
У самым цэнтры Пекіна знаходзіцца Імператарскі палац, вядомы таксама як Забаронены горад, бо на працягу 500 гадоў яго гісторыі тут мог жыць толькі імператар і яго сям'я, а прыдворныя, чыноўнікі і ўсе астатнія жылі за яго сценамі, і да 1925 простым смяротным ўваход сюды быў забаронены. Занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны чалавецтва ў 1987 годзе. Пабудаваны ў 1406-1420 г., рэзідэнцыя 24 кітайскіх імператараў. Агульная плошча ў 720 тыс. кв. м, у ім знаходзіцца 9999 пакояў. Ён акружаны сцяной даўжынёй 3400 м і ровам з вадой, якая называецца «Залатая вада». Комплекс падзелены на Унутраны палац і Знешні палац. Асноўныя памяшкання Зьнешняга палаца, дзе імператар выконваў свае дзяржаўныя функцыі — зала Вярхоўнай гармоніі, Поўнай гармоніі і Захавання гармоніі. Ва Унутраным палацы знаходзіліся жылыя памяшканні, дзе жылі, гулялі, пакланяліся Багам імператар, імператрыцы, наложніцы, прынцы і прынцэсы. Асноўныя памяшканні гэтай часткі Забароненага горада — залы Нябеснай чысціні, Аб'яднання і свету, Зямнога спакою. Тут жа знаходзяцца тры імператарскіх сады — даўгалецця, дабрыні і спакою і Імператарскі сад.
Маўзалей імператара Цынь Шы Хуандзі і «тэракотавая армія» |
Г. Сіань, правінцыя Шэньсі, уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 1987 годзе. Знаходзіцца ў 35 км ад горада Сіаня, пабудаваны ў 221-210 гг. да н. э. для першага імператара аб'яднанага Кітая. На яго будаўніцтве былі занятыя 700 тыс. рабочых. У падземным палацы размяшчаецца больш за 400 пахаванняў, яго плошча — больш за 56,25 кв. км. Галоўнае экспанаты комплексу — тэракотавая армія, выпадкова выяўленая мясцовымі сялянамі ў 1974 годзе. У трох скляпеністых падземных камерах знаходзяцца ў агульнай складанасці фігуры каля 7400 салдат і коней і 90 ваенных калясніц — практычна ўся імператарская армія. Фігуры выкананыя ў поўны рост, іх вышыня 1,8 м, твар кожнага салдата унікальны.
Кітайскія вынаходкі |
Друкаваныя кнігі, фарфор, шоўк, люстэркі, парасоны і папяровыя змеі — гэта толькі малая доля тых прадметаў нашай штодзённасці, якія былі вынайдзены кітайцамі і якімі людзі карыстаюцца і па гэты дзень ва ўсім свеце. Характэрна, што кітайцы распрацавалі тэхналогію вытворчасці фарфору за тысячу гадоў да еўрапейцаў. А два самых вядомых кітайскіх вынаходкі з'явіліся дзякуючы філасофіі. У пошуках эліксіра неўміручасці даоскія алхімікі выпадкова вывелі формулу пораху, а магнітны компас быў створаны на аснове інструмента, ужывальнага для геамантыі і фэншуй.
Кітайская астралогія |
Кожны год асацыюецца з адным з 12 жывёл, якія маюць асаблівы сімвал і складнікаў паўтаральны астралагічны цыкл. Напярэдадні Новага года ў кітайцаў прынята казаць, напрыклад, аб прыходзе «года сабакі». У кітайскай астралогіі чалавеку, народжанаму пад знакам пэўнай жывёлы, прыпісваюцца асаблівасці, уласцівыя гэтай жывёле.
У гонар Кітая быў названы астэроід (139) Жуйхуа, адкрыты 10 кастрычніка 1874 года канада-амерыканскім астраномам Джэймсам Уотсанам ў Пекіне. У перакладзе з кітайскай назву астэроіда азначае «Зорка шчасця Кітая».
Кнігадрукаванне |
Вынаходніцтва рухомага шрыфта не аказала значнага ўплыву на кітайскае таварыства, і большасць друкароў працягвалі выкарыстоўваць ранейшыя формы. У Еўропе вынаходніцтва рухомага шрыфта зрабіла рэвалюцыю. Апераваць 30 друкаванымі формамі лацінскага алфавіту прасцей, чым 3000 і больш для іерогліфаў, якія выкарыстоўваюцца пры выпуску кітайскай газеты. Выкананне адбіткаў іерогліфаў на адной друкаванай форме патрабуе нашмат больш высілкаў і выдаткаў.
Іерогліфы |
Кітайскія іерогліфы могуць складацца з піктаграфічных, ідэаграфічных і фанетычных элементаў. Радыкал (або ключ) — элемент, які пішацца злева ці наверсе іерогліфа, — ключ да закладзенага ў ім сэнсе. Ключы могуць быць як фанетычнымі элементамі, так і сэнсавымі. Напрыклад, у іерогліфе 吗 (ма), які абазначае пытальную часціцу агульнага пытання, іерогліф 马 (ма, «конь»), з'яўляецца фанетыкам. Таксама ў іерогліфе 好, якая пазначае «добра» і прамаўляюць як «hǎo»[8], радыкал «жанчына» 女 спалучаецца з іншым сэнсавым элементам «дзіця» 子. Ідэя іерогліфа, такім чынам, заключаецца ў тым, што «жанчына» і «дзіця» ў сям'і — гэта добра, на шчасце. З нядаўняга часу кітайцы перайшлі на спрошчаныя іерогліфы, што прыкметна палегчыла навучанне кітайскай мовы.
Навука |
Кітайская акадэмія навук (КАН) займаецца развіццём матэматыкі, фізікі, хіміі, медыцыны, навук аб зямлі, інфармацыйнымі тэхналогіямі, біятэхналогіямі і інш. Кітайская інжынерная акадэмія (КІА) займаецца машынабудаваннем, металургіяй, будаўніцтвам, сельскай гаспадаркай, лёгкай і цяжкай прамысловасцю, транспартам. Кітайская акадэмія грамадскіх навук (КАГН) адпаведна сканцэнтравана на эканоміцы, гісторыі, філасофіі, праве, міжнародных адносінах, сацыялогіі.
Чакаецца, што ў 2013 годзе па колькасці запатэнтаваных вынаходстваў, індэксах цытуемасці і ліку публікацый Кітай абміне Японію, выйшаўшы на другое месца ў свеце пасля ЗША[9].
Спорт |
Кітай валодае адной з найстарэйшых спартыўных культур у свеце. Існуюць сведчанні аб тым, што ў Кітаі яшчэ ў старажытныя часы гулялі ў нейкую гульню з скураным мячом, накшталт сучаснага футбола. Акрамя футбола, самымі папулярнымі спартыўнымі спаборніцтвамі ў краіне з'яўляюцца ваенныя мастацтвы, кулявая стральба, настольны тэніс, спартыўная гімнастыка і скачкі на батуце, цяжкая атлетыка, бадмінтон, лёгкая атлетыка, плаванне, шорт трэк, фігурнае катанне, канькабежны спорт, баскетбол і більярд. Фізічная падрыхтоўка шырока распаўсюджаная ў кітайскай культуры. Найбуйнейшы выдавец спартыўнай літаратуры ў краіне China Sports Publications Corporation выпускае мноства спартыўных кніг, газет і часопісаў.
Замест СССР КНР стала новай сусветнай спартыўнай дзяржавай, якая практычна на роўных змагаецца з ЗША за медалі на Алімпіядах і чэмпіянатах свету па шэрагу відаў спорту. Летнія Алімпійскія гульні 2008 года праводзіліся таксама ў Кітаі — у Пекіне. КНР на іх атрымала пераканаўчую перамогу ў неафіцыйным агульнакамандным заліку. Пекін быў абраны асноўным горадам Алімпіяды рашэннем журы Міжнароднага алімпійскага камітэта 13 ліпеня 2001 года. Афіцыйны лагатып летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года — «Танцуючы Пекін». Талісманы — пяць цацак Фува, кожная з якіх ўвасабляла колер алімпійскіх кольцаў. Слоган Алімпіяды — «Адзін свет, адна мара». Спартсмены спаборнічалі ў 28 відах спорту.
З 2004 года ў Шанхаі на трасе «Шанхай Інтэрнэшнл» праводзіцца гонка «Гран-пры Кітая» у класе «Формула-1».
Гл. таксама |
- Чжэн Хэ
- Кітайскі каляндар
- Юэ Фэй
- Горад Ухань
- Горад Харбін
- Рака Сіцзян
- Мінскія магілы
- Агульнакітайскі сход народных прадстаўнікоў
- Гохуа
- Хуан Сяньфань
- Лао Шэ
- Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е
- Горад Далянь
Зноскі
↑ Афіцыйны лічыльнік насельніцтва(англ.)
↑ https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/02/weodata/weorept.aspx?sy=2016&ey=2023&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=%2C&br=1&pr1.x=73&pr1.y=2&c=924&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=
↑ Unconventional gas systems in China
↑ Газовые амбиции Китая, Коммерсантъ, 19 марта 2012 г.
↑ zviazda.by
↑ У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999
↑ Великая Китайская стена оказалась почти на 3 000 км длиннее
↑ U+597D в Unihan database
↑ Китай и мировая наука. Между Конфуцием и высокими технологиями — МГИМО-Университет
Літаратура |
- Кітай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 297—310.
- Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6.
|
Катэгорыі:
- Дзяржавы паводле алфавіта
- Кітай
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.552","walltime":"0.694","ppvisitednodes":"value":2410,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":58704,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":14064,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":6,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4686,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":8,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 465.872 1 -total"," 73.48% 342.330 1 Шаблон:Дзяржава"," 59.18% 275.690 17 Шаблон:Wikidata"," 11.43% 53.252 2 Шаблон:If-wikidata"," 5.95% 27.718 1 Шаблон:Краіна_ў_тэмах"," 5.59% 26.044 1 Шаблон:Coord"," 5.57% 25.953 2 Шаблон:Навігацыйная_паласа"," 4.26% 19.865 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 4.12% 19.211 1 Шаблон:Краіны_Азіі"," 3.32% 15.447 1 Шаблон:Зноскі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.244","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5859529,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype commonsMedia of P242 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P36 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P38 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype wikibase-item of P78 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confignLoaded datatype string of P474 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1335","timestamp":"20190315143732","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":150,"wgHostname":"mw1263"););